Што вядома пра беларуса Кадарыя, якога Злучаныя Штаты падазраюць у махлярстве
Дзярждэпартамэнт ЗША паабяцаў 2,5 мільёна даляраў узнагароды за інфармацыю, якая прывядзе да арышту былога грамадзяніна Беларусі (а мяркуецца, і Ўкраіны) Уладзімера Кадарыя, якога абвінавачваюць у распаўсюджаньні шкоднага праграмнага забесьпячэньня. У сакавіку 2023 году Ўладзімера Кадарыя экстрадавалі з Кіргізстану ў Беларусь.
https://smarturl.click/M1yQ4
Нямецкі ўрад «не раскрывае зьместу канфідэнцыйных перамоваў» аб вызваленьні Калесьнікавай і іншых палітвязьняў
Заява МЗС Нямеччыны прагучала ў адказ на запыт дэпутата Бундэстага.
https://smarturl.click/kjEk4
Пуцін прыляцеў у Манголію. Яго не арыштавалі, а прынялі ўрачыста
Манголія — сябра дамовы аб Міжнародным крымінальным судзе, які выдаў ордэр на яго арышт. Але выконваць свае абавязкі паводле абавязаньняў краіна ня стала.
https://smarturl.click/M1yp4
МЗС анансаваў міжнародную канфэрэнцыю аб нелегальнай міграцыі з удзелам краінаў ЭЗ
Максім Рыжанкоў заявіў, што сярод патэнцыйных удзельнікаў канфэрэнцыі «пацьвердзілі свой удзел» шэраг міністраў краін Эўрапейскага зьвязу.
https://smarturl.click/G6V24
Іранскаму блогеру прысудзілі 12 гадоў турмы за твіт з кропкай
Хасейн Шанбехзадэ напісаў свой твіт у траўні. Гэта быў твіт з адной кропкай у адказ на пасаду вярхоўнага лідэра краіны Алі Хамэнэі. Празь некалькі тыдняў, пасьля таго, як твіт набраў значна больш лайкаў, чым пост Хамэнэі, мужчыну арыштавалі.
https://smarturl.click/9zwl4
Асноўныя падзеі і публікацыі панядзелка, 2 верасьня
«Мне як мужу „палітычнай“ кліенты часам плацілі ўтрая больш». Беларуская салідарнасьць — ва ўчынках і лічбах
Лукашэнка: «Лепей жыць больш бедна, чым ваяваць»
Ці стала ўлада Лукашэнкі больш трывалай пасьля 2020 году?
«ПіК Свабоды». У Расеі замала рэсурсаў, каб цяпер акупаваць Беларусь, — Латушка
Колькасьць першаклясьнікаў у Беларусі за апошнія тры гады скарацілася на 13 тысяч
Выезду зь Беларусі ў краіны Эўразьвязу чакае 3,4 тысячы транспартных сродкаў
Што значыць перамога ўльтраправых на выбарах ва ўсходніх землях ФРГ
Прэзыдэнт Тайваня — Пэкіну: «Чаму б не забраць землі ў Расеі?»
Прэзыдэнт Тайваня Лай Ціндэ заявіў, што калі ўлады КНР імкнуцца да аднаўленьня адзінства і тэрытарыяльнай цэласнасьці Кітаю, яны павінны вылучыць тэрытарыяльныя прэтэнзіі Расеі ў сувязі з саступкай Расейскай імпэрыі зямель у Прымор’і, на якую ўлады Кітаю пайшлі ў XIX стагодзьдзі.
https://smarturl.click/XyaBA
«Дзіяна Маісеенка ўжо на свабодзе», — Франак Вячорка
Офіс Святланы Ціханоўскай атрымаў запэўніваньні, што Ерэван ня будзе выдаваць рэжыму Лукашэнкі перасьледаваных па палітычных прычынах грамадзян Беларусі.
