Моўныя віктарыны, тэсты для аматараў вандровак па Беларусі, цікавосткi са стужак навін, анонсы фестываляў і культурных падзей. Пра рэкламу ў канале 👉https://b2bblog.onliner.by/2022/04/20/partnerskie-posty-v-telegram-onliner-usloviya-razmeshheniya
На спектаклі гэтага беларуса квіткі раскупляюць за некалькі месяцаў да паказу.
Паглядзелі «Забалоцце» — новую пастаноўку Яўгена Карняга. Прайшла яна ў РТБД, і найбліжэйшыя квіткі даступныя толькі на сакавік. Пра тое, як можа выглядаць беларускі фальклор у сучаснай апрацоўцы, чытайце па спасылцы.
people.onliner.by/go/1086704
😇 Знаёмцеся, гэта 5 моцных хвосцікаў, якія шукаюць дом.
Вядома, жывёлін у пошуку сям'і значна больш, але сёння мы прысвячаем пост менавіта гэтай пяцёрцы і выказваем падзяку за працу валанцёрам:
1. @egidaby
2. @old_cat_belarus
3. @ostrovok_rechitsa
4. @zooshans_by
5. @superkot_by
⚡️Ельне — амаль 13 000 гадоў!
Калі дакладней, 12 968. Да гэтага было прынята лічыць, што балоту каля 9000 гадоў.
Вызначэнне ўзросту правялі метадам радыёвуглероднага аналізу. Задача была ў тым, каб знайсці на мясцовасці найбольшую глыбіню тарфянога пласта і дабрацца да таго самага першароднага торфу. Дакладнасць вымярэнняў склала амаль 98%, піша yelnyatrip.
Гэта барабан — адзін з асноўных атрыбутаў архітэктуры праваслаўных цэркваў. Ён уяўляе сабой вежку ў форме цыліндра або шматгранніка, якая служыць асновай купала.
Як правіла, барабан прарэзаны выцягнутымі вокнамі і можа быць упрыгожаны архітэктурным дэкорам.
На фота — малавядомы, але даволі цікавы беларускі храм. На першы погляд і не зразумееш, касцёл гэта ці царква. Перад намі дзіўная сумесь каменнага барока і драўлянага рэтраспектыўна-рускага стыляў. Як так атрымалася?
А справа вось у чым. Храм быў пабудаваны ў 1740 годзе як езуіцкі касцёл. У другой палове XIX стагоддзя ён быў пераасвячоны ў праваслаўную царкву і рэканструяваны. Тады і з'явіліся новая званіца і купалы на барабанах.
Знаходзіцца царква ў вёсцы Крывошын Ляхавiцкага раёна.
🦉 У прытулак для дзікіх птушак патрапіла чырванакніжная кугакаўка.
Знайшлі яе ў Наваполацку, у птушкі чэрапна-мазгавая траўма. Каб паспець у прытулак, давялося выязджаць з горада ўначы.
Цяпер у савы пакрысе з'яўляецца апетыт, але яна дагэтуль не можа стаяць на лапах. Калі вы хочаце дапамагчы прытулку — спосабы можна пабачыць тут.
🎞 Што перагледзець у зімовыя святы?
Сабралі калядныя выпускі любімых серыялаў. Абірайце кіно на гэты вечар!
Ужо бачылі зімовую тэрасу Pinky Bandinsky?
Падаецца, гэта адна з самых атмасферных лакацый Мінска цяпер.
«Устаноў шмат, добрай кухні і таленавітых бармэнаў таксама хапае, прыйшоў час даваць нешта большае», — кажуць у рэстаране.
🐇 Прырода настолькі ачысцілася, што каля «дома Чыжа» заўважылі зайца.
Прабегшыся перад камерай, вушасты схаваўся ў Траецкім прадмесці, кажа наш чытач Вячаслаў — аўтар відэа.
Пабывалі на незвычайным абрадзе 18+, пра які вы маглі нават не чуць.
«Ката пячы» — выключна рэгіянальная з'ява, якая яшчэ ў мінулым стагоддзі ў розных варыяцыях была распаўсюджана на Міншчыне. Глядзіце атмасферны рэпартаж па спасылцы.
https://people.onliner.by/go/1082247
🧐 Падаецца, гэтаму пабліку не хапае мемаў...
