14478
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
У Менску з аўкцыёну прадалі кватэру былога сябра ByPol
https://smarturl.click/MGaDa
Знайшлося сем ахвотных яе набыць, яны таргаваліся цэлы дзень, піша «Люстэрка».
У выніку аднапакаёўка ў Каменнай Горцы прадалася амаль за 230 тысяч — на траціну даражэй за пачатковую цану.
Уладальнікам кватэры быў Алег Мікалаевіч Талерчык. Гэта поўны цёзка экс-супрацоўніка Генпракуратуры і былога сябра ініцыятывы ByPol.
У лютым 2024 году яго завочна асудзілі на 12 гадоў зьняволеньня і штраф у 40 тысяч рублёў за «дзеяньні для захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам».
Талерчык пакінуў ByPol восеньню 2022 году.
Вусаў пра запуск аэрастатаў у Літву: Гэта магла быць спэцапэрацыя расейцаў
https://smarturl.click/Y3GvV
У праграме «ПіК Свабоды» Павал Вусаў заявіў, што правакацыя з кантрабанднымі аэрастатамі, якая прывяла да закрыцьця аэрапортаў, упісваецца ў стратэгію, якую рэалізуе Расея — сабатаж авіяперавозак, ключавых транспартных вузлоў.
«Я лічу, што за гэтым магла стаяць спэцапэрацыя расейцаў. Ня трэба забываць, што гібрыдная вайна, асабліва ва ўмовах, калі задзейнічаныя такія рэсурсы з боку Расеі, вядзецца таксама рукамі крымінальных груповак, іншымі словамі – мафіі. Падчас ІІ сусьветнай вайны амэрыканцы дамовіліся з сыцылійскай мафіяй. Тое самае можа быць і ў Беларусі.Читать полностью…
Крымінальныя групоўкі ў Беларусі могуць быць задзейнічаны ў такія апэрацыі. Лукашэнка ня можа пра гэта ня ведаць. А калі ён нічога ня можа зрабіць, то гэта азначае, што ты не кантралюеш сваю прастору».
На кінафэстывалі «Лістапад» уручылі прыз Лукашэнкі былому расейскаму дэпутату, асуджанаму ва Ўкраіне
https://smarturl.click/dwzD4
У Менску адкрыўся XXXI кінафэстываль «Лістапад».
На ім пакажуць 157 фільмаў з 41 краіны.
І ўжо прысудзілі спэцыяльны прыз Лукашэнкі «За захаваньне і разьвіцьцё традыцый духоўнасьці ў кінамастацтве» — расейскаму актору і былому дэпутату Дзярждумы Расеі Дзьмітрыю Пяўцову.
Ва Ўкраіне Пяўцова завочна асудзілі на 10 гадоў турмы за «неаднаразовы распаўсюд антыўкраінскіх наратываў і заклікаў да захопу дзяржаўнай улады і ўсёй тэрыторыі Ўкраіны».
МУС дадало ў «сьпіс экстрэмістаў» яшчэ 26 прозьвішчаў — цяпер у ім 5942 чалавекі.
https://smarturl.click/MGaDa
Сярод іншых, у сьпісе гомельскі пастар Алег Лойка і 5 чалавек, у якіх скончыўся тэрмін прыцягеньня да адказнасьці, адзначыла «Вясна».
• Натальля Аўсеюшкіна, 35 гадоў
• Ігар Бахаўчук, 48 гадоў
• Аляксандар Будзейка, 34 гады
• Аляксандар Ваўчок, 48 гадоў
• Ірына Воранава, 63 гады
• Юлія Грыгорʼева, 54 гады
• Сяргей Даронін, 50 гадоў
• Іна Корбут, 31 год
• Уладзімер Кушнер, 50 гадоў
• Алег Лойка, 49 гадоў
• Мікалай Люцкевіч, 52 гады
• Андрэй Лясьняк, 38 гадоў
• Фёдар Марцінкевіч, 42 гады
• Ўладзімер Маханько, 46 гадоў
• Ганна Насека, 33 гады
• Ала Пратас, 36 гадоў
• Васіль Прохараў, 33 гады
• Дзьмітры Раманчук, 44 гады
• Алена Сафронава, 56 гадоў
• Вераніка Сьніцарэнка (Раманчук?), 33 гады
• Віктар Старжынскі, 37 гадоў
• Ганна Ўласенка, 43 гады
• Аляксей Французаў, 38 гадоў
• Ларыса Шаблоўская, 42 гады
• Тацьцяна Шупянко, 38 гадоў
• Іван Юрскі, 29 гадоў
Балёны з кантрабандай і «вялікая ўгода» Лукашэнкі — Валер Карбалевіч камэнтуе найважнейшыя падзеі тыдня
https://youtu.be/UQt6n2WVmkA
• Літва закрыла мяжу з Беларусьсю на месяц — у адказ на мэтэазонды з кантрабанднымі цыгарэтамі з тэрыторыі Беларусі. Вільня таксама заклікала ЭЗ увесьці дадатковыя санкцыі супраць беларускага рэжыму.
