Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906
Данатэла Версачэ сыходзіць з пасады крэатыўнай дырэктаркі Versace пасля 28 гадоў працы
Упершыню ў гісторыі дызайн Versace будзе распрацоўваць не хтосьці з вядомай італьянскай сям'і.
https://nashaniva.com/363716
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363716
Галоўнае за 13 сакавіка
Пуцін: Мы згодныя з прапановамі спыніць баявыя дзеянні, але ёсць нюансы. Трамп пракаментаваў яго заяву і згадаў пра Запарожскую АЭС
Лукашэнка: У амерыканцаў няма ніякага плана, яны проста зандуюць глебу. Ён прыехаў у Крэмль з люксавым рэменем Hermes. А Лаўроў не стрымаў эмоцый перад сустрэчай Пуціна і Лукашэнкі
Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць
З сакавіка ўзмацнілі кантроль на літоўскай мяжы? Вось што кажуць
Расія не мае шанцаў у сутыкненні з Еўропай. Але з дзвюма ўмовамі
«Хтосьці даведаўся, дзе мы трымаем грошы, і падмяніў іх». Экс-палітвязня з сям'ёй абрабавалі ў Грузіі
«Гэта быў жах». Мінчане скінуліся і сваімі сіламі зрабілі цуд у старым пад'ездзе. Глядзіце, як атрымалася і колькі каштавала
Сем тыпаў «п’янай асобы»: кім вы становіцеся пад уздзеяннем алкаголю і што гэта азначае?
Чаму на Беларусі насамрэч няма 700-гадовых дубоў і як старажытная архітэктура дапамагае батанікам
«Гэта не маё, гэта сябра». Беларус здымае рэакцыю ахоўнікаў метро на фалаімітатары ў заплечніку — відэа збіраюць мільёны праглядаў
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч праходзіць хіміятэрапію, але «настрой у яго аптымістычны»
Пра стан вядомага каталіцкага іерарха паведаміў 13 сакавіка падчас святой імшы ў архікафедральным касцёле ў Мінску мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Юзаф Станеўскі.
https://nashaniva.com/363717
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363717
«Іх тактыка ёсць і будзе — хлусіць і вінаваціць»
Ва Украіне адрэагавалі на заяву Пуціна адносна 30-дзёнага перамір'я.
https://nashaniva.com/363710
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363710
Пуцін: Мы згодныя з прапановамі спыніць баявыя дзеянні, але ёсць нюансы
Уладзімір Пуцін у сваіх сённяшніх заявах максімальна закамуфляваў канкрэтыку прапагандай.
https://nashaniva.com/363704
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363704
Лукашэнка прыехаў у Крэмль з люксавым рэменем Hermes
Нядаўна ён абураўся, што беларусы «рвуцца па Gucci, Versace і іншую гадасць».
https://nashaniva.com/363694
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363694
«Нафіг я сюды прыйшоў?» Лаўроў не стрымаў эмоцый перад сустрэчай Пуціна і Лукашэнкі
Яму задавалі надта шмат не вельмі для яго прыемных пытанняў, што ў яго ўрэшце выклікала нечаканую рэакцыю.
https://nashaniva.com/363695
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363695
Лукашэнка: Трамп зранку кажа адно, а вечарам другое
Перад сустрэчай з Уладзімірам Пуціным Аляксандр Лукашэнка параіў Расіі «не паддавацца на хітрыкі» ЗША.
https://nashaniva.com/363687
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363687
Аляксандр Лукашэнка заявіў, што дакладна ведае: «у амерыканцаў няма ніякага плана, яны проста зандуюць глебу»
Лукашэнка зноў гаворыць з моцнай задышкай — як і заўсёды, калі гаворыць стоячы.
https://nashaniva.com/363679
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363679
Самы ціхі дзень і час у гандлёвым цэнтры. Калі хадзіць на шопінг, каб не стаяць у чэргах у прымерачныя
Які самы камфортны дзень для шопінгу? А ў які дзень натоўпы найбольшыя?
https://nashaniva.com/363673
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363673
Аўстраліец пражыў 100 дзён з штучным тытанавым сэрцам у чаканні донараўскай трансплантацыі
Самы доўгі перыяд паміж імплантацыяй і трансплантацыяй донараўскага сэрца складаў 27 дзён.
https://nashaniva.com/363672
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363672
Пахаладае да 0..+7°С, ноччу да -9°C, чакаецца мокры снег
Прагноз надвор'я па Беларусі на 14-16 сакавіка.
https://nashaniva.com/363667
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363667
Чаму на Беларусі насамрэч няма 700-гадовых дубоў і як старажытная архітэктура дапамагае батанікам
Беларускі навуковец Максім Ярмохін аднавіў тысячагадовую храналогію дрэваў, раскрыўшы таямніцы клімату, стыхійных бедстваў і нават самай халоднай зімы стагоддзя.
https://nashaniva.com/363618
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363618
Што чакае полк Каліноўскага пасля магчымага перамір'я і ці зойдзе УСУ на тэрыторыю Беларусі? Разважае палітолаг Магда
«Доўгатэрміновага спынення вайны не будзе», — выказвае ўпэўненасць у эфіры @euroradio ўкраінскі палітолаг Яўген Магда.
https://nashaniva.com/363638
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363638
Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць
Запрацавала сістэма, якой не абрадуюцца аўтамабілісты. У «лістах шчасця» з’явяцца новыя штрафы.
