Новы выпуск "Пульса Леніна-19" прысвечаны знешняму выгляду вышэйшых службовых асоб 👔
Павел Мацукевіч разглядае і каментуе:
😲 Візіты Аляксандра Лукашэнкі у бомберы ў Пакістан і Казахстан
😲 Візіт Рамана Галоўчанкі ў джынсах і снікерсах у Венесуэлу
😲 Знешні выгляд міністра замежных спраў Венгрыі Петэра Сіярты, які можа апранаць майку і шорты або жоўтую байку
😲 Белую і чорную кашулі Лукашэнкі
👉 Чытайце выпуск цалкам на сайце
👉 Падпісацца на рассылку "Пульс Леніна-19" па пошце
Як здарылася, што ў Беларусі дагэтуль няма гандлёвага марскога флоту і чаму яго трэба займець? 🚢🌊
Сама пастаноўка пытання пра наяўнасць марскога флоту ў дзяржавы, берагавая лінія якой складае нуль кіламетраў, а ВУП ледзь перакрочвае межы $ 60 мільярдаў, можа падавацца вар’яцкай. 🤯
Тым не менш часам адпаведныя прававыя рэгуляцыі ў стане здзейсніць цуд і дадаткова напоўніць казну без асаблівых высілкаў. 💰
👉 Падрабязнасці — у артыкуле на сайце ЦНІ
Асноўны інстынкт
Карціну гэтага выпуску "Пульса Леніна-19" Павел Мацукевіч складвае з парачкі маленькіх сюжэтаў пра тое, як у Беларусі, забетанаванай санкцыямі звонку і рэпрэсіямі знутры, прабіваюцца міжнародныя сувязі з заходнімі краінамі.
Насуперак усяму, як нешта зусім натуральнае, што супраціўляецца зусім ненатуральнаму.
👉 Гартайце малюнкі і чытайце выпуск цалкам на сайце
👉 Падпісацца на рассылку "Пульс Леніна-19" па пошце
⚡️ Ужо заўтра ў Варшаве адбудзецца Belarus Future Unconference 2024, якую праводзіць Цэнтр новых ідэй ⚡️
Антон Раднянкоў запрашае на антыканферэнцыю ўсіх, хто хоча абмяркаваць новае бачанне грамадскага сектару і яго ролю ў будучыні краіны.
👉 Праграма, імёны спікерак і спікераў на сайце BFUNCONF.LIVE
👉 Калі яшчэ не зарэгістраваліся, то зрабіце гэта прама зараз ✨
Нядаўна былі прэзентаваныя вынікі даследчыцкага праекта пра ўспрыманне справядлівасці тымі беларусамі, якія перажылі гвалт з боку сілавікоў рэжыму
Метадалогію праекта распрацаваў старшы даследчык ЦНІ Генадзь Коршунаў, а аснову даследавання склалі звесткі, сабраныя праваабаронцамі “Вясны” і Міжнароднага камітэта па расследаванні катаванняў у Беларусі. З поўнай справаздачай можна пазнаёміцца тут, а ў артыкуле Генадзь Коршунаў робіць акцэнт на тое, што людзі хаця і не вельмі вераць у магчымасці аднаўлення справядлівасці ў найбліжэйшы час, але не перастаюць яе прагнуць.
"84% лічаць, што дамагчыся справядлівасці ў Беларусі ў хуткім часе шанцаў амаль няма, але пры гэтым 36% падкрэсліваюць, што гэта можа атрымацца, калі звяртацца ў суды іншых краін ці ў міжнародныя інстанцыі.
Гэта важна: мы адэкватна ацэньваем перспектывы, але не апускаем рукі і разглядаем розныя варыянты. Як той казаў, калі надзея паступова сплывае, застаюцца вытрымка, зацятасць і ўпартасць".
👉 Чытаць артыкул на сайце
Чаму мы павінны змяніцца? 🪴
Грамадскі сектар выжыў і перабудаваўся, але згубіў істотную частку свайго ўплыву. Ці магчыма спыніць гэты працэс, якія шляхі нарошчвання ўплыву застаюцца і якую крытычную працу неабходна для гэтага правесці?
Пра гэта пагаворым на Belarus Future Unconference 2024, якая пройдзе ў бліжэйшую суботу 23 лістапада ў Варшаве.