• Польшча, наадварот, абвясьціла пра адкрыцьцё двух дадатковых памежных пераходаў.
• У Менску прайшла канфэрэнцыя ў эўразійскай бясьпецы, дзе Лукашэнка прапанаваў «вялікую ўгоду» з Захадам.
Палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч тлумачыць падзеі тыдня.
Мэмарыяльную табліцу з імем Францішка Аляхновіча усталявалі ў Лютэранскім садзе Вільні
https://smarturl.click/QbQyq
«Аляхновіч Францішак. 1883—1944. Беларускі драматург» — напісана па-літоўску на базальтавай дошцы.
Тут, на Лютэранскіх могілках, ён быў пахаваны ў 1944 годзе.
Дошку з імёнамі 30 пахаваных, у тым ліку Аляхновіча, усталявалі ў кастрычніку падчас рэканструкцыі муру.
Дакладнае месца магілы пісьменьніка страчана пасьля зруйнаваньня могілак у 1960-х.
У 2022 годзе на іншых старажытных віленскіх могілках — Росы — быў усталяваны сымбалічны помнік Францішку Аляхновічу.
Аляхновіч — аўтар кнігі «У капцюрох ГПУ», адной зь першых пра сталінскія рэпрэсіі.
📱 Хто стаіць за закрыцьцём мяжы? Навошта ватыканскі кардынал сустракаўся з Лукашэнкам
https://www.youtube.com/live/QoX3zyFzd_0?feature=share
У жывым эфіры «ПіКа Свабоды» разам зь Дзмітрыем Гурневічам падзеі тыдня камэнтуе палітоляг і прадстаўнік руху «Вольная Беларусь» Павал Вусаў.
Сярод тэмаў —
• закрыцьцё Літвой на месяц мяжы зь Беларусьсю,
• пляны Польшчы адкрыць у лістападзе два пераходы на польска-беларускай мяжы,
• візыт у Беларусь кардынала Кляўдыё Гуджэроцьці,
• павелічэньне выдаткаў беларусаў на ежу.
Задавайце свае пытаньні ў чаце Youtube.
На «Беларуськаліі» выбухнyла цыстэрна з салянай кіслатой. Чацьвёра пацярпелых
https://smarturl.click/aRvO0
У Салігорску адбыўся выбух у цэху мэмбраннага электролізу 4-га рудаўпраўленьня.
Разарвалася ёмістасьць з-пад салянай кіслаты, пашкоджана і суседняя ёмістасьць.
4 работнікі атрымалі хімічныя апёкі і камбінаваныя траўмы, паведаміла МНС. Іх шпіталізавалі.
У Салігорскі шпіталь выправілася брыгада рэспубліканскага ўзроўню — камбустыёляг (лекар, які займаецца апёкамі), траўматоляг і рэаніматоляг, паведаміла Міністэрства аховы здароўя.
Прычыны выбуху высьвятляюць.
Вядзецца маніторынг паветра.
Арганізацыя Justice for Journalists апублікавала даклад пра зьняволеных журналістаў, у тым ліку беларускіх
https://smarturl.click/E16z5
Паводле праваабарончай арганізацыі, 103 супрацоўнікі мэдыя знаходзяцца ў беларускіх і расейскіх турмах, папраўчых калёніях.
