Сёння раскажам пра малавядомы Ульскi замак. Чулі пра такі?
Яго ўзводзіў майстар з Венецыі, захопліваў Іван Грозны, дабудоўваў Стэфан Баторый. Ульскі замак стаў месцам лютых бітваў падчас Лівонскай вайны, але ягоны век, на жаль, быў нядоўгі.
Ці чулі вы што-небудзь пра Аршанскі замак?
Яго лёс прасякнуты гераізмам і загадкамі. Замак не раз станавіўся арэнай жорсткіх бітваў, гарэў і адраджаўся. Урэшце шматлікія войны знішчылі яго дашчэнту, і сёння нам застаўся толькі пагорак.
У Беларусі знайшлі рэдкую птушку. У апошні раз у нас яе бачылі больш за 100 гадоў таму
Гаворка ідзе пра караткапальцага паўзунка. Птушку ў старым парку горада Высокае, на захадзе Брэсцкай вобласці, выявіў бёрдвотчар Яўген Місіюк, распавядае тэлеграм-канал «Дзікая прырода побач».
У Еўропе пражываюць два віды паўзункоў. Звычайны сустракаецца па ўсёй тэрыторыі Беларусі, а вось караткапальцага ў апошні раз бачылі больш за 100 гадоў таму. Як піша «Дзікая прырода побач», адрозніць іх няпроста — птушачкі выглядаюць практычна аднолькава. Самы надзейны спосаб — гэта фатаграфія або галасавы запіс.
Яўген, у сваю чаргу, звярнуў увагу на доўгую дзюбу, западозрыў, што гэта караткапальцы паўзунок, і, як аказалася, меў рацыю.
У Калодзішчах знайшлі закамянеласць, якой 400 мільёнаў гадоў
Галісты, ці ланцужковыя каралы, даўно вымерлі: апошнія прадстаўнікі старажытных арганізмаў існавалі каля 412 мільёнаў гадоў таму.
Выявіў закамянеласць прафесар кафедры БНТУ Дзмітрый Сцепаненка, распавяла газета «Прысталічча». Хоць яго спецыялізацыя не звязаная з прыродазнаўствам (Дзмітрый працуе на кафедры канструявання і вырабу прыбораў), навуковым даследаваннем прыроды ён займаецца ўжо шмат гадоў.
А вы ведалі, што калісьці на тэрыторыі Беларусі існавала такое дзiва, як замкі на астравах?
Адзін з іх — на возеры Іказнь у Браслаўскім раёне. Сёння расказваем, калі ён з'явіўся, як выглядаў і чаму знік амаль без следу.
З Новым годам, сябры 🎄
Няхай 2025 год прынясе новыя выданні па-беларуску, цікавыя апытанкі, выставы, спектаклі і, вядома, добрыя навіны!
Пабывалі ў адзінай у Беларусі краме з каляднымі аздобамі, якая працуе ўвесь год
Калі ранняй ліпеньскай раніцай вы прачняцеся з думкай: зараз бы павыбіраць елачныя аздобы ўжывую, — мы ведаем, куды можна адправіцца ў Мінску.
Як сцвярджаюць самі стваральнікі, «Калядная крама» — адзіная ў Беларусі афлайн-крама тавараў для зімовых свят, якая працуе круглы год.
А некалькі гадоў таму ў крамы з'явілася ўласная мануфактура, дзе робяць упрыгожанні з адсылкай да беларускіх традыцый.
money.onliner.by/go/250329
Гаспадар, знайдзіся! Былы бернардзінскі кляштар прадаюць са зніжкай 80%
Помнік архітэктуры XIX стагоддзя ў стылі барока знаходзіцца ў Дуброўне.
Спярша яго спрабавалі прадаць за $112 тысяч, але ахвотных не знайшлося. Затым цану за аб'ект знізілі ўдвая, аднак лот усё гэтак жа застаўся незапатрабаваным. Чарговыя таргі па ім перанеслі на канец студзеня наступнага года. Гэтым разам кляштар плануюць прадаць на пляцоўцы «БУТБ-Маёмасць» за $21 300 па курсе: гэта на 80% ніжэй за першапачатковую цану.