Вось хто будзе ўдзельнічаць у Fishbowl дыскусіі:
🌟 Антон Раднянкоў, старшыня рады ЦНІ
🌟 Павел Свярдлоў, галоўны рэдактар Еўрарадыё
🌟 Яраслаў Бекіш, грамадска-палітычны дзеяч
🌟 Анастасія Рагатко, сузаснавальніца Stratcomlab, кiраўніца напрамку кансалтынг
Мадэратарка — 🌟 Алана Гебрэмарыям, грамадска-палітычная дзеячка, сябра КР, былая палітзняволеная.
👉 Уся праграма на сайце BFUNCONF.LIVE
👉 Рэгістрацыя тут
Чакаем усіх на Belarus Future Unconference 2024! ✨ Рэгіструйцеся самі і дзяліцеся анонсам з калегамі і каляжанкамі!
Вось што мы будзем абмяркоўваць на другой частцы паралельных дыскусій на Belarus Future Unconference 2024, якая пройдзе ў бліжэйшую суботу 23 лістапада ў Варшаве:
⚡️ Якія палітыкі і палітыка нам патрэбныя? — Андрэй Ягораў, сябра Каардынацыйнай рады
⚡️ Чым творчыя людзі могуць дапамагчы Беларусі? — Марыя Таніна, менеджерка Free Belarus Center
⚡️ Якое жаночае лідарства патрэбнае краіне? — Ксенія Малюкова, заснавальніца Girls Power Belarus
⚡️ Якія моладзевыя ініцыятывы цяпер патрэбныя Беларусі? — Кацярына Буніна, камунікацыйная менеджерка моладзевага савета “Рада”
⚡️ Як павінна змяніцца роля медыяў, каб найлепш служыць грамадству? — Яўгенія Сугак, вядоўца “Мне таксама не падабаецца” і “Гадзіннічак цікае”
👉 Уся праграма на сайце BFUNCONF.LIVE
👉 Рэгістрацыя тут
Чакаем усіх на Belarus Future Unconference 2024! Будзе горача! 🔥
Працягваем расказваць аб праграме Belarus Future Unconference 2024, якая пройдзе 23 лістапада ў Варшаве ✨
Мы правядзем дзве серыі паралельных дыскусій, падчас якіх удзельніцы і ўдзельнікі ў фармаце World Cafe абмяркуюць ролю кожнага сектару.
У першай частцы будуць такія тэмы:
⚡️ Якімі мусяць быць грамадскія ініцыятывы, каб стаць рухавіком зменаў у Беларусі? — Вераніка Станкевіч, каардынатарка ініцыятывы “Вольныя”
⚡️ Якія адукацыйныя праекты патрэбныя Беларусі? — Таня Кавалёнак, чаліня рады Bright Belarus
⚡️ Як мае трансфармавацца даследчы сектар, каб спрыяць развіццю Беларусі? — Генадзь Коршунаў, старшы даследчык ЦНІ
⚡️ Якое прадпрымальніцтва патрэбнае Беларусі? — Дзмітры Калінін, сузаснавальнік WeStart
⚡️ Якія культурныя праекты здольныя ўзмацніць пачуццё адзінства і тоеснасці беларусаў? — Віктар Шукеловіч, журналіст “Белсата”
⚡️ Як будаваць супольнасці, якія будуць карыснымі Беларусі? — Вольга Гарбунова, заснавальніца Фонду падтрымкі “21 траўня”
👉 Уся праграма на сайце BFUNCONF.LIVE
👉 Рэгістрацыя тут
Papa’s boy і “сапраўдныя нязломныя лідары”
Новы артыкул на нашым сайце! 🔥 Пра тое, яе з дапамогай фармату нарэзак крыважэрныя дыктатары змяняюць ролевыя мадэлі, каб уздзейнічаць на маладых карыстальнікаў TikTok.
"Edits – гэта нарэзкі відэакавалкаў з музыкай, якія перадаюць пэўны наратыў пра асобу, месца, рэч ці тэму. Гэты фармат узнік з фанацкіх нарэзак фільмаў ці шоу: фанаты выразаюць яскравыя моманты і фразы любімых герояў, каб узмацніць пасыл іх гісторыі ці змяніць яе.
Але апошнім часам у такіх нарэзках усё часцей з’яўляюцца палітыкі. Гэта прывяло да новага вымярэння ў фармаце, які раней быў сканцэнтраваны пераважна на выдуманых героях".
