Моўныя віктарыны, тэсты для аматараў вандровак па Беларусі, цікавосткi са стужак навін, анонсы фестываляў і культурных падзей. Пра рэкламу ў канале 👉https://b2bblog.onliner.by/2022/04/20/partnerskie-posty-v-telegram-onliner-usloviya-razmeshheniya
Гэта вежа ў знакамітым доме пад шпілем на Камуністычнай. Расказваюць, што некалі там размяшчаўся наглядальны пункт войскаў СПА. А цяпер пануе пустэча — толькі сцены i металічныя лесвічныя пралёты.
На першым ярусе размешчаны тры слыхавыя акны, другі абмежаваны глухімі сценамі, у трэцім маецца выхад на балкон з аркамі і калонамі. А фінальны ярус вежы выкананы ў форме шасцігранніка з вокнамі і ўласным балконам.
З гэтых балконаў адкрываюцца такія віды, што пазайздросціла б любая аглядная пляцоўка. Аднак доступ наверх для ўсіх ахвочых забаронены. Па дамоўленасці з мясцовым ЖЭСам нам удалося трапіць сюды ў 2018 годзе і зрабіць некалькі фотаздымкаў.
👀 Ужо паспелі захварэць гэтай зімой? Калі не — у вас яшчэ ёсць тры дні.
Сабралі лексіку, што можа спатрэбіцца ў гэтай сітуацыі.
У РТБД пройдзе Тыдзень беларускай драматургіі.
Гэта выдатная нагода завітаць у тэатр, калі звычайны рэпертуар паспеў вам прыесціся.
Абяцаюць чыткі (эскізы спектакляў), самі спектаклі, лекцыі і майстар-клас па пісьме.
Даты правядзення — з 25 лютага па 3 сакавіка. Поўная афіша — вышэй.
Знакамітую сінагогу ў Слоніме аддалі амаль задарма. Хто стаў новым гаспадаром?
Будынак 1648 года пайшоў з малатка ўсяго за 42 рублі. Новым уладальнікам стаў расiянiн, яго асоба не раскрываецца.
У «БУТБ-Маёмасць» кажуць, што ён быў адзіным прэтэндэнтам на куплю аб’екта, таму цана сталася сімвалічнай. У мужчыны ёсць пяць гадоў на тое, каб увесці будынак у эксплуатацыю.
Гэта Каложская царква ў Гродне — адзін са старэйшых дзеючых храмаў Беларусі. Ён пабудаваны на беразе Нёмана ў ХII стагоддзі.
Звярніце ўвагу на адтуліны ў сценах унутры храма (такiх дзiрак тут 448). Камусьці яны нагадваюць гнёзды птушак, камусьці — сляды ад куль. Насамрэч там знаходзяцца керамічныя збаны. Яны былі ўмураваны ў сцены для паляпшэння акустыкі. Таксама збаны маглі выкарыстоўвацца і для палягчэння канструкцыі.
На сценах Каложы можна адшукаць i адбіткі пальцаў, якія былі пакінуты ў момант вырабу цэглы. Старажытны адбітак нават даследавалі эксперты-крыміналісты і прыйшлі да высновы, што будаўніком быў мужчына ва ўзросце каля 20—25 гадоў.
«Луч» ізноў паказвае прыгожае.
Гэтым разам брэнд выпусціў лiмiтаваную серыю гадзіннікаў у рамках калекцыі «Мова».
Першапачатковыя мадэлі 2019 года былі прысвечаны гукам [дз’] і [дж]. Зараз на цыферблатах можна пабачыць склады «жы» і «шы».
Перадзаказ лімітаванай серыі гадзіннікаў у рознічных магазінах стартуе сёння, а з 23 лютага заказаць навінкі можна будзе ў інтэрнэт-магазіне.
«Засвоіла беларускую, каб разумець сяброў». Гісторыі замежнікаў, якія вывучылі нашу мову.
Сёння па ўсім свеце адзначаюць Дзень роднай мовы. З гэтай нагоды паразмаўлялі з людзьмі з Кітая, Расіі і Германіі і даведаліся, навошта яны вывучылі беларускую, як часта ёй карыстаюцца і якія словы прывялі іх у захапленне.
people.onliner.by/go/1100424
Увага! Шукаем замежнікаў, якія вывучылі альбо вывучаюць беларускую мову.
Калі вы асабіста ведаеце гэтых людзей, напішыце нашаму журналісту @taras_zhdz, і мы раскажам іх гісторыю.
Гэта Бабруйская крэпасць — адзін з самых грандыёзных фартыфікацыйных аб'ектаў у Беларусі.
Форты, бастыёны, капаніры, рвы з вадой — непрыступныя збудаванні цытадэлі займалі 120 гектараў. Усё гэта было пабудавана напярэдадні вайны з Напалеонам у 1812 годзе.
