Raiffeisen Bank International канчаткова пакідае беларускі рынак
Raiffeisen Bank International і беларускі банк Прыёрбанк паведамілі аб апэрацыі па продажы 87,74% акцый банкаўскай установы кампаніі SOVEN1, зарэгістраванай у Аб’яднаных Арабскіх Эміратах.
Як адзначаецца на афіцыйных сайтах кампаній, такім чынам SOVEN 1 Holding Limited выкупіў увесь аб’ём акцый Прыёрбанку, якімі валодала група Raiffeisen Bank.
https://smarturl.click/5OdQB
Лябедзька пра паказ на БТ Зянковіча: «Лукашэнка пачаў палітычны гандаль палітвязьнямі»
Палітык Анатоль Лябедзька ў інтэрвію Свабодзе выказаўся пра зварот палітвязьня, грамадзяніна ЗША і Беларусі Юрася Зянковіча да каныдатаў на выбарах у ЗША Камалы Гарыс і Дональда Трампа, які паказалі па БТ у прапагандыскім фільме.
Ён мяркуе, што ў сёньняшняй сытуацыі з палітвязьнямі не праглядаецца нічога істотнага новага, чаго ў Беларусі б ня ведалі за апошнія дзесяцігодзьдзі.
https://smarturl.click/qlZ8V
Масавыя затрыманьні ў Глыбокім
За ўдзел у акцыях пратэсту затрымалі як мінімум траіх жыхароў Глыбокага. Адзін з затрыманых паказаны на відэа са слядамі пабіцьця, піша «Вясна».
Паводле праваабаронцаў, затрымалі 12чалавек, у тым ліку краязнаўцу і грамадзкага актывіста Паўла Лаўрыновіча. Частку затрыманых адразу адвезьлі ў Віцебскі сьледчы ізалятар. Ім інкрымінуюць арт. 342 КК («Арганізацыя, падрыхтоўка або ўдзел у дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак»).
Хроніка перасьледу 20 верасьня: https://smarturl.click/YzoWv
Амэрыканская амбасада асудзіла паказ па БТ зьняволенага грамадзяніна ЗША і Беларусі Зянковіча
Увечары 19 верасьня ў эфіры дзяржаўнага тэлеканалу «Беларусь-1» выйшаў прапагандысцкі фільм пра палітзьняволенага апазыцыянэра Юрася Зянковіча, асуджанага на 11 гадоў пазбаўленьня волі нібыта за спробу дзяржаўнага перавароту.
https://smarturl.click/nywZp
Расея разглядае траты на Беларусь як выдаткі на вайну, — расейскі эканаміст
Ці варта чакаць спаду ў расейскай эканоміцы? Пры якіх умовах Крэмль можа скараціць эканамічную дапамогу рэжыму Лукашэнкі? Колькі яшчэ часу Пуцін будзе мець рэсурсы для працягу вайны? Адказвае эканаміст Уладзіслаў Іназемцаў.
https://smarturl.click/AdLoy
Журналістка Радыё Свабода Алсу Курмашава стала ляўрэаткай Міжнароднай прэміі за свабоду прэсы
Журналістка татара-башкірскай службы Радыё Свабода Алсу Курмашава, расьсьледніца зь Нігера Саміра Сабу, палестынская журналістка Шрук Аль Айла і гватэмальская журналістка Кімі дэ Леон сталі ляўрэаткамі Міжнароднай прэміі за свабоду прэсы Камітэту абароны журналістаў.
Алсу Курмашава 288 дзён правяла ва ўвязьненьні ў Расеі. Яе абвінавацілі ў распаўсюдзе так званых фэйкаў пра армію Расеі. 19 ліпеня Вярхоўны суд Татарстана прыгаварыў яе да 6,5 гадоў калёніі. У пачатку жніўня журналістка выйшла на волю ў часе масавага абмену ўвязьненымі паміж краінамі Захаду, Расеяй і Беларусьсю.
20 верасьня 1920 году на беларускай канфэрэнцыі ў Рызе пад кіраўніцтвам Вацлава Ластоўскага створаны блёк беларускіх партыяў для барацьбы супраць савецкай улады і польскай акупацыі, за незалежную і непадзельную Беларусь.
