Праграма мабільнасці MOST IV адкрыла прыём заявак на стажыроўкі ў ЕС для беларусаў і беларусак.
У межах праграмы можна:
🔹 прайсці стажыроўку ў партнёрскай арганізацыі,
🔹 паўдзельнічаць у канферэнцыі ці трэнінгу,
🔹 усталяваць новыя прафесійныя кантакты ў адной ці некалькіх краінах ЕС.
Патрабаванні:
🔺грамадзянства Беларусі
🔺прафесійная сфера: грамадзянская супольнасць, правы чалавека і СМІ; культурныя і крэатыўныя індустрыі,турызм; малы, сярэдні,інавацыйны бізнес, у тым ліку IT; адукацыя;
ахова здароўя; устойлівае развіццё (напрыклад, ахова прыроды і навакольнага асяроддзя, арганічнае сельская гаспадарка, устойлівая энергетыка)
Падрабязней: https://www.mostplus.eu/about
Падаць заяўку: https://portal.gap.goethe.de/be/
Дэдлайн: вясна 2027 г.
#магчымасці #стажыроўка
Удзельнікі кампаніі «Кадравы Рэзерв» прынялі ўдзел у семінары, арганізаваным Кангрэсам мясцовых і рэгіянальных уладаў Савета Еўропы у рамках праекта «Вядучыя змены дэмакратыі і правоў чалавека на мясцовым узроўні з Беларускімі дэмакратычнымі сіламі»
На семінары абмяркоўвалася канцэпцыя мясцовага самакіравання для Новай Беларусі, перагледжаная Кангрэсам у адказ на просьбу Беларускіх дэмакратычных сілаў. Таксама была праведзена адкрытая дыскусія з шырокім колам прадстаўнікоў беларускіх дэмакратычных сіл па тэме рэфармавання мясцовай сістэмы самакіравання.
На адкрыцці семінара выступіў каардынатар кампаніі «Кадравы Рэзерв» Юры Губарэвіч.
Мы ўдзячныя ўдзельнікам кампаніі за актыўнасць і жывую цікавасць да важных для Беларусі пытанняў.
Стажыроўкі для моладзі ў Радзе Еўропы
Кантактная група РЕ па Беларусі аб'явіла пра адбор кандыдатаў на паўгадовае прафесійнае навучанне ў розных структурах РЕ ў Страсбургу. Варыянты стажыровак:
🔺Генеральны дырэктарат па правах чалавека і вяршэнстве права (DGI)
🔺Генеральны дырэктарат па пытаннях дэмакратыі і чалавечай годнасці (DGII)
🔺Сакратарыят Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы (ПАРЕ)
🔺Сакратарыят Кангрэса мясцовых і рэгіянальных уладаў
❗️ Пазіцыі стажораў аплочваемыя. Заробак на працягу 6 месяцаў складае 3750 еўра на месяц (з гэтай сумы ўтрымліваецца медыцынская страхоўка).
Патрабаванні могуць адрознівацца. Агульныя патрабаванні:
• Вышэйшая адукацыя або кваліфікацыя, пажадана ў галіне права, паліталогіі, сацыяльных навук, журналістыкі, адукацыі, працы з моладдзю, міжнародных адносін або іншых сумежных абласцях
• Вельмі добрае валоданне адной з афіцыйных моў Рады Еўропы (англійская або французская)
Падрабязнасці і ўмовы ўдзелу: https://bit.ly/3YbrwNZ
Рэгістрацыйная форма: тут
Дэдлайн для адпраўкі формы: 10.11.24 г. уключна
#магчымасці #стажыроўка
Нагадваем, што хутка стартуе цыкл лекцый «Спецкурс: Шлях да дэмакратычнай Беларусі» для ўдзельнікаў кампаніі «Кадравы Рэзерв».
Калі вы жадаеце далучыцца да кампаніі, запоўніце заяўку па спасылцы: https://pr-belarus.org/be/
Расклад лекцый:
🔺 29 і 31 кастрычніка, пачатак у 18:00 па Варшаве, у 20:00 па Мінску
🔺 4 і 5 лістапада, пачатак у 18:00 па Варшаве, у 20:00 па Мінску
🔺 7 і 8 лістапада, пачатак у 18:00 па Варшаве, у 20:00 па Мінску
🔺 14 і 15 лістапада, пачатак у 18:00 па Варшаве, у 20:00 па Мінску
Лекцыі будуць праводзіцца анлайн праз Zoom Webinars.
Чакаем усіх, каму не абыякава будучыня Беларусі і хто гатовы ўдасканальваць свае веды і развівацца на карысць сваёй будучыні і будучыні краіны.
#спецкурс #лекцыі
Далучайцеся да абмеркавання канцэпцый рэформ для новай Беларусі: на платформе (http://edu.pr-belarus.org/) ўжо актыўна абмяркоўваецца праца «Мясцовае самакіраванне ў праектах канстытуцыі і закона аб мясцовым самакіраванні».
Асноўныя палажэнні:
▫️ Сістэма мясцовага самакіравання складаецца з двух тэрытарыяльных узроўняў: базавага (мясцовага) — грамады і рэгіянальнага — павета.
▫️ Мясцовае самакіраванне ажыццяўляецца грамадой і паветам праз органы мясцовага самакіравання, а таксама непасрэдна. Прадстаўнічымі органамі грамады з'яўляецца рада, а павета — соймік; выканаўчымі — управы грамады або павета. На чале выканаўчага органа стаіць старшыня ўправы.
