pr_belarus | Unsorted

Telegram-канал pr_belarus - Кадравы Рэзерв

-

Падбор і прафесійная падрыхтоўка грамадзян Беларусі для ўдзелу ў рэалізацыі рэформ на ключавых пасадах у сферы дзяржаўнага і мясцовага кіравання на працягу пераходнага перыяду Сайт: https://pr-belarus.org/ Пошта: office@pr-belarus.org

Subscribe to a channel

Кадравы Рэзерв

Праз якія этапы проходзіла станаўленне дыктатуры ў Беларусі? Як на гэта рэагавалі прадстаўнікі сілавых органаў, у прыватнасці пракуратуры? Як праходзіць праца са зваротамі грамадзян? Якія патрэбны рэформы сілавым структурам і які досвед замежных дэмакратычных краінаў можна было б пераняць?

Сённяшні госць – Аляксандр Ракіцкі, які мае 24-гадовы досвед працы ў органах пракуратуры і выступіў супраць рэжыма. Зараз Аляксандр знаходзіцца ў арганізацыі ByPol, якая займаецца раследваннем злачынстваў беларускага рэжыму.

Аляксандр дзеліцца сваімі назіраннямі аб тым, як развівалася палітычная сістэма краіны, і расказвае аб ключавых этапах гэтага працэсу.

Глядзець відэа цалкам: https://www.youtube.com/watch?v=ElTLw0rl8cE&t

Читать полностью…

Кадравы Рэзерв

Рэжым працягвае свае нападкі на «Кадравы Рэзерв», што сведчыць, як моцна ён незадаволены жаданнем людзей самастойна прымаць рашэнне, у якой краіне яны жадаюць жыць.

Так быў затрыманы жыхар Верхнядзвінска, пакаяннае відэа з якім было апублікавана ў прапагандысцкім тэлеграм-канале. Сцвярджэнне, што сілавікі маюць спіскі ўдзельнікаў хлуслівае. У такіх сітуацыях яны ладзяць татальныя аблавы, а не займаюцца дэзінфармацыяй, дэманструючы выпадковых ахвяраў.

Вялікую пагрозу ўяўляюць пастаянныя праверкі тэлефонаў і кампутараў, якія праходзяць у Беларусі, падчас якіх выпадкова можна выявіць сваю прыналежнасць да праекту.

Таму нагадваем правілы бяспекі:
🔹 Выкарыстоўвайце VPN пры наведванні сайта, каб пазбегнуць адсочвання вашага IP-адрасу
🔹 Выдаляйце гісторыю перапіскі і не захоўвайце лагіны і паролі ў браўзэры
🔹 Не выкарыстоўвайце е-мэйлы, якія маюць спасылкі на ваша імя, прозвішча ці месца працы
🔹 Будзьце асцярожныя з фэйкавымі акаўнтамі. «Кадравы Рэзерв» не выкарыстоўвае ботаў
🔹 Вядзіце перапіску толькі з афіцыйнымі кантактамі кампаніі: office@pr-belarus.org, edu@pr-belarus.org і official@pr-belarus.org
🔹 Выкарыстоўвайце свой уліковы нумар, калі наведваеце анлайн-лекцыі або вядзеце перапіску з намі

Читать полностью…

Кадравы Рэзерв

Грамадзянскі саміт Unlock збірае актывіст_ак, журналіст_ак, творчых людзей з тэхналагічнага сектара, сацыяльных прадпрымальні_ц, мастакоў і наватараў

🔹Прага (Чэхія)
🔹30–31 траўня

Тут можна даведацца пра апошнія тэндэнцыі на стыку актывізму, сродкаў масавай інфармацыі і тэхналогій ва Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі.

Праграма прадугледжвае пакрыццё выдаткаў на ўдзел для абмежаванай колькасці ўдзельні_ц.

Заяўкі
прымаюць да 24 сакавіка ўключна
Адабраныя ўдзельнікі будуць праінфармаваныя да 12.04.24

Читать полностью…

Кадравы Рэзерв

Праграма наведвальнікаў Еўрапейскага саюза запрашае беларусаў падаваць заяўкі на навучальныя візіты ў еўрапейскія інстытуты ў 2025 годзе.

Неабходны:
🔺 закончаная універсітэцкая адукацыя і некалькі гадоў прафесійнага вопыту
🔺 базавыя веды інстытутаў ЕС
🔺 добрае валоданне англійскай або французскай мовамі

Да заяўкі запрашаюцца беларускія праваабаронцы, эколагі, прафсаюзныя дзеячы, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці. Перавага аддаецца кандыдатам ва ўзросце ад 25 да 35 гадоў.

❗️ Дэдлайн падачы заяўкі: 25.03.24

Кожны азнаямленчы візіт індывідуальна адаптаваны ў адпаведнасці з працоўным профілем і інтарэсамі ўдзельніка. Звычайная навучальная паездка EUVP доўжыцца пяць дзён у Брусэлі і можа быць прадоўжана, каб уключыць Страсбург.

Азнаёміцца з працэдурай падачы заяўкі

Запоўненыя формы дасылайце па пошце ў Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі: delegation-belarus-press@eeas.europa.eu з тэмай: Application for EUVP 2025

Читать полностью…

Кадравы Рэзерв

Нямецкая служба акадэмічных абменаў DAAD запрашае да ўдзелу ў стыпендыяльнай праграме «Hilde Domin-Programm» на летні семестр 2025 года.

