radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

14703

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

На другім блёку Беларускай АЭС зноў рамонт — плянава-папераджальны

https://smarturl.click/E1w7Z

Пакуль Беларусь плянуе будаўніцтва другой АЭС, першую станцыю чакаюць плянавыя рамонты. Другі блёк зноў аддаюць у рамонт, паведаміў Сяргей Бабовіч, дырэктар станцыі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Прысудзілі Нобэлеўскую прэмію ў фізыцы

https://smarturl.click/Revdv

Прэмію гэтым разам прысудзілі Джону Кларку, Мішэлю Дэварэ і Джону Мартынісу «за адкрыцьцё макраскапічнага квантава-мэханічнага тунэляваньня і квантаваньня энэргіі ў электрычным ланцугу».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пасьля шэрагу дывэрсій краіны ЭЗ пагадзіліся абмежаваць перамяшчэньне расейскіх дыпляматаў

https://smarturl.click/vdzgw

Прапанаваныя меры абавяжуць расейскіх дыпляматаў, якія працуюць у сталіцах краін ЭЗ, інфармаваць урады іншых краін аб сваіх плянах паездак перад выездам за межы краіны, якая іх прымае.

На здымку ініцыятар абмежаваньня перамяшчэньне расейскіх дыпляматаў кіраўнік МЗС Чэхіі Ян Ліпаўскі

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🚆 У Горадзенскай вобласьці выявілі дэфэкты на чыгуначным мосьце. Магло дайсьці да катастрофы

https://smarturl.click/JnzVO

На некаторых участках чыгункі ў Дзятлаўскім і Лідзкім раёнах рэйкі былі дрэнна замацаваныя.

Выяўленыя дэфэкты маглі прывесьці да зрушэньня рэек і павышанага зносу каляінаў, а таксама — да аварыі ці сходу цягніка. Да такой высновы прыйшла пракуратура ў час праверкі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі пачаліся чатырохдзённыя вучэньні ў мабілізацыйнай гатоўнасьці

https://smarturl.click/VRa5n

Вайсковае ведамства пачало вучэньні ў мабілізацыйнай гатоўнасьці. Яны пройдуць 7-10 кастрычніка. Кіраваць манэўрамі будуць старшыні аблвыканкамаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Асноўнае за 6 кастрычніка

• «Вясна»: з 2020 года як найменей 8905 чалавек зьведала палітычны крымінальны перасьлед

• Саўладальніка Wargaming Мікалая Кацалапава асудзілі на 13 гадоў завочна

• Як улады маніпулююць статыстыкай колькасьці палітвязьняў, — аналіз Арцёма Шрайбмана

• «Ты ня можаш хаміць». Халезін пра паводзіны Ціханоўскага, кейс Стрыжака і Нобэля за палітвязьняў

• Гэты вытворца беларускага кальвадосу перажыў 2 вайны. Яго спрабавалі давесьці да банкруцтва, цяпер прадаюць. Гісторыя Ілаўскага бровару

• Афіцэр польскай выведкі ў адстаўцы: Анжаліка Мельнікава супрацоўнічала з КДБ Беларусі яшчэ да эміграцыі

• Польшча часова замарожвае тэрміны разгляду справаў аб міжнароднай абароне

• Перамога Бабіша на выбарах у Чэхіі можа стаць галаўным болем для Брусэлю і Кіева. Аналіз Рыкарда Юзьвяка

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇵🇱🇪🇺 У краінах Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы пасьля імклівага росту пачнецца спад

https://smarturl.click/b567M

Краіны Эўропы, якія ўступілі ў Эўразьвяз пасьля 2004 году, разьвіваліся ўдвая хутчэй, чым старыя краіны ЭЗ!

Але прагноз эканамістаў на наступнае дзесяцігодзьдзе менш аптымістычны.

🛠 Ва ўсім рэгіёне, асабліва ў Польшчы, зьмяншаецца насельніцтва — а значыць, і колькасьць работнікаў.

🔬Нестае інвэстцый у навуку і новыя тэхналёгіі, што запавольвае эканамічны рост.

🔃 Эканамісты крытыкуюць і так званы «лапікавы капіталізм» — калі законы ствараюцца бязладна і часам супярэчаць адно аднаму.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

📱 Халезін пра Ціханоўскага, Стрыжака і Трампа — у эксклюзіўнай размове са Свабодай

https://smarturl.click/mB3Gm

«Для мяне яна [Сьвятлана] — ня жонка Ціханоўскага. Для мяне яна — той палітык, які выконвае мой запыт. Мой запыт такі: каб яна будавала як мага больш мастоў і тунэляў унутры Эўропы, у Штатах, каб максымальна пашырала кола сувязяў і сяброў, бо гэтыя палітыкі цяпер амаль што пасланцы Беларусі. Таму калі хтосьці перашкаджае ёй і адбірае час на штучныя праблемы — мяне гэта не задавальняе. Як сябра, як беларуса».

