radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

17325

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

Як у Беларусі адрэагавалі на зьбіцьцё дронаў над Гомлем

5 верасьня ў Гомлі ўначы прагучалі выбухі — у мясцовых суполках называліся месцы падзеньня БПЛА. Пра залёт і падзеньне дронаў паведамілі адразу некалькі крыніц.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Нават у сьне ёсьць пэўныя правілы паводзінаў: не дакранацца да нябожчыкаў, не сядаць зь імі есьці»

Што сьнілі беларусы і да чаго гэтыя знакі? Пагаварылі з этнографам і пісьменьніцай Алінай Высоцкай пра сны беларусаў:

https://smarturl.click/vwe8R

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

CNN заявіла, што атрымала эксклюзіўныя кадры з Пакроўску: расейскія вайскоўцы расстрэльваюць украінцаў, якія здаліся

Украінскі бок заяўляе пра мінімум 15 падобных выпадкаў зь лістапада 2023 году.

https://smarturl.click/Q1Eww

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Мы толькі выйшлі — і крык. А потым нас накрыла». Размова са студэнтам, які выжыў падчас расейскага ўдару па Інстытуце сувязі ў Палтаве

У Палтаве завяршылі разбор завалаў Інстытуту сувязі пасьля расейскага ракетнага ўдару, які быў нанесены яшчэ ў панядзелак. Паводле зьвестак ратавальнікаў, усяго загінулі 55 чалавек, 328 чалавек былі параненыя.

З адным з тых, хто выжыў падчас гэтага нападу, Сяргеем, пагаварыў журналіст тэлеканалу «Настоящее время» Андрэй Кузакоў.

https://smarturl.click/kjeRX

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Атакі Расеі на цывільныя будынкі і збудаваньні Ўкраіны не спыняюцца ўжо некалькі дзён запар

У ноч на 6 верасьня Расея нанесла ўдары па Ўкраіне дзьвюма ракетамі і 44 ударнымі бесьпілётнымі лятальнымі апаратамі (БПЛА), паведамляе ВПС Узброеных сіл Украіны.

https://smarturl.click/O0WQ8

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Акружны суд Варшавы завочна арыштаваў трох грамадзян Беларусі за пасадку самалёту Ryanair у 2021-м

Судовай пастановай завочна арыштавалі былога дырэктара «Белаэранавігацыі» Леаніда Чуро, начальніка зьмены кантролю Яўгена Цыганова, а таксама неназванага афіцэра КДБ высокага рангу. Дзяржаўная пракуратура Польшчы абвінавачвае траіх грамадзян Беларусі ў «акце тэрарызму».

https://smarturl.click/vwez2

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Тры гады таму асудзілі Марыю Калесьнікаву і Максіма Знака

6 верасьня 2021 году вынесьлі прысуд палітзьняволеным Марыі Калесьнікавай і Максіму Знаку. Былых удзельнікаў выбарчага штабу Віктара Бабарыкі і сяброў прэзыдыюму Каардынацыйнай рады судзілі разам за зачыненымі дзьвярыма. Вырак — 11 гадоў калёніі Калесьнікавай і 10 гадоў — Знаку. Судзьдзя — Сяргей Епіхаў.

Іх прызналі вінаватымі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу:
🔸змова з мэтай захопу ўлады;
🔸заклікі да дзеяньняў, скіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы;
🔸стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня альбо кіраваньне ім.

Марыя Калесьнікава знаходзіцца ў гомельскай жаночай калёніі ў рэжыме інкамунікада (бяз сувязі з вонкавым сьветам). Больш за паўтара года яе трымаюць у памяшканьні камэрнага тыпу і пэрыядычна зьмяшчаюць яшчэ і ў ШЫЗА.

Больш падзей гэтага дня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/mpeQO

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Вярхоўная Рада Ўкраіны падтрымала адстаўку яшчэ трох чыноўнікаў і зацьвердзіла 9 новых міністраў. З чым зьвязаныя перастаноўкі ва ўкраінскім урадзе

Сёньня Вярхоўная Рада прыняла адстаўку міністра замежных спраў Дзьмітра Кулебы, віцэ-прэм'ера і міністра па рэінтэграцыі часова акупаваных тэрыторый Ірыны Верашчук і старшыні Фонду дзяржаўнай маёмасьці. Таксама ў Радзе прагаласавалі за прызначэньне 9 міністраў.

