✍️ У адным з выпускаў шпаргалак мы прааналізавалі найбольш пашыраныя і каварныя памылкі пры ўжыванні ступеняў параўнання прыметнікаў.
Акрамя таго, тут вы знойдзеце і лаканічныя схемы з агульнымі правіламі — для таго, каб карыстацца было зручна і ўсё было перад вачыма.
👩❤👨 Ніякага кіно, сустрэч за кавай і шпацыра па парку.
Чатыры ідэі для спатканняў, якія вы яшчэ не спрабавалі.
З якімі заплечнікамі хадзілі на навучанне беларускія дзеці?
У Валожынскім раёне сябры калекцыянера рэтрамотатэхнікі Алега Гапановіча набылі дом і знайшлі на гарышчы рарытэтную торбу.
Бацька мужчыны згадваў, што з такімі хадзілі ў школу ў сярэдзіне 20-га стагоддзя. А вось больш дакладная гісторыя менавіта гэтага заплечніка застаецца таямніцай.
🏡 З чаго складаецца інтэр'ер беларускай хаты?
Знайшлі фотапраект, які закіне вас у дзяцінства да бабулі. Ніякага еўрарамонту, толькі дываны на сценах, цёплыя печы і ручная вышыўка.
📸 WOSTRAU Nesvizh Fest. Наш фотарэпартаж.
Імпрэзу арганізавалі стваральнікі Viva Braslav, лакацыяй стаў Англійскі парк каля Нясвіжскага замка. Гэты фэст атрымаўся больш утульным і ў пэўным сэнсе лакальным. Вось як тут адпачывалі беларусы.
🍔Вось гэта лайк — Burger King паказвае, як гатуе вопер па-беларуску.
Можна вывучаць па ім простыя інгрэдыенты. Памятаеце, што такое ялавічына? (Мяса каровы ці быка.)
📚 Дзе знайсці рэдкія выданні? Куды здаць ужо прачытаную літаратуру?
Сабралі любімыя «Букіністы» горада М.
🌊 Бачылі беларускія вадаспады?
Нашы журналісты выправіліся на тэрыторыю прадпрыемства «Граніт» (гэта ў Мікашэвічах, Брэсцкая вобласць).
Глыбіня кар'ера — 150 метраў. Пасля работ тут вадзе дадуць волю, і яна, хутчэй за ўсё, сфарміруе возера. Кошт экскурсіі па кар'ерах — ад 15 да 20 рублёў.
Беларусь, якую вы не ведалі.
Дзікі, парашкі з перацёртых валуноў і чэрці, што аднаўляюць абутак. Разам з А1 выправіліся ў вандроўку да Сіняй гары і сабралі гісторыі мясцовых жыхароў.
https://people.onliner.by/2023/08/21/valuny-i-gory
🕰 «Луч» дзеліцца стылёвымі здымкамі новай калекцыі.
Набыць гадзіннікі ўжо можна, падрабязней мы пісалі тут. Кошт — 449 рублёў.
Гэта класіка віленскага барока. Тут няма строгасці готыкі, няма лаканізму класічных антычных канструкцый. Барочны храм — гэта вытанчаныя вертыкалі, плаўныя пераходы, узнёслыя формы. Ён нібы пышнае белае воблака, якое навісае над мястэчкам.
Такі архітэктурны стыль склаўся на нашых землях у другой палове XVIII стагоддзя, і касцёл у Івянцы — яго яркі прыклад. Нягледзячы на выпрабаванні, якія выпалі на яго долю (а як толькі яго не выкарыстоўвалі ў XX стагоддзі), храм захаваўся да нашых дзён практычна ў арыгінальным выглядзе.
🐱 Як вашыя жывёлы ратуюцца ад спякоты.
Папрасілі чытачоў падзяліцца здымкамі — публікуем вынікі: ад коўдры да асабістага басейна.
Капусны расол, грыбы, крупы — і такі бывае квас. Як у цэнтральнай Беларусі са смакам адзначаюць свята народнай стравы.
https://people.onliner.by/2023/08/13/u-plastok-na-kvasok
🏛 Сёння стартуе перадзаказ новай калекцыі гадзіннікаў «Луч» — «Аблічча Мінска».
Тут тры мадэлі: «Панэлька», «Сталінка» і «Траецкае». Дызайнеркай стала Ліза Хіхлушка, што перамагла ў конкурсе MustART-2023.
Кошт — 449 рублёў.
📆 У выходныя Ліда святкуе юбілей — гораду споўнілася 700 гадоў. Пад гэту дату падвялі чарговы Lidbeer festival.
