pr_belarus | Unsorted

Telegram-канал pr_belarus - Кадравы Рэзерв

-

Падбор і прафесійная падрыхтоўка грамадзян Беларусі для ўдзелу ў рэалізацыі рэформ на ключавых пасадах у сферы дзяржаўнага і мясцовага кіравання на працягу пераходнага перыяду Сайт: https://pr-belarus.org/ Пошта: office@pr-belarus.org

Subscribe to a channel

Кадравы Рэзерв

Вынікі абмеркавання канцэпцыі рэформы судовай улады Беларусі

Нядаўняе абмеркаванне рэформы судовай сістэмы ў Беларусі вылілася ў больш за паўсотні каментароў удзельнікаў кампаніі «Кадравы Рэзерв». Асноўная ўвага надавалася задачы забеспячэння незалежнасці судоў і іх абароны ад уплыву выканаўчай улады.

Ключавыя прапановы:

🔺Нацыянальная рада правасуддзя
Новы орган, які будзе займацца фармаваннем судзейскага корпуса, яго прызначэннем, павышэннем кваліфікацыі і абаронай незалежнасці. Савет таксама возьме на сябе дыялог з урадам і парламентам для забеспячэння дастойнага фінансавання судовай сістэмы.

🔺Судовыя пошліны
Тэма выклікала шмат дыскусій, кампрамісам стала рашэнне захаваць пошліны, але ўвесці механізмы вызвалення для тых, хто не можа іх аплаціць.

🔺Фінансаванне з бюджэту
Было прапанавана, каб асноўныя выдаткі пакрываліся дзяржавай, захоўваючы пошліны як стрымліваючы фактар.

🔺Інстытут прысяжных засядацеляў
Увядзенне прысяжных павысіць давер да сістэмы і забяспечыць больш справядлівае правасуддзе. Аднак спатрэбіцца дэталёвая прапрацоўка працэдур іх адбору і работы.

Усе ўдзельнікі аказаліся аднадушнымі ў тым, што незалежная і празрыстая судовая сістэма – аснова для новай Беларусі. Аднак некаторыя дыскусіі застаюцца адкрытымі, што кажа аб неабходнасці далейшых абмеркаванняў і пошуку кампрамісаў.

Калі вы таксама хочаце ў будучыні ўдзельнічаць у абмеркаванні канцэпцый рэформ, а таксама стаць часткай кампаніі «Кадравы Рэзерв», далучайцеся па спасылцы: https://pr-belarus.org/apply-by

#рэформы

Читать полностью…

Кадравы Рэзерв

Калі вы не паспелі паўдзельнічаць у абмеркаванні, прапануем адзначыць сваю пазіцыю ў ананімных апытаннях 👇

Читать полностью…

Кадравы Рэзерв

Мы радыя падзяліцца выдатнымі навінамі!

Каманда «Кадравага Рэзерву» доўгі час працавала над тым, каб зрабіць сайт кампанні больш зручным і інфарматыўным. Запрашаем вас ацаніць вынік.

Што новага і карыснага вы знойдзеце на сайце:
🔺Гісторыя і дзейнасць кампаніі: даведайцеся, як кампанія развівалася за апошнія два гады і якія важныя праекты былі рэалізаваныя;
🔺Статыстыка кампаніі: інфармацыя ў зручным фармаце для вывучэння і аналізу;
🔺Публікацыі і навуковыя працы: знаёмцеся з канцэпцыямі рэформаў, якія рыхтуюць ўдзельнікі кампаніі і запрошаныя эксперты;
🔺Кадравая матрыца: праверце папярэднія вынікі размеркавання пазіцый і ўбачце, як фармуецца супольнасць новых кадраў;
🔺Інструменты даступнасці (Accessibility Tools): мы паклапаціліся пра тое, каб наш сайт быў зручным для людзей з абмежаванымі магчымасцямі;
🔺Ананімная форма зваротнай сувязі: пакідайце свае прапановы, каментары ці пытанні да кампаніі.

Новы сайт — гэта не проста рэсурс, гэта ваша платформа для развіцця і зносін! Мы ствараем прастору, дзе кожны ўдзельнік можа адчуць сваю значнасць і ўбачыць, як яго ўклад змяняе свет да лепшага. Мы імкнёмся быць максімальна адкрытымі і ствараць магчымасці для ўсіх, хто хоча развівацца разам з намі, незалежна ад статусу, досведу ці амбіцый. Тут важны кожны.

🌐 Заходзьце на сайт, натхняйцеся і далучайцеся да кампаніі: https://pr-belarus.org/

Вашыя меркаванні вельмі важныя, будзем удзячныя за водгукі пра абноўлены інтэрфейс і функцыянал.

Читать полностью…

Кадравы Рэзерв

Час падвесці вынікі працы кампаніі «Кадравы Рэзерв»

Год быў насычаным і прадуктыўным. Кампанія «Кадравы Рэзерв» працягвала сваю працу па аб'яднанні прафесіяналаў з розным вопытам, дапамагала раскрыць патэнцыял удзельнікаў і заклала трывалы падмурак для будучых поспехаў.

