onlinerbel | Unsorted

Telegram-канал onlinerbel - Onlíner па-беларуску

5402

Моўныя віктарыны, тэсты для аматараў вандровак па Беларусі, цікавосткi са стужак навін, анонсы фестываляў і культурных падзей. Пра рэкламу ў канале 👉https://b2bblog.onliner.by/2022/04/20/partnerskie-posty-v-telegram-onliner-usloviya-razmeshheniya

Subscribe to a channel

Onlíner па-беларуску

Што паглядзець у траўні?

Шмат абяцаюць і стрымінгавыя сэрвісы, і кінатэатры. У апошнія завязуць адзін з самых незвычайных фільмаў года — «Усе страхі Бо» з Хаакінам Феніксам. З яго і пачнём.

https://people.onliner.by/2023/05/02/kosmas-xorar-xaakin-feniks-yakiya-filmy-paglyadzec-u-tra%d1%9eni

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Першага мая ці першае мая?

У беларускай мове працуюць дзве формулы для абазначэння даты, аднак найбольш характэрная канструкцыя з родным склонам (першага мая), якая з даўніх часоў функцыянуе ў нас і пераважае ў моўным ужытку. Другі варыянт (першае мая) таксама выкарыстоўваецца, аднак ён маладзейшы, узнік, як сцвярджаецца, у ХХ стагоддзі.

Таму, калі вагаецеся, аддавайце перавагу больш традыцыйнай для нашай мовы канструкцыі (першага мая) — тым больш і ў даведніках па культуры мовы можна сустрэць такія парады.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Мы знайшлі адну з нямногіх старых фатаграфій царквы ў Саматэвічах. Такой яна была летам 1980-га. Вёска яшчэ жывая, ля сцен старога будынка раскінуўся кірмаш.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Позняй восенню мы згадваем іх на Дзяды, а вясной — у другі аўторак пасля Вялікадня — выбіраемся на могілкі на Радаўніцу.

Адкуль пайшоў звычай асаблівым чынам вясной памінаць нашых спачылых, як гэта адбывалася раней — аб гэтым і не толькі пагутарылі з этнографам, доктарам філалагічных навук Таццянай Валодзінай.

https://people.onliner.by/2023/04/25/radaunica

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Пабудавалі мост немцы ў час Першай сусветнай вайны. Побач стаяла лінія фронту, і беларускія лясы былі апаясаныя сеткай фартыфікацыйных збудаванняў і вузкакалейных дарог, якія выкарыстоўваліся для ваенных патрэб.

Маштаб, з якім ваенныя інжынеры падышлі да справы, уражвае. Бетонныя апоры выглядаюць занадта масіўна для вузкакалейкі. І ў той жа час маляўніча: скрозь пакрыты мохам маналіт прабіваюцца дрэўцы.

Пасля вайны патрэба ў чыгуначнай ветцы адпала, і мост не сталі аднаўляць. Так гэтыя апоры і тырчаць з вады ўжо больш за стагоддзе, прыцягваючы ўвагу байдарачнікаў.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Беларуска набіла тату з лагатыпам аквапарку, каб забаўляцца бясплатна. Але праз пяць гадоў штосьці пайшло не так.

Прадпрыемства кажа, што конкурсу з тату нібыта і не было, а новыя правілы наведвання льгот не прадугледжваюць. Што думае юрыст?

https://people.onliner.by/2023/04/18/nabila-tatu

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Новая порцыя міжмоўных амонімаў — працягваем нашу рубрыку.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

У 2006 годзе нам давялося пабачыць стан былога касцёла напярэдадні рэканструкцыі. Толькі зірніце на гэтыя фота…

Што ж, прыклад Юравічаў дае надзею многім іншым закінутым цэрквам і касцёлам Беларусi.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Католікі і пратэстанты адзначаюць Вялікдзень — адно з галоўных хрысціянскіх святаў, уваскрэсенне з мёртвых Ісуса Хрыста.

Тарас Шчыры з’ездзіў ў Вілейскі раён і ўбачыў, як сустракаюць свята ў вёсцы Касцяневічы.

https://people.onliner.by/2023/04/09/vialikdzen

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

А як будзе правільна: двухмоўны ці дзвюхмоўны?

Сучаснай літаратурнай норме адпавядаюць варыянты напісання з формай двух- незалежна ад роду назоўніка, які ўтварае другую частку складанага слова (дзве мовы (ж. р.) — але двухмоўны).

