Беларуска набіла тату з лагатыпам аквапарку, каб забаўляцца бясплатна. Але праз пяць гадоў штосьці пайшло не так.
Прадпрыемства кажа, што конкурсу з тату нібыта і не было, а новыя правілы наведвання льгот не прадугледжваюць. Што думае юрыст?
https://people.onliner.by/2023/04/18/nabila-tatu
У 2006 годзе нам давялося пабачыць стан былога касцёла напярэдадні рэканструкцыі. Толькі зірніце на гэтыя фота…
Што ж, прыклад Юравічаў дае надзею многім іншым закінутым цэрквам і касцёлам Беларусi.
Католікі і пратэстанты адзначаюць Вялікдзень — адно з галоўных хрысціянскіх святаў, уваскрэсенне з мёртвых Ісуса Хрыста.
Тарас Шчыры з’ездзіў ў Вілейскі раён і ўбачыў, як сустракаюць свята ў вёсцы Касцяневічы.
https://people.onliner.by/2023/04/09/vialikdzen
А як будзе правільна: двухмоўны ці дзвюхмоўны?
Сучаснай літаратурнай норме адпавядаюць варыянты напісання з формай двух- незалежна ад роду назоўніка, які ўтварае другую частку складанага слова (дзве мовы (ж. р.) — але двухмоўны).
Аднак нават пры простым пошуку ў інтэрнэце, напрыклад, вы можаце сустрэць варыянты: двухтысячны, двухмоўны, двухгадзінны (гэта строгая норма, так фіксуюць слоўнікі) і дзвюхтысячны, дзвюхмоўны, дзвюхгадзінны (што не адпавядае правілам). Чаму так? Некаторыя мовазнаўцы даюць адказ: частка носьбітаў мовы ўлічвае род лічэбніка ў саставе складаных слоў. Таму ўжывае іх, арыентуючыся не на правіла, а на такую логіку: калі назоўнік у саставе складанага слова жаночага роду (тысяча, мова, гадзіна), то і лічэбнік ставіцца ў адпаведнай форме (дзвюх-). Такі варыянт напісання можна сустрэць і ў друку.
Цяпер вы ведаеце, у чым тут рэч.
Літары е, я ў складаных словах
У першай частцы складанага слова пішам:
🔹 е ў корані незалежна ад таго, на якім складзе націск у другой частцы: сенакасі́лка (сена), светапо́гляд (свет)
📎 калі першая частка велік-/вялік-, напісанне літар е або я залежыць ад таго, які склад у другой частцы націскны: калі першы — пішацца е, калі другі — пішацца я: велікаду́шны; Вялікабрыта́нія (але: Вялі́кдзень)
🔹 літару ё пры націску не на першым складзе другой часткі; замяняем на е, калі націск на першым складзе другой часткі: лёгкаатлеты́чны, ледарэ́з
Злучальныя галосныя ў складаных словах
🔹 Злучальныя галосныя о, ё пішуцца толькі пад націскам, галосная а — у любым ненаціскным складзе: часо́піс, геліёграф, прыборабудаўні́чы
🔹 Злучальная галосная е пераходзіць у я, калі націск на першым складзе ў другой частцы складанага слова: жыццяра́дасны
✂️ але: боепрыпа́сы, жыццеапіса́нне, землекарыста́нне, зернебабо́вы
🔹 Злучальная галосная е ў складаных словах захоўваецца, калі другая частка пачынаецца з ў: зернеўбо́рачны, вогнеўсто́йлівы
🔹Складанаскарочаныя словы пры напісанні звычайна разглядаюцца як простыя словы з адным націскам: зямфо́нд, лясга́с.
Красавіцкімі прэм'ерамі кіно ўжо падзяліліся, надышоў час серыялаў.
Поўная падборка — па спасылцы: ад макьюмэнтары ад стваральнікаў «Офіса» да аднаго з самых дарагіх баевікоў ад братоў Русо.
https://people.onliner.by/2023/04/05/yakiya-novyya-seryyaly-paglyadzec-u-krasaviku
У пасляоскарным красавіку кінаіндустрыя ўжо пачынае падаваць прыкметы жыцця. Нічога сур'ёзнага, затое шмат забаўляльнага кантэнту.
