Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906
З паліц крамаў знік папулярны тварог ад «Савушкава»
Відаць, прычына ў ажыятажным попыце сярод прыхільнікаў правільнага харчавання.
https://nashaniva.com/366734
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366734
Папа Францішак перад смерцю перадаў 200 тысяч еўра макароннай фабрыцы
Амаль усе свае зберажэнні пантыфік ахвяраваў на пагашэнне іпатэкі прадпрыемства, якое працуе пры турме для непаўналетніх у Рыме.
https://nashaniva.com/366731
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366731
Віла нацысцкага злачынца Германа Гёрынга прадаецца за 18 мільёнаў еўра
Маляўнічы ўчастак на Паўночным моры быў канфіскаваны ў яўрэяў, а яго былыя ўладальнікі знішчаны ў Халакосце.
https://nashaniva.com/366723
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366723
Лаўроў заявіў, што Расія адмовіцца перадаць Запарожскую АЭС пад кіраванне ЗША
Расія не атрымлівала ад ЗША прапаноў аб перадачы кіравання АЭС, а калі і атрымае, то заявіць, што перадача кантролю немагчымая.
https://nashaniva.com/366729
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366729
У Мінску адкрыўся сезон атракцыёнаў
27 красавіка ў большасці сталічных паркаў пачаўся летні сезон атракцыёнаў. Толькі ў парку Горкага адкрыццё сезона пакуль адкладаецца.
https://nashaniva.com/366726
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366726
Парашутыстка захрасла на дрэве ў Маларыцкім раёне
Інцыдэнт адбыўся ў час планавых скачкоў з парашутам, якія здзяйснялі члены секцыі парашутнага спорту Брэсцкага аэраклуба.
https://nashaniva.com/366726
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366726
Адну з найвялікшых сінагог Беларусі прадаюць у Кобрыне
Будынак, які з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю нацыянальнага значэння, прадаецца за даўгі скандальна вядомага забудоўшчыка.
https://nashaniva.com/366720
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366720
🛩️ Раскошная пакупка і апраўданні Лукашэнкі: на чым лятае і ездзіць ён сам і яго сям'я
Прапаганда лепіць Аляксандру Лукашэнку вобраз чалавека з народа, які б’е дровы, косіць траву і сёрбае суп проста ў полі разам з камбайнерамі. Ён крытыкуе моду на сучасныя брэнды, а ягоны закон да апошняга часу забараняў чыноўнікам купляць іншыя аўто, акрамя айчынных «Джылі».
Але ж на чым ездзіць і лятае сам Лукашэнка? Як яго злавілі двойчы на аднолькавай хлусні? З чаго ён пачынаў у 90-я і як за трыццаць гадоў разросся ягоны аўтапарк? Адказы – у нашым відэа!
https://youtu.be/NRDipSwfSUk?si=aJhcheETPkPl2VEK
«Адпусціце, калі ласка, сына!» Амерыканца з амнезіяй, які нелегальна прыехаў у Беларусь, не аддаюць маці
«Гэта значыць захацелі крымінальную [справу] зварганіць, хворага чалавека не адпусціць, а дамучыць, зламаць. За што? Што хацеў у Беларусь», піша @reformby.
https://nashaniva.com/366717
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366717
Гісторыя кахання, пра якую некалі зніме стужку «Беларусьфільм»
«У 1990-я, калі Беларусь стала незалежнай, 93-гадовы Аляксандр Шакель вярнуўся ў Беларусь. Жонка ўсё яшчэ яго чакала. Яна ўжо моцна хварэла, яе паралiзавала. Аляксандр яе даглядаў».
https://nashaniva.com/366714
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366714
Беларус жыве ў доме, які пабудаваў з саломы, пяску і гліны. Пры гэтым ён — адзіны жыхар вёскі. Як адчуванні?
