nashaniva | Unsorted

Telegram-канал nashaniva - Наша Ніва

50571

Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906

Subscribe to a channel

Наша Ніва

"Здарова, б*я". У сеціва трапіў дзіўны варыянт віншавальнага відэа акупацыйнага чыноўніка

Кіраўнік расійскай акупацыйнай адміністрацыі ў Новай Кахоўцы на Херсоншчыне Віталь Гура збіраецца запісаць віншавальнае відэа, відаць, з нагоды 9 мая. Але яму не так проста сканцэнтравацца і пачаць ставіцца да таго, што робіць, сур'ёзна.

Асцярожна: нецэнзурная лексіка!

Читать полностью…

Наша Ніва

Беларус, які жыве ў Тэхасе, тлумачыць, чаму рашэнні Трампа зразумелыя многім амерыканцам

Беларус Андрэй жыве ў горадзе Х’юстан амерыканскага штата Тэхас і працуе ў вялікай энергетычнай кампаніі. Тэхас — традыцыйна «чырвоны штат», дзе большасць падтрымлівае рэспубліканцаў. Сам Андрэй не фанат Трампа. Але разумее, чаму многім падабаецца яго палітыка. Ён дзеліцца сваім бачаннем, чаму рашэнні Трампа зразумелыя амерыканцам. 

https://nashaniva.com/366765

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366765

Читать полностью…

Наша Ніва

Прычынай аварыі на еўрапейскіх электрасетках магла стаць рэдкая атмасферная з'ява

Кажуць, што з-за экстрэмальных ваганняў тэмпературы ў Іспаніі адбыўся анамальны збой у высакавольтных лініях.

https://nashaniva.com/366796

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366796

Читать полностью…

Наша Ніва

У Літве ўрад хоча дазволіць работнікам браць бальнічныя на даверы, без паходаў у паліклініку

Але супраць пакуль выступаюць і працадаўцы, і прафсаюзы.

https://nashaniva.com/366779

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366779

Читать полностью…

Наша Ніва

У Гродне пабудуюць два новыя гандлёвыя цэнтры

Адзін з'явіцца ў мікрараёне Баранавічы, а другі — у Грандзічах, і стане адным з самых вялікіх у горадзе.

https://nashaniva.com/366778

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366778

Читать полностью…

Наша Ніва

Экс-зорка зборнай Германіі кінуў вядомую тэнісістку. Ён здрадзіў ёй з тэлевядучай

Некалькі тыдняў таму з'явілася навіна пра расставанне знакамітай сербскай тэнісісткі Аны Іванавіч і легендарнага нямецкага футбаліста Басціяна Швайнштайгера. Адна з самых вядомых спартыўных пар распалася.

https://nashaniva.com/366758

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366758

Читать полностью…

Наша Ніва

«Крумкачы» прадставілі сваю новую форму

У 2024 годзе ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА дадалі беларускую выцінанку. І ў новым сезоне «Крумкачы» вырашылі зрабіць яе асновай дызайну сваёй формы.

https://nashaniva.com/366772

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366772

Читать полностью…

Наша Ніва

Пуцін абвясціў трохдзённае перамір'е ў гонар 80-годдзя Перамогі

Перамір'е абвяшчаецца з 8 па 10 мая.

https://nashaniva.com/366769

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366769

Читать полностью…

Наша Ніва

Азаронак адказаў блогерцы: Падняў ж*пу і прашвырнуўся па гандлёвых кропках

Прапагандыст Рыгор Азаронак не пакінуў без адказу допіс праўладнай блогеркі Зоі Серады. Тая не вытрымала хлусні афіцыйнай прапаганды, што сцвярджае, нібыта бульбы ў беларускіх крамах хапае, а яе дэфіцыт — прыдумка «збеглых».