За 2024 год былі арганізаваныя:

☑️ 2 адукацыйныя візіты, якія дазволілі ўдзельнікам пазнаёміцца з працай дзяржадміністрацыі ў Літве і еўрапейскіх інстытуцый у Бельгіі;

☑️ 10 прац з канцэпцыямі будучых рэформ у Беларусі напісана ўдзельнікамі кампаніі;

☑️ Абмеркаванне 6 канцэпцый будучых рэформ у Беларусі, прапанаваных запрошанымі экспертамі, прыцягнула больш за 680 каментароў удзельнікаў кампаніі;

☑️ Была створана Кадравая матрыца, прастора, дзе ўдзельнікі кампаніі могуць пазначыць, на якіх пасадах бачаць сябе ў новай Беларусі;

☑️ Анлайн-сустрэча «Шлях да дэмакратыі: прапановы і магчымасці» удзельнікаў «Кадравага Рэзерву» з прадстаўнікамі дэмакратычных сілаў;

☑️ 7 відэа-інтэрв'ю з удзельнікамі кампаніі «Кадравы Рэзерв» аб бачанні рэформ Новай Беларусі;

☑️ 2 цыкла анлайн-лекцый: з удзелам літоўскай палітычных і грамадскіх дзеячаў, а таксама цыкл лекцый «Спецкурс: Шлях да дэмакратычнай Беларусі» з прыцягненнем выбітных беларускіх навукоўцаў і аналітыкаў;

☑️ Па выніках года ў Кадравым Рэзерве 700 удзельнікаў, 30% з якіх знаходзяцца ў Беларусі.

Гэты год быў напоўнены важнай працай, новымі ідэямі і вырашэннем складаных задач, якія далі магчымасць не толькі дасягнуць пастаўленых мэт, але і адкрыць новыя гарызонты для развіцця. Дзякуем усім удзельнікам кампаніі за іх адданасць важнай справе і з нецярпеннем чакаем новых агульных дасягненняў у наступным годзе!

Читать полностью…

Кадравы Рэзерв

Шаноўныя ўдзельнікі кампаніі «Кадравы Рэзерв»!

Жадаем нагадаць вам аб тым, што ўжо створана Кадравая матрыца, і што вельмі важна паўдзельнічаць у яе напаўненні. Кадравая матрыца — гэта інструмент, які дапаможа кожнаму з вас вызначыць свае прафесійныя мэты і жаданні ў новай Беларусі, а кампаніі «Кадравы Рэзерв» — эфектыўней выбудаваць планы развіцця.

Што такое Кадравая матрыца?

Гэта прастора, дзе вы можаце пазначыць, на якіх пасадах вы бачыце сябе ў будучыні, з магчымасцю выбраць асноўную і дадатковую пасады. Матрыца ствараецца не «для галачкі», а каб дакладна разумець, як размеркаваць намаганні і рэсурсы.

Чаму гэта важна?

🔹Празрыстасць і планаванне. Мы бачым, дзе сканцэнтравана найбольшая канкурэнцыя, а дзе ёсць патрэба ў новых кадрах. Гэты аналіз дапаможа вырашаць задачы пошуку і падрыхтоўкі адпаведных спецыялістаў.
🔹Ваша актыўная пазіцыя. Запоўніўшы матрыцу вы паказваеце, што гатовыя браць на сябе адказнасць за сваё развіццё.
🔹Індывідуальны падыход. Матрыца дазваляе ўлічваць вашыя інтарэсы пры падборы найбольш адпаведных прапаноў, запрашэнні на адукацыйныя праграмы, навучальныя візіты альбо стажыроўкі.

Ваш удзел — ключавы крок!

Мы цэнім вашае меркаванне і імкненні. Запоўніўшы кадравую матрыцу, вы дэманструеце сваю гатоўнасць удзельнічаць у стварэнні новай Беларусі. Запоўніць матрыцу — гэта ўсяго некалькі хвілін, але гэта дае сапраўдны ўклад у вашу будучыню, вашу кар'еру і нашу агульную працу.

Далучайцеся да запаўнення Кадравай матрыцы: https://edu.pr-belarus.org/kadravaja-matryca

Читать полностью…

Кадравы Рэзерв

Юрый Губарэвіч сустрэўся з дэпутатамі Сейма і Сената Польшчы

На гэтым тыдні Юрый Губарэвіч, каардынатар кампаніі «Кадравы Рэзерв», прыняў удзел у сустрэчах з вядучымі польскімі палітыкамі.

🔺Сустрэча з Рычардам Петру, дэпутатам Сейма Рэспублікі Польшча з 2023 года і галоўным дакладчыкам па дэмакратычнай Беларусі ў Парламенцкай Асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ).
На сустрэчы абмяркоўвалася магчымасць удзелу прадстаўнікоў Кадравага Рэзерва ў адукацыйных візітах у Страсбург для знаёмства з дзейнасцю Парламенцкай Асамблеі.

🔺Сустрэча з Гжэгожам Схетінай, старшынёй камісіі па міжнародных справах Сената Польшчы, і Робертам Тышкевічам, каардынатарам па справах польскай дыяспары і палякаў замежжа.
На парадку дня — арганізацыя стажыровак удзельнікаў Кадравага Рэзерва ў офісах дэпутатаў Сената Польшчы, каб даць магчымасць беларусам атрымаць непасрэдны досвед працы ў структурах заканадаўчай улады.

Юрый Губарэвіч адзначыў:
Нашыя польскія суразмоўцы добра валодаюць сітуацыяй у Беларусі і з хваляваннем сочаць за развіццём падзеяў. Як прадстаўнікі краіны, якая ў адносна нядаўнім мінулым прайшла праз працэсы трансфармацыі, яны разумеюць важнасць падрыхтоўкі да пераменаў і гатоўнасці дэмакратычных сіл да кіравання рэфарматарскімі працэсамі.

Читать полностью…

Кадравы Рэзерв

Спадзяемся, што такія магчымасці будуць яшчэ з'яўляцца і гэта першая, але далёка не апошняя група ўдзельнікаў кампаніі «Кадравы Рэзерв», якія атрымаюць дастатковы досвед і веды пра працу органаў Еўрапейскага Звязу, — дадаў каардынатар кампаніі Юры Губарэвіч.