Таксама ў гэты дзень нарадзіліся дзьве выдатныя беларускія паэткі — Натальля Арсеньнева (1903) і Ніна Мацяш (1943).
Пра іншыя падзеі й даты гэтага дня ў гісторыі Беларусі і сьвету:
https://smarturl.click/aJa9d
Галоўнае за 19 верасьня
📌 Эўрапарлямэнт ухваліў рэзалюцыю аб становішчы палітвязьняў у Беларусі, у ёй згадалі журналіста Свабоды Ігара Лосіка
📌 Як ціснуць на Лукашэнку і алігархаў, а не на звычайных беларусаў. Тлумачыць канадзкі ініцыятар санкцыяў
📌 Лукашэнка прызнаў супрацу з акупаванай Расеяй Данецкай вобласьцю цягам апошніх дзесяці гадоў
📌 «Інфармацыю з тэлефона счытвалі іншай прыладай». Беларусы расказваюць пра новаўвядзеньні на мяжы з краінамі Эўразьвязу
📌 У Міжнародны фонд дапамогі беларускім палітвязьням сабралі 1,4 мільёна эўра
📌 Хроніка перасьледу 19 верасьня: на Гомельшчыне затрымалі 7 чалавек; у Глыбокім — сама меней 5, па іншых зьвестках 12
📌 «Вам тут ня радыя». Грузінскі праваабаронца пра выцісканьне беларусаў з краіны
📌 Youtube-каналы 18 беларускіх дзяржаўных СМІ заблякавалі ў Літве
📌 Беларусь — у сьпісе 10 краін з найбольшай сьмяротнасьцю і ў канцы рэйтынгу нараджальнасьці
📌 Беларуская мастачка атрымала галоўны прыз трыенале сучаснай керамікі і шкла European Ceramic Context у Даніі
Як ціснуць на Лукашэнку і Абрамовіча, а не на беларусаў. Тлумачыць канадзкі ініцыятар санкцыяў
Як зрабіць так, каб заходнія санкцыі дзейнічалі супраць улады і алігархаў, а ня супраць звычайных беларусаў? Як працуе расейская дэзынфармацыя? Якія мэты ставіць Расея ў інфармацыйнай вайне? На гэтыя пытаньні ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае Маркус Колга, дасьледчык канадзкага Інстытуту Макдональда-Лар'е, заснавальнік праекту DisinfoWatch.
https://youtu.be/CyvLNW_Mh38
У Міжнародны фонд дапамогі беларускім палітвязьням сабралі 1,4 мільёна эўра
Прадстаўнікі Службы хуткай гуманітарнай дапамогі і Аб’яднанага пераходнага кабінэту прэзэнтавалі ў Вільні дзейнасьць Міжнароднага гуманітарнага фонду, які займаецца фінансавай дапамогай беларускім палітвязьням і іх сем’ям.
Фонд утварылі 8 беларускіх грамадзкіх арганізацый і Нарвэскі Хэльсынскі камітэт, фармальна ён пачне дзейнічаць з кастрычніка. Першы ўнёсак у Фонд памерам 850 тысяч эўра пералічвае ўрад Нарвэгіі. Арганізатары фонду разьлічваюць на дапамогу краінаў Эўразьвязу і Паўночнай Амэрыкі, асобных мэцэнатаў. Заяўлена, што ўжо пацьверджаныя ўнёскі на 1,4 мільёна эўра.
https://smarturl.click/67LJY
«Інфармацыю з тэлефона счытвалі іншай прыладай». Беларусы расказваюць пра новаўвядзеньні на мяжы з краінамі Эўразьвязу
Трапіць у Польшчу для беларусаў цяпер — выпрабаваньне.
«Маці, каб сустрэцца са мной у Польшчы, праз пасярэднікаў зрабіла візу, аддала «лішніх» 800 рублёў. На мяжы яна трапіла ў вялізную чаргу аўтобусаў, іх было каля 60. Яна даведалася, што можна заплаціць 100 рублёў за перасадку ў першы ля шлягбаўма аўтобус. Бо ёй 70 гадоў, яна не магла на такой сьпёцы содні сядзець», — расказвае Натальля.
