onlinerbel | Unsorted

Telegram-канал onlinerbel - Onlíner па-беларуску

5402

Моўныя віктарыны, тэсты для аматараў вандровак па Беларусі, цікавосткi са стужак навін, анонсы фестываляў і культурных падзей. Пра рэкламу ў канале 👉https://b2bblog.onliner.by/2022/04/20/partnerskie-posty-v-telegram-onliner-usloviya-razmeshheniya

Subscribe to a channel

Onlíner па-беларуску

«Хавайся ў бульбу», «От ужо дзе!»: выразы на беларускай мове, якія падабаюцца чытачам Onlíner

Лавіце топ:

• Усеагульная млявасць i абыякавасць да жыцця
• Які куст, такія і парасткі
• От ужо дзе!  (Выраз незадаволенасцi.)
• Бачылі вочы, што бралі рукі
• Каб цябе падняло ды не апусцiла
• Слабы як чай
• Прычапiўся як сляпы да плоту
• Пераначуем — болей пачуем!
• Каб цябе ваўкi забралi
• Каб цябе качка затаптала
• Добра думай — добра будзе
• Мікіта тузае (казала мая прапрабабуля, калі нехта ікаў)
• З печы, з долу — усе да столу
• Ні села, ні пала, захацела баба сала
• Хавайся ў бульбу
• Слухай мяне, бяда не міне
• Спiць як пшанiцу прадаўшы
• Абы што і збоку банцік
• Гарыць сарай — гары і хата

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Патрэбна ваша дапамога. Якія выразы на беларускай мове падабаюцца чытачам Onlíner?

Сёння, у Міжнародны дзень роднай мовы, мы прапануем вам падзяліцца любімымі фразамі вашых родных i на Onlíner.

Пакідайце іх у форме па спасылцы ніжэй. А ўвечары мы апублікуем адказы (пішыце, калі ласка, выключна на беларускай мове). І так, дазваляем дасылаць колькі заўгодна!

people.onliner.by/go/1185019

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Мерч Onliner × Сэнс — гісторыя, напісаная горадам.

Onlíner — 24 гады. З гэтай нагоды запускаем новы мерч пра Мінск, людзей і любоў.

Горад дыхае ўспамінамі, смехам сяброў, начнымі размовамі ды ідэямі, якія аднойчы стануць праектамі. Кожная вуліца — гэта маршрут да нечага новага.

Прынты — зашыфраваныя гісторыі. Яны толькі рыхтуюцца стаць часткай ягонай будучыні.

👍 Купіць мерч можна ў Каталогу з хуткай дастаўкай Príme.

https://catalog.onliner.by/onliner_merch/onliner?utm_source=tg

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Пад Мінскам пашкодзілі гісторыка-культурную каштоўнасць

Размова ідзе пра гарадзішча на беразе ракі Менкі. Заснаванае яно на тым самым месцы, дзе калісьці знаходзіўся далетапісны Мінск.

Днямі хтосьці па дурасці або па няведанні вырашыў пакатацца на квадрацыклах па тэрыторыі археалагічнага комплексу. Падрабязнасцямі гэтай гісторыі падзялілася газета «Прысталічча».

— Мясцовасць тут узгорыстая. Можа, таму і выбралі месца пакатацца... У выніку гэтыя людзі прычынілі шкоду гісторыка-культурнай каштоўнасці. Вядома, па вясне мы будзем выпраўляць знешні выгляд, рабіць усё прыгожа, але тым не менш хацелася б не мець такіх гасцей, — распавёў загадчык аддзела Інстытута гісторыі НАН Беларусі Андрэй Вайцяховіч.

Згодна з КоАП РБ, знішчэнне, пашкоджанне гісторыка-культурных каштоўнасцей, здзейсненыя па неасцярожнасці, цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад 5 да 35 велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка — ад 20 да 100 базавых велічынь, а на юрыдычную асобу — да 500 базавых велічынь. Таксама адказнасць прадугледжана і артыкуламі 345 і 346 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Усе любяць Жужу. Як сабака з беларускай запраўкі стаў зоркай TikTok

У сацыяльных сетках вірусяцца ролікі з Жужай — мілай укормленай дварняжкай, якая жыве на адной з беларускіх заправак. У сабачкі ёсць фірмовыя рухі: ён падае лапку, схіліўшы галаву ў процілеглы бок, а яшчэ «паркуецца» бачком да людзей, прапаноўваючы такім чынам яго пагладзіць.

