onlinerbel | Unsorted

Telegram-канал onlinerbel - Onlíner па-беларуску

5402

Моўныя віктарыны, тэсты для аматараў вандровак па Беларусі, цікавосткi са стужак навін, анонсы фестываляў і культурных падзей. Пра рэкламу ў канале 👉https://b2bblog.onliner.by/2022/04/20/partnerskie-posty-v-telegram-onliner-usloviya-razmeshheniya

Subscribe to a channel

Onlíner па-беларуску

Прыстаўныя галосныя

У пачатку слоў перад спалучэннем зычных прыстаўная і пішацца:
✔️пры пачатковым м: імгненне, імчацца
📎 але: млявы, мне, мной, многа, мруць

✔️пры пачатковых р і л, калі слова знаходзіцца ў пачатку сказа, пасля знакаў прыпынку і пасля слова на зычны: снягі, ільды; ён ірвануў
📎 пасля слова на галосны прыстаўная і не пішацца: адмянілі льготы

У некаторых словах можа з’яўляцца таксама прыстаўная галосная а: іржаны і аржаны

Не пішуцца прыстаўныя галосныя перад р, л, м:
✔️пасля прыстаўкі і першай часткі складанага слова, якія заканчваюцца на галосную: прымчацца, заржавець, вокамгненна

🖋Адхіленне ад правілаў дапускаецца толькі ў паэтычных творах.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Як бы выглядалі анкеты беларускіх творцаў у Tinder?

Калі вы гэтак і не знайшлі мэтч у мінулай падборцы, зараз самы час свайпаць управа😉

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Гэтае месца на беразе Віліі называецца Белая гара. У самым пачатку 1990-х пры ўдзеле Федэрацыі турызму Беларусі тут з'явілася выкладзеная з камянёў траса — штучны скаладром пад адкрытым небам. Унікальны ў сваім родзе аб'ект для краіны, якая не мае сваіх гор.

Відавочна, валуны не проста зваленыя ў кучу, а надзейна змацаваныя адзін з адным. Канструкцыі больш за 30 гадоў, а яна дагэтуль не развалілася і не абрынулася ў раку.

У 1990-х тут праходзілі турзлёты, трэніраваліся скалалазы і нават праводзіліся спаборніцтвы па альпінізму. Шкада, месца не атрымала далейшага развіцця. Цяпер яно прыцягвае ў асноўным байдарачнікаў і аматараў нестандартных маршрутаў.

Згодна з водгукамі ў інтэрнэце, узыходжанне на вяршыню, роўна як і спуск, дораць яркія эмоцыі. Зрэшты, многія прыязджаюць сюды проста дзеля прыгожых фатаграфій на камянях.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

📖 Трошкі спынімся на слове «скрыль» і сінонімах

Словы з найбольш шырокім значэннем у гэтай групе — кава́лак, кусо́к.
Кро́шка, крыха́, драбо́к — невялікая частка чаго-небудзь.

Абло́мак, ашчэ́пак, дру́зачка — адбіты кавалак якога-небудзь прадмета;
чэ́рап — кавалак ад разбітага посуду;
уці́нак — абрубак.

Лу́ста, скі́ба — кавалак хлеба (скіба таксама — пласт узаранай зямлі);
акра́ец — кавалак з краю бохана.

Скрыль — адрэзаны значны кавалак (пераважна пра сала, сыр, кавун і пад.). Скры́лік і скрылёк ужываюцца, калі гаворка пра невялікі кавалак.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Будзеце наведваць Мірскі замак ці возера Свіцязь — абавязкова зазірніце ў Райцу, яна зусім недалёка. Вельмі прыемнае і спакойнае месца для аматараў невідавочных маршрутаў.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Храм у Райцы быў узведзены ў 1817 годзе як касцёл-пахавальня. Пасля паўстання 1863 года, як гэта часта здаралася, ён стаў праваслаўным. У пасляваенны час стаяў у руінах і быў адноўлены ўжо ў 2000-я.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Чаму ніхто не выпускае робатаў, як мага больш падобных да людзей?

