Гэта ружа — адна з самых вядомых дэталяў гатычнага стылю ў архітэктуры. Вытанчаныя вітражы такіх вокнаў не толькі ўпрыгожваюць храмы звонку, але і ствараюць унутры гульню святла і ценю.
У Мінску вялікія вокны-ружы можна ўбачыць на фасадзе Чырвонага касцёла, а прыклад на фота вышэй — неагатычны касцёл з жоўтай цэглы ў Ракаве, пабудаваны ў 1906 годзе.
🧐 Нашыя карэктары рэагуюць на паведамленні махляроў.
За апошнія тыдні, падаецца, толькі самы лянівы ашуканец не запусціў рэкламу ад імя Onlíner. Мы вырашылі скарыстаць гэта ў адукацыйных мэтах.
Карэктары вычыталі тэксты і разабралі памылкі, а мы нагадваем, што нічога агульнага з падобнымі аб'явамі не маем. Звяртайце ўвагу на правапіс, лагатып і від спасылкі.
🧐Помніце, як беларуска зрабіла тату дзеля пажыццёвага ўваходу ў аквапарк, а той у нейкі момант «скасаваў акцыю»?
Канфлікт прыйшоў да свайго завяршэння. Суд Цэнтральнага раёна вырашыў спагнаць з прадпрыемства «Аква-Мінск» адну капейку. Што цікава, менавіта гэтага жанчына і патрабавала.
🕍 У Віцебску адбудавалі старажытную сінагогу, якую, магчыма, наведвала і сям'я Марка Шагала.
Нягледзячы на цяжкасці, аднавіць будынак атрымалася ўсяго за год. А складанага было нямала: адсутнічаў дах, у сценах прарасталі дрэвы.
«Менеджары Prada былі ў захапленні ад таго, што мы робім».
Гэтыя беларусы ствараюць дарагія эксклюзіўныя сумкі.
https://money.onliner.by/2023/07/21/menadzhary-prada-byli-u-zaxaplenni-ad-tago-shto-my-robim-getyya-belarusy-stvarayuc-daragiya-eksklyuziunyya-sumki
🖌 Якія працы беларускіх дызайнераў атрымалі ўзнагароды Pentawards?
З 2007 года платформа публікуе найлепшыя дызайнерскія ўпакоўкі. Сабралі прызёраў з нашай краіны: ад плаціны з лямпачкамі да бронзы з гумкамі (што, не чакалі?).
⚠️ Сябры! Калі вам пішуць па-беларуску ад імя Onlíner і прапаноўваюць зарабіць на лайках ды каментарах пад нашымі прадуктамі — не вядзіцеся.
Так, махляры вывучылі беларускую хутчэй за вашага суседа па лесвічнай пляцоўцы. Будзьце пільнымі, мы не маем аніякай сувязі з падобнымі рассылкамі.
🐶 Дзе ў Мінску выпіць кавы гаспадарам сабак?
Публікуем другую частку гайда па dog-friendly горадзе. Захоўвайце, каб не згубіць!
Гэты дом быў пабудаваны ў канцы XIX стагоддзя ў Гродне для купца Мураўёва. Першапачаткова будынак быў чырвоным і вылучаўся гербавымі шчытамі на фасадзе, разнамаснымі вокнамі і вытанчанай коўкай балконаў. Багата былі аформлены і інтэр'еры.
Аднак значная частка ўнутранага ўбрання, на жаль, была страчана ў канцы 1980-х, калі пабудова апусцела і пазбавілася гаспадара.
Дом Мураўёва — даволі рэдкі прыклад мадэрну ў Беларусі. Гэты стыль у архітэктуры ўзнік у канцы 1880-х і характарызаваўся адмовай ад класічных архітэктурных канонаў на карысць пластычнасці фасадаў, круглявых форм і плаўных прыродных ліній.
✍️ Калі кажам пра збор грыбоў, ягад, лоўлю рыбы — выкарыстоўваецца прыназоўнік «у».
Калі гаворым «па грыбы», то выраз мае іншае значэнне: накіравацца куды-небудзь з мэтай узяць/купіць/забраць грыбы (зайсці да суседкі па грыбы, заехаць да бацькоў па грыбы, пайсці ў краму па грыбы).
«За грыбамі» — гэта калі грыбы некуды пайшлі, а мы рухаемся за імі — сітуацыя небяспечная, лепш не эксперыментаваць.
На картках-шпаргалках вы знойдзеце і іншыя схемы з прыкладамі ўжывання прыназоўніка «па» — калі ласка, карыстайцеся.
🐱 Сёння адзначаюць сусветны дзень катоў.
Успамінаем «вусата-паласаты» выпуск беларускіх шпаргалак.
Беларусы некалькі гадоў перакладаюць Ubuntu на беларускую мову і просяць дапамогі.
«Усё абарвалася вельмі нечакана, калі адмін з Crowdin выпадкова выдаліў наш праект».
Тэлеграм-канал праекта.
Маша рыхтавалася ў касманаўты, а стала кавалём.
Сёння пачынаем фотапраект «Апантаныя». У ім не мае быць нічога лішняга: героі ды іх простыя словы.
https://people.onliner.by/2023/08/04/kaval-masha
Вузкія вокны, выцягнутыя канструкцыі, вітражы, ажурныя дэталі — так, гэта выдатны прыклад беларускай неаготыкі. Стыль узнік у XVIII стагоддзі, калі еўрапейцы пераасэнсоўвалі спадчыну сярэднявечнай гатычнай архітэктуры.