👉 Прыклады такіх нарэзак пра Лукашэнку, Пуціна і Аліва глядзіце на сайце.
Гэты выпуск “Пульса Леніна-19” напісаны паводле рэакцыі афіцыйнага Мінска на перамогу Дональда Трампа: Павел Мацукевіч разбірае стан улады Лукашэнкі і розныя перспектывы.
"Лукашэнка назваў вынікі амерыканскага галасавання "ўвасабленнем асабістага подзвігу" Трампа і пажадаў яму "трапных палітычных рашэнняў, якія зробяць Амерыку зноў вялікай".
І гэта асабліва пікантны момант ва ўсёй гісторыі з гэтым віншаваннем, калі ўзгадаць, што піша такое пажаданне найбліжэйшы саюзнік Масквы. Калі ж лічыць саюзніка марыянеткай, то справа папахвае спробай вызваліцца ад нітак.
Выглядае так, быццам Лукашэнка спрабуе памяняць курс у адносінах з ЗША на 180, робячы відавочную спробу іх нармалізаваць, і гэтым у вядомай ступені дэманструе сваю самастойнасць".
👉 Чытаць
👉 Падпісацца на рассылку "Пульс Леніна-19" па пошце
Генадзь Коршунаў пра перспектывы беларускай мовы:
“Зараз статус беларускай мовы змяніўся вельмі моцна. У тым сэнсе, што цяпер беларуская мова — гэта мова супраціву, гэта становіцца мова інтэлігенцыі. Зараз беларуская мова можа стаць моднай: як моладзь кажа, яна можа стаць сэксі.
Беларуская мова і ідэнтычнасць мусяць быць паказнікам моцы, моды, якасці”.
Згодны? Стаўце ❤️
Навошта Беларусь развівае адносіны з краінамі далёкай дугі?
Канспект лекцыі на гэтую тэму ад Паўла Мацукевіча, старшага даследчыка Цэнтра новых ідэй, апублікаваны на сайце Акадэміі новай беларускай дыпламатыі. З яго можна даведацца:
🤔 якія задачы стаяць перад далёкай дугой
🤔 хто наш ключавы парнёр у Лацінскай Амерыцы
🤔 што хоча Беларусь ад Афрыкі
🤔 як Кітай умацоўвае суверэнітэт Беларусі
📔 У картках тэзісы, а поўны канспект лекцыі чытайце па спасылцы!
Мы яшчэ дасюль не асэнсавалі, як на беларускую ідэнтычнасць паўплывалі падзеі 2020-21 гадоў? У гэтым перакананы Генадзь Коршунаў:
"Гэта справа і інтэлектуалаў, і мастакоў, і экспертаў, і журналістаў. Мы адзін час шмат казалі пра 2020 год, але не апісальна, не аналітычна. Пасля мы сталі казаць, што мы захраслі ў 2020 годзе і трэба неяк глядзець наперад, ісці далей. Але мне падаецца, што мы не асэнсавалі, што такое 2020 год для Беларусі, для нацыі і для грамадства".
Калі згодны, стаўце ❤️, калі не, то 🤔
Роля Беларусі ў рэгіянальнай бяспецы 🦸♂️
На сайце Акадэміі новай беларускай дыпламатыі можна пачытаць канспект лекцыі Паўла Мацукевіча, старшага даследчыка Цэнтра новых ідэй.
З яго можна даведацца:
🤔 Як змянілася роля Беларусі ў рэгіянальнай бяспецы і як гэта паўплывала на знешні вобраз
🤔 Як у Беларусі складваліся адносіны з АДКБ і НАТА
🤔 Ці можа беларусь захоўваць нейтралітэт
🤔 Які ў Мінска ёсць досвед у якасці перамоўнай пляцоўкі і як гэта ўплывае на імідж Беларусі
📔 У картках глядзіце сцісла пра нейтралітэт, а поўны канспект лекцыі чытайце на сайце!
Выпуск "Пульса Леніна-19" выкарыстоўвае праходжанне 4-гадовай адзнакі пасля прэзідэнцкіх выбараў-2020, каб паразважаць над пытаннем, што ж далей — ці магчымая новая адліга ў суровым рэпрэсіўным клімаце Беларусі.
Павел Мацукевіч піша, што адказ не відавочны, але можа быць выведзены з бягучага стану рэчаў.