Праграма падтрымлівае студэнт_ак і дактарант_ак, якім у іх краіне паходжання фармальна альбо фактычна адмоўлена ў праве на адукацыю, і прапануе пачаць ці працягнуць навучанне ў Нямеччыне.

Студэнт_кі і дактарант_кі, вылучаныя і адабраныя ў рамках праграмы, атрымліваюць стыпендыю на курс навучання па іх асабістаму выбару і ў адпаведнасці з іх індывідуальнай кваліфікацыяй, якая пакрывае неабходныя выдаткі на навучанне або даследчае знаходжанне.

🔺Кандыдат_кі павінны знаходзіцца па-за межамі ЕЗ.
🔺Заяўкі прымаюць да 3 сакавіка.

Падрабязнасці
Анкета

Читать полностью…

Кадравы Рэзерв

Нагадваем, што засталося толькі некалькі дзён, каб трапіць у магістратуру па праграме «Адміністраванне ў дзяржаўных органах і бізнесе».

Прыём заявак вядзе Беларуская акадэмія ў партнёрстве з кампаніяй «Кадравы Рэзерв» .

❗️ Дэдлайн падачы дакументаў: 1.03.23

Падрабязней: /channel/pr_belarus/218

Читать полностью…

Кадравы Рэзерв

Чарговая праца ад нашых удзельнікаў, накіраваная на распрацоўку капцэпцый рэформ, неабходных нашай краіне.

Тэма сённяшней працы — «Прынцыпы рэформ самакіравання ў Рэспубліцы Беларусь у пераходны перыяд на аснове досведу, атрыманага еўрапейскімі краінамі».

Існуючая на дадзены момант сістэма мясцовага самакіравання ў Рэспубліцы Беларусь, па сутнасці, такой не з'яўляецца, застаючыся толькі імітацыяй самакіравання, нізавым звяном жорстка цэнтралізаванай вертыкальнай, аўтарытарнай сістэмы кіравання, якая склалася ў РБ.

Артыкул разглядае працэс, этапы і дасягнутыя вынікі рэформаў мясцовага самакіравання ў Польшчы, Літве і Украіне. Дадзеныя вынікі гэтых рэформ будуць, несумненна, мець істотнае тэарэтычнае і практычнае значэнне падчас будучай рэформы самакіравання ў Новай Беларусі.

Прачытаць працу цалкам

Читать полностью…

Кадравы Рэзерв

Удзельнікі «Кадравага Рэзерву» працягваюць працу над канцэпцыямі рэфармавання розных сфер жыцця беларускага грамадства. Сёння разгледзім працу «Праблема адтоку IT-кадраў з РБ і спосабы яе вырашэння»

Артыкул факусуецца на:
🔹даследаванні актуальных праблем, звязаных з адтокам ІТ-кадраў
🔹аналізе прычын, якія прыводзяць да адтоку IT-спецыялістаў
🔹ацэнцы наступстваў адтоку IT-кадраў для эканомікі і развіцця IT-сфер у Беларусі
🔹вывучэнні спосабаў вырашэння праблемы адтоку IT-кадраў і ўтрымання іх у краіне
🔹разглядзе паспяховых практык за мяжой
🔹 фармуляванні рэкамендацый для дзяржаўных і прыватных структур па паляпшэнні сітуацыі і павелічэнні прывабнасці краіны для IT-спецыялістаў:

Стратэгіі вырашэння праблемы адтоку IT-кадраў:
▪️Стварэнне спрыяльнага бізнес-клімату: зніжэнне бюракратычных бар'ераў, спрашчэнне працэсаў рэгістрацыі і вядзення бізнесу, а таксама прадастаўленне падатковых ільгот для стартапаў і IT-кампаній
▪️Падтрымка адукацыі і прафесійнага развіцця: інвестыцыі ва ўніверсітэцкія праграмы, прафесійнае навучанне і сертыфікацыйныя курсы
▪️Стымуляванне інавацый і навуковых даследаванняў
▪️Міжнароднае супрацоўніцтва

Прачытаць працу цалкам

Читать полностью…

Кадравы Рэзерв

Падрыхтавана чарговая праца з канцэпцыяй рэформ ад ўдзельнікаў «Кадравага Рэзерву».

Сёння пазнаёмім вас з «Навуковымі аспектамі даследавання і вывучэння фактарнага аналізу сферы занятасці Рэспублікі Беларусь». Мэта даследавання – не толькі выяўленне праблем, але і прапанова інавацыйных падыходаў, якія спрыяюць стварэнню больш гнуткай і адаптыўнай сістэмы занятасці, напрыклад:

🔺Аптымізацыя колькасці работнікаў на прадпрыемствах, асабліва тых, якія працуюць на страту і залежаць ад дзяржаўнай падтрымкі, прадугледжвае скарачэнні. Але прапануюцца:
• Прадастаўленне альтэрнатыўнай вакансіі
• Бясплатная прафесійная перападрыхтоўка
• Увядзенне кампенсацыі ў памеры трох месячных заработных плат і інш.

🔺Падтрымка прадпрымальніцкай актыўнасці праз стварэнне каналаў кансультацыі па прававых і падатковых пытаннях і гнуткія ўмовы крэдытавання.

🔺Арганізацыя часовых работ для пошуку пастаяннай занятасці.

🔺Сацыяльная дапамога і стварэнне сацыяльных цэнтраў для падтрымкі грамадзян.

