Моўныя віктарыны, тэсты для аматараў вандровак па Беларусі, цікавосткi са стужак навін, анонсы фестываляў і культурных падзей. Пра рэкламу ў канале 👉https://b2bblog.onliner.by/2022/04/20/partnerskie-posty-v-telegram-onliner-usloviya-razmeshheniya
У Беларусі заўважылі рэдкую качку-мандарынку.
Фота зроблена ў Магілёве на невялікай рэчцы Дубровенцы. Пішуць, качар спрабаваў заляцацца да мясцовых птушак, але выходзіла так сабе.
Раней мандарынкі гнездаваліся на рацэ Амур і тэрыторыі Усходняга Кітая, пазней іх сталі разводзіць як дэкаратыўную птушку. І вось некаторыя вырваліся на волю і актыўна пазіруюць у розных раёнах нашай краіны.
Стывен Кінг прызямліўся ў Бабруйску.
Чыталі ягоныя «Могілкі хатняй жывёлы»? Такія знайшлі ў Магілёўскай вобласці.
Тут усё як мае быць: самаробныя ўпрыгожанні, подпісы ад рукі і самі пахаванні ці тое па коле, ці тое па спіралі. Галоўнае, каб да могілак не дабраліся індзейцы.
🍔 «Гастрафэст» вяртаецца.
Кошт сэта — 47 рублёў.
Даты — з 16 лістапада па 3 снежня.
Канкрэтнай тэмы гэтым разам няма. Удзельнікі абяцаюць прыгатаваць свае лепшыя ці проста казырныя стравы.
Гэта мезанін — невялікая прамавугольная надбудова, якая выступае над дахам і ўяўляе сабой дадатковы жылы паўпаверх. Як правіла, мезаніны размяшчаліся строга па цэнтры фасада, над парадным ганкам.
Асабняк на фота вышэй — радавое гняздо князёў Мяшчэрскіх у Клімавічах. Дом пабудаваны ў папулярным у той час псеўдарускім стылі і мае сваю асаблівасць — масіўны мезанін. Будынак 1867 года выдатна захаваўся — такіх драўляных дамоў з пазамінулага стагоддзя ў Беларусі засталося зусім няшмат.
Вядома, што дом быў пабудаваны для князёўны Марыі Мяшчэрскай, якая ператварыла асабняк у цэнтр культурнага жыцця. Сюды з'язджаліся музыканты, паэты і мастакі.
Вернісажы, канцэрты, творчыя вечары — усё гэта скончылася ў 1917-м, калі князёўну выселілі кудысьці на ўскраіну горада, а дом прыстасавалі пад рэвалюцыйны камітэт. Затым у гэтых сценах было казіно (у перыяд акупацыі), збожжасклад, школа, аддзел статыстыкі. Апошнія 40 гадоў тут працуе краязнаўчы музей.
Бачылі раней такі грыб? Белавежская пушча раіць яго абмінаць.
Спарасіс курчавы, ці «грыбную капусту», можна ўжываць у ежу, смак у яго арэхавы.
Але за збор грыба можна атрымаць штраф да 1100 рублёў. Калі вы юрыдычная асоба — да 18 500 рублёў. Спарасіс знаходзіцца ў Чырвонай кнізе сярод знікаючых відаў.
Гатавалі стол, а некаторыя нават варажылі на ўраджай.
Як у народзе ладзілі Дзяды — шанавалі памерлых.
https://people.onliner.by/2023/11/02/dziady
🪴 Сёння — Сусветны дзень вегана.
З гэтай нагоды падрыхтавалі падборку веганскіх кафэ ў Мінску. І нават калі вы не шукаеце замены мясу ці малочке, гэтыя месцы дапамогуць разнастаіць рацыён і адкрыць для сябе новыя стравы.
📆 На носе што? Вялікія выходныя.
І прагнозы надвор'я падказваюць тэндэнцыю: цяпло яшчэ можна заспець на захадзе краіны. Сёння — пра тое, дзе адпачыць у Гродне.
Хорар на восень.
Абмяркуем Дзюндзі Іто — аўтара мангі для дарослых, які десяцігоддзямі займаецца адраджэннем жахаў у японскіх коміксах (і ахвотна аддае іх на экранізацыі).
Vokladki пачалі выпускаць адзенне.
Калі дакладней — світшоты. Усе мадэлі — унісекс, кошт пытання — 119 рублёў.
