🎊 Розыгрыш! Кнігі, скрэтч-карта Беларусі і нататнік.
Памятаеце, што ўлетку выйшла кніга «Як гавораць беларусы» філолага Вадзіма Шклярыка? Падрабязней можна прачытаць тут.
Снежань — самы час для прыемных сюрпрызаў. Таму мы вырашылі разыграць два асобнікі кнігі з подпісам аўтара, а таксама скрэтч-карту Беларусі для вашых падарожжаў і драўляны нататнік ад беларускай рамесніцы.
Што трэба зрабіць, каб паўдзельнічаць у розыгрышы?
• Падпісацца на канал @onlinerbel.
• Націснуць кнопку «Удзельнічаць» пад гэтым пастом.
• Першы: асобнік кнігі «Як гавораць беларусы» з подпісам аўтара + скрэтч-карта краіны.
• Другі: асобнік кнігі «Як гавораць беларусы» з подпісам аўтара + нататнік ад беларускай рамесніцы.
Ужо глядзелі новы фільм «Злая» пра чараўніц краіны Оз? Самы час згадаць арыгінал.
У Каталозе з'явіліся кнігі выдавецтва «Тэхналогія» — і знакамітая гісторыя пра дарогу з жоўтай брукаванкі там таксама ёсць. Вядома ж, на беларускай мове.
Нагадаем сюжэт: воляй стыхіі і лёсу Даротка апынулася далёка ад роднага дому ў чароўнай Краіне Оз. Але дзяўчынка не губляецца — знаходзіць верных сяброў і выпраўляецца па жоўтай брукаванай дарозе ў дзіўны Горад Смарагдаў да вялікага чараўніка Оза. Менавіта ён павінен вярнуць Даротку дадому.
Гэта герб Бярозы. Калісьці там знаходзіўся адзіны ў Вялікім Княстве Літоўскім кляштар картэзіянцаў. Манахаў гэтага ордэна сюды запрасіў Казімір Леў Сапега.
Будоўля вялася 40 гадоў і завяршылася ў 1689 годзе. Велізарны комплекс, апроч кляштара, уключаў у сябе жылыя карпусы, багатую бібліятэку, шпіталь, трапезную, аптэку, розныя гаспадарчыя пабудовы. Галоўным збудаваннем стаў касцёл, да фасада якога была далучана вежа-званіца.
Усё гэта было абнесена магутнымі сценамі, па перыметры стаялі вежы з гарматамі, а адзіным уваходам служыла манументальная брама з байніцамі. Па сутнасці, кляштар быў горадам-крэпасцю, здольным вытрымліваць працяглую аблогу.
У XIX стагоддзі касцёл і іншыя збудаванні пачалі разбіраць, выкарыстоўваючы цэглу для ўзвядзення казармаў. Сёння калісьці велічны кляштар ляжыць у руінах. Ад яго засталіся толькі ўязная брама (гэта яна на гербе горада), фрагменты званіцы, рэшткі палаца Сапегаў, дзе яшчэ можна знайсці ўзоры старажытнай ляпніны.
*партнёрскi пост
🍦Што аб'ядноўвае ГЗЦ «Тытан» і Нацыянальны аэрапорт?
Пяшчотны вяршковы пламбір, мягкі, натуральны, з тым самым сапраўдным смакам з дзяцінства. У крэманцы, з топінгам або пасыпкай — выбіраць вам. Калі вы пакаштуеце гэтае марозіва аднойчы, абавязкова захочаце яшчэ.
Аўтамат з тым самым кобрынскім марозiвам знаходзіцца на трэцім паверсе, насупраць магазіна «Букваешка».
ТАА "Паспяховая кіруючая кампанія"
УНП 192333238
Гэта герб Ляхавічаў. У канцы XVI стагоддзя ў горадзе быў пабудаваны замак, адзін з самых непрыступных ва ўсім Вялікім Княстве Літоўскім.
Фартэцыя мела чатырохкутную форму (памерам 175х220 метраў), а на кожным яе куце размяшчаўся бастыённы выступ, абсталяваны брустверамі і байніцамі для стралкоў і артылерыі. У бастыёнах знаходзіліся склады з боепрыпасамі. Да таго ж яны злучаліся паміж сабой падземнымі хадамі.
Вакол замка быў выкапаны роў, прайсці да збудавання можна было толькі па драўляным мосце. Але ў выпадку небяспекі мост падымаўся, і замак пераходзіў у стан аблогі. Унутры ж знаходзіўся двухпавярховы мураваны палац.
