Лісяня кажа няпраўду, а Яноцік хоча быць першым. Дзіцячыя кнігі, якія дапамогуць з эмацыйным інтэлектам.
Лісяня і Яноцік — героі кніг псіхолага Сюзаны Ізэрн. Яе творы перакладзеныя на дзясяткі моў і адаптаваныя пад шрыфт Брайля.
📕 Яноцік разумее, што не можа быць найлепшым паўсюль і заўсёды. Гэта балючае асэнсаванне, і малеча аддаляецца ад сваіх сяброў. Калі Яноцік не можа быць першым, то навошта наогул штосьці рабіць?
https://catalog.onliner.by/books/popurri/9789851555181?utm_source=tg
📕 Лісяня падманвае сяброў. Яно не хоча іх абразіць, а толькі выглядаць лепшым у вачах іншых жывёл. Але ці стане Лісяня падманваць, калі Вавёрачцы з-за яго хлусні будзе пагражаць небяспека?
https://catalog.onliner.by/books/popurri/9789851555167?utm_source=tg
Цэнтр сучасных мастацтваў запрашае творцаў для сумеснай працы.
Калі дакладней, НЦСМ выпусціў Open-call. З 2 жніўня тут рыхтуецца новая выстава, прымеркаваная да дня заснавання ўстановы.
Шукаюць арганізатары мастакоў, якія ў сваіх работах адлюстроўваюць галоўны вектар дзейнасці Цэнтра. Гэта развіццё беларускага сучаснага мастацтва і яго актуальных напрамкаў.
Заяўкі прымаюць да 18 ліпеня. Падрабязней прачытаць можна тут.
Разыгрываем тры бясплатныя квіткі на фестываль «Свята Сонца».
Што трэба зрабіць?
📍Падпісацца на канал @onlinerbel.
📍Націснуць кнопку «Удзельнічаць» пад гэтым пастом.
Вынікі наш бот-рандамайзер падвядзе 20 чэрвеня ў 15:00 па мінскім часе. Тры пераможцы атрымаюць па квітку на фестываль «Свята Сонца». Пройдзе ён 22 чэрвеня ў Дудутках.
Квіткі пераможцы атрымаюць у электронным выглядзе — ні за што плаціць не трэба.
Арганізатары фэсту абяцаюць майстар-класы па традыцыйных рамёствах, этнапляцоўкі, купальскую варажбу, пляценне вянкоў, конкурс вогненных тэатраў, канцэрт і шмат іншых актыўнасцяў (і для дарослых, і для дзяцей).
«Раней такую кнігу выдалі б велізарным накладам». Выйшла незвычайнае выданне пра беларускую мову.
У красавіку мы пісалі пра тое, што з друку неўзабаве выйдзе навукова-папулярная кніга «Як гавораць беларусы», прысвечаная беларускай мове.
Напісаў яе філолаг Вадзім Шклярык, які вядомы чытачам Onlíner дзякуючы праекту «Мова: як гаворыць краіна» і дакументальнаму фільму «Гаворкі Беларусі».
Ужо ў маі кніга з'явілася ў продажы: набыць яе можна ў выдавецтве «Тэхналогія», у крамах сеткі «Белкніга», у кнігарні «Кніжная шафа» ды іншых. Мы пагутарылі з аўтарам і даведаліся, пра што гэтае выданне, на якога чытача разлічана і навошта амаль на кожнай старонцы надрукаваны QR-коды.
Глядзіце відэа па спасылцы:
people.onliner.by/go/1124604
У цэнтры Мінска падчас планавых работ знайшлі надмагіллі XIX стагоддзя.
Каменныя пліты знайшлі каля бізнес-цэнтра «Імперскі»: яны датуюцца сярэдзінай XIX стагоддзя, магчыма, 1876 і 1823 гадамі.
Каму надмагіллі належаць, навукоўцам яшчэ трэба будзе высветліць. Фотаздымкамі знаходак падзяліўся чытач, які выпадкова заўважыў іх на вуліцы Іерусалімскай.
