nashaniva | Unsorted

Telegram-канал nashaniva - Наша Ніва

50573

Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906

Subscribe to a channel

Наша Ніва

Адзінай смяротнай ахвярай правальнага іранскага ўдару па Ізраілі стаў палесцінец, які ішоў па вуліцы на Заходнім беразе ракі Іардан

Мяркуецца, што гэта рабочы з Газы па імені Самех аль-Асалі. На яго ўпаў разгонны блок ракеты.

Вось як гэта было. Асцярожна, страшныя кадры з камер відэаназірання.

Читать полностью…

Наша Ніва

У Расіі будуць забіраць на вайну не толькі зняволеных, але і падсудных

Такіх можа набрацца і 40%.

https://nashaniva.com/352393

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

На мяжы з Польшчай кіроўцам легкавікоў можа стаць значна лягчэй

З 30 верасня на беларуска-польскай мяжы перад пунктам пропуску «Брэст» праводзіцца эксперымент.

https://nashaniva.com/352416

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Вось колькі байцоў Пуцін паклаў за два гады штурмаў Вуглядара

Баі за Вуглядар з перапынкамі працягваліся са жніўня 2022 года. Сёння стала вядома, што горад акупаваны расійскімі войскамі. Але такую цану за 15-тысячны горад, напэўна, не пагадзіўся б заплаціць кіраўнік ніводнай іншай дзяржавы.

https://nashaniva.com/352406

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Галоўнае за 1 кастрычніка

Іран запусціў сотні балістычных ракет па Ізраілі. Пацярпелі два чалавекі, а перад гэтым у Тэль-Авіве быў тэракт, дзе загінулі васьмёра

Што вядома пра Вячаслава Папшо — блогера «Жыве», які паехаў у Беларусь і быў арыштаваны

«Ніхто не скажа пра гэта ўголас, але адзіная стратэгія на стале — зямля ў абмен на сяброўства Украіны ў НАТА»

Што сабой уяўляе «Хезбала», супраць якой пачаў наземную аперацыю Ізраіль? Колькі ў яе засталося баевікоў?

«Адбываецца генацыд беларусаў». Польскі таксіст Дабратвор перавысіў хуткасць на 50 км/г і застаўся без правоў

«П****ец адбыўся». Вольга Кавалькова патлумачыла, чаму адышла ад палітыкі і царквы і як трансфармуе боль у любоў

Дэлегацыю Еўрапарламента па Беларусі хацеў узначаліць літовец, які лічыць пратэсты 2020 года «вялікай правакацыяй»

У Беларусі заблакавалі расійскі анлайн-кінатэатр Okko

Мінчанка выбіла пярэднія зубы на самакаце, страціла праз гэта мужа, але цяпер збірае мільёны праглядаў у тыктоку

У Мінску прадаюць дом з басейнам з падагрэвам і гаражом унутры ды манументальнай лесвіцай

Читать полностью…

Наша Ніва

Перад іранскай ракетнай атакай у Тэль-Авіве адбыўся тэракт

Двое невядомых адкрылі агонь па людзях на прыпынку трамвая ў тэль-авіўскім прыгарадзе Яфа. 

https://nashaniva.com/352411

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Некаторыя ракеты, аднак, і прабіваюць ізраільскую СПА «Жалезны купал»

Нібыта ёсць пашкоджаныя будынкі, пра пацярпелых пакуль не паведамлялася.

Читать полностью…

Наша Ніва

Армія абароны Ізраіля афіцыйна паведаміла пра запуск ракет з тэрыторыі Ірана па Ізраілі

Ракеты з Ірана да Ізраіля далятаюць за 12 хвілін, чакаецца, што іх будзе да 400.

UPD. Гаворыцца пра запуск ужо да 400 ракет.

https://nashaniva.com/352410

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

ВІДЭАНАВІНЫ: Трывожнае папярэджанне Лукашэнкі ці выпадковая агаворка? / Загінуў беларус: падрабязнасці

Аляксандр Лукашэнка і яго дзіўныя апраўданні: несвядомы сігнал? Страшная беларуская матэматыка. Прапанова чыноўнікаў пажылым беларусам. Слуцк, прапаганда і студэнты. На што Лукашэнка скардзіцца дыпламатам? Як выглядае кухня ў мінскім рэстаране: нечаканае відэа. Трагедыя з беларускім пілотам.

Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».

https://www.youtube.com/watch?v=GxCWrN-VrXc

Читать полностью…

Наша Ніва

«Ніхто не скажа пра гэта ўголас, але адзіная стратэгія на стале — зямля ў абмен на сяброўства Украіны ў НАТА»

Украіна ўсё больш адкрытая да абмеркавання спынення агню, нават з расійскімі войскамі на тэрыторыі. Яшчэ паўгода таму на падобныя размовы было табу.

https://nashaniva.com/352397

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Іран можа распачаць ракетную атаку супраць Ізраіля ў найбліжэйшыя гадзіны

Пра гэта паведамляюць ізраільскія СМІ са спасылкай на Пентагон.

https://nashaniva.com/352400

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Еўрасаюз скараціў штат у мінскім прадстаўніцтве

Частку супрацоўнікаў прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Мінску перавялі ў Брусель.

https://nashaniva.com/352395

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Лукашэнка на камеру параіў казахскаму паслу «менш чытаць і слухаць непатрэбныя СМІ»

