onlinerbel | Unsorted

Telegram-канал onlinerbel - Onlíner па-беларуску

5402

Моўныя віктарыны, тэсты для аматараў вандровак па Беларусі, цікавосткi са стужак навін, анонсы фестываляў і культурных падзей. Пра рэкламу ў канале 👉https://b2bblog.onliner.by/2022/04/20/partnerskie-posty-v-telegram-onliner-usloviya-razmeshheniya

Subscribe to a channel

Onlíner па-беларуску

45% удзельнiкаў вiктарыны не памылiлicя. Гэта Бабруйск, дом купчыхі Кацнельсан. Выключна рэдкі для нашай краіны драўляны будынак пачатку XX стагоддзя ў стылі мадэрн. Па легендзе, купчысе (а спадарыня яна была вельмi ж заможная) спадабаўся гэты асабняк у адной з краін Балтыі, яна купiла яго i распарадзілася перавезці ў Бабруйск, дзе дом быў нанова сабраны па частках. Было гэта ў 1912 годзе.

Нават дзiўна, што за столькi гадоў дом-прыгажун не толькi захаваўся, але i амаль не змянiўся вонкава, аб чым сведчаць гiстарычныя фота.

Неўзабаве пасля ўзвядзення асабняка Кацнельсан здала яго ў арэнду паліцэйскай управе, затым у будынку месцiлiся гарадская ўправа, бібліятэка, а зараз — рэкламнае агенцтва.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

The Last of Us атрымала каля 300 узнагарод, увайшла ў разнастайныя рэйтынгі «лепшых з лепшых» і стала адной з самых прадаваных гульняў для PlayStation.

Мы паглядзелі першы эпізод серыяла «Адны з нас» (зрэшты, толькі ён зараз і даступны) і маем падставы спадзявацца, што атрымалі лепшую адаптацыю гульні для тэлевізійных экранаў. Агляд — па спасылцы.

https://people.onliner.by/2023/01/17/hliadzim-seryjal-adny-z-nas

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Дзіўная піраміда ва Уздзе, самы доўгі падвесны мост, 500-гадовая царква-крэпасць і шыкоўны палац з малюнка Напалеона Орды, які ператварыўся ў занядбанку.

Калі вы любіце падарожнічаць па Беларусі (таксама як мы), то, напэўна, бывалі ў гэтых месцах або чулі пра іх. Прайдзіце наш чарговы тэст і праверце свае веды.

https://people.onliner.by/2023/01/15/test-dlya-amatarau-vandrovak

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Дарэчы, практычна такі ж касцёл захаваўся ў літоўскім мястэчку Аланта. Пабудаваны ён у 1903 годзе. На фота вышэй злева беларускі касцёл, а справа — літоўскі. Знайшлі 10 адрозненняў? Ну сапраўды, браты-двайняты.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Калі абыдзецца без пераносаў, то сёлета чакаецца вельмі шмат гучных кінапрэм'ер.

Па спасылцы мы адабралі толькі 20 самых-самых цікавых карцін і адсартавалі іх па даце меркаванай прэм'еры.

https://people.onliner.by/2023/01/11/top-najbolsh-chakanyx-filmau-2023

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Што паставіць на стол у якасці прысмакаў тым, хто не хоча цукру, малака і мукі? Сухафрукты і бананы — гэта няправільныя адказы, вырашыла Алена Каралько і адкрыла бізнес па вырабе незвычайных веганскіх ласункаў.

У новым матэрыяле — пра тое, як пад Мінскам робяць модныя дэсерты без усяго, да чаго вы прывыклі.

https://money.onliner.by/2023/01/09/modnyya-deserty

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Спіс фільмаў студзеня падрыхтавалі, цяпер надышла чарга серыялаў.

Стрымінгавыя сэрвісы не збіраюцца сядзець склаўшы рукі і бадзёра пачынаюць 2023 год з новых праектаў.

https://people.onliner.by/2023/01/04/ne-tolki-the-last-of-us

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

✨ З Новым годам, Беларусь! ✨

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

«Аватар: Шлях вады» чакалі вельмі доўга — 13 гадоў. Дачакаліся. Але ці варта было?

Агляд фільма — па спасылцы.

https://people.onliner.by/2022/12/26/prygozha-zacyagnuta-nudna-paglyadzeli-film-avatar-shlyax-vady

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Імя Алены Кіш у Сусветнай энцыклапедыі наіўнага мастацтва стаіць побач з Пірасмані і Русо, але ў Беларусі мастачку згадваюць нячаста.

Па спасылцы высвятляем, чым унікальныя працы Алены, на што звярнуць увагу і дзе шукаць беларускі рай (прынамсі, маляваны) зараз.

https://people.onliner.by/2022/12/22/belaruski-raj

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Саша носіцца па гразі, пад ногі не глядзіць. А чаго туды глядзець — у руках масіўныя ланцугі, перад вачыма два «шведы»: Scania і Volvo. Адзін павязе другога, але галоўны над «шведамі» — Саша.