Читать полностью…

Кадравы Рэзерв

11 снежня ў Еўрапейскім парламенце адбылася канферэнцыя «Аднаўленне дэмакратычных інстытутаў Беларусі — шляхі будучых рэформ», на якой прысутнічалі ўдзельнікі кампаніі «Кадравы Рэзерв»

Уступнае слова прамовіла лідарка дэмакратычных сілаў Беларусі Святлана Ціханоўская, якая адзначыла, што пабудова дэмакратычнай Беларусі — гэта мара, якая будуецца крок па кроку, паступова.

У сваёй прамове дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкаму супрацоўніцтву і Канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька звярнуў увагу на прысутнасць на канферэнцыі ўдзельнікаў кампаніі «Кадравы Рэзерв», узгадаў важнасць праграмы і падкрэсліў, што без падрыхтаваных кадраў немагчымыя будучыя рэформы і дэмакратычныя змены.

Канферэнцыя стала важнай пляцоўкай для абмену ідэямі і меркаваннямі. Удзельнікі адзначылі значнасць такіх мерапрыемстваў для пошуку рашэнняў, накіраваных на ўмацаванне дэмакратычных працэсаў і правоў чалавека.

Мерапрыемства прайшло ў атмасферы адкрытасці і ўзаемаразумення, натхняючы ўдзельнікаў на далейшую работу і супрацоўніцтва. Канферэнцыя нагадала аб важнасці сумесных намаганняў і міжнароднай падтрымкі, якія адыгрываюць ключавую ролю ў прасоўванні дэмакратычных каштоўнасцей.

Читать полностью…

Кадравы Рэзерв

Беластоцкі Філіял Вышэйшай школы кадраў менеджмента «Беларуская Акадэмія» вядзе прыём дакументаў на магістарскую спецыяльнасць Адміністраванне ў дзяржаўных органах і бізнесе:

▪️ мовы навучання: беларуская/руская
▪️ заняткі будуць адбывацца што тыдзень ў пятніцу-нядзелю
▪️ навучанне завочнае, анлайн, 2 гады
▪️ вучоба платная – 1285 еўра за год, аплата па семестрах

«Беларуская Акадэмія» з’яўляецца структурнай адзінкай польcкай ВНУ і злучае выкладчыкаў з Беларусі, якія жывуць на Радзіме ці за яе межамі, імкнецца забяспечыць доступ да еўрапейскай адукацыі ўсім жадаючым на падставе праграм, якія маюцца ў еўрапейскіх ВНУ.

Для паступлення неабходны сканы дакументаў: пашпарта, дыплома і яго натарыяльнага перакладу, дадатка да дыплома з пералікам зданых прадметаў, заявы па форме, фатаздымкаў. Пакет дакументаў высылаецца на электронную пошту ba@wskm.edu.pl

Праграма магістратуры: https://www.wskm.edu.pl/administracja
Дэдлайн падачы дакументаў: 15.02.2025
Пытанні можна задаць тут: /channel/edu_ba_2021

#магчымасці #адукацыя

Читать полностью…

Кадравы Рэзерв

Беластоцкі Філіял Вышэйшай школы кадраў менеджмента «Беларуская Акадэмія» вядзе прыём дакументаў на бакалаўрскую спецыяльнасць Адміністраванне ў дзяржаўных органах і бізнесе, ступень бакалаўра (3 гады):

▪️ мовы навучання: беларуская/руская/польская
▪️ навучанне стацыянарнае, з выкарыстаннем адукацыйных платформ для анлайн-навучання
▪️ заняткі праводзяцца ў працоўныя дні ў вячэрні час
▪️ час правядзення анлайн-заняткаў і расклад узгадняецца са студэнтамі
▪️ атрыманне дыпломаў еўрапейскіх ВНУ
▪️ навучанне платнае (бакалаўрыят — 1000 еўра ў год), але прадугледжаны зніжкі

Для паступлення неабходны сканы дакументаў: пашпарта, атэстата аб сярэдняй адукацыі і яго натарыяльнага перакладу, заявы па форме, фатаздымкаў. Пакет дакументаў высылаецца на электронную пошту ba@wskm.edu.pl

Дэдлайн падачы дакументаў: 15.02.2025
Пытанні можна задаць тут: /channel/edu_ba_2021

#магчымасці #адукацыя

Читать полностью…

Кадравы Рэзерв

Ужо заўтра Цэнтр новых ідэй запрашае на Belarus Future Unconference 2024

Галоўны вектар абмеркавання — як змяніць сябе, каб змяніць Беларусь.

Запланаваны дыскусіі па тэмах:
🔺Як (без ілюзій) думаць пра будучыню ў крызіс
🔺Чаму мы павінны змяніцца

Палова антыканферэнцыі пройдзе ў фармаце паралельных адкрытых дыскусій World Cafe, падчас якіх удзельнікі абмяркуюць ролю кожнага сектару ў працэсе сацыяльнай трансфармацыі, якой яна мусіць стаць, і змены, якія для гэтага патрэбныя.

23 лістапада, з 13:30 да 18:30
Centrum Kreatywności Targowa (Warszawa, Targowa 56)

Для ўдзелу патрэбна рэгістрацыя

Читать полностью…

Кадравы Рэзерв

Еўрапейскі саюз у межах праграмы «EU4Belarus – SALT (Support for Advanced Learning and Training)» аб'яўляе конкурс на атрыманне акадэмічных стыпендый для беларускіх даследчыкаў_ц, выкладчыкаў_ц і дактарантаў_к, якія пацярпелі з-за сваёй актыўнай грамадзянскай пазіцыі.

