onlinerbel | Unsorted

Telegram-канал onlinerbel - Onlíner па-беларуску

5402

Моўныя віктарыны, тэсты для аматараў вандровак па Беларусі, цікавосткi са стужак навін, анонсы фестываляў і культурных падзей. Пра рэкламу ў канале 👉https://b2bblog.onliner.by/2022/04/20/partnerskie-posty-v-telegram-onliner-usloviya-razmeshheniya

Subscribe to a channel

Onlíner па-беларуску

99-гадовы беларус вырашыў атрымаць пасведчанне аб нараджэнні

Гісторыю Міхаіла Фёдаравіча распавядае Камянецкая раённая газета.

У жыхара вёскі Індычы (Камянецкі раён) у пашпарце не пастаўлена дакладная дата нараджэння — толькі год. Да 100-годдзя мужчына вырашыў нарэшце разабрацца з дакументамі і аформіць іх як належыць.

Адзіны дакумент, дзе названая дата нараджэння пенсіянера, — гэта ваенны білет. Там напісана, што ён нарадзіўся 15 лютага 1925 года — магчыма, з яго ж слоў. Гэтага аказалася недастаткова.

У Камянцы сталі думаць, як дапамагчы пенсіянеру аднавіць дакладную дату нараджэння. У пошуках «доказнай базы» старшыня суда натыкнулася на запісы ў пасляваеннай пагаспадарчай кнізе і на некалькіх яе старонках выявіла вышэйназваную дату нараджэння. Запіс у ваенным білеце таксама стане аргументам.

Выязное пасяджэнне суда ўжо прызначанае на 31 ліпеня — яно пройдзе дома ў Міхаіла Фёдаравіча. Як толькі ён атрымае пасведчанне аб нараджэнні, зможа зрабіць і новы пашпарт з поўнай датай нараджэння.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

«Не ўжываем мяса, малочку, яйкі і макароны». Колькі грошай траціць на ежу гэта сям'я?

Такое харчаванне можа здацца дзіўным большасці людзей — без шматлікіх звыклых прадуктаў, але затое з рыбай, морапрадуктамі, багаццем садавіны і гародніны. У гэтым выпуску Алесь расказвае пра рацыён сваёй сям'і — у нечым харчаванне падобнае на міжземнаморскую дыету з улікам gluten free.

money.onliner.by/go/225301

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Разыгрываем два бясплатныя квіткі на фестываль «Наш Грунвальд».

Што трэба зрабіць?
📍Падпісацца на каналы @onlinerbel, @nashgrunwald.
📍Націснуць кнопку «Удзельнічаць» пад гэтым пастом.

Вынікі наш бот-рандамайзер падвядзе 18 ліпеня ў 17:00 па мінскім часе. Два пераможцы атрымаюць па квітку на фестываль «Наш Грунвальд». Пройдзе ён 20—21 ліпеня ў Дудутках.

Квіткі пераможцы атрымаюць у электронным выглядзе — ні за што плаціць не трэба.

Арганізатары абяцаюць рыцарскія турніры (як пешыя, так і конныя), турніры лучнікаў, масавыя бітвы, канцэрты, рынак рамеснікаў і саму рэканструкцыю эпізоду Грунвальдскай бітвы.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

У Іспаніі даказалі 54-гадовую гіпотэзу вядомага матэматыка родам з Кобрына

Спецыялісты Баскскага цэнтра прыкладной матэматыкі «змаглі паспяхова вырашыць праблему, якая заставалася нязменнай больш за пяць дзесяцігоддзяў».

Першапачаткова яе сфармуляваў адзін з найбольш вядомых алгебраічных геометраў XX стагоддзя Оскар Зарыскі, які нарадзіўся ў 1899 годзе ў Кобрыне.

Зрэшты, з 1927 года Оскар жыў і выкладаў у ЗША, так што ў прэс-рэлізе яго называюць «беларуска-амерыканскім матэматыкам».

«Выкарыстоўваючы інавацыйны падыход, які злучае алгебраічную геаметрыю з сімплектычнай, навукоўцы даказалі гіпотэзу, прадэманстраваўшы магутную здольнасць матэматыкі звязваць розныя галіны ведаў»
, — гаворыцца ў тэксце.

Далей сцвярджаецца: гіпотэза тычыцца тэорыі сінгулярнасці ў алгебраічнай геаметрыі. У 1970 годзе ў адной з наватарскіх работ Зарыскі паставіў восем пытанняў, сем з якіх атрымалася вырашыць у далейшым (няхай і на працягу многіх гадоў), а адно ніяк не давалася — прынамсі, да цяперашняга моманту.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Вы ведалі, што на працягу 15 гадоў у Беларусі праводзіцца міжнародны рыцарскі фестываль? Зараз раскажам.