Мы адшукалі Жужу і пагутарылі з работнікамі АЗС, якія клапоцяцца пра зорку TikTok.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Сёння раскажам пра малавядомы Ульскi замак. Чулі пра такі?

Яго ўзводзіў майстар з Венецыі, захопліваў Іван Грозны, дабудоўваў Стэфан Баторый. Ульскі замак стаў месцам лютых бітваў падчас Лівонскай вайны, але ягоны век, на жаль, быў нядоўгі.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Ці чулі вы што-небудзь пра Аршанскі замак?

Яго лёс прасякнуты гераізмам і загадкамі. Замак не раз станавіўся арэнай жорсткіх бітваў, гарэў і адраджаўся. Урэшце шматлікія войны знішчылі яго дашчэнту, і сёння нам застаўся толькі пагорак.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

У Беларусі знайшлі рэдкую птушку. У апошні раз у нас яе бачылі больш за 100 гадоў таму

Гаворка ідзе пра караткапальцага паўзунка. Птушку ў старым парку горада Высокае, на захадзе Брэсцкай вобласці, выявіў бёрдвотчар Яўген Місіюк, распавядае тэлеграм-канал «Дзікая прырода побач».

У Еўропе пражываюць два віды паўзункоў. Звычайны сустракаецца па ўсёй тэрыторыі Беларусі, а вось караткапальцага ў апошні раз бачылі больш за 100 гадоў таму. Як піша «Дзікая прырода побач», адрозніць іх няпроста — птушачкі выглядаюць практычна аднолькава. Самы надзейны спосаб — гэта фатаграфія або галасавы запіс.

Яўген, у сваю чаргу, звярнуў увагу на доўгую дзюбу, западозрыў, што гэта караткапальцы паўзунок, і, як аказалася, меў рацыю.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

У Калодзішчах знайшлі закамянеласць, якой 400 мільёнаў гадоў

Галісты, ці ланцужковыя каралы, даўно вымерлі: апошнія прадстаўнікі старажытных арганізмаў існавалі каля 412 мільёнаў гадоў таму.

Выявіў закамянеласць прафесар кафедры БНТУ Дзмітрый Сцепаненка, распавяла газета «Прысталічча». Хоць яго спецыялізацыя не звязаная з прыродазнаўствам (Дзмітрый працуе на кафедры канструявання і вырабу прыбораў), навуковым даследаваннем прыроды ён займаецца ўжо шмат гадоў.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

А вы ведалі, што калісьці на тэрыторыі Беларусі існавала такое дзiва, як замкі на астравах?

Адзін з іх — на возеры Іказнь у Браслаўскім раёне. Сёння расказваем, калі ён з'явіўся, як выглядаў і чаму знік амаль без следу.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

З Новым годам, сябры 🎄

Няхай 2025 год прынясе новыя выданні па-беларуску, цікавыя апытанкі, выставы, спектаклі і, вядома, добрыя навіны!

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Пабывалі ў адзінай у Беларусі краме з каляднымі аздобамі, якая працуе ўвесь год

Калі ранняй ліпеньскай раніцай вы прачняцеся з думкай: зараз бы павыбіраць елачныя аздобы ўжывую, — мы ведаем, куды можна адправіцца ў Мінску.

Як сцвярджаюць самі стваральнікі, «Калядная крама» — адзіная ў Беларусі афлайн-крама тавараў для зімовых свят, якая працуе круглы год.

А некалькі гадоў таму ў крамы з'явілася ўласная мануфактура, дзе робяць упрыгожанні з адсылкай да беларускіх традыцый.

money.onliner.by/go/250329

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Гаспадар, знайдзіся! Былы бернардзінскі кляштар прадаюць са зніжкай 80%

Помнік архітэктуры XIX стагоддзя ў стылі барока знаходзіцца ў Дуброўне.