🔹з 28 красавіка 2025 года па 31 жніўня 2026 года. Агульная працягласць можа быць ад 100 да 300 каляндарных дзён.
🔹ва ўніверсітэтах і даследчых інстытутах ЕС

Стыпендыя пакрывае выдаткі на арганізацыю навуковай стажыроўкі або правядзенне даследаванняў ва ўніверсітэтах або даследчых цэнтрах краін Еўрапейскага саюза, у тым ліку:
- збіранне неабходнай інфармацыі для даследаванняў,
- чытанне гасцявых лекцый,
- супрацоўніцтва для падрыхтоўкі прац, якія рэцэнзуюцца, удзел у семінарах,
- іншыя актыўнасці, накіраваныя на павышэнне кваліфікацыі.

Дэдлайн: 15.01.25
Падрабязней: https://cpva.lt/en/calls-for-proposals/fellowships-to-belarusian-lecturers-scientists-and-phd-students-at-eu-higher-education-and-research-institutions

Читать полностью…

Кадравы Рэзерв

Заўтра пачынаюцца апошнія лекцыі ў рамках «Спецкурса: Шлях да дэмакратычнай Беларусі»

🔹Выкладчык: Марына Сакалова, кандыдат гістарычных навук
🔹Тэма: Электронны ўрад і цыфравізацыя дзяржаўнага кіравання
🔹Час: 14 і 15 лістапада, пачатак у 18:00 па Варшаве, у 20:00 па Мінску

❗️Праслухаць лекцыі могуць толькі ўдзельнікі кампаніі «Кадравы Рэзерв». Лекцыі будуць праходзіць анлайн праз Zoom Webinars.

Калі вы таксама жадаеце мець магчымасць далучацца да актыўнасцяў кампаніі «Кадравы Рэзерв», запаўняйце заяўку па спасылцы: https://pr-belarus.org/be/

Читать полностью…

Кадравы Рэзерв

Нагадваем, што сённяшняя лекцыя Сяргея Чалага «Эканамічныя рэформы ў пераходных эканоміках» у рамках «Спецкурса: Шлях да дэмакратычнай Беларусі» адбудзецца ў:

🔹14:00 па Варшаве
🔹16:00 па Мінску

Далучайцес да кампаніі «Кадравы Рэзерв», каб удзельнічаць у актыўнасцях у будучыні: https://pr-belarus.org/be/apply-by

Читать полностью…

Кадравы Рэзерв

Праграма мабільнасці MOST IV адкрыла прыём заявак на стажыроўкі ў ЕС для беларусаў і беларусак.

У межах праграмы можна:
🔹 прайсці стажыроўку ў партнёрскай арганізацыі,
🔹 паўдзельнічаць у канферэнцыі ці трэнінгу,
🔹 усталяваць новыя прафесійныя кантакты ў адной ці некалькіх краінах ЕС.

Патрабаванні:
🔺грамадзянства Беларусі
🔺прафесійная сфера: грамадзянская супольнасць, правы чалавека і СМІ; культурныя і крэатыўныя індустрыі,турызм; малы, сярэдні,інавацыйны бізнес, у тым ліку IT; адукацыя;
ахова здароўя; устойлівае развіццё (напрыклад, ахова прыроды і навакольнага асяроддзя, арганічнае сельская гаспадарка, устойлівая энергетыка)

Падрабязней: https://www.mostplus.eu/about
Падаць заяўку: https://portal.gap.goethe.de/be/
Дэдлайн: вясна 2027 г.

#магчымасці #стажыроўка

Читать полностью…

Кадравы Рэзерв

Святлана Ціханоўская падчас візіту у Варшаву выступіла на супольным пасяджэнні Польскага Сейма, Сената і Камітэтаў па замежных і еўрапейскіх справах. Удзел у ім узялі як польскія дэпутаты, эксперты, палітыкі, так і прадстаўнікі беларускай супольнасці.

Асноўнымі тэмамі прамовы сталі беларускія палітвязні, супрацоўніцтва з дэмакратычнымі сіламі, пытанні рэгіянальнай бяспекі, а таксама падтрымка беларусаў у Польшчы і раздзяленне беларусаў і рэжыму.

«Я заклікаю вас запрашаць беларусаў на стажыроўкі ў Сейм і Сенат. Яны змогуць даведацца, як працуе дэмакратыя, а польскі бок атрымае лепшае разуменне Беларусі. Тут, у Польшчы, ужо існуе праграма "Кадравы Рэзерв", якая рыхтуе прафесіяналаў для Новай Беларусі».

Читать полностью…

Кадравы Рэзерв

Вынікі абмеркавання канцэпцыі рэформы пераходу ад прэзідэнцкай да парламенцкай формы праўлення ў Беларусі

За час абмеркавання да яго далучыліся 19 удзельнікаў кампаніі «Кадравы Рэзерв», якія пакінулі ў агульнай колькасці 149 каментароў.

Узнімаліся пытанні:

🔺 недапушчэнне канцэнтрацыі ўлады ў руках адной партыі
🔺 забеспячэнне рэальнага прадстаўніцтва розных груп насельніцтва

Для вырашэння прапаноўвалася змяніць сістэму так, каб партыі заставаліся часткай грамадзянскай супольнасці, але мелі абмежаваны ўплыў у парламенце. Альтэрнатывай можа стаць выбарчая сістэма з адкрытымі спісамі і шматмандатнымі акругамі, каб узмацніць сувязь дэпутатаў з выбаршчыкамі і знізіць уплыў партыйных лідараў.

