radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

17325

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

Жодзінская мэблевая фабрыка блізкая да банкруцтва

Жодзінскую мэблевую фабрыку спрабуюць зьліквідаваць ужо шэсьць гадоў, і цяпер адкрылі справу аб банкруцтве. Гэта вынікае з інфармацыі, апублікаванай у Адзіным дзяржаўным рэестры зьвестак аб банкруцтве.

https://smarturl.click/z2jOp

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

150 гадоў таму нарадзіўся палітык, першы рэдактар «Нашай Нівы» Аляксандар Уласаў

28 жніўня 1874 году нарадзіўся Аляксандар Уласаў, палітык, заснавальнік-выдавец і першы рэдактар газэты «Наша Ніва», сэнатар польскага Сэйму і заснавальнік Радашкавіцкай беларускай гімназіі.

У 1918 годзе Ўласаў уваходзіў у склад Рады БНР. Быў арыштаваны НКВД у 1939 годзе, памёр у ГУЛАГу.

Больш падзей 28 жніўня ў гісторыі — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/baXEl

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ня менш за 181,5 рубля ў месяц. Рамесьнікаў абавяжуць плаціць унёскі ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва

Рамесьнікі, якія выплачваюць рамесны збор, з 1 кастрычніка будуць абавязаныя плаціць унёскі ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва, паведамілі ў Мінпрацы. Сума ўнёскаў будзе вылічвацца ад сумы заяўленых даходаў, «але не ніжэй, чым з памеру мінімальнага заробку».

«Калі ў лічбах, гэта ў месяц 626 рублёў, памнажаем на 29%, штомесячная сума плацяжу — 181 рубель 54 капейкі», — патлумачылі ў Мінпрацы:

https://smarturl.click/mpz3o

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусь замяшаная ў вывазе рапсу з акупаваных тэрыторый Украіны, — расьсьледаваньне

Сельскагаспадарчую прадукцыю, вывезеную з акупаваных тэрыторый Украіны, перапрацоўваюць у Беларусі, высьветліў Беларускі расьсьледніцкі цэнтар дзякуючы выцеку дакумэнтаў. Падрабязнасьці:

https://smarturl.click/67XD5

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларускія ВНУ сёлета недабралі 870 студэнтаў

Сёлета беларускія вышэйшыя навучальныя ўстановы недабралі 870 студэнтаў, пры гэтым каля 500 зь іх — на сельскагаспадарчыя спэцыяльнасьці і каля 120 — на спэцыяльнасці інжынэрнага-тэхнічнага профілю, паведаміў міністар адукацыі Беларусі Андрэй Іванец:

https://smarturl.click/AdzD3

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Зяленскі назваў апэрацыю ў Курскай вобласьці часткай пляну перамогі Ўкраіны і заявіў пра выпрабаваньне першай украінскай балістычнай ракеты

«Куршчына ўваходзіць у наш плян перамогі Ўкраіны... Адзін з кірункаў, частка якога ўжо зроблена — гэта Куршчына. Другі напрамак — стратэгічнае месца Ўкраіны ў інфраструктуры бясьпекі сьвету. Трэці напрамак — пакет прымусу, магутны пакет прымусу Расеі да заканчэньня вайны дыпляматычным шляхам», — заявіў Зяленскі.

Таксама на прэс-канфэрэнцыі Зяленскі, сярод іншага, заявіў пра выпрабаваньне новай украінскай балістычнай ракеты, назваўшы яе першай у краіне:

https://smarturl.click/71yaD

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Разгляд апэляцыйнай скаргі Андрэя Гнёта завершаны

У Бялградзе скончыўся разгляд апэляцыі, якую падрыхтавалі беларускі рэжысэр і ягоныя адвакаты. Рашэньне пакуль невядомае. Як спадзяецца абарона беларуса, яго абвесьцяць у наступныя 3-4 тыдні.

