Гарыс пагадзілася на другія дэбаты, але Трамп зноў адмовіўся
Дональд Трамп аргумэнтаваў гэта тым, што пачалося ўжо датэрміновае галасаваньне на выбарах у некаторых штатах. Заява прагучала празь некалькі гадзін пасля таго, як Камала Гарыс прыняла запрашэньне CNN удзельнічаць у дэбатах 23 кастрычніка і заклікала Трампа далучыцца.
https://smarturl.click/xBGv4
Дзьве дэлегацыі ад Беларусі — ад афіцыйнага Менску і ад дэмакратычных сілаў — адначасова прыяжджаюць у ААН ужо трэці раз. Кожная хоча «данесьці да міжнароднай супольнасьці інфармацыю пра рэальную сытуацыю ў Беларусі».
https://smarturl.click/67L4E
Ізраільскі МЗС, паведамляючы пра атаку на Назарэт, пераблытаў месца нараджэньня Хрыста
Армія абароны Ізраілю паведаміла, што мінулае начы па ізраільскай тэрыторыі была выпушчаная больш як сотня ракет зь Лібану, большасьць зь іх былі перахопленыя. «Хезбала» паведаміла, што цэльлю ўдару быў вайсковы завод у раёне Хайфы.
Ізраільскі МЗС, паведамляючы пра атаку на Назарэт, назваў яго месцам нараджэньня Хрыста. Карыстальнікі інтэрнэту папраўляюць, што Хрыстос усё ж нарадзіўся ў Бэтлееме.
https://smarturl.click/nywvb
85 гадоў таму ў Берасьці адбыўся сумесны савецка-нямецкі парад
22 верасьня 1939 году ў Берасьці адбыўся сумесны парад частак нямецкай і савецкай арміяў з нагоды афіцыйнай працэдуры перадачы Брэст-Літоўска і «Брэсцкай крэпасьці» савецкаму боку падчас уварваньня ў Польшчу войскаў Нямеччыны. Сьведчаньнямі засталіся ня толькі фатаграфіі з вывешанымі побач нямецкай свастыкай і чырвонай зоркай, ня толькі кадры фотакронікі, але і ўспаміны галоўных герояў параду – нямецкага генэрала Гудэрыяна і савецкага камбрыга Крывашэіна.
Іншыя падзеі з датай 22 верасьня - у публікацыі "Ужо сёньня".
https://smarturl.click/vwJoy
Пасьля арышту Дурава Telegram стаў часьцей адказваць на запыты ўладаў розных краін
Мэсэнджар Telegram стаў часьцей адказваць на запыты ўладаў пасьля арышту Паўла Дурава ў Францыі. Супрацоўніцтва тэлеграма з францускімі ўладамі прывяло да запытаў зь іншых краін:
https://smarturl.click/vwJpE
Што вядома пра вэнгерскія, баўгарскія і нарвэскія сувязі з пэйджарамі «Хэзбалы»
Пэйджары, якія ўзарваліся ў Лібане на гэтым тыдні, выглядалі як вырабы тайваньскай кампаніі Gold Apollo, аднак кампанія заявіла, што на самой справе пэйджары былі зроблены вэнгерскай кампаніяй BAC Consulting. Цяпер новыя зьвесткі сьведчаць, што ў ланцужку паставак аказалася замяшаная баўгарская кампанія з сувязямі з Нарвэгіяй.
Карэспандэнты Радыё Свабода Рыйн Альяс Балінт Салай і Баўгарская служба Радыё Свабодная Эўропа падрыхтавалі аналіз сытуацыі з пэйджарамі «Хэзбалы», якія выбухнулі:
https://smarturl.click/e5QdR
Школьнікам Беларусі восеньню пачнуць расказваць пра выбары на адмысловых «інфармацыйных гадзінах»
Ужо гэтай восеньню ва ўсіх школах Беларусі пачнуць праводзіць «інфармацыйныя гадзіны ў пытаньнях выбарчага права». ЦВК разам зь Мінадукацыі ўжо падрыхтавала адпаведны мэтадычны дапаможнік, выдалі і сэрыю кніг і брашур, прысьвечаных выбарам.
«Працаваць з моладзьдзю», паводле кіраўніка ЦВК Карпенкі, вырашылі ў рамках «павышэньня даверу выбарнікаў да выбарчай сыстэмы». Рэжым Лукашэнкі плянуе ў 2025 годзе правесьці прэзыдэнцкія выбары. Міжнародная супольнасьць не прызнала вынікі папярэдніх выбараў у Беларусі:
https://smarturl.click/gpRXO
Літва разглядае магчымасьць перадачы Ўкраіне пажарных машын зь Беларусі, якія прызначаліся для Зымбабвэ
17 пажарных машын,набытых Зымбабвэ ў Беларусі, затрымалі ў Клайпэдзе летась з прычыны санкцыяў, паведамляе BNS.
