Несьвяточная прамова. Лукашэнку хочацца легітымнасьці і допуску да мірных перамоваў
Валер Карбалевіч аналізуе прамову Лукашэнкі 17 верасьня на ўрачыстым вечары з нагоды «Дня народнага адзінства».
«Прамова атрымалася ня надта сьвяточнай — сумбурнай, блытанай і супярэчлівай. Такое адчуваньне часткова склалася таму, што некаторыя думкі ён выказваў не адкрыта, а ўскосна, намёкамі, якія нялёгка было распазнаць», — адзначае ён і тлумачыць, пра што сьвечаць словы Лукашэнкі:
Экспэрты: устойлівыя да антыбіётыкаў патагены могуць могуць прывесьці да сьмерці 169 мільёнаў чалавек да 2050 году
Як вынікае з дасьледаваньня, апублікаванага ў навуковым часопісе Lancet, аналіз зьвестак з 1990 па 2021 год паказаў, што кожны год больш за 1 мільён чалавек паміралі праз патагены, устойлівыя да лекаў. У гэты пэрыяд сьмяротнасьць сярод дзяцей да 5 гадоў скарацілася на 50%, а сярод людзей старэйшых за 70 гадоў — павялічылася больш чым на 80%.
Паводле прагнозаў дасьледчыкаў, да 2050 году сьмяротнасьць сярод дзяцей можа зьнізіцца ўдвая, а сярод пажылых людзей — павялічыцца больш чым удвая. Калі не прыняць меры, да 2050 году патагены могуць стаць прычынай 1,91 мільёна сьмерцяў у год наўпрост і 8,22 мільёна сьмерцяў ускосна — што на 70-75% больш у параўнаньні з апошнімі гадамі:
https://smarturl.click/w9Jn4
У Цьверскай вобласьці Расеі эвакуацыя: пасьля ўдару дрона, як мяркуецца, загарэўся склад боепрыпасаў
У горадзе Таропец Цьверскай вобласьці Расеі ў выніку падзеньня абломкаў бесьпілётніка ўзьнік пажар, як мяркуецца, на складзе боепрыпасаў. Мясцовыя ўлады аб’явілі «частковую эвакуацыю» насельніцтва.
Вёска Цікарова, якая знаходзіцца побач з складам боепрыпасаў у Цьверскай вобласьці, з прычыны пажару адрэзаная ад эвакуацыі, людзі чакаюць дапамогі на беразе возера, лодак на ўсіх бракуе, паведамляюць мясцовыя жыхары:
https://smarturl.click/1dLVw
Сталі вядомыя прозьвішчы яшчэ 11 палітвязьняў, вызваленых па памілаваньні
16 верасьня стала вядома, што паводле новага ўказу Лукашэнкі на волю выходзяць яшчэ 37 палітвязьняў, асуджаных паводле пратэставых артыкулаў. Агулам вядомыя прозьвішчы ўжо 25 зь іх (па спасылцы).