З чым зьвязаныя маштабныя перастаноўкі ва ўкраінскім урадзе? Што пра гэта кажа прэзыдэнт Украіны і як гэта тлумчаць экспэрты:

https://smarturl.click/Ee9Mz

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 5 верасьня

🛩 Мінабароны Беларусі заявіла пра зьбіцьцё дронаў, у Гомлі прагучалі выбухі

❌ Грузія адмовіла ў міжнароднай абароне сябру Каардынацыйнай рады Марыне Зялёнай

🇱🇹 Правакацыя каля беларускага шэлтэру ў Вільні: расказваем дэталі. У Вільні за дзень атакавалі тры беларускія ўстановы. ФОТА

👨🏻‍⚖️ Былы намесьнік міністра энэргетыкі атрымаў 6 гадоў калёніі. Як у Беларусі судзілі чыноўнікаў, сілавікоў і дэпутатаў

👫 «Як цяпер выехаць вучыцца, я ня ведаю». Чаму беларускія абітурыенты ня могуць паступіць у Кракаў

🧑🏻‍🎓«Ня ведаю, колькі я яшчэ вытрымаю пісаць пра намалоты і мэханізатараў». Як цяпер вучацца на журфаку БДУ

🙍🏻‍♂️Улады будуць пераконваць, што «нармалізацыя» адбылася і Лукашэнка стаў гарантам новай «стабільнасьці», — палітычны экспэрт Быкоўскі

👩🏼 «ПіК Свабоды». За якую жанчыну гатовае галасаваць беларускае грамадзтва

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пра якое жаночае пытаньне маўчыць Лукашэнка?

Ці гатовае беларускае грамадзтва да палітычнага лідэрства жанчын? Як беларусы ацэньваюць гендэрную няроўнасьць у аплаце працы? Чаму Лукашэнка ніколі не казаў пра праблему абортаў? Зьвесткі апошняга апытаньня Chatham House камэнтуе ў праграме «ПіК Свабоды» паліталягіня, дырэктарка Цэнтру новых ідэяў Леся Руднік:

🎥 ВІДЭА цалкам: https://youtu.be/rzCmOvW9aUs

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇱🇹 МЗС Літвы пракамэнтавала атаку на беларускія ўстановы ў Вільні

«Мы рашуча асуджаем акты вандалізму супраць беларускай супольнасьці, учыненыя па сцэнары КДБ. Вінаватыя будуць прыцягнутыя да адказнасьці.

Мы цалкам падтрымліваем свабодалюбных людзей, якія змагаюцца за дэмакратычную Беларусь і яе эўрапейскую будучыню», — гаворыцца ў паведамленьні МЗС Літвы ў сацыяльнай сетцы Х:

https://smarturl.click/z2eZb

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Вільні за дзень атакавалі тры беларускія ўстановы. ФОТА

У ноч на 4 верасьня невядомыя стрэлілі з пнэўматычнай зброі ў вакно царквы беларускага праваслаўнага прыходу ў Вільні, які знаходзіцца ў юрысдыкцыі Канстантынопальскага (Сусьветнага) патрыярхату. У тую ж ноч невядомыя разьбілі шыбы ў Цэнтры беларускай культуры ў Вільні. Ніхто не пацярпеў.

Пра здарэньні праінфармавалі літоўскую паліцыю. Пазьней стала вядома пра правакацыю каля будынку прыватнага цэнтру ўцекачоў зь Беларусі «Дапамога»: невядомыя на літоўскай мове напісалі «Беларускім паразытам тут ня месца».

Фота Свабоды зь месца падзей: https://smarturl.click/O0WaA

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Былы намесьнік міністра энэргетыкі атрымаў 6 гадоў калёніі. Як у Беларусі судзілі чыноўнікаў, сілавікоў і дэпутатаў

Кагосьці памілавалі, нехта атрымаў новую пасаду, а хтосьці пайшоў кіраваць калгасам. Расказваем, як у Беларусі судзілі высокіх чыноўнікаў, сілавікоў і кіраўнікоў і што зь імі было далей.

https://smarturl.click/VDAV0

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Колішняму намесьніку міністра энэргетыкі абвясьцілі вырак

Міхаілу Міхадзюку прысудзілі 6 гадоў калёніі, пішуць дзяржаўныя СМІ. Яго судзілі за хабар. На сваёй былой пасадзе ён займаўся пытаньнямі Астравецкай АЭС.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Бярозе новы масавы працэс над пратэстоўцамі 2020-га

Гаворка аб пратэстах супраць фальшаваньня прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году і гвалту сілавікоў. Судзьдзёй у гэтым працэсе прызначылі Людмілу Рудзіну. На яе рахунку тры палітычныя крымінальныя прысуды.

https://smarturl.click/w9evW

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Чаму заблукалі расейскія «Шахеды»? Галоўны хаўрусьнік як пагроза для Лукашэнкі

Сытуацыя вакол расейскіх беспілётнікаў, якія раз-пораз залятаюць на беларускую тэрыторыю, для Лукашэнкі непрыемная зь дзьвюх прычынаў.
Па-першае, разбураецца ідэалягічны перадвыбарны канструкт, што Беларусь ня ўдзельнічае ў вайне, а Лукашэнка — гарант міру. Па-другое, небясьпека прыйшла адтуль, адкуль яе ніхто не чакаў — з Расеі, піша Валер Карбалевіч.

https://smarturl.click/nyeq7

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Падпісвайцеся на Свабоду ў radio_svaboda">TikTok!