MF на мінулым тыдні выпусціў стылёвае.
Цішоткі, лангслівы і байкі з цытатамі беларускіх класікаў. І што самае прыемнае — тэксты не заезджаныя. Падаецца, надышоў час абнавіць гардэроб.
Сеанс тэрапіі: 70+ рублёў.
Паглядзець калыханку: бясплатна.
🍁 Не MF адзіным. Сабралі адзенне і аксесуары беларускіх дызайнераў для ўпрыгожвання вашай восені.
Читать полностью…Гэта пілястра — адзін з самых распаўсюджаных элементаў, які можна ўбачыць на фасадзе будынкаў. Аддалена пілястры нагадваюць калоны, але гэта ўсяго толькі невялікі выступ на паверхні сцяны, завершаны капітэллю.
Калі ж выступ паўкруглы і вылучаецца з плоскасці сцяны напалову свайго дыяметра, то гэта ўжо паўкалона.
Пілястры ў архітэктуры сталі выкарыстоўвацца яшчэ ў антычнасці. Тады яны служылі для ўмацавання працяглых па гарызанталі будынкаў. Аднак пазней ператварыліся ў чыста дэкаратыўны элемент.
На фота вышэй у якасці прыкладу — члянёны пілястрамі фасад Траецкага касцёла ў вёсцы Індура Гродзенскага раёна. У абліччы гэтага храма гарманічна перапляліся рысы барока і класіцызму.
💓 Кастрычнік — месяц барацьбы з ракам малочнай залозы.
Mark Formelle прапанаваў беларускам, што змагаюцца з гэтым захворваннем, бясплатнае абнаўленне іміджу.
Праект прысвечаны стварэнню першага бюстгалтара MF з падтрымкай і кішэнямі для ўкладышаў ці пратэзаў. Глядзіце, што з гэтага атрымалася.
Гэта вімперг — трохкутны элемент над уваходам у храм або над акном. У гатычнай архітэктуры вімперг выкарыстоўваецца для візуальнага павелічэння вышыні будынка, падкрэслівае вертыкальную накіраванасць кампазіцыі.
На фота — гродзенская кірха, пабудаваная на мяжы XIX—XX стагоддзя. Помнік неаготыкі, адзіны дзеючы лютэранскі храм у Беларусі.
Адкуль у Гродне лютэране? Яны з'явіліся тут яшчэ ў другой палове XVIII стагоддзя: па запрашэнні гарадскога старасты Антонія Тызенгаўза нямецкія рамеснікі прыехалі ў горад для працы на каралеўскіх мануфактурах. I заснавалі сваю абшчыну.
У савецкія часы тут месціўся абласны архіў, і толькі ў 1995-м будынак аддалі абшчыне. Цяпер у кірсе ладзяцца не толькi набажэнствы, але і канцэрты арганнай музыкі.
🥹 Дрэнныя навіны: субота працоўная.
Добрыя навіны: у нас усё яшчэ ёсць нядзеля.
Як правесці выходны, не хаваючыся пад коўдрай? Сабралі некалькі варыянтаў.
Не хочаце сабе закінуты манастыр за 37 рублёў?
Будынак 1735 года (заспеў яшчэ прамысловую рэвалюцыю) прапануюць у Глыбокім.
Пабудова з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Выкарыстоўваць яе можна пад прадпрыемніцкую дзейнасць, у тым ліку паслугі ў сферы агратурызму ці рамесніцтвы. Дата аўкцыёну — 30 лістапада.
📸 Працягваем ўзгадваць, якімі былі Мінск і яго жыхары некалькі дзесяцігоддзяў назад.
Сёння — гараджане на дэманстрацыях. Упрыгожванні плошчаў, адвечныя шашлыкі, бацькі з кветкамі, дзеці з шарамі і, вядома, студэнты.
У цэнтры Мінска знайшлі роспісы пад тынкоўкай. Зараз ва ўнікальным інтэр'еры адкрылася кавярня Varka.
Адрас — Ракаўская, 17. Уласнік кажа, спачатку ён планаваў нешта ў новым раёне, а гэты будынак трапіўся выпадкова — і нездарма.
Паглядзіце, што можа атрымацца, калі ўсе ўдзельнікі працэсу ставяцца да мінулага з павагай.
