Як беларусы адпачывалі ў 80-х?
Лета тады было значна халаднейшае. Жыхары сталіцы шукалі ў газеце «Вечерний Минск» кампаніі для паходаў, адпачывалі на Нарачы з сем'ямі, выбіраліся і на Камсамольскае возера. Дзяцей, вядома, адпраўлялі ў піянерскі лагер.
Зазірнуць у мінулае гэтым разам мы можам дзякуючы архіву Вадзіма Качана.
Перад намі герб Оршы — адзін з найстарэйшых геральдычных сімвалаў беларускіх гарадоў. Орша атрымала яго разам з магдэбургскім правам у 1620 годзе. На гербе намаляваны рыцарскі крыж і паўмесяц, звернуты вострымі канцамі ўверх (лічыцца сімвалам Багародзіцы). Гэтыя знакі даволі распаўсюджаныя ў еўрапейскай геральдыцы.
На працягу сваёй гісторыі Орша некалькі разоў мяняла герб. Так, у 1781 годзе сімвалам горада стаў шчыт, у верхняй частцы якога быў размешчаны двухгаловы арол (адсылка да герба Расійскай імперыі), а знізу — кальцо са стрэл.
У часы СССР з'явіўся яшчэ адзін герб Оршы — у ім знайшлося месца і стрэлам, і шасцярэньцы, і нацыянальнаму арнаменту.
Аднак урэшце аршанцы вырашылі вярнуцца да сваёй гістарычнай спадчыны 1620 года.
«Мы называлі яго „Буран“, як касмічны карабель». Знакаміты 15-ы корпус БНТУ на старых фота
У Мінск вярнуліся студэнты, ажылі ўніверсітэцкія мястэчкі.
Трымайце з гэтай нагоды старыя фота 15-га корпуса БНТУ, што ля станцыі метро «Барысаўскі тракт».
Чорна-белыя здымкі даслаў былы студэнт згаданай ВНУ Віктар Пеліх. У 1988-1994 гадах ён насіў з сабой «Зеніт», каб вы ў 2024-м змаглі зазірнуць у мінулае.
Кацяня праехала ў маторным адсеку аўто больш за 10 кіламетраў і самастойна выбралася на СТА.
Дзіўная гісторыя адбылася ў Гродне. Citroen прыехаў на СТА на праспект Касманаўтаў з мікрараёна Альшанка. Раптам з ніадкуль з'явілася кацяня. Яно, відаць, знаходзілася ў маторным адсеку машыны і праехала больш за 10 кіламетраў.
«Да нас у бокс заехаў Citroen, і, пакуль майстар размаўляў з уладальнікам, каля аўтамабіля з'явілася пухнатае кацяня, — распавялі супрацоўнікі ААТ „Гроднааўтасэрвіс“ карэспандэнтам AutoGrodno. — Работнік станцыі паспрабаваў да яго наблізіцца, а тое заскочыла пад аўто, прабраўшыся праз маторны адсек да капота. Яно гэта зрабіла так спрытна, як быццам ужо не ўпершыню. У нас няма сумневаў, што яно прыехала да нас у машыне кліента. Сам жа мужчына кажа, што гэта не яго кацяня».
Аўтамабіль адрамантавалі, а кацяня засталося. Яго адвезлі да ветэрынара і агледзелі. «Высветлілася, што гэта дзяўчынка, з ёй зрэшты ўсё ў парадку, — растлумачылі ў аўтасэрвісе. — Толькі трэба апрацоўваць правае вочка. Неабходна яшчэ зрабіць тры ўколы, яны ў нас ужо ёсць».
«Калі хтосьці шукае сабе кацяня, то хай возьме гэтую малую ў нас, —просяць супрацоўнікі СТА. — Яна вельмі жвавая і кантактная. Тэлефануйце нам, калі ласка, на нумар 8 029 202-93-58».
Перад намі — герб Смаргоні. Гістарычны факт: у XVII стагоддзі Радзівілы заснавалі тут незвычайную навучальную ўстанову — «мядзведжую акадэмію».
