pr_belarus | Unsorted

Telegram-канал pr_belarus - Кадравы Рэзерв

-

Падбор і прафесійная падрыхтоўка грамадзян Беларусі для ўдзелу ў рэалізацыі рэформ на ключавых пасадах у сферы дзяржаўнага і мясцовага кіравання на працягу пераходнага перыяду Сайт: https://pr-belarus.org/ Пошта: office@pr-belarus.org

Subscribe to a channel

Кадравы Рэзерв

Каардынатар кампаніі «Кадравы Рэзерв для Новай Беларусі» Юрый Губарэвіч быў госцем праграмы «ПіК Свабоды». Абмеркавалі важныя і актуальныя пытанні, якія датычацца палітычнай сітуацыі ў Беларусі і ролі Кадравага Рэзерву.

Асноўныя тэмы інтэрв'ю:
🔺Праціўнікі ўлады ўнутры сістэмы: колькі іх на самой справе, і ці аказваюць яны ўплыў на працэсы, якія адбываюцца.
🔺Ці варта заставацца ў сістэме: чаму некаторыя чыноўнікі працягваюць працаваць у цяперашняй сістэме і чаму ім трэба задумацца аб уступленні ў Кадравы Рэзерв.
🔺Бягучыя настроі ў выканкамах: як змяніліся погляды чыноўнікаў на фоне апошніх падзей.

Юрый Губарэвіч падкрэсліў, што далучыцца да Кадравага Рэзерву могуць ўсе, хто імкнецца да змен і гатовы працаваць на будучыню новай дэмакратычнай Беларусі.

👉 Глядзець інтэрв'ю цалкам

Читать полностью…

Кадравы Рэзерв

Стыпендыі для беларускіх выкладчыкаў, навукоўцаў і аспірантаў у вышэйшых навучальных і даследчых установах ЕС у рамках Праграмы падтрымкі павышэнне кваліфікацыі і навучання (EU4Belarus SALT)

Патрабаванні:

🔹грамадзянства Рэспублікі Беларусь і пражыванне ў краіне-члене ЕС альбо адной з краін Усходняга партнёрства (Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Малдова, Украіна)
🔹быць цяперашнім або былым выкладчыкам, даследчыкам і/або навукоўцам у ВНУ або навукова-даследчай установе ў Беларусі, або доктарам філасофіі
🔹наяўнасць пагроз, фактычнага пераследу, рэпрэсій або іх рызыкі па палітычных матывах

Памер гранта: ад 5855 еўра (3 месяцы) да 11 435 еўра (6 месяцаў) +

🔹 Штомесячная стыпендыя ў памеры 1860 еўра на працягу максімум 6 месяцаў для пакрыцця выдаткаў на пражыванне ў краіне знаходжання
🔹 Дапамога на праезд у памеры максімум 275 еўра

Дэдлайн падачы заявак: 27 верасня
Больш інфармацыі па спасылцы

Читать полностью…

Кадравы Рэзерв

Завяршылася Канферэнцыя Новая Беларусь. Адным з вынікаў стала прыняццё важнага дакумента — «Платформы-2025» — пагаднення аб прыярытэтах сумеснай працы дэмакратычных сілаў.

Мы радыя адзначыць, што ў гэтым выніковым дакуменце згадваюцца ў тым ліку прыярытэты кампаніі «Кадравы Рэзерв»:

🔺 Рыхтаваць кампетэнтных спецыялістаў, кіраўнікоў і дзяржаўных служачых, якія будуць працаваць на карысць свайго народа.

Мы працягваем працаваць у гэтым напрамку і вельмі ўдзячныя ўсім, хто далучаецца да кампаніі «Кадравы Рэзерв», бо толькі разам мы зможам не толькі перамагчы, але і быць гатовымі да перамогі.

«Платформу-2025» ужо падпісалі блокі Каардынацыйнай рады, Аб’яднаны пераходны кабінет і офіс Святланы Ціханоўскай, Рух «За Свабоду», «Сумленныя людзі», «Народныя амбасады», фонд «BYSOL» і Фонд медычнай салідарнасці. «Платформа» адкрытая да падпісання іншымі арганізацыямі, якія падзяляюць яе палажэнні.

Далучайцеся да «Кадравага Рэзерва» і станьце часткай руху за будучыню Новай Беларусі!

Читать полностью…

Кадравы Рэзерв

Удзельнікі кампаніі «Кадравы Рэзерв» усё больш схіляюцца да выкарыстання беларускай мовы.

43,9% апытаных пазначылі беларускую мову, як найбольш пажаданую ў камунікацыі з камандай. Толькі 6,8% выбралі рускую, астатнія выбралі варынт «не мае значэння».

Каманда «Кадравага Рэзерву» рада таму, што можа камунікаваць з 93,2% удзельнікаў па-беларуску ❤️

Читать полностью…

Кадравы Рэзерв

Негледзячы на ўсе перашкоды матывацыя ўдзельнікаў кампаніі «Кадравы Рэзерв» застаецца высокай.

Згодна з адказамі ўдзельнікаў кампаніі на апытанку, можна параўнаць цяперашнюю матывацыю і матывацыю на момант далучэння да «Кадравага Рэзерву» па шкале ад 1 да 10.

