Моўныя віктарыны, тэсты для аматараў вандровак па Беларусі, цікавосткi са стужак навін, анонсы фестываляў і культурных падзей. Пра рэкламу ў канале 👉https://b2bblog.onliner.by/2022/04/20/partnerskie-posty-v-telegram-onliner-usloviya-razmeshheniya
Гэта Траецкі касцёл у вёсцы Ішкалдзь, што знаходзіцца недалёка ад скульптуры зубра на трасе М1. Годам яго пабудовы лічыцца 1472-гі. Амерыка яшчэ не была адкрытая, Мона Ліза не напісаная, а касцёл у Ішкалдзі ўжо стаяў.
Читать полностью…Клічны склон
Гэта асобная склонавая форма назоўніка, ужываецца пры звароце. Не ва ўсіх усходнеславянскіх мовах сёння існуе, але беларусы яе захавалі.
У нас багата прыкладаў выкарыстання назоўнікаў клічнага склону ў мастацкай літаратуры, вельмі натуральна яны гучаць у размоўным стылі, да таго ж шырока распаўсюджаны ў паўднёва-заходніх гаворках краіны (хаця ў некаторых крыніцах сустракаюцца заўвагі, што клічная форма — устарэлая).
🖤 Назоўнікі ў клічнай форме выражаюць асаблівую цеплыню, сардэчнасць, замілаванасць, спагаду, акрамя гэтага, могуць перадаваць боль (часцей у паэтычных тэкстах: Краю мой родны! (М. Багдановіч)).
Клічны склон утвараецца ад назоўнікаў мужчынскага роду з зычным на канцы.
Калі аснова на цвёрды зычны — канчатак -е: сын — сы́не, лес — ле́се
Аснова на мяккі зычны — канчатак -ю: Я́сь — Ясю, гай — га́ю
Аснова на -р, -ж, -дж, -ч, -ш + -г, -к, -х (у суфіксах) — канчатак -у: гаспадар — гаспада́ру, муж — му́жу, сынок — сы́нку + у слове дзе́ду
Аснова на -г, -к, -ц (пры чаргаванні з ж, ч) — канчатак -а: друг — дру́жа, чалавек — чалаве́ча, хлопец — хло́пча
У некаторых гаворках адзначаюцца выпадкі ўжывання клічнай формы назоўнікаў жаночага і агульнага роду: ма́мо, Са́шо, Ма́нё.
«Адкрыць вочы» — у тэкстах на беларускай мове можна знайсці прыклады такога ўжывання (нават у вядомых пісьменнікаў), «адчыніць вочы» таксама сустракаецца, але ў даведніках па культуры мовы прыводзяцца рэкамендацыі ў гэтым выпадку ўжываць іншы дзеяслоў — «расплюшчыць вочы».
На прыкладах паглядзім, дзе можна пазбягаць слова з найбольш агульным значэннем «адкрыць», замест гэтага карыстаючыся дзеясловамі, якія перадаюць сэнс выказвання больш дакладна:
адчыніць фортку
адамкнуць дзверы (замкнуць дзверы)
адкаркаваць бутэльку (закаркаваць бутэльку)
разгарнуць часопіс, парасон (загарнуць часопіс, згарнуць/скласці парасон)
расплюшчыць вочы (заплюшчыць вочы)
агаліць рукі ў сонечны дзень
разявіць рот
выявіць талент
пусціць ваду
А ў гэтых кантэкстах менавіта слова «адкрыць» будзе якраз на сваім месцы:
адкрыць радовішча карысных выкапняў
адкрыць таямніцу
адкрыць/адчыніць дзіцячы садок, студыю
адкрыць/распачаць/пачаць пасяджэнне; тэатральны сезон
У Жалудку сапраўды здымалі містычнае кіно, аднак на фота іншае месца — Савейкі. Не вельмі славутая, але надзвычай цікавая сядзіба. Закінутая, закансерваваная, яна пры гэтым захавала рамантычную атмасферу вытанчанага старажытнага маёнтка.