"Было б добра, калі б офіс і кабінет падтрымалі ідэю водгука Захаду на сігналы з Мінска, каб хаця б актуалізаваць пазіцыі, але гэта не іх метад. Хаця відавочна, што далейшая канфрантацыя не ў інтарэсах Беларусі, таму што за ёй стаяць санкцыі і ізаляцыя.
У інтарэсах Беларусі, каб Захад адгукнуўся і паспрабаваў запусціць чарговае кола нармалізацыі адносін. Заход на яго зусім не тое, чаго дабіваўся дэмакратычны пратэст 2020 года, але пратэсту ўжо няма, каб настойваць на тых мэтах".
Цалкам выпуск "Пульса Леніна-19" чытайце па спасылках:
👉 Чытайце артыкул на сайце
👉 Чытайце без VPN
👉 Падпісацца на рассылку "Пульс Леніна-19" па пошце
Поствыбарны падзел малдаўскага грамадства — гэта магчымы сцэнарый для Беларусі пасля дэмакратычных перамен? 🤔
Прэзідэнцкія выбары ў Малдове і рэферэндум пра ўступленне ў Еўрасаюз адлюстравалі глыбокі падзел між прыхільнікамі еўраінтэграцыі і прарасейскага шляху.
Гэта можа стаць каштоўным урокам для Беларусі, дзе першаму дэмакратычнаму лідару прыйдзецца шукаць баланс паміж Захадам і Расеяй.
"Як і ў Малдове, у Беларусі грамадства моцна падзеленае ў адносінах да геапалітычнага шляху краіны. Паводле апытанняў, 41% беларусаў лічаць, што краіне лепей мець саюз з Расеяй, 26% – з Расеяй і ЕС адначасова, 20% падтрымліваюць статус па-за саюзамі і толькі 13% хацелі б інтэграцыі з ЕС".
👉 Падрабязнасці і параўнанне ў артыкуле на сайце ЦНІ
Вось так легендарна было на Belarus Future Unconference 2024 у Варшаве! ✨
Рыгор Астапеня:
"Дзякуй вялікі, што былі часткай нашай супольнай антыканферэнцыі. Менавіта ваш удзел і энергія з’яўляюцца прычынай, чаму Belarus Future Unconference прайшла настолькі добра. Застаемся на сувязі!"
Больш фота з канферэнцыі глядзіце ў альбоме на Facebook.
📸 Аўтарка фота: Таццяна Капітонава
⚡️ Belarus Future Unconference 2024 у Варшаве ўжо сёння!⚡️
Стартуем а 13:30, выпіць кавы можна з 13:15.
Трымаем рэгістрацыю адкрытай яшчэ некалькі гадзін, таму калі яшчэ не зарэгістраваліся, то зрабіце гэта прама зараз 🫡
👉 Праграма, імёны спікерак і спікераў на сайце BFUNCONF.LIVE
Да сустрэчы на пляцоўцы Centrum Kreatywności Targowa (Warszawa, Targowa 56) ✨
📖 Сёння ўвечары дырэктарка Цэнтра новых ідэй Леся Руднік будзе ў Варшаве абмяркоўваць кнігу Джонатана Рауха "Канстытуцыя ведаў: Абарона ісціны".
Калі жадаеце далучыцца да дыскусіі, то пераходзьце на старонку "Biz.умство" для рэгістрацыі 👉 https://bizumstvo.imaguru.co/
Пару дзён засталося да Belarus Future Unconference 2024 у Варшаве! 🔥
Рэгістрацыя яшчэ адкрыта, таму калі жадаеце плённа і цікава правесці другую палову суботы, то пераходзьце па спасылцы і запісвайцеся на Belarus Future Unconference 2024.
Будзем разам абмяркоўваць тое, як змяніць сябе, каб змяніць Беларусь! ✨
Калі: 23/11/2024, з 13:30 да 18:30
Дзе: Centrum Kreatywności Targowa (Warszawa, Targowa 56)
👉 Уся праграма на сайце BFUNCONF.LIVE
👉 Рэгістрацыя тут
Будзем рады пабачыцца! ❤️🔥
У Беларусі працягваецца так званая перадвыбарчая кампанія. З дыстанцыі сышлі два кандыдаты-спойлеры — гэтак жа нечакана, як і заявілі аб сваіх намерах балатавацца.