Нашыя журналісты публікуюць там унікальныя кароткія відэа і карткі на розныя тэмы. Відэа апошняга тыдня:

👆🏻Продкі лідэра Aerosmith Стыва Тайлера і акторкі Ліў Тайлер — беларусы! Расказваем у відэа вышэй

👉🏻 Як зьменіцца ўлада ў Беларусі і хто можа стаць пераемнікам Лукашэнкі? radio_svaboda/video/7408868917940079877">Спыталі экспэртаў

👉🏻 Ці пераходзяць беларусы на сваю мову? radio_svaboda/video/7410457249396657414">Спыталі пра гэта ў дасьледчыка

👉🏻 Правакацыі супраць беларусаў у Вільні: radio_svaboda/video/7411207998606937350">расказваем, што адбываецца

👉🏻 На што беларусы трацяць свае грошы? А як у іншых краінах? radio_svaboda/video/7410859972826893574">Прааналізавалі статыстыку і расказваем

👉🏻 «Няма такога, што ў Беларусі перагарнулі старонку». radio_svaboda/photo/7410415575056485637">Як выглядае беларуская салідарнасьць праз 4 гады пасьля пачатку пратэстаў

👉🏻 «Ня ведаю, колькі я яшчэ вытрымаю пісаць пра намалоты і мэханізатараў». radio_svaboda/photo/7411166581868252422">Як цяпер вучацца на журфаку БДУ, расказвае яго выпускніца

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Я больш чым упэўнены, што Лукашэнка ў гэтую авантуру залазіць ня будзе»

Вайсковы экспэрт Іван Ступак лічыць, што паведамленьні аб тым, што Лукашэнка нарошчвае вайсковы кантынгент на паўднёвых межах Беларусі, ёсьць часткай гібрыднай вайны.

https://smarturl.click/712jv

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Палітзьняволенаму футбольнаму фанату Тамазу Піпія павялічылі тэрмін яшчэ на 1,5 года

Пра гэта паведаміў праваабарончы цэнтар «Вясна».

Новы суд над палітвязьнем адбыўся ў Наваполацку 5 верасьня. Судзьдзя Тацяна Хрыпач прызнала маладога чалавека вінаватым паводле 411-га артыкулу КК аб злосным непадпарадкаваньні патрабаваньням адміністрацыі папраўчай установы.

https://smarturl.click/Q1EQw

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Вы хацелі беспарадкаў? Вось яны»

Дзясяткі старонак чатаў, прадстаўленых у судовых разглядах у ЗША, раскрываюць, як расейскія супрацоўнікі ФСБ абмяркоўвалі свае намаганьні ў распальваньні палітычнай варожасьці ў Амэрыцы, а таксама абменьваліся жартамі на розныя тэмы — ад напружаных адносінаў з начальствам да поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну.

Дасьледаваньне карэспандэнтаў Свабоды Майка Экеля, Марка Крутава і Сяргея Дабрыніна.

https://smarturl.click/nye84

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сусьлік, хамяк і барсук і паляўнічае лобі. Расказваем пра самых рэдкіх жывёлаў краіны

У новай рэдакцыі Чырвонай кнігі мяркуецца панізіць ахоўны статус зубра, мядзьведзя, рысі і барсука, а павысіць — толькі хамяка. Пад пагрозай зьнікненьня сусьлікі, а эўрапейскай норкі ў беларускіх лясах ужо не сустрэнеш.

Чырвоная кніга зьявілася ў Беларусі ў 1981 годзе і зьмяшчала тады 80 відаў жывёлаў і 81 від расьлін. У чацьвёртым выданьні 2015 году было ўжо 202 віды жывёлаў і 303 расьлін.

Абноўленае, пятае выданьне ЧКБ павінна зьявіцца ў 2025-м. Адтуль прапануюць выключыць 13 відаў жывёлаў, уключыць 21 від, зьмяніць ахоўны статус для 33 відаў.

https://smarturl.click/W30m6

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У чаканьні Гедройця. Нататкі шматразовага ўдзельніка журы

Кніжную прэмію імя Ежы Гедройця, ураджэнца Менску і польскага інтэлектуала ў Парыжы, называюць беларускім Нобэлем або Букерам. Упершыню яе ўручылі ў 2012 годзе, і з таго часу штогод нязьменна ўручаюць за найлепшую кнігу беларускай прозы.