Таксама стала вядома, што ў жніўні на волю па памілаваньні выйшла 76-гадовая пэнсіянэрка з Бабруйска Натальля Таран, асуджаная на 3,5 года зьняволеньня паводле артыкулаў аб абразе Лукашэнкі, паклёпе на яго і абразе прадстаўніка ўлады:
https://smarturl.click/VDdJZ
Галоўнае за 17 верасьня
📌 «Сказалі, вы зашмат гаворыце». Журналіст Андрэй Мялешка расказаў, як іх з дачкой высылалі з Грузіі
📌 Сталі вядомыя прозьвішчы яшчэ 10 памілаваных палітвязьняў
📌 Дзьве відэакамэры сочаць, як у калёніі працуе Марыя Калесьнікава
📌 «Не мужчынам, якія зьехалі ў 2020-м, расказваць мне пра рэпрэсіі і катаваньні». Вольга Гарбунова — пра прычыны адстаўкі
📌 У Данецку пачынаюць завочна судзіць паланёнага Расеяй добраахвотніка зь Беларусі
📌 У Берасьці яшчэ пяць чалавек асудзілі за пратэсты 2020 году. Адзін зь іх ужо сядзіць за «палітыку»
📌 У Берасьці за «здраду дзяржаве» судзяць экс-капітана міліцыі з Кобрыні
📌 Беларускія мытнікі пачалі пільна правяраць грузы з Расеі, на межах усталююць адмысловыя сканэры
📌 Мінтранс падвысіў тарыфы на праезд па платных дарогах Беларусі
📌 Гібель беларуса, які выскачыў з акна шпіталя ў Варшаве, расьсьледуюць як «давядзеньне да суіцыду»
📌 Сталі вядомыя ляўрэаты адноўленай «Мядовай прэміі» ў літаратуры
«Не мужчынам, якія зьехалі ў 2020-м, расказваць мне пра рэпрэсіі і катаваньні»
Чаму Вольга Гарбунова падала ў адстаўку з пасады прадстаўніцы ў сацыяльных пытаньнях Аб’яднанага пераходнага кабінэту? Чаму былая палітзьняволеная ня хоча больш быць палітыкам і што зьбіраецца рабіць далей? Пра гэта ў эфіры «ПіКу Свабоды» расказвае былая прадстаўніца ў сацыяльных пытаньнях Аб’яднанага пераходнага кабінэту, былая палітзьняволеная Вольга Гарбунова, якая больш за 20 гадоў дапамагала абараняць правы ўразьлівых сацыяльных груп, у тым ліку жанчын і прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасьці.
https://youtu.be/1qLtDuoxbSo
11-гадовая дачка Андрэя Мялешкі Аляксандра пра сваю высылку з Грузіі і адрываньне ад маці.
Читать полностью…Wall Street Journal ацаніў агульныя страты Расеі і Ўкраіны ў вайне больш як у мільён вайскоўцаў
WSJ ацэньвае колькасьць забітых украінскіх вайскоўцаў у 80 тысяч, расейскіх — прыкладна ў 200 тысяч. Каля 400 тысяч чалавек ва ўкраінскай арміі і 400 тысяч у расейскай арміі атрымалі раненьні.
Выданьне абапіраецца на неафіцыйныя ацэнкі, у тым ліку заходніх выведак, кажучы, што цяжка вызначыць дакладную колькасьць загінулых і параненых, бо Расея і Ўкраіна адмаўляюцца агучваць афіцыйныя лічбы або публікуюць зьвесткі, якім многія не давяраюць:
https://smarturl.click/9zLJ5
Сталі вядомыя прозьвішчы яшчэ 10 памілаваных учора палітьвязьняў
Гэта Аляксандар Емяльянаў, Ігар Барысаў, Аляксандар Пастарняк, Уладзіслаў Папоў, Аляксандар Жандараў, Сяргей Мацюхевіч, Яўген Нарэйка, Андрэй Астрацоў, Віталь Чарнавусаў і Зоя Баранава. Прозьвішчы вызваленых агучыў агучыў у сваім тэлеграм-канале Раман Пратасевіч:
https://smarturl.click/Yzo7m
«Сказалі, вы зашмат гаворыце». Журналіст Андрэй Мялешка расказаў, як іх з дачкой высылалі з Грузіі
Журналіст і актывіст Андрэй Мялешка расказаў Свабодзе, як яны з дачкой правялі дзень у аэрапорце Кутаісі перад высылкай з Грузіі, чаму зь імі зьнікла сувязь і што яны плянуюць рабіць далей:
https://smarturl.click/Q1o7w
👫 Увага, пошук!
Шукаем беларусаў, якія цяпер знаходзяцца ў прытулках для ўцекачоў у розных краінах і маглі б расказаць нам пра ўмовы і правілы знаходжаньня там. Ананімнасьць гарантуем.
📬 Сувязь з рэдакцыяй: Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669
У Беларусі абвясьцілі штармавое папярэджаньне. Ва Ўкраіне пераконваюць, што пажары ў Чарнобылі лякалізавалі
МНС Беларусі сёньня абвясьціла штармавое папярэджаньне, на большай частцы тэрыторыі Гомельскай і Магілёўскай вобласьці захоўваецца надзвычайная пажарная небясьпека.
