🗺 Якія гарады і рэгіёны выбіраюць беларусы для вандровак па краіне? З'явіліся вынікі сацапытання Акадэміі навук.
Вось топ-10 месцаў з апошніх падарожжаў па Беларусі: Брэст, Мінск, Гродна, Нясвіж, Віцебск, Мір, Магілёў, Гомель, Полацк і Браслаў.
🏡 Піксель-арт і беларуская вёска.
Як незвычайна захаваць архітэктурную спадчыну, якая на першы погляд можа падацца зусім непрыкметнай?
Набрылі ў Instagram на праект «ХАТЫ» і пабеглі браць квіткі на найбліжэйшы цягнік да бабулі.
🌞 Ну што, пачынаюцца справаздачы з Купалля?
Глядзім, як беларусы адпачывалі на «Свяце Сонца» ў Дудутках.
Напэўна, кожны з нас, бываючы ў дзяцінстве ў гасцях у бабулі, бачыў прыгожа вышытыя ручнікі і насценныя дываны.
Сёння старажытную тэхніку вышыванкі можна ўбачыць не толькі ў старых хатах, але і на вуліцах горада — на заплечніках, адзенні, сумках. Расказваем пра дзвюх апантаных жанчын, якія рухаюць у масы народную вышыўку і імкнуцца на гэтым крыху зарабіць.
https://money.onliner.by/2023/06/23/vyshyvanki
Як у вас справы з беларускай літаратурай?
Гэтым разам прапануем вызначыць аўтараў вершаваных твораў. У алгарытме ўсё даволі лёгка: чытаем невялічкі тэкст і выбіраем аўтара. Пачынаем!
https://people.onliner.by/2023/06/23/bagdanovich-ci-tank-praverce-yak-dobra-vedaece-belaruskuyu-litaraturu
🌿 У Белавежскай пушчы працягваюцца прыемныя знаходкі.
Гэтым разам — даволі вялікая (больш за 200 адзінак) папуляцыя сібірскага касача. Чырвонакніжныя расліны занялі тэрыторыю ў 500 кв. м вакол невялікай лясной балацянкі.
У Чырвонай кнізе нашай краіны гэта кветка з 1982 года. Інфармацыяй дзеліцца сам нацыянальны парк.
Храм у Камаях уяўляе рэдкі для Беларусі тып абароннага культавага збудавання. Узводзіліся такія суровыя крэпасці ў часы міжусобных войн, калі двухметровыя сцены былі патрэбныя, каб схавацца ад непрыяцельскіх нападаў.
Пабудаваны ў 1606 годзе, касцёл некалькі разоў паспеў аказацца на лініі агню. Напрыклад, падчас Паўночнай вайны шведы абстралялі яго з гармат. У памяць пра тыя падзеі пры аднаўленні касцёла ў яго сцены былі ўманціраваны шведскія ядры.
За 400-гадовую гісторыю храма богаслужэнні тут ніколі не спыняліся, нават у эпоху барацьбы з рэлігіяй. Пагаворваюць, тутэйшы ксёндз выратаваў на вайне вядомага партызана, за што атрымаў лаяльнасць з боку мясцовых улад. Так касцёл не быў аддадзены пад збожжасховішча ці клуб і захаваў сваё багатае ўбранне.
Асобай увагі заслугоўвае арган XVIII стагоддзя, а некаторым турыстам шчасцiла падняцца па вiтой лесвiцы на вежу і спусціцца ў крыпту пад галоўным алтаром.
Гэтае «Чорнае люстэрка» разбілася. Глядзім шосты сезон знакамітага серыяла і плачам.
https://people.onliner.by/2023/06/20/getae-chornae-lyusterka-razbilasya-paglyadzeli-shosty-sezon-znakamitaga-seryyala
🌧 Ну як вы, трымаецеся?
На вуліцы сёння балачынна, волка, тляна, але прынамсі не сіверна. Падаецца, з працы дадому давядзецца плыць. А пакуль ёсць хвілінка на тое, каб узгадаць беларускія дыялектызмы.
Ніякіх братоў Люм’ер. Як таямніча знік сапраўдны вынаходнік кіно
У верасні 1890 года імпазантны француз Луі Лепрэнс адправіўся наведаць брата перад доўгачаканай паездкай у Лондан. Мужчына, што ўжо стаяў на парозе сусветнай вядомасці, сеў у цягнік і проста… знік. Ніхто яго больш ніколі не бачыў, а лаўры першапраходцаў кіно дасталіся іншым. Падрабязней — па спасылцы.
https://tech.onliner.by/2023/06/18/niyakix-bratou-lyumer
🎞 Шоу з дэльтапланамі ў Раўбічах, вакзал і Свіслач.