За два крокі адсюль знаходзіцца яўрэйскі Мемарыяльны парк. Калі верыць інфармацыі з даступных крыніц, тут у канцы ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя знаходзіліся яўрэйскія могілкі. Аднак ёсць меркаванне, што знойдзеныя на днях пліты не маюць яўрэйскіх каранёў.
Беларуска стварае цацкі паводле дзіцячых малюнкаў.
Дзяўчына пад нікам drym_mi увасабляе ў жыццё фантазіі маленькіх замоўцаў.
Тут і зялёныя зайцы, і вожыкі з блакітнымі насамі, і мяккія домікі для ўсіх бяздомных жывёл.
Аўтарам малюнкаў ад 5 да 11 гадоў. Камусьці цацка дапамагае засынаць, камусьці — пераадолець страхі, а камусьці — не сумаваць, калі мамы няма побач.
У «Зялёнай гавані» адчыняць гатэль для... насякомых!
Хто ў ім будзе жыць? Багоўкі, зялёныя залатавочкі або восы-наезнікі, якія, дарэчы, знішчаюць тлю і іншых шкоднікаў.
Домікі будуць выкарыстоўвацца як гнёзды і месцы зімоўкі.
Пры гэтым абяцаюць, што суседства не стане праблемай для людзей: «гатэлі» размесцяць на бяспечнай адлегласці ад жылых дамоў.
«Ноч музеяў — 2024»: пакутнае сярэднявечча, тэорыя кахання і аўтастоп па мемах.
У гэтую ноч музеі Беларусі будуць працаваць нашмат даўжэй, чым звычайна. Прычына — у Міжнародным дні музеяў, які штогод адзначаюць менавіта 18 мая.
Тэма мерапрыемстваў гэтага года гучыць так: «Музеі: адукацыя і даследаванні», а вось варыянты, куды можна схадзіць.
Больш музеяў – тут.
Паласканне для зубоў з піва і маска для валасоў з мух
У XIX стагоддзі дзеля касметычнага дагляду беларускам прыходзілася жаваць міндаль, настойваць гарэлку, здабываць ялавічны тлушч і нават лавіць мух.
Напярэдадні летняга сезона згадаем рэцэпты прыгажосці нашых продкаў і паўторым некаторыя з іх.
people.onliner.by/go/1115784
Заўтра беларусы змогуць бясплатна наведаць дзяржаўныя музеі.
Пра гэта паведамляе прэс-служба Мінкульта.
Акцыю прымеркавалі да 9 мая. У яе межах можна будзе бясплатна наведаць пастаянныя і часовыя экспазіцыі (за выключэннем камерцыйных выстаў) і атрымаць экскурсійнае суправаджэнне.
У маі беларусы рыхтуюцца адпачываць.
У сувязі з гэтым узгадваем прыказкі і прымаўкі, звязаныя з працай і адпачынкам.
Калі бабуліна хустка становіцца вулічнай модай. Беларускі брэнд выпусціў калекцыю з адсылкамі да нацыянальных узораў.
Яна стала сумеснай работай брэнда RAWR з дэканструктарамі беларускай атрыбутыкі By_Kod.
Вырабы выкананыя з натуральнай тканіны, а на прынтах — інтэрпрэтацыя традыцыйных узораў.
Праўда, кошт кусаецца. Адзенне — 189—369 рублёў, хустка — 59 рублёў.
«Мой родны кут, як ты мне мілы!.. Забыць цябе не маю сілы!»
Магчыма, гэтыя радкі паспелі нагнаць вам аскому ў сярэдняй школе. Але між тым, менавіта з іх пачынаецца першая ліра-эпічная беларуская паэма.
«Новая зямля» ў пэўным сэнсе аўтабіяграфічны твор Якуба Коласа. Прататыпамі галоўных герояў — Міхала і Ганны — з'яўляюцца бацькі аўтара.
Назва паэмы гаворыць сама за сябе. Колас разважае пра лёс роднага краю, лёс чалавека, які пазбаўлены магчымасці мець сваю зямлю, спробу выйсці з-пад прыгнёту паноў (дзеянне адбываецца ў ХІХ стагоддзі).