▫️ Рады і соймікі складаюцца з дэпутатаў. 50% дэпутатаў абіраюцца па мажарытарных акругах, 50% — па спісах палітычных партый.
Таксама канцэпцыя падрабязна разглядае пытанне паўнамоцтваў органаў мясцовага самакіраванне, іх фінансавую незалежнасць, механізмы кантролю.
Калі вам не абыякавая будучыня Беларусі і вы жадаеце выкарыстаць свае досвед і веды на карысць краіны, чытайце працу цалкам і далучайцеся да абмеркавання. Нагадваем, што:
⭕️ Найбольш актыўныя каментатары з слушнымі прапановамі атрымаюць магчымасць далучыцца да каманды распрацоўшчыкаў рэформаў.
⭕️ Каментаванне бяспечна, праекты рэформаў і каментары бачныя толькі ўдзельнікам кампаніі.
Калі вы таксама жадаеце прыняць удзел у абмеркаванні, далучайцеся па спасылцы https://pr-belarus.org/be/
#рэформы
Напрыканцы кастрычніка стартуе цыкл лекцый «Спецкурс: Шлях да дэмакратычнай Беларусі» для ўдзельнікаў кампаніі «Кадравы Рэзерв». Актыўны ўдзел у спецкурсе дапаможа вам лепш зразумець, як працуюць розныя дзяржаўныя сістэмы, якія крокі трэба зрабіць для пераходу да дэмакратычнага кіравання.
Расклад і тэмы лекцый:
🔺Тыпы дзяржаў: прэзідэнцкая, аўтарытарная і парламенцкая сістэмы
Выкладчык: Вольга Дробыш, кандыдат юрыдычных навук, доктар права (Літва)
📅 29 і 31 кастрычніка, пачатак у 18:00 па Варшаве, у 20:00 па Мінску
🔺Мясцовае самакіраванне і дэцэнтралізацыя ўлады
Выкладчык: Святлана Куль, каардынатарка Беларускай Акадэміі, прафесар Палітэхнікі Беластоцкай
📅 4 і 5 лістапада, пачатак у 18:00 па Варшаве, у 20:00 па Мінску
🔺Эканамічныя рэформы ў пераходных эканоміках
Выкладчык: Сяргей Чалы, беларускі незалежны эканаміст, аналітык, журналіст
📅 7 і 8 лістапада, пачатак у 18:00 па Варшаве, у 20:00 па Мінску
🔺Электронны ўрад і цыфравізацыя дзяржаўнага кіравання
Выкладчык: Марына Сакалова, кандыдат гістарычных навук
📅 14 і 15 лістапада, пачатак у 18:00 па Варшаве, у 20:00 па Мінску
Лекцыі будуць праводзіцца анлайн праз Zoom Webinars.
Калі вы таксама жадаеце праслухаць лекцыі, але не з'яўляецеся удзельнікам кампаніі «Кадравы Рэзерв», далучайцеся па спасылцы https://pr-belarus.org/be/apply-by
Не прапусціце магчымасць паглыбіць свае веды і падрыхтавацца да будучых дэмакратычных зменаў у Беларусі!
#спецкурс #лекцыі
Анлайн-праграма лідарства ад Оксфарда
Шукаеце магчымасць развіць свае лідарскія якасці ў галіне ўстойлівага развіцця і атрымаць сертыфікат Оксфарда? Далучайцеся да Global Leadership Challenge 2024 - анлайн-праекту, які аб'яднае 100 маладых лідараў з усяго свету!
Што вас чакае?
🔺Станеце часткай глабальнай супольнасці адказных лідараў
🔺Кантакт з прызнанымі навукоўцамі, бізнэс-лідарамі і палітыкамі
🔺Распрацуеце праекты для вырашэння самых актуальных глабальных праблем з выкарыстаннем метадалогіі Design Thinking
🔺Атрымайце афіцыйны сертыфікат Оксфарда
🔺Пройдзеце індывідуальныя трэнінгі і атрымаеце настаўніцтва ад Oxford Character Project
🔺Шанец выйграць цалкам прафінансаваную паездку на 54-й Сімпозіум St Gallen ў 2025 годзе у Швейцарыю для лепшых удзельнікаў
Хто можа падаць заяўку?
🔺Выпускнікі бакалаўрыяту, магістранты і аспіранты або маладыя прафесіяналы ва ўзросце ад 21 да 30 гадоў
🔺Тыя, хто гатовы прысвяціць пяць дзён з 12 па 16 снежня 2024 года для актыўнага ўдзелу ў праграме
Тэрмін падачы заявак: да 3 лістапада 2024 года
👉 Падрабязнасці і падача заяўкі: leadership-challenge.org/applynow
Кампанія «Кадравы Рэзерв» запрашае прыняць удзел у азнаямляльным візіце ў Брусэль у рамках «беларускага тыдня» у Еўрапарламенце
Пад час мерапрыемства ўдзельнікі змогуць:
🔹 наведаць Еўрапейскі Парламент
🔹 пазнаёміцца з працай ворганаў Еўрапейскага Звяза
🔹 пабачыць працу партыйнага форуму
🔹 наведаць мерапрыемствы ў рамках «беларускага тыдня»
🔹 паўдзельнічаць ў адзначэнні Дня правоў чалавека
🔹 сустрэцца з мясцовай беларускай дыяспарай
🔹 наведаць місію Дэмакратычнай Беларусі
🔹 завесці карысныя знаёмствы
Шанец патрапіць на мерапрыемства ёсць у кожнага, хто запоўніць анкету да 22 кастрычніка 2024 г. Прыняць удзел у візіце змогуць толькі ўдзельнікі кампаніі «Кадравы Рэзерв». Калі вы жадаеце далучыцца, запоўніце анкету на сайце https://pr-belarus.org/be/.
