Моўныя віктарыны, тэсты для аматараў вандровак па Беларусі, цікавосткi са стужак навін, анонсы фестываляў і культурных падзей. Пра рэкламу ў канале 👉https://b2bblog.onliner.by/2022/04/20/partnerskie-posty-v-telegram-onliner-usloviya-razmeshheniya
🤔Асабістую вяндлярню не хочаце?
У Шчорсах будынак XIX—XX стагоддзя прадаюць усяго за 37 рублёў. Аўкцыён адбудзецца ўжо заўтра, пабудова з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю.
Па-руску вяндлярня — «коптильня». Зверху яна драўляная, з гонтавым дахам і шатром, ніжняя частка — цагляная. Усярэдзіне прастора падзелена на ярусы, там мясцілі прадукты.
👩💻 Якія любімыя месцы ў супрацоўнікаў Onlíner?
Спыталі калег пра Мінск і вытокі гэтай любові.
🧦 Нечаканая «калаба» — Mark Formelle выпусціў шкарпэткі з тэкстамі... «Песняроў».
Неўзабаве тавар паступіць у продаж. А пакуль брэнд прапаноўвае накінуць ідэй для наступных «музыкальных» пар.
А ці ёсць яшчэ нешта падобнае ў Беларусі? Мы доўга глядзелі свае фотаархівы і змаглі ўзгадаць толькі сядзібу Гатоўcкiх у вёсцы Чырвоны Бераг Жлобінскага раёна, пабудаваную ў канцы ХIХ стагоддзя. Глядзіце, якія там аўтэнтычныя і сімпатычныя хімеркі.
Читать полностью…❤️🩹 Музей беларускай літаратуры збірае грошы на помнік Змітраку Бядулю.
Для вытворчасці і ўстаноўкі яго неабходна 12,5 тысячы рублёў. На дадзены момант сабрана каля 6 тысяч.
Вось як цяпер выглядае магіла паэта на Усходніх могілках Мінска і які манумент на ёй плануецца. Тры гады таму рэшткі пісьменніка перанеслі з Казахстана ў Беларусь.
Хочаце дапамагчы? Клікайце сюды.
🏡 У Курасоўшчыне падыходзіць да канца рэканструкцыя Белай дачы.
Па-першае, гэта прыгожа. Па-другое, са сваіх 111 гадоў мінімум 17 будынак стаяў закінутым. Годнае вяртанне да жыцця.
Тут і адноўленая паводле арыгінальных чарцяжоў лесвіца, і латунныя ручкі на дзвярах, якім каля 100 гадоў, і ўнікальныя беларускія элементы (напрыклад, невялічкая вежа) замест тых, што былі выраблены ў савецкі час і патрабавалі перабудовы.
👽 Ад Пацы-Вацы да Дзеда-Барадзеда. Хто вы з лялек беларускага тэлебачання?
Читать полностью…Вось некаторыя калоны Камароўкі бліжэй.
Як вы, пазнаяце сюжэты? (👍 — штосьці знаёмае, 👎 — не, не думаю).
Гэта пінаклі — дэкаратыўныя востраканцовыя вежкі — адзін з самых вядомых архітэктурных элементаў у готыцы.
А на фота — захапляльная неаготыка ў Сар'і. Храм пабудаваны ў сярэдзіне XIX стагоддзя са смутнай нагоды. Тагачасны ўладальнiк мястэчка Ігнат Лапацінскі ажаніўся з дачкой беднага афіцэра, але шлюб быў нядоўгiм, дзяўчына памерла пры родах. У памяць пра яе няўцешны шляхціц вырашыў узвесці побач з магілай касцёл. Яго будаўніцтва завяршылася ў 1857 годзе.
Сёння адзначаюць дзень спазненняў. Нікуды не спяшайцеся.
Читать полностью…📆 У выходныя Ліда святкуе юбілей — гораду споўнілася 700 гадоў. Пад гэту дату падвялі чарговы Lidbeer festival.
Не паспелі на яго трапіць? Трымайце наш фотарэпартаж.
🍁 Што рабіць гэтай восенню?
Трымайце новае бінга.
Гэта бельведэр. Слова перакладаецца з італьянскай як «цудоўны від». Бельведэрам можа быць як надбудова над будынкам, так і альтанка на ўзвышаным месцы, адкуль зручна аглядаць наваколле.
Дарэчы, пазналі месца на фота? Гэта паштоўка з 1981-га. На ёй гомельскі палац Румянцавых і Паскевічаў. У тыя гады дзеці хадзілі сюды ў гурткі і секцыі — частку будынка займаў Палац піянераў.
🚎 Працягваем згадваць транспарт, які некалькі дзесяцігоддзяў таму калясіў па вуліцах беларускіх гарадоў.
Гэтым разам — Ikarus, ЗіУ і Tatra. Такія працавалі ў нас да сярэдзіны нулявых.
✍️ У залежнасці ад кантэксту слова «анягож» можа мець розныя значэнні. Але найчасцей усё ж ужываецца, калі трэба пагадзіцца з нечым.
