onlinerbel | Unsorted

Telegram-канал onlinerbel - Onlíner па-беларуску

5402

Моўныя віктарыны, тэсты для аматараў вандровак па Беларусі, цікавосткi са стужак навін, анонсы фестываляў і культурных падзей. Пра рэкламу ў канале 👉https://b2bblog.onliner.by/2022/04/20/partnerskie-posty-v-telegram-onliner-usloviya-razmeshheniya

Subscribe to a channel

Onlíner па-беларуску

Хлопчык вядзе папулярны TikTok на беларускай мове пра жыццё ў вёсцы. Вучыць карміць коз, распальваць печ і гатаваць дранікі.

Ну а дзясяткі тысяч задаволеных гледачоў, у сваю чаргу, вельмі любяць Арсенія. Прапануем усцешыцца з яго і вам.

people.onliner.by/2024/01/29/1095852

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

На дарогах сёння стубла, роствань і гразота. За вакном — халіпа і роскалле.

Не разумееце, аб чым мы? Узгадаем разам, як беларусы называюць непагоду ў розных рэгіёнах нашай краіны.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Самы маштабны беларускі карнавал.

Лакальны абрад пад назвай «Конікі» праходзіць у Давыд-Гарадку. У гэтым відэарэпартажы — гісторыі месцічаў пра арыгінальныя касцюмы і любоў да сваёй традыцыі.

www.youtube.com/watch?v=6g0kUOhxmys

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

👀 Што там па мемах?

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Выдавецтва «Рыфтур» выпусціла календары для падарожнікаў па Беларусі (і тых, хто жадае імі стаць).

У наяўнасці варыянты з 12 гістарычнымі і 12 прыроднымі мясцінамі на беларускай і рускай мовах.

Набыць календары можна як у кнігарнях (напрыклад, «Светачы» ці «Цэнтральнай кнігарні»), так і анлайн. Калі вы ўважліва сачылі за нашымі тэстамі, дакладана пазнаеце большасць мясцін.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Слонімская яўрэйская абшчына была адной з самых буйных у Беларусі. Напрыканцы XIX стагоддзя з 15 863 жыхароў горада 11 515 чалавек былі яўрэямі (72,5%). І як жа прыгожа і раскошна сінагога выглядала раней!

Аднак, як казаў класiк, «час той схаваўся за дальняй гарою». Пасля вайны яўрэяў у Слоніме не засталося і будынак за непатрэбнасцю быў перададзены пад склад, а потым і ўвогуле зачынены.

Сёння яўрэі складаюць толькі 0,04% насельніцтва Слоніма. Спробы адрамантаваць былую сінагогу пакуль не мелі поспеху. Але пошукі мецэната або інвестара не прыпыняюцца. На апошніх таргах у снежнi мiнулага года за помнік архітэктуры прасілі ўсяго 25 800 рублёў.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Аматары вандровак, надышоў час для новай рубрыкi! Па серадах будзем публікаваць фатаграфіі, зробленыя ўнутры розных цікавых будынкаў у Беларусі. А вы паспрабуйце здагадацца, што гэта за месцы. Паехалi!

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Сталінкі ў цэнтры, хаты на ўскраіне, а яшчэ закусачная-аўтамат. Так выглядаў Мінск у канцы 1950-х.

Працягваем даследаваць архівы нашых чытачоў. Тут як вельмі вядомыя кропкі ў цэнтры, так і каларытныя закуткі ў сядзібным сектары Паўночнага пасёлка.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Праваслаўныя святкуюць Нараджэнне Хрыстова.

Мы пабывалі на святочным набажэнстве ў мястэчку Жабінка, што недалёка ад Брэста, і вярнуліся з цёплым фотарэпартажам з храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

У Мінску за $160 000 прадаецца стагадовы будынак. Раней там (верагодна) была яўрэйская школа.

Двухпавярховік на вуліцы Казінца пабудавалі да 1914 года (менавіта тады яго ўпершыню згадалі ў дакументах) — узрост аб'екта выдае цагляны мур і спецыфічнай формы вокны.

Цяпер памяшканні ў будынку здаюць у арэнду. У ім знаходзяцца прадстаўнікі розных дробных бізнесаў: ад рамонту адзення да вырабу помнікаў. Таргі прызначаныя на 2 лютага.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Апошнія паўгода на канале выходзілі тэсты па элементах архітэктуры. Настаў час замацаваць у памяці ўсе гэтыя аркбутаны ды контрфорсы.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Сябры, З Новым годам!