Гэтыя прапановы, будучы дапрацаванымі і адаптаванымі, маюць патэнцыял стаць фундаментам для стварэння больш справядлівай і дынамічнай сістэмы занятасці, садзейнічаючы сучаснаму грамадству і эфектыўнаму функцыянаванню эканомікі.

Прачытаць працу цалкам

Читать полностью…

Кадравы Рэзерв

Якія ўрокі можна атрымаць з досведу суседніх краін і як будаваць стратэгію рэформаў, якая будзе адпавядаць інтарэсам і патрэбам беларускага народа?

Сённяшні госць – Віталь Макаранка, магістр дзяржаўнага кіравання, удзельнік дэмакратычных працэсаў Беларусі з 90-х гг. Віталь Макаранка аналізуе ўкраінскі досвед, абмяркоўваючы, як праходзілі працэсы рэфармавання і да якіх вынікаў яны прывялі.

У размове закранаецца пытанне: ці могуць рэформы ва Украіне служыць узорам для перамен у Беларусі?

Асноўная ўвага ў дыялогу надаецца крытычнаму аспекту кадравага забеспячэння рэформ.
🔺Ці зможа цяперашняя ўлада ў асобе Лукашэнкі вырашыць праблему з кадрамі,
🔺Ці дэмакратычныя сілы Беларусі сёння здольныя падрыхтаваць дастатковую колькасць кваліфікаваных спецыялістаў для заняцця ключавых пазіцый у апараце кіравання краіны?

Глядзіце відэа цалкам: https://youtu.be/DuY5_MmfITs

Читать полностью…

Кадравы Рэзерв

Праваабарончая арганізацыя Human Rights Impact запрашае беларусаў і беларусак узяць удзел у анлайн-курсе па самаабмежаванні ўлады ў дзяржаве (канстытуцыяналізм)

Удзельнікі даведаюцца што такое прававая дзяржава, правы чалавека, правасуддзе, парламентарызм, роўнасць і іншыя.

Курс арыентаваны на актывіст_ак беларускай грамадзянскай супольнасці, якія зацікаўленыя ў атрыманні дадатковых ведаў у сферы правоў чалавека і самаабмежавання ўлады.

🔹10 вэбінараў
🔹люты – сакавік 2024 года
🔹бясплатна

❗️Дэдлайн падачы заявак: 9 лютага 2024 г. (уключна).
Адбор удзельнікаў будзе завершаны не пазней за 12 лютага.

Для падачы заяўкі на ўдзел у курсе неабходна запоўніць анкету на беларускай альбо рускай мове.

Читать полностью…

Кадравы Рэзерв

Leaders of Change Foundation абвяшчае адкрыты конкурс на стыпендыі THE LANE KIRKLAND SCHOLARSHIPS у Польшчы ў 2024–2025 навучальным годзе

🔺Бясплатны доступ да ўніверсітэцкіх заняткаў і падтрымка акадэмічнага кіраўніка
🔺Стыпендыя ў памеры 22 500 злотых (выплачваецца 9 часткамі на працягу 9 месяцаў)

Для каго:
- дзяржаўныя служачыя, служачыя цэнтральных і мясцовых дзяржаўных устаноў
- юрысты, прадпрымальнікі, акадэмічныя выкладчыкі, журналісты
- менеджэры ў НКА, культуры, адукацыі, СМІ, ахове навакольнага асяроддзя, ахове здароўя, бізнесе
- лідэры няўрадавых арганізацыяў, актывісты ў галіне культуры і грамадзянскай актыўнасці

Напрамкі:
🔺Эканоміка і менеджмент
🔺Дзяржаўнае кіраванне (кіраванне цэнтральнымі і мясцовымі органамі ўлады)
🔺Права (уключаючы правы чалавека і пытанні міграцыі)
🔺Паліталогія, журналістыка і міжнародныя адносіны
🔺Бяспека і кібербяспека і г.д.

❗️Дэдлайн падачы заявак: 1.03.24

Падрабязнасці: https://kirkland.edu.pl/en/scholarship-competition/

Читать полностью…

Кадравы Рэзерв

У рамках удзелу ў адукацыйным візіце ў Літву, які рыхтуецца «Кадравым Рэзервам» у пачатку сакавіка, ужо 6 лютага пачнуцца анлайн-лекцыі, якія будуць ахопліваць важныя аспекты гісторыі і сучаснасці Літвы, у тым ліку працэсы здабыцця незалежнасці і ўступленне краіны ў Еўрапейскі Саюз.

Яшчэ ёсць шанс паўдзельнічаць, тым больш, што на лекцыях чакаюцца вельмі выдатныя спікеры:

🔹Уладзімір Ярмоленка — палітык, адзін з самых актыўных удзельнікаў узнаўлення Незалежнасці Літоўскай Рэспублікі, адзін з падпісантаў Акту 11 сакавіка або Акт аб аднаўленні незалежнай Літвы (Aktas del Lietuvos nepriklausomos valstybės atstatymo), які быў прыняты Літвой 11 сакавіка 1990 года і падпісаны ўсімі членамі Вярхоўнага Савета Літоўскай Рэспублікі на чале з Саюдзісам.

🔹Аўшра Малдейкене (Aušra Maldeikienė) — літоўская палітычная дзяячка, эканамістка, дэпутатка Сейма Літвы (2016-2019), дэпутатка Еўрапейскага парламента з 2019 года, а таксама член Групы Еўрапейскай народнай партыі (Хрысціянскія дэмакраты). Напісала падручнікі па эканоміцы для школ, іншыя кнігі па эканоміцы, фінансах, бізнэсе.

