Гэта машына часу: прыпынак — канец 1950-х. Тут каларытны барак каля Акадэміі навук, даўно забытая бетонная скульптура з дворыка БДУ і не толькі.
Прагуляемся па Мінску тых гадоў дзякуючы сыну Івана Крамко — вядомага даследчыка беларускай мовы. Менавіта ён даслаў фатаграфіі з архіва бацькі.
https://realt.onliner.by/2023/07/23/heta-mashyna-chasu-prypynak-kanec-1950-x
🙊 Вы лепястрынка ці хутчэй дзюндзік?
Згадваем характарыстыкі чалавека ў беларускіх гаворках.
🐝 У Белавежскай пушчы хочуць адрадзіць найстаражытнейшы від пчалярства. Ён занесены ў спіс спадчыны ЮНЕСКА.
Пра гэта піша прэс-служба парка. Бортніцтва было выцеснена рамачным пчалярствам у канцы ХIХ стагоддзя. Але дзякуючы велізарным дуплаватым дрэвам у Белавежскай пушчы захаваліся прыродныя вуллі і напаўдзікія пчолы.
🌱 Як зрабіць сваё жыццё ў Мінску больш экалагічным?
Склалі падборку месцаў, якія змогуць у гэтым дапамагчы.
🐦 Клекатун, бацян, гарус — пазнаеце яго?
Між тым так называюць бусла ў розных частках Беларусі. Згадваем і іншых птушак.
🐶 Дзе ў Мінску паабедаць з сабакам?
Захоўвайце гайд па кафэ, барах і рэстаранах горада.
Такі архітэктурны элемент вы маглі бачыць на фасадах шматлікіх старых храмаў і палацаў, нават звычайных жылых дамоў. Гэта контрфорс — апора, якая выступае са сцяны і ўзмацняе трываласць будынка.
На здымках — касцёл у вёсцы Гнезна Ваўкавыскага раёна. У наступным годзе яму будзе 500 гадоў! За сваю гісторыю храм некалькі разоў перабудоўваўся і відазмяняўся, падвяргаўся абстрэлам, гарэў і зноў аднаўляўся.
Цікавы факт, які нам паведаў мясцовы ксёндз. У 1961 годзе старажытныя драўляныя скульптуры, якія захоўваліся ў храме, былі вывезены ў Мінск для калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея. Відаць, яны ўяўлялі выключную каштоўнасць. Сёння ў касцёле можна бачыць іх копіі.
✍️ Звернем увагу на дзеясловы з задання «хварэць» і «ўзбіцца»: абодва іх варта ўжываць з прыназоўнікам «на».
Распаўсюджаныя схемы і прыклады выкарыстання гэтага прыназоўніка вы можаце бачыць на картках-шпаргалках — захоўвайце і карыстайцеся на здароўе.
😘 Мілы, любая, ненагляда, упадабаны...
Як назваць каханага ці каханую па-беларуску? Вы ведаеце, каму даслаць гэты пост.
⚔️ Знайшлі яшчэ адну нагоду наведаць «Дудуткі»!
22—23 ліпеня там адбудзецца імпрэза, прысвечаная адной з найбуйнейшых бітваў сярэдневяковай Еўропы, — фестываль «Наш Грунвальд».
Што будзе? Тэатралізаваная рэканструкцыя, турніры, бугурты і канцэрт. Кошт квіткоў — ад 20 да 80 рублёў у залежнасці ад даты і вашага ўзросту.
🖌 Хочаце бясплатна трапіць у музей Марка Шагала ў Віцебску?
Нам паведамілі, што ў гонар дня нараджэння мастака 7 ліпеня ўваход сюды вольны.
Здымак: сацсеткі музея.
Такія магутныя калоны мы прывыклі бачыць на фасадах тэатраў і дамоў культуры. А тут — касцёл, што даволі незвычайна. Аблічча храма не пакідае сумненняў: перад намі прыклад класіцызму (позняга) з беларускай глыбінкі.
Архітэктары класіцызму натхняліся нормамі і традыцыямі Антычнасці. Для гэтага стылю характэрныя строгія лініі і формы, сіметрыя фасадаў і стрыманасць ва ўбранні.
Касцёл у Раготне быў узведзены ў 1840 годзе. Пасля вайны будынак прыстасавалі пад збожжасховішча. Мясцовым жыхарам удалося выратаваць некаторыя абразы і скульптуры, і яны былі вернуты ў храм у канцы 1980-х, калі набажэнствы аднавiлiся.
Як аднаўлялі Мінск. Паглядзелі фота з архіва — там шмат знаёмых вам будынкаў.
https://realt.onliner.by/2023/07/03/minsk-fota-z-arxiva
🎞 Раім чатыры новыя фільмы, якія ў чэрвені з'явіліся анлайн.
Прэтэндэнт на званне баевіка года з Крысам Хемсвартам, «крупчастая» драма з Канскага фестывалю і два розныя па сюжэце, але аднолькава ўтульныя па атмасферы інды-фільмы пра падлеткаў.
Надвор’е шэпча: лета не для працы. Кіўнулі ў адказ і паляцелі на Свіцязь, адно з самых прыгожых і таямнічых азёр краіны, каб разам з А1 стартаваць праект, прысвечаны легендам беларускіх мястэчак і гарадоў.