Па спасылцы — прэм’еры месяца: ад Дракулы да Д’Артаньяна.
https://people.onliner.by/2023/04/03/drakula-drakony-dartanyan-top-10-filmau-krasavika
Як просты беларускі хлопец стаў кілерам.
У пракат (афіцыйны!) выйшла чацвёртая частка франшызы «Джон Уік». Атрымаўся сапраўдны атракцыён, абмінуць які ў аглядах кіно было цяжка. Разбіраем яго па спасылцы.
https://people.onliner.by/2023/03/30/yak-prosty-belaruski-xlopec-kileram-stau-paglyadzeli-ekshen-dzhon-uik-4
⚡️У эфіры новая падборка міжмоўных амонімаў.
Захоўвайце і дзяліцеся з сябрамі — працягваем удасканальваць беларускую мову разам.
На двары, на дварэ, на вуліцы — якая розніца?
Спалучэнні «на двары», «у двары» азначаюць прастору, якая знаходзіцца непасрэдна каля нейкага будынка (каля дома, хаты, шматпавярховіка).
Выраз «на дварэ» суадносіцца з рускім «на улице», што азначае ‘не ў хаце, на вуліцы, на адкрытым паветры’.
А для абазначэння двух радоў дамоў, прасторы паміж гэтымі радамі дамоў для праходу і праезду традыцыйна ў беларускай мове служыць слова «вуліца». Вядома, у слоўніку ёсць і такое яго значэнне: ‘месца пад адкрытым небам у процілегласць памяшканню’. Але, калі хочацца ўжыць адметны беларускі выраз у такім кантэксце, можна выкарыстаць спалучэнне «на дварэ», а не «на вуліцы».
Вынікае, розніца такая: пакінуць машыну на двары; на дварэ холадна; на гэтай вуліцы шмат крамаў.
Працягваем нашу рубрыку, прысвечаную міжмоўным амонімам. Трымайце новую падборку слоў.
Читать полностью…Жыхарку Глыбоцкага раёна са стагадовым юбілеем павіншаваў Папа Рымскі.
Як усё адбылося? Унук Уладзіславы Булах — Кірыл — ад рукі напісаў ліст у Ватыкан, у якім распавёў пра бабулю, яе веру ў Бога і хуткі юбілей. І адказ прыйшоў!
https://people.onliner.by/2023/03/16/papa-rymski-jubilei
Лысая гара — 342 метры над узроўнем мора — другая па вышыні кропка Беларусі. Яна ўсяго на тры метры ніжэйшая за гару Дзяржынскую. Знаходзіцца на поўначы Мінскага раёна ў 22 км ад МКАД.
Віды тут маляўнічыя, бо гэта лясная паляна з раскіданымі па ёй валунамі і камянямі. Сярод іх ёсць і замшэлы бетонны слупок з геадэзічнай адзнакай. Наогул, сама паляна падобная да нейкага містычнага месца для правядзення рытуалаў. I нездарма. Кажуць, у старажытныя часы тут было паганскае капішча.
Лысая гара — цалкам нядрэнны варыянт для нестандартнага падарожжа ў выхадны дзень. Вось яе каардынаты: 54.16669, 27.53145. Што дакладна, уражанняў будзе больш, чым ад гары Дзяржынскай. Паездку сюды раiм сумясціць з наведваннем экасцежкі «Святыя крыніцы» — аднаго з найпрыгажэйшых месцаў пад Мінскам. Яна знаходзіцца непадалёку.
А якой магла б быць бягомльская царква сёння? Каб уявіць, дастаткова зiрнуць на фотаздымкi царквы ў вёсцы Турэц Карэліцкага раёна. Яны пабудаваны па адным праекце. Два храмы — два розныя лёсы.
Читать полностью…Сёння праваслаўныя адзначаюць галоўнае хрысціянскае свята — Вялікдзень. Гэтым разам на начное набажэнства мы з'ездзілі ў стары гарадок Зембін і ўбачылі, як Уваскрэсенне Хрыстова святкуюць у мясцовай царкве Святога Архангела Міхаіла.
https://people.onliner.by/2023/04/16/vyalikdzen
📚Словы «ахаяць» і «хаяць» у беларускай мове
У нарматыўных беларускіх слоўніках слова ахаяць падаецца з адным значэннем — ’прыбраць, прывесці ў прыстойны выгляд, ачысціць каго-небудзь, што-небудзь ад гразі, бруду’. Аднак у этымалагічным пазначаны яшчэ і амонім, які азначае ’абгаварыць, зняважыць’, ад хаяць ’лаяць, зневажаць’. Цікава, што другі дзеяслоў мала дзе фіксуецца, але напэўна вы яго чулі, а магчыма, і самі карысталіся?
