onlinerbel | Unsorted

Telegram-канал onlinerbel - Onlíner па-беларуску

5402

Моўныя віктарыны, тэсты для аматараў вандровак па Беларусі, цікавосткi са стужак навін, анонсы фестываляў і культурных падзей. Пра рэкламу ў канале 👉https://b2bblog.onliner.by/2022/04/20/partnerskie-posty-v-telegram-onliner-usloviya-razmeshheniya

Subscribe to a channel

Onlíner па-беларуску

🖌 Хочаце бясплатна трапіць у музей Марка Шагала ў Віцебску?

Нам паведамілі, што ў гонар дня нараджэння мастака 7 ліпеня ўваход сюды вольны.

Здымак: сацсеткі музея.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Такія магутныя калоны мы прывыклі бачыць на фасадах тэатраў і дамоў культуры. А тут — касцёл, што даволі незвычайна. Аблічча храма не пакідае сумненняў: перад намі прыклад класіцызму (позняга) з беларускай глыбінкі.

Архітэктары класіцызму натхняліся нормамі і традыцыямі Антычнасці. Для гэтага стылю характэрныя строгія лініі і формы, сіметрыя фасадаў і стрыманасць ва ўбранні.

Касцёл у Раготне быў узведзены ў 1840 годзе. Пасля вайны будынак прыстасавалі пад збожжасховішча. Мясцовым жыхарам удалося выратаваць некаторыя абразы і скульптуры, і яны былі вернуты ў храм у канцы 1980-х, калі набажэнствы аднавiлiся.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Як аднаўлялі Мінск. Паглядзелі фота з архіва — там шмат знаёмых вам будынкаў.

https://realt.onliner.by/2023/07/03/minsk-fota-z-arxiva

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

🎞 Раім чатыры новыя фільмы, якія ў чэрвені з'явіліся анлайн.

Прэтэндэнт на званне баевіка года з Крысам Хемсвартам, «крупчастая» драма з Канскага фестывалю і два розныя па сюжэце, але аднолькава ўтульныя па атмасферы інды-фільмы пра падлеткаў.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Надвор’е шэпча: лета не для працы. Кіўнулі ў адказ і паляцелі на Свіцязь, адно з самых прыгожых і таямнічых азёр краіны, каб разам з А1 стартаваць праект, прысвечаны легендам беларускіх мястэчак і гарадоў.

Містычных гісторый вакол Свіцязі хапіла б на чарговую серыю «Сакрэтных матэрыялаў». Але Адам Міцкевіч зарыфмаваў гэтыя сюжэты нашмат раней, чым нарадзіліся Фокс Малдэр і Дана Скалі. Усё вывучылі і распавядаем!

https://realt.onliner.by/2023/06/29/patanuly-gorad-i-rusalki

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

🗺 Якія гарады і рэгіёны выбіраюць беларусы для вандровак па краіне? З'явіліся вынікі сацапытання Акадэміі навук.

Вось топ-10 месцаў з апошніх падарожжаў па Беларусі: Брэст, Мінск, Гродна, Нясвіж, Віцебск, Мір, Магілёў, Гомель, Полацк і Браслаў.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

🏡 Піксель-арт і беларуская вёска.

Як незвычайна захаваць архітэктурную спадчыну, якая на першы погляд можа падацца зусім непрыкметнай?

Набрылі ў Instagram на праект «ХАТЫ» і пабеглі браць квіткі на найбліжэйшы цягнік да бабулі.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

🌞 Ну што, пачынаюцца справаздачы з Купалля?

Глядзім, як беларусы адпачывалі на «Свяце Сонца» ў Дудутках.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Напэўна, кожны з нас, бываючы ў дзяцінстве ў гасцях у бабулі, бачыў прыгожа вышытыя ручнікі і насценныя дываны.

Сёння старажытную тэхніку вышыванкі можна ўбачыць не толькі ў старых хатах, але і на вуліцах горада — на заплечніках, адзенні, сумках. Расказваем пра дзвюх апантаных жанчын, якія рухаюць у масы народную вышыўку і імкнуцца на гэтым крыху зарабіць.

https://money.onliner.by/2023/06/23/vyshyvanki

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Як у вас справы з беларускай літаратурай?

Гэтым разам прапануем вызначыць аўтараў вершаваных твораў. У алгарытме ўсё даволі лёгка: чытаем невялічкі тэкст і выбіраем аўтара. Пачынаем!

https://people.onliner.by/2023/06/23/bagdanovich-ci-tank-praverce-yak-dobra-vedaece-belaruskuyu-litaraturu

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

🌿 У Белавежскай пушчы працягваюцца прыемныя знаходкі.

