radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

14477

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

Экс-дыплямат Павал Мацукевіч пра вяртаньне беларускіх скарбаў: Размаўляць было складана нават тады, калі стасункі былі добрыя

Павал Мацукевіч працаваў амбасадарам Беларусі ў Швайцарыі. Пасьля падзеяў 2020 звольніўся з МЗС. За мяжой Мацукевіч заснаваў ініцыятыву Maldzis, якая займаецца вяртаньнем беларускай спадчыны.

«Вяртаньне артэфактаў, якія належалі Беларусі, — рэч вельмі складаная. У выпадку кепскіх стасункаў (а гэта наш выпадак) з галоўнымі суседзямі Беларусі на поўдні і захадзе размаўляць на гэтую тэму няма аб чым».


Цалкам інтэрвію Паўла Мацукевіча глядзіце на YouTube.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Ад «дзяўбці» ў 2020 годзе — да «вяртаньня да нармальнасьці» сёньня: Кныровіч і Мажэйка за і супраць тэзы Калесьнікавайhttps://smarturl.click/b5GRB

Прадпрымальнік Аляксандар Кныровіч і палітычны аналітык Вадзім Мажэйка ў праграме «Палітыка зь Юрыем Дракахрустам» паспрачаліся наконт розных стратэгіяў дэмакратычных сілаў і Захаду. Нагодай сталі выступы былых палітвязьняў Алеся Бяляцкага і Марыі Калесьнікавай.

Кныровіч станоўча ацэньвае любыя высілкі, якія вядуць да паляпшэньня сытуацыі ў Беларусі. Ён прызнае, што перамовы з рэжымам могуць стаць пасткай, што ёсьць рызыка ператварыцца ў Юрыя Васкрасенскага. Аднак ён нязгодны з маралізатарскай пазыцыяй «белага паліто».

Мажэйка нагадвае, што ні Ціханоўская, ні Латушка ніколі не былі праціўнікамі дыялёгу з уладамі. Але ўлада не зьбіраецца весьці перамовы з апазыцыяй.

Цалкам дыскусію глядзіце на YouTube.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Журналіста ўкраінскай Свабоды ўзнагародзілі за ўратаваньне дзіцяціhttps://smarturl.click/4Oqxx

Пра ўзнагароды двум героям, якія ўратавалі дзяцей пры двух расейскіх нападах, паведаміў 3 лютага прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі.

Вайсковы карэспандэнт Радыё Свабода Мар’ян Кушнір выратаваў чатырохгадовае дзіця з кватэры, ахопленай полымем у выніку ўдару расейскіх бесьпілётнікаў па Кіеўшчыне.

Падобны подзьвіг зьдзейсьніў сяржант Уладзіслаў Ражкоўскі. Пасьля атакаі дрона ён уратаваў некалькі пацажыраў цягніка, у тым ліку маці і немаўля.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дабрачыннасьць пад прымусам. Як у Беларусі зьбіраюць грошы з затрыманых у палітычных справахhttps://smarturl.click/y6093

Паводле праваабаронцаў «Вясны», у 2025 годзе пачала распаўсюджвацца практыка нібыта «дабрачынных складак» ад падазроных або затрыманых у палітычных справах грамадзян на рахункі арганізацыяў, указаных міліцыянтамі ці сьледчымі.

Грошы прапануюць пералічваць на стадыі затрыманьня або напярэдадні суду, намякаючы на магчымае спыненьне крымінальнага перасьледу ці зьмякчэньне прысуду. Ці гэта нешта дае?

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У файлах Эпштэйна знайшлася яшчэ адна беларуска. Расказваем, хто яна і хто яшчэ зьвязвае амэрыканскага фінансіста з Беларусьсюhttps://smarturl.click/13gW6

Вядома, што дзяўчына нарадзілася ў Горадні ў 1998 годзе. Свабода адшукала сацыяльныя сеткі беларускі В.С, дзе цалкам супадае ўказаная пры рэгістрацыі дата нараджэньня.