Каб прыняць удзел у анлайн-лекцыях і трапіць у Літву ў рамках адукацыйнага візіту, далучайцеся да «Кадравага Рэзерву» (у Беларусі праз VPN).

Читать полностью…

Кадравы Рэзерв

Прыём заявак на «Премію Льва Сапегі» пад ганаровым патранажам Прэзідэнта Рэспублікі Польшча на 2024-2025 навучальны год для грамадзян Беларусі

🔺даследчая стажыроўка
🔺стыпендыя, якая дазволіць наведаць вядучыя польскія ўніверсітэты і выступіць у іх з лекцыямі па беларускай тэматыцы

❗️Дэдлайн: 1.02.24
Заяўкі трэба накіроўваць па адрасе: stypendia.studium@uw.edu.pl
Падрабязнасці: https://studium.uw.edu.pl/nagrodystaze/nagroda-im-lwa-sapiehy/nabor-do-programu-im-lwa-sapiehy/

Уручэнне прэміі адбываецца штогод у Варшаўскім універсітэце 4 красавіка, у гадавіну нараджэння Льва Сапегі — патрона прэміі, пісьменніка караля Стэфана Баторыя, канцлера і гетмана Вялікага Княства Літоўскага.

Сярод папярэдніх пераможцаў Артур Клінаў, Іна Соркіна і Аляксандр Бяляцкі.

Читать полностью…

Кадравы Рэзерв

Цэнтр усходнееўрапейскіх даследаванняў Варшаўскага ўніверсітэта абвясціў набор на Стыпендыяльную праграму Урада Рэспублікі Польшча для маладых навукоўцаў за выкананне навукова-даследчага праекта ў рамках навуковай стажыроўкі.

Стыпендыі прызначаны для навуковай стажыроўкі ў польскіх універсітэтах у перыяд з верасня 2024 г. па чэрвень 2025 г.

🔺Перавага будзе аддавацца кандыдатам, якія могуць прадставіць пэўныя навуковыя дасягненні і ці пацвердзіць актыўную грамадскую дзейнасць, дасягненні якіх дадуць найлепшую магчымасць выкарыстоўваць набытую ў Польшчы спецыялізацыю ў сваіх краінах у розных сферах навуковага і грамадскага жыцця.
🔺У выпадку вучоных, якія дрэнна валодаюць польскай мовай, рэалізацыя праграмы пачнецца 1 жніўня 2024 г. з дадатковага інтэнсіўнага моўнага курса.

Некаторыя патрабаванні:
– Поўная вышэйшая адукацыя пераважна па гуманітарных спецыяльнасцях
– Узрост кандыдатаў – да 35 гадоў

Камплект дакументаў трэба даслаць на stypendia.studium@uw.edu.pl
❗️да 1 сакавіка 2024 г.

Падрабязнасці

Читать полностью…

Кадравы Рэзерв

Адбылася анлайн-сустрэча «Шлях да дэмакратыі: прапановы і магчымасці» удзельнікаў «Кадравага Рэзерву» з прадстаўнікамі дэмакратычных сілаў.

Мы атрымалі шмат пытанняў ад удзельнікаў «Кадравага Рэзерву» калі адбудуцца дэмакратычныя змены? Што мы павінны рабіць ўжо сёння, каб наблізіць гэтыя перамены? Якія намаганні чакаюцца ад кожнага беларуса, які б хацеў стаць часткай гэтага працэсу?

На гэтыя і іншыя пытанні, а таксама аб мэтах, цякучай дзейнасці і планах на сустрэчы распавялі прадстаўнікі асноўных цэнтраў дэмакратычных сілаў:

• Намеснік кіраўніка Народнага Антыкрызіснага Упраўлення Арцём Брухан
• Галоўны палітычны дарадца Офіса Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка
• Прадстаўніца Аб'яднанага Пераходнага Кабінета па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык
• Кіраўнік апарата Аб'яднанага Пераходнага Кабінета, чалец II складу Каардынацыйнай Рады Валер Мацкевіч

Удзельнікі змаглі азнаёміцца з шырокім спектрам магчымасцяў для ўдзелу у той ці іншай арганізацыі.

Читать полностью…

Кадравы Рэзерв

Фармуляванне дзяржаўнай кадравай палітыкі і ідэалагічнай работы ў сістэме ваеннай арганізацыі Беларусі

Першая і адзіная Канцэпцыя дзяржаўнай кадравай палітыкі (Указ Прэзідэнта РБ ад 18 ліпеня 2001 г. № 399) была зацверджана пасля 2 Усебеларускага народнага сходу ў 2001 г. і была арыентавана толькі на прыярытэты сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь у 2001-2005 гг. Крайнія змены і дапаўненні ўносіліся ў 2003 г. (Указ ПРБ № 509) і дзейнічаюць па цяперашні час.

Канцэпцыя не вызначае напрамкаў патрабаванняў да кадраў розных сфер дзейнасці і ўзроўняў кіравання. Яе арыентаванасць на прыярытэты сацыяльна-эканамічнага развіцця ігнаруе і нівелюе падыходы і мадэлі палітыкі кадравага развіцця краіны па іншых не звязаных з рэальным сектарам эканомікі сферах.