Гэтым разам — даволі вялікая (больш за 200 адзінак) папуляцыя сібірскага касача. Чырвонакніжныя расліны занялі тэрыторыю ў 500 кв. м вакол невялікай лясной балацянкі.

У Чырвонай кнізе нашай краіны гэта кветка з 1982 года. Інфармацыяй дзеліцца сам нацыянальны парк.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Храм у Камаях уяўляе рэдкі для Беларусі тып абароннага культавага збудавання. Узводзіліся такія суровыя крэпасці ў часы міжусобных войн, калі двухметровыя сцены былі патрэбныя, каб схавацца ад непрыяцельскіх нападаў.

Пабудаваны ў 1606 годзе, касцёл некалькі разоў паспеў аказацца на лініі агню. Напрыклад, падчас Паўночнай вайны шведы абстралялі яго з гармат. У памяць пра тыя падзеі пры аднаўленні касцёла ў яго сцены былі ўманціраваны шведскія ядры.

За 400-гадовую гісторыю храма богаслужэнні тут ніколі не спыняліся, нават у эпоху барацьбы з рэлігіяй. Пагаворваюць, тутэйшы ксёндз выратаваў на вайне вядомага партызана, за што атрымаў лаяльнасць з боку мясцовых улад. Так касцёл не быў аддадзены пад збожжасховішча ці клуб і захаваў сваё багатае ўбранне.

Асобай увагі заслугоўвае арган XVIII стагоддзя, а некаторым турыстам шчасцiла падняцца па вiтой лесвiцы на вежу і спусціцца ў крыпту пад галоўным алтаром.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Гэтае «Чорнае люстэрка» разбілася. Глядзім шосты сезон знакамітага серыяла і плачам.

https://people.onliner.by/2023/06/20/getae-chornae-lyusterka-razbilasya-paglyadzeli-shosty-sezon-znakamitaga-seryyala

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

🌧 Ну як вы, трымаецеся?

На вуліцы сёння балачынна, волка, тляна, але прынамсі не сіверна. Падаецца, з працы дадому давядзецца плыць. А пакуль ёсць хвілінка на тое, каб узгадаць беларускія дыялектызмы.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Ніякіх братоў Люм’ер. Як таямніча знік сапраўдны вынаходнік кіно

У верасні 1890 года імпазантны француз Луі Лепрэнс адправіўся наведаць брата перад доўгачаканай паездкай у Лондан. Мужчына, што ўжо стаяў на парозе сусветнай вядомасці, сеў у цягнік і проста… знік. Ніхто яго больш ніколі не бачыў, а лаўры першапраходцаў кіно дасталіся іншым. Падрабязней — па спасылцы.

https://tech.onliner.by/2023/06/18/niyakix-bratou-lyumer

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Што паглядзець у ліпені? Топ-10 новых фільмаў і серыялаў.

https://people.onliner.by/2023/07/05/shto-paglyadzec-u-lipeni-top-10-novyx-filmau-i-seryyalau

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

🏛 Супрацоўніца музея знайшла ў смецці каля пад'езда фотастужкі — з іх зрабілі выставу.

Размова ідзе пра «Успамін пра Нямігу». Экспазіцыя з рэдкіх відаў старой забудовы вуліцы да яе рэканструкцыі адкрыецца 6 ліпеня ў 17:00 у Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

🐣 «Крылатыя» шпаргалкі.

Згадваем прыказкі, прымаўкі, фраземы і параўнананні, звязаныя з птушкамі.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

🍒 Што там з коштамі на Камароўцы?

Дзелімся вынікамі невялічкага шпацыру па рынку.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

У топе планаў на гэты год Брэст, Мінск і Гродна.

Візітнай карткай краіны беларусы называюць Мірскі замак, Брэсцкую крэпасць і Нясвіжскі замак. Да гэтай жа катэгорыі адносяць Белавежскую пушчу і мемарыяльны комплекс «Хатынь».

Апытанне праходзіла па тэлефоне ў сакавіку — красавіку 2021 і 2022 гадоў, а таксама ў траўні — чэрвені 2023-га. Сёлета апыталі 900 чалавек ад 18 гадоў і старэйшых.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Гэта «Багудзенкі», былая сядзіба шляхціцаў Бутаўт-Анджэйкавічаў. Драўляны будынак, узведзены ў XIX стагоддзі, нейкім цудам дайшоў да нашых дзён, захаваўшы сваю самабытную архітэктуру.

