Моўныя віктарыны, тэсты для аматараў вандровак па Беларусі, цікавосткi са стужак навін, анонсы фестываляў і культурных падзей. Пра рэкламу ў канале 👉https://b2bblog.onliner.by/2022/04/20/partnerskie-posty-v-telegram-onliner-usloviya-razmeshheniya
Цi каштавалі вы калі-небудзь дзікі мёд?
Той самы мёд, які збіраюць дзікія пчолы ў развешаных на дрэвах калодах. Мы з'ездзілі па яго на Палессе і прывезлі для вас прыгожы рэпартаж.
https://people.onliner.by/2023/10/14/paleski-bortnik
🎒Ад студэнта да бабулі. Што ў торбах беларусаў?
Разам з Vokladki пафантазіравалі на гэтую тэму.
Колькі наведвальнікаў налічылі ў беларускіх культурных установах?
Белстат дзеліцца статыстыкай за канец мінулага года.
🏛 Музеі:
124 тыс. экскурсій.
6,7 млн наведвальнікаў.
3,6 млн экспанатаў.
🏛 Тэатры:
9,1 тыс. мерапрыемстваў (спектаклі, канцэрты і пад.).
1,375 млн наведвальнікаў.
🏛 Кінатэатры:
2,86 млн наведвальнікаў.
Любіце бег?
Музей народнай архітэктуры запрашае на начны забег у вёсцы Азярцо (4 км ад Мінска).
Адбудзецца ён уначы з 7 на 8 кастрычніка. Абяцаюць сапраўдны трэйл: і сцежкі, і дарожкі, і нават балота з ярамі. З сабой абавязковы ліхтарык!
Дыстанцыі — 5, 10, 21 км, 1 км для дзяцей.
Кошт — ад 3 да 5,50 рубля.
Падрабязнасці тут.
Гэта аркбутаны. Яны здымаюць частку нагрузкі са скляпення і перадаюць яе на апоры (контрфорсы), якія знаходзяцца звонку. Такім чынам, аркбутаны дазваляюць абысціся без вялікай колькасці апор усярэдзіне храма, зрабіць інтэр'ер больш прасторным і светлым.
Такія канструкцыі характэрны ў асноўным для вялікіх гатычных касцёлаў Заходняй Еўропы. А ці шмат храмаў з аркбутанамі ў Беларусі? Нажаль, не вельмі. На фота вышэй — знакаміты касцёл у Гервятах. І мы дакладна ведаем яшчэ два — гэта касцёл у Шылавічах (Ваўкавыскі раён) і ў Салабодцы на Браслаўшчыне.
Выяўляецца, што гісторыя беларускага мовазнаўства — гэта не толькі кнігі і вучоныя, але і кіно.
6 кастрычніка ў 11.00 у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН будуць паказваць дакументальны фільм пра Беларусь.
«Ад прадзедаў спакон вякоў...» быў зняты ў 1997 годзе і прысвечаны беларускай мове. Нагода для мерапрыемства — 235-годдзе з нараджэння лінгвіста, этнографа і фалькларыста Івана Насовіча. Пра яго таксама будзе паказаны фільм.
Уваход бясплатны, чытацкі білет не патрэбны. Адрас: вул. Сурганава, 15, першы паверх, п. 110.
Ельня гарыць.
Мясцовае агенцтва экскурсій піша, што лясніцтва і самаахвотнікі ўжо другі дзень працуюць над сітуацыяй. Пажар ўзяты пад кантроль, але яшчэ не патушаны.
На сайце МНС афіцыйнай інфармацыі пра ўзгаранне на балоце няма. Аднак у зводцы пра здарэнні за апошнія суткі на карце ў Міёрскім раёне адзначаны лясны пажар.
А што, калі б па жыцці Мінска зрабілі анімэ?
Разабралі нашы архівы і прагналі іх частку цераз AI. Вынік глядзіце самі.
🎞 Што глядзець па-беларуску?
Белгідрамет абяцае, што з наступнага тыдня пахаладае.
Сабралі кіно, якое ідэальна падыдзе для восеньскага вечара ў кампаніі партнёра, сяброў ці сам-насам з сабою. Усе фільмы можна знайсці тут.
Розніца паміж мансардавым акном і люкарнай у тым, што першае ляжыць у плоскасці даху, а люкарна ўяўляе сабой невялікую надбудову з зашклёнай фасаднай часткай. Пры гэтым шкло размешчана вертыкальна і знаходзіцца ў адной плоскасці з фасадам, а не пад нахілам.