«Маім галоўным пасланьнем было прасіць суд падумаць, маючы вялікія абавязкі, пра тое, што кепскае рашэньне можа зьнішчыць ня толькі жыцьцё адной асобы, маё, але й жыцьцё маіх сваякоў і сяброў»

, — сказаў Андрэй Гнёт пасьля паседжаньня.

На здымку балканскай службы Свабоды Гнёт перад будынкам суду 27 жніўня 2024 году

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Перад разглядам справы Андрэя Гнёта каля суду у Бялградзе адбыўся пікет

Ад 5 чэрвеня беларускі рэжысэр знаходзіцца пад хатнім арыштам, да гэтага ён 7 месяцаў знаходзіўся ў ізалятары. Як паведаміла балканская служба Радыё Свабода, Гнёт ужо прыбыў у Апэляцыйны суд.

https://smarturl.click/9zwGj

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Міністэрства энэргетыкі рыхтуе справаздачу пра мэтазгоднасьць пабудовы ў Беларусі другой АЭС

Дакумэнт маюць падрыхтаваць у 2025 годзе.

Цяпер пытаньне канкрэтнага месца разьмяшчэньня не абмяркоўваецца. Ідуць дыскусіі пра тое, якой магутнасьці блёк можа быць інтэграваны ў беларускую энэргасыстэму і ў які пэрыяд.

https://smarturl.click/AdzA9

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расея ўначы зноў абстраляла Ўкраіну: ёсьць ахвяры і пацярпелыя

У прыватнасьці, у Крывым Розе часткова разбураны гатэль, пад заваламі загінулі людзі. Ёсьць ахвяры і пасьля абстрэлу Запарожжа.

https://smarturl.click/kjEmy

Здымак з сацыяльных сетак кіраўніка Днепрапятроўскай абласной вайсковай адміністрацыі Сяргея Лысака

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

100-годзьдзе Лявона Мурашкі

27 жніўня 1924 году ў вёсцы Сіняўка на Клеччыне нарадзіўся Лявон Мурашка, опэрны сьпявак (бас), лідэр і актыўны ўдзельнік беларускай дыяспары ў Літве. У 1950–1988 гадах быў салістам Дзяржаўнага акадэмічнага тэатру опэры і балету Літоўскай ССР. Заслужаны артыст і заслужаны дзяяч мастацтваў Літоўскай ССР.

Больш падзей 27 жніўня ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/Ee0R5

Крыніца фота: Нацыянальная бібліятэка Беларусі

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расея запусьціла па Ўкраіне ня менш за 127 ракет і 109 дронаў — Зяленскі

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі паведаміў аб пасяджэньні Стаўкі вярхоўнага галоўнакамандуючага па аднаўленьні энэргетыкі пасьля аднаго з самых вялікіх расейскіх абстрэлаў 26 жніўня.

Па словах кіраўніка краіны, войскі РФ запусьцілі па Ўкраіне сёнЬня сама меней 127 ракет і 109 дронаў.

«Дэталёва, па кожным рэгіёне прааналізавалі эфэктыўнасьць сыстэм СПА і РЭБ, мабільных агнявых груп, а таксама інжынэрнай абароны. Прынялі адпаведныя рашэньні. На саміх аб’ектах ідзе ліквідацыя наступстваў, рамонт, разьмініраваньне. Дзе-нідзе дзяржава-тэрарыст атакавала грамадзянскія аб’екты касэтнымі боепрыпасамі. Павінны папрацаваць сапёры, перш чым энэргетыкі пачнуць рамонт», — напісаў Зяленскі.

https://smarturl.click/B6a3Q

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пракуратура Францыі назвала ўсе 12 злачынстваў, у якіх падазраюць Дурава

У пракуратуры Францыі пацьвердзілі, што затрыманьне Паўла Дурава зьвязанае з адміністраваньнем мэсэнджара Telegram.

