14477
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
«Мы глядзім у тэлефон заўсёды, калі няма чаго рабіць». Нэйранавуковец — пра сучасную адзіноту людзей і шкоду сацыяльных сетак для мозгу
Бэн Райн тлумачыць:
• чаму чалавеку і яго мозгу важна не адчуваць сябе адзінокім і быць часткай сацыяльнай групы,
• чаму людзі ў інтэрнэт-камунікацыі паводзяць сябе значна больш агрэсіўна, чым у рэальным сьвеце.
Ён настойліва рэкамэндуе размаўляць зь незнаёмымі людзьмі!
https://smarturl.click/QbnGY
Цімох Акудовіч: Як праз YouTube і гісторыю будаваць будучыню Беларусі
Цімох Акудовіч называе сябе папулярызатарам гісторыі. Яму 42 гады, зараз жыве ў Варшаве. Аўтар і вядоўца шэрагу інтэрнэт-праектаў. Адзін з самых вядомых — шоў «Вусы Скарыны» на «Белсаце». Акрамя гэтага, актыўна займаецца грамадзкай дзейнасьцю, сузаснавальнік ініцыятывы «Беларускія магістраты».
У размове з Свабодай Цімох разважае аб тым, што адбываецца зь беларускай гістарычнай навукай і ці магчыма з дапамогай інтэрнэт-праектаў перамагчы афіцыйную ідэалёгію.
https://smarturl.click/oVokj
Яшчэ адна краіна далучылася да эўразоны
Паводле Transparency International, паводле ўзроўню карумпаванасьці гэтая краіна займае другое месца ў Эўрапейскім Зьвязе, саступаючы толькі Вугоршчыне. І першае — у рэйтынгу найбяднейшых краін ЭЗ.
З красавіка 2021 да кастрычніка 2024 году там прайшло сем парлямэнцкіх выбараў.
https://smarturl.click/ZXeMq
Ужо сёньня: 165 гадоў таму нарадзіўся заснавальнік беларускага мовазнаўства Карскі; 65 гадоў таму — рэдактар газэты «Свабода» Гермянчук
https://smarturl.click/Axn39
1919 — створаная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларусь.
1927 — арыштавалі драматурга Францішка Аляхновіча.
1929 — у Менску адкрылі Акадэмію навук.
1933 — пачала выходзіць газэта «Родны край».
1956 — першая перадача тэлецэнтру ў Менску.
1967 — заснаваная галоўная рэдакцыя Беларускай Савецкай Энцыкляпэдыі.
1990 — створаны Слонімскі драматычны тэатар.
1999 — эўра запушчаны ў безнаяўны…
2002 — … і наяўны абарот.
🌱 Нарадзіліся: Жыгімонт І Стары, Францішак Богуш, Яўхім Карскі, Мечыслаў Багаткевіч, Сьцяпан Андруховіч, Сьцяпан Бандэра, Барыс Рагуля, Віктар Грамыка, Кастусь Рамановіч, Алесь Юршэвіч, Анатоль Кудравец, Станіслаў Багданкевіч, Вольга Іпатава, Уладзімер Дарохін, Рыгор Сітніца, Ніна Здановіч, Антоні Дзям’янка, Тацяна Шаметавец, Ігар Гермянчук, Ігар Карней.
Мы віншуем усіх з Новым годам!
Няхай наступны год прынясе ўсім Вам толькі шчасьця, здароўя, плёну і дабрабыту!
І няхай 2026 год стане годам умацаваньня і больш шчыльнага яднаньня беларускай нацыі!
Урад пашырыў сьпіс тавараў, на якія можна ўзяць ільготны крэдыт
https://smarturl.click/0B7oL
Люстэркі, цэмэнт, ноўтбукі, культыватары, сокавыціскалкі і багата іншага можна купіць з крэдытам «На родныя тавары» прынамсі да канца 2026 году.
Улады дадалі ў экстрэмісцкія сьпісы 22 чалавек
https://smarturl.click/E1Ej5
А таксама больш за 20 рэсурсаў у інтэрнэце.
Сярод унесеных у сьпіс — 76-гадовая кандыдатка навук Валянціна Логвін (на фота), асуджаная паводле трох артыкулаў.
Праз санкцыі з App Store выдалілі праграмы «Альфа Банку»
https://smarturl.click/VR2Lg
Прычына — пакет санкцый, які ўступіў у сілу 2 сьнежня 2025.
Што параіў кліентам банк?
Украінская армія на фронце ўсё часьцей выкарыстоўвае робатаў — каб дастаўляць ежу, эвакуяваць людзей і зьніжаць рызыку для пяхоты:
«Я і з Польшчы магу кіраваць. Сыстэма Starlink — і мне больш нічога ня трэба»
2025 год стаў адным з самых трагічных для народу Ўкраіны: https://smarturl.click/4Ov0X
Лік ахвяр сярод мірнага насельніцтва з студзеня да лістапада павялічыўся на 24 % у параўнаньні з 2024 годам.
З пачатку поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіне загінулі сама меней 14 775 мірных жыхароў, у тым ліку 755 дзяцей.