За сваю гісторыю замак перажыў мноства штурмаў і аблог (як з захаду, так і з усходу), але ўзяты быў толькі аднойчы. Гэта ўдалося шведам у 1706 годзе.
Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай замак страціў сваё абарончае значэнне. Ён працягваў разбурацца, пакуль усе яго камяні канчаткова не расцягнулі для будаўніцтва дамоў. Так гонар Ляхавічаў стаў гісторыяй.
Гэта герб Пружанаў, i ён мае італьянскае паходжанне.
Герб з выявай змея, з пашчы якога нараджаецца немаўля, належаў герцагам міланскім Вісконці і Сфорца. З роду апошніх паходзіла Бона, каралева польская і вялікая княгіня літоўская. Пасля заключэння дынастычнага шлюбу з Жыгімонтам I Старым яна атрымала ва ўладанне Пружаны.
Пасля яе смерці горад перайшоў да дачкі Ганны Ягелонкі. У 1588 годзе яна даравала яму магдэбургскае права разам з гарадской пячаткай і гербам — родавым сімвалам сваёй маці.
Сёння гэты ж старажытны герб выкарыстоўваецца і на лагатыпе аўтамабільнай кампаніі Alfa Romeo, створанай у Мілане.
Гэты герб падобны да герба Мінска. Але насамрэч ён належыць Мар'інай Горцы.
Паходжанне назвы горада Мар’іна Горка сягае ў дахрысціянскія часы. Паводле легенды, на ўзвышшы знаходзілася паганскае капішча. Тут пакланяліся нявесце Сонца, багіні-маці, апякунцы нараджэння дзяцей Марэ.
Пазней на гэтым месцы была пабудавана царква. Храм быў вядомы старажытнай іконай «Маці Божая», якую мясцовыя жыхары асабліва шануюць. Гэтая ікона і стала прататыпам гарадскога герба.
Дарэчы, выява Дзевы Марыі даволі распаўсюджаная ў геральдыцы. Сярод беларускіх гарадоў яна сустракаецца на гербах Мінска, Маладзечна, Кобрына і Бялынічаў.
«Сапраўдны цуд». У Нацыянальным мастацкім музеі пад работай вядомага мастака выявілі яшчэ адну карціну
«Дзяўчына» Філіпа Малявіна была створана на мяжы 1900-х і ўжо даўно знаходзіцца ў экспазіцыі мастацкага музея. Гэтая работа ўдзельнічала ў выставах, прысвечаных творчасці мастака, і іншых праектах.
У 2023-м пачалася планавая рэстаўрацыя карціны, і мастак-рэстаўратар Юлія Місючэнка выявіла, што пад карычневым пластом знаходзіцца іншае палатно. У выніку на рэстаўрацыйным савеце прынялі рашэнне раздубліраваць два малюнкі, і пасля ўсіх рэстаўрацыйных работ у музеі з'явілася яшчэ адна карціна — нацюрморт з кветкамі.
«Былі тыя, хто прыехаў у 6 раніцы». Мінчане сталі ў велізарную чаргу дзеля... квіткоў на беларускія спектаклі.
У рэдакцыю Onlíner напісала чытачка Вольга і распавяла, што сёння яе муж паехаў па квіткі на спектакль у лялечны тэатр. Хацелі купіць квіткі на «Пансион „Belvedere“», але як альтэрнатыву разглядалі пастаноўку «Записки юного врача». Аказалася, што купіць квіткі не так проста: у 09:30 раніцы перад мужчынам ужо была велізарная чарга. Па яго словах, былі і тыя, хто стаяў у чарзе з шостай раніцы.
Продаж квіткоў у касе пачаўся а 10:00. Анлайн — а 14:00. Але не вытрымаў і сайт.
У тэатры пацвердзілі, што па квіткі людзі сталі прыходзіць сёння з самай раніцы. Расцягнулася чарга прыкладна да станцыі метро «Купалаўская». А цяпер уявіце, што зала, дзе праходзяць спектаклі, змяшчае 236 чалавек. Наўскідку людзей у чарзе было значна больш, адзначылі ў тэатры.
Гэта герб Старых Дарог. Але адкуль жа на ім істота са старажытнагрэчаскай міфалогіі? А ўся справа ў тым, што кентаўр быў сімвалам князёў Гальшанскіх — першых з дакументальна вядомых уладальнікаў горада.