Читать полностью…Сёння дзень добрых навін — у Беларусь з Германіі вярнуліся каштоўныя выданні з бібліятэкі Храптовічаў.
Тая існавала з другой паловы XVIII да пачатку ХХ ст. у маёнтку Шчорсы (цяпер — Навагрудскі раён). Кнігазбор лічыўся адным з найбагацейшых ва Усходняй Еўропе ўжо ў XVIII ст.
Пабачыць унікальныя выданні можна ў Музеі кнігі да 28 лютага 2023 года.
Прыстаўныя галосныя
У пачатку слоў перад спалучэннем зычных прыстаўная і пішацца:
✔️пры пачатковым м: імгненне, імчацца
📎 але: млявы, мне, мной, многа, мруць
✔️пры пачатковых р і л, калі слова знаходзіцца ў пачатку сказа, пасля знакаў прыпынку і пасля слова на зычны: снягі, ільды; ён ірвануў
📎 пасля слова на галосны прыстаўная і не пішацца: адмянілі льготы
У некаторых словах можа з’яўляцца таксама прыстаўная галосная а: іржаны і аржаны
Не пішуцца прыстаўныя галосныя перад р, л, м:
✔️пасля прыстаўкі і першай часткі складанага слова, якія заканчваюцца на галосную: прымчацца, заржавець, вокамгненна
🖋Адхіленне ад правілаў дапускаецца толькі ў паэтычных творах.
Як бы выглядалі анкеты беларускіх творцаў у Tinder?
Калі вы гэтак і не знайшлі мэтч у мінулай падборцы, зараз самы час свайпаць управа😉
Гэтае месца на беразе Віліі называецца Белая гара. У самым пачатку 1990-х пры ўдзеле Федэрацыі турызму Беларусі тут з'явілася выкладзеная з камянёў траса — штучны скаладром пад адкрытым небам. Унікальны ў сваім родзе аб'ект для краіны, якая не мае сваіх гор.
Відавочна, валуны не проста зваленыя ў кучу, а надзейна змацаваныя адзін з адным. Канструкцыі больш за 30 гадоў, а яна дагэтуль не развалілася і не абрынулася ў раку.
У 1990-х тут праходзілі турзлёты, трэніраваліся скалалазы і нават праводзіліся спаборніцтвы па альпінізму. Шкада, месца не атрымала далейшага развіцця. Цяпер яно прыцягвае ў асноўным байдарачнікаў і аматараў нестандартных маршрутаў.
Згодна з водгукамі ў інтэрнэце, узыходжанне на вяршыню, роўна як і спуск, дораць яркія эмоцыі. Зрэшты, многія прыязджаюць сюды проста дзеля прыгожых фатаграфій на камянях.
📖 Трошкі спынімся на слове «скрыль» і сінонімах
Словы з найбольш шырокім значэннем у гэтай групе — кава́лак, кусо́к.
Кро́шка, крыха́, драбо́к — невялікая частка чаго-небудзь.
Абло́мак, ашчэ́пак, дру́зачка — адбіты кавалак якога-небудзь прадмета;
чэ́рап — кавалак ад разбітага посуду;
уці́нак — абрубак.
Лу́ста, скі́ба — кавалак хлеба (скіба таксама — пласт узаранай зямлі);
акра́ец — кавалак з краю бохана.
Скрыль — адрэзаны значны кавалак (пераважна пра сала, сыр, кавун і пад.). Скры́лік і скрылёк ужываюцца, калі гаворка пра невялікі кавалак.
Будзеце наведваць Мірскі замак ці возера Свіцязь — абавязкова зазірніце ў Райцу, яна зусім недалёка. Вельмі прыемнае і спакойнае месца для аматараў невідавочных маршрутаў.
Читать полностью…Храм у Райцы быў узведзены ў 1817 годзе як касцёл-пахавальня. Пасля паўстання 1863 года, як гэта часта здаралася, ён стаў праваслаўным. У пасляваенны час стаяў у руінах і быў адноўлены ўжо ў 2000-я.