Кампанія «Кадравы Рэзерв» — гэта не толькі адукацыйны кампанент. Кампанія рыхтуе грамадзян Беларусі для ўдзелу ў рэалізацыі рэформ на ключавых пасадах у сферы дзяржаўнага і мясцовага кіравання на працягу пераходнага перыяду. Да гэтага часу ўдзельнікі кампаніі:
🔺 удзельнічаюць у навучальнай анлайн-праграме, круглых сталах, адукацыйных і азнаямляльных візітах
🔺 абмярковаюць праекты рэформ з магчымасцю далучыцца да каманды распрацоўшчыкаў рэформаў
🔺 з'яўляюцца базай для папаўнення дэмакратычных сілаў новымі людзьмі
Недарма на адкрытым агульным паседжанні Каардынацыйна Рады 24.09.24 Вольга Зазулінская якая была рэкамендавана Каардынацыйнай Радай на пасаду прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы ў Аб’яднаным Пераходным Кабінеце, заявіла аб тым, што плануе, апроч іншага, прыйці ў Каардынацыйную Раду з просьбай узмацніць яе каманду па некаторым напрамкам, у тым ліку, прадстаўнікамі кампаніі «Кадравы Рэзерв».
Для будучых змен важны досвед і матывацыя кожнага. Калі вы таксама жадаеце далучыцца да кампаніі «Кадравы Рэзерв», запоўніце анкету па спасылцы https://pr-belarus.org/be/.
Вольны Беларускі Ўніверсітэт аб'яўвіў набор на 2 курсы.
🔺 Курс «Знешняя палітыка Беларусі» дае магчымасць вывучыць эвалюцыю і ключавыя аспекты знешнепалітычнай стратэгіі краіны з 1991 года да нашых дзён; зразумець, як змянялася знешняя палітыка Беларусі ва ўмовах палітычнай трансфармацыі і якія стратэгічныя рашэнні ўплывалі на яе месца ў сусветнай палітыцы. Удзельнікі атрымаюць навыкі аналізу знешнепалітычных працэсаў і даведаюцца, як узаемадзейнічаюць тэарэтычныя падыходы і рэальная практыка міжнародных адносін.
Мова выкладання: беларуская з асноўнымі матэрыяламі на англійскай
Дэдлайн: 12 кастрычніка 2024г.
Рэгістрацыя: https://volny-uni.eu/zneshniaja-palityka-belarusi
🔺 Курс «Шлях да Еўрапейскага звязу».
На курсе вы атрымаеце ўнікальныя веды пра выклікі і магчымасці еўрапейскай інтэграцыі для новых чальцоў ЕЗ, зразумееце, як функцыянуе Еўрапейскі звяз і яго палітычныя ды эканамічныя структуры, прааналізуеце ўплыў сяброўства ў ЕЗ на развіццё асобных сфераў і абмеркуеце сцэнары далейшага развіцця ЕЗ.
Мова выкладання: польская
Дэдлайн: 12 кастрычніка 2024г.
Рэгістрацыя: https://volny-uni.eu/collegium-civitas
Каардынатар кампаніі «Кадравы Рэзерв», намеснік прадстаўніка па транзіце ўлады Аб’яднанага пераходнага кабінета Юры Губарэвіч распавёў Беларускаму Радыё Рацыя пра кампанію, яе мэты і ўдзельнікаў.
Ці з'яўляюцца набраныя за апошні год 272 чалавекі, згодна з справаздачай кампаніі, сапраўдным рэзервам, які можна будзе выкарыстаць у Новай Беларусі?
Удзельнікі з абсалютна розным узроўнем кампетэнцыі, падрыхтаванасці, працоўнага досведу, навучання, якое яны атрымалі ў свой час. І гэта добра, таму што сістэма дзяржаўнага кіравання таксама прадугледжвае наяўнасць людзей, якія не з’яўляюцца ўніфікаванымі вінцікамі і прайшлі, умоўна кажучы, толькі праз Акадэмію навучання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Гэта павінны быць людзі з розных сфераў, якія перад усім маюць памкненне будаваць новую дэмакратычную краіну. <...>
У нас былі 2 анлайн навучальныя праграмы і тут мы не гаворым, што гэта нейкія выпускі, бо «Кадравы Рэзерв» не ёсць адукацыйная ініцыятыва, прынамсі ў чыстым выглядзе. Адукацыйны кампанент для нас безумоўна важны, але мы маем людзей, якія самі могуць выкладаць, людзей з кандыдацкімі, доктарскімі ступенямі. Таксама ёсць прафесіяналы, якія дзясяткі год працавалі ў сваёй сферы і адзіныя веды, якіх яны на сёння патрабуюць, гэта, хіба, як будуецца кіраванне, адміністраванне ў іх сферы ў дэмакратычных краінах. Таму нашыя навучальныя праграмы дастаткова гнуткія, якія падбіраюцца пад патрэбы ўдзельнікаў, але ёсць базавая, уводныя курсы.