Читать полностью…🎄 Дзе ў Мінску злавіць навагодні настрой?
5 атмасферных лакацый.
Як на каляды ўпрыгожылі Камароўку?
Рынак дзеліцца здымкамі дэкору. Тут невялічкія домікі, калядоўшчыкі і пастаральныя сюжэты з дзецьмі.
У «Офистона» — новая калекцыя, прысвечаная беларускім мастакам.
Гэта калабарацыя з Валерыем і Вольгай Шкаруба, а таксама Вадзімам Багданам.
Кошты на розныя яе элементы — ад 6,85 да 130 рублёў.
Мужчына знайшоў стары сшытак па беларускай мове і здзівіўся почырку.
Аўтар TikTok пад нікам Garik знайшоў сшытак падчас рамонту ў старым доме.
Належала работа трэцякласніку. Можна зазірнуць у мінулае і прыгледзецца да тэкстаў, якія пісаліся ў школе 70-х: тут калгасы, камсамольцы, піянеры і адвечныя тэксты пра беларускую прыроду.
На сярэдзіне сшытка чарнільная асадка змяняецца звычайнай шарыкавай.
Хочаце бесплатную татуіроўку? «А-100» дорыць яе за кубак кавы на АЗС.
Умовы простыя: набываеце любімы напой у кубачку, адзначаеце «А-100» на сваёй старонцы ў Instagram і атрымліваеце сертыфікат у Good Sign Tattoo.
На тату можа быць адно з прапанаваных слоў: шансуе, шэнціць, шчасціць; гаварыць, гукаць, балакаць; тутэйшы, наські, месны.
Памер — да 7×2 см, колер — любы, шрыфт — адзін з трох прапанаваных.
Напісаць дыктоўку і выйграць прыз. У суботу можна далучыцца да праекта «Агульная паштоўка».
Узяць удзел максімальна проста: неабходна зарэгістравацца і 23 снежня ў 12:00 напісаць тэкст пад дыктоўку падчас анлайн-трансляцыі.
Тыя, хто напіша тэкст без адзінай памылкі, атрымаюць у падарунак набор з 5 паштовак ад беларускай мастачкі Таццяны Кісляковай.
Учора адзначалі Дзень беларускага кіно. Некалькі фактаў.
У 2024 годзе 100 гадоў споўніцца «Беларусьфільму», у 2026-м — першаму беларускаму кіно («Лесная быль»).
А першым беларускім фільмам з гукам стаў «Первый взвод». У пракат яго выпусцілі ў 1932-м.
На здымку вы можаце бачыць акцёраў і здымачную групу «Лесной были». Людзі стаяць каля сядзібы Гутэн-Чапскіх у Прылуках. Наведаць яе можна і зараз.
🦆 Чым карміць птушак зімой?
Склалі памятку разам з прытулкам для дзікіх птушак Birdhelp.
Памятайце, што няправільна падабраны корм можа прывесці да дэфармацыі крылаў і смерці птушак. У сваю чаргу, правільны — зробіць больш разнастайнымі шэрагі наведвальнікаў вашых кармушак.
🎅 Новы філіял Маёнтка Дзеда Мароза. У Мінску адкрыецца кірмаш у нязвыклай лакацыі.
Пачне працаваць ён 22 снежня каля Вялікага тэатра Беларусі. Усталююць елку, будзе маркет для рамеснікаў, фуд-корт і зімовы бар.
З філіяла Дзеда Мароза можна будзе бясплатна адправіць паштоўку блізкім па ўсёй Беларусі. А ў выхадныя і святы — сустрэцца з Дзядулем асабіста.
🖌 Сёння — Міжнародны дзень мастака.
А хто з беларускіх творцаў намаляваў бы вас? Абірайце карцінку і даведвайцеся.
🎄 Што беларусы хочуць на Новы год?
Аналітыкі «Picodi Беларусь» паглядзелі, як змяніўся попыт на пэўныя тавары ў мінулым снежні ў параўнанні з іншымі месяцамі.
Гэта балюстрада — агароджа лесвіцы, балкона або тэрасы, якая складаецца з фігурных слупкоў. Самі слупкі называюцца балясiнамі.