Гэта закамара — паўкруглае завяршэнне фасада, якое паўтарае ўнутраную форму скляпення храма. Такія сцены вельмі характэрны для старажытных праваслаўных цэркваў.
А вось какошнікі (іх яшчэ называюць несапраўднымі закамарамі) уяўляюць сабою зусім невялікія паўкруглыя або кілепадобныя элементы, якія выконваюць выключна дэкаратыўную функцыю.
На фота вышэй — Дабравешчанская царква, адна з найстарэйшых у Віцебску (яе адносяць да часоў Полацкага княства — XII стагоддзе). На працягу сваёй гісторыі храм неаднаразова перабудоўваўся, быў часткова разбураны ў гады Другой сусветнай вайны, а ў 1961-м быў узарваны па загадзе гарадскіх улад. Пазней уцалелыя фрагменты царквы закансервавалі, а аднавiлi яе ўжо ў 1990-х.
У Віцебскай вобласці свіння знайшла скарб?
Разам з А1 пабывалі ў таямнічых месцах, сустрэліся з чалавекам, што асабіста знайшоў скарб, а яшчэ пагутарылі з экспертам пра тое, ці ёсць у гэтых легендах праўда або тут адна выдумка.
https://people.onliner.by/2023/10/31/svinnya-znajshla-skarb-raskazvaem-gistoryi-belaruskih-skarbau
Хто такія стараверы і дзе яны жывуць у Беларусі?
Як і ў прадстаўнікоў іншых хрысціянскіх кірункаў, у беларускіх старавераў таксама ёсць свае храмы, малельні, могілкі, свая рэлігійная абраднасць. Паразмаўлялі з даследчыкам іх гісторыі і прадстаўнікамі плыні.
https://www.youtube.com/watch?v=rSCHg6rjwYE
Сёння мы падрыхтавалі для вас чарговы тэст па беларускай літаратуры.
Гэтым разам прапануем адгадаць аўтараў па радках, з якіх пачынаюцца іхнія творы. Час пачынаць!
https://people.onliner.by/2023/10/27/kolas-ci-karatkevich-praverce-yak-dobra-vy-vedaece-belaruskuyu-litaraturu
Гэта эркер — частка памяшкання, часткова ці цалкам зашклёная, якая вылучаецца з плоскасці фасада. З дапамогай гэтага архітэктурнага элемента можна трошкі пашырыць унутраную прастору пакоя, а таксама палепшыць яго асвятленне.
На фота ў якасці прыкладу — узор стылю мадэрн — былы прыбытковы дом Ядзвігі Кастравіцкай на вуліцы Кірава ў Мінску. Будынак узводзіўся яшчэ да рэвалюцыі, усе кватэры ў ім здаваліся ў арэнду, а на цокальным паверсе знаходзілася ўпраўленне Лібава-Роменскай чыгункі.
🧋Што пра сябе распавялі б напоі з нашых кавярняў?
Абірайце, хто вы сёння.
☕️ У гэтыя выходныя з прыемнага — цёплыя батарэі, з непрыемнага — усё іншае: дажджы, галалёд і водар надыходзячай зімы ў паветры.
Зрабілі падборку кавярняў, дзе можна адагрэцца і перачакаць непагадзь (шукайце свой раён).
Дарэчы, унутры касцёл уражвае не менш, чым звонку. Набажэнствы ў Індуры не спыняліся нават у савецкія часы. У гэтых сценах ніколі не ладзілі збожжасклад ці дом культуры, што дазволіла захаваць старадаўнія фрэскі і арган сярэдзіны XIX стагоддзя.
Читать полностью…Памятаеце, мы пісалі пра тое, як запраўкі А-100 адмовіліся ад дызайну кубачкаў, каб дапамагчы ПВА «Анёл»?
Акцыя падышла да канца, кампанія дзеліцца яе вынікамі. 9047,55 беларускага рубля было сабрана і пералічана пошукава-выратавальнаму атраду.
Часам нават такая дробязь, як кубак кавы, дапамагае выратаваць жыццё пенсіянеру, які заблукаў у лесе, дзіцяці, што не дабралася дадому са школы, і кожнаму іншаму знікламу чалавеку, пошукамі якога займаецца атрад.
🎭 Што паглядзець у мінскіх тэатрах?
Абралі некалькі спектакляў на другую палову кастрычніка. На момант публікацыі квіткі на іх ёсць ў наяўнасці.