На заднія лапы жывёл надзявалі лапці і саджалі іх у спецыяльныя клеткі з металічным дном, пад якім разводзілася вогнішча. Ад моцнай спёкi мядзведзі станавіліся на заднія лапы, а затым, калі ўжо i лапцi не ратавалі, пачыналі пераступаць з лапы на лапу, як быццам танцуючы. Гэты працэс суправаджаўся ігрой дрэсіроўшчыка на бубне.
З цягам часу ў звяроў з'яўляўся рэфлекс — толькі пачуўшы гукі бубна, яны станавіліся на заднія лапы. А за сваю стараннасць атрымлівалі пачастунак.
Пасля заканчэння навучання «танцуючыя» мядзведзі са сваімі павадырамі гастралявалі па розных гарадах і мястэчках, дабіраліся нават да Германіі і Венгрыі. Вось так далёка праславілася смаргонская «акадэмія».
Герб Смаргоні быў прыняты ў 2004 годзе. На ім намаляваны чорны мядзведзь, які стаіць на чырвонай рашотцы і трымае ў лапах герб Радзівілаў.
Каву з бульбай увяла ў меню сетка беларускіх кавярняў. Як вам ідэя?
Сетка кавярняў Varka, чые філіялы можна адшукаць ужо літаральна ў кожным мінскім закутку, прадставіла сваё новае восеньскае меню з «беларускім вайбам».
Акрамя цікавых, але цалкам зразумелых пазіцый накшталт маркоўнага бамбла і кавы з рагачоўскай згушчонкай, там прысутнічае нешта пад назвай «бульбяны раф».
Каштуе напой 8,5 рубля. Густ нам апісалі як «шчыльны, з мяккай тэкстурай пюрэ на вяршках, злёгку саланаваты і з лёгкай гарчынкай ад кавы».
— У працэсе распрацоўкі мы рыхтуем 10—15 варыянтаў напояў і толькі потым выбіраем 5 фінальных. Так што ў нас былі варыянты бульбянога рафа з грыбамі, грыбнога латэ, бурачнага латэ, але найлепшым па выніках дэгустацыі з партнёрамі, барыста і гасцямі вызначылі бульбяны раф, — распавядае шэф-барыста сеткі.
Ну што, будзеце каштаваць? (👍 — вядома, 👎 — не гэтым разам)
Ізноў пра беларускія трэкі. Хлопец ператварыў тую самую застаўку з прагнозу надвор'я ў хард-тэхна.
Калі вы нарадзіліся ў Беларусі, то слова «надво'е» ў вас на сэнсарным узроўні суправаджаецца ў галаве той самай фартэпіяннай мелодыяй.
Аднак мы амаль упэўненыя, што яшчэ нікому не прыходзіла ў галаву зладзіць пад яе рэйв.
Музыканта завуць Данііл, але для мінскай электроннай сцэны ён больш вядомы пад імем NPD. Хлопцу 20 гадоў, і ён займаецца электроннай музыкай і арганізацыяй мерапрыемстваў крыху больш за год:
— Мяне даўно прасілі ўзяць у якасці сэмпла нейкую знаёмую для ўсіх мелодыю і ператварыць яе ў хард-тэхна. Спачатку я хацеў узяць «Калыханку», але атрымалася, што мелодыя з прагнозу надвор'я ператварылася ў трэк хутчэй і гэтак усім зайшла.
З «Калыханкі», дарэчы, трэк таксама ў выніку атрымаўся — я яго прэзентую якраз 31 жніўня. Наогул, гэта крута, што беларусы так рэагуюць на сваё. Мяне ўжо запрашаюць выступаць на вялікіх электронных варушняках у Маскве, але я адмаўляюся. Хачу пакуль напісаць яшчэ трохі беларускага і прыцягнуць увагу нашых людзей да электроннай музыкі.
На аўкцыён зноў трапіў помнік архітэктуры. Стартавы кошт — 40 рублёў.
У Віцебскай вобласці прадаюць кузню з гісторыяй. Будынак уваходзіць у склад комплексу былой сядзібы «Нізгалова» і знаходзіцца ў аднайменным аграгарадку Бешанковіцкага раёна, за дзве гадзіны язды ад сталіцы. Рэдкі лот плануюць рэалізаваць праз пляцоўку «БУТБ-маёмасць». Пачатковы кошт кузні — усяго адна базавая, або 40 рублёў.