У 2017 годзе мазырчук Яўген Раеўскі пабудаваў сабе хату за $1000 з пяску, саломы і гліны і ўпершыню застаўся ў ёй зімаваць (на камунікацыі пайшло яшчэ каля 10 тысяч даляраў). З таго часу ўжо мінула восем гадоў — як мужчыне жывецца там сёння?
https://nashaniva.com/366596
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366596
Ці варта пазбягаць кока-колу і пэпсі?
Беларускія хімік і дактары адказалі каналу @belhalat_by.
https://nashaniva.com/366707
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366707
Ноччу ў Беларусі былі моцныя замаразкі
Самым марозным
месцам у краіне стала Брэсцкая вобласць, а на ўсходзе Беларусі выпаў снег.
https://nashaniva.com/366709
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366709
Новы трэнд у пластычнай хірургіі: жанчыны ўшываюць сабе ў грудзі «бія-бюстгальтары»
У ЗША набірае папулярнасць новая методыка пластычнай хірургіі, якую ўжо празвалі «ўнутраным бюстгальтарам».
https://nashaniva.com/366703
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366703
Дэмі Мур расказала пра сакрэты сваёй маладосці і як атрымліваецца захоўваць фігуру
62-гадовая зорка Дэмі Мур распавяла, як прыняцце свайго цела, здаровае харчаванне і новае стаўленне да жыцця дапамагаюць ёй выглядаць цудоўна.
https://nashaniva.com/366705
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366705
Чалы: хочацца сказаць словамі Марыі-Антуанэты — няма бульбы, няхай ядуць грэйпфруты і бананы
Аналітык Сяргей Чалы ў новым выпуску сваёй праграмы звярнуў увагу на абсурдную сітуацыю з гароднінай у Беларусі.
https://nashaniva.com/366732
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366732
БПЦ аслупавала сквер у гістарычным цэнтры Гомеля
Тут нечакана для гамельчукоў з'явіўся помнік праваслаўнаму іерарху, увекавечваннем якога мясцовыя царкоўнікі займаюцца ўжо не першы год.
На з'яўленне помніка звярнуў увагу @flagshtok.
https://nashaniva.com/366728
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366728
Гродзенка аддала за нарошчаныя валасы амаль пяць тысяч рублёў — за што такія грошы?
Блогерка з Гродна Алеся Баклага распавяла, у колькі ёй абышлася мара — працэдура па нарошчванні валасоў. Канчатковую суму ў 4 595 рублёў цяпер абмяркоўваюць усім тыктокам. «Гэта рофл?» — задаюцца пытаннем каментатары.
https://nashaniva.com/366713
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366713
«У нас былі складаныя адносіны пасля нараджэння дзіцяці». Марына Ментусава расказала, чаму разышлася з мужам
У новым выпуску ТОКу вядоўца ранішняга шоу «Обычное утро» расказала пра свайго былога мужа — расійскага прадзюсара і рэжысёра Аляксандра Сёміна.
https://nashaniva.com/366698
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366698
Рубіа: Наступны тыдзень стане крытычным для дасягнення міру ва Украіне
Дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіа лічыць, што надышоў час засяродзіцца на пытаннях, якія важнейшыя за вайну ва Украіне.
https://nashaniva.com/366727
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366727
Мінабароны Беларусі закупіць беспілотнікаў на 3,3 мільёна даляраў
Некаторыя з іх прызначаны для паветранай разведкі.
https://nashaniva.com/366721
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366721
Той рэдкі выпадак, калі Лукашэнка сказаў праўду
Але пасаромеўся патлумачыць прычыну гэтай праўды, піша Мікола Бугай. Вы хлусіце нам — мы хлусім вам.
https://nashaniva.com/366719
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366719
Былы беларускі футбаліст прыняў сан ксяндза
Экс-футбаліст, сын футбольнага трэнера Сяргей Гусар правёў сваю першую імшу ў слонімскім касцёле святога Андрэя.
https://nashaniva.com/366718
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366718
«Каб Перамога засталася неабгаджанай тым, што кажуць на Захадзе». Што пакажуць у тэатрах да 9 Мая
Да 80-годдзя з Дня перамогі беларускія тэатры, як і многія іншыя ўстановы, пачалі рыхтавацца загадзя. Пастаноўка пра катаванні з эфектам поўнага паглыблення, спектакль з міністрам культуры ў адной з роляў… Што яшчэ будуць паказваць гледачам?