«Вядзецца дасудовае расьсьледаваньне і пракурор прыняў рашэньне, калі не памыляюся, што 17 машын, якія мусілі адправіцца ў Зымбабвэ, павінны быць канфіскаваныя, і цяпер вырашаецца пытаньне аб магчымай перадачы іх Украіне», — заявіла журналістам генпракурор Літвы Ніда Грунскене:
https://smarturl.click/71Lly
У Краснадарскім краі і Цьвярской вобласьці Расеі пасьля атакі дронаў гараць склады боепрыпасаў
Бесьпілётнікі ў ноч на 21 верасьня атакавалі, як мяркуецца, склады боепрыпасаў у Краснадарскім краі і Цьвярской вобласьці Расеі. Паводле кіраўніка Краснадарскага краю, у Ціхарэцкім раёне ў выніку падзеньня абломкаў дрона пачаўся пажар, які «перайшоў на выбухованебясьпечныя прадметы» Пачалася дэтанацыя. Мясцовых жыхароў эвакуююць.
Паводле зьвестак Astra, уначы пад удар дронаў трапіў і склад боепрыпасаў у пасёлку Акцябрскі Цьвярской вобласьці. Зьвесткі Astra ускосна пацьвярджаюць спадарожнікавыя здымкі NASA, на якіх 31.64,56.36,12.06z">зафіксаваны пажар у Акцябрскім. Улады вобласьці пра гэта не паведамлялі (фота ілюстрацыйнае):
https://smarturl.click/8ELlx
«З іншадумствам мы не змагаемся». Што павінна здарыцца, каб журналістаў у Беларусі перасталі лічыць экстрэмістамі
Санкцыянуючы ў 2021 годзе «зачыстку» незалежных СМІ, Лукашэнка абяцаў, што іншадумства і разнастайнасьць меркаваньняў у Беларусі захаваюцца. Што ж адбылося насамрэч? І чаго чакаць журналістам, запісаным уладамі ў «экстрэмісты» і «тэрарысты», у блізкай будучыні? — Разважае Віктар Багдзевіч:
https://smarturl.click/Xyo96
21 верасьня ў сьвеце адзначаюць Міжнародны дзень міру
Гэтую дату Генасамблея ААН абвясьціла ў 1981 годзе. Праз 20 гадоў Генасамблея аднагалосна прыняла рашэньне штогод адзначаць Дзень міру як дзень адмовы ад гвалту і дзень спыненьня агню і заклікала краіны ўсе сьвету ўстрымлівацца ад правядзеньня ваенных дзеяньняў у гэты дзень.
Пра іншыя падзеі 21 верасьня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ужо сёньня»: https://smarturl.click/nyw1X
Геолягі ўпершыню шукаюць нафту на поўначы Беларусі
Спэцыялісты прааналізавалі архіўныя зьвесткі і прыйшлі да высновы: сьвідраваць трэба на тэрыторыі Аршанскай упадзіны — яна мае асаблівую геалягічную будову.
https://smarturl.click/3kbOV
Улады перасталі хаваць дыктатуру ў Беларусі
У Беларусі адзначылі так званы «Дзень народнага адзінства». Прамова Аляксандра Лукашэнкі 17 верасьня на ўрачыстым вечары з нагоды «Дня народнага адзінства» атрымалася ня надта сьвяточнай.
У той жа час вызвалілі чацьвёрую групу палітвязьняў. Падзеі тыдня тлумачыць палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч.
https://www.youtube.com/watch?v=vh2niYvXjjc
«Куды коціцца сьвет». Навошта нам музэі і тэатры, калі ёсьць інтэрнэт
Навошта хадзіць у музэі і тэатры? Ці не выкідаваньне гэта грошай у паветра, асабліва ў эру інтэрнэту? І ці ў стане ўвогуле культура зрабіць нашае жыцьцё лепшым?
Госьць падкасту «Куды коціцца сьвет» — мастацтвазнаўца і экскурсавод Мікіта Моніч, былы супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музэю ў Менску, аўтар ютуб-каналу «Каля культуры».
https://www.youtube.com/watch?v=65TKxhALaX4
«Лукашэнка хоча размарозкі адносінаў з Захадам»
Палітоляг Вадзім Мажэйка ў інтэрвію Свабодзе адказаў, што падштурхнула ўлады менавіта цяпер прадэманстраваць Юрася Зяньковіча і прыгадаць пра недаказаную спробу замаху на Лукашэнку, нягледзячы на тое, што Зяньковіч кепска выглядае і фактычна зьяўляецца жывым сьведчаньнем парушэньня ў беларускіх турмах правоў чалавека?