Нагадаем: гісторыя бернардзінскага кляштара ў Дуброўне сягае ў далёкае XVII стагоддзе. Узвёў яго ў невялікім мястэчку Віцебскай вобласці Мікалай Глябовіч. Першапачаткова кляштар пабудавалі з бярвення ў стылі барока, але ён быў знішчаны агнём у канцы XVIII стагоддзя. Крыху пазней, у 1809 годзе, на яго месцы ўзвялі кляштар з касцёлам, які таксама не захаваўся.
У гэты ж перыяд на сродкі Францішка Ксаверыя Любамірскага пабудавалі новыя каменныя манастырскія будынкі, з якіх захаваўся да нашых дзён толькі двухпавярховы жылы корпус.
Калі верыць некаторым крыніцам, паводле легенды, кляштар і касцёл былі спалены па даручэнні яго ж уладальніка — Францішка Любамірскага з-за таго, што манахі кляштара абвянчалі яго дачку з бедным шляхціцам. Раскаяўшыся ў зробленым, Любамірскі ў 1809 годзе аднавіў будынак, які і стаіць у Дуброўне па сёння.
Да 1930 года савецкія ўлады зачынілі касцёл, а пасля «квадраты» з гісторыяй аддалі пад адміністрацыйныя патрэбы: у ім размяшчаліся рабфак і школа.
У Лошыцкай сядзібе пройдзе баль па матывах «Дзікага палявання караля Стаха»
21 снежня ў 16:00 у музеі «Лошыцкая сядзіба» пачнецца зімовы баль. Вечар абяцае падарыць наведвальнікам атмасферу музыкі, танцаў і ўспамінаў пра культавы твор беларускай літаратуры.
Праграма балю натхнёная сюжэтамі аповесці Уладзіміра Караткевіча «Дзікае паляванне караля Стаха», якая адзначае адразу дзве юбілейныя даты: 60 гадоў з дня яе першай публікацыі і 45 гадоў з дня выхаду аднайменнага фільма. Сувязь з Лошыцкай сядзібай падкрэслівае той факт, што адна са сцэн карціны была знятая на яе тэрыторыі.
Таксама жадаючыя змогуць прыняць удзел у квэсце па выставе, прысвечанай фільму. Падчас гульні наведвальнікі даведаюцца, як стваралася стужка Валерыя Рубінчыка.
Артхаус у беларускай вёсцы. Новы спектакль Карняга, на які ізноў было амаль немагчыма выхапіць квіткі
Беларускі рэжысёр Яўген Карняг працягвае радаваць гледачоў прэм’ерамі ў Тэатры лялек. Гэтым разам мы наведалі «Мроіва» — спектакль пра зніклую вёску, дзе калісьці віравала жыццё.
Квіткі на снежаньскія паказы ізноў былі разабраныя адразу, а поўнай афішы на студзень яшчэ няма. Варта выхопліваць квіток на наступны месяц? Чытайце тэкст і вырашайце.
people.onliner.by/go/1168791
У Віцебскай вобласці прадаюць помнік архітэктуры XIX стагоддзя. Кошт пытання — 40 рублёў.
Сядзіба Грабніцкіх знаходзіцца ў вёсцы Арэхаўна Ушацкага раёна.
Калі верыць адкрытым крыніцам, Грабніцкія валодалі сядзібай з 1745 да 1917 года. Калі пачалася нацыяналізацыя, будынак у гаспадароў забралі, а ў 30-х ён адышоў работнікам калгаса «Чырвоны Кастрычнік».
Падчас Другой сусветнай вайны ў сядзібе размяшчаўся ваенны шпіталь. Затым будынак перарабілі ў школу, а пасля і яе зачынілі. З тых часоў помнік архітэктуры паціху прыходзіць у заняпад.
Адгадайце пісьменнікаў па іх псеўданімах. Наш новы тэст
Сёлета ў мінскім выдавецтве «Тэхналогія» выйшаў грунтоўны энцыклапедычны слоўнік-даведнік, прысвечаны беларускім псеўданімам і крыптанімам.