Усё праз эфект жудаснай даліны, дзякуючы якому машыны, што вельмі паходзяць на чалавека, выклікаюць у нас агіду. Разбіраемся ў гэтым непрыемным феномене.

https://tech.onliner.by/2023/02/08/efekt-zhudasnaj-daliny-chamu-my-z-agidaj-stavimsya-da-chalavekapadobnyx-robata%d1%9e

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

21 лютага — Міжнародны дзень роднай мовы. Не толькі ў нас, ва ўсіх, хто яе не страціў, — уведзены ЮНЕСКА ў 1999 годзе.

У гэты дзень наш Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа ладзіць Рэспубліканскую дыктоўку па беларускай мове. Распавядаем, што, дзе, калі і як паўдзельнічаць.

https://people.onliner.by/2023/02/06/data-nacyyanalnaj-dyktouki-pa-belaruskaj-move

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

У пошукава-выратавальнага атрада «Анёл» з'явіліся сабакі. Цяпер яны будуць дапамагаць шукаць людзей.

Наш журналіст прыняў удзел у эксперыменце. Схаваўся ад сабакі «Анёла» на балоце. Як хутка ён быў знойдзены? Чытайце рэпартаж.

https://people.onliner.by/2023/02/03/sxavausya-ad-sabaki

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

🗒 Правапіс о, э ➡️ а

Пішам а замест о, э
✔️ не пад націскам о пераходзіць у а: хо́лад — хало́дны
📎 акрамя спалучэнняў ро, ло, якія чаргуюцца з ры, лы: гром — грыме́ць, гло́тка — глыта́ць

✔️ не пад націскам э пераходзіць у а: шэ́ры — шарэ́ць
📎 у т. л. у некаторых, даўно запазычаных і адаптаваных словах, уласных імёнах: рамо́нт, арандава́ць, Благаве́шчанск, Шаўчэ́нка
📎 у т. л. у запазычаных словах ненаціскныя спалучэнні -эр, -эль у канцы пераходзяць у -ар, -аль: камп’ю́тар, шні́цаль. ✂️ Але ўласныя імёны не падпарадкоўваюцца гэтаму правілу: Юпі́тэр

Пішам э
❗️у пачатку іншых запазычаных слоў: экано́міка, элеме́нт
❗️пасля прыставак і ў другой частцы складанага слова: праэкзаменава́ць, квінтэсэ́нцыя
❗️пасля шыпячых, [р], [д], [т] і цвёрдага [ц]: жэтон, Дэфо, тэрмометр, цэлафан


📍 У запазычаных словах пасля губных, [з], [с], [н] напісанне правяраем па слоўніку (здаецца, гэта будзе добрай парадай і для іншых выпадкаў, калі ёсць сумнеў 😊): інтэрнэт, нонсэнс; але бізнес, секс.
Увогуле, правапіс е, э ў іншамоўных словах разбяром падрабязней у адным з наступных допісаў, прысвечаных арфаграфіі.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Дарэчы, касцёл у Відзах — адзін з самых высокіх у краіне. Летась мы вымералі яго вышыню з дапамогай лазернага дальнамера, і яна склала 58,5 метра. Гэта амаль як 20-павярховы дом.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

📩 Да нас звярнуўся чытач з пытаннем, ці правільна развітвацца па-беларуску словам «пакуль».
Нагадаем, на Onlíner выходзіць цыкл шпаргалак па беларускай мове, у першых выпусках мы разглядалі менавіта тую лексіку, якая патрэбна ў паўсядзённым карыстанні (па тэгу лёгка знайсці ўсе публікацыі: https://people.onliner.by/tag/shpargalki).

