Літоўская паліцыя пачала расьсьледаваньне нападу на краму беларускіх сувэніраў у Вільні
Пачалі папярэдняе расьсьледаваньне па факце пашкоджаньня маёмасьці ў выніку нападу на краму Kropka ў Вільні, якую 2 месяцы таму адкрылі былы палітвязень Зьміцер Фурманаў і яго жонка Вольга. Матэрыяльную шкоду ацанілі ў 1000 эўра. Калі ў час расьсьледаваньня зьявяцца новыя падрабязнасьці, яго могуць перакваліфікаваць у распальваньне нянавісьці ці інш.
Уначы 28 ліпеня на будынку крамы невядомыя па-літоўску напісалі «Вяртайцеся дадому, беларускія сьвіньні» і разьбілі вакно ў краме. Сам Зьміцер Фурманаў схіляецца да думкі, што напад на краму — «правакацыя лукашыстаў».
https://smarturl.click/kjv3y
Фігуранта справы аб «змове з мэтай захопу ўлады» Юрыя Зянковіча чакае трэці суд
Паводле інфармацыі ад праваабаронцаў, фігуранту справы аб «змове з мэтай захопу ўлады» цяпер выстаўленае абвінавачаньне па 411 артыкуле Крымінальнага кодэксу — «грубае непадпарадкаваньне законным патрабаваньням адміністрацыі папраўчай установы». Яму пагражае дадатковы год зьняволеньня.
https://smarturl.click/VD8gj
Рыка Крыгер напісаў прашэньне аб памілаваньні
Асуджаны ў Беларусі да сьмяротнага пакараньня грамадзянін Нямеччыны Рыка Крыгер зьвярнуўся з прашэньнем аб памілаваньні. У Лукашэнкі з гэтай нагоды сабралі нараду, напісаў тэлеграм-канал ягонай прэс-службы. Дэталяў пакуль не раскрываюць.
Сьмяротны прысуд Рыка Крыгеру вынесьлі 24 чэрвеня, вядома пра гэта стала амаль празь месяц. Суд прызнаў яго вінаватым паводле шасьці цяжкіх артыкулаў КК РБ, у тым ліку ў акце тэрарызму.
25 ліпеня дзяржаўны тэлеканал «Беларусь 1» паказаў прапагандысцкую перадачу пад назвай «Споведзь нямецкага тэрарыста», удзельнікам якой стаў Крыгер. Ён расказаў пра сваё жаданьне «спатрэбіцца» Ўкраіне, пра тое, як нібыта пачаў адпраўляць заяўкі ва ўкраінскія добраахвотніцкія фармаваньні, а затым на загад «куратара» вылецеў у Менск, дзе быццам даставіў заплечнік на станцыю Азярышча, дзе пазьней адбыўся выбух, у выніку якога ніхто не пацярпеў.
Беларускага мастака Аляксея Кузьміча затрымалі за раскопваньне магілы ван Гога
Акцыя адбылася на 139-ю гадавіну зь дня сьмерці вядомага мастака. Кузьміч назваў сваю акцыю Renaissance і абгрунтаваў яе «невыноснасьцю жыць у сьвеце, дзе закончыліся мастакі».
https://smarturl.click/5OYop
Дасьледаваньне: У Беларусі і ва Ўкраіне скаардынавана праводзяць інфармацыйныя кампаніі ў інтарэсах Расеі
У Кіеве прадставілі вынікі дасьледаваньня «Уварваньне ў сьвядомасьць: 2 гады зламысных інфармацыйных апэрацый ва Ўкраіне і Беларусі». Яго правялі грамадзкая арганізацыя «Інтерньюз-Україна» супольна з тэхналягічнай кампаніяй LetsData.
https://smarturl.click/G6MRD
У Вэнэсуэле пачаліся вулічныя пратэсты супраць вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў, ёсьць першая ахвяра
Прынамсі адзін чалавек загінуў у Вэнэсуэле, калі сілы бясьпекі спрабавалі разагнаць пратэсты, выкліканыя спрэчнымі вынікамі выбараў. Людзі зносяць статуі Уга Чавэса.
Хваляваньні пачаліся нават у раёнах, якія лічыліся традыцыйным прыстанішчам прыхільнікаў улады.
https://smarturl.click/0e4WW
10 гадоў таму памёр кінарэжысэр Уладзімер Дашук
30 ліпеня 2014 году памёр вядомы беларускі кінарэжысэр, аўтар і суаўтар сцэнароў уласных фільмаў.
Фільмаграфія Ўладзімера Дашука:
«Партрэт зь сякерай», «Грэх» (абодва — 1987);
«Калі-небудзь», «Пэйзаж пасьля бітвы» (абодва — 1989);
«Калыска гойдаецца над безданьню» (1990);
«Форс-мажор», «Ратуйце нашы душы» (1992);
«Мы ўсё ж такі ёсьць» (1995);
«Жарсьць» (2009) — прыз за лепшую рэжысэрскую працу ў Беларусі.
