Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906
Серыя магутных выбухаў адбылася на складзе расійскай арміі ў Кіржацкім раёне, Уладзімірская вобласць
Уладзімір — гэта горад на паўночны ўсход ад Масквы. Ад яго да мяжы Украіны па прамой каля 600 км.
https://nashaniva.com/366399
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366399
«Мы не кітайцы, мы тайцы»
Наглядчыка нацыянальнага парку ў Тайландзе звольнілі пасля таго, як у яго адбыўся канфлікт з расійскімі турыстамі. Яны павіталі яго на кітайскай мове, сказаўшы: «ні хаа». Відэа з іх дыялогам стала вірусным у інтэрнэце.
https://nashaniva.com/366392
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366392
Букмекеры вылучылі двух фаварытаў на пасаду Папы Рымскага
Паводле Polymarket, найбольшыя шанцы маюць кардыналы П'етра Паралін (35%) і Луіс Антоніа Гокім Тагле (23%).
https://nashaniva.com/366389
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366389
Беларускія турысты прыехалі на мора ў ААЭ, але мясцовыя пляжы аказаліся ў мазуце
Для беларускіх турыстаў, якія адправіліся ў сярэдзіне красавіка ў эмірат Фуджэйра ў ААЭ, адпачынак пачаўся зусім не так, як яны планавалі.
https://nashaniva.com/366382
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366382
У Беларусі зацвердзяць спіс самых выбітных беларусаў у гісторыі
Паводле Вадзіма Гігіна, гэта будуць асобы, якія не выклікаюць супярэчнасцяў у розных палітычных груп.
https://nashaniva.com/366376
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366376
Пасля розгаласу міліцыя дала тлумачэнні наконт бойкі замежнікаў у Гомелі
https://nashaniva.com/366370
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366370
У сацыяльных сетках разлятаецца відэа бойкі замежнікаў у цэнтры Гомеля
На відэа маладыя людзі ўсходняй знешнасці б'юцца, трэці хлопец — нерухома ляжыць на асфальце. Міліцыя пакуль здарэнне не каментавала, піша @flagshtok.
https://nashaniva.com/366365
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366365
Ватыкан апублікаваў першую фатаграфію Папы Францішка ў труне
Ён ляжыць у простай адкрытай дамавіне.
https://nashaniva.com/366362
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366362
Будавалі бізнэс 11 гадоў, але ўсё згарэла: як сям'я ў Баранавічах падымае з руін справу жыцця
Пра буйны пажар у Баранавічах да гэтага часу гавораць у горадзе. Гарэлі цэхі вядомай мясцовай фірмы «СонМаркет». Цяпер Аляксандру і Святлане Віктаровічам давядзецца шмат што пачынаць нанова. Але яны не апускаюць рукі і дзякуюць неабыякавым беларусам за дапамогу.
https://nashaniva.com/366358
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366358
Стала вядома, колькі ў 2024-м зарабілі на перапродажы БелАЗаў у Расію кампаніі, звязаныя з сынамі Лукашэнкі
Дзве вядучыя фірмы па перапродажы БелАЗаў на расійскі рынак: «Б-24» і «Аўтатэхінмаш», чые ўласнікі шчыльна звязаны з Віктарам і Дзмітрыем Лукашэнкамі, здалі фінансавую справаздачнасць за 2024 год. Іх сумесны валавы прыбытак перавысіў $150 мільёнаў.
https://nashaniva.com/366220
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366220
Псеўдаэлектрыкі напалі на мінскага айцішніка, катавалі яго і патрабавалі больш за $300 мільёнаў
У жніўні мінулага года двое мужчын у спецадзенні пазванілі ў дзверы 45-гадовага мінскага праграміста: яны прадставіліся электрыкамі і заявілі, што ім трэба праверыць лічыльнікі.
https://nashaniva.com/366350
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366350
ВІДЭАНАВІНЫ: Лукашэнка накінуўся на губернатара: ВІДЭА / Вялікія праблемы ў беларускіх чыноўнікаў: падрабязнасці
Нечаканы выступ Лукашэнкі: абяцае разборкі чыноўнікам, хваліць сам сябе, скардзіцца на санкцыі і не толькі. Новая ідэя ўлады: у Мінску і абласных цэнтрах забароняць будаваць новае жыллё? Лукашэнка незадаволены кіраўніком Віцебскай вобласці: што здарылася? Незвычайны транспарт у Гомелі. Бяда пад Мінскам. Колькі зарабляе адзін вядомы персанаж на куртках для Лукашэнкі?
Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
https://www.youtube.com/watch?v=E5mF9HtCauI
«З адзіным надпісам: Franciscus»
Ватыкан апублікаваў духоўнае завяшчанне папы Рымскага Францішка, датаванае 29 чэрвеня 2022 года.
https://nashaniva.com/366336
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366336
Назвалі афіцыйную прычыну смерці Папы Францішка
У яго сапраўды, як неафіцыйна ўжо гучала раней, адбыўся інсульт, які прывёў да комы і вострай сардэчнай недастатковасці.
https://nashaniva.com/366334
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366334
Галоўнае за 21 красавіка
Памёр Папа Францішак. Вось хто можа яго змяніць. Як выбіраюць Папу Рымскага: сакрэты канклава і старажытнай сістэмы галасавання
Пуцін пра ўдары па Крывым Рогу з Сумамі і 56 загінулых: Так, мірныя аб‘екты. Але цэль вайсковая
Сцяпан Пуціла: Здаецца, Пратасевіч робіць нават крыху больш, чым ад яго патрабавалася
Пад Жодзінам будуюць прыёмнік для фекалій з Мінска. Мясцовыя супраць, але пратэставаць ім не даюць
Таямнічае гняздо знайшлі ў лесе пад Старымі Дарогамі. Што гэта можа быць?