Звышматываваных людзей, адзначыўшых 9 і 10, як адзнаку сваёй матывацыі, стала трошкі менш, але нізкаматываваныя людзі, адзначыўшыя 1 і 2 у якасці сваёй матывацыі да ўдзелу на момант далучэння да кампаніі, перайшлі ў лік большматываваных і ніхто не адзначыў сваю матывацыю ніжэй за 3.

Гэта сведчыць аб тым, што ўдзельнікі «Кадравага Рэзерву» — сапраўды смелыя людзі з устойлівымі поглядамі, якіх не спужаць намаганнямі сілавікоў. Прыемна працаваць дзеля тых, хто не толькі марыць пра пэўную будучыню, але і прыкладае намаганні да яе набліжэння.

Читать полностью…

Кадравы Рэзерв

❗️Кампанія «Кадравы Рэзерв» прапануе паглыбіць свае веды пры дапамозе топавых выкладчыкаў і экспертаў.

Каб лекцыі былі як мага больш цікавымі і карыснымі для ваc, дапамажыце нам выбраць іх тэмы. Для гэтага націсніце на упадабаныя варыянты ў апытанцы ўнізе альбо дасылайце свае прапановы на пошту office@pr-belarus.org

🔺удзел у апытанцы ананімны
🔺можна выбраць некалікі вырыянтаў адказу

Читать полностью…

Кадравы Рэзерв

«Лідары ў выгнанні: стыпендыя «Будучыня Беларусі» ў Брытаніі

Стыпендыя ад The ​​John Smith Trust дае ўнікальную магчымасць для прафесійнага росту, абмену вопытам і ўмацавання лідарскіх навыкаў. Праграма ўключае стажыроўкі, майстар-класы і адукацыйныя модулі, якія дапамогуць вам стаць лідарам перамен у сваёй вобласці.

🔹Хто можа падаць заяўку?
Прадстаўнікі розных сфер: дзяржслужачыя, НКА, прадпрымальнікі, журналісты і іншыя. Тыя, хто мае актыўную грамадзянскую пазіцыю і імкнецца да пазітыўных змен у сваім грамадстве.

🔹Умовы:
➖быць грамадзянінам Беларусі, які пражывае за межамі сваёй краіны
➖Узрост 25-35 гадоў
➖Веданне ангельскай мовы

🔹Што ўключае праграма?
➖Інтэнсіўнае навучанне па сучасных методыках.
➖Ментарства і падтрымка вопытных спецыялістаў.
➖Магчымасць наладзіць каштоўныя міжнародныя сувязі.
➖Распрацоўка і рэалізацыя ўласнага праекта.

🔹 Чаму варта ўдзельнічаць?
➖Атрымаеце ўнікальныя веды і навыкі.
➖Пашырыце сваю прафесійную сетку.
➖Станеце часткай глабальнай супольнасці лідараў.
➖Унясеце свой уклад у развіццё Беларусі.

📅 Дэдлайн падачы заявак: 30 чэрвеня 2024 года.


📌 Падрабязнасці і падача заявак: The John Smith Trust – Applications for Belarus

Читать полностью…

Кадравы Рэзерв

Польшча падтрымае дэмакратычную Беларусь у межах старшынства ў ЕС

Прадстаўнік па транзіце ўлады Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Павел Латушка і яго намеснік, кіраўнік кампаніі «Кадравы рэзерв» Юрый Губарэвіч сустрэліся з міністрам па еўрапейскіх справах Польшчы Адамам Шлапкам.

Адной з найважнейшых тэм сустрэчы стала будучае старшынства Польшчы ў Еўрасаюзе, якое пачнецца 1 студзеня 2025 года.

Павел Латушка: «Мы атрымалі запэўненне, што ў праграме, якая будзе прынятая падчас старшынства Польшчы ў ЕС, будзе прадугледжана падтрымка грамадзянскай супольнасці і дэмакратычных сіл Беларусі».

Падчас сустрэчы міністр Адам Шлапка адзначыў важнасць:

▪️адкрыцця пагранпераходаў паміж Беларуссю і Польшчай, каб забяспечыць лепшую камунікацыю для беларусаў і палякаў;

▪️больш маштабных адукацыйных праграм і стажыровак для беларусаў у Еўрасаюзе;

▪️гарманізацыі санкцый паміж Расіяй і рэжымам Лукашэнкі для процідзеяння іх агрэсіі супраць Украіны;

▪️прыцягнення Лукашэнкі і яго саўдзельнікаў да адказнасці за міжнародныя злачынствы.

Таксама міністр па еўрапейскіх справах Польшчы быў праінфармаваны аб дзейнасці кампаніі «Кадравы рэзерв для Новай Беларусі» і выбарах у Каардынацыйную Раду.

@CabinetBelarus

Читать полностью…

Кадравы Рэзерв

Стыпендыя на навучанне ва Універсітэце прыкладных навук у Германіі

Праграма для актыўных студэнтаў і студэнтак, якія будуць выкарыстоўваць навыкі, набытыя падчас праходжання праграмы, для распрацоўкі сацыяльных ці некамерцыйных праектаў у некамерцыйных арганізацыях або сацыяльных установах у сваіх краінах.