У Міністэрстве абароны навакольля і прыродных рэсурсаў Украіны паведамілі аб лякалізацыі пажараў у чарнобыльскай зоне. Агулам ад пажару пацярпелі больш за 2600 гектараў тэрыторыі. У той жа час вялікія пажары працягваюцца ў лясах Палтаўскай вобласьці:
https://smarturl.click/G6oBD
Ахвярамі паводак у Эўропе сталі сама меней 17 чалавек
Сама меней 17 чалавек сталі ахвярамі наймацнейшых паводак у Цэнтральнай і Усходняй Эўропе, паведамляе Reuters. У Румыніі паводка забрала жыцьці 7 чалавек. У Аўстрыні загінуў пажарны і двое мужчын ва ўзросьце 70 і 80 гадоў. У выніку паводкі ў Польшчы загінулі 4 чалавекі, а ў Чэхіі загінулі трое:
https://smarturl.click/0eL2M
17 верасьня нарадзіўся Максім Танк, народны паэт Беларусі
Максім Танк (сапраўднае імя — Яўген Іванавіч Скурко) — беларускі паэт, перакладчык, грамадзкі і дзяржаўны дзеяч. Танка называюць паэтам-экспэрымэнтатарам, майстрам беларускага верлібра: ён лічыў, што абмяжоўвацца рыфмай ці падпарадкоўвацца строгім правілам ў паэзіі немагчыма, і заўсёды сьмела экспэрымэнтаваў у творчасьці.
Па аднаўленьні незалежнасьці ён падтрымаў нацыянальную сымболіку, выступіў супраць вынікаў рэфэрэндуму 1995 году. 20 нечаканых фактаў пра Максіма Танка
Пра іншыя падзеі 17 верасьня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ужо сёньня»: https://smarturl.click/gpRo4
Абвешчаны доўгі сьпіс прэміі Гедройця. У ім кніга зь «Бібліятэкі Свабоды»
Сёлета доўгі сьпіс прэміі Гедройця складаецца зь дзесяці пазыцыяў:
«Трэба ўявіць Сызыфа шчасьлівым» — Валянцін Акудовіч (выдавецтва «Логвінаў», 2023)
«Забіць упалмінзага» — Зьміцер Бартосік («Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода», 2022)
«Я танцую» — Віка Біран (выдавецкая ініцыятыва «Кася на Парнасе», 2023)
«Гарэзьлівы пацалунак. Кніга другая» — Ева Вайтоўская (выдавецтва «Янушкевіч», 2023)
«На прызьбе ў Сілічах» — Марыя Вайцяшонак (выдавецтва «Пфляўмбаўм», 2023)
«Жамяра: жаночыя гісторыі» — Алена Вешторт (выдавецтва «Альфа-кніга», 2023)
«Вольнеры. Прадвесьце» — Валер Гапееў (выдавецтва «Янушкевіч», 2023)
«Круглая Square: Іранічны жыцьцяпіс чалавека і імпэрыі» — Вал Клемэнт (выдавецтва «Gutenberg Publisher», 2023)
«Слюнькоў. Палітычная біяграфія» — Дзяніс Марціновіч (выдавецтва «Янушкевіч», 2023)
«Час пустазельля» — Ганна Янкута (выдавецтва «Янушкевіч», 2023) https://smarturl.click/Q1oe1
Гомельская пракуратура запатрабавала ад «Яндекс Музыки» выдаліць песьні рагачоўскага гурту Tor Band
Пракуратура Гомельскага раёну запатрабавала ад сэрвісу «Яндекс Музыка», сярод іншага, выдаліць песьні рагачоўскага гурту Tor Band і кантэнт суполкі «Маланка Медиа». У выніку іх «выключылі з прапановаў да праслухоўваньня»:
https://smarturl.click/71LyD
Палітзьняволены журналіст Андрэй Толчын выйшаў на волю па памілаваньні
Пра вызваленьне былога журналіста-фрылансэра Андрэя Толчына паведаміў @parlamentbel. Паводле зьвестак Свабоды, ён выйшаў на волю па памілаваньні.