Серада параіла Азаронку «падняць ж*пу, праехаць па магазінах ды расказаць нармальна людзям, чаму такая сітуацыя з бульбай». Той так і зрабіў.

https://nashaniva.com/366764

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366764

Читать полностью…

Наша Ніва

Украінскі праект «Хачу жыць» назваў імёны больш за 700 беларусаў, якія ваявалі на расійскім баку

У шэрагах акупацыйнай расійскай арміі ваявалі не менш за 742 чалавекі з беларускімі пашпартамі, загінулі не менш за 96 чалавек.

Вось поўны спіс.

https://nashaniva.com/366759

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366759

Читать полностью…

Наша Ніва

Дасведчаны дызайнер год шукае працу паўсюль — вось яго пранізлівы маналог

Паводле яго меркавання, уладкавацца дызайнерам у ІТ становіцца не проста складана — немагчыма.

https://nashaniva.com/366752

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366752

Читать полностью…

Наша Ніва

«Падняў бы ж*пу, праехаў па магазінах»

Праўладная блогерка абрынулася на Азаронка за хлусню пра бульбу.

https://nashaniva.com/366751

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366751

Читать полностью…

Наша Ніва

Трамп лічыць, што Зяленскі можа адмовіцца ад Крыма

Прэзідэнта ЗША спыталі, як прайшла яго кароткая сустрэча з Уладзімірам Зяленскім у Ватыкане. 

https://nashaniva.com/366743

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366743

Читать полностью…

Наша Ніва

Самую дарагую кватэру ў Мінску спрабуюць здаць за 10 тысяч даляраў штомесяц

«Тут вы па-сапраўднаму адчуеце, што такое камфортнае жыццё», — абяцаюць у аб'яве.

https://nashaniva.com/366700

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366700

Читать полностью…

Наша Ніва

Банк папрасіў расказаць пра паездкі за мяжу

Навошта?

https://nashaniva.com/366740

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366740

Читать полностью…

Наша Ніва

90 гадзін у чарзе. Калапс на мяжы з Польшчай працягваецца

З-за вялікіх выходных сітуацыя на беларуска-польскай мяжы застаецца напружанай. Расказваем, колькі часу ідзе на перасячэнне мяжы на аўто і аўтобусе.

https://nashaniva.com/366754

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366754

Читать полностью…

Наша Ніва

«Я кажу за Пуціна, ведаючы яго характар». Яшчэ адно выказванне Лукашэнкі выявілася пшыкам

Прызнанне Масквой удзелу паўночнакарэйскіх войскаў у баях ва Украіне ставіць Аляксандра Лукашэнку ў цікавае становішча. 

https://nashaniva.com/366797

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366797

Читать полностью…

Наша Ніва

Фрыдрых Мерц выступіў супраць міру ва Украіне на ўмовах Масквы

Кіраўнік Хрысціянска-дэмакратычнага саюза і будучы канцлер Германіі Фрыдрых Мерц заявіў, што не прыме навязаны Украіне мір, заснаваны на ваеннай сіле Расіі.

https://nashaniva.com/366784

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366784

Читать полностью…

Наша Ніва

У Вашынгтоне і Кіеве раскрытыкавалі прапанаванае Пуціным трохдзённае перамір'е

І ў ЗША, і ва Украіне перадусім не разумеюць, навошта боку, які нібыта хоча міру, аб'яўляць перамір'е на тры дні, калі можна прынамсі на 30, або і ўвогуле назусім.

https://nashaniva.com/366781

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366781

Читать полностью…

Наша Ніва

Лаўроў запатрабаваў, каб увесь свет прызнаў расійскімі акупаваныя тэрыторыі Украіны

Таксама «на парадку дня стаяць задачы дэмілітарызацыі і дэнацыфікацыі Украіны, скасавання санкцый, судовых пазоваў і ордараў на арышт, вяртання «замарожаных» на Захадзе расійскіх актываў».