«Цяпер я бачыў усё». На Гомельшчыне ездзіў аўтамабіль са званамі. У гледачоў узнікла пытанне да ДАІ
«Жонка гатуе сабе, я — сабе». Пары расказалі, як дзеляць бюджэт 50 на 50
Знакамітую крывую царкву ў Кажан-Гарадку рамантуюць сайдынгам і шлакаблокамі
Беларуска адмовілася ад б’юці-працэдур і вырашыла год не набываць адзенне і абутак. Яна расказала навошта
«Далей будзе засуха». На Палессі перасыхаюць балоты, і гэта можа мець кепскія наступствы
Паездка ў аэрапорт — ад 90 да 150 рублёў. Беларускі канкурэнт «Яндэкс-таксі» агучыў тарыфы
Мабільны аператар А1 запускае сэрвіс таксі. Плануецца, што ён запрацуе 1 мая.
https://nashaniva.com/366386
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366386
Жонка беларуса, які эміграваў у Іспанію з сям’ёй і застаўся там адзін, расказала, чаму ў Баранавічах лепш, чым у Барселоне
Вось якія ў яе аргументы, расказвае @zerkalo_io.
https://nashaniva.com/366385
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366385
Колькі год спатрэбіцца працаваць мінчуку з медыянным заробкам, каб купіць «двушку» ў панэльцы
https://nashaniva.com/366384
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366384
Расіяне скінулі авіябомбу на шматпавярховік у Запарожжы
22 чалавекі параненыя, сярод іх трое дзяцей, адна жанчына загінула.
Таксама расіяне нанеслі 12 удараў шахедамі па Харкаве. Трое параненых.
У Беларусі апошні чырвоны ўзровень небяспекі з-за пылку. Гэта вельмі моцны алерген
Бліжэйшыя некалькі дзён могуць стаць для алергікаў сапраўдным кашмарам.
https://nashaniva.com/366369
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366369
Начная пагоня адбылася ў Мінску
Кіроўцу затрымлівалі больш за дзясятак інспектараў, шэсць патрульных машын.
https://nashaniva.com/366367
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366367
«Яны чамусьці думаюць, што іх зараз згвалцяць». Прапаганда кінулася тушыць абурэнне беларусаў 150 тысячамі пакістанцаў
Прапагандысты Азаронак і Васкрасенскі на стрыме патлумачылі беларусам, чаму пакістанцы ў Беларусі — гэта не тое самае, што ў Еўропе.
https://nashaniva.com/366363
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366363
Беларускія кампаніі ў Літве працягваюць скарачаць каманды
Wargaming — у топе па адтоку.
https://nashaniva.com/366360
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366360
Затрымалі блогера Валянціна з канала «Каля металу»
Міліцыя паведаміла пра затрыманне 30-гадовага мінчука, які займаўся незаконнымі раскопкамі на тэрыторыях баявых дзеянняў часоў Другой сусветнай.
https://nashaniva.com/366359
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366359
Як з’явіліся канклавы. Кардыналаў замкнулі, разабралі ім дах, не кармілі — але ўсё вырашыла кровапраліцце
Канклавы ў тым выглядзе, які мы ведаем сёння, з'явіліся пасля аднаго выключнага выпадку выбрання Папы Рымскага ў XIII стагоддзі.
https://nashaniva.com/366331
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366331
Смерць важнага героя і новая небяспека. Што паказалі ў другім сезоне хітовага серыяла The Last of Us
Выходзіць другі сезон топавага серыяла «Апошнія з нас» (The Last of Us). Пакуль даступны толькі дзве серыі, але, мяркуючы па іх, якасць зноў на вышыні — расказваем, што атрымалася.
https://nashaniva.com/366315
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366315
Сотні рублёў, каб эфектна даведацца пол будучага дзіцяці: беларусы робяць усё больш маштабныя гендар-паці
Людзі ў Беларусі гатовыя замовіць самалёт ці дамовіцца з хакейным клубам «Дынама-Мінск», каб эфектна паведаміць блізкім людзям, каго яны чакаюць — хлопчыка ці дзяўчынку. Стараюцца ўсе: ад дальнабойшчыкаў да жонак футбалістаў.
https://nashaniva.com/366321
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366321
Трамп паабяцаў раскрыць дэталі «мірнага пагаднення» паміж Расіяй і Украінай на працягу трох дзён
«Ёсць вельмі добры шанец».
https://nashaniva.com/366335
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366335
«Мяне грохнуць на другі дзень»
Прапагандыстка Сіманьян расказала, як хацела ехаць ваяваць, а пасля перадумала. І цяпер «жыве з пачуцця доўгу, таму што абавязаная».
https://nashaniva.com/366333
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366333
Лукашэнка абвінаваціў у праблемах на «Амкадоры» ягонага былога ўладальніка
Падчас сённяшняга наведвання Аршанскага раёна Лукашэнка заявіў, што ўладам трэба «вырашаць не толькі пытанне ўласнасці, але і даўгоў» на машынабудаўнічым прадпрыемстве «Амкадор». У праблемах жа прапрыемства ён абвінаваціў яго ўладальніка, якім да нядаўняга часу быў праўладны бізнэсмен Аляксандр Шакуцін.
https://nashaniva.com/366332
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366332