У Беларусі за кратамі 28 журналістаў
У верасьні журналіст Ігар Ільяш быў асуджаны на 4 гады пазбаўленьня волі з абвінавачаньнем у «дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь» і «садзейнічаньні экстрэмісцкай дзейнасьці». Ягоная жонка, журналістка «Белсату» Кацярына Андрэева (Бахвалава), за кратамі з 2020 году.
Яшчэ адным мэтадам ліквідацыі незалежнай журналістыкі ўнутры Беларусі стала прымусовая экспатрыяцыя. Сёлета ўлады Беларусі вызвалілі 15 журналістаў-палітвязьняў, аднак выштурхнула іх за мяжу.
У Беларусі завочна асуджаныя на тэрмін да 20 гадоў прынамсі 13 супрацоўнікаў мэдыя.
2 лістапада — Міжнародны дзень барацьбы за спыненьне беспакаранасьці за злачынствы супраць журналістаў.
У Беларусі на продаж выставілі нацыяналізаваны ва Ўкраіне цеплаход «Надежда», які ўжо мае новага ўласьніка
https://smarturl.click/5ZalO
На аўкцыённую пляцоўку ЗАТ «Белрэалізацыя» выставілі маёмасьць, якая належала Беларускаму морскаму параходзтву, што з 20 студзеня 2025 году знаходзіцца на стадыі банкруцтва.
У палацы ў Сьвяцку рэстаўратары знайшлі жывапіс XVIII стагодзьдзя
https://smarturl.click/ZXkqq
Рэстаўруюць залю № 6, пэйзажную залю, залю імпэратарскіх партрэтаў, а таксама парадную лесьвіцу.
здымкі pul4region
Сярод беларусаў, якія ваююць на баку Расеі, ёсьць выпадкі дэзэртырства і ўцёкаў з баявых пазыцый
https://smarturl.click/j7Vzj
Ва ўкраінскім праекце «Хачу жыць», які рэалізуе Каардынацыйны штаб у абыходжаньні з ваеннапалоннымі, апублікаваў сьпісы вайскоўцаў 144 асобнай мотастралковай брыгады расейскай арміі, якія ўцяклі з вайсковых частак ці з баявых пазыцый.
Сярод дэзэртыраў — грамадзянін Беларусі Віталь Віктаравіч Шэўчык, нарадзіўся 15 траўня 1989 году, паходзіць зь вёскі Гаранавічы Берасьцейскай вобласьці, Віталь Аляксандравіч Юсін, нарадзіўся 13 сьнежня 1970 году ў Берасьці, а таксама Сяргей Віктаравіч Усьцінаў, нарадзіўся 18 красавіка 1977 году ў Быхаве Магілёўскай вобласьці. Усе яны ваявалі ў расейскай арміі на падставе кантракту.
Мэр Львова: «Мы павінны мець добрыя адносіны зь беларусамі»
Андрэй Садавы ў інтэрвію Радыё Свабода адзначыў, што знаёмы з многімі беларусамі, якія ў гэты час бароняць Украіну ад расейскага нападу. Ён выказаў надзею на тое, што Беларусь будзе мець больш свабодаў, а турысты з гэтай краіны будуць актыўна, як і да вайны, наведваць Львоў.
Поўная вэрсія інтэрвію тут: https://smarturl.click/ReV4J
🇳🇿 Новая Зэляндыя ўвяла санкцыі супраць нафтавых прадпрыемстваў Беларусі
https://smarturl.click/VRMqj
Міністэрства замежных спраў Новай Зэляндыі, разам з санкцыямі датычна 65 суднаў ценявога флёту Расеі ўвялі абмежаваньні для суб’ектаў гаспадараньня зь Беларусі, Ірану і Паўночнай Карэі, якія ўдзельнічаюць у перапрацоўцы і транспартаваньні расейскай нафты, а таксама ў садзейнічаньні плацяжам, зьвязаным з нафтай.
Расея ўначы нанесла сэрыю ўдараў па жылым сэктары і інфраструктуры Сумаў, ёсьць пацярпелыя
Пад удар трапіў дзевяціпавярховы жылы дом, у выніку чаго загарэліся кватэры. Ратаўнікі вывелі з дому 12 жыхароў.