У сваёй працы аўтар разглядае:
🔹Структуру і прававое становішча дзяржаўных органаў кіравання пры распрацоўцы дзяржаўнай кадравай палітыкі і ідэалагічнай работы
🔹Структуру і адказнасць органаў дзяржаўнай улады ў сістэме ваеннай арганізацыі

Аўтар, сярод іншага, прыходзіць да высновы, што фармаванне новай кадравай палітыкі, ідэалагічнай працы і падыходаў да правапрымяняльнай практыкі ў сістэме ваеннай арганізацыі як і ў рэспубліцы ў цэлым пры існуючым становішчы спраў магчыма пры замене самой сістэмы ваеннай арганізацыі.

Прачытаць працу цалкам

Читать полностью…

Кадравы Рэзерв

Чарговая праца з канцэпцыяй рэформ ад удзельнікаў «Кадравага Рэзерву». Гэтым разам у галіне аховы здароўя: «План рэформ сістэмы аховы здароўя Беларусі ў сітуацыі, калі няма магчымасці яе ўкараніць».

Аўтарка прапануе вылучыць два этапы ўкаранення рэформ:

1. Меры экстраннага рэагавання і актуалізацыя мэт з асобнай рабатай над:

- упраўленнем аховай здароўя
- медыцынскімі кадрамі
- інфраструктурай аховы здароўя
- фінансаваннем і інш.
На рэалізацыю павінна сысці не больш за паўгода.

2. Сістэмныя змены, якія пачынаюцца з першага дня рэфармавання, і пры ўдалым збегу акалічнасцяў, адсутнасці новых войн і катастроф, планавы пераход зойме каля трох год.

У якасці асноўнай мадэлі для аховы здароўя Беларусі аўтарка прапануе абавязковае
дзяржаўнае страхаванне і прыводзіць прыклады трох мадэляў:
🔹з дзяржаўным рэгуляваннем
🔹з аўтаномным кіраваннем
🔹са змяшаным кіраваннем

Чытаць працу цалкам: https://pr-belarus.org/ru/publlications/98-plan-reform-sistemy-zdravookhraneniya-belarusi

Далучайцеся да «Кадравага Рэзерву» (у Беларусі праз VPN) і прапануйце свае бачэнне рэформаў

Читать полностью…

Кадравы Рэзерв

Усходнееўрапейская школа палітычных даследаванняў (УШПД) сумесна з Радай Еўропы аб’яўляе конкурс на удзел у праграме 2024 г. для грамадзян Рэспублікі Беларусь і прадстаўнікоў беларускай дыяспары узростам да 35 год.

Заняткі будуць праводзіцца ў выглядзе трох сесій:
🔹21-24 мая ў Вільні
🔹9-12 чэрвеня у Варшаве
🔹20-22 верасня ў Вільні ці Варшаве

Апошняе мерапрыемства – у лістападзе 2024 г. у Страсбургу (Сусветны Форум за дэмакратыю). Паміж сесіямі – лекцыі, дыскусіі, даследчыя праграмы.

❗️Удзел у кожнай сесіі з’яўляецца абавязковай умовай для ўдзелу ў Сусветным форуме за дэмакратыю. Тыя, хто паспяхова пройдзе курс навучання, атрымаюць дыплом Рады Еўропы.

Удзельнікі праграмы аплачваюць кошт Шэнгенскай візы, страхоўкі, арганізацыйны ўнёсак (100 еўра). Астатнія выдаткі аплачваюць арганізатары.

Больш інфармацыі пра школу
Інфармацыя для падачы заявак
Анкета

Дэдлайн: 29.03.24
Вынікі адбору: пасля 10.04.24

Читать полностью…

Кадравы Рэзерв

Новая дзяржава – зыходная ідэя, прынцыпы палітычнага і эканамічнага ўдзелу

У працы, падрыхтаванай удзельнікам «Кадравага Рэзерву», аўтар выкладае сваё бачанне асноў і прынцыпаў, на якіх, можна і павінна будаваць сапраўдную дзяржаву новага тыпу, здольную стаць прыкладам для іншых краінаў.

Аўтар разважае над такімі важнымі пытаннямі, як:
🔹Фарміраванне нацыянальнай дзяржавы
🔹Каштоўнасці
🔹Пытанне дэмакратыі
🔹Грамадзянства і падданства
🔹Падаткі

Азнаёмцеся з працай цалкам

Читать полностью…

Кадравы Рэзерв

Што не так з прапагандысцкімі нападамі на «Кадравы Рэзерв»?

Каардынатар «Кадравага Рэзерву» Юрый Губарэвіч раскрывае праўду аб прапагандысцкіх матэрыялах, накіраваных супраць кампаніі. Ён падрабязна тлумачыць, чаму інфармацыя ў гэтых сюжэтах не адпавядае рэчаіснасці, хто насамрэч людзі, паказаныя ў гэтым рэпартажы, і наколькі бяспечна ўдзельнічаць у адукацыйнай праграме і самой кампаніі «Кадравы Рэзерв».

Відэа заклікана развеяць сумневы і асцярогі, выкліканыя прапагандай, і падкрэсліць, што мэта такіх матэрыялаў — запалохванне і дыскрэдытацыя намаганняў па прасоўванні дэмакратычных змен у Беларусі. Акцэнт робіцца на тым, што павышаная ўвага да дзейнасці «Кадравага Рэзерву» толькі пацвярджае значнасць і важнасць нашай працы для будучыні краіны.