На пачатку восені ажывае цікавасьць публікі да прэміі, барговы сэзон пачынаецца з публікацыі поўнага сьпісу кніг-прэтэндэнтак, на чарзе — доўгі і кароткі сьпісы і, нарэшце, абвяшчэньне пераможцы. Пра галоўную ўзнагароду ў беларускай літаратуры расказвае літаратар Сяргей Дубавец:

https://smarturl.click/xBe4Q

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Польшча вырашыла падоўжыць дзеяньне буфэрнай зоны на мяжы зь Беларусьсю яшчэ на 90 дзён

«Буфэрная зона на мяжы зь Беларусьсю будзе дзейнічаць з 11 верасьня на працягу наступных 90 дзён. Яна прынесла добрыя вынікі, мы ня хочам мяняць адлегласьці. У першую чаргу яна накіраваная супраць кантрабандыстаў», — паведаміў міністар унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Томаш Семоняк:

https://smarturl.click/qle19

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Грузія адмовіла ў міжнароднай абароне сябру Каардынацыйнай рады Марыне Зялёнай

Сябру Каардынацыйнай рады (фракцыя «Беларусы», ранейшая назва — «Блёк Пракоп’ева — Ягорава») Марыне Зялёнай (Калінінай) адмовілі ў наданьні міжнароднай абароны ў Грузіі.

«Я і маё дзіця падыходзім па ўмовах Жэнэўскай канвэнцыі аб уцекачах 1951 г., але не падыходзім з пункту гледжаньня Службы дзяржаўнай бясьпекі Грузіі», — распавяла Марына Зялёная:

https://smarturl.click/O0W9o

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Больш 557 тысяч эўра, сабраныя на маратоне салідарнасьці з палітвязьнямі, цалкам разьмеркавалі

Грошы, сабраныя на анлайн-маратоне салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі «Нам не ўсё роўна!», які прайшоў у ліпені 2023 году, разьмеркавалі ў поўным аб’ёме і ў адпаведнасьці з заяўленай мэтай, паведамілі арганізатары.

Агулам дзякуючы маратону дапамогу атрымалі больш за 900 палітвязьняў. Усе арганізацыі, якія сталі партнэрамі маратону, пасьпяхова прайшлі аўдыт Назіральнай рады. Падрабязьней:

https://smarturl.click/kjeLR

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сьвет генэруе 57 мільёнаў тон плястыкавага забруджваньня ў год

Чалавецтва штогод вырабляе 57 мільёнаў тон плястыку, які трапляе ў адкрытае асяродзьдзе, а не ўтылізуецца на сьметніках ці спальваецца. Яго выяўляюць і ў глыбінях акіяну, і ў самых высокіх гарах, і нават у чалавечым арганізьме.

Больш за ўсё плястыкавага забруджваньня ствараюць Індыя, Нігерыя, Інданэзія, Кітай, Пакістан, Банглядэш, Расея і Бразылія:

https://smarturl.click/mpey9

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Латвіі ўхвалілі ў першым чытаньні закон аб забароне руху аўтамабіляў зь беларускай рэгістрацыяй

Законапраекту «прысвоена тэрміновасьць», гэта значыць, што ён пройдзе ня тры, а два чытаньні.

https://smarturl.click/ba1Lv

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Як цяпер выехаць вучыцца, я ня ведаю». Чаму беларускія абітурыенты ня могуць паступіць у Кракаў

Беларускія студэнты ня могуць паступіць у Ягелёнскі ўнівэрсытэт у Кракаве празь бюракратычныя праблемы. Пра іх стала вядома сёлета ўвесну. Перад пачаткам навучальнага году рашэньня гэтай праблемы пакуль не знайшлі.

https://smarturl.click/B690M

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Саэйма Латвіі разглядае пытаньне канфіскацыі аўтамабіляў зь беларускай рэгістрацыяй

Камісія латыскай Саэймы ў экалёгіі і сацыяльнай палітыцы падтрымала папраўкі ў закон «Аб дарожным руху», у якім гаворыцца, што, каб забясьпечыць выкананьне санкцый Эўразьвязу, транспартны сродак, зарэгістраваны ў Беларусі, павінен быць вывезены з краіны або зарэгістраваны ў Латвіі.

5 верасьня разглядаць папраўкі будзе парлямэнт.

https://smarturl.click/ba1Lv

Здымак saeima.lv

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Мінабароны Беларусі пацьвердзіла факт зьнішчэння цэляў, якія заляцелі ў Беларусь у ноч на 5 верасьня.

«Сёньня ноччу, 5 верасьня, быў зафіксаваны факт парушэньня дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь у паветранай прасторы, як мяркуецца, бесьпілётнымі лятальнымі апаратамі», — паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны са спасылкай на начальніка галоўнага штабу — першага намесьніка камандуючага ВПС і войскамі СПА Сяргея Фралова.

Пры гэтым у ведамстве не сказалі, што дроны прыляцелі з Расеі, абмежаваліся толькі словамі пра правядзеньне праверкі па факце.

Читать полностью…
Subscribe to a channel