Читать полностью…Чаму ніхто не выпускае робатаў, як мага больш падобных да людзей?
Усё праз эфект жудаснай даліны, дзякуючы якому машыны, што вельмі паходзяць на чалавека, выклікаюць у нас агіду. Разбіраемся ў гэтым непрыемным феномене.
https://tech.onliner.by/2023/02/08/efekt-zhudasnaj-daliny-chamu-my-z-agidaj-stavimsya-da-chalavekapadobnyx-robata%d1%9e
21 лютага — Міжнародны дзень роднай мовы. Не толькі ў нас, ва ўсіх, хто яе не страціў, — уведзены ЮНЕСКА ў 1999 годзе.
У гэты дзень наш Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа ладзіць Рэспубліканскую дыктоўку па беларускай мове. Распавядаем, што, дзе, калі і як паўдзельнічаць.
https://people.onliner.by/2023/02/06/data-nacyyanalnaj-dyktouki-pa-belaruskaj-move
У пошукава-выратавальнага атрада «Анёл» з'явіліся сабакі. Цяпер яны будуць дапамагаць шукаць людзей.
Наш журналіст прыняў удзел у эксперыменце. Схаваўся ад сабакі «Анёла» на балоце. Як хутка ён быў знойдзены? Чытайце рэпартаж.
https://people.onliner.by/2023/02/03/sxavausya-ad-sabaki
🗒 Правапіс о, э ➡️ а
Пішам а замест о, э
✔️ не пад націскам о пераходзіць у а: хо́лад — хало́дны
📎 акрамя спалучэнняў ро, ло, якія чаргуюцца з ры, лы: гром — грыме́ць, гло́тка — глыта́ць
✔️ не пад націскам э пераходзіць у а: шэ́ры — шарэ́ць
📎 у т. л. у некаторых, даўно запазычаных і адаптаваных словах, уласных імёнах: рамо́нт, арандава́ць, Благаве́шчанск, Шаўчэ́нка
📎 у т. л. у запазычаных словах ненаціскныя спалучэнні -эр, -эль у канцы пераходзяць у -ар, -аль: камп’ю́тар, шні́цаль. ✂️ Але ўласныя імёны не падпарадкоўваюцца гэтаму правілу: Юпі́тэр
Пішам э
❗️у пачатку іншых запазычаных слоў: экано́міка, элеме́нт
❗️пасля прыставак і ў другой частцы складанага слова: праэкзаменава́ць, квінтэсэ́нцыя
❗️пасля шыпячых, [р], [д], [т] і цвёрдага [ц]: жэтон, Дэфо, тэрмометр, цэлафан
📍 У запазычаных словах пасля губных, [з], [с], [н] напісанне правяраем па слоўніку (здаецца, гэта будзе добрай парадай і для іншых выпадкаў, калі ёсць сумнеў 😊): інтэрнэт, нонсэнс; але бізнес, секс.
Увогуле, правапіс е, э ў іншамоўных словах разбяром падрабязней у адным з наступных допісаў, прысвечаных арфаграфіі.
21 лютага (то-бок ужо заўтра) — Рэспубліканская дыктоўка па беларускай мове. Ладзіць яе Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа.
Алгарытм такі:
1. Зарэгістравацца вось тут (дэдлайн — сёння).
2. Узяць бланк, які можна раздрукаваць, і пісаць дыктоўку на ім.
3. 21 лютага ў 13:00 падключыцца да трансляцыі на yakub-kolas-institute">YouTube-канале ўстановы ці канале «Культура» Беларускага радыё.
4. Праверыць, як зараз справы з валоданнем беларускай мовай.
Доўжыцца дыктоўка будзе адну гадзіну. Усім поспехаў!
Падаспеў наш чарговы тэст пра Беларусь, і сёння праверым, як добра вы ведаеце родную літаратуру, а дакладней — паэзію.