Лесніковая пасада Парэчча, пра якую распавядае паэма, насамрэч звалася Альбуць. Цяпер на гэтым месцы — мемарыяльная сядзіба Якуба Коласа. Яе можна наведаць і зараз.
У «Папуры» ёсць два варыянты выдання «Новай зямлі».
Маленькае — тут.
Вялікае, з ілюстрацыямі — тут.
Праваслаўныя вернікі адзначаюць Вербніцу, альбо Уваход Ісуса Хрыста ў Іерусалім, — свята, якое папярэднічае Вялікадню.
Яго галоўным сімвалам здавён з'яўляюцца вербныя галінкі, якія асвячаюць у храме і на працягу года трымаюць у доме.
Мы паглядзелі, з якімі галінкамі людзі ў гэтым годзе ідуць у храм, а таксама пагутарылі з фалькларысткай, доктарам філалагічных навук Таццяна Валодзінай пра значэнне вярбы для беларусаў.
people.onliner.by/go/1115544
Замак для жонкі. Распавядаем пра гістарычны дэтэктыў Уладзіміра Караткевіча.
«Чорны замак Альшанскі» быў выдадзены ў 1978 годзе. Між тым, напісаць дэтэктыў для каханай Валянціны аўтар абяцаў яшчэ ў 1960-х.
Па сюжэце сябра палеографа і пісьменніка Антона Косміча знаходзіць кнігу з шыфрам. Той указвае на месцазнаходжанне скарбаў, што схаваныя ў сутарэннях Альшанскага замка.
Сябар Антона раптоўна (ці не вельмі) памірае, і галоўны герой вырашае адправіцца на пошук тых самых скарбаў. Але ён на гэтым шляху не адзін.
Забойствы і містыка, маленькая беларуская вёска, гісторыя, што цягнецца на працягу некалькіх стагоддзяў, загадкі, якія чытач можа паспрабаваць разгадаць самастойна, — усё гэта «Чорны замак Альшанскі».
https://catalog.onliner.by/books/popurri/9789851552845?utm_source=tg
Што насіць улетку: 6 мясцовых брэндаў адзення з беларускімі матывамі
Лета — самы час папаўняць гардэроб новымі самабытнымі рэчамі.
Глядзім, дзе і за колькі набыць беларускія кашулі, сукенкі, цішоткі, якія гучна паведамяць усяму свету пра нашу краіну і традыцыі.
people.onliner.by/go/1129178
🎉 Вынікі розыгрышу
Пераможцы:
1. Alina (@nalibockaya)
2. A (@TVWfLoGyVZMapcb)
3. A (@Alminakv)
Праверыць вынікі
Ужо абралі, дзе будзеце святкаваць Купалле? У нас ёсць варыянт.
22 чэрвеня ў Дудутках пройдзе фестываль «Свята Сонца».
Арганізатары абяцаюць майстар-класы па традыцыйных рамёствах, этнапляцоўкі, купальскую варажбу, пляценне вянкоў, конкурс вогненных тэатраў, канцэрт і шмат іншых актыўнасцяў (і для дарослых, і для дзяцей). Падрабязней можна прачытаць тут.
Завяршыць вечар плануюць на беразе ракі Пціч з купальскімі вогнішчамі.
Кошт квітка — 30 рублёў (дзіцячы), 70 рублёў (дарослы).
«Я ледзь не забіў свайго сабаку». Беларус пасля асабістай трагедыі стварыў ланцужок, здольны выратаваць жыццё гадаванцу.
Страшны сон большасці гаспадароў сабак — апынуцца па розныя бакі дзвярэй ліфта са сваім сабакам, але з ланцужком у руках.
Менавіта гэта і адбылося з Уладзімірам і ягоным гадаванцам — нямецкім баксёрам Джонам.
На шчасце, Джон застаўся жывы. Але праз паўгода Уладзімір стаў сведкам аналагічнай сітуацыі са сваёй суседкай. Яе сабаку разарвала трахею. За ўсім гэтым назірала дзіця, якое апынулася ў ліфце.