Па некаторых меркаваннях, хаіць/хаяць (’лаяць, зневажаць, ганіць’) трапіла ў беларускую гаворку з ідыш, і яно, як і шмат якія іншыя словы з гэтай мовы, адносіцца да зніжанай лексікі, не падпадае пад літаратурную норму, таму яго можна знайсці ў дыялектных слоўніках.
Сустракаецца яшчэ і такі варыянт: адхаяць, адхаіць — разм. ’вярнуць прытомнасць, жыццё; адратаваць’ і ’ачысціць, адмыць, агледзець’. А вось тут з большай упэўненасцю можна казаць пра запазычанне з ідыш, яно зафіксавана ў адпаведным слоўніку.
Гэта тыя самыя Юравічы, дзе 26 тысяч гадоў таму бегалі маманты і была стаянка першабытнага чалавека. Але вядомая вёска не толькі гэтым.
Барочны касцёл — спадчына езуітаў, якія ў XVII стагоддзі заснавалі ў Юравічах свой манастыр. У 1865 годзе касцёл быў перададзены праваслаўным, а ў XX стагоддзі парадкі тут наводзіла ўжо савецкая ўлада. Цагліны са старажытных скляпенняў актыўна расцягвалiся на патрэбы калгаса і мясцовых жыхароў.
Аднаўленне храма пачалося ў 2006-м і доўжылася 16 гадоў. Цяпер гэта праваслаўны сабор Нараджэння Прасвятой Багародзіцы пры дзеючым мужчынскім манастыры.
⚡️ Пасля невялікага перапынку зноў вітайце падабайкамі рубрыку пра міжмоўныя амонімы.
Читать полностью…Два, дзве; абодва, абедзве
Колькасны лічэбнік два мае дзве формы роду:
два — для мужчынскага і ніякага,
дзве — для жаночага.
Тое самае датычыць і зборных лічэбнікаў абодва і абедзве.
Для абазначэння асоб і мужчынскага, і жаночага полу ўжываецца слова абое.
Такім чынам: два (абодва) браты; дзве (абедзве) сястры; хлопец з дзяўчынаю былі збянтэжаныя — абое маўчалі.
«Мой дом — мая крэпасць». Гэтую прыказку ўвасобіў у жыццё галандзец Пётр Нонхарт, які ў 1612 годзе пабудаваў у Гайцюнішках уласную сядзібу. Ён быў вядомым інжынерам, спецыялізаваўся на будынках абарончага тыпу і загадваў каралеўскай фартыфікацыяй у Вільні.
Вежы з вокнамі-байніцамі, сцены да паўтара метра таўшчынёй, калодзеж у падвале, каморы і памяшканні для захоўвання арсенала — усё было падрыхтавана на выпадак працяглай аблогі. Дом быў акружаны земляным валам, вадзяным ровам і сажалкамі, што павiнна было ўскладняць падвоз артылерыі і падыход войскаў.
Нядзіўна, што крэпасць вытрымала аблогу падчас Паўночнай вайны, калі саксонцы спрабавалі выбіць адсюль гарнізон шведаў.
Лёс сядзiбы склаўся незвычайна. З 1956 года тут дзейнiчае псіхіятрычная бальніца. Аб'ект рэжымны. У 400-гадовам доме-замку прымусова лечаць злачынцаў, прызнаных псіхічна нездаровымі.
Слова «вырай» можа ўжывацца ў двух значэннях.
Буслы вярнуліся з выраю.
Над возерам ляцеў прыгожы жураўліны вырай.
Таксама і ў пераносным: у вырай збірацца (так кажуць пра таго, хто слабы, знаходзіцца блізка да смерці).
