onlinerbel | Unsorted

Telegram-канал onlinerbel - Onlíner па-беларуску

5402

Моўныя віктарыны, тэсты для аматараў вандровак па Беларусі, цікавосткi са стужак навін, анонсы фестываляў і культурных падзей. Пра рэкламу ў канале 👉https://b2bblog.onliner.by/2022/04/20/partnerskie-posty-v-telegram-onliner-usloviya-razmeshheniya

Subscribe to a channel

Onlíner па-беларуску

Надышла вясна, прачнулася прырода. Вырашылі паглядзець, якія кветкі радуюць вока ў гэтую пару года.

Акрамя традыцыйных пралесак (а таксама цюльпанаў і нарцысаў), ёсць і іншыя вясновыя прыгажуні, якія растуць на тэрыторыі Беларусі і з якімі мы вас сёння пазнаёмім.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

На здымку — інтэр’еры каралеўскай капліцы Стэфана Баторыя ў Старым замку ў Гродне. Гэта адно з памяшканняў, якое было адчынена ў пачатку 2023 года пасля рэканструкцыі.

Вокны капліцы ўпрыгожваюць яркія каляровыя вітражы, а ў нішах пад столлю размешчаны 20 карцін, якія распавядаюць пра жыццё святога Стэфана.

Самы ж каштоўны экспанат у капліцы — фрэска XVI стагоддзя з раслінным арнаментам, якая была знойдзена падчас будаўнічых работ пад некалькімі пластамі тынкоўкі. Яе можна ўбачыць на арцы акна справа ад уваходу.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Архітэктурныя славутасці Беларусі вачыма мастака: тэст.

Два тыдні таму мы апублікавалі анонс навукова-папулярнай кнігі «Як гавораць беларусы», прысвечанай беларускай мове.

У якасці ілюстрацый у выданні, якое неўзабаве з'явіцца ў кнігарнях, выкарыстаны выявы архітэктурных славутасцей Беларусі, выкананыя мастачкай Надзеяй Леановіч.

На нашым сайце выходзіла ўжо шмат фотарэпартажаў пра адметныя і прывабныя для турыстаў будынкі краіны, але ці пазнаеце вы іх у намаляваным выглядзе?

realt.onliner.by/go/951076

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Mark Formelle прапануе паўдзельнічаць у стварэнні новай калекцыі.

Калі дакладней — падзяліцца ў каментарах пад пастом любімымі фразамі літаратурных класікаў.

Самыя-самыя праз нейкі час можна будзе пабачыць у новай капсуле.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Гэта роспісы Нясвіжскага касцёла — пышнае барока ва ўсёй яго красе! Экскурсаводы кажуць, што такую прыгажосць у сярэдзіне XVIII стагоддзя стварыў прыдворны мастак Радзівілаў Ксаверый Дамінік Гескі.

Звярніце ўвагу, роспісы купала выкананы з выкарыстаннем прыёму аптычнай перспектывы. Атрымаўся своеасаблівы 3D-эфект, калі намаляваны на плоскасці малюнак здаецца аб'ёмным. Падобную тэхніку можна ўбачыць, напрыклад, у Будслаўскім касцёле.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

У Віцебску — снег. У Мінску ранкам — слата.

Узгадваем любімую серыю «Гаворак» нашага смм-шчыка і папаўняем слоўнікавы запас.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

«Не прыхіляцца» і «Цягнік далей не ідзе».

Mark Formelle выпусціў калекцыю з культавымі фразамі мінскага метро.

Што па коштах? Цішоткі з прынтамі — ад 24,99 да 39,99 рубля. Іншыя рэчы ў калекцыі — ад 19,99 да 109,99 рубля.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

«Адхланне», «неруш», «пляга» — так гавораць беларусы. Выходзіць з друку новая кніга пра беларускую мову.

Мінскае выдавецтва «Тэхналогія» падрыхтавала да друку невялікую навукова-папулярную кнігу «Як гавораць беларусы», прысвечаную беларускай мове.

Тут расказваецца пра тое, чым беларуская мова адрозніваецца ад рускай і ўкраінскай, якая ў яе дыялектная аснова, што адметнага ёсць у гаворках Беларусі. Да прыкладу, у выданні вы знойдзеце адказы на пытанні, што такое «ганавíцы» і «мя́тлушка», дзе ў нас гавораць «мухá» і «куры́ца» і якіх беларусаў раней называлі сакунамі.

