☀️ На днях сабралі для вас падборку ўтульных мінскіх тэрас.
Ужо выбралі, дзе паснедаць на выходных ці правесці вечар з сябрамі? На гэты ж выпадак ізноў вяртаемся да шпаргалак. Цяпер — пра ежу і яе замову.
🏛️ У Мастацкага музея новы дызайн уваходных квіткоў.
Цяпер даступныя тры віды. На іх работы з фондаў, якіх няма ў пастаяннай экспазіцыі. Кажуць, можна будзе сабраць сапраўдную калекцыю: штосезон дызайн абяцаюць абнаўляць.
Кошт уваходу ў галоўны і выставачны карпусы музея складае 14 рублёў, у галоўны — 10 рублёў, у выставачны — 8.
🌿 Vulitsa Ezha адкрывае новы сезон. Ужо анансавалі найбліжэйшыя даты фэсту: ён пройдзе ў мінскім Батанічным садзе 24—25 чэрвеня.
Квіткі ўжо ў продажы, кошт — 17 рублёў. Дзецям да 12 гадоў уваход вольны. Абяцаюць больш за 200 страў і каля 50 кропак продажу.
🏛 Ночы музеяў было мала?
Цэнтр сучасных мастацтваў вырашыў паўтарыць праграму «Сны пра Японію».
Поўны расклад ёсць тут, а мы дзелімся ўсё яшчэ актуальным чэк-лістом (не ўлічваючы японскія прывіды, яны былі акцыяй часовай і пужаць больш не збіраюцца).
🏚 У чэрвені ў Лошыцкім парку пачнецца рэканструкцыя трох старажытных будынкаў.
У адным будзе міні-гатэль, у іншых адкрыюцца кафэ і залы для правядзення ўрачыстай цырымоніі шлюбу.
Гістарычнае аблічча будынкаў будзе захавана. Фасады адрэстаўруюць. А вось планаванне, улічваючы функцыянальнае прызначэнне памяшканняў, зменіцца.
А вось так выглядаюць работы пераможцы — ілюстратаркі Лізы Хіхлушкі.
Тут тыповыя для Мінска архітэктурныя элементы. У лінейцы тры мадэлі: сталінкі, стары горад і панэлькі.
☀️ Зусім хутка Купалле. Неўзабаве распавядзём, як яго праводзілі нашыя продкі, а пакуль прапануем варыянт для тых, хто гатовы дзеля адзначэння выбрацца за межы горада.
У Дудутках 24—25 чэрвеня пройдзе Свята Сонца. Можна будзе пакаштаваць стравы традыцыйнай кухні, сплесці вянок, патанчыць вакол кастра і, канечне, паваражыць на будучыню. Але гэта толькі невялічкая частка праграмы! Падрабязней можна пачытаць тут.
Кошт квіткоў — ад 20 да 50 рублёў.
🐎 Па Кастрычніцкай вуліцы хочуць пусціць конку. Што гэта такое?
Трамваі на коннай цязе існавалі ў Мінску з 1892 года. Тады праз дарожныя ўмовы іх клікалі касталомкай: вагоны былі даволі высокія, а драўляныя ходнікі не ратавалі ад слоты, лужын і падзення ў іх. Але нягледзячы на магчымыя траўмы і невялікую хуткасць, гараджане транспарт любілі і карысталіся ім даволі актыўна.
Даведацца больш пра мінскую конку можна ў прысвечаным ёй музеі. Ён знаходзіцца наўпрост каля Зыбіцкай, але дагэтуль застаецца незаўважным для шматлікіх вачэй.
☀️ Мы ўпэўненыя, з надыходам цяпла шмат хто з вас будзе ўсё больш часу бываць на свежым паветры.
Таму згадваем сапраўды летнія шпаргалкі. Тут падарожжы, актыўны адпачынак і пікнікі. Не забудзьцеся прыхапіць рыштунак!
🚶♂️Надакучыла шпацыраваць па Мінску? Сабралі пару маршрутаў для адпачынку за МКАДам.
Читать полностью…☀️ На двары 1 чэрвеня, а значыць надышла пара распачаць летняе бінга.
Паспееце выканаць усе пункты? Дэдлайн — 31 жніўня.
Помніце той самы змрочны дом у Ратамцы? Вось як ён выглядае знутры.