Як вынікае з гэтых профіляў, жанчына — прафэсійная мадэль. Яна займалася, у тым ліку, рэклямай вядомых брэндаў у 2016–2018 гадах, напрыклад Mark Formelle. Вучылася ў Горадзенскім дзяржаўным унівэрсытэце. У 2017–2019 гадах актыўна падарожнічала.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ініцыятыву «Будзьма беларусамі» прызналі «экстрэмісцкім фармаваньнем»: https://smarturl.click/vdap8

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка скрытыкаваў Віцебскую вобласьць за правал эканамічных паказчыкаў у 2025 годзе: https://smarturl.click/7vema

Па ўсіх галінах прамысловасьці Віцебшчыны зафіксаванае падзеньне на 4%. Па асобных напрамках — нафтаперапрацоўка, машынабудаваньне — амаль на 20 працэнтаў!

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Яе ад пачатку цікавіла толькі Ўкраіна». Чым у Беларусі займалася журналістка Іна Кардаш, якую СБУ абвінавачвае ў шпіянажы на карысьць КДБ: https://smarturl.click/y60w3

«Яна зьявілася недзе ў 2016-17 гадах. — Дзіўнае ўражаньне пакідала. Ніхто толкам ня ведаў, дзе яна працуе, чым займаецца. Яе ад пачатку цікавіла толькі Ўкраіна. І такая вузкая спэцыялізацыя была дзіўнай. Зараз, вядома, ужо можна зразумець, чаму так было.

У Менску ў той час недзяржаўных журналістаў ня так шмат было, мы ўсе ведалі адно аднаго, разам тусаваліся пэрыядычна. А Кардаш зьявілася ніадкуль і амаль ні з кім не заводзіла знаёмстваў. Нехарактэрна сябе паводзіла»


У 2020-м яна пачала цікавіцца беларускімі актывістамі, удзельнікамі пратэстаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Нямецкі банк адказаў на запыт пра заблякаваны рахунак Калесьнікавай: https://smarturl.click/VR7Zn

Раней Калесьнікава расказала, што пакуль яна сядзела ў турме, нямецкі Commerzbank заблякаваў яе рахунак, адкрыты 17 гадоў таму, і цяпер яна ня можа скарыстацца сваімі сродкамі.

«Даволі пацешная гісторыя. У мяне быў рахунак у Commerzbank 17 гадоў. Калі я была ў калёніі, натуральна, я не магла ім кіраваць. І ў нейкі момант яго заблякавалі. Цяпер мой рахунак заблякаваны, і ў мяне няма доступу да яго з-за санкцыяў супраць Беларусі»

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расея зноў ударыла па энэргетыцы Украіны: тры гадзіны запар ад абстрэлаў уначы цярпеў Харкаў. Расейскія войскі наўмысна накіроўвалі ракеты на энэргетычную інфраструктуру: https://smarturl.click/Ax5WR

Расейскія войскі сыстэмна абстрэльваюць Украіну з розных відаў узбраеньня — ударнымі дронамі, ракетамі, кіраванымі авіябомбамі.

Пяць раёнаў пацярпелі ў Кіеве. У выніку пацэльваньня дронаў пашкоджаньні атрымалі 25-павярховы жылы дом, дзіцячы садок, запраўка і аўтамабілі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: Дзень памяці Васіля Сёмухіhttps://smarturl.click/ZX7bd

🗓 3 лютага
1919 — прынятая першая Канстытуцыя БССР.
1926 — у Вільні выйшаў першы нумар газэты «Беларускае слова».
1927 — у Косаве польскія ўлады расстралялі мірную дэманстрацыю.
1993 — Вярхоўны Савет Беларусі адмяніў пастанову аб прыпыненьні дзейнасьці Кампартыі Беларусі.

🌱 Нарадзіліся: Алег Манаеў, Андрэй Касьціцын.

🕯 У памяці: Ёган Гутэнбэрг, Антон Шабуня, Станіслаў Станкевіч, Анатоль Анікейчык, Аркадзь Астрамецкі, Васіль Сёмуха.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Гэта дапаможа спыніць вайну ва Ўкраіне» — Трамп заявіў, што Індыя адмовіцца ад расейскай нафтыhttps://smarturl.click/w4mjm

Пасьля размовы з прэм’ер-міністрам Індыі Нарэндрам Модзі прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што Індыя адмовіцца ад расейскай нафты.

«Ён пагадзіўся спыніць купляць расейскую нафту і набываць значна больш нафты ў Злучаных Штатах і, магчыма, у Вэнэсуэле. Гэта дапаможа спыніць вайну ва Ўкраіне, якая працягваецца цяпер і ў якой штотыдзень гінуць тысячы людзей!» — напісаў Дональд Трамп у сацыяльнай сетцы realDonaldTrump/116002095109616255">Truth Social.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Аляксандар Лукашэнка падпісаў зьмены ў закон аб пра дактыляскапію → https://smarturl.click/3QJB7

Цяпер браць адбіткі пальцаў будуць нават у беларусаў, што маюць дазвол на жыхарства за мяжой.

