onlinerbel | Unsorted

Telegram-канал onlinerbel - Onlíner па-беларуску

5402

Моўныя віктарыны, тэсты для аматараў вандровак па Беларусі, цікавосткi са стужак навін, анонсы фестываляў і культурных падзей. Пра рэкламу ў канале 👉https://b2bblog.onliner.by/2022/04/20/partnerskie-posty-v-telegram-onliner-usloviya-razmeshheniya

Subscribe to a channel

Onlíner па-беларуску

Гэта былая сінагога ў Слоніме — помнік архітэктуры 1648 года. Будынак спалучае ў сабе суровасць храмаў абарончага тыпу і мяккасць барока.

Унутры сінагогі звяртае на сябе ўвагу шмат'ярусная вежа на чатырох калонах. Гэта біма — спецыяльнае ўзвышэнне, з якога рабін чытаў Тору. А яшчэ тут часткова захаваліся насценныя роспісы, фрэскі і картуш, на якім два львы трымаюць скрыжалі з запаведзямі.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

«Луч» выпусціў чарговую лімітаваную калекцыю гадзіннікаў — яна прысвечаная Міхалу Клеафасу Агінскаму.

Гэта працяг серыі «Асоба». Міхала Клеафаса Агінскага вы можаце ведаць па паланэзу «Развітанне з Радзімай». Кампазітар большую частку жыцця правёў у сваім маёнтку ў Залессі — пад Смаргонню.

Усяго такіх гадзіннікаў выпусцілі 200 штук. Кошт — 419 рублёў.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

👩‍💻 Паглядзім, як яшчэ называюць на тэрыторыі Беларусі шарпа́к, абледзянелую скарынку на паверхні снегу.

Трымайце карту з «Лексічнага атласа беларускіх народных гаворак».

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

«Вул. Асіпенка» ці «Асіпенкі»? Яшчэ адна порцыя хібаў у назвах сталічных вуліц.

Дарэчы, калі вы хочаце праверыць назву сваёй вуліцы, можаце звярнуцца да кадастравай карты, якая ёсць у публічным доступе.

З дапамогай рэсурсу вы не толькі знойдзеце правільны варыянт перакладу, але і інфармацыю, у гонар каго названая вуліца.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

🐱У Слоніме кот выратаваў гаспадара ад смерці на пажары.

30-гадовы мужчына спакойна спаў у сваім ложку. Прачнуцца яго прымусіла мяўканне ката. Калі беларус выйшаў з пакоя, ён убачыў, што кухня ўжо даўно палае.

Патушыць агонь самастойна не атрымалася — мужчына схаваўся на балконе, дзе яго знайшлі ратавальнікі, піша МНС. Цяпер ён у бальніцы.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

😴 Сёння адзначаюць «свята соннага дня».

Так што, калі вы прапусцілі пару будзільнікаў, прыкархнулі ў офісе падчас абеду, праспалі свой прыпынак у транспарце, — проста спішыце ўсё на святкаванне.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

🐱🎄Каты і елкі — ці ёсць у гэтым свеце больш легендарнае супрацьстаянне флоры і фауны?

Чытачы дзеляцца здымкамі сваіх любімцаў.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

📺 Чатыры новыя мультсерыялы для дарослых, якія вы маглі прапусціць.

Ад Японіі 400 гадоў таму да футурыстычнай будучыні.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Гэта картуш — упрыгажэнне ў выглядзе шчыта або напаўразгорнутага скрутка, на якім размешчаны герб, эмблема або надпіс.

Разьбяныя і ляпныя картушы былі шырока распаўсюджаны ў часы барока. Яны служылі своеасаблівай «фамільнай пячаткай», якая выкарыстоўвалася для ўпрыгожвання палацавых інтэр'ераў, варот і фасадаў.

На фота вышэй — вядома ж, палац у Нясвіжы i картушы з радзівілаўскiмi гербамi.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

😳 Царская казарма знайшла добрыя рукі (зусім не за 37 рублёў). Як можа ўзляцець цана на аўкцыёне.