З гэтай нагоды мы падрыхтавалі тэст. Ваша задача вельмі простая — адгадайце аўтараў па іх псеўданімах. Фотаздымкі выкарыстаны ў якасці дадатковых ілюстрацый і падказкамі не з'яўляюцца. Пачынаем!
people.onliner.by/go/1166763
Па-першае, гэта прыгожа. Mark Formelle выпусціў калекцыю «Планета El'nya».
Пры яе стварэнні дызайнеры натхняліся краявідамі знакамітага балота Ельня. Як нядаўна высветлілася, яму хутка стукне 13 тысяч гадоў.
У капсулу ўвайшлі жаночыя, мужчынскія і дзіцячыя касцюмы, худзі, світшоты і футболкі цёмна-зялёнага, сіняга, шэрага і чырвонага колераў — апошні ўвасабляе журавіны, якія восенню спеюць на балотах. У якасці прынтаў — выявы буслоў і арлоў, а таксама стылізаваная пад вінтаж назва прыроднага заказніка.
Апублікавала reels пра Караткевіча і выйшла замуж праз восем месяцаў. Гісторыя кахання двух беларусаў.
Ірына, філолаг па адукацыі, заўсёды захаплялася беларускай культурай і творчасцю Уладзіміра Караткевіча.
У пэўны момант дзяўчына расчаравалася ў рамантычных стасунках і перастала верыць, што сустрэне свайго чалавека, які будзе гэтак жа любіць беларускую мову, Караткевіча і вэнджаную скумбрыю.
Усё змянілася 26 лістапада 2022 года, у дзень нараджэння беларускага класіка, дзякуючы творчасці каторага Ірына сустрэла свайго будучага мужа. Сёння мы зноў згадваем Уладзіміра Сямёнавіча і дзелімся з вамі асаблівай гісторыяй кахання.
people.onliner.by/go/1165861
«Луч» выпусціў гадзіннікі, натхнёныя слуцкімі паясамі
У калекцыі пяць мадэляў. Кошт кожнай — 419 рублёў.
Усе мадэлі выходзяць разам з скуранымі папружкамі, якія ўпрыгожаны арыгінальнымі ўзорамі. Таксама да іх прыкладаюцца зменныя шаўковыя хусткі, выкананыя ў падобным стылі.
Ледзяное валоссе ў Белавежскай пушчы. Бачылі такое?
Супрацоўнікі нацыянальнага парка паспелі зрабіць фотаздымкі цікавай з'явы.
Размова ідзе пра тонкія белыя нітачкі льду, якія нагадваюць сапраўднае валоссе. Фарміруюцца яны на вільготнай гнілой драўніне.
З'ява гэтая характэрна выключна для паўночнага паўшар'я. Для яе існавання павінны супасці адразу некалькі фактараў: вялікая колькасць вільгаці ў драўніне і ў паветры, тэмпература каля нуля. Як толькі ўмовы пачнуць мяняцца, валасінкі знікнуць.
А вы ведалі, што белая царква ў Заслаўі калісьці была часткай старажытнага замка?
Зараз раскажам гэтую гісторыю.
Не пусціць у хату калядоўшчыка — дрэнная прыкмета. Як і дзеля чаго калядавалі беларусы
Слова «Каляды» мае некалькі значэнняў: і ежа, і гульбішчы, і нават, на думку некаторых даследчыкаў, асобнае боства, з чым, праўда, не пагаджаецца наш эксперт. Але Каляды перадусім — цыкл свят, абрадаў, падчас якіх нашы продкі адзначалі нараджэнне чагосьці новага.
Адкуль узяўся звычай калядавання, якія персанажы прымалі ўдзел і якія спевы выконвалі — аб гэтым і не толькі мы пагаварылі з фалькларыстам доктарам філалагічных навук Таццянай Валодзінай.
people.onliner.by/go/1175884
Птушка года ў Беларусі — грыцук
Яшчэ 40 гадоў таму гэтая птушка была звычайным відам для Беларусі, аднак колькасць грыцукоў стала хутка скарачацца. Сярод прычын — страта месцаў пражывання праз меліярацыю і зарастанне пойменных лугоў. У 2004 годзе птушку ўпершыню ўключылі ў Чырвоную кнігу.