Няхай у 2024-м годзе ў вашай стужцы будзе як мага больш добрых навін.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Mark Formelle шукае ілюстратара — якраз напрыканцы года.

Хочаце зрабіць унёсак у тое, што беларусы апранаюць штодня? Дасылайце рэзюмэ і партфоліа на konkurs@markformelle.by

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Чытач заўважыў неадпаведнасць у назвах сталічнага прыпынку.

«Каледж мастацтва» ці «мастацтваў»? Надпісы адрозніваюцца, а сам пасажыр не ўпэўнены, ці ёсць у слова «мастацтва» множны лік.

Адказвае кандыдат філалагічных навук Вадзім Шклярык: множны лік ёсць. А назва прыпынку павінна адпавядаць назве ўстановы, у гонар якой ён названы — «ДУА „Гімназія-каледж мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка“».

«Рэмаўтадар» абяцае праверыць правапіс і выправіць.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Раптоўна: на Камароўцы пачалі даваць канцэрты.

Выступае там струнны квартэт. Рэпертуар тэматычны: навагоднія і калядныя кампазіцыі.

Акцыя часовая — да 7 студзеня. Пагрузіцца ў святочную атмасферу можна кожны дзень у 16: 00. Выхадны толькі ў першы дзень новага года.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Чорны манах і Белая панна — ну вядома, гэта Гальшанскі замак. У 2021 годзе для турыстаў адчынілі адноўленую Паўночную вежу. Частка музейнай экспазіцыі прысвечана легендам гэтага месца.

Легенда аб Чорным манаху апавядае, як просты хлопец пакахаў прыгажуню-князёўну, а тая адказала яму ўзаемнасцю. Каб пранікаць у замак, ён пераапранаўся ў чорную вопратку манаха. Калі бацька князёўны даведаўся пра таемны саюз, то загадаў замураваць няшчаснага юнака ў адной са сцен. З таго часу яго неспакойная душа і блукае па развалінах замка.

А вось легенда пра Белую панну звязана не з замкам, а з кляштарам францысканцаў, які пабудаваны ў Гальшанах. Пры ўзвядзенні будынка адна са сцен нібыта ўвесь час разбуралася. Падазраючы чартаўшчыну, будаўнікі вырашылі прынесці ахвяру — жонку, якая раней за іншых прыйдзе з абедам. Так бедную дзяўчыну і замуравалі.

Дарэчы, жаночы шкілет сапраўды быў знойдзены пад адной са сцен манастыра ў 1997 годзе.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

У MarkFormelle выйшла новая частка калекцыі, сумеснай з Мастацкім музеем.

У лінейцы #ArtUWear дызайнеры натхняліся работамі мастакоў.

Кошты — ад 39,99 рубля за цішотку да 84,99 за мужчынскае худзі.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Калі вам давялося пабываць у сядзібе Чацвярцінскіх, вы напэўна запомнілі гэтую раскошную лесвiцу. Колькі фота тут было зроблена аматарамі заброшак!

Двухпавярховы каменны дом у стылі неабарока быў пабудаваны ў Жалудку ў 1908 годзе па праекце вядомага польскага архітэктара Уладзіслава Марконі. Арыстакратыя жыла тут да 1939 года, пасля чаго ў сядзібе доўгі час гаспадарылі вайскоўцы. У савецкі час размешчаная паблізу армейская частка прыстасавала будынак пад свой клуб.

Пасля таго як частка была расфармавана, сядзібу аддалі Акадэміі навук. Пачынаючы з 1990-х яна пустуе. За апошнія 30 гадоў асабняк здрахлеў, патрэскаўся і стаў падобны да дома з прывiдамі.

Спробы адрамантаваць будынак з дапамогай прыватных інвестараў пакуль былі няўдалымі. Але спадзяемся, што таямнічая сядзіба ў Жалудку ўсё ж дачакаецца свайго адраджэння.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

🥶 Як вы там, яшчэ не злавілі зімовую дэпрэсію? Трымайце мемы ў якасці прафілактыкі.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

У Веткаўскім музеі пройдзе майстар-клас па вырабе саламянага павука. Засталося адно вольнае месца!