Праграма разлічаная на маладых людзей ад 18 да 30 гадоў, якія жадаюць атрымаць ступень бакалаўра ці магістра з досведам працы ці валанцёрскай дзейнасці.

Стыпендыя пакрывае кошт навучання, пражыванне, прадастаўляе штомесячную выплату 480 еўра, магчымасць пакрыцця транспартных выдаткаў.

Для падачы неабходны:
▪️матывацыйны ліст,
▪️дакументы аб адукацыі,
▪️адзін-два рэкамендацыйныя лісты,
▪️даведка па даходах,
▪️апісанне праекта

Прыём заявак: да 30 чэрвеня 2024

Падрабязнасці па спасылцы.

Читать полностью…

Кадравы Рэзерв

Стыпендыя імя Святланы Ціханоўскай чакае кандыдатаў!

Офіс Святланы Ціханоўскай нагадвае беларускім студэнтам пра магчымасць атрымаць адукацыйныя стыпендыі ва ўніверсітэце MCI – «Цэнтры менеджменту ў Інсбруку» MCI The Entrepreneurial School

Праект, запушчаны пад эгідай беларускай лідаркі ў кастрычніку, пакрывае €11 000 на навучанне па праграмах бакалаўрыята і магістратуры. Стыпендыя даступная для такіх спецыялізацыяў як бізнес-менеджмент, прадпрымальніцтва, права, турызм і інжынерыя.

Дэталі стыпендыі, умовы прыёму і інфармацыя аб акадэмічных праграмах па спасылцы: /channel/tsikhanouskaya/3997

Дэдлайн падачы заявак падоўжаны да 31 траўня 2024 года: https://tasks.mci.edu/en/registration/form/sviatlana-tsikhanouskaya-scholarship

Читать полностью…

Кадравы Рэзерв

«У Нацбанку шмат прафесіяналаў, якія б маглі рухаць рэформы».


Павел Данейка - вядомы эканаміст, адміністратыўны дырэктар Цэнтра эканамічных даследаванняў BEROC у выпуску праграмы ТОК выказаўся пра сённяшніх чыноўнікаў і назваў лічбу колькасці кадраў для правядзення рэформ.

https://www.youtube.com/watch?v=-LoKwYur9EM

Читать полностью…

Кадравы Рэзерв

Кампанія "Кадравы Рэзерв" запусціла цыкл відэа аб бачанні рэформ Новай Беларусі.

Сённяшні госць - Уладзімір Астапенка, былы амбасадар Беларусі ў Аргенціне, зараз адказны за знешнюю палітыку ў Народным Антыкрызісным Упраўленні. Ён дзеліцца сваім бачаннем будучых рэформ Міністэрства замежных спраў і разважае аб тым, хто і як будзе прадстаўляць Беларусь на міжнароднай арэне.

Уладзімір расказаў пра свой прафесійны шлях, асаблівасці працы ў розныя перыяды і як МЗС спраўляецца з прасоўваннем эканамічных інтарэсаў дзяржавы і ці павінна ўвогуле гэтым займацца. Абмеркавалі, якія прыярытэты зараз важныя для знешнепалітычнага ведамства ва ўмовах глабальных змен і што патрабуецца для паспяховай дыпламатыі ў будучыні.

Таксама даведаемся, адкуль могуць прыйсці новыя кадры і якімі якасцямі і кампетэнцыямі яны павінны валодаць, каб паспяхова працаваць у МЗС.


https://youtu.be/HFp0Yia2NmQ

Читать полностью…

Кадравы Рэзерв

Афлайн семінар па публічнай палітыцы, адвакацыі і палітычнай філасофіі ад Маладзёвага Блоку для маладых беларусаў_ак, якія цікавяцца палітыкай і грамадскай дзейнасцю з прафесійнага і акадэмічнага пункту гледжання.

У праграме:
🔺 Тэорыя (запрошаныя эксперты і эксперткі раскрыюць тэарытычныя аспекты публічнай палітыкі, прасоўвання інтарэсаў грамадска-палітычных групаў і індывідаў)
🔺 Лепшыя практыкі (сярод спікераў_ак будуць дзеючыя палітыкі з экс-сацыялістычных краінаў, якія распавядуць пра асаблівасці трансфармацыі ў сваіх краінах, а таксама падзеляцца актуальным досведам працы)
🔺 Дыскусіі (семінар — не чарговая школа, а дыскусійная пляцоўка, дзе будзе магчымасць пазнаёміцца з камандай Моладзевага Блоку і разам абмеркаваць перспектывы развіцця Беларусі ў свабодны і прававы бок)

🔹3 дні
🔹25-28 красавіка
🔹Познань, Польшча
🔹расейская, беларуская і англійская мовы (B2-C1)

Дэдлайн набору: 12 красавіка ўключна
Больш інфармацыі: https://moladzbel.org/event/policy_seminar
Заяўкі на ўдзел можна пакідаць тут: https://forms.gle/NLUfRwsYvfUDP3XBA

Читать полностью…

Кадравы Рэзерв

Праграма Professional Fellows Program (PFP) — гэта двухбаковая праграма міжнароднага абмену, якая спансуецца Дзяржаўным дэпартаментам ЗША.

