На «Ноч музеяў — 2023» праграму заявілі больш за 50 беларускіх музеяў.
Яшчэ не выбралі той самы? Тады мы ідзём да вас.
Калі вы зараз на ажыўленай вуліцы ці ў грамадскім транспарце, уважліва азірніцеся па баках. Упэўненыя, прынамсі аднаго чалавека з заплечнікам ці торбай ад Vokladki вы дакладна ўбачыце.
Іх гісторыя пачыналася як студэнцкі бізнэс і нечакана вырасла ў сур'ёзны праект. Па спасылцы — інтэрв'ю з стваральнікам брэнда: распрацоўка прынтоў, папулярнасць Чыжоўкі і пераадольванне крызісаў.
https://money.onliner.by/2023/05/18/zaplechniki
А гэта Тарзан у смокінгу рэкламуе безадсоткавыя пазыкі ад Ашчаднага банка СССР — нічога больш дзіўнага вы як мінімум сёння дакладна не ўбачыце.
Читать полностью…🤩 Рэмэйк «Зорных войнаў», калабок-ніндзя з Гродна і рэклама лядоўняў.
Цяпер ужо не кожны олд узгадае, што 30 гадоў таму Беларусь перажывала кароткі, але яркі коміксавы бум. Асобныя з іх выйшлі амаль «марвэлаўскімі» накладамі і паспелі зрабіцца хітамі. Ужо змахнулі слязу настальгіі? Калі не — бярыцеся гартаць ілюстрацыі.
🫒 Алей, масла, аліва
Алей — тлушч расліннага паходжання. Слова можа ўжывацца з прыметнікам, які паказвае на гатунак (какосавы, сланечнікавы, канапляны алей і г. д.). Таксама можна сустрэць араматычны алей, карціны пішуць алеем, алейнымі фарбамі.
Масла — гэта харчовы тлушч, які атрымліваюць збіваннем вяршкоў або смятаны. Мовазнаўцы сцвярджаюць, што з гэтым назоўнікам не варта выкарыстоўваць прыметнікі накшталт «вяршковы» — гэта лічыцца калькай з рускай мовы, дзе маслам называюцца розныя па паходжанні рэчывы (таму па-руску дарэчы будзе сказаць «сливочное масло», а па-беларуску — дастаткова слова «масла»).
Аліва, вядома, гэта вечназялёнае дрэва або яго плод, масліна. Дарэчы, так можна назваць і аліўкавы алей, таму, калі вы выбралі ў апытанні гэты варыянт, то, лічыце, не памыліліся. Але ў беларускай мове гэтае слова выкарыстоўваецца і для абазначэння тэхнічнага тлушчавага рэчыва — машыннага, змазачнага.
Такім чынам, салату запраўляем алеем, у кашу кладзём масла, а ланцуг на веласіпедзе змазваем алівай. Галоўнае, не пераблытаць.
Старажытны Лагойск вядомы не толькі руінамі палаца, але і сваім паркам у англійскім стылі, які быў закладзены яшчэ пры Тышкевічах. Паміж замкавымі валамі быў створаны маляўнічы ручай з запрудамі, масткамі і каскадам невялікіх вадаспадаў. Гідралагічная сістэма функцыянуе да гэтага часу, хоць і выглядае крыху запушчанай. Выдатны варыянт для прагулкі — рэкамендуем!
Читать полностью…Наступная серыя фатаграфій — з Брэсцкай крэпасці, куды з'язджаліся на цягніках турысты з усяго Савецкага Саюза.
Некаторыя беларусы традыцыйна 9 траўня ездзілі да магіл невядомага салдата і ўскладалі кветкі. Так рабілі тыя, у каго родныя зніклі без вестак.
🗓 Як змяніўся Мінск за 45 гадоў?
Знайшлі паштоўкі з 1978—1979 гг. і паглядзелі на тыя ж вуліцы і плошчы з падобных ракурсаў. Карацей, запускаем машыну часу!
🐸 «Луч» прысвяціў лімітаваную калекцыю Пацу-Вацу.
Культавы персанаж з'явіўся на беларускім тэлебачанні ў 1993-м, а пасля на працягу 14 гадоў быў сувядоўцам праграмы «Мульціклуб». Гадзіннікі з ім абыдуцца ў 399 рублёў кожны.
Маляўнічая ў сваім завяданні вежа ўсё часцей мільгае ў інстаграмах беларусаў. На яе фоне праводзяць атмасферныя фотасесіі. А вось фота 1910 года. Дзяўчына на прыступках быццам бы таксама робіць сэлфі.
Читать полностью…Што паглядзець у траўні?
Шмат абяцаюць і стрымінгавыя сэрвісы, і кінатэатры. У апошнія завязуць адзін з самых незвычайных фільмаў года — «Усе страхі Бо» з Хаакінам Феніксам. З яго і пачнём.
https://people.onliner.by/2023/05/02/kosmas-xorar-xaakin-feniks-yakiya-filmy-paglyadzec-u-tra%d1%9eni
Першага мая ці першае мая?
