Калі вы ездзілі з Мінска ў Браслаў, то па дарозе, напэўна, праязджалі пасёлак Бягомль і маглі прыкмеціць на яго ўскраіне гэты будынак. Царква была пабудавана ў другой палове XIX стагоддзя ў рэтраспектыўна-рускім стылі. Калісьці гэта быў прыгожы храм з сямю купаламі.
Фасад выглядае досыць магутна, але варта абысці будынак, як становіцца зразумелы ўвесь маштаб бяды — няма даху, у сценах зеўраюць праломы, ад унутранага ўбрання не засталося і следу.
У XX стагоддзі купалы і вежу-званіцу знеслі, а храм закрылі і пераабсталявалі ў корпус спіртзавода. Паступова будынак прыходзіў у заняпад. Яго вярнулі вернікам у 1991 годзе, і нейкі час тут нават праводзіліся службы, але неўзабаве далейшую эксплуатацыю царквы палічылі небяспечнай.
У 2017 годзе побач адкрылі новую царкву, а руіны старой працягваюць разбурацца.
Сёння пастараемся разабрацца, як пазбягаць блытаніны пры выбары формаў асабовага займенніка ты і зваротнага сябе.
Варта вызначыць, займеннік у якім склоне павінен стаяць у сказе. У родным і вінавальным будзе мяккая аснова (каго? — сябе, цябе), у давальным і месным — цвёрдая (каму? — сабе, табе; пры кім? — пры сабе, пры табе).
🔹Калі ўсё адно ўзнікаюць цяжкасці, то паспрабуйма такі цікавы варыянт самаправеркі ад выкладчыкаў беларускай мовы.
Падстаўляем у месца сумневу асабовы займеннік я ў форме МЯНЕ або МНЕ:
✔️калі падыходзіць займеннік МЯНЕ, то тады правільна будзе СЯБЕ або ЦЯБЕ ў залежнасці ад сэнсу (то-бок аснова мяккая, як і ў слове мяне);
✔️калі МНЕ — то САБЕ або ТАБЕ (аснова цвёрдая, як і ў слове мне).
Праверым, як гэта працуе.
Дашлі мне пра (каго? мяне →) сябе некалькі радкоў для прэзентацыі, калі (каму? мне →) табе будзе зручна.
Джон Уік, тэтрыс і чалавек-кіт. Топ лепшых фільмаў сакавіка.
https://people.onliner.by/2023/03/05/dzhon-uik-tetrys-i-chalavek-kit-top-lepshyx-filmau-sakavika
Арыгінальны від бабруйскага касцёла захаваўся толькi на нешматлікіх старых фатаздымках.
Читать полностью…«Суседзі могуць думаць, што тут жывуць нейкія памешчыкі», — жартуе Антон Палякоў пра будынак-карабель, які цяпер ператварыўся ў сямейную сыраварню.
Колькі гадоў таму хлопец быў тым самым айцішнікам з добрым заробкам, але разам з жонкай Марыяй яны вырашылі ўсё рэзка змяніць.
https://money.onliner.by/2023/03/03/elitny-syr
Літары а, о, э ў складаных словах
Пішам а ў першай частцы складанага слова
✔️ Калі ў другой частцы націск на першым складзе: каранавірус, вадасховішча
Пішам о ў першай частцы складанага слова
✔️ Калі націск у другой частцы не на першым складзе, а ў першай частцы ўзнікае пабочны націск: спортгарадок, своеасаблівы
✔️ У першай частцы складаных слоў на слова-, што-, фота-, мота-: словаформа, штогод, фотаздымак, мотагонкі
✂️ але: фатаграфія (і вытворныя); матацыкл (і вытворныя).
✔️ У некаторых складаных словах у першай частцы выразна праяўляецца пабочны націск, хоць асноўны націск — на першым складзе другой часткі. Тады таксама пішам о ў першай частцы: мовазнаўчы, фoндасховішча
Напісанне падобных слоў рэкамендуецца вызначаць па слоўніку.