Праграма імкнецца садзейнічаць узаемаразуменню, развіццю лідэрскіх і прафесійных навыкаў, а таксама стварэнню трывалых і ўстойлівых партнёрскіх стасункаў паміж маладымі лідэрамі(-камі) ЗША і іншых краін.

🔹змястоўная 5-6-тыднёвая стажыроўка ў амерыканскіх арганізацыях
🔹дапоўненая сумесным праектам у іх роднай краіне

Даты праграмы: травень-чэрвень 2025 г.

У праграме могуць удзельнічаць прадстаўнікі(-цы) такіх прафесійных сфер, як:
• Стартапы і развіццё бізнесу
• Сацыяльнае прадпрымальніцтва
• Малыя і сярэднія прадпрыемствы
• Маркетынг і кіраванне бізнесам
• Развіццё супольнасці і г.д.

Патрабаванні да кандыдатаў(-к):

🔹быць ва ўзросце 25-35 гадоў
🔹мець грамадзянства Беларусі
🔹добра валодаць англійскай мовай
🔹мець як мінімум 2 гады адпаведнага досведу працы і быць працаўладкаваным(-ай) у цяперашні час

Дэдлайн: 30.04.24

Падрабязней
Заяўкі прымаюцца тут

Читать полностью…

Кадравы Рэзерв

Чарговая праца ад удзельніка «Кадравага Рэзеверву»: «Мясцовае самакіраванне ў Польшчы і грамадзянская супольнасць: праблемы ўзаемадзеяння і трансфармацыі»

У артыкуле:
🔹 праведзены аналіз мясцовага самакіравання Польшчы ў перыяд ад рэформы самакіравання 1990-1999 г. да гэтага часу.
🔹вызначаны асноўныя рысы нацыянальнага самакіравання, перспектывы і icнуючыя праблемы.

Аўтар прыйшоў да высновы, што польскае мясцовае самакіраванне, яго рэфармаванне і трансфармацыя грамадзянская супольнасцi прывялi да павышэння эфектыўнасці эканомікі краіны, якая выяўляецца ў павелічэнні ВУП на душу, росце даходаў, інтэсіфікацыі знешняга гандлю і іншых эканамічных паказацелях.

Таксама, на думку аўтара, існуючая польская неіерархічная сістэма мясцовага самакіравання можа стаць добрым прыкладам для постсавецкіх краін і, у прыватнасці, для Беларусі. Бо ў Польшчы кіраўніцтва гмін, паветаў і ваяводстваў не падпарадкоўваецца цэнтральным органам улады.

Прачытайце працу цалкам: https://pr-belarus.org/be/publlications/100-myastsovae-samakiravanne-u-polshchy

Читать полностью…

Кадравы Рэзерв

СМІ паведамляюць аб тым, што 28 жніўня «ў Віцебскім абласным судзе распачнецца суд над 34-гадовым інспектарам сектара спорту і турызму Верхнядзвінскага райвыканкаму Аляксеем Кісялёвым па справе кампаніі «Кадравы Рэзерв» для новай Беларусі».

Затрыманне кожнага беларуса — гэта заўсёды балюча, але ўсе мы павінны працягваць сваю працу дзеля пабудовы Беларусі, у якой мы хочам жыць. Памятайце, у сапраўды дэмакратычнай краіне, у якой урад прытрымліваецца канстытуцыі і дбае аб рэалізацыі правоў сваіх грамадзян, такая крымінальная справа была бы проста немагчыма. Падрыхтоўка людзей у межах грамадзянскай адукацыі дзеля падвышэння кампетэнцыі і працы ў сферы дзяржкіравання не з'яўляецца злачынстам. Інтэрпрытацыя дзейнасці кампаніі «Кадравы Рэзерв» як экстрымісцкай – гэта нонсэнс.

Мы можам з усёй адказнасцю сцвярджаць, што сілавікі не маюць доступа да базы дазеных кампаніі і, такім чынам, падставаў для абвінавачвання Аляксея. Але нажаль беларусам вядома, як часта яны выкарыстоўваюць правакацыі і самаагаворы, выбіваюць паказанні з затрыманых людзей, каб запалохаць усіх астатніх.

Выразна бачна тое, як моцна не падабаецца ўладам прага беларусаў да волі, дэмакратыі, аднолькава працуючага для ўсіх закону, атрымання адукацыі, удзелу ў будучыні краіны. Гэтую прагу не спыніць. Беларусы могуць маўчаць, але супраціў не спыніцца. Каб працягваць барацьбу і абараніць сябе абавяскова клапаціцеся пра асабістую бяспеку, а менавіта пра:

🔺 Выкарыстоўванне VPN пры наведванні сайта кампаніі «Кадравы Рэзерв», каб пазбегнуць адсочвання вашага IP-адрасу
🔺 Выдаленне гісторыі перапіскі і не захоўванне лагінаў і пароляў у браўзэры
🔺 Не трэба карыстацца е-мэйламі, маючымі спасылкі на ваша імя, прозвішча ці месца працы
🔺 Вядзенне перапіскі толькі з афіцыйнымі кантактамі кампаніі: office@pr-belarus.org, edu@pr-belarus.org і official@pr-belarus.org. «Кадравы Рэзерв» не выкарыстоўвае ботаў у Telegram
🔺 Выкарыстоўванне свайго ўліковага нумара пры наведванні анлайн-лекцыі ці вядзенні перапіскі з намі

Читать полностью…

Кадравы Рэзерв

У Collegium Civitas ідзе набор на 2024/2025 навучальны год. Набор уключае 30 спецыяльнасцей першай ступені і 20 спецыяльнасцей другой ступені.