А таксама ў іншаземцаў, каго памежнікі палічаць патрэбным унесьці ў базу «ў інтарэсах нацыянальнай бясьпекі».

Раней у інтэрвію Свабодзе экспэртка ў міжнародным праве Кацярына Дзяйкала назвала ўвядзеньне абавязковай дактыляскапію беларускіх грамадзян з замежным дазволам на жыхарства «ўмяшаньнем у прыватнае жыцьцё» і «дыскрымінацыяй паводле наяўнасьці сувязі з замежнай дзяржавай».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Вяртаньне да «нармальнасьці» ці ілюзія? Вострая дыскусія пра Беларусь пасьля 2020

• Як вярнуцца да нармальнасьці ў Беларусі?
• Цана вызвалення: што дапушчальна рабіць, а што — не?
• Пра што можна размаўляць з рэжымам Лукашэнкі?

У праграме «Палітыка зь Юрыем Дракахрустам» спрачаюцца прадпрымальнік Аляксандар Кныровіч і палітычны аналітык Вадзім Мажэйка.

https://youtu.be/d_jPpsaDmhw

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Іране арыштавалі аднаго са сцэнарыстаў намінаванага на «Оскар» фільмаhttps://smarturl.click/Jn56O

У Іране 31 студзеня арыштавалі праваабаронцу і аднаго са сцэнарыстаў намінаванага на «Оскар» фільма «Простая выпадковасьць» Мехдзі Махмудыяна, паведаміла незалежная праваабарончая арганізацыя Human Rights Activists in Iran (HRAI), якая базуецца ў ЗША.

У чым абвінавачваюць Махмудыяна, пакуль невядома. Associated Press піша, што яго арыштавалі пасьля таго, як ён і яшчэ 16 чалавек 28 студзеня падпісалі заяву з асуджэньнем вярхоўнага лідэра Ірана аяталы Алі Хаменэі і жорсткага задушэньня рэжымам пратэстаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Улады Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» старонку ў Інстаграме, якую вялі ад імя Аляксандра Лукашэнкі (на фота)https://smarturl.click/MG7px

Таксама ў сьпіс забароненых рэсурсаў дадалі старонку з гісторыямі, створанымі журналістамі «Люстэрка», і блог экс-палітвязьня Ігара Лосіка ў Threads.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ціханоўская і Бабарыка сустрэліся і правялі перамовы. Шукалі супольнае бачаньне будучыні Беларусіhttps://smarturl.click/9oJVz

Гэта першая асабістая сустрэча Віктара Бабарыкі і Сьвятланы Ціханоўскай пасьля вызваленьня Бабарыкі.

«Адбылося абмеркаваньне актуальнай павесткі, магчымых крокаў для розных актараў дэмакратычных сілаў, а таксама падыходаў да фармаваньня агульнага бачаньня будучыні Беларусі — такога, у якое змогуць паверыць і беларусы ўнутры краіны і за яе межамі, і міжнародныя партнэры», — гаворыцца ў тэлеграм-каналах палітыкаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Журналісту Паўлу Дабравольскаму пагражае да 15 гадоў турмы, ягоную справу перадалі ў судhttps://smarturl.click/4Oqxx

Паводле БАЖ, яму выставілі абвінавачаньне ў «дзяржаўнай здрадзе», зьвязанае з журналісцкімі публікацыямі. Раней Дабравольскі працаваў як у беларускіх, так і замежных СМІ, у тым ліку ва ўкраінскім часопісе NV. Апошняе месца працы ў Беларусі — незалежная інфармацыйная кампанія БелаПАН.

Яго затрымалі ў Менску 22 студзеня 2025 году —празь некалькі месяцаў пасьля вяртаньня на радзіму.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Калесьнікава: Вільня магла б «адыграць важную ролю ў фармаваньні канструктыўнага перамоўнага парадку дня» зь Менскамhttps://smarturl.click/ZX7Ev

Такое меркаваньне выказала 3 лютага на сустрэчы з прэмʼер-міністаркай Літвы Інгай Ругінене Марыя Калесьнікава.

Калесьнікава заклікала Літву «падтрымліваць намаганьні ЗША, скіраваныя на дыпляматычную дээскаляцыю ў стасунках зь Беларусьсю».