Праходзіць «Наш Грунвальд» у Дудутках.

Арганізатары абяцаюць рыцарскія турніры (як пешыя, так і конныя), турніры лучнікаў, масавыя бітвы, канцэрты, рынак рамеснікаў і саму рэканструкцыю эпізоду Грунвальдскай бітвы.

Фестываль доўжыцца два дні — 20 і 21 ліпеня. Кошт квіткоў — ад 65 да 110 рублёў для дарослых і ад 25 да 40 для школьнікаў. Набыць можна тут.

На месцы будуць фуд-корт і намётавы гарадок. Дарэчы, пра намёты...

Лавіце зніжку 10% на намёты, спальныя мяшкі, турыстычныя кілімкі па прамакодзе «Грюнвальд». Зніжка дзейнічае на тавары ў каталогу з паметкай Príme.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Што насіць улетку: 6 мясцовых брэндаў адзення з беларускімі матывамі

Лета — самы час папаўняць гардэроб новымі самабытнымі рэчамі.

Глядзім, дзе і за колькі набыць беларускія кашулі, сукенкі, цішоткі, якія гучна паведамяць усяму свету пра нашу краіну і традыцыі.

people.onliner.by/go/1129178

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

🎉 Вынікі розыгрышу

Пераможцы:
1. Alina (@nalibockaya)
2. A (@TVWfLoGyVZMapcb)
3. A (@Alminakv)

Праверыць вынікі

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Ужо абралі, дзе будзеце святкаваць Купалле? У нас ёсць варыянт.

22 чэрвеня ў Дудутках пройдзе фестываль «Свята Сонца».

Арганізатары абяцаюць майстар-класы па традыцыйных рамёствах, этнапляцоўкі, купальскую варажбу, пляценне вянкоў, конкурс вогненных тэатраў, канцэрт і шмат іншых актыўнасцяў (і для дарослых, і для дзяцей). Падрабязней можна прачытаць тут.

Завяршыць вечар плануюць на беразе ракі Пціч з купальскімі вогнішчамі.

Кошт квітка — 30 рублёў (дзіцячы), 70 рублёў (дарослы).

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

«Я ледзь не забіў свайго сабаку». Беларус пасля асабістай трагедыі стварыў ланцужок, здольны выратаваць жыццё гадаванцу.

Страшны сон большасці гаспадароў сабак — апынуцца па розныя бакі дзвярэй ліфта са сваім сабакам, але з ланцужком у руках.

Менавіта гэта і адбылося з Уладзімірам і ягоным гадаванцам — нямецкім баксёрам Джонам.

На шчасце, Джон застаўся жывы. Але праз паўгода Уладзімір стаў сведкам аналагічнай сітуацыі са сваёй суседкай. Яе сабаку разарвала трахею. За ўсім гэтым назірала дзіця, якое апынулася ў ліфце.

Уладзімір вырашыў спраектаваць бяспечны ланцужок. Спецыяльны механізм аўтаматычна адшпільвае ланцужок падчас захрасання яго ў дзвярах ліфта. Пры гэтым на прагулцы можна быць спакойным — механізм не злятае пры рэзкіх рыўках або моцным нацяжэнні.

Уладзімір не разлічвае зарабіць на спецыяльных ланцужках мільёны. Па-першае, у яго ўжо ёсць паспяховы бізнэс, а па-другое — прадукт актуальны толькі для СНД. Галоўная матывацыя беларуса — зрабіць так, каб як мага менш сабак гінулі такой жудаснай і недарэчнай смерцю.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Плёнкі з кадрамі Мінска праляжалі забытымі больш за 30 гадоў. Чытач знайшоў іх і аблічбаваў кадры.

Сваім архівам плёнак з Onlíner падзяліўся Аляксей Васюхноў. З самага дзяцінства мужчына шмат здымаў, але не друкаваў фатаграфіі: гэта было дарагое задавальненне. Усе плёнкі праяўляліся і адпраўляліся на захоўванне ў спецыяльныя файлы і папкі.

— Здымкі зробленыя годзе ў 1988—1989, — мяркуе Аляксей. — Я якраз вярнуўся з войска. Вялікай колькасці сяброў у мяне яшчэ не было, таму я хадзіў па горадзе і здымаў вуліцы.