Спярша яго спрабавалі прадаць за $112 тысяч, але ахвотных не знайшлося. Затым цану за аб'ект знізілі ўдвая, аднак лот усё гэтак жа застаўся незапатрабаваным. Чарговыя таргі па ім перанеслі на канец студзеня наступнага года. Гэтым разам кляштар плануюць прадаць на пляцоўцы «БУТБ-Маёмасць» за $21 300 па курсе: гэта на 80% ніжэй за першапачатковую цану.

Нагадаем: гісторыя бернардзінскага кляштара ў Дуброўне сягае ў далёкае XVII стагоддзе. Узвёў яго ў невялікім мястэчку Віцебскай вобласці Мікалай Глябовіч. Першапачаткова кляштар пабудавалі з бярвення ў стылі барока, але ён быў знішчаны агнём у канцы XVIII стагоддзя. Крыху пазней, у 1809 годзе, на яго месцы ўзвялі кляштар з касцёлам, які таксама не захаваўся.

У гэты ж перыяд на сродкі Францішка Ксаверыя Любамірскага пабудавалі новыя каменныя манастырскія будынкі, з якіх захаваўся да нашых дзён толькі двухпавярховы жылы корпус.

Калі верыць некаторым крыніцам, паводле легенды, кляштар і касцёл былі спалены па даручэнні яго ж уладальніка — Францішка Любамірскага з-за таго, што манахі кляштара абвянчалі яго дачку з бедным шляхціцам. Раскаяўшыся ў зробленым, Любамірскі ў 1809 годзе аднавіў будынак, які і стаіць у Дуброўне па сёння.

Да 1930 года савецкія ўлады зачынілі касцёл, а пасля «квадраты» з гісторыяй аддалі пад адміністрацыйныя патрэбы: у ім размяшчаліся рабфак і школа.


У 1996 годзе будынак часткова адрэстаўраваны (у прыватнасці, на ім замянілі дах, аднавілі барочныя франты і ўмацавалі перакрыцці). Сёння бернардзінскі кляштар у Дуброўне занесены ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей краіны.

Чарговыя таргі па аб'екце пройдуць на пляцоўцы «БУТБ-Маёмасць» да 24 студзеня 2025 года. Падаць заяўку на ўдзел у аўкцыёне можна да 21 студзеня.

Пачатковы кошт лота — 74 200 рублёў.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

У Лошыцкай сядзібе пройдзе баль па матывах «Дзікага палявання караля Стаха»

21 снежня ў 16:00 у музеі «Лошыцкая сядзіба» пачнецца зімовы баль. Вечар абяцае падарыць наведвальнікам атмасферу музыкі, танцаў і ўспамінаў пра культавы твор беларускай літаратуры.

Праграма балю натхнёная сюжэтамі аповесці Уладзіміра Караткевіча «Дзікае паляванне караля Стаха», якая адзначае адразу дзве юбілейныя даты: 60 гадоў з дня яе першай публікацыі і 45 гадоў з дня выхаду аднайменнага фільма. Сувязь з Лошыцкай сядзібай падкрэслівае той факт, што адна са сцэн карціны была знятая на яе тэрыторыі.

Таксама жадаючыя змогуць прыняць удзел у квэсце па выставе, прысвечанай фільму. Падчас гульні наведвальнікі даведаюцца, як стваралася стужка Валерыя Рубінчыка.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

🎉 Результаты розыгрыша:

Победители:
1. D.S.
2. Светлана

Проверить результаты

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Сёння раскажам аб замку ў Высокім — малавядомай рэзідэнцыі Сапегаў.

Гэты замак спалучаў прыродныя ўмацаванні і перадавую фартыфікацыю, а яго брама, бастыёны і равы рабілі крэпасць амаль непрыступнай.

Да нашых дзён захаваліся толькі руіны, але гісторыя замка па-ранейшаму ўражвае.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

«Луч» выпусціў гадзіннік, прысвечаны Караткевічу. Нагода — Дзень роднай мовы

У продаж паступяць 95 гадзіннікаў (дарэчы, менавіта столькі ў гэтым годзе споўніцца з дня нараджэння пісьменніка). Кошт немаленькі — 1495 рублёў.