Расказваем, што цяпер з чэргамі на мяжы:
https://smarturl.click/DaopE
Стала вядома, хто можа заняць месца Вольгі Гарбуновай у Аб’яднаным пераходнага кабінэце
Сьвятлана Ціханоўская намінавала на пасаду прадстаўніцы ў сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінэта Вольгу Зазулінскую і накіравала ліст у Каардынацыйную раду з просьбай разгледзець яе кандыдатуру ў найбліжэйшы час.
Вольга Зазулінская — кіраўніца фонду «Краіна для жыцьця», праваабаронца, каардынатарка праекту дапамогі сем’ям палітзьняволеных, суарганізатарка службы «Хуткай гуманітарнай дапамогі». Была назіральніцай на выбарах у жніўні 2020 году, валянтэркай у лягеры мэдыкаў на Акрэсьціна, мае досьвед працы ў дабрачыннасьці.
16 верасьня пасаду прадстаўніцы ў сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінэту пакінула Вольга Гарбунова:
https://smarturl.click/kjX4k
У Беларусі паказалі, як узмацнілі ахову дзяржаўнай мяжы ў кірунку Ўкраіны
У Мінабароны Беларусі кажуць, што беларускія вайскоўцы працягваюць выконваць задачы для ўзмацненьня ўчасткаў дзяржаўнай мяжы: «Дэсантнікі, танкісты, мотастралкі, артылерысты, сродкі СПА дзень і ноч стаяць на баявым дзяжурстве, патрулююць тэрыторыі, нясуць службу на блёк-пастах, вядуць выведку пры дапамозе бесьпілётнікаў».
Паводле Мінабароны, «браняваная тэхніка абсталяваная рознымі тыпамі антыдронавай абароны» 👆🏻:
https://smarturl.click/z2JnJ
«Вам тут ня радыя». Грузінскі праваабаронца пра выцісканьне беларусаў з краіны
У Грузію не пусьцілі беларускага журналіста Андрэя Мялешку з дачкой. На наступны дзень тое ж здарылася з армянскім журналістам. Вядома пра пяцёх беларусаў, якім за апошні час адмовілі ў міжнароднай абароне. Забараняюць уезд і іншым замежным грамадзянам.
Грузінскі праваабаронца ў размове са Свабодай расказаў, што так у Грузіі зараз змагаюцца з актыўнымі іншаземцамі, якія крытыкуюць расейскі рэжым:
https://smarturl.click/0eLd7
Youtube-каналы 18 беларускіх дзяржаўных СМІ заблякавалі ў Літве
Відэахостынг Youtube заблякаваў на сваёй плятформе вяшчаньне на Літву беларускіх дзяржаўных тэлеканалаў, радыё і агенцтва, якія ўваходзяць у склад дзяржаўнага мэдыяхолдынгу Белтэлерадыёкампанія:
https://smarturl.click/Yzoaj
Беларуска расказала Свабодзе пра тое, як у польскім Уроцлаве змагаюцца з паводкай
«Мне трывожна, але адчуваю сябе ў бясьпецы. Улады і людзі падрыхтаваныя да стыхіі. Працуюць вайскоўцы, валянтэры. Увесь час нас інфармуюць, што рабіць, як падрыхтавацца, і гэта дапамагае не панікаваць».
https://smarturl.click/9zL3v
Ужо культ асобы ці яшчэ не? Мэдыяэкспэртка Надзея Белахвосьцік пра вобраз Лукашэнкі ў прапагандзе
«На самой справе ў мэтадах прапаганды ёсьць шмат падобнага з культам асобы Сталіна. Проста цяпер іншыя часы і немагчыма паўтарыць тых маштабаў».
https://smarturl.click/8ELWL
Лёс зьняволенага філёзафа Мацкевіча абмяркоўваюць калегі з унівэрсытэтаў Эўропы
Сьвятлана Ціханоўская і рэктар Віленскага ўнівэрсытэту Рымвідас Пятраўскас адкрылі навуковую канфэрэнцыю «Зьняволеная рэальнасьць і філязофія ў турме».
https://smarturl.click/9zLvv
У Вільні суд прызнаў грамадзяніна Літвы вінаватым у шпіянажы на карысьць КДБ Беларусі
20 верасьня Віленскі акруговы вынес прысуд вырак юрысту Мантасу Данелюсу, які з 2022 году зьбіраў інфармацыю для беларускіх спэцслужбаў, у асноўным пра актывістаў, якія жывуць у Літве.