У прэсавым рэлізе ведамства гаворыцца, што Дурава падазраюць у 12 злачынствах.

https://smarturl.click/Da6dv

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Гэта не палітычнае рашэньне». Эманюэль Макрон зрабіў заяву пра затрыманьне Паўла Дурава

«Затрыманьне кіраўніка Telegram на тэрыторыі Францыі адбылося ў рамках судовага расьсьледаваньня. Гэта ні ў якім разе не палітычнае рашэньне. Рашэньне павінны прымаць судзьдзі... Францыя як ніколі адданая свабодзе выказваньня меркаваньняў і камунікацыі, інавацыям і прадпрымальніцтву. Так і застанецца», — напісаў прэзыдэнт Францыі ў сацыяльнай сетцы Х.

Макрон дадаў, што чытае «ілжывую інфармацыю аб Францыі» пасьля затрыманьня Дурава.

https://smarturl.click/LYX2R

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Памёр футбольны трэнэр Свэн-Ёран Эрыксан

На 76-м годзе жыцьця памёр адзін з найлепшых трэнэраў сьвету канца ХХ стагодзьдзя. Швэд стаў найлепшым трэнэрам у гісторыі знакамітага рымскага клюбу, здабыў эўракубак з клюбам з радзімы і стаў першым замежным трэнэрам у гісторыі ангельскай зборнай. А таксама сустракаўся на футбольных стадыёнах зь беларусам.

https://smarturl.click/Q1kRw

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Заробак — асноўная падстава для звальненьня»

«Каб у школы ламануўся народ — трэба значна больш грошай». Напярэдадні навучальнага году не хапае больш за 900 настаўнікаў. Паглядзелі, колькі ім плацяць і чаму кадравы голад закрануў адукацыю.

https://smarturl.click/ql0yv

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У справе клінікі «Новы зрок» разам зь яе заснавальнікам будуць судзіць яшчэ 4 чалавек

23 верасьня ў Менскім гарадзкім судзе пачнуць завочна судзіць заснавальніка «Новага зроку» Алега Каўрыгіна. Разам зь ім па справе будуць судзіць яшчэ 4 супрацоўнікаў кампаніі. Іх абвінавачваюць паводле 2 артыкулаў крымінальнага кодэксу, ім пагражае да 7 гадоў зьняволеньня.

«Судзіць будуць Марыну Баярчук — гэта галоўны бухгальтар, Алену Варашкевіч — фінансавы дырэктар. Аляксандар Салаўёў — гэта дырэктар прадпрыемства. Ён стаў ім ужо ў пэрыяд ліквідацыі „Новага зроку“. Нават галоўную мэдсястру Тацяну Ярмольчык абвінавацілі», — распавёў Каўрыгін @zerkalo_io:

https://smarturl.click/RAZv9

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 27 жніўня

👫 Беларусь за год страціла больш за 32 тысячы работнікаў

👨🏻‍⚖️ У Бялградзе скончылі разгляд апэляцыі Андрэя Гнёта на рашэньне суду аб дэпартацыі ў Беларусь

🛩 Расея другі дзень запар атакуе з паветра Ўкраіну, ёсьць ахвяры. Адзін дрон паляцеў у Беларусь

🇺🇦 Зяленскі назваў апэрацыю на Куршчыне часткай пляну перамогі Ўкраіны і заявіў пра выпрабаваньне балістычнай ракеты

❌ «Рыэлтарка плакала ў слухаўку». Як улады адмяняюць угоды па продажы нерухомасьці палітычных уцекачоў

🙍🏻‍♂️«Нагамі дрыгаць, на фоне гвалту граць камэдыі?». Актор Дзьмітры Есяневіч расказаў пра звальненьне ў 2020-м і ад’езд зь Беларусі

🎥 Зрынаньне рэжыму ці паразуменьне зь ім: спрачаюцца філёзаф Павал Баркоўскі і палітык Іван Краўцоў

🌾Беларусь замяшаная ў вывазе рапсу з акупаваных тэрыторый Украіны, — расьсьледаваньне БРЦ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Зрынаньне рэжыму ці паразуменьне зь ім: спрэчка Баркоўскага і Краўцова