Аўтарам выступіў кандыдат філалагічных навук Вадзім Шклярык, вядомы чытачам Onlíner па серыі публікацый у рамках праекта «Мова: як гаворыць краіна» і па дакументальным фільме «Гаворкі Беларусі».

Выхад кнігі з друку запланаваны на другую палову красавіка 2024 года, але замовіць яе па выдавецкім кошце (10 рублёў) можна ўжо цяпер.

people.onliner.by/go/1108853

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Мастачка з Мінска малюе выпадковых мінакоў на вуліцах горада.

Дзяўчына пад нікам marymoderne займаецца маляваннем з 13 гадоў. Зусім нядаўна яна пачала публікаваць скетчы з жыхарамі Мінска — партрэты вірусяцца ў TikTok.

У каментарах Мары прызнаецца, што часцей за ўсё не паспявае паказаць накіды людзям, якіх яна малюе. Але часам тыя знаходзяцца ў каментарах — і дзякуюць за партрэты.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

На радзіме, у Швецыі, гэтага персанажа не любяць. Маўляў, эгаіст і падманшчык. Але ён проста жыве ў сваім дамку на даху і час ад часу лётае над Стакгольмам — прынамсі, па словах ягонага найлепшага сябра.

Ужо зразумелі, пра каго ідзе размова? Вядома, мы зараз пра Карлсана.

Як і Піпі Доўгаяпанчоха, Карслан абавязаны сваім стварэннем дачцэ Астрыд Ліндгрэн. Менавіта яна і абрала імя для знакамітага гарэзы.

Калі персанаж здабыў папулярнасць, швецкія журналісты нават прапаноўвалі ўзнагароду (10 тысяч крон) таму, хто раскрые сапраўдны адрас героя.

Астрыд такая ідэя не вельмі спабалася — няўжо мясцовыя дзеці палезуць на дахі шукаць домік Карлсана? Пісьменніца вырашыла апублікаваць адрас самастойна і дадала: «Ён і зараз залятае да мяне, калі яму ўздумаецца».

«Карлсан хітруе зноў» — апошняя частка трылогіі пра персанажа. Ён стварае мумію, дае інтэрв'ю журналістам і арганізоўвае булачкавы банкет. Усё ў традыцыіі спрэс разумнага і ўзорна тоўстага мужчыны ў сваім найлепшым веку.

https://catalog.onliner.by/books/popurri/9789851542624?utm_source=tg

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

«Мінск вачыма лега-чалавечка».

Натрапілі на 3D-мадэль у TikTok. Пазнаяце архітэктуру горада?

Аўтар відэа ўдакладняе: усе дэталі існуюць у сапраўдных наборах Lego. Атрымліваецца, такую мадэль можна сабраць самастойна.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Вы маглі не раз бачыць гэты беласнежны касцёл, падарожнічаючы па Браслаўскіх азёрах. А ці даводзілася зазірнуць унутр? Калі не, то паверце: за дзвярыма вас чакае нешта сапраўды дзіўнае.

Сам касцёл даволі малады — ён пабудаваны ў пачатку XX стагоддзя, а мудрагелістыя роспісы з'явіліся значна пазней, у 1980-х. Кажуць, над афармленнем працавала група мастакоў з Віцебска.

Чаго толькі няма ў гэтым буянстве фарбаў! Арнаменты, кветкі, птушкі, змеі. Але асноўнае месца займаюць, вядома, біблейскія сюжэты. Доўга можна разглядаць гэтыя роспісы, вынаходзячы для сябе мноства цікавых карцінак, выкананых у своеасаблівай мастацкай манеры.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Як табе такое, Ілан Маск? Беларуская кампанія стварыла куртку з падагрэвам.

«Працуе» яна ад USB power bank. Пішуць, куртку ўжо можна набыць. Што тычыцца догляду, то праць куртку можна ў звычайнай машынцы.

На афіцыйным сайце «Славянкі» зараз прадстаўлены дзве мужчынскія мадэлі — іх кошт крыху большы за 196 і 191 рубель.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

У мінскай кавярні забаранілі ўваход з ноўтбукамі.

Гаворка ідзе пра LЁN. З сённяшняга дня тут будзе дзейнічаць laptop-free-фармат: наведвальнікаў просяць не карыстацца планшэтамі і ноўтбукамі.

Уласніца кажа, што апошнім часам яны пачалі атрымліваць водгукі пра тое, што прастора больш нагадвае офіс, чым кафэ і пякарню. Адсюль і такое рашэнне.