Не паспелі на яго трапіць? Трымайце наш фотарэпартаж.
Гэта бельведэр. Слова перакладаецца з італьянскай як «цудоўны від». Бельведэрам можа быць як надбудова над будынкам, так і альтанка на ўзвышаным месцы, адкуль зручна аглядаць наваколле.
Дарэчы, пазналі месца на фота? Гэта паштоўка з 1981-га. На ёй гомельскі палац Румянцавых і Паскевічаў. У тыя гады дзеці хадзілі сюды ў гурткі і секцыі — частку будынка займаў Палац піянераў.
🚎 Працягваем згадваць транспарт, які некалькі дзесяцігоддзяў таму калясіў па вуліцах беларускіх гарадоў.
Гэтым разам — Ikarus, ЗіУ і Tatra. Такія працавалі ў нас да сярэдзіны нулявых.
✍️ У залежнасці ад кантэксту слова «анягож» можа мець розныя значэнні. Але найчасцей усё ж ужываецца, калі трэба пагадзіцца з нечым.
Нагадаем, летась у нас выходзіў выпуск з рэплікамі-адказамі са значэннямі згоды, адмовы, сумнення, расчаравання і г. д. Захоўвайце сабе, калі прапусцілі.
📺 Якім Мінск адлюстроўвалі ў кіно?
Пачынаем згадваць савецкія і больш сучасныя фільмы, звязаныя з горадам.
Сёння — гісторыя вундэркінда, дзе сталіцу так і не называюць, але актыўна дэманструюць.
🚤 У Мінску з'явіліся рачныя трамвайчыкі.
• Месца: вадасховішча Дразды, каля скрыжавання пр. Пераможцаў і вул. Ратамскай.
• Гадзіны працы: з 10 да 22 штодзённа.
• Кошт: 10—15 рублёў за 25 хвілін.
Гэта нервюры — рэбры скляпення, якія фарміруюць яго каркас і дапамагаюць размеркаваць нагрузку. Такі прыём шырока выкарыстоўваўся ў гатычнай архітэктуры.
А прыгажосць на фота — вытанчанае скляпенне ў Маламажэйкаўскай царкве (Мураванцы). Густымі пучкамі рэбры нервюр сыходзяцца да калон і ўтвараюць шматлікія ромбы і трыкутнікі. Гатычнае павуцінне! Царква была пабудавана ў 1524 годзе. Хутка ёй будзе 500 год!
👗 Mark Formelle выпусціў калекцыю адзення для лялек Барбі.
У аўтфітах — адсылкі на мінулыя дызайны брэнда. Калі жадаеце набыць такі, можна пакінуць заяву на сайце. У свабодным продажы калекцыі яшчэ няма.
🌶 У Кобрыне пачалі вырабляць марозіва з незвычайным смакам — вішня, перац чылі і молаты перац.
У каментарах пішуць, што ягада адчуваецца добра, а вось вастрыні не хапае.
Цікавыя спалучэнні смакаў часта з'яўляюцца на паліцах крамаў, але, на жаль, не заўсёды затрымліваюцца надоўга. Памятаеце марозіва з валошкамі? Вытворца распавёў нам, што лінейка больш не выпускаецца.
🌱 Нарэшце знойдзена альтэрнатыва плантацыям сланечнікаў і лаванды.
Па дарозе ў Мсціслаўль каля аграгарадка Капачы раскінулася сапраўднае поле канюшыны. Дзелімся здымкамі адтуль.
Як там справы на найлепшым пляжы краіны?
Летась ім быў названы пляж г. п. Зэльва, што ў Гродзенскай вобласці. Глядзім, як тут адпачываюць беларусы.
Былі ў Зэльве? ( 🐳 — так, 🗿 — не).
💫 Гэтай ноччу беларусы назіралі зарапад. Вось як ён выглядаў.
Кадры зробленыя ў вёсках Вязынка і Беніца. Аўтар здымкаў — наш фатограф Максім Маліноўскі.
Калі тралейбусы былі яркімі. Падборка настальгічнай рэкламы на мінскім транспарце.
Памятаеце такое? (👍 — так, 👎 — не).
Такім вы Нясвіж, магчыма, яшчэ не бачылі.
Фларысты з усёй краіны сабраліся ў комплексе, каб стварыць тут сапраўдную казку.
Свята «Кветкі палаца» ўпершыню прайшло ў 2022-м. У гэтым годзе івент паўтаралі, плануюць зрабіць яго штогадовым.