Уласныя здымкі мінчанін не бачыў аж да вясны гэтага года. Рукі дайшлі да архіва толькі тады, калі ў Аляксея з'явіўся добры сканер, які дазваляе аблічбаваць зробленыя больш за 30 гадоў таму здымкі.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Хочаце паўдзельнічаць у сапраўдных археалагічных раскопках? Веткаўскі музей шукае валанцёраў.

«Ужо не адзін год у вёсцы Гарошкаў (Рэчыцкі раён) Веткаўскі музей сумесна з археолагамі Эрмітажа капае бескурганны могільнік зарубінецкай культуры. Усе знаходкі перадаюцца нашаму музею»
, — піша музей у сваім Instagram.

Пражыванне і харчаванне для валанцёраў бясплатнае.

Каб даведацца падрабязнасці, прапаноўваюць тэлефанаваць ці пісаць Ларысе Варацінскай, кіраўніцы археалагічнай экспедыцыі:

+7921 568-66-89 (ёсць Telegram, Viber).
З пачатку ліпеня можна звязацца па нумары +375 29 270-89-96.

Раскопкі праводзяць з пачатку ліпеня да канца жніўня.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Прараб з Гомеля выйграў чэмпіянат Японіі па каратэ.

44-гадовы гамяльчанін Аляксандр выйграў адкрыты чэмпіянат Японіі па каратэ, які праходзіў у горадзе Тода, паведамляе «Белка».

У спаборніцтве прымалі ўдзел спартсмены з 19 краін. Падчас паядынкаў беларусу ўдалося пакласці на татамі майстроў з Амерыкі і Японіі.

Аляксандр працуе на Гомельскім домабудаўнічым камбінаце. Аднак пасля змены тройчы на тыдзень мужчына выпраўляецца ў залу на двухгадзінную трэніроўку па каратэ кіякушынкай, якім займаецца ўжо больш за 32 гады.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Кніга на беларускай мове для самых маленькіх.

Выдавецтва піша, што «Тук-тук-тук!» напісана для дзетак 1—2 гадоў.

Малюнкі і вершы вядуць малышоў праз дзверы, а за імі чакаюць такія ж маленькія персанажы: вясёлыя малпяняты ладзяць бой падушкамі, мядзведзікі рыхтуюцца да сну і гэтак далей...

https://catalog.onliner.by/books/popurri/9789851546660?utm_source=tg

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

У гэтую вёску адпраўлялі адпачываць амерыканцаў. Пабывалі на шыкоўным абрадзе на Палессі.

У 2010 годзе амерыканскі тэлеканал CNN апублікаваў рэйтынг незвычайных мясцін, дзе можна сустрэць Каляды і Новы год.

У гэты спіс нечакана патрапіла беларуская вёсачка Пагост, што на Палессі пад Туравам. Журналістка Ціфані Лэйн напісала, што ў Пагосце зімой можна пабачыць незвычайныя Каляды, аднак ёсць у гэтай вёскі і другая разынка — прыгожы веснавы абрад «Юраўскі карагод», які традыцыйна ладзяць 6 мая на Юр'я.

Каманда Onlíner стала сведкам гэтай дзеі і вярнулася ў Мінск з яскравым фотарэпартажам і відэазамалёўкай.

people.onliner.by/go/1118632

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Беларускае фэнтэзі ў новым выданні (нарэшце з ілюстрацыямі).

«Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» аб'ядноўвае беларускія казкі, легенды і паданні.

Возера Нешчарда ўзімку замярзае — і дае спадару Завальні магчымасць запрасіць да сябе гасцей.

Кожную завею мужчына ставіць на сваё падаконне свечку, а падарожныя, блукаючы па льду возера, завітваюць у фальварак.

Пасля вячэры Завальня кладзецца ў ложак з намерам паслухаць казкі гасцей. Пляменнік спадара сядае паблізу, прагнучы пачуць новыя аповеды. Аўтар запрашае нас далучыцца да гэтай бяседы.

https://catalog.onliner.by/books/popurri/9789851555921?utm_source=tg

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Памятаеце качку, якая выхадзіла птушанят на клумбе ў цэнтры Мінска? Ёй усталююць помнік

Напрыканцы траўня качка знесла яйкі на клумбе каля будынка «Сбер Банка» і пачала іх выходжваць. Каб ёй не перашкаджалі, тэрыторыю абнеслі стужкай.

Гняздо ўладкавалі, кожны дзень прыносілі корм. Калі шэсць качанят вылупіліся, маці адправілася з імі да ракі Свіслачы, каб навучыць плаваць.

Ролікі з качкай сабралі мільёны праглядаў у сацсетках. Здаецца, што за яе лёсам назіраў увесь Мінск. За птушкай замацавалася народная мянушка СберУтка, хоць у самім банку ёй далі іншае імя — Капейка. Так будзе называцца і будучая скульптура.