Collegium Civitas прапануе наступныя напрамкі адукацыі:

▪️Сацыялогія — розныя спецыялізацыі, у тым ліку штучны інтэлект, крыміналогія, маркетынг, новыя медыя і экалогія;
▪️Міжнародныя адносіны — такія спецыялізацыі, як глабальныя даследаванні, дыпламатыя, бяспека і еўрапейскія даследаванні;
▪️Кіраванне — напрамкі, уключаючыя кіраванне праектамі, стратэгічны менеджмент і сацыяльныя інавацыі;
▪️Паліталогія — спецыялізацыі ў галіне палітычнага аналізу, даследаванняў палітыкі і камунікацыі;
▪️Псіхалогія — напрамкі, арыентаваныя на сацыяльную і клінічную псіхалогію.

Таксама ёсць магчымасць адукацыі для тых, хто жадае развіць свае навыкі і шукае аспірантуру або ступень МВА.

Навучальныя праграмы на польскай і ангельскай мовах, альбо двухмоўныя (польска-ангельская).

Больш інфармацыі на сайце https://civitas.edu.pl/pl/

Читать полностью…

Кадравы Рэзерв

Дзякуючы вашым адказам мы сабралі шмат цікавых меркаванняў аб тым, як палепшыць і зрабіць больш карыснымі адукацыйную праграму і візіты. Таксама было прыемна пабачыць вашыя прапановы з новымі ідэямі для развіцця кампаніі.

Вашая актыўнасць вельмі важная, бо змены ў грамадстве складаюцца з дзеянняў кожнага.

Читать полностью…

Кадравы Рэзерв

Гадавая стажыроўка ў Еўрапейскім фондзе ў падтрымку дэмакратыі

European Endowment for Democracy у Бруселі на год шукае стажора_ку ў грантавы аддзел (рэгіён Усходняга партнёрства).

Абавязкі:

🔹дапамагаць у падрыхтоўцы стандартнай дагаворнай дакументацыі
🔹правяраць фінансавыя справаздачы (у асноўным на рускай і англійскай мовах) і выконваць іншыя адміністрацыйныя задачы
🔹перакладаць кароткія тэксты з рускай на ангельскую і наадварот
🔹абнаўляць базу даных і весці архіў

Патрабаванні:

🔹быць грамадзянінам краіны, якая не ўваходзіць у ЕС
🔹навучацца ў цяперашні час ва ўніверсітэце трэцяй краіны (якая не ўваходзіць у ЕС) або атрымаць універсітэцкі дыплом на працягу апошніх 2 гадоў або навучацца зараз у бельгійскім універсітэце і мець дазвол на працу ў Бельгіі
🔹 разбірацца ў працэдуры выдачы грантаў
🔹 валодаць англійскай і рускай мовамі

Стажор будзе атрымліваць каля 1900 эўра ў месяц + арганізацыя часткова пакрывае выдаткі на харчаванне і кошт праязнога ў Бруселі

📅 Дэдлайн: 18 жніўня 2024 года
Даведацца больш: https://apply.workable.com/eed/j/64D76B3435/

Читать полностью…

Кадравы Рэзерв

Кампанія «Кадравы Рэзерв» неаднаразова падвяргалася атакам з боку сілавікоў і прапагандыстаў, разлічваючых на тое, што давер да кампаніі знізіцца і страх не дазволіць людзям далучацца і працаваць на паляпшэнне ўласнай будучыні.

Але па выніках апытанкі сярод удзельнікаў кампаніі надзеі сілавікоў не спраўдзіліся, бо людзі адразу разумелі сваю адказнасць і былі гатовыя. Вось як размеркаваліся адказы на пытанне: «Як паўплывалі атакі прапагандыстаў і сілавікоў, у дачыненні да кампаніі, на вашае жаданне надалей прымаць удзел у «Кадравым Рэзерве»?

70,4% — Нічога не змянілася, гэта прадказальныя паводзіны рэжыма
23% — Матывацыя ўзмацнілася, робім слушную справу
6,6% — Матывацыя знізілася, адчуваю сябе ў небяспецы

Хочам падзякаваць усім, хто не здаецца. Хутка «Кадравы Рэзерв» парадуе вас навінамі пра планаваныя лекцыі і візіты ў краіны ЕЗ для ўдзельнікаў.

Читать полностью…

Кадравы Рэзерв

Прыём заявак на ўдзел у Fulbright Foreign Student Program

Праграма Fulbright Foreign Student прапануе актыўным беларусам(-кам) поўныя стыпендыі на атрыманне ступені магістра ў амерыканскіх універсітэтах.