А яшчэ знайшлі некалькі трапных народных параўнанняў з гэтым словам, карыстайцеся:
✔️ збірацца як варона ў вырай (пра марудлівыя зборы куды-небудзь)
✔️ цёпла як у выраі (пра ідэальныя ўмовы, выключна прыемную цеплыню)
Гэта чачэрская ратуша, бадай, самая незвычайная ў Беларусі. Дзіўна бачыць такую прыгажосць у глухім кутку Гомельскай вобласці, куды дабiраецца далёка не кожны турыст.
Магдэбургскае права горад атрымаў у 1511 годзе, аднак гістарычных звестак пра першую ратушу не захавалася. Будынак, які мы бачым цяпер, быў пабудаваны ўжо ў 70-х гадах XVIII стагоддзя, калі Чачэрск перайшоў ва ўладанне графа Захарыя Чарнышова.
Чачэрская ратуша, якая спалучае ў сабе рысы класікі і готыкі, нечым падобная на палац. У яе не адна вежа, як гэта бывае звычайна, а цэлых пяць, прычым усе яны выкананы з дрэва.
Будынак можна наведаць, там працуе гісторыка-этнаграфічны музей.
Беларуская мова насычана цікавымі і сакавітымі словамі. Многія з іх мы сустракалі ў мастацкай літаратуры і на школьных занятках, а сёння прапануем вам папрактыкавацца ў перакладзе.
Ах, дарэчы, карцінкі ў тэсце маюць выключна ілюстрацыйны характар — ніякіх падказак. Пачынаем!
https://people.onliner.by/2023/03/26/test-peraklad
Гадоў 15 таму Дар’я Мацвеенка і не ўяўляла, што зоймецца вельмі незвычайным бізнесам — будзе шыць вігвамы. А пачалося ўсё з лялек-тыльдаў для дачкі падчас дэкрэта.
Беларуска кажа: «Памятаю, прыехала дадому са швейнай машынкай і з палаючымі вачыма: „Буду шыць!“» Тата адказаў: «Ты ж не ўмееш». Я прамовіла: «Значыць, трэба мяне навучыць».
https://realt.onliner.by/2023/03/24/biznes-na-vigvamax
Адзін толькі гэты алтар — ужо нагода пабываць у Гродне. Яму амаль 300 гадоў, і ён — галоўная славутасць Фарнага касцёла.
Усяго ў касцёле 13 алтароў, найбольшую ж каштоўнасць уяўляе цэнтральны, які ствараўся з 1736 па 1738 год. Яго вышыня — больш за 20 метраў, што ставіць яго ў адзін шэраг з самымі высокімі барочнымі алтарамі Еўропы.
Алтар выглядае мармуровым, аднак ён выкананы з дрэва і таніраваны. Фігуры апосталаў, святых і мецэнатаў так добра i дэталёва прапрацаваны, што здаюцца жывымі. Гэта ўражвае!
Булгакі былі заможнымі землеўладальнікамі. У 20—30-х гадах XIX стагоддзя яны выбудавалі ў Жылічах вялікіх памераў сядзібна-паркавы комплекс. Гэты палац вядомы не так шырока, як, напрыклад, рэзідэнцыя Радзівілаў у Нясвіжы. Аднак сваім размахам і ўзроўнем захаванасці ён вельмi ўражвае прыхiльнiкаў даўнiны.
Апроч жылых пакояў, у палацы знаходзіліся хатні касцёл і аранжарэя, дзе круглы год раслі трапічныя кветкі, персікі і ананасы. Інтэр'еры былі багата ўпрыгожаны ляпнінай, дробнай скульптурнай пластыкай і пазалотай. Яркае ўражанне пакiдаюць столі і барэльефныя фрызы, дэкор якіх беражліва аднаўляецца. Толькі паглядзіце на гэтую прыгажосць!
Дарэчы, адзін з варыянтаў у апытанні — раён вуліцы Ляшчынскага. Гэта самы высокі пункт Мінска (283 метры над узроўнем мора). Побач з iм знаходзіцца Sky Towers — былы знакаміты даўгабуд, які ператварылi ў бізнес-цэнтр. Цяпер вы ведаеце, дзе шукаць мінскіх горцаў.
Читать полностью…Працягваем нашу рубрыку, прысвечаную міжмоўным амонімам. Трымайце новую падборку слоў.
Читать полностью…