Які алгарытм? Усё проста. Мы публікуем чатырохрадкоўе, і вам трэба адгадаць, хто аўтар гэтага твора. Самы час распачаць!
https://people.onliner.by/2023/02/18/test-kupala-ci-kolas
За сваю гісторыю Савейкі не раз мянялі гаспадароў. Маёнтак належаў шэрагу шляхетных сем'яў: Бенігсанам, Чапскім, Незабытоўскім і з 1860 года — Навіцкім.
Акрамя цэнтральнай сядзiбы, пабудаванай, меркавана, у сярэдзіне XIX стагоддзя, у Савейках захаваліся каменны будынак былога бровара, дом для прыслугі і некалькі гаспадарчых пабудоў. Не меншае ўражанне робіць здзічэлы пейзажны парк і штучная сажалка з расстаўленымі на яе беразе цаглянымі пабудовамі.
У савецкія часы асабняк прыстасавалі пад санаторый. Потым тут дзейнічала амбулаторыя — ажно да 2009 года, калі будынак давялося закрыць з прычыны яго аварыйнага стану.
Дзесяць гадоў таму былы маёнтак у Савейках прадалі аднаму з мінскіх забудоўшчыкаў. Была надзея на новае жыццё старажытнага мястэчка. Але рэканструкцыя так і не пачалася. Сядзіба працягвае ціхенька старэць у запусценні.
Беларус 13 гадоў жыве з чужым сэрцам.
Аднойчы ўвосень Вячаслаў захварэў, але не надаў гэтаму значэння, перанёс прастуду на нагах. Але самаадчуванне ўсё горшала. Праз паўгода ён важыў 42 кілаграмы, сэрца «пайшло ў разнос». «Доктар шчыра сказаў, што жыць мне засталося месяцы тры, не болей…»
https://people.onliner.by/2023/02/16/z-chuzhym-sercam
А тым часам «Луч» паказаў лімітаваную калекцыю механічных гадзіннікаў, прысвечаную беларускім пісьменнікам.
На цыферблатах — літары «ў», напісаныя Броўкам, Танкам і Брылём. Продаж распачнецца 21 лютага.
https://people.onliner.by/2023/02/16/kalekcyja-mexanichnyx-gadzinnikau
Каго кахаў Купала і хто натхняў Шагала?
Працягваем гаварыць пра каханне ў жыцці нашых знакамітых творчых асоб, каму яны прысвячалі свае творы і з кім поплеч вандравалі па жыцці.
https://people.onliner.by/2023/02/14/1019024
Захацелася пабываць тут? Вось каардынаты: 54.64101,26.3984004,1033m/data=!3m1!1e3!4m5!3m4!1s0x46dc59b479167f87:0xd476005373a4bf2a!8m2!3d54.6405923!4d26.4014231?hl=ru">54.640629, 26.401372. Толькі будзьце асцярожныя і лепш прыязджайце сюды вясной, у сухое надвор'е.
Читать полностью…Выраз «калі ласка» ўжываецца звычайна ў просьбах або пры запрашэнні, таму лепш не карыстацца гэтай формулай пры адказе на падзяку.
Таксама звернем увагу на тое, як правільна дзякаваць:
✅ вялікі/шчыры дзякуй (вялікае/шчырае дзякуй).
🗒 Правапіс ы, й, і пасля прыставак
Пішам й
✔️ пасля прыставак на галосны замест каранёвага і не пад націскам: пайсці, выйграць, няйнакш, пайменны
📎 але калі каранёвае і ўтварае склад і вымаўляецца як [й’і], то пакідаем і: выйграць — выігрываць, заіскрыцца, заінтрыгаваць
✔️ у словах займаць, наймаць, пераймаць, перайманне, праймаць
Пішам ы
✔️замест і пасля прыставак на зычны: надысці, падыграць, зыначыць, безыменны
Пішам і
✔️ пасля звыш-, між-, контр-, пан-, супер-, транс-: контрігра, суперінтэлект
✔️ у складанаскарочаных словах пасля першай часткі на цвёрды зычны: дзяржінспектар, медінстытут
❗️Часцей за ўсё памылкі сустракаюцца ў словах, вытворных ад ісці і іграць, пры далучэнні прыставак на зычны — будзьце ўважлівыя, не дадавайце лішнюю літару: абы[й]сці, узы[й]сці, пады[й]граць, ады[й]граць.