Сама сядзіба Нядзвецкіх, на тэрыторыі якой размешчана кузня, датуецца другой паловай XIX стагоддзя. Яна знаходзіцца ў цэнтральнай частцы аграгарадка Двор Нізгалова, на маляўнічым і высокім правым беразе ручая, які ўпадае ў раку Улу. Тут захаваўся сядзібны дом — цагляны аднапавярховы будынак у стылі класіцызму. Паблізу яго можна ўбачыць фрагменты старадаўняга парку і некаторыя гаспадарчыя пабудовы.
Кузня, якая засталася без гаспадара, пабудавана з чырвонай цэглы ў 1916 годзе. Падаць заяўку на ўдзел у таргах можна да 18 верасня. Аўкцыён пройдзе 23 верасня ў анлайн-фармаце.
*партнерскі пост
🥩🍯Фермерскія мясныя далікатэсы,малочныя вырабы і мёд — гонар рынка «Валер'янава»
На самым знакамітым рынку Беларусі вы знойдзеце разнастайныя мясныя вырабы: бараніну, аленіну, індычку, свініну, труса з хатняга падворка і многае іншае. Мясныя хатнія далікатэсы фермеры робяць сваімі рукамі.
А сёння Мядовы Спас — рынак поўны свежага мёду ўраджаю 2024 года: грэчка, ліпа, разнатраўе і інш.
Рынак працуе без выхадных да 20:00. Гандлёвы комплекс «Валер'янава», в. Лагойская, 5А. 1,5 км ад МКАД у бок Бараўлянаў, каля Новай Баравой.
«Рэдкі выпадак». У гняздзе ў Мазыры налічылі 6 буслоў.
Журналісты Onlíner нядаўна ездзілі ў камандзіроўку ў Мазыр і на адной з гарадскіх вуліц убачылі незвычайную карціну. У вялікім гняздзе на падпілаваным дрэве стаялі пяць буслоў, яшчэ адзін прызямліўся на найбліжэйшы ліхтар.
Улетку мы звыклі бачыць у гнёздах буслоў па тры-чатыры птушкі, а тут адразу шэсць. Паказалі фатаграфіі арнітолагу Сямёну Леваму і спыталі, ці не цягне такое нашчадства на рэкорд.
Па словах эксперта, у гэтым гняздзе знаходзяцца пяць буслянят. Той, што стаіць на ліхтары, — дарослы. Маладых птушак выдаюць цёмна-бурыя дзюбы.
— Звычайна ў гняздзе буслоў можна ўбачыць па два-тры птушаняты, пяць — рэдка, шэсць — выключная з'ява.
Пладавітасць птушкі залежыць ад колькасці ежы ў канкрэтным рэгіёне. Зараз буслоў больш за ўсё ў раёне заказніка «Сярэдняя Прыпяць», — дадае спецыяліст.
*партнёрскі пост
🧱 Вялізная будаўнічая крама ў Гомелі!
Будмаркет KSK — рознічны і аптовы продаж тавараў для будаўніцтва, рамонту, добраўпарадкавання дома і саду, спорту і вашага аўтамабіля.
🔹 Больш за 130 000 будаўнічых і аддзелачных матэрыялаў, інструментаў і іншых тавараў.
🔹 Плошча крамы больш за 15 000 кв.м.
🔹 Кампанія 25 гадоў на рынку.
🔹 Дастаўка па ўсёй Гомельскай вобласці. У Бабруйск і Магілёў – усяго 20 рублёў.
🔹Адпраўка пасылак па Беларусі бясплатна.
Адрас: г. Гомель, вул. Міжгародняя, 7
Інтэрнэт-крама ksk.by
Памятаеце качку, якая выхадзіла птушанят на клумбе ў цэнтры Мінска? Ёй усталююць помнік
Напрыканцы траўня качка знесла яйкі на клумбе каля будынка «Сбер Банка» і пачала іх выходжваць. Каб ёй не перашкаджалі, тэрыторыю абнеслі стужкай.