Містычных гісторый вакол Свіцязі хапіла б на чарговую серыю «Сакрэтных матэрыялаў». Але Адам Міцкевіч зарыфмаваў гэтыя сюжэты нашмат раней, чым нарадзіліся Фокс Малдэр і Дана Скалі. Усё вывучылі і распавядаем!
https://realt.onliner.by/2023/06/29/patanuly-gorad-i-rusalki
🐶 Дзе ў Мінску выпіць кавы гаспадарам сабак?
Публікуем другую частку гайда па dog-friendly горадзе. Захоўвайце, каб не згубіць!
Гэты дом быў пабудаваны ў канцы XIX стагоддзя ў Гродне для купца Мураўёва. Першапачаткова будынак быў чырвоным і вылучаўся гербавымі шчытамі на фасадзе, разнамаснымі вокнамі і вытанчанай коўкай балконаў. Багата былі аформлены і інтэр'еры.
Аднак значная частка ўнутранага ўбрання, на жаль, была страчана ў канцы 1980-х, калі пабудова апусцела і пазбавілася гаспадара.
Дом Мураўёва — даволі рэдкі прыклад мадэрну ў Беларусі. Гэты стыль у архітэктуры ўзнік у канцы 1880-х і характарызаваўся адмовай ад класічных архітэктурных канонаў на карысць пластычнасці фасадаў, круглявых форм і плаўных прыродных ліній.
✍️ Калі кажам пра збор грыбоў, ягад, лоўлю рыбы — выкарыстоўваецца прыназоўнік «у».
Калі гаворым «па грыбы», то выраз мае іншае значэнне: накіравацца куды-небудзь з мэтай узяць/купіць/забраць грыбы (зайсці да суседкі па грыбы, заехаць да бацькоў па грыбы, пайсці ў краму па грыбы).
«За грыбамі» — гэта калі грыбы некуды пайшлі, а мы рухаемся за імі — сітуацыя небяспечная, лепш не эксперыментаваць.
На картках-шпаргалках вы знойдзеце і іншыя схемы з прыкладамі ўжывання прыназоўніка «па» — калі ласка, карыстайцеся.
Паглядзіце, як на поўначы Беларусі святкуюць сапраўднае Купалле.
Гэтай публікацыяй распачынаецца цыкл «Этнакалекцыя Onlíner» пра каляндарныя абрады нашай краіны.
https://people.onliner.by/2023/07/14/kupallie-varhan
👨👩👦 Гісторыя адной беларускай сям'і ў здымках.
Сустрэча Фідэля Кастра ў Мінску, паходы, праца, выхаванне дзяцей. Усё гэта супрацоўніца музея знайшла ў смецці каля пад'езда.
— Можа, нехта купіў старую кватэру, а каробкі выкінуў, асабліва і не разгледзеўшы, што ўсярэдзіне, — мяркуе Яўгенія Стэльмахава. — Справа ў тым, што там былі і пазнейшыя фота той жа сям'і — з 1990-х — пачатку 2000-х. Магчыма, той, хто выкідваў, падумаў, што ўсе такія.
Ёсць версія, што аўтар працаваў у інстытуце «Белпрампраект» (адтуль шмат здымкаў) і жыў па вуліцы Адоеўскага (знайшоўся канверт з гэтым адрасам).
🎞 Задумваліся, як адбываецца агучка кіно па-беларуску?
Акцёр дубляжу дзеліцца ў сваіх сацсетках працэсам працы над «Маўчаннем ягнят». Паглядзець сам фільм можна тут.
🏛 Калі ўваход у музеі Беларусі бясплатны ці таннейшы за звычайны?
Сабралі ільготныя дні і палічылі эканомію на квітках.
126 гадоў таму нарадзіўся Марк Шагал. А што вы ведаеце пра яго?
Сёння мы не будзем перапісваць біяграфію творцы, а прапануем вам праверыць веды праз тэст. Ну што? Пачынайма!
https://people.onliner.by/2023/07/07/test-shagal-1
😘 Закахаць за 5 хвілін. Як наш журналіст шукаў сяброўку на хуткіх спатканнях, а арганізатар імпрэзы збіраў дзяўчат для тусоўкі на Зыбіцкай.
Читать полностью…Што паглядзець у ліпені? Топ-10 новых фільмаў і серыялаў.
https://people.onliner.by/2023/07/05/shto-paglyadzec-u-lipeni-top-10-novyx-filmau-i-seryyalau
🏛 Супрацоўніца музея знайшла ў смецці каля пад'езда фотастужкі — з іх зрабілі выставу.
Размова ідзе пра «Успамін пра Нямігу». Экспазіцыя з рэдкіх відаў старой забудовы вуліцы да яе рэканструкцыі адкрыецца 6 ліпеня ў 17:00 у Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага.
🐣 «Крылатыя» шпаргалкі.
Згадваем прыказкі, прымаўкі, фраземы і параўнананні, звязаныя з птушкамі.
У топе планаў на гэты год Брэст, Мінск і Гродна.
Візітнай карткай краіны беларусы называюць Мірскі замак, Брэсцкую крэпасць і Нясвіжскі замак. Да гэтай жа катэгорыі адносяць Белавежскую пушчу і мемарыяльны комплекс «Хатынь».
Апытанне праходзіла па тэлефоне ў сакавіку — красавіку 2021 і 2022 гадоў, а таксама ў траўні — чэрвені 2023-га. Сёлета апыталі 900 чалавек ад 18 гадоў і старэйшых.