https://nashaniva.com/366706
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366706
Самы гнуткі сенатар ЗША пасля крытыкі Трампам расійскіх удараў па Украіне нагадаў пра праект аб дадатковых санкцыях супраць РФ
Амерыканскі сенатар-рэспубліканец Ліндсі Грэм напісаў пра ўвядзенне другасных пошлін на імпарт нафты, газу, урану і іншых прадуктаў з Расіі.
https://nashaniva.com/366710
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366710
Пуцін учора павіншаваў расіян з вызваленнем Курскай вобласці. Z-блогеры яго абверглі
Z-каналы зняпраўдзілі словы Пуціна і Герасімава пра «поўны разгром» УСУ ў Курскім памежжы.
https://nashaniva.com/366711
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366711
«Я пакуль трымаюся». Ментусава пра працу з Каверыным і канфлікты
Паміж вядоўцамі ранішняга шоу «Обычное утро» Марынай Ментусавай і Канстанцінам Каверыным нярэдка іскрыць у эфіры — іх погляды на некаторыя тэмы заўважна разыходзяцца. У новым выпуску ТОКу Ментусава расказала, як ім працуецца разам.
https://nashaniva.com/366636
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366636
Застаюцца апошнія дні, каб пералічыць 1,5% падаходнага на беларускую справу. Інакш дзяржава скарыстае тыя грошы сама
Пералічыце свае 1,5% ад падаходнага «Ніве». І папрасіце вашых калег зрабіць тое самае.
Спасылка, як гэта зрабіць у Польшчы: https://nashaniva.com/361623 (па-беларуску) https://nashaniva.com/ru/361623 (па-руску).
У полі «numer KRS wybranej organizacji» — 0000507234. У полі «Cel szczegółowy do przekazania 1,5% podatku» трэба ўвесці 821972
Спасылка, як гэта зрабіць у Літве: https://nashaniva.com/361618 (па-беларуску) https://nashaniva.com/ru/361618 (па-руску).
У полі «gavėjo identifikacinis numeris (kodas)» — 305965367
Вы самі можаце вырашыць, каму з грамадскіх арганізацый пералічыць 1,5% ад падаходнага (у Літве 1,2%). Калі вы не зробіце выбару самі, дзяржава распарадзіцца гэтымі сродкамі на свой густ.
🔥 Ментусава — пра асабістыя драмы і палітыку, развод з мужам і новае жыццё, фемінізм і патрыярхат. Новы ТОК
У вялікім інтэрв’ю ТОК з вядоўцай ранішняга шоу «Звычайная раніца», а таксама аўтаркай некалькіх энцыклапедый для падлеткаў Марынай Ментусавай размаўляем пра жанчын, якія абслугоўваюць Лукашэнку, і пра тое, навошта ўладам конкурс «Міс Беларусь». Абмяркоўваем, чаму ў Беларусі так шмат разводаў і чаму многія бацькі дагэтуль б’юць сваіх дзяцей у выхаваўчых мэтах. Гаворым пра тое, ці правільна жыць за кошт свайго мужчыны і чаму жанчыны мараць стаць утрыманкамі. Тлумачым, чаму насамрэч беларускі не хочуць нараджаць і чаму даплачваць школьніцам за цяжарнасць – гэта трэш. Размаўляем пра тое, чаму насамрэч фемінізм трэба ўсім.
https://www.youtube.com/watch?v=SFd6sR_OR_k
Кітайская армія заняла спрэчны рыф Сэндзі-Кей у Паўднёва-Кітайскім моры
Кітайскія вайскоўцы занялі бязлюдны рыф у Паўднёва-Кітайскім моры. Гэта можа моцна абвастрыць кітайска-філіпінскія адносіны. А Філіпіны — важны рэгіянальны саюзнік ЗША.
https://nashaniva.com/366699
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366699