Такая імітацыя палітычнага жыцця заклікана прыцягнуць увагу да галасавання ў студзені. Улады можа нават не хваляваць абсурднасць такіх пастановак з псеўдакандыдатамі, бо галоўнае — каб пра выбары гаварылі.
Аднак усе гэтыя "паліттэхналогіі" не могуць вырашыць больш фундаментальных праблем, якія рэжым Лукашэнкі атрымлівае для сябе і стварае для ўсёй краіны, не дапускаючы рэальных апазіцыйных прэтэндэнтаў на выбары.
🤔 Што гэта за праблемы — чытайце ў артыкуле на нашым сайце ✍️
Рыгор Астапеня запрашае на Belarus Future Unconference 2024! 🌟
Сустрэнемся 23 лістапада ў Варшаве, пачатак — 13:30.
👉 Уся праграма на сайце BFUNCONF.LIVE
👉 Рэгістрацыя тут
Як (без ілюзій) думаць пра будучыню ў крызіс? 🤔
Такая дыскусія адбудзецца на Belarus Future Unconference 2024 у Варшаве 23 лістапада. Сваімі думкамі будуць дзяліцца:
🌟 Леся Руднік, дырэктарка ЦНІ
🌟 Юры Дракахруст, аглядальнік “Радыё Свабода”
🌟 Яўгенія Сугак, вядоўца “Мне таксама не падабаецца” і “Гадзіннічак цікае”
🌟 Уладзь Кобец, дырэктар iSANS
Мадэратар дыскусіі — Аляксандр Івулін, вядоўца “Честнок-LIVE”
Усю праграму антыканферэнцыі глядзіце на сайце BFUNCONF.LIVE
Прыходзьце на Belarus Future Unconference 2024, каб разам падумаць пра тое, як змяніць сябе, каб змяніць Беларусь! ✨
👉 Рэгістрацыя тут
Аб'яўляем праграму, спікерак і спікераў Belarus Future Unconference 2024! 🔥
На сайце BFUNCONF.LIVE вы знойдзеце імёны ўдзельніц і ўдзельнікаў дыскусійных панэляў, а таксама мадэратарак і мадэратараў паралельных абмеркаванняў у фармаце World Cafe.
Запрашаем усіх 23 лістапада прыходзіць на Belarus Future Unconference 2024 у Варшаве, каб разам падумаць пра тое, як змяніць сябе, каб змяніць Беларусь! ✨
👉 Для рэгістрацыі запоўніце форму па спасылцы.
Будзем рады пабачыцца!
Напярэдадні выбараў🇺🇸 Камала Харыс разглядалася як патэнцыйна больш выгадны пераможца для Беларусі з-за сваёй большай прыхільнасці да дэмакратыі і правоў чалавека.
Кацярына Шмаціна, паліталагіня і даследчыца Вірджынскага політэхнічнага ўніверсітэта ў Вашынгтоне, у артыкуле для Цэнтра новых ідэй разбіраецца, ці ёсць надзея на пазітыўныя змены для Беларусі пасля перамогі Трампа на прэзідэнцкіх выбарах у ЗША 5 лістапада.
"Падчас пратэстаў 2020 года ад Дональда Трампа не было ніякай рэакцыі на падзеі ў Беларусі. Яго адміністрацыя абмежавалася нейтральнай заявай памочніка дзяржсакратара Стыва Бігена, які адзначыў, што беларусы "павінны самі вырашаць свой лёс".
У сваёй кампаніі 2020 года Джо Байдэн крытыкаваў бяздзейнасць Трампа ў адносінах да Беларусі і абяцаў актыўную падтрымку дэмакратычным сілам краіны ў іх імкненні да мірнай перадачы ўлады. Праз чатыры гады гэтыя словы можна ацаніць як яшчэ адну сімвалічную заяву ў падтрымку дэмакратыі".
👉 Чытаць артыкул на сайце
Беларусское восприятие Запада: онлайн-презентация результатов опроса Chatham House
⏰ Когда: 3 сентября, вторник, 11:00 (Варшава) / 12:00 (Минск, Вильнюс)
🎤 Спикер: Рыгор Астапеня, директор «Беларусской инициативы» Chatham House
На презентации узнаете:
☑️ как часто беларусы ездят в страны ЕС;
☑️ как беларусы относятся к западной культуре;
☑️ хотят ли беларусы расширения связей с Западом;
☑️ какие взгляды у беларусов на санкционную политику Запада;
☑️ слышали ли беларусы о западных планах поддержки Беларуси в случае, если страна пойдет по пути демократии.