«Сбер Банк» ужо абвясціў конкурс на лепшы праект помніка. Яго могуць прапанаваць як прафесійныя скульптары і мастакі, так і проста таленавітыя людзі, гатовыя падзяліцца сваім бачаннем аб'екта.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

🎉 Результаты розыгрыша:

Победители:
1. ∆
2. User

Проверить результаты

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

У Гомелі пад каранямі дрэва знайшлі чашу старадаўняга фантана

Нядзельны ўраган выкарчаваў два старыя ясені і клён на тэрыторыі палацава-паркавага ансамбля. Дрэвы мелі агульную каранёвую сістэму. Калі людзі прыйшлі ацэньваць наступствы стыхіі, аказалася, што «трыа» расло на месцы старадаўняга фантана, паведамляе выданне «Белка».

Пераглядзеўшы ілюстрацыі і планы палаца, гісторыкі высветлілі, што знаходка на здымках — чаша фантана другой паловы 19 стагоддзя. Калісьці яна была абліцаваная мармурам.

Пасля стараннага вывучэння знаходкі будзе прынята рашэнне аб яе далейшым лёсе: рэстаўрацыі або добраўпарадкаванні.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Лідскія кеды выйшлі з банкруцтва.

Так, прадпрыемства, якое выпускае тыя самыя «лідскачы», з 2016-га знаходзілася на стадыі фінансавага аздараўлення. Але сёлета сітуацыя нарэшце змянілася.

На прадпрыемстве выпускаюць больш за 100 мадэляў абутку, але «лідскачы» заўсёды былі ў топе. Што з іх вытворчасцю цяпер?

— За некалькі дзясяткаў гадоў мы сталі закладнікамі вобразу. Давялося перагледзець некаторыя моманты. З-за сыравіны «лідскачы» фарбавалі ногі. Гэты момант вырашылі. Змяніліся фасон калодкі, падэшва, вусцілкі, упакоўка, пашырылася колеравая гама абутку. Тыя самыя дзве белыя палоскі, па якіх пазнаюць лідскі абутак, мы запатэнтавалі,распавяла дырэктар фабрыкі Тамара Ігнатовіч у інтэрв'ю газеце «Рэспубліка».

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Лісяня кажа няпраўду, а Яноцік хоча быць першым. Дзіцячыя кнігі, якія дапамогуць з эмацыйным інтэлектам.

Лісяня і Яноцік — героі кніг псіхолага Сюзаны Ізэрн. Яе творы перакладзеныя на дзясяткі моў і адаптаваныя пад шрыфт Брайля.

📕 Яноцік разумее, што не можа быць найлепшым паўсюль і заўсёды. Гэта балючае асэнсаванне, і малеча аддаляецца ад сваіх сяброў. Калі Яноцік не можа быць першым, то навошта наогул штосьці рабіць?

https://catalog.onliner.by/books/popurri/9789851555181?utm_source=tg

📕 Лісяня падманвае сяброў. Яно не хоча іх абразіць, а толькі выглядаць лепшым у вачах іншых жывёл. Але ці стане Лісяня падманваць, калі Вавёрачцы з-за яго хлусні будзе пагражаць небяспека?

https://catalog.onliner.by/books/popurri/9789851555167?utm_source=tg

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Цэнтр сучасных мастацтваў запрашае творцаў для сумеснай працы.

Калі дакладней, НЦСМ выпусціў Open-call. З 2 жніўня тут рыхтуецца новая выстава, прымеркаваная да дня заснавання ўстановы.

Шукаюць арганізатары мастакоў, якія ў сваіх работах адлюстроўваюць галоўны вектар дзейнасці Цэнтра. Гэта развіццё беларускага сучаснага мастацтва і яго актуальных напрамкаў.

Заяўкі прымаюць да 18 ліпеня. Падрабязней прачытаць можна тут.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Разыгрываем тры бясплатныя квіткі на фестываль «Свята Сонца».

Што трэба зрабіць?
📍Падпісацца на канал @onlinerbel.
📍Націснуць кнопку «Удзельнічаць» пад гэтым пастом.

Вынікі наш бот-рандамайзер падвядзе 20 чэрвеня ў 15:00 па мінскім часе. Тры пераможцы атрымаюць па квітку на фестываль «Свята Сонца». Пройдзе ён 22 чэрвеня ў Дудутках.

Квіткі пераможцы атрымаюць у электронным выглядзе — ні за што плаціць не трэба.