Нягледзячы на тое, што тут не вяліся актыўныя баі, гісторыкі вельмі задаволены роляй крэпасці ў вайне з французамі. Падчас чатырохмесячнай аблогі ў Бабруйску былі скаваныя значныя сілы супраціўніка.
Адразу пасля заканчэння вайны будаўніцтва Бабруйскай крэпасці працягвалася, але з цягам часу яна састарэла і страціла ваеннае значэнне, ператварыўшыся ў склад.
Ну а ў нашы дні фартэцыя, на жаль, закінутая і засмечаная. Калі захочацца пагуляць па яе казематах і галерэях, не забудзьцеся захапіць добры ліхтарык.
🥳 Onlíner — 23 гады!
Дзякуй, што былі з намі ўвесь гэты час, спазнавалі сусвет (ад новых тэлефонаў у 2001-м да тонкасцей беларускай мовы ў 2024-м), дзяліліся сваімі перажываннямі і радасцямі.
Далей — болей!
Правiльны адказ — майстэрня мінскага ГУМа. Тут робяць знакамітыя дэкарацыі для вітрын, якія абнаўляюцца раз на сезон. На фота можна пазнаць фігуры, якія стаялі ў вокнах універмага зімой 2019 года. Гэты праект мясцовыя дызайнеры зрабілі ў сааўтарстве з мастачкай Ганнай Сілівончык.
Читать полностью…Парыж, Весялуха і Панкі.
Карыстальнік TikTok пад нікам parushkevich падзяліўся здымкамі са свайго падарожжа па Беларусі.
Глядзіце, якія назвы сустракаюцца сярод нашых тапонімаў.
«Аліварыя» сёння будзе паказваць прыгожае. І гэта не новы квас.
3 нагоды 160-годдзя кампанії гістарычны комплекс піваварні зменіць сваё аблічча з дапамогай тэхналогії 3D-мэппінгу.
Фасад ператворыцца ў экран, на якім адбудзецца трансляцыя светлавой праекцыі даўжынёю 160 секунд.
Час: 3 лютага з 18.00 па 21.30 (з кароткімі перапынкамі).
Адрас: вуліца Кісялёва, 30.
І яшчэ трохі тэатра.
РТБД (тэатру беларускай драматургіі) сёння споўнілася 32 гады.
Чым ён адметны? Аснову рэпертуару – больш за 70% пастановак – складаюць творы беларускіх аўтараў. Усе спектаклі тэатра ідуць на беларускай мове.
Гэта касцёл у Будславе. Фота былi зроблены ў лютым 2022-га, праз 9 месяцаў пасля вялiкага пажару.
Калi вы бывалi ў Будслаўскiм касцёле, то напэўна звярнулi ўвагу на дзiўную рэч. Сцены храма ўпрыгожаны калонамi, скульптурамi i алтарамi, але, калi трохi прыглядзецца, становiцца зразумела, што значная частка ўбрання — гэта ўсяго толькi насценныя роспiсы. Але як жа рэалiстычна яны перадаюць аб’ём!
Роспісам сцен касцёла, пабудаванага ў 1767—1783 гадах, займаўся майстар Казімір Анташэўскi. Ён выкарыстоўваў прыём аптычнай перспектывы, якi называецца trompe l'oeil, что ў перакладзе з французскай азначае «падман зроку». Радзімай такога насценнага жывапісу лічыцца Італія.
Выйшаў новы беларускі часопіс для дзяцей — «Палосачка».
Часопіс запушчаны стваральнікамі «Полосатой газеты». Яна выходзіць з 2013 года пры ўдзеле дзіцячых псіхолагаў.
Рэдакцыя «Палосачкі» падзялілася з намі некалькімі старонкамі выдання. У кожным выпуску 28 старонак.
Пішуць, першы нумар выйшаў тыражом ў 1500 асобнікоў — і усе раскупілі. Зараз рыхтуецца другі.
Трэнд на гарлячкі: як упрыгажэнні з бісеру скараюць сацсеткі і жаночыя сэрцы
Гарлячка — шыйнае ўпрыгажэнне з бісеру, якое штодзённа насілі жанчыны Гомельшчыны ў мінулым стагоддзі. За апошні год гэты аксесуар набыў папулярнасць сярод беларусак.
Прымяраем на сябе беларускі народны чокер і размаўляем з дзяўчатамі, якія падтрымліваюць аднаўленне прыгожай традыцыі.
people.onliner.by/go/1096626
*партнёрскі пост
Па крэдыце «На родныя тавары» беларусы заключылі дамоваў на 61 млн рублёў.
У студзені Беларусбанк запусціў новы крэдыт «На родныя тавары». Гэта эксклюзіўная прапанова на рынку спажывецкага крэдытавання. Набывайце тавары ад айчынных вытворцаў:
* тэрмін крэдытавання — 3 гады (безнаяўным пераводам на рахункі прадаўцоў);
* фіксаваная стаўка — 4% гадавых;
* максімальная сума — 300 базавых велічынь (12 000 рублёў).