Юрыст Алесь Міхалевіч напісаў у сваім Фэйсбуку, што на час разгляду экстрадыцыйнай справы ёй абмежавалі выезд з краіны.
https://smarturl.click/aJnOJ
Нацбанк Украіны хоча зьмяніць назву самай дробнай манэты «капейка» на «шаг»
Паводле тлумачэньня Нацбанку «назва „капейка“ — гэта насамрэч сымбаль маскоўскай акупацыі. А „шаг“, наадварот, старажытнаўкраінскага паходжаньня і выкарыстоўваецца ва ўкраінскіх грашовых лічбах з XVI стагодзьдзя».
https://smarturl.click/5OnJD
Колькасьць першаклясьнікаў у Беларусі за апошнія тры гады скарацілася на 13 тысяч
Школьнікі будуць вучыцца па тых жа праграмах, што і летась. Аднак зьявяцца некаторыя факультатыўныя заняткі з акцэнтам на выхаваньне патрыятызму, бо ў беларускай школе галоўнае «не навучаньне, а выхаваньне», заявіў міністар адукацыі Андрэй Іванец на нарадзе з удзелам Лукашэнкі.
https://smarturl.click/W3zOW
Улады Азэрбайджану заявілі пра перамогу партыі Аліева на парлямэнцкіх выбарах
Праціўнікі рэжыму Ільхама Аліева і незалежныя журналісты заяўляюць пра шэраг парушэньняў на ўчастках.
https://smarturl.click/xBX5Z
У новых школьных падручніках па гісторыі падзеі 2020 году прадставілі як дзяржаўны пераварот
Андрэй Іванец расказаў, як зьмяніўся падручнік па гісторыі для дзясятай клясы. Паводле яго, у навучальны дапаможнік «Гісторыя Беларусі ў кантэксьце сусьветнай гісторыі» дадалі ў тым ліку і найноўшы час.
https://smarturl.click/VDxLZ
Памёр трохразовы алімпійскі чэмпіён Аляксандар Мядзьведзь
Свой першы залаты алімпійскі мэдаль у дужаньні вольным стылем Мядзьведзь заваяваў у 1964 годзе ў Токіё, затым былі перамогі на Алімпіядах у Мэхіка-1968 і Мюнхэне-1972.
https://smarturl.click/ppAM7
Новы працэс за салідарнасьць зь сем’ямі палітвязьняў: судзяць Марыну Гацуру
2 верасьня ў Менскім абласным судзе пачынаецца судовы працэс над Марынай Гацурай, якую затрымалі падчас рэйду спэцслужбаў па сваяках палітвязьняў, што атрымлівалі дапамогу. Марына Гацура са Стоўпцаў, у лістападзе ёй споўніцца 60 гадоў. Паводле яе старонкі ў Фэйсбуку, жанчына цікавілася беларускай культурай, займалася дабрачыннай дзейнасьцю, у тым ліку апекавалася хатнімі жывёламі, якія засталіся без прытулку.
https://smarturl.click/Ee0JV
«Мне як мужу „палітычнай“ кліенты часам плацілі ўтрая больш». Беларуская салідарнасьць — ва ўчынках і лічбах
«Незнаёмыя людзі дасылаюць пасылкі для сына. Знаёмыя — узялі на сябе абавязак купіць частку прадуктаў і рэчаў для перадачы. Нікуды беларуская салідарнасьць і падтрымка за гэтыя гады ня дзелася». Праз рэпрэсіі ў Беларусі прайшлі дзясяткі тысяч чалавек. На затрыманьні і арышты беларусы адказвалі салідарнасьцю і падтрымкай. Расказваем, як гэта выглядае праз чатыры гады пасьля пачатку пратэстаў.
https://smarturl.click/W3zQe
Як беларусы глядзяць на Захад? — вынікі апытаньня Chatham House
Ці адносяць беларусы сябе да заходняй культуры? Ці хацелі б яны жыць, як у Эўразьвязе? Як беларусы ставяцца да заходніх санкцыяў? Пра вынікі апошняга онлайн-апытаньня сярод гараджанаў Беларусі распавядае у праграме «ПіК Свабоды» кіраўнік праекту «Беларуская ініцыятыва» брытанскага Chatham House, доктар паліталёгіі Рыгор Астапеня.
https://youtu.be/3SturhgabKo
Аднапакаёўка на Нямізе — $380, на ўскраіне — $220. Што адбываецца на рынку арэнды кватэр у Менску
«Спадзяюцца, што здадуць кватэру за вялікія грошы, просяць за аднапакаёўку ў Сухараве 300 даляраў». Расказваем, што адбываецца за арэндай жыльля ў Менску на пачатку навучальнага году.
https://smarturl.click/67XAB
Расейцы атакавалі ракетамі Запарожжа, ёсьць разбурэньні і ахвяры, у тым ліку дзіця
Армія Расеі ўдарыла па Запарожжы ў ноч на 3 верасьня, паведамляюць мясцовыя ўлады. Паводле іх зьвестак, загінулі двое мясцовых жыхароў, сярод іх васьмігадовы хлопчык.
https://smarturl.click/B6aj5
Сёньня дзень памяці Міхася Дубянецкага
3 верасьня 1990 году памёр Міхась Дубянецкі, кнігавыдавец і перакладчык, грамадзкі дзяяч, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980–1990-х.