Мы правялі два выпускі і гэта не азначае, што мы правялі навучанне і развіталіся з людзьмі. Не, мэта як раз іншая: акумуляваць тых людзей, якія хацелі б бачыць сябе ў камандзе рэфарматараў, адміністратараў, удзельнікаў дзяржкіравання новай Беларусі.
Мы запусцілі дыскусійную пляцоўку для ўдзельнікаў «Кадравага Рэзерва», доступ да яе маюць толькі тыя, хто прайшоў рэгістрацыю ў кампаніі. Гэта пляцоўка па абмеркаванні законапраектаў, альбо канцэпцый рэформаў з розных сфераў. <...> Сярод іншага мы рыхтуем адукацыйны візіт у Брусель напрыканцы года, знаёмства з працай ворганаў Еўрапейскага Звязу. Шэраг іншых ініцыятыў, такіх як, анлайн-лекцыі па тэмах, выбраных удзельнікамі. <...> Планаў вельмі шмат. Далучаю тых, хто не далучыўся — далучацца!
Кампанія «Кадравы Рэзерв» запускае платформу для абмеркавання праектаў рэформ з магчымасцю далучыцца да каманды распрацоўшчыкаў рэформаў
З праектамі рэформаў, падрыхтаванымі беларускімі экспертамі можна пазнаёміцца на сайце edu.pr-belarus.org у раздзеле "Рэформы". Запрашаем да каментавання і абмеркавання праектаў, бо толькі нам з вамі вырашаць у якой краіне мы хочам жыць. Калі вам не абыякавы лёс напрамкаў, у якіх вы маеце досвед і экспертызу, альбо плануеце развівацца, запрашаем да актыўнасці на платформе, дзе можна не толькі падзяліцца сваімі думкамі наконт рэформы, але і далучыцца да каманды рэфарматараў. З аўтарамі найбольш слушных каментароў звяжацца каманда кампаніі «Кадравы Рэзерв».
Каментаванне бяспечна, праекты рэформаў і каментары бачныя толькі ўдзельнікам кампаніі. Калі вы таксама жадаеце прыняць удзел у абмеркаванні, далучайцеся па спасылцы https://pr-belarus.org/be/
На сайце ўжо апублікаваныя і чакаюць на абмеркаванне наступныя праекты рэформаў:
Канцэпцыя рэформы паліцыі, вынікамі якой, на думку аўтара, будуць:
🔹змяненне ролі органаў унутраных спраў
🔹забеспячэнне правапарадку і законнасці
🔹умацаванне даверу насельніцтва
🔹выключэнне магчымасці выкарыстання паліцыі ў палітычных мэтах
Пераход да парламенцкай сістэмы кіравання, што паспрыяе:
🔹забеспячэнню сапраўднага падзелу ўлад
🔹павышэнню падсправаздачнасці і празрыстасці працы ўрада
🔹развіццю шматпартыйнай сістэмы і забеспячэнне роўных умоў для ўсіх палітычных сіл
Сачыце за публікацыямі, хутка будуць апублікаваныя канцэпцыі рэформ па сістэме аховы здароўя і мясцовага самакіравання.
Падчас паседжання Аб’яднанага Пераходнага Кабінета кампанія «Кадравы Рэзерв для Новай Беларусі» справаздачылася за год працы (з 1 жніўня 2023 года па 31 ліпеня 2024 года)
За гэты час:
🔺да кампаніі далучылася 272 новых удзельнікаў
🔺з 26,5% да 31,8% павялічылася колькасць жанчын
🔺было арганізавана 5 адукацыйных візітаў
🔺удзельнікамі кампаніі было напісана 40 прац па рэфармаванні профільных для іх галін
🔺 сайт кампаніі pr-belarus.org, а таксама адукацыйная пляцоўка, пастаянна падвяргаліся атакам ботаў і спробам SQL-ін’екцый. Ніводная са спроб узлому не ўдалася
Таксама ў кампаніі «Кадравы Рэзерв» вялікія планы на будучыню. У бліжэйшыя месяцы плануецца:
▫️ пачатак анлайн-лекцый для ўдзельнікаў ад топавых спецыялістаў
▫️ арганізацыя паездкі ўдзельнікаў камнаніі ў Брусель
▫️ прэзентацыя кадравай матрыцы
▫️ запуск форума для абмеркавання рэформ на сайце pr-belarus.org
Падрябязнасці хутка будуць апублікаваныя, сачыце за навінамі і далучайцеся да кампаніі «Кадравы Рэзерв»: pr-belarus.org
Навучанне і стажыроўка ў сферы ўстойлівага развіцця ў ЗША
United People Global адкрывае набор у праграму UPG Sustainability Leadership - адукацыйную ініцыятыву, якая дапамагае развіваць лідэрскія навыкі ў галіне ўстойлівага развіцця і падтрымлівае праекты, накіраваныя на пазітыўныя змены ў свеце.
Што прапануе праграма?
▪️Навучанне па ключавых аспектах ўстойлівага развіцця.
▪️Магчымасць стаць часткай глабальнай сеткі лідараў змен.
▪️Удзел у вочным трэнінгу ў ЗША (усе выдаткі пакрываюцца!).
Апошні тэрмін падачы заяўкі: 31 снежня 2024 года.
Як падаць заяўку?
1. Запоўніце анкету на афіцыйным сайце праграмы.
2. Абавязкова прыкладзеце відэа на англійскай мове (да 2 хвілін) для ацэнкі вашых навыкаў мовы і матывацыі.