Прымаючы даверчыя граматы ад пасла Казахстана, Аляксандр Лукашэнка згадаў пра нейкія публікацыі ў СМІ і нейкія праблемы з Такаевым.

https://nashaniva.com/352392

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Пазняк прапанаваў стварыць аналаг «Белсата» — украінскі тэлеканал з вяшчаннем на Беларусь

«Гэта была б украінская прапаганда на карысць украінскіх нацыянальных інтарэсаў».

https://nashaniva.com/352383

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

У Мінску прадаюць дом з басейнам з падагрэвам і гаражом унутры ды манументальнай лесвіцай

Калі вы калі-небудзь гулялі па вуліцы Брэсцкай, напэўна, звярталі ўвагу на гэты катэдж.

https://nashaniva.com/352381

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

«Перад тым, як зняць трусы — думай, што скажа пра цябе твой будучы былы»

Насця Рыбка напісала аўтабіяграфічную кнігу, у якой распавяла, як яна, простая дзяўчына з Бабруйска, стала паляўнічай на мільярдэраў і пачала вучыць іншых станавіцца ўтрыманкамі.

https://nashaniva.com/352404

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

«Ён хоць у курсе, што стаў зоркай?»

Ролік з «сумным чмялём» з Мінскага цырка за суткі набраў амаль 2 мільёнаў праглядаў.

https://nashaniva.com/352413

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Ізраіль паабяцаў адказаць на іранскую ракетную атаку ўжо сёння ўначы

Вынік «убачыць увесь Блізкі Усход».

https://nashaniva.com/352415

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Што вядома пра Вячаслава Папшо — блогера «Жыве», які паехаў у Беларусь і быў арыштаваны

Папшо — грамадзянін Літвы, але цікавіўся беларускім парадкам дня.

https://nashaniva.com/352409

Без VPN — па
гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Падчас іранскай ракетнай атакі па Ізраілі пацярпелі два чалавекі

Яны атрымалі лёгкія аскепкавыя раненні.

Цяпер людзям ужо дазваляюць выходзіць з хованак.

https://nashaniva.com/352412

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Моцныя выбухі чуліся і ў Ерусаліме, і ў Тэль-Авіве

Ізраільская газета «Гаарэц» паведамляе пра траплянні ракет у цэнтральным Ізраілі і на поўдні, у пустэльні Негеў.

У сеціве распаўсюджваецца відэа нібыта выбуху на нафтавай ці газавай вышцы. Але гэта пакуль неправераныя звесткі.

Читать полностью…

Наша Ніва

Відавочцы публікуюць відэа перахопу іранскіх ракет у небе над Ізраілем.

Читать полностью…

Наша Ніва

Стаў вядомы шорт-ліст літаратурнай Прэміі Ежы Гедройця

Што за кнігі трапілі у выніковую шасцёрку.

https://nashaniva.com/352403

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

«Памыў машыну, праз 30 хвілін яна зноў у пыле»

Учора сіноптыкі прагназавалі, што пыл, падняты моцнымі вятрамі ў стэпах Каспійскага мора, сёння раніцай даляціць да Беларусі, бо вятры спадарожныя. І гэта сапраўды аказалася так.

https://nashaniva.com/352405

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Што сабой уяўляе «Хезбала», супраць якой пачаў наземную аперацыю Ізраіль? Колькі ў яе засталося баевікоў?

Ліванская ісламісцкая групоўка «Хезбала» да нядаўніх часоў лічылася найбуйнейшай недзяржаўнай вайсковай арганізацыяй у свеце, але Ізраіль здолеў яе істотна аслабіць і знішчыць амаль усё яе вышэйшае кіраўніцтва. Якія цяпер суадносіны сіл у канфлікце?

https://nashaniva.com/352336

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Новае абнаўленне Windows 11 паламала камп’ютары па ўсім свеце

Не працуюць мышы, клавіятуры і Wi-Fi.

https://nashaniva.com/352398

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

На парадзе ў Карэі з вайскоўцамі маршыравалі сабакі-робаты

Паказалі таксама ракету, здольную знішчыць Кім Чэн Ына ў любым бункеры.

https://nashaniva.com/352390

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Расіяне захапілі Вуглядар на Данбасе

Украінскія войскі пакінулі пазіцыі ў цэнтральнай частцы знішчанага горада.

https://nashaniva.com/352388

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

«П****ец адбыўся». Вольга Кавалькова патлумачыла, чаму адышла ад палітыкі і царквы і як трансфармуе боль у любоў

«Што з вамі здарылася, Воля?» — пытаюцца ў яе ў інстаграме, дзе яна дзеліцца ўнутранымі пераменамі, часам у танцы, часам — публікуючы смелыя фотаздымкі і глыбокія думкі-разважанні. «П****ец адбыўся, прабачце. Адбыліся цяжкія падзеі, якія прывялі да трансфармацыі, але яна адбываецца праз боль», — шчыра прызнаецца Вольга.

https://nashaniva.com/352216

Без VPN — па гэтай спасылцы.

Читать полностью…

Наша Ніва

Мінінфарм патлумачыў рашэнне аб абмежаванні доступу да інтэрнэт-рэсурсу Okko

Паводле афіцыйнага прэс-рэліза, падставай стала размяшчэнне на гэтым рэсурсе забароненай інфармацыі, «накіраванай на прапаганду гвалту і жорсткасці». Пра што менавіта размова, невядома.

Читать полностью…
Subscribe to a channel