Гняздо ўладкавалі, кожны дзень прыносілі корм. Калі шэсць качанят вылупіліся, маці адправілася з імі да ракі Свіслачы, каб навучыць плаваць.
Ролікі з качкай сабралі мільёны праглядаў у сацсетках. Здаецца, што за яе лёсам назіраў увесь Мінск. За птушкай замацавалася народная мянушка СберУтка, хоць у самім банку ёй далі іншае імя — Капейка. Так будзе называцца і будучая скульптура.
«Сбер Банк» ужо абвясціў конкурс на лепшы праект помніка. Яго могуць прапанаваць як прафесійныя скульптары і мастакі, так і проста таленавітыя людзі, гатовыя падзяліцца сваім бачаннем аб'екта.
У Гомелі пад каранямі дрэва знайшлі чашу старадаўняга фантана
Нядзельны ўраган выкарчаваў два старыя ясені і клён на тэрыторыі палацава-паркавага ансамбля. Дрэвы мелі агульную каранёвую сістэму. Калі людзі прыйшлі ацэньваць наступствы стыхіі, аказалася, што «трыа» расло на месцы старадаўняга фантана, паведамляе выданне «Белка».
Пераглядзеўшы ілюстрацыі і планы палаца, гісторыкі высветлілі, што знаходка на здымках — чаша фантана другой паловы 19 стагоддзя. Калісьці яна была абліцаваная мармурам.
Пасля стараннага вывучэння знаходкі будзе прынята рашэнне аб яе далейшым лёсе: рэстаўрацыі або добраўпарадкаванні.
Лідскія кеды выйшлі з банкруцтва.
Так, прадпрыемства, якое выпускае тыя самыя «лідскачы», з 2016-га знаходзілася на стадыі фінансавага аздараўлення. Але сёлета сітуацыя нарэшце змянілася.
На прадпрыемстве выпускаюць больш за 100 мадэляў абутку, але «лідскачы» заўсёды былі ў топе. Што з іх вытворчасцю цяпер?
— За некалькі дзясяткаў гадоў мы сталі закладнікамі вобразу. Давялося перагледзець некаторыя моманты. З-за сыравіны «лідскачы» фарбавалі ногі. Гэты момант вырашылі. Змяніліся фасон калодкі, падэшва, вусцілкі, упакоўка, пашырылася колеравая гама абутку. Тыя самыя дзве белыя палоскі, па якіх пазнаюць лідскі абутак, мы запатэнтавалі, — распавяла дырэктар фабрыкі Тамара Ігнатовіч у інтэрв'ю газеце «Рэспубліка».
«Ільвіную грыву» знайшлі ў Белавежскай пушчы. Рэдкі грыб могуць унесці ў новую рэдакцыю Чырвонай кнігі.
Размова ідзе пра герыцый грабеністы. Яшчэ грыб вядомы як ежавік, «дзедава барада» і «ільвіная грыва».
Кажуць, што знаходкі гэтага грыба ў краіне можна літаральна пералічыць па пальцах і ўсе яны здарыліся менавіта ў Белавежскай пушчы.
Упершыню міколаг Павел Міхалевіч сутыкнуўся з герыцыям у 1967 годзе. Наступнай знаходкі грыба давялося чакаць цэлых 50 гадоў: супрацоўнікі лабараторыі мікалогіі Інстытута эксперыментальнай батанікі заўважылі яго ў 2016-м. У гэтым годзе грыб знайшлі адразу ў трох месцах.
Пушча палюбілася герыцыю з-за субстрату — мёртвай драўніны. Хутчэй за ўсё, грыб унясуць у новую рэдакцыю Чырвонай кнігі — прынамсі, пушчанскія эксперты намякаюць, што пара б ужо.
Mark Formelle выпусціў калекцыю па матывах народнага мастацтва, якім вы дакладна займаліся ў дзяцінстве
Так, мы пра выцінанку. Ажурныя фігуркі ў нас пачалі выразаць у XIX стагоддзі, пераважна выкарыстоўваючы іх як ўпрыгожванне жытла. Тыя самыя сняжынкі, якія вы напэўна ляпілі на вокны ў дзяцінстве, таксама, па сутнасці, выцінанка, а сапраўдныя майстры гэтай справы могуць вырабіць з паперы цэлыя палотны па матывах народных узораў.
