nashaniva | Unsorted

Telegram-канал nashaniva - Наша Ніва

50571

Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906

Subscribe to a channel

Наша Ніва

«Муж прымушаў мяне займацца сэксам утрох». Гісторыя гвалту, якога ніхто не заўважаў

Галоўнай гераіняй 2024 года ў Францыі стала Жызэль Пеліко. Яе муж гадамі таемна напампоўваў яе наркотыкамі і запрашаў іншых мужчын (72 чалавекі!) гвалтаваць яе. Гісторыя гераіні з прыгарада Мінска шмат у чым яна сугучная досведу Жызэль.

https://nashaniva.com/367450

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367450

Читать полностью…

Наша Ніва

Беларуская пенсіянерка, зорка фільма Юрыя Дудзя знялася ў кліпе польскага музыканта

Аляксандра Ханевіч з'явілася ў новым музычным кліпе папулярнага польскага артыста у вобразе вядзьмаркі, піша @mostmediaio.

https://nashaniva.com/367446

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367446

Читать полностью…

Наша Ніва

Z-палітолаг Лазуткін кінуў Z-журналістку Шыбкоўскую

Пара была разам дзясятак гадоў. Дыяна Шыбкоўская намякае на боскі суд за здраду і спрабуе выклікаць рэўнасць. 

https://nashaniva.com/367234

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367234

Читать полностью…

Наша Ніва

Беларуска працуе ў Дубаі русалкай, каб аддаць доўг 20 тысяч даляраў

Каб захаваць бацькоўскую кватэру, якая засталася ў спадчыну, дзяўчына з Брэста плавае сярод акул.

https://nashaniva.com/367433

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367433

Читать полностью…

Наша Ніва

Занядбаны палац Радзівілаў прадаюць у тры тысячы разоў даражэй, чым некалькі гадоў таму

Палац сярэдзіны XVIII стагоддзя ў Дзятлаве доўгі час безвынікова спрабавалі знябыць. Набылі яго некалькі гадоў таму, толькі калі цану знізілі да сімвалічных трох базавых. Цяпер палац ізноў прадаецца.

https://nashaniva.com/367141

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367141

Читать полностью…

Наша Ніва

У цэнтры Мінска здарылася жудасная аварыя з удзелам таксі

ДТЗ адбылося на вуліцы Леніна насупраць гасцініцы «Пекін». Пасля сутыкнення з іншым легкавіком таксі ўрэзалася ў слуп.

Інфармацыі пра пацярпелых пакуль няма.

Читать полностью…

Наша Ніва

У першы дзень канклава з коміна Сікстынскай капэлы пайшоў чорны дым

Гэта азначае, што падчас свайго першага і адзінага на сённяшні дзень галасавання кардыналам, якія ўдзельнічаюць у канклаве, Папу абраць не ўдалося.

https://nashaniva.com/367434

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367434

Читать полностью…

Наша Ніва

Дырэктар сеткі дзяржаўных кінатэатраў расказаў, чаму прыватнікі забіраюць гледача

Генеральны дырэктар «Кінавідэапракату» Мінгарвыканкама Уладзімір Карачэўскі расказаў як дзяржаўныя кінатэатры канкуруюць з прыватнымі.

https://nashaniva.com/367404

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367404

Читать полностью…

Наша Ніва

Галоўнае за 7 мая

Юрась Зянковіч расказаў пра сваё вызваленне і шлях у ЗША. "Лукашэнка спачатку даў мне і Фядуту мянушку Віні-Пух, а пасля назваў Усамам бен Ладэнам"

З Лондана Мельнікава вылецела на Шры-Ланку, у яе быў каханак спартовага выгляду з Беларусі

Лукашэнка памілаваў 42 палітвязняў

Што вядома пра былога каліноўца Васіля Грачыху, які трапіў у рукі беларускага КДБ? Высветлілі, дзе адбываўся ягоны «допыт»

Мінскі Тэатр лялек не паспеў анансаваць прэм’еру па Быкаве, як квіткі на чэрвень і ліпень разабралі

Аліеў у апошні момант адмовіўся ляцець у Маскву на парад

Ці варта чакаць даляр ніжэй за тры рублі?

Побач з Нацбанкам выстраілася вялікая чарга. Хтосьці нават стаяў усю ноч

Украіна атакавала базу пілатажных груп, што ўдзельнічаюць у парадзе Перамогі ў Маскве

Новая эра свабодных ведаў. Вікіпедыя робіць стаўку на штучны інтэлект

Читать полностью…

Наша Ніва

Зянковіч: Лукашэнка спачатку даў мне і Фядуту мянушку Віні-Пух, а пасля назваў Усамам бен Ладэнам

Былы палітвязень апісаў @dw_belarus сваю сустрэчу са старшынёй КДБ Іванам Церцелем перад вызваленнем.

«Я сяджу, чую — ззаду адкрываецца дзверы. Заходзіць спадар Церцель. Кажуць: «Я прадстаўляцца не буду — напэўна, вы мяне ведаеце».
Кажу: «Так, вядома, Іван Станіслававіч, добра ведаю вас».
Ён кажа: «Прысядзьце».