Аднак нават пры простым пошуку ў інтэрнэце, напрыклад, вы можаце сустрэць варыянты: двухтысячны, двухмоўны, двухгадзінны (гэта строгая норма, так фіксуюць слоўнікі) і дзвюхтысячны, дзвюхмоўны, дзвюхгадзінны (што не адпавядае правілам). Чаму так? Некаторыя мовазнаўцы даюць адказ: частка носьбітаў мовы ўлічвае род лічэбніка ў саставе складаных слоў. Таму ўжывае іх, арыентуючыся не на правіла, а на такую логіку: калі назоўнік у саставе складанага слова жаночага роду (тысяча, мова, гадзіна), то і лічэбнік ставіцца ў адпаведнай форме (дзвюх-). Такі варыянт напісання можна сустрэць і ў друку.

Цяпер вы ведаеце, у чым тут рэч.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Літары е, я ў складаных словах

У першай частцы складанага слова пішам:
🔹 е ў корані незалежна ад таго, на якім складзе націск у другой частцы: сенакасі́лка (сена), светапо́гляд (свет)
📎 калі першая частка велік-/вялік-, напісанне літар е або я залежыць ад таго, які склад у другой частцы націскны: калі першы — пішацца е, калі другі — пішацца я: велікаду́шны; Вялікабрыта́нія (але: Вялі́кдзень)
🔹 літару ё пры націску не на першым складзе другой часткі; замяняем на е, калі націск на першым складзе другой часткі: лёгкаатлеты́чны, ледарэ́з

Злучальныя галосныя ў складаных словах
🔹 Злучальныя галосныя о, ё пішуцца толькі пад націскам, галосная а — у любым ненаціскным складзе: часо́піс, геліёграф, прыборабудаўні́чы
🔹 Злучальная галосная е пераходзіць у я, калі націск на першым складзе ў другой частцы складанага слова: жыццяра́дасны
✂️ але: боепрыпа́сы, жыццеапіса́нне, землекарыста́нне, зернебабо́вы
🔹 Злучальная галосная е ў складаных словах захоўваецца, калі другая частка пачынаецца з ў: зернеўбо́рачны, вогнеўсто́йлівы
🔹Складанаскарочаныя словы пры напісанні звычайна разглядаюцца як простыя словы з адным націскам: зямфо́нд, лясга́с.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Красавіцкімі прэм'ерамі кіно ўжо падзяліліся, надышоў час серыялаў.

Поўная падборка — па спасылцы: ад макьюмэнтары ад стваральнікаў «Офіса» да аднаго з самых дарагіх баевікоў ад братоў Русо.

https://people.onliner.by/2023/04/05/yakiya-novyya-seryyaly-paglyadzec-u-krasaviku

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

У пасляоскарным красавіку кінаіндустрыя ўжо пачынае падаваць прыкметы жыцця. Нічога сур'ёзнага, затое шмат забаўляльнага кантэнту.

Па спасылцы — прэм’еры месяца: ад Дракулы да Д’Артаньяна.

https://people.onliner.by/2023/04/03/drakula-drakony-dartanyan-top-10-filmau-krasavika

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Як просты беларускі хлопец стаў кілерам.

У пракат (афіцыйны!) выйшла чацвёртая частка франшызы «Джон Уік». Атрымаўся сапраўдны атракцыён, абмінуць які ў аглядах кіно было цяжка. Разбіраем яго па спасылцы.

https://people.onliner.by/2023/03/30/yak-prosty-belaruski-xlopec-kileram-stau-paglyadzeli-ekshen-dzhon-uik-4

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

⚡️У эфіры новая падборка міжмоўных амонімаў.

Захоўвайце і дзяліцеся з сябрамі — працягваем удасканальваць беларускую мову разам.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Дарэчы, выцягнулі з нашых шпаргалак актуальную картку — каб вы не заблыталіся ў днях і датах у пару шматлікіх вясновых выхадных.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

А вы сёння бачылі ў Мінску сонечнае гало?

Лічыцца, што яно можа назірацца толькі ў халодны перыяд. Але, як кажа вядомы беларускі астрафатограф Віктар Малышчыц, гэта не так. Таксама ён растлумачыў прыроду з'явы.

https://tech.onliner.by/2023/04/29/sonechnae-galo

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Масіўны цагляны будынак з сярэдзіны XIX стагоддзя ўражвае сваёй веліччу. Храмы такіх памераў будуюць у вялікіх гарадах, а тут вакол толькі лес і цішыня. Як так здарылася?