🔺 фармаванне ўрада
🔺 колькасць дэпутатаў

Таксама было прапанавана павялічыць колькасць дэпутатаў з цяперашніх 110 да 180–220 чалавек, каб забяспечыць прадстаўніцтва розных рэгіёнаў і сацыяльных груп, бо ва ўмовах паўнавартаснага парламентарызму нагрузка на дэпутатаў значна ўзрасце. Гэта дазволіць шырэй ахопліваць інтарэсы насельніцтва і знізіць рызыку дамінавання адной палітычнай сілы.

🔺 пасада прэзідэнта

Разглядалася адмена пасады прэзідэнта і перадача прэзідэнцкіх паўнамоцтваў прэм'ер-міністру і ўраду, але адзначалася, што гэта можа прывесці да празмернай улады ў руках прэм'ер-міністра і рызыкі паўтарэння аўтарытарных сцэнарыяў ужо ў межах парламенцкай сістэмы, як, напрыклад, у Венгрыі.

🔺 устойлівасць парламенцкай сістэмы

Было вызначана, што парламенцкая сістэма можа быць устойлівай і эфектыўнай, калі ў ёй будзе выкананы баланс паміж правамі большасці і абаронай інтарэсаў меншасцяў.

Дыскусія часта выходзіла за рамкі канстытуцыйнай рэформы, нярэдка ўзнімаліся тэмы, звязаныя з іншымі кірункамі рэформаў — ад сістэмы выбараў і адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання да рэформы адукацыі і судовай сістэмы. Гэта падкрэслівае, што пераход да парламенцкай рэспублікі разглядаецца як частка шырэйшага працэсу трансфармацыі ўсёй сістэмы кіравання і грамадскага жыцця ў Беларусі.

Дзякуем кожнаму, хто падзяліўся сваімі думкамі ў каментарах. Вашая дзейнасць зноў паказвае, наколькі важная актыўная пазіцыя кожнага. Гэта натхняе на далейшую працу і ўдасканаленне прапаноў. Разам мы здольныя на сапраўды важныя змены.

#рэформы

Читать полностью…

Кадравы Рэзерв

🎄✨З Новым годам і Калядамі! 🎁🎅

У гэтыя чароўныя свята мы хочам сказаць дзякуй кожнаму з вас. Ваш унёсак, энергія і імкненне да перамен робяць нашу агульную мару аб Новай Беларусі больш рэальнай.

Гэты год быў насычаным на адукацыйныя і азнаямленчыя паездкі ў Літву, Брусэль, мы абмяркоўвалі і ўносілі свае прапановы ў канцэпцыі рэформаў, пісалі навуковыя працы, праслухалі цыклы лекцый, а таксама разам працягваем ствараць Кадравую матрыцу.

Няхай новы год стане часам новых магчымасцяў, смелых рашэнняў і вялікіх перамог!

Няхай вашыя дамы напоўняцца цяплом і радасцю, а ў сэрцы заўсёды будзе вера ў лепшую будучыню.

Мы ведаем, што разам мы робім немагчымае магчымым!

Шчаслівага Новага года і светлых Калядаў!

Читать полностью…

Кадравы Рэзерв

У краінах, дзе ўлады імкнуцца кантраляваць кожны крок сваіх грамадзян, бяспека ў інтэрнэце — гэта не проста практыка, а спосаб абараніць сябе і сваіх блізкіх. Пільнасць і выкарыстанне сучасных інструментаў абароны дапамагаюць пазбегнуць адсочвання, узломаў і перашкод у вашай дзейнасці. Удзел у грамадскіх ініцыятывах можа быць бяспечным месцам нават у цяжкіх умовах — галоўнае, дзейнічаць асцярожна і з разуменнем рызык.

Каманда кампаніі «Кадравы Рэзерв» надае вялікае значэнне бяспецы дадзеных удзельнікаў і прымае ўсе неабходныя меры для абароны, якая забяспечваецца праз шыфраванне, строгае абмежаванне доступу, падзел дадзеных для прадухілення ідэнтыфікацыі.

Таксама раім удзельнікам не забываць клапаціцца пра асабістую бяспеку:

🔹 Выкарыстоўвайце VPN пры наведванні сайта кампаніі «Кадравы Рэзерв», каб схаваць ваш IP-адрас ад адсочвання
🔹 Выдаляйце гісторыю перапіскі і не захоўвайце лагіны і паролі ў вашым браўзеры
🔹 Не выкарыстоўвайце электронныя адрасы, якія ўтрымліваюць вашыя імя, прозвішча ці месца працы
🔹 Вядзіце перапіску толькі праз афіцыйныя кантакты кампаніі
🔹 Пры наведванні анлайн-лекцый або перапісцы выкарыстоўвайце ваш унікальны ўліковы нумар

Нагадваем кантакты кампаніі «Кадравы Рэзерв»:

🔺 Telegram: /channel/pr_belarus
🔺 Facebook: https://www.facebook.com/personnel.reserve.belarus
🔺 Instagram: https://www.instagram.com/personnel_reserve/
🔺 E-mail: office@pr-belarus.org і official@pr-belarus.org
🔺 Сайт: https://pr-belarus.org/be/

‼️ Уся камунікацыя з удзельнікамі кампаніі вядзецца выключна праз пошту.

Захаванне бяспекі ў інтэрнэце — гэта не толькі пра ваша асабістае жыццё, але і пра ваш унёсак у агульную справу свабоды і справядлівасці. Будзьце ўважлівыя і дзейнічайце з розумам!

Читать полностью…

Кадравы Рэзерв

Засталося некалькі дзён, каб прыняць удзел у абмеркаванні праектаў рэформаў

Абмеркаванне прапаноў па рэформах набліжаецца да завяршэння і зараз надыходзіць ключавы этап. Гэта ваш шанец паўплываць на канчатковы тэкст рэформаў і прыняць непасрэдны ўдзел у іх распрацоўцы. Вы можаце далучыцца да каментавання на платформе edu.pr-belarus.org/reforms да 22 снежня, бо пасля эксперты ўжо падвядуць вынікі дыскусіі.