Калі вы маеце вышэйшую адукацыю, хочаце змяніць сваё жыццё і навакольны свет, а таксама гатовыя да новых выклікаў, то гэта — ваш унікальны шанец.

Вы можаце атрымаць ступень магістра ў галіне эканомікі, адукацыі, экалагічнай палітыкі і кіравання, міжнародных стасункаў, журналістыкі і масавых камунікацый, права, бібліятэчных і інфармацыйных навук, дзяржаўнага кіравання, грамадскага аховы здароўя і дзяржаўнай палітыкі і інш.

Грант пакрывае выдаткі на навучанне, авіябілеты, а таксама ўключае штомесячную стыпендыю і медыцынскую страхоўку. Акрамя таго, на конкурснай аснове будзе магчыма прайсці прафесійную стажыроўку.

Патрабаванні да кандыдатаў(-ак):
🔺 мець беларускае грамадзянства;
🔺 свабодна валодаць вуснай і пісьмовай англійскай мовай (паўфіналістам патрэбна будзе здаць тэст TOEFL);
🔺 мець скончаную вышэйшую адукацыю

Заяўкі прымаюцца па спасылцы Application Management

📅 Дэдлайн: 1 жніўня 2024 года.

📍Даведацца больш https://www.belarus.americancouncils.org/fulbright-blr/ffsp

Любыя пытанні можна накіроўваць на belarus@americancouncils.org.

Читать полностью…

Кадравы Рэзерв

Стажыроўкі ў ЗША для беларускіх спецыялістаў і спецыялістак

Імкнешся да прафесійнага росту і хочаш зрабіць унёсак у развіццё Беларусі? Праграма Х'юберта Хамфры — твой шанец атрымаць каштоўны міжнародны досвед і ўдасканаліць сваё прафесійнае майстэрства.

Праграма прапануе гадавую стажыроўку ў ЗША з поўным фінансаваннем для занятых у галінах:
▪️публічнага адміністравання,
▪️эканомікі,
▪️праваабароны,
▪️адукацыі,
▪️журналістыкі і інш.

Кандыдаты(-кі) на ўдзел у праграме мусяць мець грамадзянства Беларусі, а таксама:
▪️ мець вышэйшую адукацыю (ступень бакалаўра ці эквівалент);
▪️ мець досвед працы ў адпаведнай галіне не менш за 5 гадоў;
▪️ дэманстраваць лідэрскія якасці і імкненне прыносіць карысць грамадству;
▪️ добра валодаць вуснай і пісьмовай англійскай мовай (паўфіналістам патрэбна будзе здаць тэст TOEFL);
▪️ мець абмежаваны досвед папярэдняга наведвання ЗША.

Заяўкі прымаюцца па спасылцы па 17 ліпеня 2024 года.

Праграма Х’юберта Хамфры аплачвае міжнародныя пералёты, кошты навучання ва ўніверсітэце, медыцынскую страхоўку, а таксама штомесячную стыпендыю і аднаразовыя выплаты (сродкі для набыцця падручнікаў, ўдзелу ў прафесійных мерапрыемствах і г.д.). Праграма таксама прапануе візавую падтрымку для суправаджаючых членаў сям’і, але не пакрывае выдаткі на іх знаходжанне ў ЗША.

Падрабязней аб праграме: https://www.belarus.americancouncils.org/fulbright-blr/hhhfp

Читать полностью…

Кадравы Рэзерв

З 25 па 27 траўня пройдуць выбары ў Каардынацыйную раду. Гэтыя выбары — важны крок ва ўмацаванні дэмакратычных працэсаў, які дае магчымасць кожнаму з нас уплываць на будучыню нашай краіны.

Кампанія "Кадравы Рэзерв" захоўвае нейтральнасць у адносінах да ўсіх выбарчых спісаў і заклікае да актыўнага ўдзелу ў выбарах. Гэта ваш шанец падтрымаць тых, хто на вашу думку, найлепшым чынам прадставіць інтарэсы грамадства.

Як на практыцы выглядае гэтая нейтральнасць?
Нейтралітэт не азначае адсутнасць удзелу. Наадварот, прадстаўнікі Кадравага Рэзерва актыўна прысутнічаюць у дэмакратычных працэсах, займаючы месцы як мінімум у 10 з 12 спісаў. Лідары дэмакратычных сілаў, якія камунікавалі з удзельнікамі Кадравага Рэзерва ў часе анлайн сэсій, зараз прадстаўляюць тры розных, канкуруючых спіса. Выкладчыкі адукацыйнага курса таксама ўваходзяць у склад розных спісаў. Усё гэта сведчыць аб шырокім спектры меркаванняў і падыходаў у камандзе Кадравага Рэзерву.

Азнаёміцца з парадкам правядзення выбараў, а таксама атрымаць усю неабходную інфармацыю аб тым, як і дзе галасаваць, вы можаце на афіцыйнай старонцы Каардынацыйнай рады. Там жа вы знойдзеце важныя рэкамендацыі па забеспячэнні вашай бяспекі падчас удзелу ў выбарах.