У беларускай мове працуюць дзве формулы для абазначэння даты, аднак найбольш характэрная канструкцыя з родным склонам (першага мая), якая з даўніх часоў функцыянуе ў нас і пераважае ў моўным ужытку. Другі варыянт (першае мая) таксама выкарыстоўваецца, аднак ён маладзейшы, узнік, як сцвярджаецца, у ХХ стагоддзі.
Таму, калі вагаецеся, аддавайце перавагу больш традыцыйнай для нашай мовы канструкцыі (першага мая) — тым больш і ў даведніках па культуры мовы можна сустрэць такія парады.
Мы знайшлі адну з нямногіх старых фатаграфій царквы ў Саматэвічах. Такой яна была летам 1980-га. Вёска яшчэ жывая, ля сцен старога будынка раскінуўся кірмаш.
Читать полностью…Позняй восенню мы згадваем іх на Дзяды, а вясной — у другі аўторак пасля Вялікадня — выбіраемся на могілкі на Радаўніцу.
Адкуль пайшоў звычай асаблівым чынам вясной памінаць нашых спачылых, як гэта адбывалася раней — аб гэтым і не толькі пагутарылі з этнографам, доктарам філалагічных навук Таццянай Валодзінай.
https://people.onliner.by/2023/04/25/radaunica
Пабудавалі мост немцы ў час Першай сусветнай вайны. Побач стаяла лінія фронту, і беларускія лясы былі апаясаныя сеткай фартыфікацыйных збудаванняў і вузкакалейных дарог, якія выкарыстоўваліся для ваенных патрэб.
Маштаб, з якім ваенныя інжынеры падышлі да справы, уражвае. Бетонныя апоры выглядаюць занадта масіўна для вузкакалейкі. І ў той жа час маляўніча: скрозь пакрыты мохам маналіт прабіваюцца дрэўцы.
Пасля вайны патрэба ў чыгуначнай ветцы адпала, і мост не сталі аднаўляць. Так гэтыя апоры і тырчаць з вады ўжо больш за стагоддзе, прыцягваючы ўвагу байдарачнікаў.
Беларусам прапаноўваюць бясплатныя экскурсіі.
З 5 па 11 чэрвеня пройдзе акцыя «Вандруй. Адчуй. Натхняйся». Аб'екты па ўсёй краіне абяцаюць дні адчыненых дзвярэй, бясплатныя экскурсіі, квэсты і нават дэгустацыі.
Поўны спіс удзельнікаў і актыўнасцяў ёсць на сайце Нац. агенцтва па турызму — выбар вялікі, каля 800 арганізацый.
У Мосары цудоўны дэндрапарк, але ж на фота вышэй — касцёл у Друі. Гэта старадаўняе мястэчка ля самай мяжы з Латвіяй.
Калі будзеце адпачываць на Браслаўскіх азёрах, не губляйце магчымасць завітаць у Друю. Тутэйшы барочны касцёл пабудаваны ў сярэдзіне XVII стагоддзя на сродкі падканцлера Вялікага Княства Літоўскага Казіміра Льва Сапегі, які заснаваў у Друі кляштар манахаў-бернардынцаў.
Звонку касцёл даволі аскетычны, чаго не скажаш пра яго інтэр'ер, упрыгожаны ляпнінай, роспісамі і калонамі. Убранства храма моцна пацярпела ў XX стагоддзі, доўгі час касцёл стаяў занядбаны. Але рэстаўратары ўзяліся за справу, і цяпер у Друі прыгажосць.
Прыемна і пагуляць вакол касцёла — на яго тэрыторыі ёсць маленькі парк з кветнікамі і сажалкай.
Мабыць, самы незвычайны факт пра беларускія коміксы дзевяностых: у іх былі рэкламныя ўстаўкі.
Прытым не абы якія, а сапраўдныя «натыўныя» інтэграцыі, убудаваныя ў тканіну аповеда!
«Працоўныя рэзервы», старая Няміга і Зыбіцкая.
Сабралі здымкі цэнтра Мінска, якім вы яго не памятаеце.
https://realt.onliner.by/2023/05/13/centr-minska-yakim-vy-yaho-ne-pamyataece
🧐 У вас было такое — шукаеце тлумачэнне нейкага беларускага выразу, а гугл яго не пазнае? Або патрэбна пераправерыць правільнасць націску, а кожны знаёмы вымаўляе слова па-свойму?
Якраз для такіх выпадкаў Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа стварыў «Моўную даведку». На адпаведны мэйл можна даслаць пытанне — і атрымаць адказ ад навукоўцаў.
Карыстайцеся!
https://daviedka.bnkorpus.info/
Вадзім Качан кажа, што больш за ўсё з адзначэнняў 9 траўня, вядома, запаміналіся ветэраны.
— Іх было шмат, яны ўсміхаліся і цешыліся святам, вы гэта можаце назіраць на фатаграфіях.