Гаспадар упершыню пагадзіўся правесці экскурсію: ад пакоя 101 нявесты да «дзіцячага пакоя» з чэрапамі і самотным матрацам на падлозе.
На фота ёсць падказкі: фрагмент замкавай вежы і кавалачак ракі — вядома, гэта Гродна. Арачны мост злучае не берагі, а два ўзгоркі — Стары замак з Новым. Каменны мост быў пабудаваны ў другой палове XVII стагоддзя на змену драўлянаму. Першапачаткова гэта было абарончае збудаванне з 16 вежкамi-байніцамi.
Сёння гродзенскі арачны мост лічыцца найстарэйшым аб’ектам такога роду на тэрыторыі Беларусі.
Паглядзім на прыкладах, якое значэнне можа выражаць складаны прошлы час і ў якіх сказах яго можна ўжываць.
☑️ Сабраўся быў паміраць і не захацеў садзіць бульбу.
(сказ з аднароднымі выказнікамі; выказнік «не захацеў садзіць» канстатуе дзеянне, што адбылося пасля дзеяння, на якое ўказвае складаная форма «сабраўся быў»)
☑️ Успомніў, што трэба садзіць бульбу, калі сабраўся быў паміраць.
(складаназалежны сказ; складаная форма «сабраўся быў» паказвае на больш ранняе дзеянне)
☑️ Кажуць, той вясной ён сабраўся быў паміраць.
(просты сказ без аднародных выказнікаў; складаная форма абазначае даўно мінулае дзеянне)
☑️ Збіраўся быў паміраць, але ўспомніў, што трэба садзіць бульбу.
(паказана дзеянне, выражанае складанай формай прошлага часу «збіраўся быў», якое перарываецца з-за другога дзеяння — «ўспомніў»)
🏛️ Той рэдкі момант, калі ў музеях можна гучна гаварыць, ствараць мастацтва самім, смяяцца ды актыўна рухацца — і ўсё гэта не баючыся строгіх поглядаў наглядчыц.
У Беларусі прайшла Ноч музеяў. Паказваем, як гэта было.
🐴 Нашчадкі тарпанаў адаптаваліся да клімату Беларусі.
У 2019 годзе іх прывезлі ў Налібоцкую пушчу з Нідэрландаў, штогод папуляцыя расце прыкладна на 40—45 галоў. Гэта кажа пра тое, што тарпанападобныя коні (помесь старажытных дзікіх і хатніх) сталі часткай экасістэмы нашай краіны, паведамляе Мінлясгас.
Турыстаў, што прыязджаюць паглядзець на папуляцыю, просяць не падкормліваць жывёл — яны павінны і могуць самі забяспечыць сябе ежай.
🥙 У Мінску стартуе чарговы «Гастрафэст». Усе сэты — па 28 рублёў.
Даты — з 14 па 28 чэрвеня. Ёсць і люля-кебабы, і бургеры, і піца, і нават салянка — толькі ўсё гэта зусім без мяса.
Рамантычная кветка неаготыкі — так называюць капліцу-пахавальню роду Ажэшкаў у мястэчку Закозель. Стральчатыя вокны, контрфорсы, вежы са шпілямі, ажурныя нервюры на скляпеннях — будынак атрымаўся надзiва гарманічным. Праектаваў яго архітэктар Францішак Яшчолд — аўтар знакамітага палаца Пуслоўскіх у Косаве.
Капліца-пахавальня была ўзведзена ў сярэдзіне XIX стагоддзя і дапоўніла сабой сядзібны комплекс, які складаўся з панскага дома, бровара, гаспадарчых пабудоў і парка з сажалкамі. Асноўная частка будынка выкарыстоўвалася як каталіцкі храм, у склепе ж знайшлi свой спачын некалькі пакаленняў уладальнікаў маёнтка.
Доўгi час будынак стаяў закінуты, разграблены і павольна разбураўся. Цяпер ідзе рэстаўрацыя, якая завершыцца ў 2024 годзе.
🪴 Вясна не надта песціла нас добрым надвор'ем, таму адкрыццё сезона тэрас шмат хто адклаў да пачатку лета.
А мы якраз падрыхтавалі спіс кафэ і рэстаранаў, дзе ідэальна планаваць летнія вячоркі. Сёння, дарэчы, +26.