Праграма адкрыта для ўсіх жадаючых, незалежна ад узроўню адукацыі ці досведу, але ваш узрост на момант праграмы павінен быць ад 18 да 35.
📍Больш падрабязна
Цэнтр імя Мерашэўскага абвясціў набор на праграму стыпендый «Badaj w Polsce»!
Праграма разлічана на даследчыкаў гісторыі, палітыкі, культуры і спадчыны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.
🔹6500 злотых у месяц
🔹ад 3 да 9 месяцаў
Дэдлайн падачы заявак: 10 верасня 2024
Больш інфармацыі: https://mieroszewski.pl/stypendia/naukowe/badaj-w-polsce/2024
Сёння і заўтра ў 18:00 па Варшаве і 20:00 па Мінску у рамках «Спецкурса: Шлях да дэмакратычнай Беларусі» распачынаюцца лекцыі па тэме «Мясцовае самакіраванне і дэцэнтралізацыя ўлады»
🔺Выкладчык: Святлана Куль, каардынатарка Беларускай Акадэміі, прафесар Палітэхнікі Беластоцкай
❗️Праслухаць лекцыі могуць толькі ўдзельнікі кампаніі «Кадравы Рэзерв» па спасылцы, якую яны атрымаюць напярэдадні пачатку. Лекцыі будуць праходзіць анлайн праз Zoom Webinars.
Калі вы таксама жадаеце мець магчымасць далучацца да актыўнасцей кампаніі «Кадравы Рэзерв», запаўняйце заяўку па спасылцы: https://pr-belarus.org/be/
#спецкурс #лекцыі
Ужо заўтра пачынаецца цыкл лекцый «Спецкурс: Шлях да дэмакратычнай Беларусі» для ўдзельнікаў кампаніі «Кадравы Рэзерв»
Распачне спецкурс кандыдат юрыдычных навук, доктар права (Літва) Вольга Дробыш з тэмай «Тыпы дзяржаў: прэзідэнцкая, аўтарытарная і парламенцкая сістэмы»
Лекцыі будуць праходзіць 29 і 31 кастрычніка. Прыблізны расклад:
🔺па Варшаве: 18:00-19:20, перапынак, 19:30-20:50
🔺па Мінску: 20:00-21:20, перапынак, 21:30-22:50
Лекцыі будуць праводзіцца анлайн праз Zoom Webinars. Удзельнікі кампаніі «Кадравы Рэзерв» непасрэдна атрымаюць спасылкі на спецкурс.
Калі вы жадаеце мець магчымасць у будучыні далучацца да актыўнасцей кампаніі, запаўняйце заяўку па спасылцы: https://pr-belarus.org/be/
#спецкурс #лекцыі
«Беларусь атрымала ў спадчыну ад СССР архаічную сістэму аховы здароўя, якая, у асноўным, захоўваецца да гэтага часу», сцвярджае аўтар канцэпцыі рэформы аховы здароўя, якая ўжо апублікавана на платформе і даступная для абмеркавання ўдзельнікамі кампаніі «Кадравы Рэзерв».
Аўтар піша, што асноўны ўпор у рэфармаванні сістэмы аховы здароўя павінен быць зроблены не на выбар: дзяржаўная, страхавая, або прыватная медыцына, а на:
🔹 вяртанне зваротнай сувязі «пацыент — лекар— сістэма кіравання»,
🔹 адмову ад фальсіфікацыі статыстыкі,
🔹 павышэнне эфектыўнасці сістэмы аховы здароўя,
🔹 павышэнне якасці аказання меддапамогі.
Палажэнні канцэпцыі рэфармавання сістэмы аховы здароўя:
1. Устараненне манаполіі Міністэрства аховы здароўя за кошт узмацнення ролі прафесійных медыцынскіх супольнасцяў з перадачай ім часткі функцый.
2. Адмова ад дырэктыўнай статыстыкі і пераход да заяўнай.
3. Фармаванне ў кожным рэгіёне замест «дзяржаўных» прафсаюзаў незалежных ад Міністэрства Урачэбнай і Сястрынскай палат з выбарнымі кіраўнікамі.
4. Прафесійная экспертыза праводзіць разбор скаргаў ад насельніцтва на якасць аказання меддапамогі без аглядкі на палітычную замову і інтарэсы чыноўнікаў.
Пазнаёміцца з астатнімі палажэннямі можна на платформе: http://edu.pr-belarus.org/
З усіх апублікаваных на дадзены момант прац, гэта — самая спрэчная, таму запрашаем далучыцца да дыскусіі ў каментарах. Памятайце:
🔵 Каментаванне бяспечна, праекты рэформаў і каментары бачныя толькі ўдзельнікам кампаніі.
🔵Найбольш актыўныя каментатары з слушнымі прапановамі атрымаюць магчымасць далучыцца да каманды распрацоўшчыкаў рэформаў.
Калі вы таксама жадаеце прыняць удзел у абмеркаванні, але пакуль не з'яўляецеся удзельнікам кампаніі «Кадравы Рэзерв» далучайцеся па спасылцы https://pr-belarus.org/be/
#рэформы
Стыпендыя для стварэння свайго навуковага праекта ад GFPS-Polska на летні семестр 2025 года
GFPS-Polska - гэта польская моладзевая адукацыйная арганізацыя, якая дзейнічае ўжо 30 гадоў і прапануе стыпендыі ў Польшчы для немцаў, чэхаў, украінцаў і ад 2013 года і для беларусаў.