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

📖 Многія палічылі першы варыянт памылковым (дзясяты). Нюанс тут вось у чым: раней словы дзявяты, дзясяты, сямнаццаць, васямнаццаць лічыліся выключэннямі, на месцы вылучанай я пісалася літара е. Аднак з 2010 года, пасля ўступлення ў сілу закона «Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі», напісанне прыведзеных вышэй слоў рэгулюецца асноўным правілам.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Беларус важыў 183 кілаграмы і вырашыў ушыць страўнік. Дапамагло? Чытайце гiсторыю Мiхаiла:

https://people.onliner.by/2023/01/25/183-kilagramy

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Дадзена: дзяўчына 29 гадоў, Мінск узору 2023 года і спробы праявіць ініцыятыву ў знаёмстве з хлопцамі.

Для чысціні эксперыменту мы абралі тры розныя спосабы знаёмства: у грамадскім месцы, у бары і ў дэйтынгавым дадатку. Глядзім, што з гэтага атрымалася.

«Будзь нармальнай пліз. Вельмі не хочацца, каб гісторыя нашай першай сустрэчы трапіла ў калонку анлайнера пра самае трэшавае спатканне».

https://people.onliner.by/2023/01/20/raskrucic-na-kaktejl

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Каго кахаў Купала і хто натхняў Шагала?

Працягваем гаварыць пра каханне ў жыцці нашых знакамітых творчых асоб, каму яны прысвячалі свае творы і з кім поплеч вандравалі па жыцці.

https://people.onliner.by/2023/02/14/1019024

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Захацелася пабываць тут? Вось каардынаты: 54.64101,26.3984004,1033m/data=!3m1!1e3!4m5!3m4!1s0x46dc59b479167f87:0xd476005373a4bf2a!8m2!3d54.6405923!4d26.4014231?hl=ru">54.640629, 26.401372. Толькі будзьце асцярожныя і лепш прыязджайце сюды вясной, у сухое надвор'е.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Выраз «калі ласка» ўжываецца звычайна ў просьбах або пры запрашэнні, таму лепш не карыстацца гэтай формулай пры адказе на падзяку.

Таксама звернем увагу на тое, як правільна дзякаваць:
✅ вялікі/шчыры дзякуй (вялікае/шчырае дзякуй).

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

🗒 Правапіс ы, й, і пасля прыставак

Пішам й
✔️ пасля прыставак на галосны замест каранёвага і не пад націскам: пайсці, выйграць, няйнакш, пайменны
📎 але калі каранёвае і ўтварае склад і вымаўляецца як [й’і], то пакідаем і: выйграць — выігрываць, заіскрыцца, заінтрыгаваць
✔️ у словах займаць, наймаць, пераймаць, перайманне, праймаць

Пішам ы
✔️замест і пасля прыставак на зычны: надысці, падыграць, зыначыць, безыменны

Пішам і
✔️ пасля звыш-, між-, контр-, пан-, супер-, транс-: контрігра, суперінтэлект
✔️ у складанаскарочаных словах пасля першай часткі на цвёрды зычны: дзяржінспектар, медінстытут

❗️Часцей за ўсё памылкі сустракаюцца ў словах, вытворных ад ісці і іграць, пры далучэнні прыставак на зычны — будзьце ўважлівыя, не дадавайце лішнюю літару: абы[й]сці, узы[й]сці, пады[й]граць, ады[й]граць.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Калісьці на даху зубчастай вежы замест традыцыйнага крыжа знаходзілася скульптура Дзевы Марыі. Гэтая статуя добра бачная на малюнку Напалеона Орды. Дарэчы, заўважце: за паўтара стагоддзя мясцовасць амаль не змянілася.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Дык адкуль такая незвычайная архітэктура? Па легендзе, былыя ўладальнікі маёнтка Раецкія адправілі муляра з Райцы на далёкую выспу Святой Алены ў Атлантычным акіяне, дзе ён натхніўся ўзорамі мясцовага дойлідства і прывёз адтуль чарцяжы. І гэта, магчыма, не выдумка! Зірніце на царкву святога Джэймса за 8000 кіламетраў ад Беларусі — хiба не падобныя гэтыя вежы?