Апублікаваныя на платформе канцэпцыі рэформаў, дасяжныя да каментавання:

🔺Пераход да парламенцкай сістэмы кіравання
🔺Мясцовае самакіраванне ў праектах канстытуцыі і закона аб мясцовым самакіраванні
🔺Канцэпцыя рэформы паліцыі
🔺Канцэпцыя рэформы аховы здароўя
🔺Канцэпцыя рэформы судовай улады
🔺Канцэпцыя рэформы адукацыі

Кожнае ваша меркаванне мае значэнне. Каментаванне бяспечна і бачна толькі ўдзельнікам кампаніі. Удзел у абмеркаванні адчыняе важныя магчымасці:

- Выказаць свае ідэі і аргументаваць іх перад аўтарамі праекту;
- Уплываць на змест дакумента, які стане асновай значных змен;
- Атрымаць магчымасць увайсці ў групу аўтараў рэформ, адзначыўшы свой прафесіяналізм і актыўнасць.

Запрашаем усіх, хто зацікаўлены ў развіцці і ўдасканаленні прадстаўленых ідэй, унесці свае прапановы. Станьце часткай каманды, якая вызначае вектар змен. Падзяліцеся сваім бачаннем і будзьце пачутыя.

Для ўдзелу ў абмеркаванні і падачы прапаноў перайдзіце па спасылцы: https://edu.pr-belarus.org/reforms
Калі вы не з'яўляецеся ўдзельнікам кампаніі «Кадравы Рэзерв», то спачатку далучыцеся па спасылцы: https://pr-belarus.org/be/

#рэформы

Читать полностью…

Кадравы Рэзерв

Падчас візіту ў Брусэль удзельнікі кампаніі «Кадравы Рэзерв» пазнаёміліся з Галінай Мацюшынай — бельгійскім палітыкам беларускага паходжання, мясцовай дэпутаткай ў Антвэрпене 2012 -2017 г.

Палітык распавяла выглядае мясцовая палітыка ў Фландрыі: пра сістэму самакіравання, мясцовыя ініцыятывы, а таксама пра сваю дзейнасць у Антвэрпене.

Таксама Галіна ўзгадвала і беларускія праблемы на сваім узроўні, як і шляхі іх вырашэння. Так, палітык кааперавалася з іншымі палітыкамі ў Бельгіі, напрыклад, украінскага паходжання, каб падсвечваць праблемы беларусаў у Бельгіі і агульна беларускую тэму.

Удзельнікі сустрэчы адзначылі адкрытасць і шчырае жаданне Галіны падзяліцца сваім досведам. Многія з прысутных падкрэслілі, што атрыманыя веды аб бельгійскай мадэлі кіравання можна адаптаваць для вырашэння падобных задач у Беларусі. Па словах удзельнікаў, сустрэча пакінула ў іх пазітыўныя ўражанні, а таксама матывацыю для далейшага асабістага развіцця дзеля пабудовы лепшай будучыні для Беларусі.

Читать полностью…

Кадравы Рэзерв

Скончыўся адукацыйны візіт удзельнікаў кампаніі «Кадравы Рэзерв» у Брусэль у межах «беларускага тыдня»

Гэты візіт меў іншы фармат у параўнанні з папярэднімі візітамі, якія арганізоўваў «Кадравы Рэзерв». Гэта не проста знаёмства з працай міждзяржаўных інстытуцый на інтэрнацыянальным узроўні, але і разуменне фармуючайся ў Еўрапарламенце і прадстаўніцтвах Еўрапейскай камісіі павесткі адносна Беларусі, якая разам з пасыламі, з якімі звяртаюцца да аб'яднанай Еўропы беларускія дэмакратычныя сілы, дае магчымасць удзельнікам кампаніі «Кадравы Рэзерв» больш глыбока разумець сучасныя праблематыку і працэсы, — адзначыў каардынатар кампаніі Юры Губарэвіч.


Удзельнікі сустрэліся з прадстаўніком ураду Фландрыі Сэмам Вандэнабілам і абмеркавалі супрацоўніцтва і праграмы прафесійнага абмену на 2025 г. Таксама ўдзельнікі наведалі офіс па міграцыі пры Еўрапарламенце, канферэнцыі «Аднаўленне дэмакратычных інстытутаў Беларусі — шляхі будучых рэформ» і «Standing with the People of Belarus: High-Level Conference».

Мерапрыемствы «беларускага тыдня» прадэманстравалі салідарнасць і нязменную прыхільнасць ЕС беларускаму народу. Кампаніі «Кадравы Рэзерв» было вельмі прыемна мець магчымасць далучыцца да мерапрыемства разам са сваімі ўдзельнікамі.

Читать полностью…

Кадравы Рэзерв

Еўрапейскі парламент праводзіць канферэнцыю высокага ўзроўню ў падтрымку народа Беларусі

На канферэнцыі выступіла Святлана Ціханоўская, якая ў сваёй прамове павітала ўдзельнікаў «Кадравага Рэзерву», якія знаходзяцца ў Бруселі ў рамках азнаямленчага візіту.

Нам патрэбны людзі, якія будуць рэалізаваць гэтыя перамены. Я вітаю тут удзельнікаў «Кадравага Резерву» — кампаніі, якая рыхтуе прафесіяналаў для Новай Беларусі.
І я заклікаю нашых еўрапейскіх партнёраў, якія прысутнічаюць тут, даць беларусам стыпендыі і стажыроўкі, каб яны маглі навучыцца дэмакратыі з першых вуснаў.