Андрэй Толчын — даўні стваральнік газэты «Гомельскія ведамасці», былы журналіст-фрылансэр, да 2020 году супрацоўнічаў зь некалькімі незалежнымі СМІ. Толчына неаднойчы затрымлівалі і судзілі за журналісцкую дзейнасьць з 2017 году. 21 сакавіка судзьдзя Дзьмітры Казлоў прысудзіў яму 2 гады і 6 месяцаў калёніі за «паклёп у дачыненьні Лукашэнкі» і за «садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці»:
https://smarturl.click/5Odno
105 гадоў візыту ў Менск Пілсудзкага, падчас якога ён выступаў па-беларуску
18 верасьня 1919 году ў акупаваны 8 жніўня польскімі войскамі Менск прыехаў з двухдзённым візытам кіраўнік Польшчы Юзаф Пілсудзкі. Падчас візыту ён двойчы выступаў афіцыйна, і абодва разы па-беларуску, чым выклікаў шок у мясцовых палякаў.
18 верасьня 1991 году кіраўніком Беларусі абралі Станіслава Шушкевіча. Станіслаў Шушкевіч быў доктарам фізыка-матэматычных навук прафэсарам, членам-карэспандэнтам Акадэміі навук, у 1991–1994 кіраваў Вярхоўным Саветам 12-га скліканьня. Адзін з падпісантаў Белавескага пагадненьня, якое паставіла кропку ў існаваньні СССР. Шушкевіч памёр у Менску 3 траўня 2022 году. Яму было 87 гадоў.
Пра іншыя падзеі і даты гэтага дня ў гісторыі Беларусі і сьвету чытайце па спасылцы:
https://smarturl.click/4kLYw
Уладзімер Някляеў прэзэнтаваў у Варшаве новы зборнік вершаў «Без Айчыны». ФОТА
Уладзімер Някляеў 17 верасьня прэзэнтаваў у Варшаве новы зборнік паэзіі «Без Айчыны. Кніга турмы і замежжа».
Падчас прэзэнтацыі Някляеў сярод іншага зачытаў некалькі вершаў з новай кнігі, а таксама паэму «Каляды».
Зборнік «Без Айчыны. Кніга турмы і замежжа» выйшаў ў польскім выдавецтве Kolegium Europy Wschodniej (KEW).
https://smarturl.click/8EL8Q
Лукашэнка прызнаў, што ў Беларусь залятаюць расейскія бесьпілётнікі
Спэцслужбы краін Захаду разглядаюць Беларусь як «магчымае месца эскаляцыі», «зацішша», якое наступіла ва Ўкраіне, «ім ня трэба», заявіў Аляксандр Лукашэнка, выступаючы 17 верасьня на ўрачыстым вечары з нагоды дзяржаўнага сьвята Дня народнага адзінства.
Лукашэнка прызнаў, што баявыя бесьпілётнікі час ад часу залятаюць на тэрыторыю Беларусі, адзін зь іх нібыта быў знойдзены «ажно пад Бабруйскам». «Гэта былі ўкраінскія бесьпілётнікі, а не расейскія. Хаця і зь іншага боку бывае», — удакладніў Лукашэнка.
https://smarturl.click/RAowJ
Сотні членаў «Хэзбалы» пацярпелі пры выбуху пэйджараў. У Лібане лічаць, што прылады ўзламалі ізраільскія спэцслужбы
У Лібане сотні членаў лібанскай узброенай групоўкі «Хэзбала», уключаючы байцоў і мэдыкаў, сур’ёзна пацярпелі пры выбуху пэйджараў. Групоўка прызнаная тэрарыстычнай у ЗША і ў некаторых краінах ў ЭЗ.
Пра выбухі паведамляе Reuters са спасылкай на крыніцу ў органах бясьпекі.