Радыкальна? Магчыма. Хтосьці піша ў каментарыях, што цяпер месца будзе нагадваць сталовую. Іншыя наадварот задаволеныя зменай.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

У Вязынцы спілавалі маляўнічыя дрэвы, што схіляліся над вадой.

«Няма слоў, адны гукі. Ды пні», — каментуе ўбачанае аўтар здымкаў. Музей Янкі Купалы, між тым, кажа, што дрэвы былі ў аварыйным стане.

— Але, як кажуць, калі ты ссек адно дрэва, пасадзі замест яго дзесяць. І хутка мы будзем ладзіць такую акцыю — пасадзім дрэвы на радзіме Янкі Купалы. Сачыце за нашай афішай і даведаецеся, калі гэта будзе. Усе жадаючыя змогуць далучыцца, — распавялі ў музеі.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Калі бабуліна хустка становіцца вулічнай модай. Беларускі брэнд выпусціў калекцыю з адсылкамі да нацыянальных узораў.

Яна стала сумеснай работай брэнда RAWR з дэканструктарамі беларускай атрыбутыкі By_Kod.

Вырабы выкананыя з натуральнай тканіны, а на прынтах — інтэрпрэтацыя традыцыйных узораў.

Праўда, кошт кусаецца. Адзенне — 189—369 рублёў, хустка — 59 рублёў.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

«Мой родны кут, як ты мне мілы!.. Забыць цябе не маю сілы!»

Магчыма, гэтыя радкі паспелі нагнаць вам аскому ў сярэдняй школе. Але між тым, менавіта з іх пачынаецца першая ліра-эпічная беларуская паэма.

«Новая зямля» ў пэўным сэнсе аўтабіяграфічны твор Якуба Коласа. Прататыпамі галоўных герояў — Міхала і Ганны — з'яўляюцца бацькі аўтара.

Назва паэмы гаворыць сама за сябе. Колас разважае пра лёс роднага краю, лёс чалавека, які пазбаўлены магчымасці мець сваю зямлю, спробу выйсці з-пад прыгнёту паноў (дзеянне адбываецца ў ХІХ стагоддзі).

Лесніковая пасада Парэчча, пра якую распавядае паэма, насамрэч звалася Альбуць. Цяпер на гэтым месцы — мемарыяльная сядзіба Якуба Коласа. Яе можна наведаць і зараз.

У «Папуры» ёсць два варыянты выдання «Новай зямлі».

Маленькае — тут.
Вялікае, з ілюстрацыямі — тут.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Праваслаўныя вернікі адзначаюць Вербніцу, альбо Уваход Ісуса Хрыста ў Іерусалім, — свята, якое папярэднічае Вялікадню.

Яго галоўным сімвалам здавён з'яўляюцца вербныя галінкі, якія асвячаюць у храме і на працягу года трымаюць у доме.

Мы паглядзелі, з якімі галінкамі людзі ў гэтым годзе ідуць у храм, а таксама пагутарылі з фалькларысткай, доктарам філалагічных навук Таццяна Валодзінай пра значэнне вярбы для беларусаў.

people.onliner.by/go/1115544

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Замак для жонкі. Распавядаем пра гістарычны дэтэктыў Уладзіміра Караткевіча.

«Чорны замак Альшанскі» быў выдадзены ў 1978 годзе. Між тым, напісаць дэтэктыў для каханай Валянціны аўтар абяцаў яшчэ ў 1960-х.

Па сюжэце сябра палеографа і пісьменніка Антона Косміча знаходзіць кнігу з шыфрам. Той указвае на месцазнаходжанне скарбаў, што схаваныя ў сутарэннях Альшанскага замка.

Сябар Антона раптоўна (ці не вельмі) памірае, і галоўны герой вырашае адправіцца на пошук тых самых скарбаў. Але ён на гэтым шляху не адзін.

Забойствы і містыка, маленькая беларуская вёска, гісторыя, што цягнецца на працягу некалькіх стагоддзяў, загадкі, якія чытач можа паспрабаваць разгадаць самастойна, — усё гэта «Чорны замак Альшанскі».

https://catalog.onliner.by/books/popurri/9789851552845?utm_source=tg

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Mark Formelle зноў паказвае прыгожае.

Кампанія выпусціла калекцыю з арнаментамі. У кожнага з іх сваё значэнне. На вопратцы — сімвалы энергіі, багацця, шляху, сонца і зямлі, вясны і маладосці, ураджаю.