Без ракеты і безь беларускіх вайскоўцаў: што вядома пра дысьлякацыю «Арэшніка» пад Крычавам. Спадарожнікавыя здымкі:
https://smarturl.click/8paDb
Што гэта за сьпешнае будаўніцтва на закінутым вайсковым аэрадроме пад Крычавам?
Заявы Лукашэнкі пра высылку з краіны былых палітвязьняў накіравалі на ацэнку ў Міжнародны крымінальны суд: https://smarturl.click/MGV9E
Прычыны:
- адхіліў просьбу ЗША дазволіць вызваленым застацца ў Беларусі, настаяўшы на тым, каб ЗША вывезьлі іх з тэрыторыі краіны і вырашалі іх далейшы лёс за яе межамі;
- пацьвердзіў, што вызваленым не павінна быць дадзеная «магчымасьць вяртаньня» ў Беларусь;
- пацьвердзіў, што тым, хто выяжджае з краіны, наўмысна адмаўляюць у выдачы пашпартоў, выстаўляючы іх «ворагамі».
Чэмпіянат Эўропы па фэхтаваньні могуць перанесьці праз адмову Эстоніі прыняць спартоўцаў зь Беларусі і Расеі: https://smarturl.click/b52QV
Міністэрства культуры ў пытаньнях спору Эстоніі: спартоўцам з Расеі і Беларусі візы не выдаюць, дзейнічае нулявая талерантнасьць і выключэньняў ня будзе.
Якія прагнозы экспэртаў Свабоды спраўдзіліся ў 2025 годзе
Напрыканцы 2024 году 41 экспэрт — палітолягі, палітычныя аналітыкі, гісторыкі і сацыёлягі — адказалі на 10 нашых пытаньняў пра тое, што адбудзецца ў 2025 годзе. І вось вынікі:
https://smarturl.click/OLDB8
Ужо сёньня. Дзень нараджэньня Паўлюка Шукайлы
https://smarturl.click/b52Wn
🗓 31 сьнежня
1917 — бальшавікі разгналі Першы Ўсебеларускі зьезд: у ноч з 30 на 31 сьнежня 1917 зьезд прыняў рэзалюцыю аб дзяржаўнай аўтаноміі Беларусі, пасьля чаго салдаты ўварваліся ў залю гарадзкога тэатру і пачалі разгон.
1918 — нямецкае войска пакінула Вільню.
1990 — пачала дзейнічаць другая лінія Менскага мэтрапалітэну.
1992 — Чэхаславаччына падзялілася на Чэскую Рэспубліку і Славаччыну.
1999 — Барыс Ельцын добраахвотна спыніў выкананьне паўнамоцтваў прэзыдэнта Расеі і перадаў іх тагачаснаму прэм’ер-міністру Расеі Ўладзіміру Пуціну.
🌱 Нарадзіліся: Паўлюк Шукайла, Анры Матыс, Сымон Візэнталь, Аляксандра Герасіменя.
🕯 У памяці: Казімер Альхімовіч, Зьвіяд Гамсахурдыя, Вера Церлюкевіч, Васіль Шаранговіч.
У навагоднюю ноч Украіна зьбіла 176 расейскіх дронаў
Расейская армія ў ноч на 1 студзеня 2026 году атакавала Ўкраіну 205 ударнымі беспілётнікамі, паведаміла камандаваньне Паветраных сілаў Украіны раніцай у чацьвер.
https://smarturl.click/E1En5
Прынамсі 10 чалавек загінулі ў пажары на гарналыжным курорце ў Швайцарыі
Выбух адбыўся каля 1:30 ночы ў чацьвер у бары Le Constellation, папулярным сярод турыстаў у дарагім гарналыжным курорце ў кантоне Вале на паўднёвым захадзе Швайцарыі. У момант інцыдэнту ўстанову запоўнілі больш сотні наведнікаў, якія сабраліся сустрэць Новы год.
https://smarturl.click/p2oZ2
Год беларускага трыюмфу. Як беларусы стваралі сваю краіну
Пераглядаючы налетнія юбілейныя даты, я заўважыў, што 100 гадоў споўніцца самаму пасьпяховаму ў гісторыі Беларусі году — 1926-му, піша Сяргей Дубавец.
Тады ў БССР для разьвіцьця краіны і нацыі склаліся ўмовы найбольшае адноснае свабоды.
https://smarturl.click/137OO
🎄 Сьвятлана Ціханоўская павіншавала беларусаў з Новым годам, запрасіўшы былых палітвязьняў
https://smarturl.click/y6mMB
На відэа разам зь Ціханоўскай выступілі людзі, якія нядаўна прымусам трапілі за мяжу. Былыя палітвязьні Павал Севярынец, Марыя Калесьнікава і Павал Латушка зьвярнуліся да беларусаў і перадалі свае віншаваньні.
