Моўныя віктарыны, тэсты для аматараў вандровак па Беларусі, цікавосткi са стужак навін, анонсы фестываляў і культурных падзей. Пра рэкламу ў канале 👉https://b2bblog.onliner.by/2022/04/20/partnerskie-posty-v-telegram-onliner-usloviya-razmeshheniya
📺 Якім Мінск адлюстроўвалі ў кіно?
Пачынаем згадваць савецкія і больш сучасныя фільмы, звязаныя з горадам.
Сёння — гісторыя вундэркінда, дзе сталіцу так і не называюць, але актыўна дэманструюць.
🚤 У Мінску з'явіліся рачныя трамвайчыкі.
• Месца: вадасховішча Дразды, каля скрыжавання пр. Пераможцаў і вул. Ратамскай.
• Гадзіны працы: з 10 да 22 штодзённа.
• Кошт: 10—15 рублёў за 25 хвілін.
Гэта нервюры — рэбры скляпення, якія фарміруюць яго каркас і дапамагаюць размеркаваць нагрузку. Такі прыём шырока выкарыстоўваўся ў гатычнай архітэктуры.
А прыгажосць на фота — вытанчанае скляпенне ў Маламажэйкаўскай царкве (Мураванцы). Густымі пучкамі рэбры нервюр сыходзяцца да калон і ўтвараюць шматлікія ромбы і трыкутнікі. Гатычнае павуцінне! Царква была пабудавана ў 1524 годзе. Хутка ёй будзе 500 год!
👗 Mark Formelle выпусціў калекцыю адзення для лялек Барбі.
У аўтфітах — адсылкі на мінулыя дызайны брэнда. Калі жадаеце набыць такі, можна пакінуць заяву на сайце. У свабодным продажы калекцыі яшчэ няма.
🌶 У Кобрыне пачалі вырабляць марозіва з незвычайным смакам — вішня, перац чылі і молаты перац.
У каментарах пішуць, што ягада адчуваецца добра, а вось вастрыні не хапае.
Цікавыя спалучэнні смакаў часта з'яўляюцца на паліцах крамаў, але, на жаль, не заўсёды затрымліваюцца надоўга. Памятаеце марозіва з валошкамі? Вытворца распавёў нам, што лінейка больш не выпускаецца.
🌱 Нарэшце знойдзена альтэрнатыва плантацыям сланечнікаў і лаванды.
Па дарозе ў Мсціслаўль каля аграгарадка Капачы раскінулася сапраўднае поле канюшыны. Дзелімся здымкамі адтуль.
Як там справы на найлепшым пляжы краіны?
Летась ім быў названы пляж г. п. Зэльва, што ў Гродзенскай вобласці. Глядзім, як тут адпачываюць беларусы.
Былі ў Зэльве? ( 🐳 — так, 🗿 — не).
💫 Гэтай ноччу беларусы назіралі зарапад. Вось як ён выглядаў.
Кадры зробленыя ў вёсках Вязынка і Беніца. Аўтар здымкаў — наш фатограф Максім Маліноўскі.
Калі тралейбусы былі яркімі. Падборка настальгічнай рэкламы на мінскім транспарце.
Памятаеце такое? (👍 — так, 👎 — не).
Такім вы Нясвіж, магчыма, яшчэ не бачылі.
Фларысты з усёй краіны сабраліся ў комплексе, каб стварыць тут сапраўдную казку.
Свята «Кветкі палаца» ўпершыню прайшло ў 2022-м. У гэтым годзе івент паўтаралі, плануюць зрабіць яго штогадовым.
🐱 Сёння адзначаюць сусветны дзень катоў.
Успамінаем «вусата-паласаты» выпуск беларускіх шпаргалак.
Беларусы некалькі гадоў перакладаюць Ubuntu на беларускую мову і просяць дапамогі.
«Усё абарвалася вельмі нечакана, калі адмін з Crowdin выпадкова выдаліў наш праект».
Тэлеграм-канал праекта.
Маша рыхтавалася ў касманаўты, а стала кавалём.
Сёння пачынаем фотапраект «Апантаныя». У ім не мае быць нічога лішняга: героі ды іх простыя словы.
https://people.onliner.by/2023/08/04/kaval-masha
Вузкія вокны, выцягнутыя канструкцыі, вітражы, ажурныя дэталі — так, гэта выдатны прыклад беларускай неаготыкі. Стыль узнік у XVIII стагоддзі, калі еўрапейцы пераасэнсоўвалі спадчыну сярэднявечнай гатычнай архітэктуры.
Косаўскаму палацу сёлета 180 гадоў. Ён быў пабудаваны ў 1843-м багатым прамыслоўцам Вандалінам Пуслоўскім па праекце архітэктара Францішка Яшчолда. У палацы было больш за сотню пакояў і раскошныя залы, а яго 12 веж сімвалізавалі каляндарныя месяцы.
Лёс гэтага месца склаўся трагічна. Маёнтак быў прайграны ў карты і на мяжы XIX—XX стагоддзяў пачаў пераходзіць з рук у рукі. У гады Першай сусветнай вайны ўсе каштоўнасці з замка былі вывезены за мяжу.