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Згодна з рэкамендацыямі даведнікаў і дапаможнікаў па культуры мовы, калі мы гаворым пра вызначэнне смаку ежы ці пітва, варта аддаваць перавагу дзеясловам «пакаштаваць» і «паспытаць».

«Паспрабаваць», акрамя прыведзенага вышэй, мае яшчэ шэраг значэнняў, таму гэтае слова шырока ўжываецца ў мове. Яго прапануецца пакідаць у іншых кантэкстах.

Дзеяслоў «адведаць» даволі рэдка сустракаецца ў значэнні ‘пакаштаваць, паспытаць’: у гэтым выпадку, зазначаюць знаўцы мовы, яно ўспрымаецца як калька. Найбольш натуральна «адведаць» выглядае ў тэкстах, калі выкарыстоўваецца са значэннем ‘наведаць каго-небудзь, што-небудзь, пабываць у каго-небудзь дзе-небудзь’.

Такім чынам:
✔️пакаштаваць суседскія яблыкі; паспытаць аўтарскі кактэйль
✔️паспрабаваць свае сілы; паспрабаваць давесці сваё меркаванне
✔️адведаць хворага калегу; адведаць малую радзіму

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Возера Доўгае — не толькі самае глыбокае (53,6 метра), але яшчэ і вельмі маляўнічае. Яго катлавіна нагадвае каньён, які выцягнуўся на 6 кіламетраў пры максімальнай шырыні 0,5 кіламетра. Гэта тварэнне ледніка.

Дайверы, вядома, ныралі. Знаходзілі на дне керамічныя чарапкі, кола ад воза і нават гранату. Дзесьці ў тоўшчы вады выявілі скамянелы выступ, які, хутчэй за ўсё, быў рэчышчам старажытнай ракі 12 000 гадоў таму. А яшчэ з часоў леднiка ў Доўгiм пасялiўся рэліктавы рачок, які звычайна водзіцца ў халодных азёрах каля Паўночнага Ледавітага акіяна.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Складана сказаць, як менавіта склаўся б лёс Ілана Маска без ягоных няўдач і правалаў.

Сабралі топ-7 па спасылцы: ад выгнання з PayPal да прыхоўвання траўмаў працаўнікоў Tesla.

https://tech.onliner.by/2023/02/02/top-7-pravalau-ilana-maska-pra-yakiya-ne-prynyata-gavaryc

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Гэтым разам сабралі ў адным матэрыяле і фільмы, і шматсерыйныя праекты, якія чакаюць нас у лютым.

Дзіўна, але нічога цікавага не абяцае Netflix. А вось на Apple TV+, наадварот, рыхтуецца некалькі патэнцыйна паспяховых навінак.

https://people.onliner.by/2023/02/01/top-filmau-i-seryyalau-lyuty

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Правільны адказ — Відзы. Мясцовы касцёл быў пабудаваны ў 1914 годзе, а ўжо ў 1916-м ён апынуўся на лініі фронту.

Нямецкія войскі выкарыстоўвалі вежы касцёла ў якасці наглядальнага пункта. З такой вышыні было зручна зазіраць углыб пазіцый рускіх войскаў і карэктаваць артылерыйскі агонь па іх. Пасля немцаў адсюль прагналі, а вежы сур'ёзна пацярпелі ад абстрэлаў.