🔗Спасылка на падрабязную інфармацыю і парадак галасавання

Памятайце, кожны голас важны! Удзел кожнага з нас садзейнічае ўмацаванню дэмакратыі і развіццю нашага грамадства. Падтрымайце выбары, вашае меркаванне мае значэнне!

Читать полностью…

Кадравы Рэзерв

Рэйтынгавае галасаванне да выбараў у Каардынацыйную Раду

Да нас звярнуўся шэраг удзельнікаў кампаніі «Кадравы Рэзерв», сярод якіх журналісты, праграмісты, з просьбай падтрымаць іх ініцыятыву па маніторынгу выбараў у Кардынацыйную Раду. Разам мы стварылі пляцоўку, дзе кожны жадаючы можа аддаць голас за адзін з дванадцаці спісаў на выбарах у Каардынацыйную Раду.

Гэтая ініцыятыва нейтральная ў дачыненні да любога з выбарчых спісаў, а дадзеная пляцоўка заклікана забяспечыць маніторынг, падтрымаць саму ідэю выбараў і спрыяць удзелу як мага большай колькасці беларусаў у гэтым працэсе.

Мэты ініцыятывы па маніторынгу:
- Умацаванне дэмакратыі: заахвочванне шырокага ўдзелу грамадзян у сапраўдных выбарах, што з'яўляецца ключавым элементам дэмакратычных працэсаў.
- Нейтральнасць: платформа не звязана з якім-небудзь выбарчым спісам, што забяспечвае яе незалежнасць і грамадскі давер.
- Інфармаванне: забеспячэнне доступу да шырокай і падрабязнай інфармацыі аб праграмах, выбарчых спісах, каб выбаршчыкі маглі зрабіць свядомы выбар.

Важна!
Дадзены сайт не замяняе афіцыйную пляцоўку для галасавання. Гэта - рэйтынгавае апытанне, вынікі якога могуць служыць індыкатарам грамадскіх настрояў і сімпатый у дачыненні да той ці іншай палітынай групы.

Рэйтынгавае галасаванне мае сэнс, калі ў ім прыйме ўдзел значная частка грамадзян. Заклікаем прагаласаваць, а таксама падзяліцца з сябрамі!
Пасля галасавання вы зможаце пабачыць не толькі рэйтынгі кандыдатаў, але і меркаваны спіс будучай Каардынацыйнай Рады.

Створаная пляцоўка будзе развівацца, дапаўняцца дадатковымі сэрвісамі. Сачыце за абнаўленнямі.

https://rada.work

Читать полностью…

Кадравы Рэзерв

Другі набор на праграму “Mini MPA – Уводзіны ў менеджмент дзяржаўных установаў”

Гэты курс прызначаны для тых, хто імкнецца павысіць сваю кваліфікацыю і пашырыць разуменне сучасных метадаў кіравання ў дзяржаўным сектары, і асабліва актуальны для тых, хто імкнецца зрабіць свой унёсак у развіццё і мадэрнізацыю дзяржаўнага сектара і грамадства ў цэлым.

Курс складаецца з пяці тэматычных модуляў:

1️⃣ Грамадскія палітыкі дзяржавы;
2️⃣ Грамадскія паслугі, адміністрацыя і менеджмент;
3️⃣ Арганізацыйныя паводзіны і кіраванне чалавечымі рэсурсамі;
4️⃣ Кіраванне фінансамі і бюджэт;
5️⃣ Партнёрствы і супрацоўніцтва дзяржаўнага і прыватных сектароў.

Спасылка на анкету

🕰 Дэдлайн: 05.05.2024

📍Падрабязней пра курс

Читать полностью…

Кадравы Рэзерв

Удзельнікі "Кадравага Рэзерву" атрымалі ўнікальную магчымасць сустрэцца з выдатнымі палітычнымі і эканамічнымі дзеячамі Літвы, абмеркаваць актуальныя пытанні кіравання, эканамічнай палітыкі і цыфравізацыі.

Сярод сустрэч былі:

▪️Размова з Данасам Арлаўскасам, кіраўніком Саюза працадаўцаў Літвы.
▪️Абмеркаванне з Вайдасам Аўгунасам, дэпутатам Віленскай абласной рады, пытанняў самакіравання ў сталічным рэгіёне: ад фармавання і структуры да фінансаў і цыфравізацыі.
▪️Наведванне Сейма Літоўскай Рэспублікі і размова з Жыгімантасам Павільёнісам, старшынёй камітэта замежных спраў.
▪️Сустрэчы ў Міністэрстве эканомікі і інавацый Літвы, дзе абмяркоўваліся пытанні фармавання эканамічнай палітыкі і цыфравізацыі дзяржаўнага кіравання.
▪️Размова з Лінай Рачыцку, каардынатаркай праекта KURK LIETUVAI, які накіраваны на рэалізацыю праектаў, здольных прынесці значныя змены ў краіне.

Гэтыя сустрэчы далі ўдзельнікам глыбокае разуменне функцыянавання дзяржаўных і самаўпраўленчых структур Літвы, а таксама ідэі для рэформ у Беларусі.

Сачыце за намі, каб даведацца больш аб нашых адукацыйных ініцыятывах і магчымасцях!

Далучайцеся!