Грыцук гняздуецца ад Ісландыі да Далёкага Усходу, а ў вырай адпраўляецца ў Афрыку, Азію і нават Аўстралію. У Беларусі гэтую птушку часцей за ўсё можна ўбачыць у цэнтральнай і паўднёвай частках краіны.
Замкі, якіх больш няма
Сёння размова пойдзе аб рэзідэнцыі роду Сангушак у Смалянах — шэдэўры беларускага Рэнесансу.
Гэты ўнікальны помнік мог бы стаць такім жа прыцягальным, як Мірскі замак, сапраўдным скарбам паўночнага ўсходу Беларусі. Але, на жаль, да нашых дзён ад яго амаль нічога не засталося.
Шукаем вашы старыя фотаздымкі!
Гэтым разам — навагоднія і калядныя, для тэматычнай падборкі пра тое, як вы адзначалі галоўнае свята года.
Пашукайце ў дамашніх альбомах! Цікава ўсё: здымкі са святочных гулянняў, з навагоднімі елкамі на гарадскіх плошчах, у дзіцячых садках і дома. Дасылайце фотакарткі з кароткімі гісторыямі пра іх у наш бот @newsonliner_bot ці на пошту журналісту: sn@onliner.by
Умова: прымаюцца менавіта рэтрафота савецкіх часоў і 1990-х. Не толькі з Мінска, але і з іншых мясцін Беларусі.
Замкі, якіх больш няма
Пост пра Ляхавіцкі замак натхніў нас на невялікі цыкл пра зніклыя замкі Беларусі.
Мы адправімся ў падарожжа па мясцінах, дзе калісьці ўзвышаліся велічныя крэпасці, чуўся звон рыцарскіх мячоў і пляліся палацавыя інтрыгі. Раскажам, што засталося ад гэтых замкаў сёння, якія таямніцы акружаюць іх руіны і чаму яны назаўжды застануцца часткай нашай гісторыі.
Сёння распавядаем пра Геранёнскі замак.
*партнерскi пост
🫐❄️ Глядзіце, якая святочная раздача адбылася на Камароўцы.
Усе, хто завіталі на лакацыю 14 снежня, атрымалі «Аліварскі квас Чарніца-чабор».
Не паспелі? У наступныя суботы раздачы пройдуць:
• 21 снежня з 14:00 да 18:00 — стрытфуд-пляцоўка «Лепшая вуліца» (пр-т Незалежнасці, 95, к. 16);
• 28 снежня з 14:00 да 18:00 — ТЦ «Рыга» (паркоўка).
Падрабязнасці — па спасылцы.
🎊 Розыгрыш! Кнігі, скрэтч-карта Беларусі і нататнік.
Памятаеце, што ўлетку выйшла кніга «Як гавораць беларусы» філолага Вадзіма Шклярыка? Падрабязней можна прачытаць тут.
Снежань — самы час для прыемных сюрпрызаў. Таму мы вырашылі разыграць два асобнікі кнігі з подпісам аўтара, а таксама скрэтч-карту Беларусі для вашых падарожжаў і драўляны нататнік ад беларускай рамесніцы.
Што трэба зрабіць, каб паўдзельнічаць у розыгрышы?
• Падпісацца на канал @onlinerbel.
• Націснуць кнопку «Удзельнічаць» пад гэтым пастом.
• Першы: асобнік кнігі «Як гавораць беларусы» з подпісам аўтара + скрэтч-карта краіны.
• Другі: асобнік кнігі «Як гавораць беларусы» з подпісам аўтара + нататнік ад беларускай рамесніцы.
Ужо глядзелі новы фільм «Злая» пра чараўніц краіны Оз? Самы час згадаць арыгінал.
У Каталозе з'явіліся кнігі выдавецтва «Тэхналогія» — і знакамітая гісторыя пра дарогу з жоўтай брукаванкі там таксама ёсць. Вядома ж, на беларускай мове.
Нагадаем сюжэт: воляй стыхіі і лёсу Даротка апынулася далёка ад роднага дому ў чароўнай Краіне Оз. Але дзяўчынка не губляецца — знаходзіць верных сяброў і выпраўляецца па жоўтай брукаванай дарозе ў дзіўны Горад Смарагдаў да вялікага чараўніка Оза. Менавіта ён павінен вярнуць Даротку дадому.