Геральдычны кентаўр (гіпацэнтаўр) адрозніваецца ад звычайнага наяўнасцю змяі (цi цмока) замест хваста. Дарэчы, яго можна ўбачыць таксама на гербе Гальшанаў.
Ну а з перакрыжаванымі посахамі ў ніжняй частцы герба ўсё прасцей — гэта сімвал дарог — прамая адсылка да назвы горада. У такім выглядзе герб Старых Дарог быў зацверджаны ў 1996 годзе.
Гэта герб Шчучына. Сімвал, так падобны на знак даляра, вядома, ніякага дачынення да амерыканскай валюты не мае. У манаграме з лацінскіх літар I і S зашыфраваны ініцыялы генерал-маёра Ігнацыя Сцыпіёна, выхадца са старажытнага італьянскага роду Сцыпіёнаў дэль Кампа. Ён валодаў горадам у часы, калі Шчучыну было дадзена магдэбургскае права. Гэта адбылося ў 1761 годзе.
Каралеўскі прывілей дазваляў праводзіць у Шчучыне таргі два разы на тыдзень і кірмашы 12 разоў на год. Апроч гэтага, жыхары атрымалі права на выбар мясцовага самакіравання. Хоць магдэбургскае права праіснавала ў горадзе нядоўга, яго ўвядзенне сведчыла аб павышэнні значнасці мястэчка.
Дарэчы, сучаснікі называлі Шчучын горадам асветы і навукі. Пры Сцыпіёнах набылі вядомасць манастыр і калегіум ордэна піяраў, быў закладзены палац і батанічны сад.
Гэта герб Слоніма, і ў такім выглядзе ён існуе з 1591 года! Тады кароль Жыгімонт III Ваза пацвердзіў права горада на самакіраванне і надзяліў яго ўласным геральдычным сімвалам.
Звяртае на сябе ўвагу дэталь — у правай лапе залаты леў трымае срэбную стралу з дзвюма перакладзінамі на дрэўку. Гэта родавы герб «Ліс», які паказвае на прыналежнасць горада Сапегам. Такі ж сімвал, дарэчы, можна разгледзець на гербах Бешанковічаў і Беразіно, якія таксама знаходзіліся ва ўладанні Сапегаў.
Калі вы былі ў Слоніме ў апошнія гады, то маглі заўважыць усталяваны ў цэнтры горада помнік знакамітаму Льву Сапегу. Ён быў слонімскім старастам, канцлерам Вялікага Княства Літоўскага, з яго імем звязана з'яўленне Статута 1588 года — старажытнага помніка прававой культуры.
Дзякуючы намаганням Сапегі, Слонім са звычайнага правінцыйнага мястэчка ператварыўся ў важны палітычны цэнтр княства.
Так склалася, што Лагойск, заснаваны яшчэ ў 1078 годзе, свайго гістарычнага герба не меў. Сучасны ж геральдычны сімвал з'явіўся ў горада толькі ў 1998 годзе.
У яго верхняй частцы мы бачым зорку і паўмесяц пад ёй — элементы старажытнага герба «Ляліва», які належаў Тышкевічам. Гэты шляхецкі род доўгі час валодаў Лагойскам і меў тут сваю галоўную рэзідэнцыю, ад якой сёння засталіся толькі руіны.
Праўда, герб «Ляліва» мае шасціканцовую зорку, а на гербе Лагойска зорка пяціканцовая. Такая iнтэрпрэтацыя можа быць адсылкай да савецкага мінулага.
Дарэчы, «Ляліва» аб'ядноўвала мноства родаў на землях Беларусі, Польшчы, Літвы і Украіны. Таму не дзiўна, што зорку з паўмесяцам можна ўбачыць на гербах розных гарадоў i мястэчак. Напрыклад, Ганцавічаў і Крэва.
А ў ніжняй частцы герба намаляваны ўзгоркі — сімвал мясцовасці, на якой ляжыць Лагойск.
Да снежня месцаў няма. У музеі Петруся Броўкі праводзяць вечаровыя спатканні — на іх сапраўдны ажыятаж.
Літаратурны музей Петруся Броўкі знаходзіцца ў доме Свянціцкага на вуліцы Карла Маркса, 30. Яго пабудавалі больш за стагоддзе таму.