І паведаміў мне, што на Радзе бяспекі было прынята рашэнне аб маім вызваленні. Паводле яго словаў, гэта асабістая ініцыятыва спадара Лукашэнкі. Маўляў, былі розныя галасы — і «за», і «супраць». Але асабіста Лукашэнка, паводле яго, сказаў: «Зянковіч — чалавек прамавыказвальны, адкрыты, сумленны. Яго трэба вызваліць».

Мне падаецца, Іван Станіслававіч трошачкі саграшыў супраць праўды, бо, згодна з іншымі звесткамі, Лукашэнка прыдумаў мне чарговую мянушку. Калі раней ён называў мяне і спадара Фядуту «Віні-Пухам»,
то гэтым разам ён назваў мяне «Усамам бін Ладэнам» і сказаў: «Забірайце яго».

Читать полностью…

Наша Ніва

Ай-яй-яй, далі слова Барадуліну

Добры чалавек можа быць выдатным творцам і прафесіяналам. Але бывае і так, што чалавек хоць да раны прыкладзі — а творчасць ягоная ўбогая. Ці, наадварот, творы таленавітыя — але чалавек невыносны. І з адоранымі творчымі людзьмі такая ўнутраная палярнасць здараецца, відаць, прапарцыйна яшчэ часцей, чым з «простымі» сярэднестатыстычнымі — бо сама іхняя натура танчэйшая, піша ў фэйсбуку гісторык Аляксандр Пашкевіч.

https://nashaniva.com/367373

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367373

Читать полностью…

Наша Ніва

Аліеў у апошні момант адмовіўся ляцець у Маскву на парад

Прэзідэнт Азербайджана вырашыў застацца дома, спаслаўшыся на свае мерапрыемствы.

https://nashaniva.com/367421

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367421

Читать полностью…

Наша Ніва

EPAM і Wargaming заплацілі ў Літве мінімальныя падаткі за больш чым два гады

Паводле даных Дзяржаўнай падатковай інспекцыі Літвы за першы квартал 2025 года, EPAM і Wargaming застаюцца найбуйнейшымі падаткаплацельшчыкамі сярод ІТ-кампаній у краіне, аднак сумы выплачаных імі падаткаў значна знізіліся, піша @devby.

https://nashaniva.com/367420

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367420

Читать полностью…

Наша Ніва

Данута Перадня з’ехала з Беларусі

Студэнтку-выдатніцу затрымалі праз некалькі дзён пасля пачатку вайны і прысудзілі 6,5 года за рэпост антываеннага тэксту. Праз тры гады яе вызвалілі па памілаванні, але пакінулі ў спісе «тэрарыстаў». Цяпер дзяўчына пачынае новае жыццё ў Польшчы.

Збор на дапамогу Дануце тут.

https://nashaniva.com/367419

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367419

Читать полностью…

Наша Ніва

Вэнс заявіў, што Расія хоча занадта шмат

Віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс заявіў, што ЗША спрабуюць сканцэнтравацца на пытаннях доўгатэрміновага ўрэгулявання вайны ва Украіне і адысці ад ідэі часовага перамір'я. Але патрабаванні Расіі, маўляў, завышаныя.

https://nashaniva.com/367415

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367415

Читать полностью…

Наша Ніва

Лукашэнка пракаментаваў сітуацыю з бульбай

8 мая падчас адкрыцця Міжнароднага выставачнага цэнтра ў Мінску Аляксандр Лукашэнка выказаўся пра сітуацыю з бульбай у крамах.

https://nashaniva.com/367449

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367449

Читать полностью…

Наша Ніва

Байдэн: Уладзіміру Пуціну патрэбна ўся Украіна, а не яе частка

«І любы, хто думае, што ён спыніцца, — проста дурань».

https://nashaniva.com/367445

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367445

Читать полностью…

Наша Ніва

У Варшаўскім універсітэце студэнт-юрыст з сякерай напаў на кампус і адсёк вахцёрцы галаву

Увечары 7 траўня ў галоўным кампусе Варшаўскага ўніверсітэта адбылося жудаснае здарэнне.

https://nashaniva.com/367442

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367442

Читать полностью…

Наша Ніва

Першая ноч пуцінскага перамір’я прайшла без налётаў беспілотнікаў

У першую ноч абвешчанага расійскім лідарам Пуціным аднабаковага трохдзённага перамір’я ў небе над Украінай няма ніводнага расійскага беспілотніка-камікадзэ. У той жа час украінскія крыніцы паведамляюць пра бомбавы ўдар па Сумскай вобласці.

https://nashaniva.com/367436

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367436

Читать полностью…

Наша Ніва

ВІДЭАНАВІНЫ: Нечаканы крок Лукашэнкі: што адбываецца / Новыя факты пра загадкавае знікненне вядомай беларускі

Лукашэнка адчытаў сваіх чыноўнікаў, паскардзіўся на моладзь і апазіцыю, а таксама паабяцаў вялікія праблемы. Таямнічае знікненне вядомай беларускі: новыя падрабязнасці. Указ і намёкі Лукашэнкі: гандаль працягваецца. Куды ўлады пераселяць беларусаў: прэм’ер-міністр Турчын кажа, што падрыхтоўка ўжо пачалася. Незвычайная гісторыя ад беларускага бізнэсмена. Беларусь паставіла нечаканы рэкорд. Выпадковая знаходка прынясе вялікія грошы.

Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».

https://www.youtube.com/watch?v=Uw4QU1-ylNU

Читать полностью…

Наша Ніва

Начны клуб на Зыбіцкай запрасіў ветэранаў вайны пакаштаваць бясплатны святочны сэт. Іх сярэдні ўзрост 99 гадоў

Пасля рэакцыі каментатараў давялося мяняць правілы гульні ў працэсе.

https://nashaniva.com/367426

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367426

Читать полностью…

Наша Ніва

Няма лепшага араматызатару за воцат. Вось як гэта дзейнічае

Калі вы любіце натуральныя альтэрнатывы агрэсіўнай хіміі, звярніце ўвагу на воцат. Гэта даступны сродак, які проста выкарыстоўваць такім спосабам, пры якім не толькі нейтралізуюцца кепскія пахі, але і паветра праўдзіва ачышчаецца. 

https://nashaniva.com/367377

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367377

Читать полностью…

Наша Ніва

Мінскі Тэатр лялек не паспеў анансаваць прэм’еру па Быкаве, як квіткі на чэрвень і ліпень разабралі

Сталічны Тэатр лялек анансаваў прэм’еру — спектакль «Хутар» паводле знакамітай аповесці Васіля Быкава «Знак бяды». Сёння тэатр апублікаваў афішу з гэтым і іншымі спектаклямі на чэрвень-ліпень — квіткі на іх разабралі менш чым за гадзіну. Вакантнымі засталіся толькі нешматлікія месцы ў залі на дзіцячыя пастаноўкі.

https://nashaniva.com/367416

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367416

Читать полностью…

Наша Ніва

Юрась Зянковіч расказаў пра сваё вызваленне і шлях у ЗША

У інтэрв'ю @dw_belarus нядаўна вызвалены былы палітзняволены Юрась Зянковіч даволі падрабязна расказаў, як паэтапна ішоў працэс ягонага вызвалення. 

https://nashaniva.com/367428

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367428

Читать полностью…

Наша Ніва

Беларусам дасылаюць паведамленні пра атручаную ваду на 9 мая

Яе нібыта будуць раздаваць валанцёры на святкаванні Дня перамогі. Але гэта, вядома, фэйк.

https://nashaniva.com/367418

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367418

Читать полностью…

Наша Ніва

ВІДЭАНАВІНЫ: Нечаканы крок Лукашэнкі: што адбываецца / Новыя факты пра загадкавае знікненне вядомай беларускі

Лукашэнка адчытаў сваіх чыноўнікаў, паскардзіўся на моладзь і апазіцыю, а таксама паабяцаў вялікія праблемы. Таямнічае знікненне вядомай беларускі: новыя падрабязнасці. Указ і намёкі Лукашэнкі: гандаль працягваецца. Куды ўлады пераселяць беларусаў: прэм’ер-міністр Турчын кажа, што падрыхтоўка ўжо пачалася. Незвычайная гісторыя ад беларускага бізнэсмена. Беларусь паставіла нечаканы рэкорд. Выпадковая знаходка прынясе вялікія грошы.

Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».

https://www.youtube.com/watch?v=Uw4QU1-ylNU

Читать полностью…

Наша Ніва

КДК пагражае закрываць крамы, калі ў іх няма бульбы

Камітэт дзяржаўнага кантролю узяўся правяраць, і ці ёсць айчынная бульба ў гандлёвых сетках, і колькі яна каштуе.

https://nashaniva.com/367423

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367423

Читать полностью…

Наша Ніва

«15 медных шчытоў у гонар рэспублік СССР». Як выглядае кінатэатр «Масква» пасля рэканструкцыі

Сталічны кінатэатр рамантавалі паўтара года. Знешні выгляд вырашылі не мяняць.

https://nashaniva.com/367405

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367405

Читать полностью…

Наша Ніва

Ці варта чакаць даляр ніжэй за тры рублі?

Даляр прадаюць па 3 рублі, хоць яшчэ ў пачатку года яго курс набліжаўся да 3,5. Што адбываецца з валютай?

https://nashaniva.com/367304

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367304

Читать полностью…

Наша Ніва

ЗША скарачаюць адставанне ад Кітая ў гіпергукавой гонцы

З дапамогай стартапаў Пентагон упершыню за больш як 50 гадоў здзейсніў паспяховыя палёты беспілотніка, які развівае хуткасць, у пяць разоў большую за хуткасць гуку.

https://nashaniva.com/367331

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367331

Читать полностью…
Subscribe to a channel