Больш падзей 30 ліпеня ў гісторыі — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/Ee8wz
Галоўнае за 29 ліпеня
🔸 Менск, Берасьце, Горадня. Навошта вяртаць старыя назвы, калі і новыя сталі звыклымі
🔸 У Беларусі праз навальніцу больш як у 400 населеных пунктах няма электрычнасьці. Моцныя залевы працягваюцца
🔸 Праваабаронцы: Палітвязьняў прымушаюць пісаць прашэньні аб памілаваньні, караюць за адмову
🔸 Чацьвёра маладзёнаў з Латвіі затрыманыя ў Беларусі
🔸 Было нуль мэтавікаў на ІТ, стала 67. Як дзяржава змагаецца з кадравым голадам пры дапамозе мэтавага набору ў ВНУ
🔸 Лукашэнка расказаў пра свае перамовы з Пуціным і праблемы з выкананьнем дамовы аб гарантыях бясьпекі
🔸 Пуцін даў згоду на аб’яднаньне рынкаў электраэнэргіі Беларусі і Расеі
🔸 Як вярнуць канфіскаваную маёмасьць? Ці палічыць суд трэцяга ўладальніка кватэры Ціханоўскіх «нядобрасумленным пакупніком»? Адказы юрыстаў
🔸 Змарнаваны час. Усё, што застанецца ад дыктатуры
У Варшаве па падазрэньні ў шпіянажы затрымалі былога супрацоўніка «Адкрытай Расеі» Ігара Рогава
Пра гэта паведаміла Sota са спасылкай на тры крыніцы ў асяродзьдзі актывіста, інфармацыю пацьвярджаюць таксама крыніцы «Настоящего времени». ьПольскія сілавікі правялі ператрусы ў Рогава.
У жніўні 2020 году Рогаў і яшчэ адзін супрацоўнік «Адкрытай Расеі» Арцём Важанкоў прыехалі назіраць за пратэстамі ў Менск. 11 жніўня іх затрымалі сілавікі. Рогаў тады расказваў, што сілавікі зьбілі яго, не давалі схадзіць у прыбіральню і папіць вады. Яго вызвалілі ў той самы дзень, а празь некалькі дзён на волю выйшаў Важанкоў. Яны змаглі пакінуць Беларусь.
https://smarturl.click/71YaR
Актывіста з Наваполацку завочна асудзілі на вялікі тэрмін і штраф
Віцебскі абласны суд прысудзіў 7 гадоў зьняволеньня актывісту з Наваполацку Андрэю Зуеву. Таксама ён пакараны штрафам у 8000 рублёў. Судзілі Андрэя Зуева завочна. Мужчыну прызналі вінаватым паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэксу, у тым ліку ў «стварэньні экстрэмісцкай арганізацыі» і «распальваньні сацыяльнай варажнечы». Пра вырак ён дазнаўся ад знаёмых і абскарджваць яго не зьбіраецца.
«Ніяк ня стаўлюся да гэтага прысуду, не лічу яго законным, бо сапраўдных судзьдзяў у Беларусі няма, а гэтыя, якіх прызначылі, прысмакталіся да народу і п’юць зь яго апошнюю кроў», — пракамэнтаваў прысуд Андрэй Зуеў.
https://smarturl.click/Ee8MW
Суд у Маскве завочна арыштаваў двух беларускіх добраахвотнікаў. Што вядома
Басманны раённы суд Масквы завочна арыштаваў грамадзян Беларусі Яна Дзюрбейку і Аляксандра Думбляўскаса, добраахвотнікаў з палку Кастуся Каліноўскага. Іх абвінавачваюць ва ўдзеле ў статусе найміта ў збройным канфлікце або ваенных дзеяньнях (пры адсутнасьці прыкмет злачынства).
Асаблівасьць сытуацыі ў тым, што, паводле інфармацыі палку Каліноўскага, Ян Дзюрбейка (пазыўны «Тромблі») разам зь іншым беларускім добраахвотнікам Сяргеем Дзёгцевым («Клешч») ужо больш за два гады знаходзяцца ў расейскім палоне.
https://smarturl.click/xBnkQ
Змарнаваны час. Усё, што застанецца ад дыктатуры
У Вільні адкрылася і працягвае працаваць выстава плякатаў Артура Вакарава «30 гадоў дыктатуры ў 30 постэрах». Экспазыцыя стварае вобраз улады, якая на працягу мінулых трох дзесяцігодзьдзяў прынесла Беларусі і беларускай нацыі адно страты, боль і змарнаваны час. Піша Сяргей Дубавец.