Як адбываецца спатканне? Музей працуе да 19:00. Пасля, калі на вечар ёсць адпаведны запіс, прыходзіць пара. Для наведнікаў праводзяць невялічкую рамантычную экскурсію, а пасля праводзяць у дальні пакой — з французскімі вокнамі і відам на праспект — і частуюць гарбатай.
Праводзіць час у фармаце спаткання ў музеі можна да 23:00. Увесь гэты час у музеі знаходзіцца супрацоўнік, да якога ў любы момант можна звярнуцца па дапамогу: папрасіць плед ці задаць пытанне.
Каштуе такі вечар 60 рублёў.
Падрабязнасці — па спасылцы.
people.onliner.by/2024/09/26/spatkanne-muzei
*партнёрскi пост
🧑💻 Праграмна-інжынерная лабараторыя «СЕНЛА» шукае ў каманду Java Developer і QA Automation Engineer (Java).
Разглядаюцца кандыдаты ўсіх узроўняў: джуны, мідлы і сеньёры. Як гэта працуе:
• дасылаеце заяўку на ўдзел;
• праходзіце 15-хвіліннае інтэрв’ю з рэкрутарам;
• удзельнічаеце ў 60-хвілінным тэхнічным сумоўі;
• пры паспяховым праходжанні ўсіх этапаў атрымліваеце прапанову працаўладкавання ў той жа дзень.
Усе этапы праходзяць анлайн. Тэхнічныя сумоўі адбудуцца ў суботу, 28 верасня. Падрабязнасці — на сайце «СЕНЛА».
Артхаус у беларускай вёсцы. Новы спектакль Карняга, на які ізноў было амаль немагчыма выхапіць квіткі
Беларускі рэжысёр Яўген Карняг працягвае радаваць гледачоў прэм’ерамі ў Тэатры лялек. Гэтым разам мы наведалі «Мроіва» — спектакль пра зніклую вёску, дзе калісьці віравала жыццё.
Квіткі на снежаньскія паказы ізноў былі разабраныя адразу, а поўнай афішы на студзень яшчэ няма. Варта выхопліваць квіток на наступны месяц? Чытайце тэкст і вырашайце.
people.onliner.by/go/1168791
У Віцебскай вобласці прадаюць помнік архітэктуры XIX стагоддзя. Кошт пытання — 40 рублёў.
Сядзіба Грабніцкіх знаходзіцца ў вёсцы Арэхаўна Ушацкага раёна.
Калі верыць адкрытым крыніцам, Грабніцкія валодалі сядзібай з 1745 да 1917 года. Калі пачалася нацыяналізацыя, будынак у гаспадароў забралі, а ў 30-х ён адышоў работнікам калгаса «Чырвоны Кастрычнік».
Падчас Другой сусветнай вайны ў сядзібе размяшчаўся ваенны шпіталь. Затым будынак перарабілі ў школу, а пасля і яе зачынілі. З тых часоў помнік архітэктуры паціху прыходзіць у заняпад.
Адгадайце пісьменнікаў па іх псеўданімах. Наш новы тэст
Сёлета ў мінскім выдавецтве «Тэхналогія» выйшаў грунтоўны энцыклапедычны слоўнік-даведнік, прысвечаны беларускім псеўданімам і крыптанімам.
З гэтай нагоды мы падрыхтавалі тэст. Ваша задача вельмі простая — адгадайце аўтараў па іх псеўданімах. Фотаздымкі выкарыстаны ў якасці дадатковых ілюстрацый і падказкамі не з'яўляюцца. Пачынаем!
people.onliner.by/go/1166763
Па-першае, гэта прыгожа. Mark Formelle выпусціў калекцыю «Планета El'nya».
Пры яе стварэнні дызайнеры натхняліся краявідамі знакамітага балота Ельня. Як нядаўна высветлілася, яму хутка стукне 13 тысяч гадоў.
У капсулу ўвайшлі жаночыя, мужчынскія і дзіцячыя касцюмы, худзі, світшоты і футболкі цёмна-зялёнага, сіняга, шэрага і чырвонага колераў — апошні ўвасабляе журавіны, якія восенню спеюць на балотах. У якасці прынтаў — выявы буслоў і арлоў, а таксама стылізаваная пад вінтаж назва прыроднага заказніка.
Апублікавала reels пра Караткевіча і выйшла замуж праз восем месяцаў. Гісторыя кахання двух беларусаў.