Раней тут была вёска Саматэвічы Касцюковіцкага раёна. Вялікая — 1500 двароў. У красавіку 1986-га яе накрыла радыяцыяй. Людзей адсялілі, хаты разбурылі бульдозерамі, з цягам часу дарогі зараслі лесам. Вёскі больш не існуе, засталася толькі гэтая царква.

Будынак узводзіўся з чырвонай цэглы, якую абпальвалі на мясцовай цагельні, і быў увянчаны пяццю купаламі. Асаблівасцю фасада сталі надпісы на стараславянскай мове, складзеныя з вялікіх чыгунных літар.

Ніякага ўнутранага ўбрання, на жаль, не захавалася. У XX стагоддзі царкву выкарыстоўвалі як склад збожжа, затым тут захоўвалі тушы забітых калгасных жывёл. А ўжо пасля адсялення вёскі сюды завітвалі чорныя капальнікі і зборшчыкі металу.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Публікуем новую падборку міжмоўных амонімаў — фальшывых сяброў перакладчыкаў (і не толькі іх).

З гэтым выпускам рубрыка ставіцца на паўзу. Добрая нагода ўзгадаць мінулыя пасты і падзяліцца з сябрамі!

(Бо мы ведаем, перастаць блытаць дыван і канапу можа быць цяжэй, чым падаецца на першы погляд)😉

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Гэтыя бетонныя глыбы вы маглі бачыць у беларускім трылеры «Забароненая зона». Фільм пачынаецца з таго, што група сяброў падчас падарожжа на плыце трапляе ў Чарнобыльскую зону адчужэння. Аднак гэта мастацкая выдумка. Насамрэч мост знаходзiцца ў Смаргонскім раёне на рацэ Віліі.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Сёння праваслаўныя адзначаюць галоўнае хрысціянскае свята — Вялікдзень. Гэтым разам на начное набажэнства мы з'ездзілі ў стары гарадок Зембін і ўбачылі, як Уваскрэсенне Хрыстова святкуюць у мясцовай царкве Святога Архангела Міхаіла.

https://people.onliner.by/2023/04/16/vyalikdzen

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

📚Словы «ахаяць» і «хаяць» у беларускай мове

У нарматыўных беларускіх слоўніках слова аха‌яць падаецца з адным значэннем — ’прыбраць, прывесці ў прыстойны выгляд, ачысціць каго-небудзь, што-небудзь ад гразі, бруду’. Аднак у этымалагічным пазначаны яшчэ і амонім, які азначае ’абгаварыць, зняважыць’, ад ха‌яць ’лаяць, зневажаць’. Цікава, што другі дзеяслоў мала дзе фіксуецца, але напэўна вы яго чулі, а магчыма, і самі карысталіся?

Па некаторых меркаваннях, ха‌іць/ха‌яць (’лаяць, зневажаць, ганіць’) трапіла ў беларускую гаворку з ідыш, і яно, як і шмат якія іншыя словы з гэтай мовы, адносіцца да зніжанай лексікі, не падпадае пад літаратурную норму, таму яго можна знайсці ў дыялектных слоўніках.

Сустракаецца яшчэ і такі варыянт: адха‌яць, адха‌іць — разм. ’вярнуць прытомнасць, жыццё; адратаваць’ і ’ачысціць, адмыць, агледзець’. А вось тут з большай упэўненасцю можна казаць пра запазычанне з ідыш, яно зафіксавана ў адпаведным слоўніку.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Гэта тыя самыя Юравічы, дзе 26 тысяч гадоў таму бегалі маманты і была стаянка першабытнага чалавека. Але вядомая вёска не толькі гэтым.

Барочны касцёл — спадчына езуітаў, якія ў XVII стагоддзі заснавалі ў Юравічах свой манастыр. У 1865 годзе касцёл быў перададзены праваслаўным, а ў XX стагоддзі парадкі тут наводзіла ўжо савецкая ўлада. Цагліны са старажытных скляпенняў актыўна расцягвалiся на патрэбы калгаса і мясцовых жыхароў.