✔️ Калі другая частка пачынаецца з ў: марозаўстойлівы
Пішам літару э
✔️ Гук [э] ў першай частцы складаных слоў захоўваецца і абазначаецца літарай э: мэтазгодна, шэравокі
Яшчэ некалькі пунктаў
✔️ У складаных словах, утвораных ад лічэбніка ў форме роднага склону і іншага слова, першая частка пішацца так, як у родным склоне лічэбніка: трохдзённы, чатырохпавярховы
✔️ Калі складаныя словы маюць больш за дзве часткі, то кожная з іх пішацца як асобна ўзятае слова: аэрафотапрыбор
Памёр беларускі драматург Аляксей Дудараў. Вы дакладна ведаеце ягоныя творы — тыя ўвайшлі ў школьную праграму і рэпертуары тэатраў.
Бадай, самая вядомая работа аўтара — сцэнарый да фільма «Белыя Росы».
https://people.onliner.by/2023/02/28/pamyor-belaruski-dramaturg-alyaksej-dudara%d1%9e-vy-dakladna-vedaece-yagonyya-tvory
І ў роднай Беларусі ёсць месца, дзе можна адчуць спелеалагічныя прыгоды — бераг возера Гінькава. Праўда, трапіць унутр адзінай у нашай краіне карставай пячоры можна толькі паўзком. Уваход выглядае як нечая нара.
На жаль, пагуляць унутры, любуючыся на прыгожыя скляпенні, у вас не атрымаецца. Пячора зусім невялікая — у падземнай галерэі могуць змясціцца тры чалавекі, ды і то седзячы.
Гэтая пячора ўтварылася тут у перыяд раставання ледавiка і ўяўляе сабой вымытую ў пясчаніку пустую прастору. Вядома, тыя, хто бываў у горных пячорах, толькі ўсміхнуцца. І ўсё ж для раўніннай Беларусі гэта ўнікальны прыродны куток. Іншай падобнай пячоры ў нас няма.
Спалучэнне галосных у іншамоўных словах
Для нагляднасці і, спадзяёмся, больш лёгкага ўспрымання правілаў дадалі пасля прыкладаў тыя ж словы на рускай мове.
ІО → іё, ыё (пад націскам): біёлаг (параўн. рус.: биолог)
ія, ыя (не пад націскам): біяло́гія (биология)
іо (пад націскам у пачатку слова): іо́н (ион)
іа (не пад націскам у пачатку слова): іаніза́тар (ионизатор)
іа, ыа на канцы слова: Токіа, адажыа (Токио, адажио)
✂️ але: Эфіопія, ніо́бій, мільён, ра́дыё
ЙО → ё (пад націскам у сярэдзіне слова): раён (район)
я (не пад націскам у сярэдзіне слова): маянэ́з (майонез)
ё (у пачатку слова): ёгурт (йогурт)
ІА → ія, ыя: авіяцыя, дыялог (авиация, диалог)
ЙА → я пасля галосных і ў пачатку слова: папая (папайа)
✂️ але: мільярд
ІЕ → іе, ые: кліент, пацыент (клиент, пациент)
ЙЕ → е: феерверк (фейерверк)
ЕО → ео, эо (пад націскам): гео́лаг (геолог)
еа, эа (не пад націскам): геало́гія (геология)
ЕА → еа, эа: ідэал (идеал)
✂️ але: акіян
Рыхтуючы допіс, мы знайшлі некаторыя адрозненні пры падачы гэтых правілаў у розных крыніцах. Таму маем універсальную параду: калі пры напісанні якога-небудзь іншамоўнага слова ў вас узнікне спрэчнае пытанне, звяртайцеся да слоўніка.
Цікавая дэталь. На адным з вітражоў намаляваны грузавік і людзi, якія ляжаць на яго шляху. Мясцовыя жыхары распавялі нам, што тут адлюстраваны рэальны гістарычны факт.
У канцы 1960-х улады забаранілі праводзіць богаслужэнні, касцёл хацелі перапрафіляваць у склад збожжа, а ўсё царкоўнае начынне — вывезці. Калі да храма пад'ехаў грузавік, вернікі кінуліся пад колы. Кіроўца спыніўся: «Не магу душыць людзей». У рэшце рэшт касцёл проста зачынілі і апячаталі, гадоў дзесяць ён так стаяў, а потым яго аддалі вернікам.
Гэта Траецкі касцёл у вёсцы Ішкалдзь, што знаходзіцца недалёка ад скульптуры зубра на трасе М1. Годам яго пабудовы лічыцца 1472-гі. Амерыка яшчэ не была адкрытая, Мона Ліза не напісаная, а касцёл у Ішкалдзі ўжо стаяў.