🔺5 месяцаў
🔺2500 злотых на месяц
Больш інфармацыі: https://www.gfps.pl/blog/%f0%9f%8e%93-stypendium-od-gfps-polska-%f0%9f%8e%93/
Каб падаць заяўку, дасылайце дакументы на адрас: scholarship-ua@gfps.pl або scholarships-by@gfps.pl.
Афіцыйная анлайн-рэгістрацыя на конкурс на сайтах GFPS: gfps.pl/info-ua/ і https://www.gfps.pl/info-by/
❗️Дэдлайн падачы заявак: 31.10.24 г.
#магчымасці #стыпендыя
Цэнтр Новых Ідэй запрашае на анлайн-курс «Палітыка 101: аналізуем уладу і яе транзіты». Чаму 101? Бо на курсе будзе ўзровень ведаў, эквівалентны базаваму курсу ў прэстыжным амерыканскім каледжы, дзе падобныя курсы звычайна абазначаюцца кодам 101.
🔺 4 лістапада -17 снежня 2024 г.
🔺 12 анлайн-сустрэч, па вечарах двойчы на тыдзень
🔺 Неабходны ўзровень валодання ангельскай мовай — B1
Пра што вы даведаецеся на курсе:
▪️ якія знешнія і ўнутраныя фактары ўплываюць на палітычныя транзіты або іх адсутнасць
▪️ што можа забяспечваць або тармазіць развіццё дэмакратыі
▪️ як рэжымы выкарыстоўваюць інструменты зваротнай сувязі з грамадзянамі ў сваіх інтарэсах
▪️ чаму аўтарытарныя суды і парламенты — не проста дэкарацыі
▪️ як дасягнуць сумленных выбараў у постаўтарытарных краінах
▪️ і шмат яшчэ цікавага
➕ напрыканцы навучання адбудзецца праца ў міні-групах па распрацоўцы і прэзентацыі фінальнага праекту
Спікеры:
▪️ Міхаэль Рохліц, PhD, прафесар, Oxford University;
▪️ Ганна Чапман, PhD, прафесарка, University of Oklahoma;
▪️ Маргарыта Завадская, PhD, Finnish Institute of Int. Affairs,University of Helsinki;
▪️ Леся Руднік, дактарантка Карлстадскага ўніверсітэта, дырэктарка Цэнтра новых ідэй;
▪️ Стас Гарэлік, PhD, Цэнтр новых ідэй;
▪️ і іншыя.
🔻 Падаць заяўку і даведацца падрабязней аб праграме можна на сайце https://politicalcampus.co/
⏰ Дэдлайн — 29 кастрычніка!
Набліжаецца дэдлайн падачы заявак для жадаючых патрапіць на Брусэль у рамках азнаямляльнага візіту падчас «беларускага тыдня» у Еўрапейскім Парламенце.
У рамках візіту запланавана:
🔺 наведванне Еўрапейскага Парламенту
🔺 знаёмства з працай ворганаў Еўрапейскага Звязу
🔺 прэзентацыя «Беларускія рэформы ў еўрапейскім кантэксце»
🔺 наведванне мерапрыемстваў у рамках «беларускага тыдня»
🔺 удзел ў адзначэнні Дня правоў чалавека
🔺 сустрэча з мясцовай беларускай дыяспарай
🔺 наведванне місіі Дэмакратычнай Беларусі
Прыняць удзел у візіце могуць толькі ўдзельнікі кампаніі «Кадравы Рэзерв», заполніўшы анкету: https://edu.pr-belarus.org/vizit-u-brusel
Калі вы таксама жадаеце прыняць удзел, але не з'яўляецеся ўдзельнікам, далучайцеся да кампаніі па спасылцы да 22 кастрычніка 2024 г. уключна: https://pr-belarus.org/be/apply-by
Дыпламатычнае навучанне для беларусаў
Цэнтр даследаванняў Усходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэта абвяшчае V набор на праграму «Новыя кадры для Новай Беларусі», якая была створана ў 2020 годзе пры падтрымцы ў тым ліку Народнага антыкрызіснага ўпраўлення.
Гэта ўнікальная модульная праграма, накіраваная на адукацыю новых беларускіх дыпламатычных кадраў. Навучанне будзе праводзіцца вопытнымі выкладчыкамі і дыпламатамі ў супрацоўніцтве з Міністэрствам замежных спраў Польшчы.
🔹Патрабаванні да кандыдатаў:
– беларускае грамадзянства;
– вышэйшая адукацыя;
– веданне і цікавасць да пытанняў, звязаных з палітыкай і міжнароднымі адносінамі ў рэгіёне Цэнтральнай і Усходняй Еўропы;
– валоданне ангельскай мовай як мінімум на ўзроўні B2;
– валоданне польскай мовы;
– узрост: да 35 гадоў.
🔹 Што прапануецца?