Эскаляцыя ці дээскаляцыя — які шлях варта выбраць дэмакратычным сілам? Ці могуць паразумецца рашучыя і памяркоўныя? Які падыход падмацоўвае гістарычны досьвед? — Па гэтых пытаньнях Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» спрачаюцца філёзаф Павал Баркоўскі і палітык Іван Краўцоў:

🎥 ВІДЭА цалкам: https://youtu.be/TRfQffeKADk

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пісьменьніца Сьвятлана Курс: «Расея — гэта самае вялікае расчараваньне сусьвету»

У новым відэа праекту «Сьведкі Лукашэнкі» — пісьменьніца Сьвятлана Курс. Яна ўзгадвае пачатак 1990-х як час, калі тварылі і кахалі, адказвае на пытаньне, чаму разышлася з прыхільнікамі Пазьняка, і заяўляе, што Лукашэнка помсьціць беларускім жанчынам «за тое, што яны яго не захацелі»:

🎥 ВІДЭА цалкам: https://www.youtube.com/watch?v=rvp-0knPBXs

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расейскія ўлады заявілі, што ўкраінскае войска спрабуе ісьці на прарыў у Белгарадзкай вобласьці

У Белгарадзе настойваюць, што сытуацыя «складаная, але кантраляваная».

https://smarturl.click/1dVQw

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Нагамі дрыгаць, на фоне гвалту граць камэдыі?». Актор Дзьмітры Есяневіч расказаў пра звальненьне ў 2020-м і ад’езд зь Беларусі

«Мяне „херачыла“ вельмі моцна тады. Я страціў працу, страціў жытло. Бо сям’я жыла ў арэнднай кватэры ў „Магістры“, дзе цяпер жывуць кадэбісты, міліцыянты. Жонка была цяжарная двайнятамі, чакаліся „дзеці рэвалюцыі“».


Вялікая размова з акторам Дзьмітрыем Есяневічам.

https://smarturl.click/z2jqw

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусь страціла больш за 32 тысячы работнікаў за год

За студзень-чэрвень 2024 году ў Беларусі звольнілі на 13,33% работнікаў больш, чым нанялі — 317 182 супраць 279 859.

https://smarturl.click/w9n6A

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

ISW пра становішча на беларуска-ўкраінскай мяжы: Лукашэнку ня выгаднае ўварваньне

🔸Свабода правяла сваю ўласную ацэнку колькасьці беларускіх вайскоўцаў на мяжы з Украінай з дапамогай спажарожнікавых здымкаў. Мы ня бачым значнага павелічэньня колькасьці асабовага складу і тэхнікі на прымежных тэрыторыях, якое магло б казаць пра падрыхтоўку наступу ці несьці пагрозу Ўзброеным сілам Украіны.

https://smarturl.click/ZyA1q

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Рыэлтарка плакала ў слухаўку». Як улады адмяняюць угоды па продажы нерухомасьці палітычных уцекачоў

«Пакупнікі кватэры былі задаволеныя, бо набылі яе за невялікую цану. І раптам такое — кватэру ў іх хоча „адціснуць“ дзяржава, прызнаўшы ўгоду несапраўднай. Рыэлтар плача ў слухаўку, бо яна пэрсанальна адказвае за чысьціню ўгоды. Там жа кватэра была „чыстая“ — ні даўгоў, ні абцяжараньняў».


Расказваем пра выпадкі прызнаньня несапраўднымі ўгодаў аб продажы нерухомасьці «экстрэмістаў».

https://smarturl.click/z2j4w

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Камандуючы Паветранымі сіламі ЎСУ заявіў, што сёньня ў Беларусь заляцелі два расейскія ўдарныя дроны

У ноч на 26 жніўня ўкраінская супрацьпаветраная абарона зьнішчыла 99 запушчаных Расеяй ударных бесьпілётнікаў іранскай вытворчасьці «Шахед — 131/136», яшчэ два «перасеклі мяжу» зь Беларусьсю, паведаміў у сваім тэлеграм-канале камандуючы Паветранымі сіламі ЎСУ Мікалай Алешчук.