Брэнд пераасэнсаваў выцінанку ў якасці прынтаў на худзі, світшотах, футболках і іншых рэчах. Колеры капсулы: светла-малочны, чорны, соха, вінны і таўп.
Цэны на мадэлі такія: жаночы джэмпер — 34,99 рубля, штаны — 69,99, а футболка з вышыўкай у выглядзе птушкі — 39,99. Мужчынскі світшот з арнаментам пацягне на 74,99 рубля, футболка — на 39,99.
Гэта Мсціслаў. У 1634 годзе горад атрымаў магдэбургскае права і гарадскую пячатку з выявай рукі, якая трымае меч. Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай Мсціслаў адышоў да Расійскай імперыі і ў 1781 годзе набыў новы герб — у верхняй частцы шчыта двухгаловы арол, у ніжняй — чырвоная лісіца.
Аўтары сучаснага герба, зацверджанага ў 2001 годзе, вырашылі аддаць даніну павагі абодвум геральдычным сімвалам і аб'ядналі іх, пры гэтым чырвоная ліса абярнулася чырвоным ваўком.
*партнёрскi пост
📓 Якой вы бачыце сучасную беларускую літаратуру? Серыя кніг выдавецтва «Аверсэў» дапаможа знайсці адказ.
«Сучасная беларуская літаратура» — калекцыя выданняў, у якой сабрана найлепшае з беларускай мастацкай літаратуры нашага часу. Кожны том прысвечаны пэўнай тэме і раскрывае разнастайнасць сучаснай прозы.
На старонках кніг — гістарычныя апавяданні, фантастычныя аповесці, лірычныя навэлы, дзіцячыя казкі і інш.
Падрабязней аб серыі вы можаце даведацца ў Instagram праекта.
Мы запускаем новую рубрыку, прысвечаную гербам беларускіх гарадоў i мястэчак. Як яны з'явіліся, што абазначаюць, якія сэнсы нам нясуць? Фармат ужо знаёмы нашым падпісчыкам: спачатку даём віктарыну, крыху пазней публікуем правiльны адказ з тлумачэннем. Спадзяемся, будзе цікава i пазнавальна!
Читать полностью…У цэнтры Мінска кожны можа вывесіць свае любімыя фота. Але ёсць адна ўмова — яны павінны быць звязаныя з горадам.
Праект — ідэя арт-прасторы «Берлин-Двор» да Дня горада. У гэтым годзе свята выпадае на 14 верасня.
Каманда прапануе ўсім жадаючым выбраць свае фота, на якіх «спатканне з горадам атрымалася», і прымацаваць іх проста на сцяну па адрасе Зыбіцкая, 6. Сам фармат не новы, у яго нават ёсць уласная назва — «фотасушка». У гэтым выпадку на тэму «Мінск, любоў і фоткі».
Кругласутачная выстава пад адкрытым небам пачне працаваць напярэдадні Дня горада — 13 верасня — і працягнецца да канца цёплага сезона. Арганізатары абяцаюць дапоўніць падзею незвычайным «спіддэйтынгам» з горадам і іншымі актыўнасцямі.
Акрамя таго, усіх удзельнікаў чакаюць прызы. А аўтар найлепшага фота атрымае 25-літровую бутлю традыцыйнага беларускага напою.
Штучны інтэлект напісаў і праспяваў калыханку па-беларуску. Што думаеце?
Нашыя журналісты з раздзелу «Тэхналогій» тэсціравалі Suno AI. Гэта генератыўная мадэль ШІ, якая дазваляе ў пару клікаў ствараць музычныя трэкі. Напісалі некалькі прапаноў з пажаданнямі — і гатова.
А як Suno працуе з беларускай? Можа, наогул бязглуздзіцу якую-небудзь выдае? Журналісты прапанавалі мадэлі скласці калыханку: «Беларускамоўная калыханка пра вечар, сонейка і немаўля».