Чытачы Аляксандр Скурнік і Васіль ужо не раз дзяліліся з Onlíner сваімі артэфактамі — і зноў нашлі ў засеках добрыя старыя здымкі. Глядзіце, як адпачывалі мінчукі ў 1970—1980-х гадах.
🌞 З чым у вас асацыюецца Купалле? Вянкі, папараць-кветка, варажба?
А што, калі мы скажам, што першапачатковыя традыцыі ягонага святкавання больш нагадвалі «Сонцастаянне» (Midsommar)? Былі тут і крывавыя ахвяры, і рытуальныя стравы, і таямнічыя зёлкі. Але пра ўсё па парадку.
«Чаму так дорага?» Чытач здзіўлены коштам на слуцкі пояс у сувенірнай краме.
Фота зроблена ў Нясвіжскім замку. Прадпрыемства «Слуцкія паясы» нам адказала, што 2370 рублёў — кошт зусім невялікі для такой рэчы. Ткацкі станок, на якім іх вырабляюць, — адзіны на ўвесь свет, а сам працэс стварэння займае даволі шмат часу. Набываюць паясы часцей за ўсё ў падарунак.
Мастачка стварыла чокер з рэдкіх жэтончыкаў мінскага метро. Хочаце такой жа?
На вонкавай частцы ўпрыгажэння па парадку сабраны найстарэйшыя станцыі сталічнага метрапалітэна ад «Маскоўскай» да «Інстытута культуры». А па баках — па тры «паўторкі», каб атрымаць патрэбную даўжыню.
🦅 Беларусь наведала рэдкая птушка роду грыфаў.
Белагаловы сіп заляцеў у вёску Выхадцы Лёзненского раёна, піша «Дзікая прырода побач».
Мусібыць, сіп спыніўся ў Беларусі, згаладнеўшы (ён ужо папустошыў некалькі гнёздаў і паабедаў буслянятамі). Пры гэтым усе дзённыя драпежныя птушкі ў Беларусі пад аховай закона, забіваць іх нельга.
Гэта «Багудзенкі», былая сядзіба шляхціцаў Бутаўт-Анджэйкавічаў. Драўляны будынак, узведзены ў XIX стагоддзі, нейкім цудам дайшоў да нашых дзён, захаваўшы сваю самабытную архітэктуру.
Высокі ломаны дах, вежкі, кантаваныя эркеры, парадны ганак з калонамі, на якія абапіраецца мансарда, — выглядае дом вельмі каларытна. У яго абліччы чытаюцца рысы польскага «закапанскага стылю».
Пасля вайны ў «Багудзенках» працавала бальніца, якая зачынілася ў 2002 годзе. А потым сядзібу закінулі, яна стала трухлець.
Будынку не раз спрабавалі знайсці новага гаспадара на аўкцыёне (апошні раз цана апусцілася да 28 тысяч рублёў). Але пакуль гэтыя спробы не змаглі ўдыхнуць новае жыццё ў цудоўны помнік архітэктуры.
Мастацкі і Mark Formelle стварылі лімітаваную калекцыю адзення. У продажы ўжо ёсць футболкі, худзі, шорты, шоперы і шкарпэткі з выявамі вядомых карцін.
Вам «Няроўны шлюб» ці «Бітву на Нямізе»?
🕷Яшчэ не глядзелі «Чалавек-павук: Павуціна сусветаў»?
Паспрабуем разабрацца, чаму ўсё ж варта паспець, пакуль кіно ў пракаце.
У Смілавічах гарэла сядзіба Манюшкі.
На шчасце, не сам палац, а былы флігель — двухпавярховы будынак, які служыў жылой хатай. Пабудова мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Чаму здарыўся пажар? У СК назвалі прыярытэтную версію — неасцярожнае абыходжанне з агнём.
Смілавіцкі палацавы комплекс — помнік сядзібна-палацавай архітэктуры другой паловы XIX стагоддзя. Цяпер сядзіба выкуплена, праводзяцца рэстаўрацыйныя працы.
🏞 У Крэве ёсць вядомае месца — Юрава гара, на паўднёвым усходзе ад Крэўскага замка. Летась мы пісалі, што там нешта будуюць: высветлілася, 10-метровую вежу, мы давалі фота працэсу.