Паглядзіце гэтае відэа, каб даведацца праўду пра «Кадравы Рэзерв», яго місію і дзейнасць, і пераканацца ў бяспецы і важнасці вашага ўдзелу ў імкненні да дэмакратычных зменаў у Беларусі.

https://www.youtube.com/watch?v=xE1fmn3lyfY

Читать полностью…

Кадравы Рэзерв

Уроцлаўскі ўніверсітэт у партнёрстве з праектам EDUPART запускае новую праграму дыстанцыйнага навучання на англійскай мове для грамадзян Беларусі, якая ўключае пяць курсаў:

🔹Дзяржаўнае кіраванне і метады прыняцця рашэнняў
🔹Міжнародная грамадзянская служба
🔹Этыка ў дзяржаўным кіраванні
🔹Міжнародныя няўрадавыя арганізацыі
🔹Падсправаздачнасць міжнародных арганізацый

Праграма пачнецца 1.03.24
Працягласць праграмы: 2 месяцы
Дэдлайн падачы заяўкі: 23.02.24
Бясплатна
Падайце заяўку

Удзельнікі, якія паспяхова скончаць праграму, атрымаюць сертыфікат аб заканчэнні і запрашэнне прыняць удзел у 5-дзённай адукацыйнай афлайн-сесіі ў Польшчы з 13 па 17 мая 2024 г.

Дадатковая інфармацыя аб праграме навучання: edupart.eu@gmail.com і https://prawo.uni.wroc.pl/node/50121

Читать полностью…

Кадравы Рэзерв

Наколькі небяспечна для ўдзельнікаў прысутнасць сілавікоў і прапагандыстаў на лекцыях адукацыйнай праграмы кампаніі «Кадравы Рэзерв» у эфіры Белсата расказвае каардынатар кампаніі Юрый Губарэвіч.

З відэа вы даведаецеся:

🔺Ці можна ідэнтыфікаваць удзельнікаў лекцый «Кадравага Рэзерву»?
🔺Ці нясе пагрозу прысутнасць прапагандыстаў і сілавікоў на лекцыях?
🔺Каго злілі прапагандысты як удзельнікаў лекцыяў «Кадравага Рэзерву»? Ці плануецца справаздача па ідэнтыфікацыі злітых прапагандыстамі людзей?
🔺Ці могуць з'явіцца сярод «затрыманых» людзі, якія пісалі ў фэйкавы чат-бот?
🔺Ці перашкодзяць дзеянні сілавікоў далейшай адукацыі беларусаў дэмсіламі?

https://www.youtube.com/watch?v=eWGpEUuVUz0

Читать полностью…

Кадравы Рэзерв

Нядаўна з'явіліся заявы аб тым, што супрацоўнікі КДБ атрымалі доступ да матэрыялаў нашых лекцый і нібыта інфармацыі аб удзельніках. Мы запэўніваем: нашая платформа абаронена, вашыя дадзеныя ў бяспецы і ніякіх звестак пра карыстальнікаў на сайце не захоўваецца.

Гэтыя заявы – толькі частка прапагандысцкай кампаніі, накіраванай на запалохванне і дыскрэдытацыю нашых з вамі намаганняў да дэмакратычных зменаў у Беларусі. Такая ўвага да нашай дзейнасці толькі пацвярджае яе значнасць і важнасць.

Мы заклікаем не паддавацца на правакацыі, захоўваць спакой і пільнасць. Важна выконваць наступныя правілы бяспекі:

🔺Не прызнавайце і не раскрывайце ніякай інфармацыі пра сябе ці сваю дзейнасць у рамках «Кадравага Рэзерву». Памятайце, што сілавыя структуры часта выкарыстоўваюць тактыку запалохвання, заяўляючы, што яны ўжо валодаюць усёй неабходнай інфармацыяй. Адмаўляйце. Даказваць прыналежнасць гэта не ваша задача.

🔺Будзьце асцярожныя з фэйкавымі акаўнтамі. Узаемадзеянне з такімі акаўнтамі можа быць выкарыстана як доказ вашага дачынення да нашай арганізацыі.

🔺Выкарыстоўвайце VPN пры наведванні сайта, каб пазбегнуць адсочвання вашага IP-адрасу, выдаляйце гісторыю перапіскі і не захоўвайце лагіны і паролі ў браўзэры.

🔺Не выкарыстоўвайце е-мэйлы, якія маюць спасылкі на ваша імя, прозвішча ці месца працы.

🔺Вядзіце перапіску толькі з афіцыйнымі кантактамі кампаніі: office@pr-belarus.org і official@pr-belarus.org і выкарыстоўвайце свой уліковы нумар, калі наведваеце анлайн-лекцыі або вядзеце перапіску з намі.

Разам мы робім важную справу для нашай краіны. Не дазваляйце сябе запалохаць, не паддавайцеся на правакацыі і не адказвайце на заклікі прыйсці і «пакаяцца» перад Следчым камітэтам. Іх спробы ціску толькі сведчаць аб адсутнасці рэальных падставаў для абвінавачанняў. Яны не маюць ніякіх рэальных звестак пра ўдзельнкаў «Кадравага Рэзерву».

На дадзены момант мы праводзім збор інфармацыі пра асобаў, прадэманстраваных на здымках у прапагандысцкім роліку. Тыя, каго атрымалася ідэнтыфікаваць, не маюць і ніколі не мелі дачынення да «Кадравага Рэзерву». Некаторыя з іх знаходзяцца на свабодзе ці ўвогуле раней пакінулі межы Беларусі. Па некаторых былі выкарыстаныя здымкі з ранейшых затрыманняў, не звязаных з «Кадравым Рэзервам». Мы будзем удзячныя за любую дадатковую інфармацыю.