«BySol — гэта структура. Гэта не адзін Стрыжак, ня толькі Андрэй, які зьбірае і раздае грошы. Гэта каманда. І таму трэба ратаваць структуру... У выпадку Андрэя трэба было сыходзіць адразу».

«Калі б я быў старшынём Нобэлеўскага камітэту, я б патэлефанаваў Дональду Трампу і сказаў: „Мы дамо табе гэтую прэмію, але папрацуй яшчэ дзеля вызваленьня ўсіх палітвязьняў. І пастарайся спыніць вайну ва Ўкраіне“».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Парыжы сустракаюцца чальцы Альянсу дэпутацкіх групаў «За дэмакратычную Беларусь»

https://smarturl.click/VRa8n

Гэта ўжо трэцяя сустрэча. Папярэднія былі ў лістападзе 2023 і сакавіку 2025 году.

Паводле прадстаўніка Сьвятланы Ціханоўскай у пытаньнях канстытуцыйнай рэформы Анатоля Лябедзькі, «ёсьць моцная патрэба ў падтрымцы дэмакратычнага руху Беларусі з боку парлямэнтарыяў і палітыкаў Францыі».

7 кастрычніка ў Нацыянальным сходзе Францыі адбудзецца ўрачыстае адкрыцьцё Сустрэчы з удзелам прэзыдэнткі Эўрапарлямэнту Рабэрты Мэцолы і беларускай лідэркі Сьвятланы Ціханоўскай.

У праграме — тры круглыя сталы:

• аб дэмакратычнай пэрспэктыве для Беларусі,
• аб праблемах дапамогі і вызваленьня палітвязьняў,
• аб пэрспэктывах беларускага дэмакратычнага руху.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

З 2020 года як найменей 8905 чалавек зьведала палітычны крымінальны перасьлед

https://smarturl.click/AxMYR

Ня менш як 7565 з іх былі вынесеныя палітычна матываваныя выракі, у тым ліку завочна.

У верасьні праваабарончы цэнтар «Вясна» (https://spring96.org/be/news/118817) зафіксаваў 96 выпадкаў палітычна матываваных рэпрэсій (уключаючы затрыманьні, вобшукі ды іншае).

Працягваюцца перасьлед за ўдзел у пратэстах 2020 года і за іншадумства, рэпрэсіі супраць актывістаў, журналістаў і праваабаронцаў.

У справе «Беларускага Гаюна» «Вясна» пацьвердзіла 80 затрыманьняў, аднак насамрэч затрыманых можа быць нашмат больш.

У зьняволеньні застаюцца прадстаўнікі «Вясны» Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Уладзімір Лабковіч, Марфа Рабкова, а таксама праваабаронца Наста Лойка.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Масаваны ўдар дронамі па тэрыторыі Расеі і анэксаваным Крыме: у Феадосіі гарыць нафтабаза; у Белгарадзе перабоі з электрычнасьцю

https://smarturl.click/dw8G0

Украіна ў ноч на 6 кастрычніка нанесла атакавала  нафтаналіўны тэрмінал ў Феадосіі — найбуйнейшы ў акупаваным Крыме.

Тэрмінал раней ужо атакавалі дроны. Паводле тэлеграм-каналу «Крымский ветер», пасьля папярэдніх удараў з 34 рэзэрвуараў на тэрыторыі нафтабазы ў працоўным стане заставаліся толькі 22.

Узброеныя сілы Ўкраіны заявілі пра паражэньне заводу выбуховых рэчываў у Дзяржынску Ніжагародзкай вобласьці Расеі. Аднак кіраўнік рэгіёну Глеб Нікіцін заявіў, што прамысловыя абʼекты не пацярпелі.

Дроны таксама атакавалі нафтаперапрацоўчы завод у Туапсэ і энэргетычную інфраструктуру ў Белгарадзе.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Ты ня можаш хаміць». Халезін пра паводзіны Ціханоўскага, кейс Стрыжака і Нобэля за палітвязьняў

Кавалер ордэну Брытанскай імпэрыі, сузаснавальнік і рэжысэр Беларускага свабоднага тэатру, драматург, грамадзкі дзяяч Мікалай Халезін у размове з Ганнай Соўсь

• расказвае пра новыя тэатральныя і літаратурныя праекты,
• тлумачыць, чаму лічыць непрымальнымі паводзіны Сяргея Ціханоўскага ў Нью-Ёрку,
• разважае пра тое, чаму Андрэй Стрыжак мусіў сыйсьці з BySol,
• і як нобэлеўская прэмія для Дональда Трампа паспрыяла б вызваленьню беларускіх палітвязьняў.