Ён эвакуатаршчык, грузавы эвакуатаршчык. Цяжкая работка: то ў гразі, то ў снезе, днём ці ноччу, і ўвесь час трэба кагосьці ратаваць. Але мужчына не скардзіцца: праца не чакае.

https://auto.onliner.by/2022/12/20/gruzavy-evakuatarshchyk

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

У сённяшнім тэсце досыць цікавых лакацый. Дзеючая трамвайная галінка сярод лясоў і палёў, самы стары ў Беларусі (а то і ва ўсёй Еўропе) вежавы гадзіннік, закінуты храм на паўвыспе.

Адказаць правільна на ўсе пытанні зможа толькі бывалы вандроўнік. Любіце Беларусь, падарожнічаеце па краіне — праверце і вы свае веды.

https://people.onliner.by/2022/12/17/dze-takoe-mesca

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Сусветныя блокбастары паціху вяртаюцца ў кінатэатры. Пачалося ўсё з «Чорнага Адама», але там усё настолькі дрэнна, што гэты дэбют мы наўмысна вырашылі прапусціць.

Працяг «Чорнай Пантэры» — зусім іншая справа. Тут і маштабы большыя, і мэты круцейшыя. Ледзь не ўпершыню за год схадзілі ў кінатэатр і расказваем, як гэта было.

https://people.onliner.by/2022/12/09/xopic-muchyc-zhab-paglyadzeli-blokbastar-chornaya-pantera-vakanda-naveki

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Гэтым разам за серыяльныя прэм'еры адказвае не толькі Netflix. Не саступае гіганту і яго асноўны канкурэнт у выглядзе Disney.

Па спасылцы — топ-10 новых серыялаў снежня: ад «Ведзьмара» да «Тры-Пайнс».

https://people.onliner.by/2022/12/03/shto-pahlyadzec-u-snezhni

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

У Беларусь часткова вяртаюцца сусветныя блакбастары. Так, у кінатэатры пад канец года завязуць «Чорную пантэру» і нават «Чабурашку».

Па спасылцы — падборка прэм’ер снежня. З дзясятка адабраных намі амаль палова ўжо прыпадае на кінатэатры. Але ўсё ж стрымінгавыя сэрвісы са сваімі гучнымі навінкамі пакуль яшчэ лідзіруюць.

https://people.onliner.by/2022/12/01/raby-komiksy-i-chaburashka-lepshyya-filmy-snezhnya

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Мастацкі музей ажывіў карціны вядомага беларускага пейзажыста Вітольда Бялыніцкага-Бірулі ў дапоўненай рэальнасці.

Паглядзіце, як яны выглядаюць.

https://people.onliner.by/2023/01/17/karcniy-5678

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Распачынаем новую рубрыку — моўныя віктарыны. Некалькі разоў на тыдзень будзем публікаваць кароценькія пытанні, каб вы мелі магчымасць праверыць сябе, успомніць забытае правіла або слова, а магчыма, даведацца нешта новае.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Аграгарадок Семежава знешне амаль нічым не адрозніваецца ад іншых падобных населеных пунктаў Беларусі. І, магчыма, пра яго ніхто б не чуў у маштабах краіны, калі б не адна яскравая акалічнасць.

У сярэдзіне 1990-х тут адрадзілі старадаўні і прывабны абрад «Калядныя цары». З часам яго ўнеслі ў спіс нематэрыяльных каштоўнасцей ЮНЕСКА і ў Семежава пацягнуліся аўтобусы з турыстамі. Як абрад выглядае цяпер, глядзіце ў нашым рэпартажы.

https://people.onliner.by/2023/01/14/abrad-tzary

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Правільны адказ — Слабодка. Хто падарожнічаў па Браславах, той не забудзе гэты касцёл. Ён бачны нават з гары Маяк. Касцёл, у абліччы якога змяшаліся рысы гатычнага і раманскага стыляў, быў пабудаваны ў 1901—1906 гадах. У шматлікіх крыніцах сустракаецца цікавы факт: матэрыялы для будаўніцтва веж паднімаліся наверх з дапамогай коней, для якіх былі збудаваны спецыяльныя памосты. А каб коні не баяліся вышыні, ім завязвалі вочы.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Пачынаем рубрыку «Месца дня». Некалькі разоў на тыдзень будзем публікаваць тут фотазагадкі з варыянтамі адказаў і пытанні для аматараў вандровак па Беларусі. Паехалі!

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Доктар Генры Коттан правёў за сваё жыццё каля 650 аперацый. Ён лічыў, што выдаленне органаў лякуе псіхічныя захворванні пацыентаў.