Афіцыйны прадстаўнік «Хэзбалы», які гаварыў на ўмовах ананімнасьці, сказаў, што дэтанацыя пэйджараў стала «найбуйнейшым парушэньнем бясьпекі» за апошні год. У выніку дэтанацыі пэйджара пацярпеў таксама пасол Ірану ў Лібане Моджтаба Амані. Паведамляецца пра 1200 параненых.
https://smarturl.click/Eeoa5
Беларускія мытнікі пачалі пільна правяраць грузы з Расеі, на межах усталююць адмысловыя сканэры
У бліжэйшы час у пунктах пропуску на мяжы з Расеяй плянуюць разьмясьціць сканэры для праверкі грузаў, якія перасякаюць мяжу, заявіў у эфіры дзяржаўнага тэлеканала «Беларусь 1» старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэту Ўладзімер Арлоўскі.
Паводле яго, беларускія мытнікі робяць «вялікія намаганьні» для выяўленьня кантрабанды, якую спрабуюць незаконна ўвезьці ў Беларусь.
«Апошнія паўтара года мы ажыцьцяўляем сканаваньне ўсіх пасылак, якія паступаюць у Беларусь ня толькі з трэціх краін, але ў тым ліку і з ЭАЭС, калі яны ідуць ад юрыдычных асобаў да нашых грамадзян. І выяўляем значную колькасць прадметаў, забароненых або абмежаваных да ўвозу. Гэта і зброя, і боепрыпасы, і квадракоптары, і наркотыкі, псыхатропы», — распавёў Ўладзімер Арлоўскі.
https://smarturl.click/0eL4L
Палата прадстаўнікоў падтрымала норму аб крымінальным пакараньні за абразу Лукашэнкі за межамі Беларусі
Праект закону прадугледжвае «пашырэньне кола злачынстваў, за якія грамадзяне Беларусі будуць несьці крымінальную адказнасьць пры іх учыненьні за межамі краіны». У гэты пералік, у прыватнасьці, уключылі злачынствы тэрарыстычнай накіраванасьці, дыскрэдытацыю Беларусі, абразу і паклёп у дачыненьні да Аляксандра Лукашэнкі і зьдзек зь дзяржаўных сымбаляў:
https://smarturl.click/W39Je
«Флагшток»: Мазырскі НПЗ страціў да 35 мільёнаў даляраў у выніку блэкаўту падчас ліпеньскага ўрагану
Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод ацаніў страты, атрыманыя за дні блэкаўту, зьвязанага з наступствамі ўрагану ў Гомельскай вобласьці. Ацэначныя разьлікі паказалі страты ў памеры да 35 мільёнаў даляраў, паведамляе «Флагшток» са спасылкай на інфармаваную крыніцу:
https://smarturl.click/gpR7a
Дзьве відэакамэры сочаць, як у калёніі працуе Марыя Калесьнікава
«Марыю Калесьнікаву ізалявалі ад іншых палітычных — накіравалі ў брыгаду, дзе больш палітычных не было. А яшчэ ўсталявалі дзьве відэакамэры над сталом, дзе яна працавала», — кажа былая палітзьняволеная Дар’я Афанасьева.
Сталі вядомыя ляўрэаты адноўленай «Мядовай прэміі» ў літаратуры
Сёлета былы палітвязень паэт Мікола Папека аднавіў на Беласточчыне заснаваную ім асабіста літаратурную «Мядовую прэмію» і назваў яе новых ляўрэатаў — імі сталі муж і жонка, паэтка Валянціна Аксак і пісьменьнік Ўладзімер Арлоў.
«Валянціна як паэтка, а Ўладзімер вядомы і як паэт, і як празаік, і як гісторык, і як папулізатар гісторыі. Я лічу, што гэта выдатныя асобы для Мядовай прэміі», — патлумачыў свой выбар Мікола Папека:
https://smarturl.click/e5QR9
Байца палка Каліноўскага, які ўжо больш за 2 гады ў расейскім палоне, будуць завочна судзіць у Данецку
Пракуратура так званай «ДНР» накіравала ў суд крымінальную справу супраць 28-гадовага беларуса Яна Дзюрбейкі. Яго завочна абвінавацілі ва «ўдзеле найміта ва ўзброеным канфлікце» (па ч. 3 ст. 359 КК РФ). У паведамленьні гаворыцца, што Дзюрбейку «аб’явілі ў міжнародны вышук».