Нагадаем, летась у нас выходзіў выпуск з рэплікамі-адказамі са значэннямі згоды, адмовы, сумнення, расчаравання і г. д. Захоўвайце сабе, калі прапусцілі.
💚 Фатографы Слава Мазай і Лёша Угальнікаў шмат гадоў рабілі здымкі прыроды Беларусі — і вось нарэшце выпусцілі кнігу.
Знойдзеце любімыя месцы? «Кут» выйдзе накладам 100 асобнікаў, далей усё залежыць ад попыту. Купіць яго пакуль можна толькі анлайн.
🚣♀ У Гродне запусцілі вечаровыя сплавы па Нёмане.
Працягласць складае каля 8—10 кіламетраў. Па часе — 60—80 хвілін.
Да канца месяца запланавана яшчэ чатыры такія сплавы: 16, 22, 23 і 27 верасня. Ці будуць іх праводзіць у кастрычніку, пакуль невядома, піша NewGrodno.
🖌 Што хаваецца за межамі прац Шагала?
Папрасілі штучны інтэлект пашырыць межы вядомых і не вельмі карцін.
Гаргуллі — гэта рознага роду нячысцiкi і фантастычныя жывёліны, якіх ляпілі ў выглядзе невялікіх скульптур на фасадах сярэднявечных будынкаў. Служылі яны для адводу дажджавой вады: струмень выліваўся прама з адчыненай пашчы істот. А вось падобныя на іх хімеры (яшчэ адзін від пачварак) выконвалі ўжо чыста дэкаратыўныя функцыі.
Гаргуллі і хімеры сталі адным з атрыбутаў сярэднявечнай еўрапейскай архітэктуры. Аднак у Беларусі яны амаль не сустракаюцца. Адказ на нашу загадку — Нясвіжскі замак, дзе жалезныя цмокі былі ўсталяваны, верагодна, падчас рэканструкцыі. Як няцяжка здагадацца, яны з'яўляюцца элементам вадасцёку.
🏛 Што мінчане апранаюць у тэатр?
Падпільнавалі гледачоў: ад школьнікаў ды пенсіянераў да навукоўцаў і саміх артыстаў.
🏛 Такі незнаёмы знаёмы Мінск.
Вадзім Качан ў 1980-х гадах шмат здымаў горад з вокнаў аўтобусаў, трамваяў, аўтамабіляў, а яшчэ з прыпынкаў грамадскага транспарту. Праз дзесяцігоддзі цікава паразглядаць гэтыя здымкі.
У Мінску і ўсіх абласных гарадах пройдзе фэст кавы.
💸 Кошт сэта: 10 рублёў.
📆 Даты: 7—24 верасня.
Поўны спіс кавярняў ёсць на сайце Pro Coffee.
Камароўка змяняецца. Што новага?
📍ліхтары і лаўкі на тэрыторыі
📍выгляд «аркі» над будынкам
📍упрыгожанні калон і антрэсольных сцен (некаторыя сюжэты на іх, дарэчы, паўтараюць аналагічныя на ст. м. «Плошча Якуба Коласа»).
🧡 У топ гульняў, якія набываюць на OZ, увайшлі тры на беларускай мове.
Гэта «Тутэйшыя» (аналаг «Хто я?»), «Патлумач» (аналаг Alies) і «Мова. Цудоўная» (гульня для вывучэння беларускай).
✍️ У адным з выпускаў шпаргалак мы прааналізавалі найбольш пашыраныя і каварныя памылкі пры ўжыванні ступеняў параўнання прыметнікаў.
Акрамя таго, тут вы знойдзеце і лаканічныя схемы з агульнымі правіламі — для таго, каб карыстацца было зручна і ўсё было перад вачыма.
👩❤👨 Ніякага кіно, сустрэч за кавай і шпацыра па парку.
Чатыры ідэі для спатканняў, якія вы яшчэ не спрабавалі.
З якімі заплечнікамі хадзілі на навучанне беларускія дзеці?
У Валожынскім раёне сябры калекцыянера рэтрамотатэхнікі Алега Гапановіча набылі дом і знайшлі на гарышчы рарытэтную торбу.
Бацька мужчыны згадваў, што з такімі хадзілі ў школу ў сярэдзіне 20-га стагоддзя. А вось больш дакладная гісторыя менавіта гэтага заплечніка застаецца таямніцай.
🏡 З чаго складаецца інтэр'ер беларускай хаты?
Знайшлі фотапраект, які закіне вас у дзяцінства да бабулі. Ніякага еўрарамонту, толькі дываны на сценах, цёплыя печы і ручная вышыўка.
📸 WOSTRAU Nesvizh Fest. Наш фотарэпартаж.
Імпрэзу арганізавалі стваральнікі Viva Braslav, лакацыяй стаў Англійскі парк каля Нясвіжскага замка. Гэты фэст атрымаўся больш утульным і ў пэўным сэнсе лакальным. Вось як тут адпачывалі беларусы.
🍔Вось гэта лайк — Burger King паказвае, як гатуе вопер па-беларуску.
Можна вывучаць па ім простыя інгрэдыенты. Памятаеце, што такое ялавічына? (Мяса каровы ці быка.)