Гэта герб Бярозы. Калісьці там знаходзіўся адзіны ў Вялікім Княстве Літоўскім кляштар картэзіянцаў. Манахаў гэтага ордэна сюды запрасіў Казімір Леў Сапега.
Будоўля вялася 40 гадоў і завяршылася ў 1689 годзе. Велізарны комплекс, апроч кляштара, уключаў у сябе жылыя карпусы, багатую бібліятэку, шпіталь, трапезную, аптэку, розныя гаспадарчыя пабудовы. Галоўным збудаваннем стаў касцёл, да фасада якога была далучана вежа-званіца.
Усё гэта было абнесена магутнымі сценамі, па перыметры стаялі вежы з гарматамі, а адзіным уваходам служыла манументальная брама з байніцамі. Па сутнасці, кляштар быў горадам-крэпасцю, здольным вытрымліваць працяглую аблогу.
У XIX стагоддзі касцёл і іншыя збудаванні пачалі разбіраць, выкарыстоўваючы цэглу для ўзвядзення казармаў. Сёння калісьці велічны кляштар ляжыць у руінах. Ад яго засталіся толькі ўязная брама (гэта яна на гербе горада), фрагменты званіцы, рэшткі палаца Сапегаў, дзе яшчэ можна знайсці ўзоры старажытнай ляпніны.
*партнёрскi пост
🍦Што аб'ядноўвае ГЗЦ «Тытан» і Нацыянальны аэрапорт?
Пяшчотны вяршковы пламбір, мягкі, натуральны, з тым самым сапраўдным смакам з дзяцінства. У крэманцы, з топінгам або пасыпкай — выбіраць вам. Калі вы пакаштуеце гэтае марозіва аднойчы, абавязкова захочаце яшчэ.
Аўтамат з тым самым кобрынскім марозiвам знаходзіцца на трэцім паверсе, насупраць магазіна «Букваешка».
ТАА "Паспяховая кіруючая кампанія"
УНП 192333238
Гэта герб Ляхавічаў. У канцы XVI стагоддзя ў горадзе быў пабудаваны замак, адзін з самых непрыступных ва ўсім Вялікім Княстве Літоўскім.
Фартэцыя мела чатырохкутную форму (памерам 175х220 метраў), а на кожным яе куце размяшчаўся бастыённы выступ, абсталяваны брустверамі і байніцамі для стралкоў і артылерыі. У бастыёнах знаходзіліся склады з боепрыпасамі. Да таго ж яны злучаліся паміж сабой падземнымі хадамі.
Вакол замка быў выкапаны роў, прайсці да збудавання можна было толькі па драўляным мосце. Але ў выпадку небяспекі мост падымаўся, і замак пераходзіў у стан аблогі. Унутры ж знаходзіўся двухпавярховы мураваны палац.
За сваю гісторыю замак перажыў мноства штурмаў і аблог (як з захаду, так і з усходу), але ўзяты быў толькі аднойчы. Гэта ўдалося шведам у 1706 годзе.
Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай замак страціў сваё абарончае значэнне. Ён працягваў разбурацца, пакуль усе яго камяні канчаткова не расцягнулі для будаўніцтва дамоў. Так гонар Ляхавічаў стаў гісторыяй.
Гэта герб Пружанаў, i ён мае італьянскае паходжанне.
Герб з выявай змея, з пашчы якога нараджаецца немаўля, належаў герцагам міланскім Вісконці і Сфорца. З роду апошніх паходзіла Бона, каралева польская і вялікая княгіня літоўская. Пасля заключэння дынастычнага шлюбу з Жыгімонтам I Старым яна атрымала ва ўладанне Пружаны.
Пасля яе смерці горад перайшоў да дачкі Ганны Ягелонкі. У 1588 годзе яна даравала яму магдэбургскае права разам з гарадской пячаткай і гербам — родавым сімвалам сваёй маці.
Сёння гэты ж старажытны герб выкарыстоўваецца і на лагатыпе аўтамабільнай кампаніі Alfa Romeo, створанай у Мілане.