«Літва гатовая аказваць вам усебаковую дапамогу», — заявіла ў сваю чаргу кіраўніца літоўскага ўраду Інга Ругінене.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Буйны шпіталь ў Латвіі звольніў 49 супрацоўнікаў з грамадзянствам Расеі і Беларусі: https://smarturl.click/0B9qg

Адносна яшчэ сямі мэдыкаў праводзіцца паўторная праверка, запыт накіраваны ў Службу дзяржаўнай бясьпекі Латвіі.

Спыненьне працоўных адносін з расейцамі і беларусамі ў шпіталі растлумачылі патрабаваньнямі закону аб нацыянальнай бясьпецы, які забараняе грамадзянам гэтых краін валодаць і кіраваць аб’ектамі крытычнай інфраструктуры, займаць пасады ў структурах кіраваньня такіх абʼектаў, а таксама працаўладкавацца або аказваць паслугі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сеў у турму ў 18 гадоў за тое, што хацеў ваяваць ва Ўкраіне. Цяпер працуе валянтэрам у Кіеве, у беларускім «Пункце нязломнасьці». Расказваем гісторыю былога палітвязьня Аляксея Капліча: https://smarturl.click/OL7pz

«На першым допыце ў КДБ, які доўжыўся да чацьвёртай раніцы, лязом рэзалі руку. Ставілі на расьцяжку, заводзілі ў «мяккі пакой»: са столі зьвісае кручок і лябёдка. Кайданкі, што ў мяне за сьпінай, карабінам прышпільваюць да ланцуга і падымаюць тую лябёдку... Ну і білі пастаянна».


«Выклікае мяне начальнік калёніі Аляксандар Карніенка. Размаўляем, ён пасярод размовы, правакуючы, нечакана прамаўляе: „Слава Ўкраіне“. Я адказваю: „Героям слава!“ І атрымліваю 15 дзён ШЫЗА»

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Холад як катаваньне. Былыя палітвязьні расказалі, як пераносілі за кратамі маразы: https://smarturl.click/B47vn

«Прачынаюся ад дзікага холаду: на нагах ляжыць сьнег, вады ў кране няма, бо замёрзла. Увесь час мерзьнеш. Большасьць часу за дзень — на паветры. Або стаіш і мерзьнеш, або ходзіш па „промцы“, але зімой гэта таксама суцэльны холад»

«Адзін вязень з атраду дрэнна пачуваўся — можа праз холад, не прыйшоў на абед і яго за гэта пакаралі, адправілі ў ШЫЗА. Пасьля ён захварэў і ў бальнічцы памёр»


Пра тое, як даводзілася перажываць халады ў беларускіх вязьніцах, Свабодзе расказалі пяць былых палітзьняволеных.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У чэскім парлямэнце акдрылася выстава плякатаў Артура Вакарава пра 30 гадоў дыктатуры ў Беларусі.

Больш фота тут: https://smarturl.click/3QJlV

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларуску, затрыманую ў Кіеве паводле падазрэньня ў шпіянажы, уключылі ва ўкраінскую базу «Міратворац»: https://smarturl.click/vdaX8

Як «агентку беларускіх спэцслужбаў, памагатую расейска-фашысцкім захопнікам і тэрарыстам, за замах на сувэрэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны, за саўдзел у злачынствах Расеі супраць Украіны і яе грамадзян»

У Беларусі дагэтуль не адрэагавалі на затрыманьне Іны Кардаш — ні дыпляматы, ні спэцыяльныя службы.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Як вярнуцца да нармальнасьці ў Беларусі? Пра што можна размаўляць з рэжымам Лукашэнкі?https://smarturl.click/6Wpb2

Аляксандар Кныровіч: «Будучыня мае шмат варыянтаў і, магчыма, нас чакае будучыня не рэвалюцыйных зьменаў, а эвалюцыйных, дзе мы павінныя будзем пайсьці на кампрамісы. Такім шляхам ішла Гішпанія пасьля пэрыяду дыктатуры, шмат у чым так было ў Польшчы пасьля „круглага стала“ 1989 году».