Што па коштах? Ад 17,99 да 89,99 рубля.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

«Дзікае паляванне» і легенда пра знаёмства.

«Дзікае паляванне караля Стаха» — беларускі містычны дэтэктыў. Малады навуковец Андрэй Беларэцкі трапляе ў буру і апынаецца ў замку Балотныя Яліны. Яму давядзецца выратаваць ад смерці Надзею Яноўскую, пазбавіцца ад прывіду дзікага палявання і высветліць, што за Малы Чалавек зазірае ў вокны замка па начах.

З творам павязаная, пэўна што, адна з найпапулярнейшых містыфікацый пра яго аўтара, Уладзіміра Караткевіча, і будучую жонку пісьменніка. Маўляў, Валянціна Браніславаўна на чытацкай канферэнцыі сказала Уладзіміру (якога на той момант не ведала):
— А чаму б вам не напісаць які дэтэктыў?
— Які, да прыкладу?
— Ну хаця б такі, як «Дзікае паляванне караля Стаха»...
— Дык гэта ж я напісаў «Стаха»!


У рэальнасці такой размовы паміж Караткевічам і Валянцінай Браніславаўнай не было — жанчына ведала пра яго творчасць. Але дэтэктыў для каханай жанчыны Уладзімір ўсё ж напісаў. Гэта быў «Чорны замак Альшанскі» — і пра яго мы распавядзём на наступным тыдні.

https://catalog.onliner.by/books/popurri/9789851553477?utm_source=tg

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Навошта продкі вадзілі карагоды? Наш відэарэпартаж з прыгожага абраду.

Беларусы лічылі: каб на замену шэрай зіме як мага хутчэй прыйшла жыццядайная вясна, яе варта паклікаць. Гэты абрад быў распаўсюджаны ў розных рэгіёнах краіны і, што цікава, часта не меў канкрэтнай даты.

Часта абрад быў прымеркаваны альбо да Саракоў (адзначалі 9 сакавіка), альбо да Дабравешчання (25 сакавіка). Але гукаць маглі і пазней — ажно да самага канца вясны.

Наведалі «Гуканне вясны» ў Вязынцы і цяпер дзелімся аповедам аб тым, як адзначалі гэтае свята прашчуры.

people.onliner.by/go/1112298

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Правільны адказ на нашу загадку — аптэка-музей у Гродне. На фота вышэй — старадаўнія доктарскія сакваяжы, самаму вялікаму з якіх больш за 100 гадоў (і прывезены ён, дарэчы, з Амерыкі).

Сам будынак знаходзіцца каля Фарнага касцёла і быў пабудаваны езуітамі ў 1709 годзе. У гэтым памяшканні аптэка існавала да 1953 года. Пазней тут размяшчаўся аптэчны склад і салон мэблі. Адраджэнне найстарэйшай гарадской аптэкі адбылося толькі ў 1996-м. З таго часу тут працуе і невялікі музей.

Сярод экспанатаў — старадаўнія прабіркі, шпрыцы, градуснікі, рондалі для адвараў, шалі і іншыя цікавыя штуковіны з медыцыны. Ёсць нават піла для правядзення ампутацый.

Частка музея стылізавана пад какторый — травяную лабараторыю, дзе рыхтаваліся лекі. Сярод бутэлек і збаноў можна разгледзець дзіўны экспанат — фігурку кракадзіла. Работнікі музея гавораць, што гэта даўняя фармацэўтычная традыцыя. Яшчаркі і кракадзілы не толькі служылі сыравінай для вырабу лекавых сродкаў, але і стваралі ў аптэках таямнічую і загадкавую атмасферу.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Такі тып столі завецца кесоннай, і знаходзіцца яна ў так званай Сталовай хаце Мірскага замка. Аднак гэта памяшканне менш за ўсё нагадвае хату. Бо гэта, бадай, самая шыкоўная зала былой радзiвiлаўскай рэзiдэнцыi. Тут прымалі гасцей, ладзілі пышныя банкеты, танчылі і спявалі.

Кесонная столь выканана ў выглядзе масіўных васьмігранных ячэек, упрыгожаных пазалотай, роспісам і разьбой. На жаль, сапраўднае аздабленне замка не захавалася, так што ўся гэтая прыгажосць (столі, люстры, кафлі, паркет і г. д.) — справа рук рэстаўратараў, якія, зрэшты, папрацавалі на славу.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Каталікі святкуюць Вялікдзень. Наш рэпартаж са старадаўняга Лагойска.