Ян Дзюрбейка ваяваў у палку Кастуся Каліноўскага і, як мяркуецца, трапіў у расейскі палон у часе бою ля гораду Лісічанску Луганскай вобласьці 26 чэрвеня 2022 году:
https://smarturl.click/yqJnj
Самалёт з дэпартаваным з Грузіі журналістам Мялешкам адправіўся ў Варшаву з амаль 10-гадзіннай затрымкай
Самалёт вугорскай авіякампаніі Wizzair з дэпартаваным з Грузіі беларускім журналістам і актывістам нацыянальнага адраджэньня Андрэем Мялешкам і ягонай дачкой адправіўся з Кутаісі ў Варшаву з амаль 10-гадзіннай затрымкай — 17 верасьня ў 1:21 замест 16 верасьня ў 15:40. Цяпер Мялешка з дачкой ужо ў Варшаве.
Прычына пераносу рэйса невядомая. Роўна тыдзень таму была такая ж сытуацыя на гэтым жа кірунку:
https://smarturl.click/e5QoY
Прадстаўнік АПК, лекар Салавей: Я буду шчасьлівы, калі 5% мэдыкаў, якія зьехалі, вернуцца ў Беларусь
Сёньняшняя мэдычная сыстэма Беларусі пабудаваная на татальнай хлусьні і татальнай эксплюатацыі. Пра гэта заявіў лекар, намесьнік прадстаўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінэта па сацыяльнай палітыцы Станіслаў Салавей на «Стратэгічнай Анты-Канфэрэнцыі «Belarusian ID Revival Days» («Дні адраджэньня беларускай ідэнтычнасьці») у аршаве.
На яго думку, давядзецца прыкласьці шмат намаганьняў, каб пры зьменах мэдычная сыстэма «ня рухнула ў першыя 3–4 гадзіны». «Уся мэдыцына стане. Нельга будзе перапрацоўваць, а яна трымаецца на перапрацоўках», — патлумачыў лекар.
Салавей прапанаваў працаваць з грамадзтвам, тлумачыць сытуацыю, «каб не сутыкнуцца з тым, што людзі скажуць: усё было добра пры Лукашэнку, прыйшлі дэмакраты — і ўсё рухнула». https://smarturl.click/5Odg0
Асноўныя падзеі і найважнейшыя публікацыі Свабоды 16 верасьня
Прэс-служба Лукашэнкі: памілавалі яшчэ 37 палітвязьняў. Латушка: «Нельга памілаваць ні ў чым не вінаватых людзей»
Вызваленьнем новай групы палітвязьняў Лукашэнка пасылае яшчэ адзін сыгнал. Каму і навошта?
Раман Пратасевіч назваў пяць імёнаў вызваленых палітвязьняў
«Для мяне гэта было няпростым рашэньнемі». Гарбунова сышла ў адстаўку з Аб’яднанага пераходнага кабінэту
«Нізкая хуткасьць, дызайн 2011 году»: Як працуе новаствораны «свой YouTube» і якія праекты ў ІТ спрабавалі рабіць з падачы беларускіх уладаў
Латушка: 90% сёньняшніх чыноўнікаў змогуць застацца ў дзяржаўным апараце новай Беларусі
«Мы вас мусім вярнуць на тэрыторыю Польшчы». Журналіст Андрэй Мялешка расказаў, як яго з дачкой не пускаюць у Грузію
Непаўналетнюю дачку журналіста Андрэя Мялешкі не аддалі маці, яе дэпартуюць з Грузіі разам з бацькам
Ці варта беларусам баяцца расейскага інфармацыйнага ўплыву?
У Менск замест Вільні. Расказваем, калі ваш самалёт можа сесьці ня там, дзе вы плянавалі
Як мы сталі «невероятными». Што адбываецца зь беларускай самаацэнкай
«Кожны чацьвёрты зьехаў з краіны». Вэнэсуэльская дыпляматка расказала пра пасьлявыбарчыя пратэсты і апазыцыю ў выгнаньні