Уладзімір вырашыў спраектаваць бяспечны ланцужок. Спецыяльны механізм аўтаматычна адшпільвае ланцужок падчас захрасання яго ў дзвярах ліфта. Пры гэтым на прагулцы можна быць спакойным — механізм не злятае пры рэзкіх рыўках або моцным нацяжэнні.
Уладзімір не разлічвае зарабіць на спецыяльных ланцужках мільёны. Па-першае, у яго ўжо ёсць паспяховы бізнэс, а па-другое — прадукт актуальны толькі для СНД. Галоўная матывацыя беларуса — зрабіць так, каб як мага менш сабак гінулі такой жудаснай і недарэчнай смерцю.
Плёнкі з кадрамі Мінска праляжалі забытымі больш за 30 гадоў. Чытач знайшоў іх і аблічбаваў кадры.
Сваім архівам плёнак з Onlíner падзяліўся Аляксей Васюхноў. З самага дзяцінства мужчына шмат здымаў, але не друкаваў фатаграфіі: гэта было дарагое задавальненне. Усе плёнкі праяўляліся і адпраўляліся на захоўванне ў спецыяльныя файлы і папкі.
— Здымкі зробленыя годзе ў 1988—1989, — мяркуе Аляксей. — Я якраз вярнуўся з войска. Вялікай колькасці сяброў у мяне яшчэ не было, таму я хадзіў па горадзе і здымаў вуліцы.
Уласныя здымкі мінчанін не бачыў аж да вясны гэтага года. Рукі дайшлі да архіва толькі тады, калі ў Аляксея з'явіўся добры сканер, які дазваляе аблічбаваць зробленыя больш за 30 гадоў таму здымкі.
Хочаце паўдзельнічаць у сапраўдных археалагічных раскопках? Веткаўскі музей шукае валанцёраў.
«Ужо не адзін год у вёсцы Гарошкаў (Рэчыцкі раён) Веткаўскі музей сумесна з археолагамі Эрмітажа капае бескурганны могільнік зарубінецкай культуры. Усе знаходкі перадаюцца нашаму музею», — піша музей у сваім Instagram.
Пражыванне і харчаванне для валанцёраў бясплатнае.
Каб даведацца падрабязнасці, прапаноўваюць тэлефанаваць ці пісаць Ларысе Варацінскай, кіраўніцы археалагічнай экспедыцыі:
+7921 568-66-89 (ёсць Telegram, Viber).
З пачатку ліпеня можна звязацца па нумары +375 29 270-89-96.
Раскопкі праводзяць з пачатку ліпеня да канца жніўня.
Прараб з Гомеля выйграў чэмпіянат Японіі па каратэ.
44-гадовы гамяльчанін Аляксандр выйграў адкрыты чэмпіянат Японіі па каратэ, які праходзіў у горадзе Тода, паведамляе «Белка».
У спаборніцтве прымалі ўдзел спартсмены з 19 краін. Падчас паядынкаў беларусу ўдалося пакласці на татамі майстроў з Амерыкі і Японіі.
Аляксандр працуе на Гомельскім домабудаўнічым камбінаце. Аднак пасля змены тройчы на тыдзень мужчына выпраўляецца ў залу на двухгадзінную трэніроўку па каратэ кіякушынкай, якім займаецца ўжо больш за 32 гады.
Кніга на беларускай мове для самых маленькіх.
Выдавецтва піша, што «Тук-тук-тук!» напісана для дзетак 1—2 гадоў.
Малюнкі і вершы вядуць малышоў праз дзверы, а за імі чакаюць такія ж маленькія персанажы: вясёлыя малпяняты ладзяць бой падушкамі, мядзведзікі рыхтуюцца да сну і гэтак далей...
https://catalog.onliner.by/books/popurri/9789851546660?utm_source=tg
У гэтую вёску адпраўлялі адпачываць амерыканцаў. Пабывалі на шыкоўным абрадзе на Палессі.
У 2010 годзе амерыканскі тэлеканал CNN апублікаваў рэйтынг незвычайных мясцін, дзе можна сустрэць Каляды і Новы год.