У прыватным сэктары Сумаў загарэліся два гаспадарчыя будынкі, а таксама выбуховай хваляй пашкоджаны аднапавярховы дом. Найбольшыя разбурэньні і маштабныя пажары адбыліся на аб’екце інфраструктуры. На відэа бачна, што пасьля ўдару гарэў і цягнік. Пажары патушылі.
Паводле папярэдняй інфармацыі, пацярпелі 11 чалавек, у тым ліку чацьвёра дзяцей.
Асноўнае за 31 кастрычніка
• «Хто вырашыў бараніць Украіну, ужо трапіў у палітыку». Што цяпер адбываецца з палком Каліноўскага
• Вусаў пра запуск аэрастатаў у Літву: Гэта магла быць спэцапэрацыя расейцаў
• Балёны з кантрабандай і «вялікая ўгода» Лукашэнкі — Валер Карбалевіч камэнтуе найважнейшыя падзеі тыдня
• Мэр Львова: «Мы павінны мець добрыя адносіны зь беларусамі»
• Сярод беларусаў, якія ваююць на баку Расеі, ёсьць выпадкі дэзэртырства і ўцёкаў з баявых пазыцый
Абвінаваціў Польшчу ў невызваленьні Пачобута, Літву — у кантрабандзе, нахаміў амэрыканцам. Што яшчэ нагаварыў Лукашэнка
• Лукашэнка: «Доўга расказваць ня буду. Пратасевіч — гэта супрацоўнік нашай выведкі»
• На «Беларуськаліі» выбухнyла цыстэрна з салянай кіслатой. Чацьвёра пацярпелых
• Уладальніка горадзенскага блёга «S13», палітвязьня Сяргея Чабоцьку асудзілі на 3,5 году калёніі
• Мэмарыяльную табліцу зь імем Францішка Аляхновіча усталявалі ў Лютэранскім садзе Вільні
• Улады Беларусі забаранілі літоўскім грузавікам выяжджаць цераз польскую і латвійскую мяжу
• Прадстаўнік Рады БНР уручыў журналісту Свабоды Алегу Грузьдзіловічу мэдаль Ордэну Пагоні
• Новы пражытковы мінімум і ліміты цэнаў на гародніну. Што зьменіцца для беларусаў у лістападзе
Раман Пратасевіч пацьвердзіў «Люстэрку» словы Лукашэнкі пра тое, што ён супрацоўнік беларускай выведкі
«Словы Кіраўніка дзяржавы пацьвярджаю, але са зразумелых прычын пакуль адмоўлюся ад якіх-небудзь камэнтароў, — сказаў «Люстэрку» Пратасевіч.Читать полностью…
🛑 Улады Беларусі забаранілі літоўскім грузавікам выяжджаць цераз польскую і латвійскую мяжу
https://smarturl.click/b5EV7
Адпаведнае рашэньне 31 кастрычніка падпісаў прэм’ер-міністар Беларусі, гаворыцца ў афіцыйным паведамленьні ўраду.
Ва ўрадзе называюць гэта «вымушаным адказам на аднабаковыя дзеяньні» Літвы, якая «неаднаразова і без папярэдніх паведамленьняў» закрывала пункты пропуску.
А таксама клопатам пра «іншых добрасумленных перавозьнікаў», якім даводзіцца стаяць у заторах пасьля пераарыентацыі грузавых плыняў на пераходы з Польшчай і Латвіяй.
🇵🇱 У 2023 годзе гэткую ж забарону ўлады Беларусі ўвялі для польскіх грузавікоў, забараніўшы ім выезд церазь Літву ці Латвію. Яна дзейнічае і цяпер.
Уладальніка горадзенскага блёга «S13», палітвязьня Сяргея Чабоцьку асудзілі на 3,5 году калёніі
https://smarturl.click/ggAXA
Горадзенскі абласны суд 31 кастрычніка асудзіў палітвязьня Сяргея Чабоцьку за «стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня».
Апроч зьняволеньня, яго пакаралі штрафам у 42 тысячы рублёў, перадало гарадзенскае дзяржТВ.
Сяргей Чабоцька — пасьпяховы бізнэсмэн, праграміст і адзін зь першых SEO-спэцыялістаў у Беларусі.
Цягам 20 гадоў ён кіраваў уплывовым гарадзкім парталам s13.ru, які чытала каля траціны гарадзенцаў.