Читать полностью…

Кадравы Рэзерв

Магістратура «Адміністраванне ў дзяржаўных органах і бізнесе»

🎓 Беларуская акадэмія ў партнёрстве з кампаніяй «Кадравы Рэзерв» вядзе прыём заявак на магістратуру па праграме «Адміністраванне ў дзяржаўных органах і бізнесе». Навучанне завочнае (2 гады) у анлайн-фармаце.

Беларуская Акадэмія, якая злучае выкладчыкаў з Беларусі, знаходзячыхся на Радзіме ці за яе межамі, імкнецца забяспечыць доступ да еўрапейскай адукацыі ўсім жадаючым землякам на падставе праграм, якія маюцца ў еўрапейскіх ВНУ. Выкладчыкі, якія будуць працаваць з магістрантамі – прафесары і дактары навук, якія маюць вопыт працы ў еўрапейскіх ВНУ і з’яўляюцца высокапрафесіянальнымі спецыялістамі.

📅 Прыём дакументаў да 1 сакавіка 2024 года.
Пачатак заняткаў запланаваны на 18 сакавіка 2024 года, пры ўмове фарміравання групы з не менш як 20 чалавек.

Навучанне платнае: 1285 еўра за год, аплата па семестрах.
Заняткі на беларускай і рускай мовах будуць праходзіць кожны тыдзень з пятніцы па нядзелю.

Неабходныя сканы дакументаў:
☑️ пашпарта
☑️ дыплома і яго натарыяльнага перакладу
☑️ дадатка да дыплома
☑️ заявы па форме
☑️ фатаздымкаў
Пакет дакументаў дасылайце на электронную пошту ba@wskm.edu.pl

З праграмай магістратуры можна пазнаёміцца на сайце Вышэйшай школы кадраў менеджмента, на базе якой будзе ажыццяўляцца навучанне і выдавацца дыплом, падцьверджаны польскім Міністэрствам адукацыі. https://www.wskm.edu.pl/administracja

Читать полностью…

Кадравы Рэзерв

Выклікі, з якімі сутыкнуцца беларускія палітычныя эліты ў бліжэйшай перспектыве

Нашыя ўдзельнікі не проста рыхтуюцца да будучыні Беларусі, яны ўжо актыўна працуюць над яго асновамі. Адзін з напрамкаў – распрацоўка канцэпцый рэформ у розных сферах.

Адзін з нашых удзельнікаў падрыхтаваў навуковую працу аб ключавых выкліках для беларускіх палітычных эліт. Ва ўмовах палітычнага крызісу і сацыяльных зменаў, вызначэнне шляхоў пераадолення гэтых выклікаў становіцца крытычна важным для будучыні нашай краіны.

💡 Што ж чакае палітычную эліту Беларусі?

🔺Неабходнасць кансалідацыі эліт і атрыманне крэдыту даверу з боку большасці беларускага грамадства
🔺Задача захавання стабільнасці ў перыяд трансфармацый
🔺Рызыка грамадзянскіх супрацьстаянняў і рэгіянальных канфліктаў
🔺Пошук эканамічных рэсурсаў для падтрымання стабільнасці

Аўтар таксама акцэнтуе ўвагу на значнасці рэальнага мясцовага самакіравання і на неабходнасці фарміравання палітычных элітаў новага пакалення, якія змогуць прапанаваць канкрэтную мадэль развіцця краіны, якая адпавядае доўгатэрміновым інтарэсам грамадства.

Прачытаць цалкам можна па спасылцы: https://pr-belarus.org/be/publlications/79-challenges-facing-belarusian

Мы ў «Кадравым рэзерве» ўпэўнены, што такія працы вельмі важныя для распрацоўкі эфектыўных стратэгій рэформ і пабудовы дэмакратычнай будучыні Беларусі.

Далучайцеся да «Кадравага Рэзерву» (у Беларусі праз VPN), дзяліцеся сваімі ідэямі і разам мы зможам зрабіць унёсак у будаўніцтва новай Беларусі.

Читать полностью…

Кадравы Рэзерв

Удзельнікі «Кадравага Рэзерву» актыўна ўдзельнічаюць у абмеркаванні і падрыхтоўцы будучых рэформ у Беларусі: прапануюць сваё бачанне рэфармавання, публікуюць свае артыкулы і прымаюць удзел у круглых сталах.

Жадаем пазнаёміць вас з тэзісамі працы, прысвечанай рэфармаванню чыгуначнага транспарта Рэспублікі Беларусь. Аўтар выдзяляе ключавыя праблемы, такія як, напрыклад, дзяржаўнае рэгуляванне тарыфаў на ажыццяўленне перавозак або няўдзел органаў мясцовага самакіравання ў планаванні пасажырскіх перавозак і прапануе шляхі іх вырашэння, разважае аб неабходнасці лібералізацыі гэтай сферы.

🔹 Пры ўмове ўваходжання Беларусі ў ЕЗ, будзе неабходна транспанаваць у нацыянальнае заканадаўства і выконваць існуючыя ў ЕЗ 4 нарматыўныя пакеты па чыгуначным транспарце.
🔹Калі Беларусь не будзе ўваходзіць у ЕЗ, спатрэбяцца наступныя крокі:

1. Стратэгічнае даследаванне актуальнага стану чыгуначнага сектара і выпрацоўка галіновай стратэгіі яго мадэрнізацыі;
2. Спыненне ўздзеяння дзяржавы на рыначныя механізмы чыгуначнага рынку праз дэрэгуляцыю тарыфаў і збавенне ад няпрофільных актываў;
3. Змяненне арганізацыйнай структуры;
4. Устанаўленне механізмаў удзелу дзяржавы, у тым ліку мясцовых органаў самакіравання, у планаванні і субсідзіраванні стратных перавозак, якія выконваюць сацыяльную функцыю;
5. Вызначэнне механізмаў прадастаўлення свабоднага доступу да рынку чыгуначных перавозак.