- Бясплатнае навучанне і штомесячная стыпендыя 2700 злотых
- Магчымасць праходжання стажыровак у польскіх і міжнародных установах
- Інтэнсіўныя заняткі польскай і французскай мовамі
📅 Тэрміны:
- Апошні дзень падачы заявак: 22 кастрычніка 2024
- Сумоўі: 28–31 кастрычніка 2024
- Пачатак навучання: 2 снежня 2024
📩 Падавайце заяўкі і адпраўляйце дакументы на cd.studium@uw.edu.pl
📍Больш падрабязней
Працягваецца публікацыя канцэпцый рэформ на платформе https://edu.pr-belarus.org з магчымасцю каментавання ўдзельнікамі. Учора чытачы ўжо маглі азнаёміцца з новымі тэмамі:
🔺 Мясцовае самакіраванне ў праектах канстытуцыі і закона аб мясцовым самакіраванні
Вынікі: дэцэнтралізацыя публічнай улады праз увядзенне мясцовага самакіравання, якое адпавядае Еўрапейскай Хартыі Мясцовага самакіравання: двухузроўневага, грамада — павет, субсідыярнага і г.д.
🔺 Рэформа аховы здароўя
Вынікі: прыцягненне да прыняцця рашэнняў на ўзроўні Міністэрства аховы здароўя прафесійнай экспертызы; павышэнне адказнасці арганізатараў аховы здароўя за якасць аказання меддапамогі, а не «прыгожую карцінку»; дэкрыміналізацыя медыцынскай дзейнасці; прыцягненне прыватнага капіталу ў сферу аховы здароўя; зняцце абмежаванняў з прыватнай медыцыны і іншых форм уласнасці ў сферы аховы здароўя і г.д.
Запрашаем да актыўнага каментавання. Слушныя каментары будуць разгледжаныя і могуць паўплываць на змены ў тэксце канцэпцыі. Да таго ж іх аўтары атрымаюць магчымасць далучыцца да каманды распрацоўшчыкаў рэформаў.
👉 Праекты рэформаў і каментары бачныя толькі ўдзельнікам кампаніі «Кадравы Рэзерв», таму каментаванне бяспечна. Калі вы таксама жадаеце прыняць удзел у абмеркаванні, але не з'яўляецеся ўдзельнікам_ай кампаніі «Кадравы Рэзерв», далучайцеся па спасылцы https://pr-belarus.org/be/.
Каманда кампаніі «Кадравы Рэзерв» удзячна ўдзельнікам за актыўнасць на платформе для абмеркавання праектаў рэформ. Дзясяткі каментароў усяляюць надзею, што мы бясспрэчна даб'емся лепшага, бо імкнемся да сваёй мэты сярод неабыякавых людзей.
Найбольшую актыўнасць выклікала рэформа «Пераход да парламенцкай сістэмы кіравання». Заклікаем азнаёміцца з тэкстам і выказаць сваё меркаванне ў каментарах.
Згодна з тэкстам рэформы, чакаюцца наступныя вынікі яе правядзення:
▫️значнае ўмацаванне дэмакратычных інстытутаў і забеспячэнне сапраўднага падзелу ўлад
▫️павышэнне падсправаздачнасці і празрыстасці працы ўрада
▫️спрыянне палітычнаму плюралізму і канкурэнцыі
Выкажыце сваё меркаванне. Каментаванне бяспечна, праекты рэформаў і каментары бачныя толькі ўдзельнікам кампаніі. Калі вы таксама жадаеце прыняць удзел у абмеркаванні, далучайцеся да кампаніі па спасылцы https://pr-belarus.org/be/.
🔺 Найбольш актыўныя каментатары са слушнымі прапановамі атрымаюць магчымасць далучыцца да каманды распрацоўшчыкаў рэформаў.
На платформе для абмеркавання праектаў рэформ ужо даступная да абмеркавання праца «Канцэпцыя рэформы паліцыі». Асноўныя палажэнні:
▫️прыняцце заканадаўчай базы
▫️змены ў структурнай і штатнай колькасці, люстрацыя
▫️інфармацыйныя кампаніі
▫️супрацоўніцтва з паліцэйскімі ворганамі краін Ез
▫️сістэма грамадскага кантролю
▫️укараненне сістэмы «Электронная паліцыя Беларусі»
Далучайцеся да абмеркавання, каб асабіста ўплываць на прыняцца рашэнняў, бо найбольш актыўныя каментатары з слушнымі прапановамі атрымаюць магчымасць далучыцца да каманды распрацоўшчыкаў рэформаў.
🚩 Нагадваем, што каментаванне бяспечна, праекты рэформаў і каментары бачныя толькі ўдзельнікам кампаніі. Калі вы таксама жадаеце прыняць удзел у абмеркаванні, далучайцеся па спасылцы https://pr-belarus.org/be/
Цэнтр новых ідэй запрашае на краш-курс «Алгарытмы ўлады: інструменты лічбавага кантролю і ўплыву».
Хочаце даведацца ўсё пра алгарытмы ўлады?
Курс прапануе аналіз таго, як дзяржаўныя структуры прымяняюць інтэрнэт і сацыяльныя сеткі для маніпуляцыі грамадскай думкай і кантролю за грамадзянамі.
На курсе вы даведаецеся:
▪️ як аўтарытарныя рэжымы выкарыстоўваюць лічбавыя тэхналогіі для кантролю над грамадзянамі і маніпуляцыі грамадскай думкай
▪️ асноўныя метады дэзінфармацыі і прапаганды, якія прымяняюцца ў інтэрнэце – перш за ўсё сацыяльных сетках і месэнджарах – для ўплыву на ўнутраныя і знешнія (замежныя) аўдыторыі – прыклады з Беларусі, Расіі і Кітая.
▪️аб уплыве лічбавых тэхналогій на ўмацаванне і паслабленне аўтарытарных рэжымаў
▪️пра рызыкі і пагрозы, звязаныя з лічбавым аўтарытарызмам, а таксама магчымыя шляхі іх мінімізацыі.