Сайт зьбіраў навіны як зь дзяржаўных, так і незалежных крыніц і быў пляцоўкай для вырашэньня гарадзкіх праблемаў.
Віны ў судзе ён не прызнаў.
Паводле Лукашэнкі, рашэньню Польшчы пра адкрыцьцё 2 пунктаў пропуску папярэднічала дамова вызваліць Пачобута
https://smarturl.click/B4mj0
Але пасьля таго, як Польшча, пракансультаваўшыся зь Літвой, вырашыла адкласьці адкрыцьцё «на пару тыдняў», адклалася і вызваленьне вязьняў, заявіў Лукашэнка.
Ён зноў паўтарыў, што гатовы да «вялікай угоды» з ЗША:
«У чым сутнасьць «вялікай угоды»? Мы робім тое, што яны хочуць, а яны робяць, што мы хочам».
«Літаральна на наступны дзень пасьля ночы, калі гэтыя шарыкі паляцелі, амэрыканцы мэсэдж нам даслалі, што беларусы вінаватыя, што гэта здарылася, і ўлады, і Лукашэнка павінны неадкладна папрасіць прабачэньня перад Літвой, прытым публічна, за гэта. Я кажу: „Пайшлі нах... “».Читать полностью…
Лукашэнка абвінаваціў літоўцаў у кантрабандзе цыгарэтаў зь Беларусі
https://smarturl.click/mB4mo
Паводле Лукашэнкі, самі грамадзяне Літвы на фоне закрыцьця заходнімі суседзямі Беларусі межаў вырашылі зарабіць на перапродажы цыгарэт. Ён завяіў, што ў такія ўмовы іх паставілі ўласныя ўлады, спыніўшы нармальныя гандлёвыя сувязі і пабудаваўшы плот на мяжы, перадае БелТА.
«Улады літоўскія і польскія — вы вінаватыя, што так адбываецца. Вы навошта паставілі людзей у такія ўмовы? Навошта вы іх штурхнулі на шлях злачынства?» — заявіў Лукашэнка.
Лукашэнка: «Доўга расказваць ня буду. Пратасевіч — гэта супрацоўнік нашай выведкі»
https://smarturl.click/kZR12
Пра гэта Лукашэнка заявіў сёньня, перадае БелТА.
«Нам трэба было яго затрымліваць? А вось пытаньне, чаму яны [Ryanair] у Вільню ляцелі, там ня селі, а разьвярнуліся і ў Менск прыляцелі, селі пасьля званку, што ў іх на борце там нейкая выбухоўка… Ну садзіцеся, вы ў Вільню ляцелі, над Вільняй былі — садзіцеся. Разьвярнуліся, прыляцелі ў Менск. Селі ў Менску. Я кажу: „Ну што, праводзьце апэрацыю, ён жа пад прыкрыцьцём працаваў гэтых зьбеглых. Праводзьце апэрацыю як належыць“», — заявіў Лукашэнка.
«Прыйшлося нам апэрацыю праводзіць па яго затрыманьні. Хоць нам ня трэба было яго затрымліваць. Ён прыехаў у Грэцыю, яго туды выклікалі, ён далажыў выведнікам усё, што нас цікавіла, атрымаў заданьне і ляцеў назад. Туды, дзе працаваў, празь Вільню. Нас абвінавацілі ў тым, што мы затрымалі апазыцыянэра. А ён ня наш апазыцыянэр. Мы не затрымлівалі апазыцыянэра. Вось увялі санкцыі…»Читать полностью…
🇺🇦 У Кіеве заклікалі Эўропу адрэагаваць на разьмяшчэньне «Арэшніка» ў Беларусі
https://smarturl.click/WRk2A
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заклікаў эўрапейскія краіны адрэагаваць на разьмяшчэньне расейскіх ракет «Арэшнік» у Беларусі.
«Яны хочуць разьмясьціць „Арэшнік“ у Беларусі. Мы разумеем, прыблізны радыюс дзеяньня — 5 тысяч кілямэтраў. То бок эўрапейцам, асабліва ва Ўсходняй Эўропе трэба зьвярнуць на гэта ўвагу, і нашым балтыйскім калегам, і ўсім, на гэтыя рызыкі», — адзначыў Уладзімір Зяленскі.