👉 ЗАРЕГИСТРИРОВАТЬСЯ
➡️ Сайт / Instagram / Facebook Прэс-клуба
У нядаўнім артыкуле ўплывовае амерыканскае выданне The New York Times назвала Святлану Ціханоўскую "самаабвешчаным нацыянальным лідэрам беларусаў". Гэта закранула яе прыхільнікаў і падсвяціла тую акалічнасць, што Ціханоўскую ўсё мацней крытыкуюць унутры беларускага дэмакратычнага руху.
Леся Руднік, дырэктарка Цэнтра новых ідэй, у артыкуле для "Позірку" прааналізавала, як Святлану Ціханоўскую ўзгадваюць у медыя:
"У NYT за другую палову 2022 - першую палову 2023 года апублікавалі 325 артыкулаў на беларускую тэматыку, пры гэтым Ціханаўскую ўзгадалі 18 разоў (5,5%). І называлі яе выключна лідэрам дэмакратычных сіл/апазіцыі. Так што вызначэнне яе як самаабвешчанага лідэра беларускага народа, прапанаванае аўтарамі артыкула ў NYT ад 7 жніўня, выбіваецца з шэрагу прывычных фармулёвак. Але гэта можа быць трывожным сімптомам".
Таксама Леся піша пра ўзмацненне крызісу легітымнасці і выклікі, якія паўсталі перад дэмакратычнымі сіламі.
👉 Чытаць
👉 Чытаць без VPN
Генадзь Коршунаў працягвае аналізаваць вынікі даследаванняў 2022-га, 2023-га і 2024-га гадоў. Цяпер у фокусе ўвагі маштабы рэпрэсій і тое, як адчувае гэта беларускае грамадства.
"Праваабаронцы кажуць, што з пачатку прэзідэнцкай кампаніі каля 65 тыс. чалавек былі затрыманыя паводле палітычных матываў. Наколькі гэта шмат?
Для параўнання: гэта ў 5 разоў больш, чым было інтэрнавана ў Польшчы падчас усяго ваеннага становішча 1981-1983 гадоў. Гэта супастаўляльна з тым, напрыклад, каб цягам 4 гадоў у Даніі за краты кінулі больш за 33 тыс. чалавек, у Вялікай Брытаніі – больш за 370 тыс. чалавек, а ў Германіі – амаль 500 тыс., у ЗША – амаль 2 млн. чалавек".
👉 Чытаць
👉 Чытаць без VPN
👉 Падпісацца на рассылку па пошце
Старшыя даследчыкі Цэнтра новых ідэй Павел Мацукевіч і Генадзь Коршунаў падзяліліся з zerkalo.io меркаваннем наконт таго, чаму ўлада і дэмсілы жывуць 2020 годам.
Чытайце па спасылцы — https://news.zerkalo.io/economics/75354.html
Амаль палова апытаных лічыць, што ў 2020 годзе трэба было пераходзіць да сілавога супраціву 👊
Генадзь Коршунаў дзеліцца свежымі вынікамі сацыялагічнага даследавання аб стаўленні прадэмакратычных беларусаў да падзеяў 2020-2021 гадоў.
Вось якія высновы робіць старшы даследчык ЦНІ:
▪️ Колькасць тых, хто не расчароўваецца ў сваіх дзеяннях падчас гарачага 2020-га года, не змяншаецца. Як і ва ўсіх папярэдніх замерах, пераважная большасць (больш за 90%) адзначае, што дзейнічалі б таксама, як і тады, або больш актыўна.
▪️ Галоўнымі прычынамі, праз якія ў 2020 годзе пратэснаму руху не ўдалося дамагчыся зняцця Лукашэнкі і правядзення новых прэзідэнцкіх выбараў, апытаныя лічаць падтрымку Лукашэнкі з боку Пуціна, моцны сілавы апарат рэжыму і мірны характар пратэстаў. Так, амаль палова апытаных лічыць, што ў 2020-ым годзе трэба было пераходзіць да сілавога супраціву.
▪️ Палова апытаных дасюль аспрэчвае ідэю аб тым, што пратэсны рух атрымаў паразу.
👉 Чытаць
👉 Чытаць без VPN
👉 Падпісацца на рассылку па пошце