Высокі ломаны дах, вежкі, кантаваныя эркеры, парадны ганак з калонамі, на якія абапіраецца мансарда, — выглядае дом вельмі каларытна. У яго абліччы чытаюцца рысы польскага «закапанскага стылю».

Пасля вайны ў «Багудзенках» працавала бальніца, якая зачынілася ў 2002 годзе. А потым сядзібу закінулі, яна стала трухлець.

Будынку не раз спрабавалі знайсці новага гаспадара на аўкцыёне (апошні раз цана апусцілася да 28 тысяч рублёў). Але пакуль гэтыя спробы не змаглі ўдыхнуць новае жыццё ў цудоўны помнік архітэктуры.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Мастацкі і Mark Formelle стварылі лімітаваную калекцыю адзення. У продажы ўжо ёсць футболкі, худзі, шорты, шоперы і шкарпэткі з выявамі вядомых карцін.

Вам «Няроўны шлюб» ці «Бітву на Нямізе»?

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

🕷Яшчэ не глядзелі «Чалавек-павук: Павуціна сусветаў»?

Паспрабуем разабрацца, чаму ўсё ж варта паспець, пакуль кіно ў пракаце.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

У Смілавічах гарэла сядзіба Манюшкі.

На шчасце, не сам палац, а былы флігель — двухпавярховы будынак, які служыў жылой хатай. Пабудова мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Чаму здарыўся пажар? У СК назвалі прыярытэтную версію — неасцярожнае абыходжанне з агнём.

Смілавіцкі палацавы комплекс — помнік сядзібна-палацавай архітэктуры другой паловы XIX стагоддзя. Цяпер сядзіба выкуплена, праводзяцца рэстаўрацыйныя працы.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

🏞 У Крэве ёсць вядомае месца — Юрава гара, на паўднёвым усходзе ад Крэўскага замка. Летась мы пісалі, што там нешта будуюць: высветлілася, 10-метровую вежу, мы давалі фота працэсу.

Цяпер самы час паглядзець, што ў выніку атрымалася. Турысты выкладваюць здымкі новай выбітнасці ў Instagram.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Да/пасля. Як выглядаў Мінск у ваенны час.

Тая самая вайна пачалася 22 чэрвеня 1941-га, роўна 82 гады таму. Шмат што з архіўных здымкаў можа быць вам ужо знаёмым, але ў гэты раз прапаноўваем зірнуць на іх побач з фотаздымкамі сучаснага горада.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

Дарэчы, для фанатаў «Чорнага люстэрка» з'явіўся сайт, дзе можна стварыць постар са сваёй фатаграфіяй у стылі эпізоду Joan is Awful («Джаан жахлівая»).

Па сюжэце дзяўчына адкрывае Streamberry — аналаг Netflix і знаходзіць там серыял пра сябе. Пазней выяўляецца, што яна сама дала згоду на выкарыстанне яе асабістага жыцця, клікнуўшы «прымаю» ва ўмовах карыстання сэрвісам (якія ніхто з нас не чытае).

Атрыманы на сайце постар можа сапраўды выкарыстоўвацца для рэкламнай кампаніі Netflix. Майце на ўвазе!

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

🕷А што калі Чалавек-павук быў бы беларусам?

Зусім нядаўна ў пракат выйшаў анімацыйны фільм «Чалавек-павук: Павуціна сусветаў», а мы наткнуліся на беларускую версію персанажа: у касцюме ёсць элементы арнаменту, а за спінай хаваецца заплечнік з катом. Аўтар: skwaaxx.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

🌱 Праз 40 гадоў у Белавежскай пушчы зноў знайшлі найрэдкую расліну. Выглядае непрыкметна, праўда? А між тым гэта чырвонакніжны асот Буксбаума.

Чаму знаходка радуе? У апошнім выданні Чырвонай кнігі Беларусі адзначалася, што дакладна вядомых месцазнаходжанняў гэтага віду ў нашай краіне няма, у апошні раз да гэтага яго назіралі толькі ў 80-х.

Читать полностью…

Onlíner па-беларуску

🚌 Падарожжы чакаюць сучаснага чалавека на кожным кроку: што ні кажы, а папулярнасць самых розных сродкаў транспарту толькі расце.

А як заправіць аўто па-беларуску? Ці папрасіць кіроўцу маршруткі спыніцца на наступным прыпынку? Згадваем разам са «Шпаргалкамі».

Читать полностью…
Subscribe to a channel