Праўда, амаль палова з паддоследных памерлі, іншыя засталіся калекамі. Па спасылцы — гісторыя лекара-вар’ята, які здолеў пазбегнуць адказнасці.

https://tech.onliner.by/2023/01/04/genij-ci-varyat-yak-vuchony-genry-kottan-lyachyu-psixichnaxvoryx-vydalennem-ix-organau

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Часта студзень — мёртвы ў плане кінапрэм'ер месяц. Але толькі не гэтым разам. Так, гучных і маштабных навінак не вельмі шмат, але пры жаданні знойдзецца што паглядзець.

Тут і перанесены са снежня «Чабурашка», і новы фільм Гая Рычы, і класічны баявік у стылі 1990-х, і некалькі падарункаў ад стрымінгавых сэрвісаў.

https://people.onliner.by/2023/01/03/haj-rychy-dziacinstva-hroma

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

У 2022 годзе выйшла шмат добрых фільмаў, з якіх можна было б скласці рэйтынг нават з 20 карцін. Але ўсё ж мы адабралі дзясятку самых-самых.

Як звычайна, топ заснаваны на асабістым досведзе аўтара і напэўна не супадзе з густамі ўсіх чытачоў.

https://people.onliner.by/2022/12/30/top-10-filmau-2022-goda-yakiya-nelga-prapuskac

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

У нядзелю каталікі і пратэстанты адзначаюць адно з самых важных свят — Божае Нараджэнне, але даволі кранальная падзея адбываецца напярэдадні Раства, калі сям'я з першай зоркай сядае за стол, а пасля рушыць у храм.

Называецца такая перадкалядная вячэра вігілія, альбо посная куцця. Мы даведаліся пра яе сэнс, сімволіку і паглядзелі, якія стравы гатуюць у гэты дзень.

https://people.onliner.by/2022/12/24/magu-na-novy-god-pracavac-ale-na-rastvo-nikoli-yak-belarusy-sustrakayuc-bozhae-naradzhenne

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Мінулай вясной мы задумалі цыкл «Поры года»: адпраўляліся ў Нацпарк «Нарачанскі», шукалі адрозненні паміж вясной, летам і восенню.

Сёння закальцоўваем гэты кругаварот прыгажосці ў прыродзе зімовай серыяй. Ні зеляніны, ні вусеняў — затое ёсць трохі кракадзілаў і шмат мокрых ног.

https://people.onliner.by/2022/12/20/zima-5

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Не стала вядомага беларускага мастака Алеся Родзіна. Яму было 75.

У ліпені спадар Алесь даў змястоўнае інтэрв'ю «Анлайнеру». Так склалася, што ў ягоным жыцці яно стала адным з апошніх. Па спасылцы — некалькі цытат з гэтай размовы.

https://people.onliner.by/2022/12/19/ne-stala-vyadomaga-belaruskaga-mastaka-alesya-rodzina-yamu-bylo-75

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

У гэтыя выходныя менш за ўсё хацелася ехаць на рынак. Але мы гэта зрабілі: прайшліся па гандлёвых радах у Лебядзіным і нават пастаялі на кардонках — як у старыя добрыя часы.

Па спасылцы — аб тым, чаму прадпрымальнікі не перабіраюцца ў камфортныя ўмовы і навошта пакупнікам шопінг на марозе.

https://money.onliner.by/2022/12/14/yak-geta-shopicca-na-adkrytym-rynku

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Калісьці педагогі прадказвалі, што ўладальнікі адзнак «неуд» будуць валяцца пад плотам, але пралічыліся. Хуліганы сталі паважанымі людзьмі і дзеляцца запасамі.

Працягваем рэкансервацыю запісаў у дзённіках, прасякнутых мудрасцю і любоўю да дзяцей: ад «Замаскіраваў джын-тонік пад ліманад» да «Раскідваў па класе грачаную кашу».

https://people.onliner.by/2022/12/08/chytaem-zapisy

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Раніцай 17 снежня 2021 года ў зводках Мінскай ДАІ з’явілася інфармацыя аб аварыі на Партызанскім праспекце з удзелам Geely і Ford.

З таго часу адбылося нямала падзей, вынік якіх стаў поўнай нечаканасцю для Дзмітрыя. Ён, пацярпелы ў ДТЗ, можа быць павінен пасажырцы вінаватага кіроўцы каля 5 тысяч рублёў. Як так атрымалася?

https://auto.onliner.by/2022/12/01/ne-vinavaty

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Тым часам выпускі рубрыкі «Беларускія шпаргалкі» працягваюцца.

У новым матэрыяле сабраны 5 груп слоў-памагатых, якія дазваляюць пазначаць крыніцу паведамлення, выказваць свае адносіны да нейкіх падзей, структураваць думкі і запаўняць паўзы.

https://people.onliner.by/2022/11/30/shparhalki-2-9

Читать полностью…
Subscribe to a channel