https://smarturl.click/opabO
Ва Ўкраіне ідэнтыфікавалі яшчэ аднаго расейца, які пасьля акупацыі Кіеўшчыны з Мазыра адпраўляў крадзеныя рэчы
Ён адправіў з Мазыра дзьве пасылкі агульнай вагой каля 30 кіляграмаў.
https://smarturl.click/M18x3
У Менску пачаліся суды над вядомым вандроўнікам-раварыстам і фігурантам «тэрарыстычнага сьпісу»
Пішам, што вядома пра справы Віктара Чайкі (на фота) і Ўладзімера Баслыкі.
https://smarturl.click/e5gOR
У Беларусі праз навальніцу ў больш за 160 населеных пунктаў няма электрычнасьці. Моцныя дажджы працягваюцца
У Міністэрстве надзвычайных сытуацый Беларусі паведамілі, што ў выніку навальніцы з моцным ветрам пацярпеў адзін населены пункт у Слонімскім раёне Горадзенскай вобласьці, амаль ва ўсіх абласьцях зарэгістравалі 91 выпадак падзеньня дрэваў.
Выглядае, пайшла другая хваля стыхіі. Першая была ў сярэдзіне ліпеня.
https://smarturl.click/AdYRg
Вугоршчына спрасьціла легалізацыю беларусаў і расейцаў у краіне. Эўракамісія запатрабавала тлумачэньняў
Пакуль іншыя краіны Эўразьвязу ўводзяць новыя абмежаваньні, вугорскі прэм’ер Віктар Орбан уключыў грамадзян Беларусі і Расеі ў пашыраны сьпіс на «нацыянальную карту», якая дазваляе ўладкавацца на працу ў Вугоршчыне і перавезьці туды сям’ю, а праз тры гады атрымаць сталы дазвол на жыхарства. Таксама яна дазволіць прасьцей падарожнічаць па Эўропе.
Эўракамісія запатрабавала ад Вугоршчыны тлумачэньняў наконт распаўсюджваньня праграмы «нацыянальная карта» на грамадзян Беларусі і Расеі, «маштабу гэтай схемы» і ці трапляе яна пад дзеяньне правілаў ЭЗ.
https://smarturl.click/1dYRO
Цэнтрабанк РФ: Выплаты расейцам па беларускіх эўраабондах будуць праходзіць у абыход замежных інстытутаў
У сваіх заяўках на выплату па эўрааблігацыях інвэстары павінны гарантаваць адмову ад далейшых прэтэнзій да эмітэнта.
https://smarturl.click/0e46L
«Паразуменьня не адбылося». Дэпутат Марзалюк сустракаўся ў калёніі са зьняволенымі
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк сустракаўся са зьняволенымі калёніі № 15, якая знаходзіцца пад Магілёвам. Пра сустрэчу са словаў вязьня, які дагэтуль адбывае пакараньне ў калёніі, расказаў сваяк, які прасіў не называць ягонага імя.
Паводле крыніцы, сустрэча адбылася яшчэ ўзімку, але на волі зьвесткі пра яе сталі вядомыя толькі цяпер.
Слухалі, як заўсёды любога лектара ці міліцыянта, у паўвуха. А той паступова пачаў крычаць на нас, вучыць нас жыцьцю. Казаў: „Вось вы на мяне „наяжджалі“, крытыкавалі мяне, і што цяпер? Дзе вы? У турме седзіце. А дзе я?»
Баскетбаліст, дыплямат і «генэратар ідэй». Што былыя калегі кажуць пра кіраўніка МЗС Максіма Рыжанкова
«Мне падаецца, Рыжанкоў — чалавек даволі сьлізкі, вельмі любіць уладу і дзеля яе пойдзе на ўсё. Для мяне было даволі дзіўна, што ён так і ня стаў кіраўніком Адміністрацыі, а цягам 8 гадоў быў першым намесьнікам». Што былыя калегі кажуць пра кіраўніка МЗС Максіма Рыжанкова.
https://smarturl.click/xBn84
🏸 Увага, пошук!
Шукаем беларусаў, якія сочаць за выступамі беларускіх спартоўцаў на Алімпіядзе ў Парыжы і заўзеюць за іх нягледзячы ні на што. Ананімнасьць гарантуем.
📬 Сувязь з рэдакцыяй: Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669
«Вольскага я ўломваў паўтара года». Гутарка з маладым мастаком, які намаляваў больш за сто партрэтаў вядомых беларусаў
Мастак Яраслаў Кірвель з Горадні зацікавіўся палітычным жыцьцём, калі яму было 15 гадоў. Кірвеля затрымлівалі разам зь Сяргеем Ціханоўскім. Цяпер ён запісвае падкасты зь Лявонам Вольскім і Аляксандрам Памідоравым, яго пазнае Сьвятлана Ціханоўская. У калекцыі хлопца больш за сто партрэтаў беларускіх сучасных дзеячаў.
https://smarturl.click/xBnmO
МУС Польшчы: праязны дакумэнт іншаземца зьяўляецца эквівалентам польскага пашпарту. Чаму гэта важна?