Таксама моцнай рызыкай на думку аўтара з'яўляецца магчымая экспансія расійскімі кампаніямі, такімі як РЧ, чыгуначнага рынку Беларусі у выпадку:
- прыватызацыі асобных кампаній па выніках рэструктурызацыі
- лібералізацыі і адкрытага доступу да рынку чыгуначных перавозак

Мы вельмі ўдзячныя ўдзельнікам «Кадравага Рэзерву» за іх актыўнасць і асобна дзякуем аўтару.

Прачытаць працу цалкам вы можаце на нашым сайце: https://pr-belarus.org/be/publlications/78-reformirovanie-zeleznodoroznogo-transporta

Калі вы таксама гатовы падзяліцца сваім бачаннем рэформаў — далучайцеся да «Кадравага Рэзерву»: https://pr-belarus.org/be/ (у Беларусі праз VPN)

Читать полностью…

Кадравы Рэзерв

Жадаем падзяліцца важнай інфармацыяй аб сітуацыі, з якой сутыкнуўся «Кадравы рэзерв» у апошнія дні.

29 студзеня позна ўвечары наш сайт падвергся маштабнай DDoS атацы. Некалькі соцен тысячаў запытаў на сайт з ананімных сервераў мелі на мэце перагрузіць сістэму абароны сайта. Адначасова была зафіксавана спроба ўзлома сайта і базы дадзеных сервера праз SQL ін’екцыі. Падобныя атакі адбываліся і раней, але гэтая была самай магутнай за апошні час.

Ніводная са спробаў узлому не ўдалася. Дадзеныя ўдзельнікаў праграмы надзейна абароненыя, і не знаходзяцца на серверы сайта. І хоць такія спробы не могуць нам нашкодзіць, мы ўзмоцнілі меры кібербяспекі.

Бяспека ўдзельнікаў — наш прыярытэт, але кожнаму варта памятаць пра асабістую бяспеку ў сеціве. Выдаляйце непажаданую перапіску, карыстайцеся VPN, выдаляйце гісторыю і кэш браўзера. Выкарыстоўвайце складаныя паролі і двухфактарную ідэнтыфікацыю, там, дзе гэта магчыма. Нават такія простыя меры значна абароняць Вас у сетцы.

«Кадравы Рэзерв» адыгрывае адну з ключавых роляў у працэсе будаўніцтва новай Беларусі, даючы адукацыйныя магчымасці для тых, хто імкнецца ўнесці свой уклад у будучыню нашай краіны.

Мы ўсведамляем, што такая значная місія прыцягвае непажаданую ўвагу з боку спецслужбаў рэжыма. І мы ўпэўненыя, што гэтая атака не спыніць нашыя намаганні, а, наадварот, падкрэслівае важнасць нашай працы.

Мы заклікаем усіх, хто падзяляе нашыя каштоўнасці і памкненні, далучыцца да «Кадравага Рэзерву» (у Беларусі праз VPN) і стаць часткай руху за лепшую будучыню Беларусі.

Читать полностью…

Кадравы Рэзерв

Кампанія «Кадравы Рэзерв» працягвае цыкл відэа аб бачанні рэформ Новай Беларусі. Наш госць — Арцём Праскаловіч, юрыст, былы дзяржслужбоўца ў Адміністрацыі прэзыдэнта.

У новым відэа мы абмяркуем:

🔺Як выгдядае звычайны дзень беларускага чыноўніка
🔺Як патрапіць на дзяржслужбу?
🔺Ці шмат нелаяльных людзей да ўлады ў сістэме?
🔺Рэфармаванне Міністэрства Юстыцый

Арцём Праскаловіч прапануе канкрэтныя змены, якія, на яго думку, неабходны для паляпшэння эфектыўнасці і празрыстасці работы міністэрства: https://www.youtube.com/watch?v=UJ7ObL-UE5U

Читать полностью…

Кадравы Рэзерв

Новы год кампанія «Кадравага Рэзерву» пачынае з адукацыйнай магчымасці для ўдзельнікаў.

З 11 па 15 сакавіка 2024 года адбудзецца навучальны візіт ў Літву. У рамках візіту запланавана наведванне ўстаноў дзяржаўнага і мясцовага самакіравання. Гэта выдатны шанец для вывучэння працэсаў кіравання і атрымання досведу.

Перад паездкай будзе арганізавана серыя з 4 лекцый, якія пазнаёмяць з працэсамі пераходу ад савецкага таталітарызму да незалежнасці, уступлення Літвы ў ЕС, перамовах і стаўленнем насельніцтва, сістэмай дзяржаўнага кіравання, роляй грамадзянскай супольнасці і палітычных партый і шмат іншага. 

Каб узяць удзел у адукацыйным візіце, неабходна быць удзельнікам «Кадравага Рэзерву». Далучыцца можна, запоўніўшы анкету на нашым сайце: https://pr-belarus.org/be/ (у Беларусі праз VPN)

Читать полностью…
Subscribe to a channel