Читать полностью…

Кадравы Рэзерв

Беларуская сістэма дзяржаўнага кіравання ўключае тысячы працоўных месцаў, ключавыя з якіх патрабуюць удзелу новых, дасведчаных прафесіяналаў, матываваных на дэмакратычныя пераўтварэнні ў краіне. Перамены непазбежныя, таму падрыхтоўку да іх нельга адкладаць.

У сувязі з гэтым "Кадравы Рэзерв" распрацаваў Кадравую матрыцу і звяртаецца да сваіх удзельнікаў з просьбай адзначыць пасады, на якія яны прэтэндуюць. Нягледзячы на тое, што выбар месца не гарантуе працаўладкавання, запаўненне Кадравай матрыцы дазволіць кампаніі “Кадравы Рэзерв” атрымаць агульнае ўяўленне пра сферы, у якіх адчуваецца недахоп прафесіяналаў, і тыя, дзе назіраецца высокая канкурэнцыя. Гэты аналіз дапаможа вырашаць задачы пошуку і падрыхтоўкі адпаведных спецыялістаў.

Акрамя таго, інфармацыя з Кадравай матрыцы і веданне кампетэнцый удзельнікаў дазволіць кампаніі падбіраць для іх найбольш адпаведныя прапановы, запрашаць на адукацыйныя праграмы, навучальныя візіты або стажыроўкі.

Толькі супольны ўдзел можа забяспечыць эфектыўнасць дзяржаўнага кіравання ў пераходны перыяд, якога мы ўсе чакаем і да якога рыхтуемся. Не заставайцеся ў баку ад пабудовы краіны, у якой мы ўсе хочам жыць: https://edu.pr-belarus.org/kadravaja-matryca

Читать полностью…

Кадравы Рэзерв

На платформе для абмеркавання канцэпцый рэформ ужо пачалося каментаванне новай працы па тэме «Рэформа адукацыі»

Дадзеная канцэпцыя накіраваны на фарміраванне актуальнага парадку дня рэформы адукацыі і стварэнне стратэгічнай дарожнай карты, дзеля пераходу ад аўтарытарнай і кансерватыўнай сістэмы да гнуткай, інклюзіўнай і арыентаванай на развіццё індывідуальнасці і крытычнага мыслення.

Асноўныя ідэі канцэпцыі ўключаюць:
🔹 прызнанне множнасці адукацыйных падыходаў і мадэляў,
🔹 дэцэнтралізацыю кіравання,
🔹 фарміраванне сістэмы грамадскага кіравання рэформай адукацыі,
🔹 змяненне зместу беларускай адукацыі,
🔹 пераход да сеткавай структуры сістэмы адукацыі,
🔹 укараненне інавацыйных тэхналогій,
🔹 забеспячэнне шырокага доступу да якаснай адукацыі.

Для ўстойлівага і доўгатэрміновага развіцця сістэмы адукацыі неабходны комплексная праграма рэформ, устойлівае фінансаванне, а таксама падтрымка інавацый і эксперыментаў.

Новая сістэма беларускай адукацыі павінна задавальняць патрэбнасцям грамадзянскай супольнасці і забяспечыць высокую якасць і канкурэнтаздольнасць беларускіх выпускнікоў на міжнароднай арэне.

Пазнаёміцца з прапанаванымі механізмамі пабудовы адукацыйнай сістэмы для новай Беларусі можна на сайце https://edu.pr-belarus.org/reforms

Азнаёміцца з апублікаванымі рэформамі, каментаваць і бачыць іншыя каментары могуць толькі ўдзельнікі кампаніі «Кадравы Рэзерв». Далучыцца да абмеркавання можна зарэгістраваўшыся па спасылцы https://pr-belarus.org/be/

#рэформы

Читать полностью…

Кадравы Рэзерв

«Канцэпцыя рэформы судовай улады ў Беларусі» даступна для абмеркавання на платформе. Удзельнікі кампаніі «Кадравы Рэзерв» ужо могуць далучыцца да абмеркавання, усіх астатніх запрашаем спачатку далучыцца па спасылцы https://pr-belarus.org/be/.

У апублікаванай канцэпцыі асноўны акцэнт зроблены на неабходнасці фарміравання судовай сістэмы, якая будзе вольная ад уплыву выканаўчай і заканадаўчай галін улады.

У дакуменце падкрэсліваецца важнасць забеспячэння незалежнасці суддзяў праз стварэнне Нацыянальнай рады правасуддзя, якая будзе адказваць за:
- прызначэнне суддзяў,
- іх прасоўванне па службе,
- абарону ад знешняга ціску.

Прапанаваны адрозненні ў паўнамоцтвах Канстытуцыйнага Суда ад дзейнай Канстытуцыі:

🔹выключана норма папярэдняга канстытуцыйнага кантролю аб адпаведнасці Канстытуцыі законаў, прынятых парламентам, да іх падпісання прэзідэнтам.

🔹уводзіцца магчымасць падачы грамадзянамі поўнай канстытуцыйнай скаргі

🔹да паўнамоцтваў Канстытуцыйнага Суда дадаўся разгляд спрэчак, якія датычацца паўнамоцтваў розных канстытуцыйных дзяржаўных органаў і органаў мясцовага самакіравання.

🔹Канстытуцыйны Суд атрымаў права працягнуць разгляд справы, нават калі яна была адклікана.