📱 https://www.youtube.com/watch?v=Tdj70VLQbzY

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Улады Літвы заявілі, што затрымалі шэсьць чалавек, якія маюць дачыненьне да аэрастатаў

«Пошукі праводзяцца як саміх шароў, якія прызямліліся, так і асоб, якія маюць дачыненьне да кантрабанды цыгарэт шляхам іх перавозкі на метэаралягічных шарах», — паведаміў LRT у панядзелак прадстаўнік памежнай службы Данатас Шкарнуліс.

Усе шасьцёра затрыманых — грамадзяне Літвы.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Літва пачала вайсковыя манэўры Geležinis Vilkas 2025-II каля мяжы зь Беларусьсю

https://smarturl.click/QbW03

Палявыя тактычныя вучэньні Geležinis Vilkas («Жалезны Воўк») 2025-II будуць праходзіць да 18 кастрычніка, у іх возьмуць удзел каля 3 тысяч жаўнераў зь Літвы, Бэльгіі, Чэхіі, Люксэмбургу, Нідэрляндаў, Харватыі й Нямеччыны, а таксама будзе залучана 650 адзінак вайсковае тэхнікі — танкі, баявыя машыны пяхоты, самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі і бронетранспартэры.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇫🇷 Новы прэм’ер-міністар Францыі сышоў у адстаўку пасьля месяца працы, ягоны кабінэт так і не сабраўся

https://smarturl.click/zd0Xo

Новы прэмʼер-міністар Францыі Сэбасьцьян Лекарню сышоў у адстаўку ў панядзелак, праз некалькі гадзін пасьля прызначэньня свайго новага кабінэта міністраў.

Яго адстаўка была нечаканай і беспрэцэдэнтнай і азначала чарговае значнае паглыбленьне палітычнага крызісу ў Францыі, піша Reuters.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Літоўскі ўрад зьнізіў узровень аховы Сьвятланы Ціханоўскай

https://smarturl.click/zd0g6

Лідэрка беларускай апазыцыі Сьвятлана Ціханоўская жыве ў Вільні ад жніўня 2020 году, пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі, якія большасьць заходніх краін лічаць сфальсыфікаванымі. Тады ўрад Літвы надаў прадстаўніцтву беларускай дэмакратыі афіцыйны статус, а самой апазыцыянэрцы забясьпечылі пастаянную фізычную ахову як у Літве, так і за яе межамі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Аляксандар Апейкін заявіў пра неадпаведнасьці турэцкіх зьвестак у справе зьнікненьня Анатоля Котава

https://smarturl.click/mB3g0

«На сёньня атрымана афіцыйная заява ад пракуратуры Турэччыны, што пашпарт Анатоля Котава адбіўся ў 18.35:54 пры выезьдзе з Турэччыны 21 жніўня праз порт Трабзон. Выезд нібы ажыцьцяўляўся добраахвотна. Сам па сабе гэты факт ні пра што не гаворыць, пакуль ня будзе фота і відэаматэрыялаў. Вялікае пытаньне, ці факт гэта ўвогуле.

Выезд мог ажыцьцяўляцца не добраахвотна, пашпарт мог адбіцца ў сыстэме без прад’яўніка (у порце Трабзон пашпарты здаюць пачкамі пры пасадцы на судна)», — адзначыў паплечнік Котава Аляксандар Апейкін.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Апублікаваў на эмоцыях пост, па мяне прыйшлі». Сын актывісткі Тацяны Канеўскай пра зьняволеньне і эміграцыю

https://smarturl.click/oVO6D

«Чуткі пра тое, што на зону прыехаў сын Тацяны Канеўскай, разьляцеліся імгненна. І людзі, асуджаныя паводле 328 артыкулу, дзякавалі маёй маці, некаторыя пісалі ёй лісты яшчэ ў 2018–19 гадах. Мне адразу стала лягчэй».


Чаму пасьля вызваленьня многія палітвязьні вымушаныя эміграваць зь Беларусі, зь якімі цяжкасьцямі сутыкаюцца за мяжой, як нядобрасумленныя працадаўцы іх падманваюць на грошы. Пагаварылі зь Дзьмітрыем, сынам Тацяны Канеўскай, заснавальніцы ініцыятывы «Матчын рух 328» .