Звычайна люкарны нагадваюць уманціраваныя ў мансарды невялікія хаткі, у якіх ёсць дах, сцены і зашклёны фасад. Яны не толькі асвятляюць памяшканне мансарды, але і, пагадзіцеся, надаюць архітэктуры ўсяго будынка адмысловы шарм.
А на фота вышэй у якасці прыкладу — нядаўна адрэстаўрыраваны палац Валовічаў у Свяцку каля Гродна — помнік архітэктуры канца XVIII стагоддзя.
У Брэсце з воданапорнай вежы зробяць офісны будынак з рэстаранам.
Вось як гэта будзе выглядаць. Апошняе фота — адзін з першых рэндараў. Тады да вежы хацелі дабудаваць шкляны будынак і абсталяваць усярэдзіне ліфт. На шчасце ці не, але ад гэтай ідэі адмовіліся.
Некропалі Мінска — якія яны?
Калі вы стаміліся ад шпацыраў па парках ды наведванняў галерэй, прапануем звярнуцца да гісторыі, якая хаваецца за могілкамі горада. Сабралі 3 найбольш цікавыя на наш погляд месцы.
Так, статыстыка прымушае задумацца.
Але ёсць і іншая лічба. Кампанія Whoosh кажа, што за гэты сезон на іх электрасамакатах праехалі больш за 2 950 569 км. Гэта 3,8 палёту да Месяца і назад!
Больш за 8% жыхароў Мінска скарысталіся электрасамакатамі прынамсі адзін раз. Сярэдні ўзрост карыстальнікаў — 29 гадоў.
Сэрвіс робіць выснову: горад гатовы да паступовага зніжэння колькасці аўто, ён мае вялікі патэнцыял для мікрамабільнасці. І нават калі вы не шануеце электрасамакаты — ніхто не забараняў старыя добрыя веласіпеды.
🧻 Пакі саломы ў выглядзе рагачоўскай згушчонкі і туалетнай паперы.
Беларускі дызайнер Лёша Лімонаў фантазіруе над незвычайным размяшчэннем рэкламы і прапануе брэндам дапамогу з рэалізацыяй.
🌇 У Мінску з'явіўся яшчэ адзін мурал. Дзе яго шукаць?
Ён знаходзіцца на фасадзе дома №46 па вуліцы Громава. Гэта насупраць ГЦ Diamond City і выдатна праглядаецца з МКАД. Назва арт-аб'екта — «Засцярог».
Гэта ўжо 11-ты мурал, створаны ў рамках праекта «Традыцыі дзеля будучыні». Яго запусцілі яшчэ ў 2021 годзе да 100-годдзя «Беларусбанка».
Гэта порцік. Так называецца частка будынка, якая выступае наперад і складаецца з шэрагу калон, якія падпіраюць дах (як правіла, трохкутны). Порцік лічыцца элементам класічнай архітэктуры. Прыгадайце велічныя храмы Старажытнай Грэцыі. Вось адтуль усё і пайшло.
Порцікі часта можна бачыць на фасадах палацаў, у архітэктуры цэркваў і розных будынкаў эпохі неакласіцызму і сталінскага ампіру. А бывае і вось так — сціплы сядзібны дом на беларускім Палессі і яго масіўны порцік, які нагадвае пра былую веліч.
Гэта былы маёнтак Плятэраў пад Пінскам. Дому, пабудаванаму на стыку неабарока і класіцызму, нядаўна мінула 100 гадоў.
Яшчэ два нацыянальныя элементы могуць трапіць у спіс ЮНЕСКА: выцінанка і тэкстыль.
Пра гэта распавядаюць у Міністэрстве культуры. Што ўжо ёсць у спісе?
📍Беларускі абрад «Калядныя цары».
📍Вясновы абрад «Юр'еўскі карагод».
📍Будслаўскі фэст.
📍Культура бортніцтва.
📍 Саломапляценне Беларусі.
🐱 А што, калі б жывёліны супрацоўнікаў Onlíner дабраліся б да інтэрнэту?
Зазірнулі ў паралельны сусвет і паглядзелі на іх старонкі.
Беларуска жыве ў Новай Зеландыі і вучыць тысячы людзей унікальнай палескай мове.
Пагутарылі з Воляй пра мову, на якой размаўляюць усяго 440 чалавек на Зямлі, думкі мужа з Новай Зеландыі пра нашу краіну (так, ён тут бывае) і агульныя рысы паміж беларусамі і індзейцамі.
https://people.onliner.by/2023/10/04/belaruska-y-novaj-zelandyi
Праз два дні пажар на Ельні атрымалася патушыць.
Пра гэта ўчора позна ўвечары напісала мясцовае агенцтва экскурсій.