У якасці прыкладу на фота — палац Друцкіх-Любецкіх у Шчучыне. Пабудаваны ў канцы ХІХ стагоддзя, ён спалучае ў сабе рысы класіцызму і барока.
Будынак часам называюць «шчучынскім Версалем». Кажуць, архітэктар натхніўся вобразам Малога Трыянона — рэзідэнцыі французскіх каралёў. Так гэта ці не, але палацы сапраўды падобныя — і кампазіцыяй, і дэкорам.
Пасля рэканструкцыі, якая скончылася ў 2015 годзе, у будынку працуе палац творчасці дзяцей і моладзі, а таксама музей.
Гэтыя беларусы аб’ехалі ўсе 118 раёнаў краіны.
Саша і Аня дзеляцца байкамі з падарожжаў, ідэямі вандровак у незаезджаныя месцы і некалькімі парадамі для пачаткоўцаў. Пакуйце чамаданы, прыгоды пачынаюцца.
people.onliner.by/2023/12/05/vypic-kavy-y-nyasvizhy
🥶 Як яшчэ можна назваць лядзяк?
Трымайце мапу з «Лексічнага атласа беларускіх народных гаворак».
🌷Дадаць крыху колераў у сваю штодзённасць хочацца, а набываць квіткі ў Батанічны кожны вечар — занадта?
Тады наша падборка для вас. Абірайце расліну на гэтую халодную зіму і не забывайцеся арганізоўваць для яе патрэбны догляд — тады кветкі будуць радаваць вас доўга.
Гэта фрыз, дэкаратыўны гарызантальны пояс на фасадзе будынка, упрыгожаны барэльефамі, арнаментам ці роспісамі.
А які самы вядомы фрыз на Беларусі? Выкажам здагадку, што гэта фрыз на фасадзе Дабравешчанскага касцёла ў Гродне (на фота вышэй). Дэкаратыўная чорна-белая лента апаясвае ўвесь храм. На ёй можна разгледзець анёлаў, цмокаў і раслінны арнамент.
Фрыз выкананы ў тэхніцы зграфіта. Па-над чорным пластом тынкоўкі быў нанесены белы. Малюнак, які мы можам бачыць, атрымаўся шляхам саскрабання верхняга пласта.
Касцёл — помнік эпохі барока, пабудаваны ў 1642 годзе. Прыкладна тады ж з’явiўся i фрыз. Аднак на старых фотаздымках пачатку XX стагоддзя мы яго не бачым. Гэты гістарычны элемент быў адноўлены беларускімі рэстаўратарамі-манументалістамі ў 1980-х.
⌛️ Якім быў Мінск у 70—80-х?
Працягваем даследаваць кранальныя архівы чытачоў: ад здымка з помнікам Купалу да рэстаранаў таго часу.
Мінск накрыла снегам. Прыбіраць яго прапануюць з дапамогай нейрасеткі.
Удзельнікі Space Hackathon хочуць запусціць нейрасетку для фарміравання графікаў працы дворнікаў.
А GPS-трэкінг дапаможа пешаходам вызначаць найлепшы маршрут, дзе дарогі і тратуары ўжо пачысцілі ад снегу.
Як вам ідэя? (👍— супер, ужо чакаю, 👎— і так усё задавальняе).
Гэта апсіда, выступ у задняй частцы храма, унутры якога знаходзіцца алтар. Сустракаюцца апсіды паўкруглай, прамавугольнай і шматграннай формы. Па вышыні яны звычайна ніжэйшыя за асноўную частку будынка.
Алтары і апсіды ў праваслаўных цэрквах накіраваныя, як правіла, на ўсход, а ў каталіцкіх касцёлах — на захад.
Звычайна турысты фатаграфуюць толькі фасады храмаў, аднак, калі абысці будынак, часам адкрываецца не менш уражальны вiд. На фота вышэй — апсіды некалькіх беларускіх храмаў (Сынкавічы, Лынтупы, Мураванка і Солы).
☀️ Гайд па Гродне ўжо зрабілі, цяпер на чарзе Брэст.
Як адпачыць у самым сонечным горадзе краіны (прынамсі, па словах ягоных жыхароў)? Гартайце галерэю.