Данелюса асудзілі на 9 гадоў турмы.
https://smarturl.click/0eLJm
У Міністэрстве інфармацыі Беларусі расказалі, ад каго залежыць мова рэклямы ў СМІ
Ведамства адказала на пэтыцыю беларусаў, якія прасілі павялічыць колькасьць трансьляцый рэклямы на беларускай мове.
Выданьне «Люстэрка» заўважыла, у сваім адказе Міністэрства інфармацыі паведаміла, што кантроль над рэклямнай дзейнасьцю ажыцьцяўляе Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю.
https://smarturl.click/W39ZZ
За месяц прадалі толькі 5 аўтобусаў і на 27% менш грузавікоў. Як Беларусь губляе расейскі рынак
Продажы беларускіх аўтобусаў у Расею ў жніўні абваліліся ў 21 раз у параўнаньні зь мінулым годам. Чаму так адбываецца і што далей будзе з попытам на гэтую прадукцыю?
https://smarturl.click/gpRao
У Стакгольме абмеркавалі легалізацыю беларускіх уцекачоў у Швэцыі
У Стакгольме адбылася сустрэча старшынь камітэтаў па міжнародных справах парлямэнта Швэцыі Арона Эмільсана і Каардынацыйнай Рады Аляксандры Мамаевай. У сустрэчы таксама прыняў удзел прадстаўнік Народнай амбасады Беларусі ў Швэцыі Зьміцер Васэрман.
Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі свабоду перамяшчэньня для беларусаў, легалізацыю беларускіх уцекачоў у Швэцыі. Паводле паведамленьня Тэлеграм-каналу «Народныя амбасады Беларусі», важная частка дыскусіі была прысьвечаная таму, як можна скарэктаваць санкцыі, каб яны былі максымальна эфэктыўнымі, б’ючы па рэжыме ў Беларусі, яго камэрцыйных і рэпрэсіўных структурах, адначасова захоўваючы адкрытасьць і супрацоўніцтва зь беларускім народам.
https://smarturl.click/Zyol5
Крымінальную справу супраць некаторых удзельнікаў праграмы Белсату «Плян:Б» прыпынілі
Крымінальную справу супраць некаторых удзельнікаў праграмы «Плян:Б» прыпынілі 5 верасьня, паведамляюць крыніцы «Белсату».
Паводле інфармацыі крыніцаў выданьня, справу прыпынілі ў сувязі з тым, што не ўдалося выявіць месца знаходжаньня фігурантаў. Не далі ніякіх вынікаў ператрусы ў месцах іхнай прапіскі і ў сваякоў, а таксама абвяшчэньне іх у вышук, піша «Белсат».
Справаю займаецца кіраўнік аддзелу крымінальнага вышуку аддзелу ўнутраных справаў Гомельскага райвыканкаму падпалкоўнік міліцыі Яўген Палазкоў. Сьледчы — Аляксандар Цімашчэня.
https://smarturl.click/Q1o23
У Радзе Эўропы заклікалі Грузію перагледзець забарону на ўезд беларускаму журналісту Андрэю Мялешку
З заклікам перагледзець забарону на ўезд у Грузію беларускаму журналісту Андрэю Мялешку выступіла Плятформа Рады Эўропы па садзейнічаньні абароне журналістыкі і бясьпекі журналістаў.
Адпаведны зварот адрасаваны ўладам Грузіі і тычыцца таксама армянскага журналіста Арсэна Харацьяна, які апынуўся ў падобнай сытуацыі.
Асабліва адзначаецца, што Мялешка і яго дачка, зь якой ён падарожнічаў, адправілі назад у Польшчу, пакінуўшы ў Грузіі жонку і яшчэ адно дзіця.
https://smarturl.click/W39gZ
Трансфэгэраская шаша ў Румыніі: як боязь савецкага ўварваньня натхніла на «найлепшую дарогу ў сьвеце»
Празь некалькі гадзін пасьля таго, як савецкія танкі ўвайшлі ў Чэхаславаччыну ў жніўні 1968 году, камуністычны дыктатар Румыніі Нікалае Чаўшэску асудзіў уварваньне перад шматтысячным натоўпам у цэнтры Бухарэста.