16 ліпеня Паветраныя сілы Ўкраіны таксама паведамлялі, што два запушчаныя расейскім бокам бесьпілётнікі «Шахед» былі «лякальна страчаныя» ў паветранай прасторы Беларусі.

8 жніўня беларуская дэмакратычная лідэрка Ствятлана Ціханоўская паведаміла ў сацсетцы Х, што, паводле яе зьвестак, у ліпені прынамсі дзевяць расейскіх бесьпілётнікаў «Шахед» уварваліся ў паветраную прастору Беларусі, зь іх «адзін выбухнуў, другі зьнік, а астатнія працягнулі палёт ва Ўкраіну».

https://smarturl.click/8Ejob

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 26 жніўня

📌 Сталі вядомыя імёны яшчэ трох палітвязьняў, якія выйшлі на волю па памілаваньні

📌 На фоне закліку Кіева адвесьці войскі ад мяжы ў Гомельскай вобласьці пачаўся новы этап праверкі тэраабароны

📌 Паўнавартасны наступ з тэрыторыі Беларусі немагчымы — Рада нацыянальнай бясьпекі Ўкраіны

📌 У Францыі Дурава падазраюць у 12 злачынствах

📌 «Наўрад ці Telegram закрыюць ці ён будзе ламацца». Чаго чакаць ад арышту Дурава карыстальнікам мэсэнджара

📌 Аднавіў працу сайт «Белсату», які адсутнічаў у сеціве з 1 жніўня

📌 За выходныя чарга фур у Беларусь вырасла на 300 аўтамабіляў

📌 Кампанію ў абарону Андрэя Гнёта падтрымалі Сьвятлана Алексіевіч, Алег Сянцоў, Жульет Бінош, Кен Лоўч, Агнешка Голянд

📌 Ад вядомых на ўвесь СССР ровараў — да банкруцтва і тэхналягічнага хаба. Расказваем гісторыю заводу «Мотавела»

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Наўрад ці Telegram закрыюць ці ён будзе ламацца». Чаго чакаць ад арышту Дурава карыстальнікам мэсэнджара

«Калі Telegram перапыніць працу, то гэтаму будуць рады канкурэнты. Іншыя мэсэнджары падхопяць карыстальнікаў». Што экспэрты кажуць пра арышт Паўла Дурава.

Свабода паразмаўляла з экспэртамі пра магчымае разьвіцьцё сытуацыі вакол Telegram.

https://smarturl.click/aJnpX

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расейская ПВК «Вагнэр» заяўляе, што не ваюе ва Ўкраіне, а дзейнічае толькі ў Беларусі і Афрыцы

З рэдкай пасьля сьмерці свайго заснавальніка Яўгенія Прыгожына заявай выступіла расейская групоўка «Вагнэр».

Заява прагучала пасьля абвінавачаньня МЗС Украіны на адрас беларускіх уладаў у тым, што зь беларускага боку да ўкраінскай мяжы падведзеныя беларускія вайскоўцы і баевікі групоўкі «Вагнэр».

«Вагнэр» заявіла ў панядзелак, што яна дзейнічала толькі ў Афрыцы і ў Беларусі, саюзьніцы Расеі, і што яе салдаты больш ня ўдзельнічаюць у вайне ва Ўкраіне. Украіна ў нядзелю заклікала Беларусь адвесьці, як яна назвала, значныя сілы, разгорнутыя ўздоўж іх агульнай мяжы. У заяве гаворыцца, што яны ўключаюць беларускія сілы спэцыяльнага прызначэньня і былых наймітаў ПВК «Вагнэр».

https://smarturl.click/RAZRW

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На НПЗ у Омску пасьля выбуху пачаўся пажар

Паводле папярэдніх зьвестак, узарвалася ўстаноўка АВТ-11, прызначаная для дзяленьня нафты на фракцыі і наступнага іх перапрацоўваньня. Мясцовыя жыхары расказалі, што перад пажарам быў чуваць гучны выбух: затрэсьліся дамы і задрыжэлі шыбы.

https://smarturl.click/ppAlA

Читать полностью…
Subscribe to a channel