Асноўнае за 31 сьнежня
• Якія прагнозы экспэртаў Свабоды спраўдзіліся ў 2025 годзе
• Без ракеты і безь беларускіх вайскоўцаў: што вядома пра дысьлякацыю «Арэшніка» пад Крычавам. Спадарожнікавыя здымкі
• 2025 год стаў адным з самых трагічных для народу Ўкраіны
• Забарону на ўвоз і продаж у Беларусі тавараў Liqui Moly, Škoda і Nivea падоўжылі яшчэ на два гады
• Заявы Лукашэнкі пра высылку з краіны былых палітвязьняў накіравалі на ацэнку ў Міжнародны крымінальны суд
• Як ідзе рамонт саркафагу Чарнобыльскай АЭС пасьля ўдару расейскага дрона. ВІДЭА
• У фонд BySol за год ахвяравалі больш за мільён эўра
• Праз санкцыі з App Store выдалілі праграмы «Альфа Банку»
• «Ня веру, што наш народ пойдзе ў няволю, каб выжыць!». Навагодні зварот Івонкі Сурвілы
У Фінскай затоцы раніцай 31 сьнежня пашкодзілі тэлекамунікацыйны кабэль
https://smarturl.click/zdAWw
Фінскія сілавікі арыштавалі 14 чалавек і затрымалі карабель пасьля таго, як яго знайшлі з апушчаным у ваду якарам непадалёк ад пашкоджанага кабэлю.
🎓 Эўразьвяз за год уклаў у адукацыйныя праграмы для беларусаў звыш 2 млн эўра
https://smarturl.click/WReMe
Беларусы атрымалі больш за 300 акадэмічных стыпэндый у краінах ЭЗ. Таксама было падтрымана каля 150 беларускіх магістрантаў, расказала прадстаўніца ў моладзевай палітыцы і студэнцтве Аб’яднанага пераходнага кабінэту Маргарыта Ворыхава.
У фонд BySol за год ахвяравалі больш за мільён эўра
https://smarturl.click/6WxEe
Сярод пасьпяховых праектаў —
• каля 250 пэрсанальных збораў;
• 2 экстраныя зборы для вызваленых палітвязьняў;
• 140 пасьпяховых эвакуацый зь Беларусі.
Кая Калас назвала заявы Расеі аб нападзе на рэзыдэнцыю Пуціна беспадстаўнымі: https://smarturl.click/ggoJa
«Заява Расеі аб тым, што Ўкраіна нядаўна напала на ключавыя дзяржаўныя абʼекты ў Расеі, зьяўляецца наўмысным адцягненьнем увагі. Масква імкнецца сарваць рэальны прагрэс Украіны і яе заходніх партнэраў у дасягненьні міру»Читать полностью…
Лукашэнка выказаўся пра меркаваную атаку дронаў на рэзыдэнцыю Пуціна, доказаў якой няма: https://smarturl.click/Ggz4D
«Гэта самы дзікі тэрарызм – на самым высокім дзяржаўным узроўні. Калі гэта так, як гэта цяпер падаецца»
Як ідзе рамонт саркафагу Чарнобыльскай АЭС пасьля ўдару расейскага дрона. ВІДЭА: https://smarturl.click/7vzRv
Удар паставіў пад сумнеў, ці праслужыць новая дарагая абалонка тыя 100 гадоў, на якія была разьлічаная.
Забарону на ўвоз і продаж у Беларусі тавараў Liqui Moly, Škoda і Nivea падоўжылі яшчэ на два гады: https://smarturl.click/qBo8d
«Для забесьпячэньня абароны нацыянальных інтарэсаў, з улікам недружалюбных дзеяньняў у дачыненьні да беларускага народу»
Былыя палітзьняволеныя Сяргей Ціханоўскі, Алесь Бяляцкі, Ларыса Шчыракова, Яўген Меркіс і Ірына Слаўнікава віншуюць з Новым годам!
Читать полностью…
«Ня веру, што наш народ пойдзе ў няволю, каб выжыць!»
Старшыня Рады БНР зьвярнулася да беларусаў з традыцыйным сьвяточным зваротам:
https://smarturl.click/p2oBW
Асноўнае за 30 сьнежня
• Сотні людзей на марозе. У Варшаве прайшло разьвітаньне зь Мікітам Мелказёравым. ФОТА. ВІДЭА
• Пантоны, равы і «зубы цмока». Як Латвія зьмяніла сваю мяжу зь Беларусьсю за апошнія тры гады
• Падвышэньне мінімальнага заробку і падаткаў, новыя абмежаваньні для ІП. Якія зьмены чакаюць беларусаў з 1 студзеня
• Каго Беларусь страціла ў 2025 годзе
• У Расеі і Беларусі паказалі, як комплекс «Арэшнік» заступіў на баявое дзяжурства ў Беларусі
• Лукашэнка памілаваў яшчэ 22 зьняволеных, зь іх 20 палітвязьняў
• Беларускія нафтавікі заявілі аб рэкорднай за апошнія 30 гадоў здабычы
• Памёр былы рэдактар газэты «Белорусы и рынок» Хадасоўскі
• Прэзыдэнт Літвы выказаўся за працяг забароны на транзыт беларускага калію
• «Калі гандаль людзьмі ўжо ідзе — трэба таргавацца», — філёзаф, былы палітвязень Уладзімер Мацкевіч