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Салтаўка вяртаецца да жыцьця: як аднаўляюць разбураны расейцамі самы вялікі спальны раён Харкава

ФОТА І ВІДЭА: https://smarturl.click/kZnxx

Расейскія войскі разбурылі цалкам або пашкодзілі у харкаўскім мікрараёне Паўночная Салтаўка 150 шматкватэрных дамоў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня. Тры гады ўганараваньня Нобэлеўскай прэміяй міру Алеся Бяляцкага

Ён у няволі ўжо 4 гады, 2 месяцы і 24 дні.

https://smarturl.click/4ODYd

🗓 7 кастрычніка
1571 — Бітва пры Лепанта, канец асманскага валадарства на Міжземным моры.
1897 — у Вільні створаны «Бунд» — габрэйскі рабочы зьвяз.
1977 — прынятая апошняя Канстытуцыя СССР.
2001 — пачаліся амэрыканскія ўдары па базах Усамы бін Лядэна ў Афганістане.
2002 — адноўлены Беларускі музэй імя Івана Луцкевіча ў Вільні.

🍃 Нарадзіліся: Міхал Клеафас Агінскі, Іван Насовіч, Ян Булгак, Нільс Бор, Юры Попка, Ізраіль Басаў, Дэсманд Туту, Іван Пташнікаў, Яўген Шыпіла, Уладзімір Пуцін, Вячаслаў Швед.

🕯 У памяці: Эдгар Алан По, Раман Скірмунт, Юльян Сергіевіч, Ганна Паліткоўская.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇴🇲 Беларусы змогуць лятаць у Аман бязь візаў

Такое пагадненьне было падпісана 6 кастрычніка падчас візыту ў Менск аманскага султана Хайсама бэн Тарэка Аль Саіда, перадае БелТА.

• За адзін візыт можна быць у краіне ня больш, як 30 дзён.

• Цягам году — ня больш, як 90 дзён.

• Тэрмін дзеяньня пашпарта павінен заканчвацца не раней, як праз паўгоду.

🏭 Таксама Аман інвэстуе 1,4 млрд даляраў у будаўніцтва новага цэлюлозна-кардоннага камбінату ў Беларусі з гадавой магутнасьцю 800 тысяч тон прадукцыі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дэфіцыт зьнешняга гандлю таварамі за студзень — жнівень склаў 3,8 мільярда даляраў

https://smarturl.click/L3mgO

Гэта на палову больш, чым летась ($2,5 млрд).

Пазытыўнае сальда ў гандлі з краінамі СНД (+$1,9 млрд) не кампэнсавала вялікі мінус у гандлі з астатнім сьветам — там дэфіцыт склаў $5,7 млрд.

Асабліва вырас імпарт харчаваньня (+22 %).

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇷🇺 Беларусы пры выезьдзе ў Расею застануцца без інтэрнэту і SMS

https://smarturl.click/ZXQGd

Усе беларускія апэратары — А1, МТС і life:) — паведамілі сёньня, што ў Расеі ўвялі прымусовае 24-гадзіннае блякаваньне мабільнага інтэрнэту і SMS у роўмінгу для толькі што зарэгістраваных у сетках SIM-картак.

Забарона тычыцца інтэрнэту і SMS. Галасавыя званкі павінны працаваць.

Праз 24 гадзіны блякаваньне здымаецца. Але калі SIM-картка будзе неактыўнай цягам трох дзён, яе зноў заблякуюць на содні.

Беларускі апэратар А1 падкрэсьліў, што ня быў загадзя праінфармаваны пра гэтыя зьмены і параіў абанэнтам па магчымасьці карыстацца Wi-Fi-сеткамі.

Аднак тэлеграм-канал Mobile-Review.com піша, што магчымыя праблемы з аўтарызацыяй у Wi-Fi, зьвязаныя з блякаваньнем аўтаматычных тэлефонных званкоў (робатаў), якія выкарыстоўваюцца ў Расеі для аўтарызацыі і падключэньня да Wi-Fi-сетак.

Гэтак у Расеі спрабуюць змагацца з атакамі дронаў, якія кіруюцца праз замежныя «сімкі».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Саўладальніка Wargaming Мікалая Кацалапава асудзілі на 13 гадоў завочна

https://smarturl.click/y6AXm

Менскі гарадзкі суд пакараў яго за фінансаваньне «экстрэмісцкай» і «тэрарыстычнай» дзейнасьці (ч. 1 і 2 арт. 361-2, ч. 2 арт. 290-1), паведаміла «Вясна».

Акрамя 13 гадоў зьняволеньня, яго аштрафавалі на 2,1 мільёна рублёў (50 тысяч базавых велічыняў).