Арганізатары фэсту абяцаюць майстар-класы па традыцыйных рамёствах, этнапляцоўкі, купальскую варажбу, пляценне вянкоў, конкурс вогненных тэатраў, канцэрт і шмат іншых актыўнасцяў (і для дарослых, і для дзяцей).

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

«Раней такую кнігу выдалі б велізарным накладам». Выйшла незвычайнае выданне пра беларускую мову.

У красавіку мы пісалі пра тое, што з друку неўзабаве выйдзе навукова-папулярная кніга «Як гавораць беларусы», прысвечаная беларускай мове.

Напісаў яе філолаг Вадзім Шклярык, які вядомы чытачам Onlíner дзякуючы праекту «Мова: як гаворыць краіна» і дакументальнаму фільму «Гаворкі Беларусі».

Ужо ў маі кніга з'явілася ў продажы: набыць яе можна ў выдавецтве «Тэхналогія», у крамах сеткі «Белкніга», у кнігарні «Кніжная шафа» ды іншых. Мы пагутарылі з аўтарам і даведаліся, пра што гэтае выданне, на якога чытача разлічана і навошта амаль на кожнай старонцы надрукаваны QR-коды.

Глядзіце відэа па спасылцы:
people.onliner.by/go/1124604

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

У цэнтры Мінска падчас планавых работ знайшлі надмагіллі XIX стагоддзя.

Каменныя пліты знайшлі каля бізнес-цэнтра «Імперскі»: яны датуюцца сярэдзінай XIX стагоддзя, магчыма, 1876 і 1823 гадамі.

Каму надмагіллі належаць, навукоўцам яшчэ трэба будзе высветліць. Фотаздымкамі знаходак падзяліўся чытач, які выпадкова заўважыў іх на вуліцы Іерусалімскай.

За два крокі адсюль знаходзіцца яўрэйскі Мемарыяльны парк. Калі верыць інфармацыі з даступных крыніц, тут у канцы ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя знаходзіліся яўрэйскія могілкі. Аднак ёсць меркаванне, што знойдзеныя на днях пліты не маюць яўрэйскіх каранёў.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Беларуска стварае цацкі паводле дзіцячых малюнкаў.

Дзяўчына пад нікам drym_mi увасабляе ў жыццё фантазіі маленькіх замоўцаў.

Тут і зялёныя зайцы, і вожыкі з блакітнымі насамі, і мяккія домікі для ўсіх бяздомных жывёл.

Аўтарам малюнкаў ад 5 да 11 гадоў. Камусьці цацка дапамагае засынаць, камусьці — пераадолець страхі, а камусьці — не сумаваць, калі мамы няма побач.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

У «Зялёнай гавані» адчыняць гатэль для... насякомых!

Хто ў ім будзе жыць? Багоўкі, зялёныя залатавочкі або восы-наезнікі, якія, дарэчы, знішчаюць тлю і іншых шкоднікаў.

Домікі будуць выкарыстоўвацца як гнёзды і месцы зімоўкі.

Пры гэтым абяцаюць, што суседства не стане праблемай для людзей: «гатэлі» размесцяць на бяспечнай адлегласці ад жылых дамоў.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

«Ноч музеяў — 2024»: пакутнае сярэднявечча, тэорыя кахання і аўтастоп па мемах.

У гэтую ноч музеі Беларусі будуць працаваць нашмат даўжэй, чым звычайна. Прычына — у Міжнародным дні музеяў, які штогод адзначаюць менавіта 18 мая.

Тэма мерапрыемстваў гэтага года гучыць так: «Музеі: адукацыя і даследаванні», а вось варыянты, куды можна схадзіць.

Больш музеяў – тут.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Паласканне для зубоў з піва і маска для валасоў з мух

У XIX стагоддзі дзеля касметычнага дагляду беларускам прыходзілася жаваць міндаль, настойваць гарэлку, здабываць ялавічны тлушч і нават лавіць мух.

Напярэдадні летняга сезона згадаем рэцэпты прыгажосці нашых продкаў і паўторым некаторыя з іх.

people.onliner.by/go/1115784

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Заўтра беларусы змогуць бясплатна наведаць дзяржаўныя музеі.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Мінкульта.

Акцыю прымеркавалі да 9 мая. У яе межах можна будзе бясплатна наведаць пастаянныя і часовыя экспазіцыі (за выключэннем камерцыйных выстаў) і атрымаць экскурсійнае суправаджэнне.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

У маі беларусы рыхтуюцца адпачываць.

У сувязі з гэтым узгадваем прыказкі і прымаўкі, звязаныя з працай і адпачынкам.

Читать полностью…
Subscribe to a channel