У гэты спіс нечакана патрапіла беларуская вёсачка Пагост, што на Палессі пад Туравам. Журналістка Ціфані Лэйн напісала, што ў Пагосце зімой можна пабачыць незвычайныя Каляды, аднак ёсць у гэтай вёскі і другая разынка — прыгожы веснавы абрад «Юраўскі карагод», які традыцыйна ладзяць 6 мая на Юр'я.
Каманда Onlíner стала сведкам гэтай дзеі і вярнулася ў Мінск з яскравым фотарэпартажам і відэазамалёўкай.
people.onliner.by/go/1118632
Беларускае фэнтэзі ў новым выданні (нарэшце з ілюстрацыямі).
«Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» аб'ядноўвае беларускія казкі, легенды і паданні.
Возера Нешчарда ўзімку замярзае — і дае спадару Завальні магчымасць запрасіць да сябе гасцей.
Кожную завею мужчына ставіць на сваё падаконне свечку, а падарожныя, блукаючы па льду возера, завітваюць у фальварак.
Пасля вячэры Завальня кладзецца ў ложак з намерам паслухаць казкі гасцей. Пляменнік спадара сядае паблізу, прагнучы пачуць новыя аповеды. Аўтар запрашае нас далучыцца да гэтай бяседы.
https://catalog.onliner.by/books/popurri/9789851555921?utm_source=tg
Надышла вясна, прачнулася прырода. Вырашылі паглядзець, якія кветкі радуюць вока ў гэтую пару года.
Акрамя традыцыйных пралесак (а таксама цюльпанаў і нарцысаў), ёсць і іншыя вясновыя прыгажуні, якія растуць на тэрыторыі Беларусі і з якімі мы вас сёння пазнаёмім.
На здымку — інтэр’еры каралеўскай капліцы Стэфана Баторыя ў Старым замку ў Гродне. Гэта адно з памяшканняў, якое было адчынена ў пачатку 2023 года пасля рэканструкцыі.
Вокны капліцы ўпрыгожваюць яркія каляровыя вітражы, а ў нішах пад столлю размешчаны 20 карцін, якія распавядаюць пра жыццё святога Стэфана.
Самы ж каштоўны экспанат у капліцы — фрэска XVI стагоддзя з раслінным арнаментам, якая была знойдзена падчас будаўнічых работ пад некалькімі пластамі тынкоўкі. Яе можна ўбачыць на арцы акна справа ад уваходу.
Архітэктурныя славутасці Беларусі вачыма мастака: тэст.
Два тыдні таму мы апублікавалі анонс навукова-папулярнай кнігі «Як гавораць беларусы», прысвечанай беларускай мове.
У якасці ілюстрацый у выданні, якое неўзабаве з'явіцца ў кнігарнях, выкарыстаны выявы архітэктурных славутасцей Беларусі, выкананыя мастачкай Надзеяй Леановіч.
На нашым сайце выходзіла ўжо шмат фотарэпартажаў пра адметныя і прывабныя для турыстаў будынкі краіны, але ці пазнаеце вы іх у намаляваным выглядзе?
realt.onliner.by/go/951076
Mark Formelle прапануе паўдзельнічаць у стварэнні новай калекцыі.
Калі дакладней — падзяліцца ў каментарах пад пастом любімымі фразамі літаратурных класікаў.
Самыя-самыя праз нейкі час можна будзе пабачыць у новай капсуле.
Гэта роспісы Нясвіжскага касцёла — пышнае барока ва ўсёй яго красе! Экскурсаводы кажуць, што такую прыгажосць у сярэдзіне XVIII стагоддзя стварыў прыдворны мастак Радзівілаў Ксаверый Дамінік Гескі.
Звярніце ўвагу, роспісы купала выкананы з выкарыстаннем прыёму аптычнай перспектывы. Атрымаўся своеасаблівы 3D-эфект, калі намаляваны на плоскасці малюнак здаецца аб'ёмным. Падобную тэхніку можна ўбачыць, напрыклад, у Будслаўскім касцёле.