Ірына, філолаг па адукацыі, заўсёды захаплялася беларускай культурай і творчасцю Уладзіміра Караткевіча.
У пэўны момант дзяўчына расчаравалася ў рамантычных стасунках і перастала верыць, што сустрэне свайго чалавека, які будзе гэтак жа любіць беларускую мову, Караткевіча і вэнджаную скумбрыю.
Усё змянілася 26 лістапада 2022 года, у дзень нараджэння беларускага класіка, дзякуючы творчасці каторага Ірына сустрэла свайго будучага мужа. Сёння мы зноў згадваем Уладзіміра Сямёнавіча і дзелімся з вамі асаблівай гісторыяй кахання.
people.onliner.by/go/1165861
Гіль і бацян: перакладзіце назвы птушак з беларускай на рускую. Тэст
Чарговы тэст мы вырашылі прысвяціць крылатым прадстаўнікам жывёльнага свету Беларусі — птушкам. Чаго чакаем ад вас? Усё проста: перакладзіце назвы з беларускай мовы на рускую.
Пытанні як простыя, так і не вельмі. Фота выкарыстаны ў якасці дадатковых ілюстрацый і падказкамі не з'яўляюцца. Ну што? Пачынаем!
people.onliner.by/go/1164125
У 1762 годзе Шклоў атрымаў магдэбургскае права, а разам з ім — пячатку і герб з выявай рукі, якая трымае бязмен. Ужо ў тыя часы Шклоў быў даволі прагрэсіўным горадам, дзе развіваліся рамёствы, прамысловасць, квітнеў гандаль. Таму знак шаляў зусім не выпадковы. Шалі таксама з'яўляюцца эмблемай справядлівасці, закона і правасуддзя.
З тых часоў гэты сімвал не змяніўся. Гараджане захавалі свой гістарычны герб і ганарацца ім. Сёння ён вянчае шпіль гарадской ратушы, выкарыстоўваецца на розных указальніках і ў памятных месцах.
Так беларусы шануюць сваіх продкаў. Наш фотарэпартаж
У першыя дні лістапада беларусы памінаюць памерлых. Гэтая старадаўняя традыцыя, якая характэрна для ўсіх рэгіёнаў Беларусі, атрымала народную назву Дзяды.
З цягам часу звычай моцна знітаваўся з хрысціянствам. Сярод праваслаўных памінальны дзень позняй восенню вядомы як Змітраўская (або Дзмітрыеўская) субота, у каталікоў — як Успамін усіх памерлых вернікаў.
Журналісты Onlíner наведалі некалькі вёсак, пагутарылі з мясцовымі жыхарамі і вярнуліся з атмасферным рэпартажам пра тое, як беларусы шануюць сваіх спачылых.
people.onliner.by/go/1160662
Дзеля аднаго здымка гатовы ехаць на ўскраек Беларусі. Расказваем, як мы лавілі камету
Віктар Малышчыц па адукацыі фізік-ядзершчык. Ён кажа, што са сваім дыпломам зараз мог бы працаваць на АЭС, аднак, як нярэдка бывае, у жыцці ўсё склалася іначай.
Яго з самага дзяцінства прываблівала другое — фота і бязмежны Сусвет. У выніку беларус здолеў аб'яднаць два хобі і стаў са сваімі начнымі краявідамі адным з самых вядомых беларускіх астрафатографаў.
А яшчэ Віктар — актыўны папулярызатар астраноміі: ён вядзе свой блог у Instagram, ладзіць тэматычныя экскурсіі і рыхтуе школьнікаў да алімпіяд.
Журналісты Onlíner з'ездзілі з Малышчыцам у невялічкую экспедыцыю, даведаліся, як правільна фатаграфаваць зорнае неба, дзе гэта рабіць лепш за ўсё, і ў выніку нечакана сфатаграфавалі камету разам з зубрам.
people.onliner.by/2024/10/29/susvet
Выйшаў дадатковы наклад кнігі пра звонкае «дзе» і густое «чаго»
Днямі выйшаў з друку дадатковы наклад навукова-папулярнай кнігі «Як гавораць беларусы» (Onlíner пісаў пра яе ў чэрвені). Прыгожа аформленае выданне пра беларускую мову аказалася даволі запатрабаваным, таму мінскае выдавецтва «Тэхналогія» прыняло рашэнне дадрукаваць наклад, каб кніга трапіла да яшчэ большай колькасці чытачоў.