Поўны пералік тавараў шукайце тут.
Паршак, бацян і таксічка.
Сабралі кодавыя словы, па якіх можна вызначыць, з якой вобласці ваш суразмоўца.
Каханне, крумкач і суніца.
Спыталі ў мінчукоў іх любімае слова на беларускай мове.
Даўно правяралі свае веды? Інстытут мовазнаўства ладзіць рэспубліканскую дыктоўку па беларускай мове.
Адбудзецца яна сёння, 21 лютага, з 13:00 да 14:00 у рэжыме анлайн-трансляцыі на YouTube-канале Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа.
Плануецца таксама прамая трансляцыя дыктоўкі на канале «Культура» Беларускага радыё.
Усім поспехаў!
🦉 Сёння, 19 лютага, у Беларусі адзначаецца Дзень арнітолага.
З гэтай нагоды ўзгадалі чатырох рэкардсменаў з птушак, што сустракаюцца на тэрыторыі нашай краіны.
Ад самага вялікага аматара вандровак да самая маленькай і самая ціхай птушкі Беларусі.
Можна абвяшчаць вясну. У нацпарк «Прыпяцкі» прыляцелі з зімоўкі дзікія гусі.
Звычайна вяртаюцца яны ў сакавіку-красавіку.
Нагэтулькі ранні прылёт усяляе надзею на хуткае ўстанаўленне цёплага надвор'я. Птушкі — стварэнні вельмі метэазалежныя, ім лепш відаць.
Калаба, якую мы не чакалі. У музеі «Лідскага бровара» з’явілася цішотка з аўтографам Месі.
Пішуць, футбаліст падпісаў яе падчас здымкаў рэкламнай кампаніі Pepsi (аднаго з напояў, што вырабляюць на заводзе). І ўсё дзеля фанатаў з Ліды.
З гэтай нагоды музей арганізаваў матч паміж камандамі «Лідскага піва» і мясцовай спартыўнай школы. Удзельнікі змогуць дакрануцца да цішоткі, а за кожны забіты гол школе падораць па футбольным мячы.
*партнёрскі пост
🤎🌆 14 лютага Музей «Аліварыя» прапануе завітаць на гульню «Дзесьці ў Мінску».
Настолка створана для таго, каб вы «прайшлiся» па родным сэрцу месцам. А яшчэ для ўсiх гасцей адбудзецца дэгустацыя некалькіх лакальных і міжнародных гатункаў.
Прыходзьце з 17:00 да 19:00, калі хочаце згуляць камандамі. А з 19:00 да 21:00 астаўляйце заяўкі на гульню, якая пройдзе ў фармаце speed dating — міні-спатканняў з гасцямі імпрэзы.
Для рэгістрацыі напішыце ў асабiстыя паведмаленнi акаўнта музея. Кошт — 35 BYN.
Амаль сенсацыя. Навукоўцы пералічылі ўзрост Мінска.
У Instagram музея «Стары Менск» падзяліліся першымі вынікамі радыевугляроднага аналізу дрэва з валоў на раскопках Мінскага замчышча на Менцы. Аказваецца, сталіца можа быць старэйшай, чым мы думалі.
Калі верыць крыніцы, пры вызначэнні ўзросту горада бярэцца ўсярэдненае значэнне: мінімум — 1033 і максімум — 1274 года. Нагадаем, сёлета Мінск афіцыйна адсвяткуе 957-годдзе.
Хлопец з Брэста перакладае песні на беларускую мову і перапявае іх.
Улад займаецца вакалам з 6 гадоў. У хлопца ёсць генетычнае захворванне — недахоп росту костнай тканіны. З гэтай прычыны вы можаце заўважыць апараты Ілізарава на яго руках.
У vladik_yakimovich?_t=8jRB3cs0Ej8&_r=1">сацсетках Улад рэгулярна дзеліцца каверамі, а таксама поспехамі ў рэабілітацыі.
Раптоўна. Беларусы так хацелі трапіць на новы спектакль Яўгена Карняга, што «паламалі» сайт тэатра.
А квіткі на іншай пляцоўцы раскупілі за некалькі хвілін.
Прэм'ера «На черной-черной улице», дарэчы, толькі праз два месяцы. У Тэатры лялек абяцаюць сумясціць дзіцячыя страшылкі і казкі Ганса Крысціяна Андэрсана.
Хлопчык вядзе папулярны TikTok на беларускай мове пра жыццё ў вёсцы. Вучыць карміць коз, распальваць печ і гатаваць дранікі.
Ну а дзясяткі тысяч задаволеных гледачоў, у сваю чаргу, вельмі любяць Арсенія. Прапануем усцешыцца з яго і вам.
people.onliner.by/2024/01/29/1095852