❗️Дэдлайн: 7 кастрычніка 2024
Даведацца больш і далучыцца можна тут.
Канферэнцыя пра праблемы школьнай адукацыі
ЕГУ запрашае ўсіх жадаючых прыняць удзел у канферэнцыі, прысвечанай аналізу аўтарытарных схем у школьнай адукацыі і шляхам іх пераадолення ў постсацыялістычных краінах.
Канферэнцыя пройдзе 25-26 верасня 2024 г. у Вільнюсе. У ёй прымуць удзел вучоныя і практыкі з Аўстрыі, Беларусі, Літвы і Украіны.
Працоўныя мовы: беларуская, украінская і англійская.
Праграму канферэнцыі можна знайсці тут.
Каб далучыцца да канферэнцыі, вам неабходна зарэгістравацца па спасылцы да 20 верасня.
Калі ў вас ёсць пытанні, пішыце на criic@ehu.lt.
89,9% удзельнікаў кампаніі «Кадравы Рэзерв» маюць вышэйшы ўзровень адукацыі:
- 80,2% скончылі ўніверсітэт ці інстытут
- 7,5% дадаткова атрымалі паслядыпломную адукацыю
- 2,2% маюць статут доктара ці кандыдата навук
З такімі спецыялістамі нашу краіну чакае незвычайная будучыня!
Разам працуючы дзеля будучыні новай Беларусі, мы набліжаем той час, калі сапраўдныя прафесіяналы змогуць узначаліць важныя праекты, выступаць у ролі экспертаў, кансультантаў і кіраўнікоў, якія кіруюць дзяржаўнымі працэсамі.
Ваша актыўная жыццёвая пазіцыя і імкненне да ўдасканалення дапамогуць вам стаць рухавікамі пазітыўных змен у дзяржаўным кіраванні і важнымі постацямі на палітычнай і эканамічнай арэне.
Калі вы жадаеце даведацца больш пра склад удзельнікаў кампаніі «Кадравы Рэзерв», то далучайцеся, запоўніўшы анкету на сайце https://pr-belarus.org/be/, бо мы дзелімся падрабязнай аналітыкай з удзельнікамі «Кадравага Рэзерву».
Удзельнікі кампаніі «Кадравы Рэзерв» прычыніліся да абмеркавання і падрыхтоўкі будучых рэформ для Беларусі. Былі выбраны і апублікаваны 10 лепшых прац па розных пытаннях: ад рэфармавання чыгункі да сістэмы аховы здароўя, ад IT-сектара да мясцовага самакіравання.
Запрашаем азнаёміцца з працамі. Чытайце артыкулы па спасылках:
🔺Рэфармаванне чыгуначнага транспарта Рэспублікі Беларусь. Вызначэнне магчымых варыянтаў лібералізацыі рынку
🔺Праблема адтоку IT-кадраў з РБ і спосабы яе вырашэння
🔺Навуковыя аспекты даследавання і вывучэння фактарнага аналізу сферы занятасці Рэспублікі Беларусь
🔺Выклікі, з якімі сутыкнуцца беларускія палітычныя эліты ў найбліжэйшай перспектыве
🔺Новая дзяржава — зыходная ідэя, прынцыпы палітычнага і эканамічнага ўдзелу
🔺Прынцыпы рэформ самакіравання ў Рэспубліцы Беларусь у пераходны перыяд на аснове досведу, атрыманага еўрапейскімі краінамі
🔺Мясцовае самакіраванне ў Польшчы і грамадзянская супольнасць: праблемы ўзаемадзеяння і трансфармацыі
🔺План рэформ сістэмы аховы здароўя Беларусі ў сітуацыі, калі няма магчымасці яго ўкараніць
🔺Фармуляванне дзяржаўнай кадравай палітыкі і ідэалагічнай работы ў сістэме ваеннай арганізацыі Беларусі
🔺Узаемадзеянне штучнага інтэлекту і інфармацыйных тэхналогій з дзяржаўным і муніцыпальным кіраваннем у Беларусі: стратэгіі і выклікі новага часу
Калі ў вас таксама ёсць ідэі і вы хочаце падзяліцца сваімі прапановамі па рэфармаванні, далучайцеся да Кадравага Рэзерву: https://pr-belarus.org/be/
Навучанне ў Вялікабрытаніі па стыпендыі Chevening.
Chevening - гэта міжнародная стыпендыяльная праграма ўрада Вялікабрытаніі. Пры фінансавай падтрымцы Міністэрства замежных спраў, па справах Садружнасці і развіцця і партнёрскіх арганізацый прапануе гранты на навучанне ў Вялікабрытаніі на працягу аднаго года ў магістратуры па розных накірунках.
✅ Поўнае пакрыццё выдаткаў: ад навучання да пражывання і пералёту.
✅ Выбар любога курса ў любым універсітэце Вялікабрытаніі.
✅ Стань часткай глабальнага супольнасці лідараў, дзе ўжо больш за 50 000 выпускнікоў па ўсім свеце.
Што патрэбна для заяўкі?
▪️Заяўка анлайн.
▪️Матывацыйны ліст і рэкамендацыі.
▪️Выбар трох універсітэтаў і праграм навучання.
Усё, што вам трэба ведаць аб падачы заяўкі на стыпендыю Chevening.
Дэдлайн: 5 лістапада 2024 г., 12:00 (GMT).
❗️Падрабязней