https://nashaniva.com/366775

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366775

Читать полностью…

Наша Ніва

Канклаў збярэцца 7 мая

Кардынал П’етра Паралін, які займаў пасаду Дзяржаўнага сакратара з 15 кастрычніка 2013 года да смерці Францішка, як найстарэйшы кардынал-біскуп будзе старшынстваваць на агульных кангрэгацыях, якія папярэднічаюць выбару пантыфіка, а таксама на самім канклаве.

https://nashaniva.com/366763

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366763

Читать полностью…

Наша Ніва

У Іспаніі і Партугаліі знікла электрычнасць

Перасталі працаваць святлафоры, ліфты, метро і трамваі, праблемы з інтэрнэтам і мабільнай сувяззю.

https://nashaniva.com/366767

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366767

Читать полностью…

Наша Ніва

Загінуў 20-гадовы кобрынскі блогер

Стала вядома пра смерць папулярнага кобрынскага тыктокера Івана Жука, вядомага пад псеўданімам ar_tiom0. У ноч на 25 красавіка яго не стала — ён выпаў з акна шматпавярховіка.

https://nashaniva.com/366756

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366756

Читать полностью…

Наша Ніва

Трампа крытыкуюць за праяўленне непавагі на пахаванні Папы Францішка

«У яго што, не было чорнага касцюма?»

https://nashaniva.com/366761

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366761

Читать полностью…

Наша Ніва

«Не пашпарт мяне робіць беларусам». Пагутарылі з эмігрантамі з розных краін, у якіх скончыліся пашпарты

Жыццё са скончаным пашпартам і немагчымасцю яго памяняць — сумная рэальнасць для многіх палітычных беларускіх эмігрантаў. Пагутарылі з беларусамі з розных краін пра тое, як яны выкручваюцца без асноўнага дакумента і што адчулі ў той дзень, калі пашпарт ператварыўся ў гарбуз.

https://nashaniva.com/366301

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366301

Читать полностью…

Наша Ніва

Як Надзея Кадышава стала новай зоркай стадыёнаў

Калі ў вас ёсць тыкток, верагодна, вы сустракалі ролікі, у якіх поўная зала падлеткаў у Расіі ладзіць дзікія карагоды на канцэртах ансамбля «Залатое кальцо». Убачыць слэм пад «Течет ручей, бежит ручей» — гэта тое, да чаго жыццё не рыхтуе нікога. І нейрасеткі тут ні пры чым.

https://nashaniva.com/366753

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366753

Читать полностью…

Наша Ніва

Пуцін адправіў сваіх «Начных ваўкоў» у Германію

Байкеры выехалі з Масквы. Яны хочуць адзначыць 9 Мая каля савецкага мемарыяла ў Трэптаў-парку.

https://nashaniva.com/366749

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366749

Читать полностью…

Наша Ніва

Сабаленка: Натуральна, я хачу яхту, самалёт

5 мая наймацнейшай тэнісістцы свету Арыне Сабаленка споўніцца 27 гадоў. У яе спыталі напярэдадні свята, што яна пажадала б сабе і што б хацела ў падарунак. 

https://nashaniva.com/366746

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366746

Читать полностью…

Наша Ніва

Канада сёння абірае новы парламент і прэм’ер-міністра на фоне канфлікту з Трампам

Гэтая выбарчая кампанія ператварылася ў рэферэндум аб тым, хто здольны лепш абараніць незалежнасць Канады ў часы знешняга ціску.

https://nashaniva.com/366741

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366741

Читать полностью…

Наша Ніва

Пасля дэфіцыту бульбы і капусты ўлады спрабуюць не дапусціць калапсу з агуркамі — у некаторых гарадах не хапае

Нядаўна беларусы сутыкнуліся з дэфіцытам бульбы, капусты і цыбулі. Каб знайсці простую гародніну, прыходзілася моцна пастарацца. Цяпер у некаторых гарадах назіраюцца таксама праблемы з пастаўкай агуркоў.

https://nashaniva.com/366724

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366724

Читать полностью…
Subscribe to a channel