Цэнтар беларускай салідарнасьці ў Варшаве атрымаў адказ зь Міністэрства ўнутраных спраў Польшчы на вой запыт аб праязным дакумэнце іншаземца.
Згодна з інтэрпрэтацыяй МУС, атрыманай кіраўніцай аддзела прававой дапамогі Цэнтру беларускай салідарнасьці Вольгай Дабравольскай, польскі праязны дакумэнт зьяўляецца эквівалентам пашпарту, выдадзенага польскім грамадзянам.
Праязны дакумэнт іншаземца, такім чынам, можа служыць ня толькі для перасячэньня мяжы, але і для пацьвярджэньня асобы яго ўладальніка.
https://smarturl.click/aJZ75
Чацьвёра маладзёнаў з Латвіі затрыманыя ў Беларусі
У Беларусі затрыманыя чацьвёра маладых людзей з Латвіі, паведамілі агенцтву LETA ў Міністэрстве замежных спраў Латвіі. Пра гэта піша партал Delfi.
У МЗС паведамілі, што патэлефанавалі сваякі маладых людзей і паведамілі аб затрыманьні. Інфармацыя ад афіцыйных уладаў зараз удакладняецца. Згодна зь відэа, разьмешчаным у сацыяльных сетках, маладыя людзі прыехалі ў Беларусь на фэстываль. У машыне нібыта была знойдзеная марыхуана, і ўсе чацьвёра былі затрыманыя.
https://smarturl.click/vwD0y
Навошта вяртаць старыя назвы, калі і новыя сталі звыклымі
85 год таму сталіца Беларусі Менск афіцыйна стала Мінскам. Такое рашэньне прыняў Вярхоўны Савет БССР. Навошта гэта было зроблема і чаму дагэтуль ня ўсе беларусы згодныя з гэтым перайменаваньнем? Госьць “ПіКу Свабоды” – мовазнаўца Вінцук Вячорка.
https://youtu.be/tICs9NFOZiI
У Літве ствараюць новую лінію абароны. Што гэта такое?
Афіцыйная Вільня называе новыя захады рэакцыяй на дзеяньні рэжыму Лукашэнкі, які правакуе напружанасьць на беларуска-літоўскай мяжы.
Міністар нацыянальнай абароны Літвы Лаўрынас Кашчунас заявіў пра стварэньне на межах зь Беларусьсю і Калінінградзкай вобласьцю РФ 27 «паркаў сродкаў контрамабільнасьці», у якіх будуць знаходзіцца «зубы цмока», зборныя «вожыкі», «гішпанскія коні», дарожныя загароды. 22 жніўня адбудзецца прэзэнтацыя такога парку ў Падбродзьдзі (Pabradė), куды запросяць і журналістаў, піша LRT.
https://smarturl.click/71Yoy
Забарона беларускіх машын у Літве, сакратары ў «дармаедзкіх камісіях». Што зьменіцца для беларусаў з 1 жніўня
Свабода паглядзела, якія правілы, умовы, законы зьмяняюцца з новага месяца.
https://smarturl.click/e5gXR
Стала вядома, дзе знаходзіцца беларус, які летась па балотах перасек мяжу з Украінай, каб уладкавацца на працу
Затрыманаму 45 гадоў. Свабодзе стала вядомае ягонае імя, а таксама некаторыя іншыя падрабязнасьці справы.
https://smarturl.click/RA82p
Беларуская дзяржаўная тэлевізія паказала частку трансьляцыі з Алімпіяды, ня маючы тэлеправоў
Беларускія тэлегледачы маглі пабачыць заплыў беларускі выпадкова — яго нечакана паказалі падчас аднаго з выпускаў навін на тэлеканале «Беларусь 5».
https://smarturl.click/W3JX9
Прэзыдэнт Турэччыны заявіў пра гатоўнасьць дапамагчы Палестыне ў вайне з Ізраілем, як зрабіў гэта ў Карабаху
Аднак якім можа быць умяшаньне Турэччыны ў вайну з Ізраілем, Рэджэп Эрдаган не ўдакладніў.
https://smarturl.click/8EYVx
Улады Вэнэсуэлы абвясьцілі Нікаляса Мадура пераможцам прэзыдэнцкіх выбараў
Апазыцыя заявіла пра фальсыфікацыі. «Вэнэсуэльцы і ўвесь сьвет ведаюць, што адбылося», — сказаў апазыцыйны кандыдат Эдмунда Гансалес у сваім першым выступе.
Улады заяўляюць, што Мадура (на фота) набраў 51,2% галасоў.
https://smarturl.click/0e4Yg