Нагадаем, у кнізе даступна расказваецца пра тое, чым беларуская мова адрозніваецца ад рускай і ўкраінскай, якая ў яе дыялектная аснова і што адметнага ёсць у гаворках Беларусі.
З нядаўняга часу выданне зноў можна набыць у інтэрнэт-краме Onlíner Prime.
Сярод гербаў беларускіх гарадоў гэты — адзін з самых незвычайных. Ён належыць Браславу і існуе з 1792 года, быў прысвоены гораду ў адпаведнасці з прывілеем караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага.
Пагаворваюць, не абышлося без уплыву на Панятоўскага ідэй масонства. Аднак, афіцыйная трактоўка трыкутніка з выявай вока гучыць інакш і звязана з хрысціянствам. Вока сімвалізуе назіранне Бога за жыццём і ўчынкамі людзей, а трыкутнік — старажытны сімвал Святой Тройцы.
Такім чынам, герб Браслава абазначае, што горад знаходзіцца пад апекай Божай.
Браслаўчане любяць і паважаюць свой герб. Яго можна ўбачыць на дарожных указальніках пры ўездзе ў горад, а таксама на розных турыстычных аб’ектах і сувенірах.
«За сто гадоў усяго чатыры сустрэчы». У Мінскай вобласці ўбачылі рэдкую для Беларусі птушку.
Размова ідзе пра сярэдняга паморніка, знайшлі яго на Любанскім вадасховішчы, піша тэлеграм-канал «Дзікая прырода побач».
Дагэтуль у Беларусі сярэдняга паморніка адзначалі ўсяго 3 разы: у 1926 годзе ў Віцебскай вобласці, у 1931 і ў 1998 гадах — у Гомельскай.
Сярэдні паморнік — буйная драпежная птушка. Яна гняздуецца ў арктычнай тундры, сілкуецца грызунамі-лемінгамі, астатні час праводзіць у тропіках, палюючы на дробную рыбу. Птушка, верагодна, ляцела на поўдзень на зімоўку і праклала свой шлях праз Беларусь.
*партнёрскi пост
☕️📚«Культурныя Людзі»: новая калабарацыя ГЦ «Тытан» і кавярні «Кава Саўнд» («Кофе Саунд»)
Гандлёвы цэнтр «Тытан» і кавярня «Кава Саўнд» прапануюць усім жыхарам і турыстам горада М атрымліваць асалоду не толькі ад шопінгу, але і ад якаснага часу з кнігай і кавай.
«Культурныя Людзі» — інавацыйны праект для адпачынку і натхнення. Ён накіраваны на стварэнне прыязнай атмасферы для ўсіх. Гэта прастора стане месцам, дзе фарміруюцца новыя сувязі, узнікаюць ідэі і рэалізуюцца творчыя задумы.
У рамках праекта таксама плануюцца дабрачынныя акцыі, дзе чытачы змогуць пакідаць свае кнігі і абменьвацца імі з іншымі.
ТАА "Паспяховая кіруючая кампанія"
УНП 192333238
Гэта Мазыр. Але чаму арол? Усё проста. Арол — сімвал Радзівілаў. Гэты княскі род валодаў Мазыром, калі горад набыў магдэбургскае права. Здарылася гэта ў 1577 годзе.
Першапачаткова на грудзях арла быў яшчэ адзін геральдычны элемент Радзівілаў — шчыт з гербам «Трубы» (тры паляўнічыя ражкі). Пазней «Трубы» змяніліся на шчыт з літарай «S» у гонар Стэфана Баторыя, які дараваў гораду магдэбургскае права.
Герб змяніўся, калі Мазыр стаў часткай Расійскай імперыі. І выглядаў ён крыху дзіўна. На ім было ўжо два арлы! У верхняй частцы — царскі двухгаловы, а ў ніжняй — радзівілаўскі аднагаловы.
На сучасным гербе горада намаляваны ўсё той жа чорны арол. Амаль як і ў XVI стагоддзі, але ўжо без шчыта на грудзях.
*партнёрскi пост
📱Адкрыты папярэдні заказ iPhone 16 Series у 5еlеmеnt.bу ў Каталозе Onlíner.
Apple прэзентавала навінку ў сярэдзіне верасня — хутка новы «айфон» можна будзе купіць і ў Беларусі.
ЗАТ "ПАЦIO"
УНП 100183195