Па апошніх дадзеных, у Беларусі засталося ў жывых каля 1500 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Наймалодшаму з іх 96 гадоў. Яшчэ 10 гадоў таму ветэранаў было 25,3 тысячы.
Сёння краіна адзначае Дзень Перамогі. Адно з такіх святаў у Мінску ў 1985 годзе захаваў на камеру Вадзім Качан.
У асобных раёнах гараджане ладзілі святы двара, на якіх ушаноўвалі ветэранаў. Такая традыцыя захоўвалася аж да 90-х гадоў па адрасе Мяснікова, 35, дзе жыў фатограф.
☀️ Напэўна шмат хто з вас не збіраецца сядзець дома ў гэтыя доўгія выхадныя. Давайце ўспомнім некаторыя беларускія слоўцы для хэштэгаў у вашых сацсетках пад прыгожымі здымкамі прыроды і розных забаў за горадам.
(Не забывайцеся заглядваць пад лямпачку справа ад заданняў — там хаваюцца кароткія тлумачэнні, каб вы не засталіся без адказаў на магчымыя пытанні.)
Што глядзець з серыялаў у траўні?
Адабралі дзесяць самых перспектыўных навінак: ад постапакаліптычнай будучыні да сумных камедый.
https://people.onliner.by/2023/05/04/shvarceneger-bunker-i-rycar-u-chornym-top-novyx-seryyala%d1%9e-tra%d1%9enya
Гаворка ідзе пра сядзібу Свяцкіх у вёсцы Полымя Сенненскага раёна (да рэвалюцыі — Беліца). Пры Свяцкіх Беліца ператварылася ў цэнтр мясцовай прамысловасці: тут ачышчалі спірт, малолі муку, рабілі масла і сыр.
Сядзібны дом, пабудаваны ў стылі позняга класіцызму, складаўся з 18 пакояў, бальнай залы, карціннай галерэі і бібліятэкі. Да нашых дзён захавалася толькі васьмігранная вежа з шырокай лесвіцай, якая была прыбудавана ў 1907—1911 гадах. На першым паверсе вежы размяшчаліся пральня, ванная, а на другім — майстэрня для разьбы па дрэве.
На базе маёнтка ў савецкі час быў створаны саўгас «Полымя», сядзібны дом прыстасавалі пад сельскагаспадарчы тэхнікум. Комплекс перажыў вайну, але фатальнай для яго аказалася «рэстаўрацыя»: у канцы 1980-х будаўнікі знялі дах і з'ехалі…
Дарэчы, выцягнулі з нашых шпаргалак актуальную картку — каб вы не заблыталіся ў днях і датах у пару шматлікіх вясновых выхадных.
Читать полностью…А вы сёння бачылі ў Мінску сонечнае гало?
Лічыцца, што яно можа назірацца толькі ў халодны перыяд. Але, як кажа вядомы беларускі астрафатограф Віктар Малышчыц, гэта не так. Таксама ён растлумачыў прыроду з'явы.
https://tech.onliner.by/2023/04/29/sonechnae-galo
Масіўны цагляны будынак з сярэдзіны XIX стагоддзя ўражвае сваёй веліччу. Храмы такіх памераў будуюць у вялікіх гарадах, а тут вакол толькі лес і цішыня. Як так здарылася?
Раней тут была вёска Саматэвічы Касцюковіцкага раёна. Вялікая — 1500 двароў. У красавіку 1986-га яе накрыла радыяцыяй. Людзей адсялілі, хаты разбурылі бульдозерамі, з цягам часу дарогі зараслі лесам. Вёскі больш не існуе, засталася толькі гэтая царква.
Будынак узводзіўся з чырвонай цэглы, якую абпальвалі на мясцовай цагельні, і быў увянчаны пяццю купаламі. Асаблівасцю фасада сталі надпісы на стараславянскай мове, складзеныя з вялікіх чыгунных літар.
Ніякага ўнутранага ўбрання, на жаль, не захавалася. У XX стагоддзі царкву выкарыстоўвалі як склад збожжа, затым тут захоўвалі тушы забітых калгасных жывёл. А ўжо пасля адсялення вёскі сюды завітвалі чорныя капальнікі і зборшчыкі металу.
Публікуем новую падборку міжмоўных амонімаў — фальшывых сяброў перакладчыкаў (і не толькі іх).
З гэтым выпускам рубрыка ставіцца на паўзу. Добрая нагода ўзгадаць мінулыя пасты і падзяліцца з сябрамі!
(Бо мы ведаем, перастаць блытаць дыван і канапу можа быць цяжэй, чым падаецца на першы погляд)😉
Гэтыя бетонныя глыбы вы маглі бачыць у беларускім трылеры «Забароненая зона». Фільм пачынаецца з таго, што група сяброў падчас падарожжа на плыце трапляе ў Чарнобыльскую зону адчужэння. Аднак гэта мастацкая выдумка. Насамрэч мост знаходзiцца ў Смаргонскім раёне на рацэ Віліі.
Читать полностью…