Нууу... не, калі не ўслухоўвацца, то штосьці накшталт калыханкі сапраўды атрымалася. Да пачатку практычна няма пытанняў.
Потым з'яўляецца ўсё больш момантаў накшталт «У сновах песня гучыць вечна» ці «Лістота ціханка шэпча». Карацей, «Доўгі дзень, цёплы дзень» не пераплюнуў.
А вы як ставіцеся да калыханкі ад ШІ? (👍 — ёсць патэнцыял, 👎— чалавечыя заўжды будуць лепшыя).
Дзённікі вучня незвычайнай акадэміі. Кніга для тых, хто стаміўся ад Гары Потэра, але сумуе па «Шкодных парадах» Остэра.
Акадэмія доктара Клякса — гэта школа для хлопчыкаў, але толькі для тых, чые імёны пачынаюцца на літару «А».
Замест звычайных прадметаў там вывучаюць літарапрадзенне, лячэнне хворых рэчаў і шмат чаго яшчэ, бо кожны дзень доктар Клякс выдумляе новыя тэмы. Выкладаць знакамітаму чараўніку дапамагае шпак Мацей (а можа, гэта зусім і не шпак?). А вучняў чакае шмат прыгод і дзіўных здарэнняў.
💸 39,06 р.
https://catalog.onliner.by/books/popurri/9789851554276?utm_source=tg
Знакамітая панэлька на Макаёнка пазбавілася вялізнага вінаградніка на фасадзе. Усё праз ураган.
Расліна не патрабавала догляду і самастойна распаўзалася па сценах панэлькі. Жыхарам заставалася хіба што падразаць лазу, якая назойліва лезла ў вокны.
На жаль, цяпер эфектны «сімбіёз» шэрага бетону з жывой прыродай можна ўбачыць хіба што на фота: вінаграднік зрэзалі. Пра гэта нам распавёў адзін з чытачоў.
Мы звязаліся з ЖЭУ №3 Першамайскага раёна, якое абслугоўвае шматпавярховік на вул. Макаёнка, 13а, каб даведацца, куды дзеўся вінаграднік.
— Так, сапраўды, расліну давялося зрэзаць. 13 ліпеня ў Мінску бушаваў ураган, які вырваў частку расліны з 3-га па 9-ы паверх, і яна пачала прадстаўляць пагрозу. З-за ветру сцяблы раслін стукалі ў вокны і маглі разбіць шкло. Жыхары сталі актыўна тэлефанаваць у дыспетчарскую і МНС з просьбамі хутчэй зрэзаць вінаграднік.
У Беларусі выпусцілі экасумкі з адходаў вытворчасці. Што па коштах?
Сумесную калекцыю экасумак з дэніму і скуры выпусцілі беларускія брэнды Conte і Makey.
Такім чынам кампаніі імкнуцца паменшыць негатыўны ўплыў вытворчасці на экалогію. Як сказана ў прэс-рэлізе, новае жыццё атрымалі 200 квадратных метраў скуры і 50 дэніму.
Усяго выпушчана 420 экасумак. Незалежна ад мадэлі, кожная абыйдзецца ў 179 рублёў. Аксесуары ўжо можна купіць у фірмовых крамах Conte і Makey.
99-гадовы беларус вырашыў атрымаць пасведчанне аб нараджэнні
Гісторыю Міхаіла Фёдаравіча распавядае Камянецкая раённая газета.
У жыхара вёскі Індычы (Камянецкі раён) у пашпарце не пастаўлена дакладная дата нараджэння — толькі год. Да 100-годдзя мужчына вырашыў нарэшце разабрацца з дакументамі і аформіць іх як належыць.
Адзіны дакумент, дзе названая дата нараджэння пенсіянера, — гэта ваенны білет. Там напісана, што ён нарадзіўся 15 лютага 1925 года — магчыма, з яго ж слоў. Гэтага аказалася недастаткова.
У Камянцы сталі думаць, як дапамагчы пенсіянеру аднавіць дакладную дату нараджэння. У пошуках «доказнай базы» старшыня суда натыкнулася на запісы ў пасляваеннай пагаспадарчай кнізе і на некалькіх яе старонках выявіла вышэйназваную дату нараджэння. Запіс у ваенным білеце таксама стане аргументам.