Читать полностью…Клічны склон
Гэта асобная склонавая форма назоўніка, ужываецца пры звароце. Не ва ўсіх усходнеславянскіх мовах сёння існуе, але беларусы яе захавалі.
У нас багата прыкладаў выкарыстання назоўнікаў клічнага склону ў мастацкай літаратуры, вельмі натуральна яны гучаць у размоўным стылі, да таго ж шырока распаўсюджаны ў паўднёва-заходніх гаворках краіны (хаця ў некаторых крыніцах сустракаюцца заўвагі, што клічная форма — устарэлая).
🖤 Назоўнікі ў клічнай форме выражаюць асаблівую цеплыню, сардэчнасць, замілаванасць, спагаду, акрамя гэтага, могуць перадаваць боль (часцей у паэтычных тэкстах: Краю мой родны! (М. Багдановіч)).
Клічны склон утвараецца ад назоўнікаў мужчынскага роду з зычным на канцы.
Калі аснова на цвёрды зычны — канчатак -е: сын — сы́не, лес — ле́се
Аснова на мяккі зычны — канчатак -ю: Я́сь — Ясю, гай — га́ю
Аснова на -р, -ж, -дж, -ч, -ш + -г, -к, -х (у суфіксах) — канчатак -у: гаспадар — гаспада́ру, муж — му́жу, сынок — сы́нку + у слове дзе́ду
Аснова на -г, -к, -ц (пры чаргаванні з ж, ч) — канчатак -а: друг — дру́жа, чалавек — чалаве́ча, хлопец — хло́пча
У некаторых гаворках адзначаюцца выпадкі ўжывання клічнай формы назоўнікаў жаночага і агульнага роду: ма́мо, Са́шо, Ма́нё.
«Адкрыць вочы» — у тэкстах на беларускай мове можна знайсці прыклады такога ўжывання (нават у вядомых пісьменнікаў), «адчыніць вочы» таксама сустракаецца, але ў даведніках па культуры мовы прыводзяцца рэкамендацыі ў гэтым выпадку ўжываць іншы дзеяслоў — «расплюшчыць вочы».
На прыкладах паглядзім, дзе можна пазбягаць слова з найбольш агульным значэннем «адкрыць», замест гэтага карыстаючыся дзеясловамі, якія перадаюць сэнс выказвання больш дакладна:
адчыніць фортку
адамкнуць дзверы (замкнуць дзверы)
адкаркаваць бутэльку (закаркаваць бутэльку)
разгарнуць часопіс, парасон (загарнуць часопіс, згарнуць/скласці парасон)
расплюшчыць вочы (заплюшчыць вочы)
агаліць рукі ў сонечны дзень
разявіць рот
выявіць талент
пусціць ваду
А ў гэтых кантэкстах менавіта слова «адкрыць» будзе якраз на сваім месцы:
адкрыць радовішча карысных выкапняў
адкрыць таямніцу
адкрыць/адчыніць дзіцячы садок, студыю
адкрыць/распачаць/пачаць пасяджэнне; тэатральны сезон
У Жалудку сапраўды здымалі містычнае кіно, аднак на фота іншае месца — Савейкі. Не вельмі славутая, але надзвычай цікавая сядзіба. Закінутая, закансерваваная, яна пры гэтым захавала рамантычную атмасферу вытанчанага старажытнага маёнтка.
Читать полностью…Сёння дзень добрых навін — у Беларусь з Германіі вярнуліся каштоўныя выданні з бібліятэкі Храптовічаў.
Тая існавала з другой паловы XVIII да пачатку ХХ ст. у маёнтку Шчорсы (цяпер — Навагрудскі раён). Кнігазбор лічыўся адным з найбагацейшых ва Усходняй Еўропе ўжо ў XVIII ст.
Пабачыць унікальныя выданні можна ў Музеі кнігі да 28 лютага 2023 года.
📌 Дарэчы, рускае ўстойлівае прыслоўнае спалучэнне «про себя» — што абазначае ‘ціха’, ‘не ўслых’ (чытаць, думаць, разважаць) — даслоўна ў гэтым значэнні на беларускую мову не перакладаецца. У такім разе трэба казаць «сам сабе». Параўн.: читал про себя — чытаў сам сабе.