Цяпер самы час паглядзець, што ў выніку атрымалася. Турысты выкладваюць здымкі новай выбітнасці ў Instagram.
Да/пасля. Як выглядаў Мінск у ваенны час.
Тая самая вайна пачалася 22 чэрвеня 1941-га, роўна 82 гады таму. Шмат што з архіўных здымкаў можа быць вам ужо знаёмым, але ў гэты раз прапаноўваем зірнуць на іх побач з фотаздымкамі сучаснага горада.
Дарэчы, для фанатаў «Чорнага люстэрка» з'явіўся сайт, дзе можна стварыць постар са сваёй фатаграфіяй у стылі эпізоду Joan is Awful («Джаан жахлівая»).
Па сюжэце дзяўчына адкрывае Streamberry — аналаг Netflix і знаходзіць там серыял пра сябе. Пазней выяўляецца, што яна сама дала згоду на выкарыстанне яе асабістага жыцця, клікнуўшы «прымаю» ва ўмовах карыстання сэрвісам (якія ніхто з нас не чытае).
Атрыманы на сайце постар можа сапраўды выкарыстоўвацца для рэкламнай кампаніі Netflix. Майце на ўвазе!
🕷А што калі Чалавек-павук быў бы беларусам?
Зусім нядаўна ў пракат выйшаў анімацыйны фільм «Чалавек-павук: Павуціна сусветаў», а мы наткнуліся на беларускую версію персанажа: у касцюме ёсць элементы арнаменту, а за спінай хаваецца заплечнік з катом. Аўтар: skwaaxx.
🌱 Праз 40 гадоў у Белавежскай пушчы зноў знайшлі найрэдкую расліну. Выглядае непрыкметна, праўда? А між тым гэта чырвонакніжны асот Буксбаума.
Чаму знаходка радуе? У апошнім выданні Чырвонай кнігі Беларусі адзначалася, што дакладна вядомых месцазнаходжанняў гэтага віду ў нашай краіне няма, у апошні раз да гэтага яго назіралі толькі ў 80-х.
🚌 Падарожжы чакаюць сучаснага чалавека на кожным кроку: што ні кажы, а папулярнасць самых розных сродкаў транспарту толькі расце.
А як заправіць аўто па-беларуску? Ці папрасіць кіроўцу маршруткі спыніцца на наступным прыпынку? Згадваем разам са «Шпаргалкамі».
Анастасіі 33 гады. У яе дзве працы і... шэсць дзяцей. Мы пазнаёміліся, калі шукалі вельмі занятых людзей і не вытрымалі — напрасіліся ў госці.
Пагаварылі пра графік, выхаванне і догляд за сабой. І галоўнае — разабраліся з міфамі, павязанымі са шматдзетным мацярынствам.
https://people.onliner.by/2023/06/15/mama-shascyaryx-dzyacej
Драўляная царква ў Кажан-Гарадку — класічны прыклад самабытнай архітэктуры Палесся. Яна пабудавана ў 1818 годзе. Па мясцовай легендзе, зямлю на курган, на якім быў узведзены храм, наносілі ў шапках палонныя французы часоў вайны з Напалеонам.
Цэнтральная вежа з купалам моцна хіліцца ў бок званіцы, з-за чаго царкву ў Кажан-Гарадку часам параўноўваюць з Пізанскай вежай. Гавораць, нахіл звязаны з прасяданнем грунту. Па іншай версіі, завальвацца на бок вежа магла пачаць пасля рамонту, праведзенага ў 1956 годзе, калі будаўнiкi парушылі арыгінальную канструкцыю апорных паляў.
Таксама з'явілася фота з буслінага гнязда. Уражлівым глядзець не рэкамендуем: тут мёртвае птушаня і сіп, што ім абедае.
Здымак: Андрэй Тавалжанскі.
☕️ Запраўкі А-100 адмовіліся ад дызайну кубачкаў, каб дапамагчы ПВА «Анёл».
Кожны сезон кампанія распрацоўвае ўнікальную калекцыю кубачкаў для кавы, але гэтым разам ад яе адмовіліся. Сродкі пералічаць пошукава-выратавальнаму атраду «Анёл».
Мы не раз публікавалі арыенціроўкі ад «Анёла» і сумесныя матэрыялы. А вы не раз дапамагалі ў пошуку людзей (так, рэпосты таксама лічацца :)). Зараз дапамагчы атраду можна і набыццём кавы.