https://smarturl.click/mpjM0
Ці добра вы ведаеце гісторыю Горадні Новага часу? ТЭСТ
Горадня — адзін з самых старых і самых значных гістарычных гарадоў Беларусі. У Горадні адбываліся многія самыя важныя падзеі і жылі самыя вядомыя гістарычныя дзеячы. Праверце сябе, ці добра вы ведаеце гісторыю Горадні Новага часу, адкажыце на пытаньні тэсту.
https://smarturl.click/jknqZ
TikTok заблякаваў дзясяткі акаўнтаў расейскай агенцыі Sputnik, у тым ліку і Sputnik Беларусь
Блякаванне адбылося на тле пашырэньня санкцый ЗША супраць Расеі.
https://smarturl.click/G6ox5
У Канадзе зьявілася новае беларускае выдавецтва «Grunwald»
Яго першай кнігай стала культавая аповесьць Максіма Гарэцкага «Дзьве душы» ў перакладзе на ангельскую.
Пра шлях зь Менску да ўласнага выдавецтва ў Канадзе, актуальнасьць у сьвеце «Дзьвюх душаў», намеры, мэты і пляны «Грунвальду» пагаварылі зь яго заснавальніцай, перакладчыцай Вольгай Яноўскай.
https://smarturl.click/71L0R
Выйшаў пераклад на беларускую мову бэстсэлеру Эндзі Ўіра «Марсіянін»
Знакаміты раман амэрыканскага пісьменьніка Эндзі Ўіра «Марсіянін» на беларускай мове выдалі адразу ў трох фарматах — папяровым, электронным і аўдыёфармаце, усе яны ўжо даступныя чытачу (у платным доступе):
https://smarturl.click/xBGOQ
Беларускі мастак-акцыяніст Аляксей Кузьміч, якога абавязалі пакінуць Францыю, зладзіў у Парыжы новы пэрфоманс
Гэтым разам ад пэрформансу мастака пацярпела Вандомская калёна на аднайменнай плошчы ў цэнтры Парыжу, якую Кузьміч вобразна «пераўтварыў» у вялікі полавы орган мужчыны. Акцыю, паводле Кузьміча, ён зладзіў 20 верасьня і назваў яе «Асемяненьне». Таксама ён патлумачыў сэнс акцыі:
https://smarturl.click/W39q9
Reuters: Іран паставіў Расеі балістычныя ракеты без мабільных пускавых установак
Іран ня стаў перадаваць Расеі мабільныя пусковыя ўстаноўкі для пастаўленых балістычных ракет малой далёкасьці Fath-360, паведамляе Reuters са спасылкай на крыніцы ў амэрыканскай і эўрапейскай выведках і эўрапейскага дыплямата. Паводле крыніц, гэта ставіць пад пытаньне магчымасьць рэальнага баявога прымяненьня такіх ракет Расеяй.
Праўда, паводле экспэрта, прычынай можа быць і тое, што Расея плянуе мадыфікаваць свае грузавікі для перавозкі ракет:
https://smarturl.click/9zL07
Як зрабіць беларусак шчасьлівымі. Адказ для Качанавай
«Я сяджу ў сваёй найманай кватэры ў Рызе і чытаю , як Натальля Качанава расказвае, што ў Беларусі створаныя ўсе ўмовы, каб кожная жанчына была шчасьлівая. І мне пашанцавала, што я магу гэта чытаць, бо больш за 150 палітзьняволеных беларускіх жанчын ня могуць сабе дазволіць такую раскошу».
У беларускіх кампаніях у Эўразьвязе працаўладкаваныя каля 40 тысяч чалавек
У Эўразьвязе цяпер працуе каля 10 тысяч кампаній, акцыянэрамі якіх зьяўляюцца беларускія бізнэсоўцы; у іх агулам працаўладкаваныя каля 40 тысяч чалавек, заявіў віцэ-прэзыдэнт Асацыяцыі беларускага бізнэсу за мяжой (АВВА) Серж Наўродскі на VII Беларускім бізнэс-форуме ў Эўропе, які прайшоў 20 верасьня ў Варшаве.
У форуме прынялі ўдзел каля 150 прадстаўнікоў беларускага бізнэсу з розных краін сьвету. У рамках яго адбылася цырымонія ўручэньня прэміі «Бізнэс вольнай Беларусі»:
https://smarturl.click/LYoRd
👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Ці слушна крытыкуюць Вольгу Гарбунову за тое, што дзякуе ўладам за вызваленьне палітвязьняў?
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
Яна кажа, што ўдзячнасьць — гэта ўсё, чаго чакаюць улады, і што ёсьць умовай наступных вызваленьняў. Ні пра якія іншыя ўмовы мы ня ведаем. Многае перакручана цяпер у Беларусі на нялюдзкі лад. І такая форма кантакту з гэтай нялюдзкасьцю не для таго, вядома, каб падыгрываць ёй, а якраз для таго, каб пачаць выходзіць да нармальнасьці. Увогуле дзякаваць ці не вырашае палітвязень, а ня той, хто ў бясьпецы і ад удзячнасьці якога тое вызваленьне залежыць. Ня можа ў мяне быць цьвёрдасьці прынцыпаў коштам пакутаў іншых людзей.