Калісьці на даху зубчастай вежы замест традыцыйнага крыжа знаходзілася скульптура Дзевы Марыі. Гэтая статуя добра бачная на малюнку Напалеона Орды. Дарэчы, заўважце: за паўтара стагоддзя мясцовасць амаль не змянілася.
Читать полностью…Дык адкуль такая незвычайная архітэктура? Па легендзе, былыя ўладальнікі маёнтка Раецкія адправілі муляра з Райцы на далёкую выспу Святой Алены ў Атлантычным акіяне, дзе ён натхніўся ўзорамі мясцовага дойлідства і прывёз адтуль чарцяжы. І гэта, магчыма, не выдумка! Зірніце на царкву святога Джэймса за 8000 кіламетраў ад Беларусі — хiба не падобныя гэтыя вежы?
Читать полностью…Згодна з рэкамендацыямі даведнікаў і дапаможнікаў па культуры мовы, калі мы гаворым пра вызначэнне смаку ежы ці пітва, варта аддаваць перавагу дзеясловам «пакаштаваць» і «паспытаць».
«Паспрабаваць», акрамя прыведзенага вышэй, мае яшчэ шэраг значэнняў, таму гэтае слова шырока ўжываецца ў мове. Яго прапануецца пакідаць у іншых кантэкстах.
Дзеяслоў «адведаць» даволі рэдка сустракаецца ў значэнні ‘пакаштаваць, паспытаць’: у гэтым выпадку, зазначаюць знаўцы мовы, яно ўспрымаецца як калька. Найбольш натуральна «адведаць» выглядае ў тэкстах, калі выкарыстоўваецца са значэннем ‘наведаць каго-небудзь, што-небудзь, пабываць у каго-небудзь дзе-небудзь’.
Такім чынам:
✔️пакаштаваць суседскія яблыкі; паспытаць аўтарскі кактэйль
✔️паспрабаваць свае сілы; паспрабаваць давесці сваё меркаванне
✔️адведаць хворага калегу; адведаць малую радзіму
Возера Доўгае — не толькі самае глыбокае (53,6 метра), але яшчэ і вельмі маляўнічае. Яго катлавіна нагадвае каньён, які выцягнуўся на 6 кіламетраў пры максімальнай шырыні 0,5 кіламетра. Гэта тварэнне ледніка.
Дайверы, вядома, ныралі. Знаходзілі на дне керамічныя чарапкі, кола ад воза і нават гранату. Дзесьці ў тоўшчы вады выявілі скамянелы выступ, які, хутчэй за ўсё, быў рэчышчам старажытнай ракі 12 000 гадоў таму. А яшчэ з часоў леднiка ў Доўгiм пасялiўся рэліктавы рачок, які звычайна водзіцца ў халодных азёрах каля Паўночнага Ледавітага акіяна.
Складана сказаць, як менавіта склаўся б лёс Ілана Маска без ягоных няўдач і правалаў.
Сабралі топ-7 па спасылцы: ад выгнання з PayPal да прыхоўвання траўмаў працаўнікоў Tesla.
https://tech.onliner.by/2023/02/02/top-7-pravalau-ilana-maska-pra-yakiya-ne-prynyata-gavaryc
Гэтым разам сабралі ў адным матэрыяле і фільмы, і шматсерыйныя праекты, якія чакаюць нас у лютым.
Дзіўна, але нічога цікавага не абяцае Netflix. А вось на Apple TV+, наадварот, рыхтуецца некалькі патэнцыйна паспяховых навінак.
https://people.onliner.by/2023/02/01/top-filmau-i-seryyalau-lyuty