Знаходзіцца будынак у Брэсце, яго плошча — 3333 «квадраты». Таргі скончыліся гэтай ноччу, было зроблена 63 519 ставак.

У выніку казарма дасталася таму, хто прапанаваў за яе максімальную суму, а менавіта 352 564 рубля. Гэта значыць, цана на аб'ект вырасла ў 9,5 тысячы разоў.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Толькі адзін дзень: «Гастрафэст» з сэтамі за 24 рублі пройдзе першага студзеня.

Здаецца, у мінералкі і маянэзнай салаты з'явіўся годны супраціўнік.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Мінск пачатку 2000-х: Камароўка, «Мак» на «Пушкінскай», выстава аўто і першы мабільнік.

Чытачы дзеляцца здымкамі горада, зробленымі на мыльніцу.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Каля Гальшан прадаюць сядзібу Скіндэраў.

Пабудавана яна на мяжы 19-га і 20-га стагоддзя. Стартавая цана — 14 800, або $4630 па курсе.

Першы ўладальнік пабудаваў бровар у 1907 годзе і наладзіў тут выпуск спірту.
У гады Першай сусветнай вайны ў панскіх дамах размяшчаўся шпіталь. Пазней тут адкрылі льноперапрацоўчую вытворчасць. У гады Вялікай Айчыннай вайны немцы трымалі ў будынках ваеннапалонных.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае вас стварыць сваю калядную зорку.

У беларускай традыцыі зоркі для калядоўшчыкаў стваралі з самых розных матэрыялаў і самага разнастайнага выгляду. Адпаведныя майстар-класы пройдуць з 22 па 29 снежня 2023 года.

Працягласць — каля 60 хвілін.
Кошт: 5 рублёў / 1 наведвальнік.
Адрас: г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13.

Просяць запісвацца загадзя па тэлефоне (8 017) 363-56-21.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

У Магілёве адкрылася інклюзіўная кавярня. Усе барыста — людзі з інваліднасцю. 

Наведаць яе можна ў ГЦ «Е-Сити» па адрасе вул. Гагарына, 79. Час працы: пн—пт з 12:00 да 21:00, сб—ндз з 10:00 да 19:00. 

Праект існуе з 2020 года, яго падтрымлівае кампанія А1. Гэта не толькі безбар'ернае асяроддзе, але і месца працы для людзей з інваліднасцю.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Аматары вандровак, надышоў час для новай рубрыкi! Па серадах будзем публікаваць фатаграфіі, зробленыя ўнутры розных цікавых будынкаў у Беларусі. А вы паспрабуйце здагадацца, што гэта за месцы. Паехалi!

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Сталінкі ў цэнтры, хаты на ўскраіне, а яшчэ закусачная-аўтамат. Так выглядаў Мінск у канцы 1950-х.

Працягваем даследаваць архівы нашых чытачоў. Тут як вельмі вядомыя кропкі ў цэнтры, так і каларытныя закуткі ў сядзібным сектары Паўночнага пасёлка.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Праваслаўныя святкуюць Нараджэнне Хрыстова.

Мы пабывалі на святочным набажэнстве ў мястэчку Жабінка, што недалёка ад Брэста, і вярнуліся з цёплым фотарэпартажам з храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

У Мінску за $160 000 прадаецца стагадовы будынак. Раней там (верагодна) была яўрэйская школа.

Двухпавярховік на вуліцы Казінца пабудавалі да 1914 года (менавіта тады яго ўпершыню згадалі ў дакументах) — узрост аб'екта выдае цагляны мур і спецыфічнай формы вокны.

Цяпер памяшканні ў будынку здаюць у арэнду. У ім знаходзяцца прадстаўнікі розных дробных бізнесаў: ад рамонту адзення да вырабу помнікаў. Таргі прызначаныя на 2 лютага.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Апошнія паўгода на канале выходзілі тэсты па элементах архітэктуры. Настаў час замацаваць у памяці ўсе гэтыя аркбутаны ды контрфорсы.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Сябры, З Новым годам!