Новая калекцыя створана на механізме Луч-2209, самым тонкім, што выпускаў Мінскі гадзіннікавы завод.

На цыферблаце — цытата Уладзіміра Караткевіча: «Мова, прыгожае пісьменства, паэзія, музыка — сродак сувязі між думамі людзей, вышэйшы сродак».

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Жужу вярнулі на запраўку.

Як гавораць супрацоўнікі АЗС, наваспечанаму ўладальніку (ужо былому) абрывалі тэлефон фанаты Жужы — гэта і стала прычынай яе вяртання.

Нагадаем: учора стала вядома, што сабака пакінуў запраўку — яму вырашыў даць прытулак адзін з фанатаў.

Жужа сумавала ў новым доме?

— Не сумавала. Кажуць, за адным з хлопцаў, якія забралі Жужу, яна хвосцікам хадзіла,
— распавялі нам на АЗС.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

❤️‍🩹 Жужа больш не жыве на запраўцы — яе забралі ў дом.

Адзін з фанатаў папулярнага сабачкі вырашыў даць прытулак Жужы, паведамілі нам работнікі АЗС.

Самі супрацоўнікі вельмі сумуюць і збіраюцца наведаць Жужу праз некаторы час. Новы ж гаспадар сказаў, што, калі сам сабака будзе сумаваць, яго прывязуць назад.

Так што, калі збіраліся прыехаць на АЗС, планы давядзецца адмяніць.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Сёння раскажам аб малавядомай рэзідэнцыі Радзівілаў — Мядзельскім замку.

Ён даўно знік з карты Беларусі, але пакінуў пасля сябе цікавыя загадкі. Давайце даведаемся, што вядома пра яго сёння.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

«Луч» выпусціў гадзіннікі, натхнёныя слуцкімі паясамі

У калекцыі пяць мадэляў. Кошт кожнай — 419 рублёў.

Усе мадэлі выходзяць разам з скуранымі папружкамі, якія ўпрыгожаны арыгінальнымі ўзорамі. Таксама да іх прыкладаюцца зменныя шаўковыя хусткі, выкананыя ў падобным стылі.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Ледзяное валоссе ў Белавежскай пушчы. Бачылі такое?

Супрацоўнікі нацыянальнага парка паспелі зрабіць фотаздымкі цікавай з'явы.

Размова ідзе пра тонкія белыя нітачкі льду, якія нагадваюць сапраўднае валоссе. Фарміруюцца яны на вільготнай гнілой драўніне.

З'ява гэтая характэрна выключна для паўночнага паўшар'я. Для яе існавання павінны супасці адразу некалькі фактараў: вялікая колькасць вільгаці ў драўніне і ў паветры, тэмпература каля нуля. Як толькі ўмовы пачнуць мяняцца, валасінкі знікнуць.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

А вы ведалі, што белая царква ў Заслаўі калісьці была часткай старажытнага замка?

Зараз раскажам гэтую гісторыю.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Не пусціць у хату калядоўшчыка — дрэнная прыкмета. Як і дзеля чаго калядавалі беларусы

Слова «Каляды» мае некалькі значэнняў: і ежа, і гульбішчы, і нават, на думку некаторых даследчыкаў, асобнае боства, з чым, праўда, не пагаджаецца наш эксперт. Але Каляды перадусім — цыкл свят, абрадаў, падчас якіх нашы продкі адзначалі нараджэнне чагосьці новага.

Адкуль узяўся звычай калядавання, якія персанажы прымалі ўдзел і якія спевы выконвалі — аб гэтым і не толькі мы пагаварылі з фалькларыстам доктарам філалагічных навук Таццянай Валодзінай.

people.onliner.by/go/1175884

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Птушка года ў Беларусі — грыцук

Яшчэ 40 гадоў таму гэтая птушка была звычайным відам для Беларусі, аднак колькасць грыцукоў стала хутка скарачацца. Сярод прычын — страта месцаў пражывання праз меліярацыю і зарастанне пойменных лугоў. У 2004 годзе птушку ўпершыню ўключылі ў Чырвоную кнігу.