Літоўскія памежнікі паказалі, як выглядаюць мэтэазонды, накіраваныя зь Беларусі
Таксама літоўскі бок падзяліўся статыстыкай. Стандартны памер грузу на адным аэрастаце — тры скрыні з цыгарэтамі, там 1500 пачкаў. Звычайна да грузу прымацоўваецца прылада GPS, піша Delfi.
У 2022 спробаў перасылаць кантрабандай тытунь не было, у 2023-м толькі тры спробы, затое летась ужо 226 выпадкаў. Сёлетні рэкорд быў у сакавіку — 77 зондаў, у кастрычніку на гэты момант 66 выпадкаў.
Ва Ўкраіне пашкоджаныя падстанцыі на дзьвюх АЭС і чыгунка, ёсьць ахвяры. Вынікі новых расейскіх абстрэлаў
https://smarturl.click/lAnaq
У МАГАТЭ занепакоеныя ядзернай бясьпекай на дзьвюх АЭС, але Расею ня згадваюць.
«Хто вырашыў бараніць Украіну, ужо трапіў у палітыку». Што цяпер адбываецца з палком Каліноўскага і чаму там вырашылі заняцца палітыкай
https://smarturl.click/4Oz8w
Якой палітычнай дзейнасьцю будуць займацца прадстаўнікі палку Каліноўскага і што цяпер адбываецца з самым палком і ягонымі жаўнерамі? Пра гэта Свабода паразмаўляла з палітычным прадстаўніком палку Паўлам «Дзядзькам» Шурмеем.
Прадстаўнік Рады БНР уручыў журналісту Свабоды Алегу Грузьдзіловічу мэдаль Ордэну Пагоні
https://smarturl.click/kZRay
Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла падпісала дэкрэт аб узнагароджаньні журналіста, былога палітвязьня 25 сакавіка 2025 году. 30 кастрычніка ў Беларускім доме ў Вільні адбылася цырымонія ўручэньня.
Прадстаўнік Рады БНР Мікалай Пачкаеў уручыў журналісту Свабоды Алегу Грузьдзіловічу мэдаль Ордэну Пагоні, якім узнагароджваюць цывільных асобаў.
📱 Хто стаіць за закрыцьцём мяжы? Навошта ватыканскі кардынал сустракаўся з Лукашэнкам
А 16.30 менскага часу запрашаем на жывы эфір «ПіКа Свабоды» разам зь Дзмітрыем Гурневічам.
https://www.youtube.com/live/QoX3zyFzd_0?feature=share
Асноўныя падзеі тыдня камэнтуе палітоляг і прадстаўнік руху «Вольная Беларусь» Павал Вусаў. Сярод тэмаў: закрыцьцё Літвой на месяц мяжы зь Беларусьсю, пляны Польшчы адкрыць у лістападзе два пераходы на польска-беларускай мяжы, візыт у Беларусь кардынала Кляўдыё Гуджэроцьці, а таксама павелічэньне выдаткаў беларусаў на ежу.
Задавайце свае пытаньні ў чаце на Youtube.
Новы пражытковы мінімум і ліміты цэнаў на гародніну. Што зьменіцца для беларусаў у лістападзе
https://smarturl.click/E16q5
Ад 1 лістапада на 0,7% павялічваецца бюджэт пражытковага мінімуму (БМП), адпаведна пабольшаюць выплаты, прывязаныя да гэтага паказьніку, — максымальныя працоўныя і сацыяльныя пэнсіі.
Акрамя таго, уводзіцца безнаяўная аплата за праезд у маршрутках, уступае ў сілу забарона лавіць сома і сіга, банкі будуць правяраць крэдытную актыўнасьць і іншае.
🛩 Віленскі аэрапорт аднавіў працу
Як паведамляла дырэкцыя, пасьля 20:10, калі аэрапорт быў закрыты, прадугледжвалася паўза на тры гадзіны. А 22:43 аэрапорт запрацаваў зноў. У яго прылятаюць і зь яго адлятаюць самалёты.
Прычынай часовага закрыцьця лётнішча зноў былі паветраныя балёны, што ляцелі з боку Беларусі. На мінулым тыдні праца Віленскага аэрапорту празь іх прыпынялася чатыры разы, яшчэ аднойчы яна прыпынялася ў Коўне.