Вадзім Мажэйка: «Пошук нацыянальнай згоды — гэта значна лепш за грамадзянскую вайну. Але пытаньне, на глебе якіх агульначалавечых каштоўнасьцяў гэтая згода будзе дасягнутая». «Наяўнасьць палітвязьняў, катаваньні, нават такія вельмі сымбалічныя рэчы, як разбурэньне могілак вайскоўцаў Арміі Краёвай у Беларусі — захаваньне гэтага адпавядае нашаму разуменьню агульначалавечых каштоўнасьцяў?»

Цалкам дыскусію глядзіце на YouTube.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Вільні прайшоў мітынг памяці загінулых ва Ўкраінеhttps://smarturl.click/y601m

2 лютага ў Вільні адбыўся мітынг памяці ахвяраў вайны ва Ўкраіне, арганізаваны ініцыятывай «Дапамога». У ім узялі ўдзел беларусы, якія выказалі салідарнасьць з украінскім народам.

З прамовай выступіў дарадца Сьвятланы Ціханоўскай у парлямэнцкай супрацы Анатоль Лябедзька, які заявіў, што мэты Ўладзіміра Пуціна адносна Ўкраіны і Беларусі аднолькавыя — анэксія і поўны кантроль, паведаміў тэлеграм-канал лідэркі дэмакратычных сілаў Беларусі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Асноўнае за 2 лютага

• «Яе маштаб саступае толькі перасьледу за пратэсты 2020». Што вядома пра «Справу Гаюна» праз год пасьля ўзлому праекту

• Як захаваць электаральную базу 2020 году ў выгнаньні? Валер Карбалевіч — пра (не)вырашальную задачу Віктара Бабарыкі

• Вяртаньне да «нармальнасьці» ці ілюзія? Вострая дыскусія пра Беларусь пасьля 2020

• Былы дыплямат Павал Мацукевіч — пра беларускія скарбы і тое, чаму ўкраінскі досьвед не для Беларусі

• Шпіёнка КДБ выкарыстоўвала інтымныя зносіны ў апэратыўнай дзейнасьці ва Ўкраіне, — сьледзтва

• Прэзыдэнты, прынцы, дыпляматы. Хто яшчэ згадваецца ў апошняй партыі файлаў са справы Эпштэйна

Спыненьне агню пратрымалася тры дні. Пасьля новай атакі Расеі без энэргіі засталіся 4 рэгіёны Ўкраіны

• «Гэта дапаможа спыніць вайну ва Ўкраіне» — Трамп заявіў, што Індыя адмовіцца ад расейскай нафты

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларускія ваенныя хірургі вучылі цывільных лекараў працаваць з агнястрэльнымі траўмаміhttps://smarturl.click/E15q1

Выязныя сэмінары ўжо прайшлі ў ў Бабруйску, Барысаве і Магілёве. На чарзе — сталіца, абласныя цэнтры, Маладэчна і Салігорск, паведаміла Міністэрства абароны.

Ад пачатку поўнамаштабнай вайны Расеі супраць Украіны ў Беларусі лекуюць параненых расейскіх вайскоўцаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Польшчу трэцюю ноч запар ляцелі кантрабандысцкія шары зь Беларусі https://smarturl.click/Gg5yE

Пра гэта паведаміла польскае Апэратыўнае камандаваньне Ўзброеных сіл.

ℹ️ Летась толькі на Падляшшы выявілі кантрабандных цыгарэтаў на суму амаль мільён даляраў і затрымалі 29 чалавек.

Пра апошняе затрыманьне польскія памежнікі паведамілі 31 студзеня. За краты трапілі два грамадзяніны Беларусі, якіх падазраюць у кантрабандзе з выкарыстаньнем паветраных шароў (на фота).

Таксама за розныя правапарушэньні ў мінулым месяцы больш як 60 беларусам было загадана пакінуць Польшчу, паведаміла памежная служба.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Былы дыплямат Павал Мацукевіч — пра беларускія скарбы і тое, чаму ўкраінскі досьвед не для Беларусіhttps://youtu.be/9JFZkNP-cCI

Чаму палітыка ў эміграцыі часта не дае выніку, і што сапраўды можа ўмацаваць Беларусь?

Былы дыплямат Павал Мацукевіч тлумачыць, як культурная дыпляматыя працуе на нацыянальную ідэнтычнасьць: вяртаньне артэфактаў, імёнаў і падзеяў у грамадзкую сьвядомасьць.

А таксама пра пра межы палітычнага ціску, санкцыі, ізаляцыю і «трыгеры», якія могуць зацікавіць моладзь гісторыяй.

Читать полностью…
Subscribe to a channel