Грыцук гняздуецца ад Ісландыі да Далёкага Усходу, а ў вырай адпраўляецца ў Афрыку, Азію і нават Аўстралію. У Беларусі гэтую птушку часцей за ўсё можна ўбачыць у цэнтральнай і паўднёвай частках краіны.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Замкі, якіх больш няма

Сёння размова пойдзе аб рэзідэнцыі роду Сангушак у Смалянах — шэдэўры беларускага Рэнесансу.

Гэты ўнікальны помнік мог бы стаць такім жа прыцягальным, як Мірскі замак, сапраўдным скарбам паўночнага ўсходу Беларусі. Але, на жаль, да нашых дзён ад яго амаль нічога не засталося.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Шукаем вашы старыя фотаздымкі!

Гэтым разам — навагоднія і калядныя, для тэматычнай падборкі пра тое, як вы адзначалі галоўнае свята года.

Пашукайце ў дамашніх альбомах! Цікава ўсё: здымкі са святочных гулянняў, з навагоднімі елкамі на гарадскіх плошчах, у дзіцячых садках і дома. Дасылайце фотакарткі з кароткімі гісторыямі пра іх у наш бот @newsonliner_bot ці на пошту журналісту: sn@onliner.by

Умова: прымаюцца менавіта рэтрафота савецкіх часоў і 1990-х. Не толькі з Мінска, але і з іншых мясцін Беларусі.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Замкі, якіх больш няма

Пост пра Ляхавіцкі замак натхніў нас на невялікі цыкл пра зніклыя замкі Беларусі.

Мы адправімся ў падарожжа па мясцінах, дзе калісьці ўзвышаліся велічныя крэпасці, чуўся звон рыцарскіх мячоў і пляліся палацавыя інтрыгі. Раскажам, што засталося ад гэтых замкаў сёння, якія таямніцы акружаюць іх руіны і чаму яны назаўжды застануцца часткай нашай гісторыі.

Сёння распавядаем пра Геранёнскі замак.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

*партнерскi пост

🫐❄️ Глядзіце, якая святочная раздача адбылася на Камароўцы.


Усе, хто завіталі на лакацыю 14 снежня, атрымалі «Аліварскі квас Чарніца-чабор».

Не паспелі? У наступныя суботы раздачы пройдуць:

• 21 снежня з 14:00 да 18:00 — стрытфуд-пляцоўка «Лепшая вуліца» (пр-т Незалежнасці, 95, к. 16);
• 28 снежня з 14:00 да 18:00 — ТЦ «Рыга» (паркоўка).

Падрабязнасці — па спасылцы.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

🎊 Розыгрыш! Кнігі, скрэтч-карта Беларусі і нататнік.

Памятаеце, што ўлетку выйшла кніга «Як гавораць беларусы» філолага Вадзіма Шклярыка? Падрабязней можна прачытаць тут.

Снежань — самы час для прыемных сюрпрызаў. Таму мы вырашылі разыграць два асобнікі кнігі з подпісам аўтара, а таксама скрэтч-карту Беларусі для вашых падарожжаў і драўляны нататнік ад беларускай рамесніцы.

Што трэба зрабіць, каб паўдзельнічаць у розыгрышы?

• Падпісацца на канал @onlinerbel.
• Націснуць кнопку «Удзельнічаць» пад гэтым пастом.


Пераможцаў будзе два. Што атрымаюць?
• Першы: асобнік кнігі «Як гавораць беларусы» з подпісам аўтара + скрэтч-карта краіны.
• Другі: асобнік кнігі «Як гавораць беларусы» з подпісам аўтара + нататнік ад беларускай рамесніцы.


Вынікі наш бот-рандамайзер падвядзе 18 снежня ў 15:00 па мінскім часе. Звярніце ўвагу: атрымаць прызы пераможцы змогуць у офісе Onlíner (г. Мінск). Усім поспехаў!

Читать полностью…
Subscribe to a channel