Косаўскаму палацу сёлета 180 гадоў. Ён быў пабудаваны ў 1843-м багатым прамыслоўцам Вандалінам Пуслоўскім па праекце архітэктара Францішка Яшчолда. У палацы было больш за сотню пакояў і раскошныя залы, а яго 12 веж сімвалізавалі каляндарныя месяцы.
Лёс гэтага месца склаўся трагічна. Маёнтак быў прайграны ў карты і на мяжы XIX—XX стагоддзяў пачаў пераходзіць з рук у рукі. У гады Першай сусветнай вайны ўсе каштоўнасці з замка былі вывезены за мяжу.
У часы Другой сусветнай тут знаходзілася нямецкая камендатура. Будынак моцна пацярпеў падчас пажару ў 1944-м.
У канцы мінулага года працяглая рэстаўрацыя скончылася. Сёння раскошны Косаўскі палац — тое месца, дзе адназначна варта пабываць.
🦣 На Гомельшчыне знайшлі вялікія рэшткі маманта.
Хутчэй за ўсё, знаходка стане экспанатам мясцовага музея.
Гэты год увогуле багаты на «лісты» ад гэтай дагістарычнай жывёлы. У ліпені гомельскі школьнік знайшоў бівень проста ў пяску недалёка ад Сожа. А ў лютым мужчына таксама на тэрыторыі горада натрапіў на зуб маманта.
✍️ Памылкі ў гэтым надпісе няма.
Прыназоўнік «к» можа абазначаць дзеянне, якое накіравана ў бок прадмета («Нашто цягнеш к сабе, цягнеш, маўчыш?» — М. Гарэцкі). Але варыянт «Да сябе» таксама карэктны.
Пры выбары паміж прыназоўнікамі «к» і «да» многія аддаюць перавагу менавіта другому, лічачы «к» нетыпова беларускім. Бясспрэчна, «да» — ходкае слоўца ў нашай мове, і сведчанне таму афарызмы пісьменнікаў: Да славы прагныя, ды вузкія ў плячах (Кандрат Крапіва).
Між тым «к» у класікаў можна знайсці без асаблівых намаганняў — вось, напрыклад, у Коласа: К табе я ў думках залятаю...; …Пытанні толькі дабрабыту, Дзе ўсё прыводзіцца к карыту…
Падрабязней пра выпадкі, калі замена «да ↔️ к» магчымая, а калі яны перадаюць розны сэнс, вы знойдзеце ў нашых картках-шпаргалках. Чытайце і захоўвайце.
📞Пошук!
Распавядзіце пра свае любімыя месцы Мінска: хочам скласці гайд, які патрапіць у самае сэрцайка.
Што шукаем? Усё, што вам падабаецца ў гэтым горадзе: ад дома вашай бабулі ў прыватным сектары да кавярні на Нямізе.
Пісаць можна ў @newsonliner_bot. Будзем рады, калі вы далучыце здымкі.
«Бачыла змяю з рагамі — ледзь уцякла». Едзем на поўдзень Беларусі па слядах вужынага караля.
Наш цыкл з А1 пра легенды Беларусі працягваецца.
https://people.onliner.by/2023/07/27/vuzh1
Гэта капітэль — так называюць верхнюю частку калоны, якая прымае на сябе вагу перакрыцця. Часта капітэлі падобныя на вазы з раслінамі або ўяўляюць сабой дзве антычныя завітушкі — гэта вельмі выразны элемент фасада.
Дарэчы, пазналі месца? На здымках — закінуты палац Умястоўскіх у Жамыслаўлі (Іўеўскі раён Гродзенскай вобласці). Тут выкарыстаны калоны карынфскага ордэра — іх адрознівае пышная ляпніна капітэляў.
✍️ Дзеясловы смяяцца, кпіць, здзекавацца, іранізаваць, жартаваць, пакепліваць і падобныя заўсёды патрабуюць каля сябе прыназоўніка «з».
Іншыя выпадкі, калі яго варта выкарыстоўваць, можна знайсці на нашых шпаргалках.
Гэта машына часу: прыпынак — канец 1950-х. Тут каларытны барак каля Акадэміі навук, даўно забытая бетонная скульптура з дворыка БДУ і не толькі.
Прагуляемся па Мінску тых гадоў дзякуючы сыну Івана Крамко — вядомага даследчыка беларускай мовы. Менавіта ён даслаў фатаграфіі з архіва бацькі.
https://realt.onliner.by/2023/07/23/heta-mashyna-chasu-prypynak-kanec-1950-x
🙊 Вы лепястрынка ці хутчэй дзюндзік?
Згадваем характарыстыкі чалавека ў беларускіх гаворках.
🐝 У Белавежскай пушчы хочуць адрадзіць найстаражытнейшы від пчалярства. Ён занесены ў спіс спадчыны ЮНЕСКА.
Пра гэта піша прэс-служба парка. Бортніцтва было выцеснена рамачным пчалярствам у канцы ХIХ стагоддзя. Але дзякуючы велізарным дуплаватым дрэвам у Белавежскай пушчы захаваліся прыродныя вуллі і напаўдзікія пчолы.
🌱 Як зрабіць сваё жыццё ў Мінску больш экалагічным?
Склалі падборку месцаў, якія змогуць у гэтым дапамагчы.
🐦 Клекатун, бацян, гарус — пазнаеце яго?
Між тым так называюць бусла ў розных частках Беларусі. Згадваем і іншых птушак.