Дарэчы, у Mark Formelle па матывах трыпціха дызайнеркі выйшла капсульная калекцыя «Код Беларусi».
Яднальным звяном сталі прыродныя колеры і натуральныя тканіны — ідэальна для гарачых будняў.
⏰ Штогод «Луч» праводзіць конкурс па дызайне гадзіннікаў.
Пераможца стала вядомая яшчэ ў красавіку, а цяпер кампанія падзялілася работамі фіналістаў.
Італія? Не, Беларусь!
У TikTok завірусілася відэа з вяселля... у Багушэвічах.
Праўда, пазней высветлілася, што свята пастаноўчае — гэта варкшоп, разлічаны на фатографаў і відэёграфаў.
Што глядзець у чэрвені? Засяродзіліся на шматсерыйных праектах.
Па спасылцы як навінкі, так і вельмі чаканыя працягі: ад Тома Холанда з разладам асобы да новага «Чорнага люстэрка».
https://people.onliner.by/2023/06/04/shto-paglyadzec-u-cherveni
❤️ Касцёл з Кальварыйскіх могілкаў у Мінску адрамантуюць.
Таксама аднавяць цэнтральную ўваходную браму і шэсць капліц-пахавальняў. З гарадскога бюджэту вылучана больш за 345 тысяч рублёў.
👨👩👧 «Луч» выпусціў калекцыю на аснове дзіцячых малюнкаў.
Яна створана ў супрацоўніцтве з арганізацыяй SOS-Дзіцячыя вёскі ў Беларусі. Частка выручаных сродкаў паступіць у яе фонд дапамогі.
Кошт — 219 рублёў.
І такое бывае: правільным аказаўся самы невідавочны варыянт адказу. Гэтая сцежка здароўя, пра якую ведаюць нямногія, знаходзіцца ў гарналыжным цэнтры «Сілічы». Драўляны насціл працягнуўся па лесе прыкладна на 500 метраў.
Спускацца па прыступках з узгорка — адно задавальненне. А вось падымацца — яшчэ і карысць для здароўя — нядрэнная атрымліваецца кардыятрэніроўка.
Сцежка тут — не адзіная забава. Яшчэ можна адпачыць на беразе невялікага возера і пакатацца на канатнай дарозе. Так, яна працуе і ўлетку!
🚗 Унікальнае мінулае: самаробныя беларускія машыны.
Як выглядалі мінскія унікумы, кім былі створаны і з чаго збіраліся? Дзеліцца ўспамінамі Зміцер Гладкі.
Дарэчы, згадак пра тое, што складаная форма прошлага часу мае нейкія абмежаванні пры ўжыванні (пазнак накшталт устарэлая, дыялектная ці нешта падобнае), мы не знайшлі.
Пішуць, што пераважае яна ў гутарковай мове, а таксама з’яўляецца рэдкаўжывальнай з-за спецыфічных кантэкстаў.
З гэтага можна зрабіць выснову: калі вам хочацца выкарыстаць складаны прошлы час і гэта да месца — не стрымлівайцеся, пагатоў цяпер вы ведаеце правілы і нюансы😉
📚Што вы ведаеце пра складаную форму прошлага часу ў беларускай мове?
Адна з адметнасцей нашай мовы — дзве формы прошлага часу — простая і складаная. Яны дайшлі да нас са старажытных часоў, пакінуўшы недзе ў гісторыі яшчэ дзве формы (усяго вядома пра чатыры) і па дарозе змяніўшыся.
Будуецца складаны прошлы час так:
дапаможны дзеяслоў быць у прошлым часе, які дапасоўваецца да асноўнага ў родзе і ліку, + асноўны дзеяслоў прошлага часу (быў пайшоў, была пайшла, былі пайшлі) — або наадварот (асноўны дзеяслоў + дапаможны быць).
Акрамя таго, часам у мастацкай літаратуры можна сустрэць форму «было» незалежна ад роду і ліку асноўнага дзеяслова (пайшоў/пайшла/пайшлі было).
Добрыя навіны далятаюць з Заслаўя: там адкрылі першы ў краіне музей маляванкі.
Калі не ведаеце, дзе шукаць беларускі рай (прынамсі той, якім яго бачыла Алена Кіш), — раім завітаць.