Аднаўленне храма пачалося ў 2006-м і доўжылася 16 гадоў. Цяпер гэта праваслаўны сабор Нараджэння Прасвятой Багародзіцы пры дзеючым мужчынскім манастыры.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

⚡️ Пасля невялікага перапынку зноў вітайце падабайкамі рубрыку пра міжмоўныя амонімы.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Два, дзве; абодва, абедзве

Колькасны лічэбнік два мае дзве формы роду:
два — для мужчынскага і ніякага,
дзве — для жаночага.

Тое самае датычыць і зборных лічэбнікаў абодва і абедзве.
Для абазначэння асоб і мужчынскага, і жаночага полу ўжываецца слова абое.

Такім чынам: два (абодва) браты; дзве (абедзве) сястры; хлопец з дзяўчынаю былі збянтэжаныя — абое маўчалі.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

«Мой дом — мая крэпасць». Гэтую прыказку ўвасобіў у жыццё галандзец Пётр Нонхарт, які ў 1612 годзе пабудаваў у Гайцюнішках уласную сядзібу. Ён быў вядомым інжынерам, спецыялізаваўся на будынках абарончага тыпу і загадваў каралеўскай фартыфікацыяй у Вільні.

Вежы з вокнамі-байніцамі, сцены да паўтара метра таўшчынёй, калодзеж у падвале, каморы і памяшканні для захоўвання арсенала — усё было падрыхтавана на выпадак працяглай аблогі. Дом быў акружаны земляным валам, вадзяным ровам і сажалкамі, што павiнна было ўскладняць падвоз артылерыі і падыход войскаў.

Нядзіўна, што крэпасць вытрымала аблогу падчас Паўночнай вайны, калі саксонцы спрабавалі выбіць адсюль гарнізон шведаў.

Лёс сядзiбы склаўся незвычайна. З 1956 года тут дзейнiчае псіхіятрычная бальніца. Аб'ект рэжымны. У 400-гадовам доме-замку прымусова лечаць злачынцаў, прызнаных псіхічна нездаровымі.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Слова «вырай» можа ўжывацца ў двух значэннях.

Буслы вярнуліся з выраю.
Над возерам ляцеў прыгожы жураўліны вырай.

Таксама і ў пераносным: у вырай збірацца (так кажуць пра таго, хто слабы, знаходзіцца блізка да смерці).

А яшчэ знайшлі некалькі трапных народных параўнанняў з гэтым словам, карыстайцеся:
✔️ збірацца як варона ў вырай (пра марудлівыя зборы куды-небудзь)
✔️ цёпла як у выраі (пра ідэальныя ўмовы, выключна прыемную цеплыню)

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Гэта чачэрская ратуша, бадай, самая незвычайная ў Беларусі. Дзіўна бачыць такую прыгажосць у глухім кутку Гомельскай вобласці, куды дабiраецца далёка не кожны турыст.

Магдэбургскае права горад атрымаў у 1511 годзе, аднак гістарычных звестак пра першую ратушу не захавалася. Будынак, які мы бачым цяпер, быў пабудаваны ўжо ў 70-х гадах XVIII стагоддзя, калі Чачэрск перайшоў ва ўладанне графа Захарыя Чарнышова.

Чачэрская ратуша, якая спалучае ў сабе рысы класікі і готыкі, нечым падобная на палац. У яе не адна вежа, як гэта бывае звычайна, а цэлых пяць, прычым усе яны выкананы з дрэва.

Будынак можна наведаць, там працуе гісторыка-этнаграфічны музей.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Беларуская мова насычана цікавымі і сакавітымі словамі. Многія з іх мы сустракалі ў мастацкай літаратуры і на школьных занятках, а сёння прапануем вам папрактыкавацца ў перакладзе.

Ах, дарэчы, карцінкі ў тэсце маюць выключна ілюстрацыйны характар — ніякіх падказак. Пачынаем!

https://people.onliner.by/2023/03/26/test-peraklad

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Гадоў 15 таму Дар’я Мацвеенка і не ўяўляла, што зоймецца вельмі незвычайным бізнесам — будзе шыць вігвамы. А пачалося ўсё з лялек-тыльдаў для дачкі падчас дэкрэта.

Беларуска кажа: «Памятаю, прыехала дадому са швейнай машынкай і з палаючымі вачыма: „Буду шыць!“» Тата адказаў: «Ты ж не ўмееш». Я прамовіла: «Значыць, трэба мяне навучыць».

https://realt.onliner.by/2023/03/24/biznes-na-vigvamax

Читать полностью…
Subscribe to a channel