🔹Канстытуцыйны Суд прымае канчатковае рашэнне аб зняцці Прэзідэнта з пасады за парушэнне ім Прысягі або ўчыненне злачынства, пасля таго, як такое рашэнне падтрымана Соймам. Таксама выключаны паўнамоцтвы даваць заключэнні наяўнасці фактаў сістэматычнага або грубага парушэння Канстытуцыі парламентам.

Азнаёміцца з тэкстам цалкам можна па спасылцы https://edu.pr-belarus.org/reforms
Каментаванне бяспечна і бачна толькі ўдзельнікам кампаніі. Аўтары слушных каментароў атрымаюць магчымасць далучыцца да каманды распрацоўшчыкаў рэформаў.

#рэформы

Читать полностью…

Кадравы Рэзерв

На платформе для абмеркавання праектаў рэформ апублікаваныя дзве новыя працы:

🔺 Рэформа адукацыі
Асноўныя прынцыпы рэформы адукацыі ўключаюць дэцэнтралізацыю, дэмакратызацыю і гнуткасць, што дасць магчымасць стварыць сістэму, арыентаваную на развіццё асобы і грамадзянскай адказнасці. Асноўныя задачы рэформы беларускай адукацыі — адначасовы запуск працэсаў беларусізацыі, еўрапеізацыі і дэсаветызацыі адукацыі.

🔺 Рэформа судовай улады
Сярод іншага прапанавана стварэнне Нацыянальнай рады правасуддзя, скарачэнне паўнамоцтваў пракуратуры і гарантыі незалежнай адвакатуры накіраваныя на ўхіленне палітычнага ціску на судовую сістэму і абарону правоў грамадзян. Гэтыя рэформы закліканы ўмацаваць прававую дзяржаву, забяспечыць рэальную абарону правоў чалавека і павысіць давер грамадзян да правасуддзя.

Запрашаем да ўдзелу ў абмеркаванні канцэпцый, каб стаць часткай пераменаў, якія адбудуцца непазбежна. Кожны грунтоўны каментар будзе ўважліва разгледжаны і можа ўплываць на карэкціроўку тэксту. Аўтары найбольш слушных заўваг змогуць далучыцца да каманды, якая працуе над рэформамі.

❗️ Каментаванне бяспечна, бо праекты рэформаў і каментары бачныя толькі ўдзельнікам кампаніі «Кадравы Рэзерв».

Калі вы таксама жадаеце прыняць удзел у абмеркаванні, але не з'яўляецеся ўдзельнікам_цай кампаніі «Кадравы Рэзерв», далучайцеся: https://pr-belarus.org/be/.

#рэформы

Читать полностью…

Кадравы Рэзерв

Адбылося стратэгічнае планаванне

Каманда кампаніі «Кадравы Рэзерв» прайшла стратэгічнае планаванне падчас трохдзённай сесіі разам з выкладчыцкай групай і грамадскімі і палітычнымі партнёрамі. Таксама напярэдадні вывучалася меркаванне ўдзельнікаў кампаніі, сабранае праз апытанне, якое праводзілася ў першым паўгоддзі і падчас глыбінных інтэрв'ю.

Падчас планавання ішла праца ў напрамках:

1. Пастаноўкі доўгатэрміновых мэтаў
2. Распрацоўкі стратэгій для іх дасягнення
3. Паляпшэнне ўнутранай і знешняй камунікацыі

Наперадзе яшчэ некалькі стратэгічных сесій па асобных напрамках. Мэта гэтага працэсу — павышэнне эфектыўнасці і ўстойлівасці арганізацыі, каб яна адпавядала патрэбам удзельнікаў і ўсяго грамадства.

Кампанія «Кадравы Рэзерв» па-ранейшаму адкрыта для заўваг і прапаноў удзельнікаў. Звязацца з камандай можна праз пошту office@pr-belarus.org. Не забывайце пазначаць свой уліковы нумар.

Читать полностью…

Кадравы Рэзерв

8 і 9 лістапада ўдзельнікі кампаніі «Кадравы Рэзерв» змогуць праслухаць чарговыя лекцыі у рамках «Спецкурса: Шлях да дэмакратычнай Беларусі». Наступны выкладчык: Сяргей Чалы з тэмай «Эканамічныя рэформы ў пераходных эканоміках»

❗️Увага! Час правядзення лекцыя Сяргея Чалага змяніўся:

8 лістапада:
🔺па Варшаве з 18:00
🔺па Мінску з 20:00

9 лістапада:
🔺па Варшаве з 14:00
🔺па Мінску з 16:00

Лекцыі будуць праводзіцца анлайн праз Zoom Webinars.

Далучыцца да кампаніі «Кадравы Рэзерв», каб удзельнічаць у актыўнасцях у будучыні, можна па спасылцы https://pr-belarus.org/be/apply-by

#спецкурс #лекцыі

Читать полностью…

Кадравы Рэзерв

Сёння і заўтра ў 18:00 па Варшаве і 20:00 па Мінску у рамках «Спецкурса: Шлях да дэмакратычнай Беларусі» распачынаюцца лекцыі па тэме «Мясцовае самакіраванне і дэцэнтралізацыя ўлады»

🔺Выкладчык: Святлана Куль, каардынатарка Беларускай Акадэміі, прафесар Палітэхнікі Беластоцкай

❗️Праслухаць лекцыі могуць толькі ўдзельнікі кампаніі «Кадравы Рэзерв» па спасылцы, якую яны атрымаюць напярэдадні пачатку. Лекцыі будуць праходзіць анлайн праз Zoom Webinars.

Калі вы таксама жадаеце мець магчымасць далучацца да актыўнасцей кампаніі «Кадравы Рэзерв», запаўняйце заяўку па спасылцы: https://pr-belarus.org/be/

#спецкурс #лекцыі

Читать полностью…
Subscribe to a channel