Няхай у 2024-м годзе ў вашай стужцы будзе як мага больш добрых навін.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Mark Formelle шукае ілюстратара — якраз напрыканцы года.

Хочаце зрабіць унёсак у тое, што беларусы апранаюць штодня? Дасылайце рэзюмэ і партфоліа на konkurs@markformelle.by

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Чытач заўважыў неадпаведнасць у назвах сталічнага прыпынку.

«Каледж мастацтва» ці «мастацтваў»? Надпісы адрозніваюцца, а сам пасажыр не ўпэўнены, ці ёсць у слова «мастацтва» множны лік.

Адказвае кандыдат філалагічных навук Вадзім Шклярык: множны лік ёсць. А назва прыпынку павінна адпавядаць назве ўстановы, у гонар якой ён названы — «ДУА „Гімназія-каледж мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка“».

«Рэмаўтадар» абяцае праверыць правапіс і выправіць.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Раптоўна: на Камароўцы пачалі даваць канцэрты.

Выступае там струнны квартэт. Рэпертуар тэматычны: навагоднія і калядныя кампазіцыі.

Акцыя часовая — да 7 студзеня. Пагрузіцца ў святочную атмасферу можна кожны дзень у 16: 00. Выхадны толькі ў першы дзень новага года.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Тарпанавідныя коні цяпер ёсць і ў заказніку «Спораўскі».

21 снежня сюды запусцілі 15 асобін. Нагадаем, тарпаны — гэта помесь старажытных дзікіх і хатніх коней. Раней у нас іх нашчадкі жылі толькі на тэрыторыі Налібоцкай пушчы.

Відэа: Бярозаўская інспекцыя аховы навакольнага асяроддзя.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Каталікі святкуюць Каляды. Наш рэпартаж з атмасфернага касцёла на ўскрайку Беларусі.

Гэтым заснежаным вечарам адправіліся на святочнае набажэнства ў Астравецкі раён — і ўбачылі, як адзначаюць Божае Нараджэнне ў невялічкім аграгарадку Кемялішкі.

people.onliner.by/go/1088035

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

🎄Яшчэ не вырашылі, што падарыць блізкім на Новы год?

Трымайце некалькі ідэй ад беларускіх вытворцаў.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Дзень зімовага сонцастаяння. Сёння ў нас самы кароткі дзень і самая доўгая ноч у годзе.

Віншуем, мы амаль перажылі гэтую цемру!

Сёння на святло ў Мінску было адведзена 7 гадзін 23 хвіліны 45 секунд. Астранамічная ноч працягнецца 16 гадзін 36 хвілін 15 секунд.

Заўтра дзень адыграе велізарную секунду, ужо думайце, як яе патраціце.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Напісаць дыктоўку і выйграць прыз. У суботу можна далучыцца да праекта «Агульная паштоўка».

Узяць удзел максімальна проста: неабходна зарэгістравацца і 23 снежня ў 12:00 запісаць тэкст пад дыктоўку з анлайн-трансляцыю.

Тыя, хто напіша тэкст без адзінай памылкі, атрымаюць у падарунак набор з 5 паштовак ад беларускай мастачкі Таццяны Кісляковай.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Гэта франтон — трохкутная частка фасада ад карніза да канька даху.

А на фота — помнік беларускага каменнага дойлідства эпохі Адраджэння — Троіцкі касцёл у вёсцы Чарнаўчыцы, што недалёка ад Брэста. Ён быў узведзены ў 1595 годзе на сродкі Радзівіла Сіроткі, які адначасова будаваў замак і езуіцкі касцёл у Нясвіжы.

Выглядае касцёл досыць аскетычна. У далёкім мінулым ён мог служыць сховішчам для людзей і крэпасцю падчас войнаў. Будынак адносіцца да катэгорыі храмаў абарончага тыпу, якіх у Беларусі не так шмат. У 2010 годзе пры абследаванні франтона з боку гарышча былі знойдзены дзве замураваныя круглыя байніцы для дальняга бою і дзве вертыкальныя шчылінападобныя.

Читать полностью…
Subscribe to a channel