Выязное пасяджэнне суда ўжо прызначанае на 31 ліпеня — яно пройдзе дома ў Міхаіла Фёдаравіча. Як толькі ён атрымае пасведчанне аб нараджэнні, зможа зрабіць і новы пашпарт з поўнай датай нараджэння.
«Не ўжываем мяса, малочку, яйкі і макароны». Колькі грошай траціць на ежу гэта сям'я?
Такое харчаванне можа здацца дзіўным большасці людзей — без шматлікіх звыклых прадуктаў, але затое з рыбай, морапрадуктамі, багаццем садавіны і гародніны. У гэтым выпуску Алесь расказвае пра рацыён сваёй сям'і — у нечым харчаванне падобнае на міжземнаморскую дыету з улікам gluten free.
money.onliner.by/go/225301
Разыгрываем два бясплатныя квіткі на фестываль «Наш Грунвальд».
Што трэба зрабіць?
📍Падпісацца на каналы @onlinerbel, @nashgrunwald.
📍Націснуць кнопку «Удзельнічаць» пад гэтым пастом.
Вынікі наш бот-рандамайзер падвядзе 18 ліпеня ў 17:00 па мінскім часе. Два пераможцы атрымаюць па квітку на фестываль «Наш Грунвальд». Пройдзе ён 20—21 ліпеня ў Дудутках.
Квіткі пераможцы атрымаюць у электронным выглядзе — ні за што плаціць не трэба.
Арганізатары абяцаюць рыцарскія турніры (як пешыя, так і конныя), турніры лучнікаў, масавыя бітвы, канцэрты, рынак рамеснікаў і саму рэканструкцыю эпізоду Грунвальдскай бітвы.
У Іспаніі даказалі 54-гадовую гіпотэзу вядомага матэматыка родам з Кобрына
Спецыялісты Баскскага цэнтра прыкладной матэматыкі «змаглі паспяхова вырашыць праблему, якая заставалася нязменнай больш за пяць дзесяцігоддзяў».
Першапачаткова яе сфармуляваў адзін з найбольш вядомых алгебраічных геометраў XX стагоддзя Оскар Зарыскі, які нарадзіўся ў 1899 годзе ў Кобрыне.
Зрэшты, з 1927 года Оскар жыў і выкладаў у ЗША, так што ў прэс-рэлізе яго называюць «беларуска-амерыканскім матэматыкам».
«Выкарыстоўваючы інавацыйны падыход, які злучае алгебраічную геаметрыю з сімплектычнай, навукоўцы даказалі гіпотэзу, прадэманстраваўшы магутную здольнасць матэматыкі звязваць розныя галіны ведаў», — гаворыцца ў тэксце.
Далей сцвярджаецца: гіпотэза тычыцца тэорыі сінгулярнасці ў алгебраічнай геаметрыі. У 1970 годзе ў адной з наватарскіх работ Зарыскі паставіў восем пытанняў, сем з якіх атрымалася вырашыць у далейшым (няхай і на працягу многіх гадоў), а адно ніяк не давалася — прынамсі, да цяперашняга моманту.
Вы ведалі, што на працягу 15 гадоў у Беларусі праводзіцца міжнародны рыцарскі фестываль? Зараз раскажам.
Праходзіць «Наш Грунвальд» у Дудутках.
Арганізатары абяцаюць рыцарскія турніры (як пешыя, так і конныя), турніры лучнікаў, масавыя бітвы, канцэрты, рынак рамеснікаў і саму рэканструкцыю эпізоду Грунвальдскай бітвы.
Фестываль доўжыцца два дні — 20 і 21 ліпеня. Кошт квіткоў — ад 65 да 110 рублёў для дарослых і ад 25 да 40 для школьнікаў. Набыць можна тут.
На месцы будуць фуд-корт і намётавы гарадок. Дарэчы, пра намёты...
Лавіце зніжку 10% на намёты, спальныя мяшкі, турыстычныя кілімкі па прамакодзе «Грюнвальд». Зніжка дзейнічае на тавары ў каталогу з паметкай Príme.