https://nashaniva.com/363660
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363660
Расія не мае шанцаў у сутыкненні з Еўропай. Але з дзвюма ўмовамі
Ёсць некалькі сфераў, дзе еўрапейцы раней цалкам пакладаліся на амерыканцаў. Іх чакае гонка ў гэтых галінах.
https://nashaniva.com/363701
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363701
ВІДЭАНАВІНЫ: Лукашэнка раптам звольніў генерала МУС: падазроныя падрабязнасці / Бяда ў Магілёве: загінулі людзі
Галоўныя навіны дня. Лукашэнка і яго малодшы сын Коля з’ехалі з Беларусі: куды і навошта? Рэзкія заявы Рамана Пратасевіча: што здарылася? Новы ўказ Лукашэнкі: раптоўная і загадкавая адстаўка важнага сілавіка. Трагікамедыя праўладанага блогера: з канцэрта ў падтрымку Лукашэнкі паехаў на Акрэсціна. Бяда ў Магілёве. Беларускія пенсіянеры працягваюць здзіўляць. Алег Гайдукевіч і штрафы. За што судзяць беларускіх жанчын.
Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
https://www.youtube.com/watch?v=jHCB9m5-ZV8
Трамп пракаментаваў заяву Пуціна аб спыненні баявых дзеянняў і згадаў пра Запарожскую АЭС
Ён выказаў надзею, што Расія будзе паводзіць сябе правільна і «не думае», што яна будзе нападаць на кагосьці з саюзнікаў ЗША.
https://nashaniva.com/363715
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363715
Расія прапануе неразмяшчэнне «Арэшніка» ў Беларусі ўзамен на неразмяшчэнне амерыканскіх балістычных ракет сярэдняй далёкасці ў Еўропе
The Washington Post атрымала доступ да дакумента аднаго з інстытутаў, блізкіх да ФСБ, у якім утрымліваюцца рэкамендацыі па перамовах з ЗША наконт Украіны.
https://nashaniva.com/363682
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363682
Пасля нападак праўладных актывістаў у Мінску закрылі выставу «Беларускі бестыярый»
Праца выставы «Беларускі бестыярый» у галерэі «Мастацтва» была запланавана да 22 сакавіка, але сёння ў сацсетках праекта з'явіўся пост аб закрыцці экспазіцыі.
https://nashaniva.com/363702
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363702
У Мінску міліцыя сёння ачапіла тэрыторыю вакол ГУМа
Побач з крамай стаялі агароджы і некалькі службовых машын. Праходы вакол былі закрытыя, а грамадскі транспарт не спыняўся.
https://nashaniva.com/363697
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363697
«Камунарка» пачала прадаваць дубайскія цукеркі
Адна цукерка важыць 10 г і каштуе Br2,79.
https://nashaniva.com/363681
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363681
«Урсула ні разу нармальнага пісталета не бачыла»
Лукашэнка, які ў лютым 2022 года прагназаваў, што вайна ва Украіне працягнецца 3—4 дні, пракаментаваў прапанову Макрона пра ядзерны парасон над Еўропай.
https://nashaniva.com/363684
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363684
Беларус абурыўся «вар'яцкімі» цэнамі на красоўкі
Па словах мужчыны, днямі ён зайшоў у крамы Nike, New Balance і Adidas і быў у шоку. «Адкуль такія цэны? Там красоўкі — нічога асаблівага».
https://nashaniva.com/363678
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363678
Памочнік Пуціна Патрушаў заявіў, што цяпер Расія бачыць пагрозу для сябе ў Балтыі
Дасталася і новаму члену НАТА — Фінляндыі, якой Патрушаў нагадаў, што тая «ўвогуле на працягу стагоддзя ўваходзіла ў склад Расійскай імперыі».
https://nashaniva.com/363675
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363675
«Рускія і амерыканцы пляскаюць у ладкі»
Расследавальнікі даведаліся, што Масква, Берлін і Вашынгтон проста цяпер абмяркоўваюць аднаўленне паставак сыравіны ў Нямеччыну на НПЗ «Раснафты».
Гэта можа стаць аргументам у заключэнні перамір'я Пуціна з Украінай.
https://nashaniva.com/363671
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363671
Самалёт спецпасланніка Трампа Стыва Уіткафа прызямліўся ў Маскве
Цікава, што менавіта ў гэты дзень Пуцін паклікаў да сябе з дзяжаўным візітам Лукашэнку — яго самалёт таксама ўжо сеў.
https://nashaniva.com/363669
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363669
«Гэта быў жах». Мінчане скінуліся і сваімі сіламі зрабілі цуд у старым пад'ездзе
Глядзіце, як атрымалася і колькі каштавала.
https://nashaniva.com/363665
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363665
У Магілёве на пажары загінулі дзед з унучкай
Уначы ў Магілёве пры ліквідацыі пажару ў прыватным доме ратавальнікі знайшлі целы мужчыны і жанчыны — 27-гадовай дзяўчыны і яе 84-гадовага дзядулі.
У двары знаходзіліся маці і бацька загінулай, якія змаглі самастойна пакінуць палаючы дом. Цяпер жанчына ў бальніцы, яе муж у дапамозе медыкаў не мае патрэбы.
Разведка Германіі: Пандэмія COVID-19 здарылася з-за ўцечкі ў КНР
Да такіх высноў прыйшла германская служба замежнай разведкі яшчэ ў 2020 годзе. Аднак ведамства федэральнага канцлера палічыла за лепшае не даваць гэтай інфармацыі галоснасці.
https://nashaniva.com/363652
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/363652