Храм святога Казіміра са званіцай знаходзіцца літаральна ў самым цэнтры горада — на ўзгорку над маляўнічай ракой Гайна.

На гэтым месцы некалі знаходзўіся стары храм, але да нашых дзён не захаваўся. У дзевяностых мясцовыя каталікі распачалі будоўлю новага касцёл, і ў 1999-м ён змог прымаць вернікаў.

people.onliner.by/go/1109359

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Сям'я з Гродна адкрыла кавярню ў Мінску — трэцюю ў сваім бізнесе. Туды можна з ноўтбукамі, жывёламі і сябрамі-веганамі.

Што адрознівае «Чернобелый» ад іншых устаноў горада? Надпісы і малюнкі на сценах, асобны стол для працы за ноўтбукам, меню для дзяцей і аўтарскія напоі (напрыклад, «бронекофе» — што б гэта ні значыла).

Знаходзіцца кавярня насупраць Нацыянальнай бібліятэкі, дакладны адрас: вуліца Пятра Мсціслаўца, 10.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Махляры прапануюць купіць гадзіннікі з лімітаванай калекцыі «Луч». У рэальнасці мадэлі даўно распрадалі.

Размова ідзе пра калекцыю «Мова 2024», прысвечаную складам [жы] і [шы].

Дадатковага выпуску гадзіннікаў не будзе, піша «Луч» і дадае: ад іх імя працуюць махляры. Будзьце ўважлівыя.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Месца з асаблівай атмасферай, пра якое ведаюць не ўсе. Музей-майстэрня Заіра Азгура ў Мінску, дзе прадстаўлена частка яго творчай спадчыны — больш за 280 скульптур. Тут бюсты і фігуры знакамітых пісьменнікаў, герояў вайны, камуністычных дзеячаў, філосафаў — гісторыя XX стагоддзя, перададзеная мовай скульптуры.

Адзін з цікавых экспанатаў — буйныя бюсты Леніна і Маркса — твар у твар, нібы байцы перад паядынкам. У 1980-я гады гэтыя скульптуры стаялі ля ўвахода ў будынак ЦК КПБ (на адным са здымкаў вышэй). А ў 1991-м былі дэмантаваны і перавезены ў музей, для чаго нават давялося разбіраць сцяну.

Тут жа можна ўбачыць, напрыклад, мініяцюры скульптурнага ансамбля на плошчы Якуба Коласа: задуменную постаць самога пiсьменнiка i герояў яго твораў — Сымона-музыку i дзеда Талаша. Заір Азгур быў стваральнікам гэтай кампазіцыі, якая ўбачыла свет у 1972 годзе.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Беларуска з Новай Зеландыі выпускае кнігу пра пахаванні на беларускім Палессі.

Тры гады таму Воля ажанілася з Эдам. Мужчына — жыхар Новай Зеландыі, і крыху больш за год таму дзяўчына вырашыла пераехаць. Але пра радзіму яна не забывае і вядзе блог пра беларускае Палессе. Цяпер напісала і кнігу.

«Мая бабуля адказвала за пахаванні ў нашай вёсцы. Яе мянушка была „дырэктар морга“ , таму што яна не баялася дапамагчы людзям, калі ў іх хтосьці дома паміраў. Мая кніга — спроба асэнсаваць жыццё і смерць на беларускім Палессі», — піша Вольга.

У дадзены момант кніга ўжо напісана, але ідзе збор на краўдфандынгавай платформе на яе друк. Адно друкаванае выданне ацэньваецца ў €25. Для тых, каму гэтая тэма цікавая, але плаціць такую суму ён не гатовы, будзе электронная версія за €5.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

І яшчэ адна цікавостка, гэтым разам у Мінску. Тут шукаюць гаспадара для сталінкі на чатыры кватэры.

Будынак 1952 года пабудовы знаходзіцца каля Белдзяржфілармоніі па адрасе вул. Залатая Горка, 6А. Яго кошт — $250 тыс., ці 807 тыс. рублёў.

Калісьці сталінку планавалі знесці і паставіць замест яе шматпавярховік. Але неяк не зраслося. У будынак праведзены ўсе камунікацыі, пасля рэканструкцыі тут можна будзе жыць ці будаваць бізнес.

Читать полностью…
Subscribe to a channel