💌 «Гісторыі тыдня» — самае цікавае за мінулы тыдзень у адным лісьце!
Як з Грузіі выціскаюць беларусаў і куды цяпер бясьпечна лётаць «палітычным», што адбываецца на межах Беларусі з ЭЗ, чаму Лукашэнка выпускае палітвязьняў, на што дзяржава траціць грошы беларусаў, што стала прычынай гучнай адстаўкі Вольгі Гарбуновай з АПК — адказы на гэтыя і многія іншыя пытаньні вы знойдзеце ў нашай суботняй эмэйл-рассылцы.
Падпісвайцеся і чытайце: 👉🏻 http://eepurl.com/ijMaIv
Назвалі найлепшую паэтычную кнігу 2023 года
Паэтычная прэмія была заснаваная ў гонар Натальлі Арсеньневай, выдатнай паэткі і зоркі літаратуры Заходняй Беларусі, аўтаркі знакавага верша «Малітва» («Магутны Божа»), якая працягвала сваю дзейнасьць на эміграцыі, уносячы неацэнны ўклад у захаваньне і разьвіцьцё беларускай культуры і літаратуры.
https://smarturl.click/2qLom
Асноўнае за 20 верасьня
У Беларусі «экстрэмісцкімі» прызналі больш за пяць тысяч інтэрнэт-рэсурсаў
Палітоляг Мажэйка пра фільм зь Зяньковічам: «Лукашэнка хоча размарозкі адносінаў з Захадам»
Праваабаронцы паведамілі, колькі беларускіх палітвязьняў застаюцца за кратамі ў асаблівай рызыцы
Лёс зьняволенага філёзафа Мацкевіча абмяркоўваюць калегі з унівэрсытэтаў Эўропы. ФОТА
За месяц прадалі толькі 5 аўтобусаў і на 27% менш грузавікоў. Як Беларусь страчвае расейскі рынак
Расея разглядае траты на Беларусь як выдаткі на вайну, — расейскі эканаміст Іназемцаў
У Вільні суд прызнаў грамадзяніна Літвы вінаватым у шпіянажы на карысьць КДБ Беларусі. ФОТА
«Куды коціцца сьвет». Навошта нам музэі і тэатры, калі ёсьць інтэрнэт
Улады перасталі хаваць дыктатуру ў Беларусі. Вынікі тыдня з Карбалевічам
Ізраіль нанёс удар па прыгарадзе сталіцы Лібану
Як піша агенцтва Reuters са спасылкай на лібанскія крыніцы, цэльлю ўдару быў камандуючы спэцыяльнымі апэрацыямі радыкальнай ісламісцкай групоўкі «Хэзбала» Ібрагім Акіль.
https://smarturl.click/O0o8z
Ізраільцянін патлумачыў кантакты зь іранскай выведкай: «У мяне жонка зь Беларусі, яе дорага ўтрымліваць»
«Беларуская жонка», пра якую казаў 73-гадовы бізнэсовец Моці Маман, таксама была дапытаная ізраільскімі спэцслужбамі.
https://smarturl.click/XyoM6
Падпісвайцеся на Свабоду ў radio_svaboda">TikTok!
Нашыя журналісты публікуюць там унікальныя кароткія відэа і карткі на розныя тэмы. Відэа апошняга тыдня:
👆🏻Што бывае, калі СМІ вучаць ненавідзець: radio_svaboda/video/7414561744162393350">расказваем на прыкладзе «Радыё тысячы пагоркаў» у Руандзе (гл. вышэй)
👉🏻 Сярод кліентаў — Мадонна і Джэніфэр Лопэз: radio_svaboda/video/7416054374985813254">як беларускі дызайнэр шые абутак у Нью-Ёрку
👉🏻 Якім быў Менск два стагодзьдзі таму? radio_svaboda/video/7416425862251285766">Расказваем, што пра горад пісаў паэт Уладзіслаў Сыракомля
👉🏻 Пабудаваў электрастанцыю, піўзавод і шпіталь для прастытутак: radio_svaboda/video/7414181208931814661">што для Менску зрабіў Караль Чапскі
👉🏻 «Дзень народнага адзінства» — сьвята ці не? radio_svaboda/video/7415305702693981445">Расказваем, з чым зьвязаная дата 17 верасьня
👉🏻 Топ-7 страваў народаў былой Рэчы Паспалітай: radio_svaboda/video/7415650061981437189">паводле гісторыка Алеся Белага