Пасьля такога сьмелага выступу супраць Крамля Чаўшэску стаў пракручваць у галаве сцэнары таго, як можа разгарнуцца напад, калі ў Крамлі зьвернуць свой карны погляд на ягоную краіну, і як можна ад яго абараніцца. Так нарадзілася ідэя Трансфэгэраскай шашы. Расказваем гісторыю яе стварэньня:
https://smarturl.click/2qL5Z
Эўрапарлямэнт ухваліў рэзалюцыю аб становішчы палітвязьняў у Беларусі, у ёй згадалі журналіста Свабоды Ігара Лосіка
19 верасьня ў Страсбуры Эўрапарлямэнт ухваліў рэзалюцыю «Аб цяжкім становішчы палітвязьняў у Беларусі». Рэзалюцыю прынялі большасьцю галасоў: дакумэнт падтрымалі 549 парлямэнтароў, 21 прагаласаваў супраць, 37 устрымаліся.
Праект рэзалюцыі Эўрапарлямэнту (канчатковы тэкст пакуль не апублікаваны) зьмяшчае 9 пунктаў. У ім, сярод іншага, выказваюць занепакоенасььць становішчам беларускіх палітвязьняў, заклікаюць «ЭЗ і яго сябраў працаваць над прыцягненьнем да адказнасьці за злачынствы рэжыму Лукашэнкі і актыўна прымяняць прынцып унівэрсальнай юрысдыкцыі»:
https://smarturl.click/YzoYA
Лукашэнка прызнаў супрацу з акупаванай Расеяй Данецкай вобласьцю цягам апошніх 10 гадоў
Аляксандар Лукашэнка сёньня сустракаецца у Менску з Кіраўніком расейскай акупацыйнай улады так званай «ДНР» Дзянісам Пушыліным. Падчас сустрэчы Лукашэнка заявіў пра гатоўнасьць і далей «разьвіваць супрацоўніцтва з рэгіёнам». «Мы супрацоўнічаем даўно. А што тычыцца Беларусі, то ў складзе Ўкраіны мы заўсёды супрацоўнічалі з Данецкай вобласьцю. І, натуральна, у гэтыя складаныя, цяжкія часы з тых яшчэ часоў (ужо 10 гадоў) мы не адмаўляліся ад гэтага супрацоўніцтва, гатовыя працягваць і цяпер», — заявіў Лукашэнка і дадаў, што «гатовы супрацоўнічаць і з Украінай на тых жа прынцыпах».
Суды анулявалі шэраг даверанасьцяў, выдадзеных у Менску беларусам, якія знаходзяцца за мяжой
Натарыюс Менскай гарадзкой натарыяльнай палаты выдаў некалькі даверанасьцяў беларусам, якія знаходзяцца за мяжой, бязь іх асабістай прысутнасьці. Пасьля праверкі даверанасьці анулявалі праз суды, адпаведныя пазовы падала пракуратура Менску:
https://smarturl.click/AdLbO
Беларуская мастачка атрымала галоўны прыз трыенале сучаснай керамікі і шкла European Ceramic Context у Даніі
European Ceramic Context 2024 — 9-е трыенале сучаснай эўрапейскай керамікі і шкла на востраве Борнгальм у Даніі. На ім 64 керамісты з 28 эўрапейскіх краін паказалі сваю экспэрыментальную кераміку. Беларуская мастачка Ганна Мядзьведзева атрымала на ім галоўны прыз за аб’ект пад назвай «Восеньскі краявід»:
https://smarturl.click/EeoD4
Сёньня 33 гады як бел-чырвона-белы сьцяг і «Пагоня» сталі дзяржаўнымі сымбалямі
19 верасьня 1991 году Вярхоўны Савет Беларусі прыняў пастанову аб зьмене назвы Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі на Рэспубліку Беларусь. Дзяржаўным гербам была зацьверджаная «Пагоня», а дзяржаўным сьцягам — бел-чырвона-белы сьцяг. На ілюстрацыі паштовыя канвэрты і маркі з новай сымболікай, якія зьявіліся ў 1992 годзе.
Пра іншыя падзеі і даты гэтага дня ў гісторыі Беларусі і сьвету чытайце па спасылцы: https://smarturl.click/B6LLl