У часы Другой сусветнай тут знаходзілася нямецкая камендатура. Будынак моцна пацярпеў падчас пажару ў 1944-м.
У канцы мінулага года працяглая рэстаўрацыя скончылася. Сёння раскошны Косаўскі палац — тое месца, дзе адназначна варта пабываць.
🦣 На Гомельшчыне знайшлі вялікія рэшткі маманта.
Хутчэй за ўсё, знаходка стане экспанатам мясцовага музея.
Гэты год увогуле багаты на «лісты» ад гэтай дагістарычнай жывёлы. У ліпені гомельскі школьнік знайшоў бівень проста ў пяску недалёка ад Сожа. А ў лютым мужчына таксама на тэрыторыі горада натрапіў на зуб маманта.
📚 Дзе знайсці рэдкія выданні? Куды здаць ужо прачытаную літаратуру?
Сабралі любімыя «Букіністы» горада М.
🌊 Бачылі беларускія вадаспады?
Нашы журналісты выправіліся на тэрыторыю прадпрыемства «Граніт» (гэта ў Мікашэвічах, Брэсцкая вобласць).
Глыбіня кар'ера — 150 метраў. Пасля работ тут вадзе дадуць волю, і яна, хутчэй за ўсё, сфарміруе возера. Кошт экскурсіі па кар'ерах — ад 15 да 20 рублёў.
Беларусь, якую вы не ведалі.
Дзікі, парашкі з перацёртых валуноў і чэрці, што аднаўляюць абутак. Разам з А1 выправіліся ў вандроўку да Сіняй гары і сабралі гісторыі мясцовых жыхароў.
https://people.onliner.by/2023/08/21/valuny-i-gory
🕰 «Луч» дзеліцца стылёвымі здымкамі новай калекцыі.
Набыць гадзіннікі ўжо можна, падрабязней мы пісалі тут. Кошт — 449 рублёў.
🥩Gastrofest.Craft вяртаецца
Кошт сэтаў: 35 рублёў.
Даты: 24 жніўня — 10 верасня.
Гэта класіка віленскага барока. Тут няма строгасці готыкі, няма лаканізму класічных антычных канструкцый. Барочны храм — гэта вытанчаныя вертыкалі, плаўныя пераходы, узнёслыя формы. Ён нібы пышнае белае воблака, якое навісае над мястэчкам.
Такі архітэктурны стыль склаўся на нашых землях у другой палове XVIII стагоддзя, і касцёл у Івянцы — яго яркі прыклад. Нягледзячы на выпрабаванні, якія выпалі на яго долю (а як толькі яго не выкарыстоўвалі ў XX стагоддзі), храм захаваўся да нашых дзён практычна ў арыгінальным выглядзе.
🐱 Як вашыя жывёлы ратуюцца ад спякоты.
Папрасілі чытачоў падзяліцца здымкамі — публікуем вынікі: ад коўдры да асабістага басейна.
Капусны расол, грыбы, крупы — і такі бывае квас. Як у цэнтральнай Беларусі са смакам адзначаюць свята народнай стравы.
https://people.onliner.by/2023/08/13/u-plastok-na-kvasok
🏛 Сёння стартуе перадзаказ новай калекцыі гадзіннікаў «Луч» — «Аблічча Мінска».
Тут тры мадэлі: «Панэлька», «Сталінка» і «Траецкае». Дызайнеркай стала Ліза Хіхлушка, што перамагла ў конкурсе MustART-2023.
Кошт — 449 рублёў.
Гэта ружа — адна з самых вядомых дэталяў гатычнага стылю ў архітэктуры. Вытанчаныя вітражы такіх вокнаў не толькі ўпрыгожваюць храмы звонку, але і ствараюць унутры гульню святла і ценю.
У Мінску вялікія вокны-ружы можна ўбачыць на фасадзе Чырвонага касцёла, а прыклад на фота вышэй — неагатычны касцёл з жоўтай цэглы ў Ракаве, пабудаваны ў 1906 годзе.
💌 Калі вы Апантаны — адгукніцеся: ar@onliner.by.
Читать полностью…🧐 Нашыя карэктары рэагуюць на паведамленні махляроў.
За апошнія тыдні, падаецца, толькі самы лянівы ашуканец не запусціў рэкламу ад імя Onlíner. Мы вырашылі скарыстаць гэта ў адукацыйных мэтах.
Карэктары вычыталі тэксты і разабралі памылкі, а мы нагадваем, што нічога агульнага з падобнымі аб'явамі не маем. Звяртайце ўвагу на правапіс, лагатып і від спасылкі.
🧐Помніце, як беларуска зрабіла тату дзеля пажыццёвага ўваходу ў аквапарк, а той у нейкі момант «скасаваў акцыю»?
Канфлікт прыйшоў да свайго завяршэння. Суд Цэнтральнага раёна вырашыў спагнаць з прадпрыемства «Аква-Мінск» адну капейку. Што цікава, менавіта гэтага жанчына і патрабавала.
🕍 У Віцебску адбудавалі старажытную сінагогу, якую, магчыма, наведвала і сям'я Марка Шагала.
Нягледзячы на цяжкасці, аднавіць будынак атрымалася ўсяго за год. А складанага было нямала: адсутнічаў дах, у сценах прарасталі дрэвы.