Але «прачытаў пра сябе шмат цікавага ў каментарах» — тут якраз усё правільна (па-руску мы скажам: «прочитал о себе много интересного в комментариях»).
Харчэўня, мова, шчупакі. Беларуска ўлюбляе ў краіну ды марыць выдаць кнігу «Беларуская кухня без бульбы»
Алена Серада — гаспадыня харчэўні «Палюшкі» ў Тураве. Паспела ў жыцці багата, папрацавала нават старшынёй сельскага савета. Але, кажа, заўжды марыла пра сваю справу. Цяпер з гэтай жанчыны, з яе мовы ды яе прысмакаў у многіх іншаземцаў — а таксама і ў беларусаў — пачынаецца любоў да нашай краіны.
https://youtu.be/GmCl_mCh9gg
Відэа ўжо onlinerbelarus">на нашым канале. Глядзіце, слухайце, захапляйцеся!
Мабыць, хоць раз вы чулі ў беларускім маўленні «дыван» у значэнні ‘канапа’? А «адказ» у значэнні ‘адмова’? Вядома, гэта памылкі, дыван — «ковер» па-руску, а адказ — «ответ».
Сёння распачынаем новую рубрыку — пра міжмоўныя амонімы (словы, якія супадаюць ці вельмі падобныя ў напісанні або гучанні, але адрозніваюцца значэннем). Будзем выбіраць найбольш цікавыя і ўжывальныя пары з дзвюх моў, што суіснуюць на нашай тэрыторыі, каб паменшыць колькасць прыкрых памылак у жывой гаворцы і перакладах.
Гуляючы па вуліцы Кастрычніцкай у Бабруйску, вы нават не здагадаецеся, што за фасадам несамавітага пяціпавярховiка схавана неаготыка пачатку XX стагоддзя. Аднак варта толькі зазірнуць за вугал будынка, як перад вамі — архітэктурны сюр.
Касцёл Дзевы Марыі быў пабудаваны ў 1906 годзе па праекце беларускага архітэктара Станіслава Шабунеўскага. Гэта быў прыгожы храм у стылі неаготыкі з высокай спічастай вежай.
Набажэнствы ў касцёле забаранілі яшчэ ў 1935-м, пасля чаго базiлiку выкарыстоўвалі як збожжасховішча. А напрыканцы 1960-х здарылася нешта дзіўнае. У Бабруйску вырашылі ўзвесцi будынак будтрэста — якраз на месцы касцёла. Знеслі вежу і фасад — і на іх месцы з'явіўся пяціпавярховік. А тое, што засталося, прыстасавалі пад клуб будтрэста.
Толькі ў 1990 годзе касцёл зноў пачалi выкарыстоўваць па прызначэннi. Патрапіць унутр сёння можна, як і раней, праз галоўны ўваход у пяціпавярховік.
Што глядзець у сакавіку?
Пачынаем з падборкі серыялаў. Тым больш што шматабяцаючых сярод іх дастаткова: ад гісторыі гурта «Кароль і Шут» да Готэма без Бэтмэна.
https://people.onliner.by/2023/03/02/mandalorec-karol-i-shut-pra%d1%9edzivaya-xlusnya-yakiya-seryyaly-glyadzec-u-sakaviku
У Мінску працягваецца рэканструкцыя Ракаўскага прадмесця.
Па спасылцы — вялікі рэпартаж. Тут шпацыр з архітэктарам- і мастаком-рэстаўратарам, будаванне новай і аднаўленне старой Ракаўкі, візіты ў будынкі і незвычайныя артэфакты гістарычнага раёна.
https://realt.onliner.by/2023/02/28/shpacyr-pa-pradmesci
Цяпер і за́раз
У слоўніках яны падаюцца як абсалютныя сінонімы ў адным са значэнняў, аднак у даведніках па культуры мовы і літаратурнай праўцы бачым парады не карыстацца словам «зараз», калі яно абазначае ‘цяпер, у сучасны момант’. Чаму так?