Читать полностью…

Кадравы Рэзерв

Набор на стыпендыяльную праграму ўрада Польшчы ім. К. Каліноўскага на 2024/2025 навучальны год.

Праграма прызначана для маладых грамадзян Беларусі, якія пазбаўлены магчымасці вучыцца і навукова развівацца ў сваёй краіне.

Праграма прапануе:
▫️Бакалаўрыят і магістратуру (KK-I)
▫️Навуковыя стажыроўкі (КК-II)

У рамках праграмы КК-I студэнты маюць магчымасць:
▫️удзелу ў гадавым курсе польскай мовы
▫️атрымання штомесячнай стыпендыі ў памеры 1250 злотых на навучанне ў бакалаўрыяце і 1500 злотых на навучанне ў магістратуры
▫️Пасля праходжання курса польскай мовы або пацверджання яе валодання кандыдаты могуць падаць заяўку на навучанне ў абраны ВНУ.

У рамках праграмы КК-II "Стажыроўкі":
▫️Кандыдаты атрымліваюць стыпендыю на рэалізацыю даследчых праектаў тэрмінам на 9 месяцаў з магчымасцю падаўжэння яшчэ на месяц.
▫️Людзі са слабым веданнем польскай мовы будуць адпраўлены на інтэнсіўныя месячныя курсы мовы.
▫️Памер стыпендыі 2400 злотых.

📆 Дэдлайн: 15.05.2024

📍Падрабязней

Читать полностью…

Кадравы Рэзерв

Артыкул ад удзельніка «Кадравага Рэзерву» на тэму «Узаемадзеянне штучнага інтэлекту і інфармацыйных тэхналогій з дзяржаўным і муніцыпальным кіраваннем у Беларусі: стратэгіі і выклікі новага часу»

У апошнія гады сусветная супольнасць назірае імклівы тэхналагічны прагрэс, які ахоплівае практычна ўсе сферы чалавечага жыцця. Адным з ключавых напрамкаў гэтага прагрэсу з'яўляецца роля штучнага інтэлекту (ІІ) і інфармацыйных тэхналогій (ІТ) у дзяржаўным і муніцыпальным кіраванні.

Аўтар артыкула перакананы, што правільнае ўкараненне штучнага інтэлекту і інфармацыйных тэхналогій можа стаць магутным інструментам для паляпшэння якасці жыцця грамадзян і развіцця дэмакратычных інстытутаў.

Гэты артыкул закліканы не толькі прааналізаваць бягучую сітуацыю, але і выступіць у якасці ініцыятара абмеркавання і пошуку шляхоў для змен у будучыні.

Чытайце артыкул цалкам: https://pr-belarus.org/be/publlications/110-interaction-of-artificial-intelligence-by

Читать полностью…

Кадравы Рэзерв

Праграма Фулбрайт для беларускіх настаўнікаў_ніц і іншых спецыялістаў_к у галіне сярэдняй адукацыі.

Праграма прапануе 6-тыднёвую стажыроўку на базе амерыканскага ўніверсітэта, якая дазволіць павысіць прафесійнае майстэрства і абмяняцца досведам з калегамі з ЗША.

Патрабаванні:
з’яўляцца настаўнікам(-цай) англійскай мовы, англійскай мовы як замежнай (EFL), матэматыкі, прыродазнаўчых навук або грамадазнаўства, у тым ліку выкладчыкам(-цай) спецыяльных дысцыплін ва ўстановах фармальнай ці нефармальнай сярэдняй адукацыі ў Беларусі ці іншай краіне;
мець вышэйшую адукацыю (ступень бакалаўра ці эквівалент);
мець мінімум тры гады досведу выкладання на поўную стаўку на момант пачатку праграмы;
свабодна валодаць вуснай і пісьмовай англійскай мовай (паўфіналістам патрэбна будзе здаць тэст TOEFL);
мець грамадзянства Беларусі.

Даты праграмы :
студзень-сакавік 2025 г. ці кастрычнік-снежань 2025 г.

Дэдлайн: 14 красавіка 2024 года.

Заяўкі прымаюцца па спасылцы https://fulbright.irex.org/
Больш інфармацыі аб праграме: https://www.fulbrightteacherexchanges.org/programs/tea/

Читать полностью…

Кадравы Рэзерв

Праваабарончая арганізацыя Human Rights Impact абвяшчае чарговы набор беларусаў і беларусак для ўдзелу ў анлайн-курсе па самаабмежаванні ўлады ў дзяржаве (канстытуцыяналізм

Курс арыентаваны на актывіст_ак беларускай грамадзянскай супольнасці, якія зацікаўленыя ў атрыманні дадатковых ведаў у сферы правоў чалавека і самаабмежавання ўлады.

🔹10 вэбінараў
🔹сакавік – красавік 2024 г.
🔹бясплатна

Для падачы заяўкі на ўдзел неабходна запоўніць анкету.
Дэдлайн падачы заявак: 22 сакавіка 2024 г. (уключна).
Адбор удзельні_ц будзе завершаны не пазней за 26 сакавіка.

Свае пытанні і запыты дадатковай  інфармацыі дасылайце на пошту constitutionalcourse@gmail.com

Читать полностью…
Subscribe to a channel