Больш падзей гэтага дня ў гісторыі ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/AdzyO
У Беларусі ліквідуецца чарговае нацыянальнае аб’яднаньне
Зарэгістраванае ў 2006 годзе Міжнароднае грамадзкае аб’яднаньне «Емэнская грамада» можа быць ліквідаванае паводле пазову Міністэрства юстыцыі.
https://smarturl.click/5OnlD
«Я нібыта праходжу па справе таты». Размова зь Дзіянай Маісеенкай, якую затрымалі на грузінска-армянскай мяжы
«Па ідэі, экстрадаваць у Беларусь з Армэніі мяне ня могуць. Але ў мяне ёсьць асьцярогі, што па мяне сілавікі могуць прыехаць зь Беларусі і забраць мяне. Таму я падала прашэньне аб палітычным прытулку ў Армэніі».
https://smarturl.click/w9nyb
У Расеі мала рэсурсаў, каб акупаваць Беларусь, — Латушка
Ці можна пераканаць заходніх палітыкаў надаваць больш увагі Беларусі і менш аглядацца на Расею? Чаму для суседзяў з Эўразьвязу важна адкрыць памежныя пераходы для пасажырскага руху і выдаваць больш візаў беларусам? Пра гэта ў праграме «ПіК Свабоды» кажа Павал Латушка, намесьнік кіраўніка Аб'яднанага пераходнага кабінэту, кіраўнік «Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня».
ВІДЭА: https://youtu.be/Q6u3p9YrCTg
«Мы былі ў шоку, бо ня ведалі, што Дзіяна ў вышуку». Падрабязнасьці затрыманьня беларускі ў Армэніі
«У Армэнію ніколі ня езьдзілі раней. Ну вось і прыехалі». Уладзімер, сябар беларускі Дзіяны Маісеенкі, якую затрымалі армянскія памежнікі і зьмясьцілі на 72 гадзіны ў паліцэйскі пастарунак, расказаў, што яны раней разам вандравалі, езьдзілі ў Турэччыну.
https://smarturl.click/9zw54
Грамадзянку Беларусі затрымалі ў Армэніі за ўдзел у пратэстах
У Беларусі ёй пагражае пазбаўленьне волі на тэрмін да чатырох гадоў.
https://smarturl.click/xBX5J
Ультраправыя здабылі першую перамогу на выбарах у Нямеччыне з часоў ІІ усясьветнай вайны
У Турынгіі на выбарах у фэдэральны парлямэнт перамаглі ўльтраправыя. У Саксоніі, акрамя правых, узмацнілі пазыцыі левыя радыкалы, якія таксама выступаюць супраць паставак зброі Ўкраіне.
https://smarturl.click/ppAZ7
У Сумах пад расейскі ракетны ўдар трапілі дзіцячы дом і цэнтар рэабілітацыі
Дзьве ўстановы месьцяцца ў адным будынку ў жылым мікрараёне Сумаў.
https://smarturl.click/M1y6o
Фота тэлеграм-каналу Рятувальники Сумщини
Ці стала ўлада Лукашэнкі больш трывалай пасьля 2020 году?
Цяпер улада Лукашэнкі трымаецца на гвалце, а не на народным мандаце. Таму, нягледзячы на нібыта абсалютную ўладу, ён ня можа дазволіць сабе таго, што мог раней, піша Валер Карбалевіч.
https://smarturl.click/kjEM2
У Ізраілі новы маштабны пратэст. Ад прэм’ера патрабуюць спыненьня вайны ў сэктары Газа
Дзясяткі тысяч ізраільцянаў выйшлі на вуліцы на пратэст супраць адсутнасьці пагадненьня з ХАМАС аб спыненьні вайны. Ёсьць пагроза разрастаньня страйку.
https://smarturl.click/W3zQA
90 гадоў з дня сьмерці Міколы Ільляшэвіча
2 верасьня 1934 году заўчасна памёр праз сухоты Мікола Ільляшэвіч, дзяяч беларускага руху, гісторык, псыхоляг, настаўнік, выдавец. Адзін зь першых дасьледнікаў, які востра падняў пытаньне аб нэгатыўным уплыве палітыкі Расейскай імпэрыі на землі былога Вялікага Княства Літоўскага.
Больш падзей гэтага дня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/71yRX