Па іх словах, у тушэнні было задзейнічана больш за 40 чалавек. Мінлясгас лічыць, што прычынай магла стаць неасцярожнасць рыбакоў ці ягаднікаў пры абыходжанні з агнём.
«Ніхто не адарваны ад зямлі». Вось так продкі адзначалі збор ураджаю.
У народзе абрад Багачы даўно знік: ён не праводзіцца ў вёсках, але Студэнцкае этнаграфічнае таварыства аднавіла яго і з 2013-га штогод ладзіць у філіяле літаратурнага музея Янкі Купалы ў Вязынцы. Мы пабывалі на Багачы і прывезлі адтуль каларытную замалёўку — з танцамі і запамінальнымі спевамі.
https://youtu.be/S2B_eX3kLVI
НЦСМ падрыхтаваў невялічкія падарункі на свой дзень нараджэння.
Што трэба зрабіць? Наведаць выставу Цэнтра мастацтваў (пр. Незалежнасці, 47) у гэтыя выходныя.
Пры набыцці квітка вы атрымаеце паштоўку з рэпрадукцыяй карціны вядомага беларускага мастака. Усе яны знаходзяцца ў фондзе цэнтра.
🏛️ Веткаўскі музей збірае грошы на экспанат — і ім патрэбна дапамога.
Размова ідзе пра Царскую браму — элемент іканастаса ў царкве. Гэта вельмі рэдкі і амаль невядомы помнік стараабрадніцкага мастацтва Веткі.
На здымках вы пабачыце поўны экспанат і тое, як ён цяпер прадстаўлены ў музеі. Левую яго частку знайшлі ў прыватнай калекцыі, яе кошт — 8500. Сума перавышае бюджэт установы. Калі хочаце дапамагчы — рэквізіты ёсць у пасце.
Лах-нэская пачвара who?
Разам з А1 едзем на поўнач Беларусі шукаць вадзянога монстра, выглядваць НЛА і браць інтэрв'ю ў «кантакцёраў».
Па таямнічым збегу абставін бачылі азёрную анаконду толькі моцна пажылыя ці на падпітку.
https://people.onliner.by/2023/09/25/muzhyku-zdalosya
😌 У філіяле літаратурнага музея Янкі Купалы, што ў Вязынцы, адбылася рэканструкцыя абрада «Багач».
Нашы продкі традыцыйна праводзілі яго 21 верасня — у дзень восеньскага раўнадзенства.
Крыху пазней распавядзем больш падрабязна, а пакуль — невялічкая справаздача ад нашага журналіста.
«Неяк знайшоў павука ў саксафоне. Уявіце, чаго ён наслухаўся...»
Працягваем фотацыкл Аляксандра Ружачкi «Апантаныя». Сённяшняя гісторыя — пра мінчаніна Мікалая Гуркіна, які рамантуе саксафоны (і не толькі іх).
https://people.onliner.by/2023/09/23/truba-dy-sprava
Некалькі дзён таму мы публікавалі інфармацыю пра збор на помнік Змітраку Бядулю.
Музей беларускай літаратуры дзеліцца: «Эфект быў, і ён заўважны. З моманту публікацыі сума на рахунку вырасла з 6100 да 7600 (прыкладна). Таму яшчэ раз дзякуем за неабыякавасць і зычым усяго найлепшага!»
Вы крутыя, не забывайцеся пра гэта❤️
Дапамагчы можна тут.
Гэта сандрык — невялікі карніз над акном, дзвярыма або балконам. Служыць і як дэкор, і як перашкода для ападкаў.
А на фота — былая сядзіба графаў Талстых у Грудзінаўцы Быхаўскага раёна. Асабняк быў пабудаваны ў XIX стагоддзі ў класічным стылі і разам з навакольным паркам і фантанам з'яўляўся адным з найпрыгажэйшых маёнткаў Магілёўскай губерні.
Фасад двухпавярховага дома дэкарыраваны пілястрамі і сандрыкамі рознай канфігурацыі. У агульнай кампазіцыі вылучаюцца два элементы — купал і прыгожая паўкруглая веранда з калонамі.
На жаль, ужо шмат гадоў сядзіба стаіць закінутай. Не ў лепшым стане цяпер і парк, дзе ўсё яшчэ растуць дрэвы, якія заспелі графаў Талстых.
Тут @autoonliner сабралі здымкі вінтажных „аварыек“, што калісьці можна было сустрэць на дарогах Беларусі.
Сярод іх былі нават тралейбусы! Памятаеце такое? (👍 — так, 👎 — не, занадта малады).