Пры аднаўленні касцёла было вырашана ўмураваць у цагляныя сцены некалькі снарадаў — як напамін пра тыя баі. На фасадзе можна ўбачыць і сляды ад пападання артылерыі. Гэтыя адтуліны захавалі спецыяльна.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

🗒 Правапіс е, ё ➡️ я

Пішам я замест е, ё
✔️ у першым складзе перад націскам: лясы́, далячы́нь
📎 у т. л. у імёнах, прозвішчах, назвах са славянскай асновай: Сярге́й, Аляхно́віч, Ляво́нпаль
📎 і ў некаторых даўно запазычаных словах: калянда́р, дзяжу́рства

Захоўваецца е
❗️ва ўсіх астатніх ненаціскных складах (акрамя першага): нерухо́мы, цеплыня́
❗️у першым складзе перад націскам пасля г, к, х: геро́й, кефі́р
❗️у словах з неславянскай асновай у першым пераднаціскным складзе: бензі́н, леге́нда, Еўро́па
❗️у словах не і без: не бы́ў, без сме́ху (пры напісанні разам (нялю́бы, бязме́жны) не- і без- становяцца прыстаўкамі ➡️ дзейнічае агульнае правіла)


Пішам я незалежна ад націску
✏️ у некаторых каранях слоў: за́яц, мяккава́ты
✏️ у некаторых суфіксах назоўнікаў і дзеясловаў, у аддзеяслоўных назоўніках: дро́бязь, ка́шляць, ла́янка

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Калі будзеце ў Пінску ці Століне, зірніце пад ногі — некаторыя вуліцы ў гэтых гарадах выбрукаваныя старой шасціграннай пліткай. Сустракаецца яна і ў Брэсцкай крэпасці. Гэта трылінка — тып дарожнага пакрыцця, які выкарыстоўваўся на Палессі ў 1930-х гадах.

Трылінка атрымала сваю назву ад прозвішча інжынера Уладзіслава Трылінскага, які вынайшаў яе. Плітка выраблялася з кавалкаў базальту, залітых бетонным растворам у спецыяльнай форме. Таўшчыня кожнай складала 15—20 см.

Шасцігранныя пліткі аказаліся годнай альтэрнатывай традыцыйным брукаванкам, якія былі не вельмі зручнымі для хады і руху вазоў і машын. Больш гладкая трылінка не дастаўляла такіх нязручнасцяў. Ісці і ехаць па ёй было куды прыемней.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Дык чаму ж царква трыкутная? На жаль, гісторыя не пакінула нам задакументаванага адказу на гэтае пытанне, таму ўсе версіі маюць права на жыццё. Хаця якія маглі быць масоны ў беларускай глыбінцы :)

Найбольш праўдападобнай і прыгожай нам здаецца версія, паводле якой такое архітэктурнае рашэнне было спробай аб'яднаць розныя кірункі хрысціянства. На гэтых землях жылі праваслаўныя, каталікі і ўніяты. Кожнай галіне вернікаў — свой уваход і агульны для ўсіх алтар.

Каменны будынак царквы ў вёсцы Вялікая Сваротва з'явіўся ў 1823 годзе, а раней на гэтым жа месцы знаходзілася драўляная царква, таксама трыкутная. Пасля вайны больш за 60 гадоў храм стаяў у руінах і быў поўнасцю адноўлены толькі ў 2009-м.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

🤓 Відаць, варта паўтарыць правіла пра нескладовае ў і у складовае

Пішам ў
✔️у пачатку/сярэдзіне слова пасля галосных (у т. л. іншамоўных), тут адно выключэнне ➡️ траур (пасля ўсходу, аўдыязапіс)
✔️пры чаргаванні [л], [в] з [ў] (узяла — узяў, гатовы — гатоў)
✔️на злучок і двукоссе не звяртаем увагі, гэта не знакі прыпынку а «ўмоўныя» грошы, гарэза-ўнук)

Захоўваецца у
❗️пад націскам (нейкі унікум, аул)
❗️у іншамоўных на -ум, -ус (опіум, страус); у канцы іншамоўных (ток-шоу, Гуанчжоу)
❗️пасля знакаў прыпынку (глянула — упала; спынілася, угледзеўшы…)
❗️на пісьме не выкарыстоўваецца вялікая літара Ў (рака Уша, Ірына Уладзіміраўна)

Читать полностью…
Subscribe to a channel