Саламяны павук — старажытны абярэг, які забяспечваў дабрабыт сям’і і ахоўваў хату ад нячыстай сілы. Меркавалі, што ў тым доме, дзе пад столлю кружыцца залацісты саламяны павук, заўжды будуць панаваць згода, лад і дабрабыт.

Кошт удзелу — 12 рублёў. Нумар для запісу — (8 0232) 50-96-98.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Гэта былая сінагога ў Слоніме — помнік архітэктуры 1648 года. Будынак спалучае ў сабе суровасць храмаў абарончага тыпу і мяккасць барока.

Унутры сінагогі звяртае на сябе ўвагу шмат'ярусная вежа на чатырох калонах. Гэта біма — спецыяльнае ўзвышэнне, з якога рабін чытаў Тору. А яшчэ тут часткова захаваліся насценныя роспісы, фрэскі і картуш, на якім два львы трымаюць скрыжалі з запаведзямі.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

«Луч» выпусціў чарговую лімітаваную калекцыю гадзіннікаў — яна прысвечаная Міхалу Клеафасу Агінскаму.

Гэта працяг серыі «Асоба». Міхала Клеафаса Агінскага вы можаце ведаць па паланэзу «Развітанне з Радзімай». Кампазітар большую частку жыцця правёў у сваім маёнтку ў Залессі — пад Смаргонню.

Усяго такіх гадзіннікаў выпусцілі 200 штук. Кошт — 419 рублёў.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

👩‍💻 Паглядзім, як яшчэ называюць на тэрыторыі Беларусі шарпа́к, абледзянелую скарынку на паверхні снегу.

Трымайце карту з «Лексічнага атласа беларускіх народных гаворак».

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

«Вул. Асіпенка» ці «Асіпенкі»? Яшчэ адна порцыя хібаў у назвах сталічных вуліц.

Дарэчы, калі вы хочаце праверыць назву сваёй вуліцы, можаце звярнуцца да кадастравай карты, якая ёсць у публічным доступе.

З дапамогай рэсурсу вы не толькі знойдзеце правільны варыянт перакладу, але і інфармацыю, у гонар каго названая вуліца.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

🐱У Слоніме кот выратаваў гаспадара ад смерці на пажары.

30-гадовы мужчына спакойна спаў у сваім ложку. Прачнуцца яго прымусіла мяўканне ката. Калі беларус выйшаў з пакоя, ён убачыў, што кухня ўжо даўно палае.

Патушыць агонь самастойна не атрымалася — мужчына схаваўся на балконе, дзе яго знайшлі ратавальнікі, піша МНС. Цяпер ён у бальніцы.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

😴 Сёння адзначаюць «свята соннага дня».

Так што, калі вы прапусцілі пару будзільнікаў, прыкархнулі ў офісе падчас абеду, праспалі свой прыпынак у транспарце, — проста спішыце ўсё на святкаванне.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

🐱🎄Каты і елкі — ці ёсць у гэтым свеце больш легендарнае супрацьстаянне флоры і фауны?

Чытачы дзеляцца здымкамі сваіх любімцаў.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

📺 Чатыры новыя мультсерыялы для дарослых, якія вы маглі прапусціць.

Ад Японіі 400 гадоў таму да футурыстычнай будучыні.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Гэта картуш — упрыгажэнне ў выглядзе шчыта або напаўразгорнутага скрутка, на якім размешчаны герб, эмблема або надпіс.

Разьбяныя і ляпныя картушы былі шырока распаўсюджаны ў часы барока. Яны служылі своеасаблівай «фамільнай пячаткай», якая выкарыстоўвалася для ўпрыгожвання палацавых інтэр'ераў, варот і фасадаў.

На фота вышэй — вядома ж, палац у Нясвіжы i картушы з радзівілаўскiмi гербамi.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

😳 Царская казарма знайшла добрыя рукі (зусім не за 37 рублёў). Як можа ўзляцець цана на аўкцыёне.

Знаходзіцца будынак у Брэсце, яго плошча — 3333 «квадраты». Таргі скончыліся гэтай ноччу, было зроблена 63 519 ставак.

У выніку казарма дасталася таму, хто прапанаваў за яе максімальную суму, а менавіта 352 564 рубля. Гэта значыць, цана на аб'ект вырасла ў 9,5 тысячы разоў.

Читать полностью…
Subscribe to a channel