Праз тое, што слова «зараз» мае больш значэнняў, яго ўжыванне пераважае ў мове, да таго ж яно не заўсёды можа дакладна паказваць на дзеянне, якое адбываецца ў сучасны момант. Ну а слова «цяпер» на гэтым фоне нібы губляецца і менш выкарыстоўваецца на сваім месцы.
Ведайма пра такія нюансы, што апісваюць мовазнаўцы:
«цяпер» традыцыйна ўжывалася і, як нам раяць, павінна ўжывацца тады, калі нешта адбываецца ў гэты самы момант, у цяперашнім часе;
«зараз» — калі гутарка вядзецца пра будучы час, пра нешта, што павінна хутка адбыцца.
Параўн.: цяпер працую, але зараз прывязуць піцу — буду вячэраць
«Спыніце тынкоўшчыкаў!» Былы асабняк мастака Міхаіла Савіцкага рэканструявалі — цяпер там будуць месціцца айцішнікі.
Пакупнік паднавіў будынак, а інтэр’ер асцярожна «распранулі» да бетону і цэглы. Глядзім, што атрымалася.
https://realt.onliner.by/2023/02/22/asabnyak-mastaka-savickaga
Звонку гэтая будыніна здаецца масіўнай і непрыступнай, нібы крэпасць, а ўнутры пануе цёплая атмасфера простага вясковага храма.
Читать полностью…21 лютага (то-бок ужо заўтра) — Рэспубліканская дыктоўка па беларускай мове. Ладзіць яе Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа.
Алгарытм такі:
1. Зарэгістравацца вось тут (дэдлайн — сёння).
2. Узяць бланк, які можна раздрукаваць, і пісаць дыктоўку на ім.
3. 21 лютага ў 13:00 падключыцца да трансляцыі на yakub-kolas-institute">YouTube-канале ўстановы ці канале «Культура» Беларускага радыё.
4. Праверыць, як зараз справы з валоданнем беларускай мовай.
Доўжыцца дыктоўка будзе адну гадзіну. Усім поспехаў!
Падаспеў наш чарговы тэст пра Беларусь, і сёння праверым, як добра вы ведаеце родную літаратуру, а дакладней — паэзію.
Які алгарытм? Усё проста. Мы публікуем чатырохрадкоўе, і вам трэба адгадаць, хто аўтар гэтага твора. Самы час распачаць!
https://people.onliner.by/2023/02/18/test-kupala-ci-kolas
За сваю гісторыю Савейкі не раз мянялі гаспадароў. Маёнтак належаў шэрагу шляхетных сем'яў: Бенігсанам, Чапскім, Незабытоўскім і з 1860 года — Навіцкім.
Акрамя цэнтральнай сядзiбы, пабудаванай, меркавана, у сярэдзіне XIX стагоддзя, у Савейках захаваліся каменны будынак былога бровара, дом для прыслугі і некалькі гаспадарчых пабудоў. Не меншае ўражанне робіць здзічэлы пейзажны парк і штучная сажалка з расстаўленымі на яе беразе цаглянымі пабудовамі.
У савецкія часы асабняк прыстасавалі пад санаторый. Потым тут дзейнічала амбулаторыя — ажно да 2009 года, калі будынак давялося закрыць з прычыны яго аварыйнага стану.
Дзесяць гадоў таму былы маёнтак у Савейках прадалі аднаму з мінскіх забудоўшчыкаў. Была надзея на новае жыццё старажытнага мястэчка. Але рэканструкцыя так і не пачалася. Сядзіба працягвае ціхенька старэць у запусценні.
Беларус 13 гадоў жыве з чужым сэрцам.
Аднойчы ўвосень Вячаслаў захварэў, але не надаў гэтаму значэння, перанёс прастуду на нагах. Але самаадчуванне ўсё горшала. Праз паўгода ён важыў 42 кілаграмы, сэрца «пайшло ў разнос». «Доктар шчыра сказаў, што жыць мне засталося месяцы тры, не болей…»
https://people.onliner.by/2023/02/16/z-chuzhym-sercam
А тым часам «Луч» паказаў лімітаваную калекцыю механічных гадзіннікаў, прысвечаную беларускім пісьменнікам.
На цыферблатах — літары «ў», напісаныя Броўкам, Танкам і Брылём. Продаж распачнецца 21 лютага.
https://people.onliner.by/2023/02/16/kalekcyja-mexanichnyx-gadzinnikau