Агулам суд вынес тры пастановы:

3 гады зьняволеньня — за фінансаваньне экстрэмісцкай дзейнасьці (361-2, ч. 1).

6 гадоў і штраф 49 000 БВ — за фінансаваньне экстрэмісцкай дзейнасьці паўторна або службовай асобай (361-2, ч. 2).

12 гадоў і 1000 БВ — за фінансаваньне тэрарыстычнай дзейнасьці (290-1, ч. 2).

Канчатковае пакараньне было вызначана шляхам частковага складаньня гэтых тэрмінаў і штрафаў.

Раней прапагандысты паведамлялі, што Кацалапаў нібыта зрабіў «дзясяткі пераводаў у крыптавалюце» на «сотні тысяч даляраў» у розныя «экстрэмісцкія» ініцыятывы. У студзені 2023 яго ўнесьлі ў сьпіс «тэрарыстаў».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Працэс перапрацоўкі адкідаў займае дзесяцігодзьдзі». На БелАЭС расказалі, куды адпраўляюць радыяактыўныя адкіды

https://smarturl.click/WRm7Z

Генэральны дырэктар «Беларускай атамнай станцыі» Сяргей Бабовіч у эфіры тэлеканалу СТВ расказаў пра перапрацоўку адкідаў пасьля выпрацоўкі паліва на БелАЭС.

«Нашы адкіды, якія адпрацавалі ядзернае паліва, будуць накіроўвацца на перапрацоўку ў Расейскую Фэдэрацыю. Яны будуць перапрацаваны да неабходнай паніжанай актыўнасьці, пасьля чаго праз пэўны час вернуцца да нас у краіну і тут будуць пахаваны», — растлумачыў Бабовіч.


Паводле яго, працэс гэтай перапрацоўкі займае дзесяцігодзьдзі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Мэркель заявіла, што Польшча і краіны Балтыі нясуць частку віны за тое, што Пуцін пайшоў вайной супраць Украіны

https://smarturl.click/0BD9v

У інтэрвію вугорскаму сайту «Партызан» былая канцлерка Нямеччыны Ангела Меркель заявіла, што з прычыны процідзеі краінаў Балтыі і Польшчы прамыя перамовы паміж Эўразьвязам і Пуціным у 2021 годзе не адбыліся, і ў выніку пачалася поўнамаштабная вайна Расеі супраць Украіны.

Нямецкае выданьне «Bild» адзначыла ў сваім камэнтары, што Мэркель хваліць Менскія пагадненьні, не зважаючы на тое, што

• паміж 2015 і 2021 гадамі расейцы забілі або паранілі больш за 5000 украінскіх жаўнераў,

• агрэсія Пуціна суппаць Украіны пачалася ня толькі пасьля сыходу Мэркель з пасады ў сьнежні 2021, доўжылася і раней.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расейскія войскі ўдарылі па радзільні ў Сумах

https://smarturl.click/oVOGa

У выніку атакі загарэўся дах будынка. У гэты час унутры знаходзіліся 11 дзяцей, 35 пацыентак і 120 работнікаў. Усім удалося спусьціцца ў сховішча.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расея ўначы 15 разоў атакавала Харкаў дронамі, ёсьць ахвяры

https://smarturl.click/5Z7e2

Расейскае войска ў ноч на 6 кастрычніка нанесла ўдар бесьпілётнікамі па Харкаве. Пацярпелі чатыры чалавекі, паведаміў кіраўнік рэгіянальнай абласной вайсковай адміністрацыі Алег Сінягубаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Назвалі ляўрэатаў Нобэлеўскай прэміі ў фізыялёгіі і мэдыцыне

https://smarturl.click/13bge

Нобэлеўскую прэмію ў фізыялёгіі і мэдыцыне за 2025 год прысудзілі Мэры Бранкаў, Фрэду Рамсдэлу і Сімону Сакагуці «за іх адкрыцьці, якія тычацца пэрыфэрычнай імуннай талерантнасьці».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Гэты вытворца беларускага кальвадосу перажыў дзьве вайны. Яго спрабавалі давесьці да банкруцтва, цяпер прадаюць. Гісторыя Ілаўскага бровару

https://smarturl.click/aR8Aq

Дзяржава спрабуе прадаць Ілаўскі вінны завод за 3,3 мільёна рублёў з жніўня, за час таргоў зьнізілася ўтрая. Расказваем, як гэты завод зьявіўся амаль 200 гадоў таму, перажыў спробу банкруцтва і чаму ня стаў прыбытковым.

Читать полностью…
Subscribe to a channel